Тэ­атр жы­ве па­ўсюль

№ 3 (420) 01.03.2018 - 30.03.2018 г

ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЯ СЦЭНА ЦЭНТРА ТВОРЧЫХ ПРАЕКТАЎ ТЮГА
По­шук но­вай тэ­атра­ль­най мо­вы не­па­рыў­на злу­ча­ны з ад­крыц­цём не­зас­во­енай тэ­атра­ль­най пра­сто­ры. Бе­ла­рус­кі ака­дэ­міч­ны тэ­атр юна­га гле­да­ча, які ў 2014 го­дзе ад­чы­ніў свае дзве­ры па­сля доў­гай рэ­кан­струк­цыі, у пэў­ным сэн­се вы­ма­гаў аб­жы­ван­ня, то-бок пра­ўдзі­ва­га за­сва­ення маг­чы­мас­цяў свай­го ста­ро­га бу­дын­ка (да­рэ­чы, архі­тэк­тур­на­га по­мні­ка).

Спраў­дзіць гэ­та вы­па­ла Цэн­тру твор­чых пра­ектаў — яго ў тэ­атры ства­ры­лі для, так бы мо­віць, па­ляп­шэн­ня якас­ці ўплы­ву на аўды­то­рыю. Ма­ле­нь­кім гле­да­чам, пед­аго­гам і спрак­ты­ка­ва­ным пра­фе­сі­яна­лам тэ­атра Цэнтр пра­па­нуе твор­чыя сус­трэ­чы з дра­ма­тур­га­мі, пі­сь­мен­ні­ка­мі, рэ­жы­сё­ра­мі і артыс­та­мі, май­стар-кла­сы, лек­цыі, трэ­нін­гі, тэ­атра­ль­ныя экс­кур­сіі. У якас­ці экс­пе­ры­мен­та­ль­най пра­сто­ры рэ­жы­сё­ры вы­ка­рыс­та­лі па­ра­дныя лес­ві­цы тэ­атра, Вя­лі­кае фае (так зва­ную Елач­ную за­лу) і па­мяш­кан­ні для рэ­пе­ты­цый. Мік­рас­цэ­ны пры­муць па трыц­цаць гле­да­чоў і да­дуць ша­нец на­ла­дзіць зва­рот­ную су­вязь з кож­ным.

 

Афі­ша Цэн­тра твор­чых пра­ектаў аб­яцае раз­ма­ітыя інтэ­рак­тыў­ныя спек­так­лі. Пры­кла­дам, ча­роў­ную гіс­то­рыю «Ба­лот­ная ка­ра­ле­ва» па п’е­се «Не рас­каз­вай мне каз­кі!» Тац­ця­ны Сі­вец, якой па­пя­рэд­ні­чае тэ­атра­лі­за­ва­ны апо­вед пра па­пу­ляр­ных мі­фа­ла­гіч­ных пер­са­на­жаў — ду­хаў пры­ро­ды і ся­лян­скай гас­па­дар­кі. Аль­бо аб­са­лют­на пра­ўдзі­вую гіс­то­рыю з аркес­трам «Пры­го­ды Аран­жа­ва­га хлоп­чы­ка» па ад­на­ймен­най апо­вес­ці Ве­ры Ла­па­ра­вай — аркестр, як вы зда­га­да­лі­ся, бу­дзе пры­сут­ні­чаць у по­ўным скла­дзе! Каз­ка пра шчод­рую му­ху і ге­ра­ічна­га ка­ма­ра «Му­ха-ца­ка­ту­ха» па­вод­ле Кар­нея Чу­коў­ска­га яшчэ ў рас­пра­цоў­цы, а прэм’ера «Ка­та ў бо­тах» Шар­ля Пэ­ро (вер­сію для тэ­атра на­пі­са­ла за­гад­чы­ца лі­та­ра­тур­на-дра­ма­тур­гіч­най час­ткі тэ­атра Жа­на Лаш­ке­віч па­вод­ле тво­раў не­ка­ль­кіх дра­ма­тур­гаў-па­пя­рэд­ні­каў) ужо ад­бы­ла­ся... у Іе­ру­са­лі­ме, на Фес­ты­ва­лі фран­цуз­скай каз­кі: «Бе­ла­рус­кія гос­ці па­ка­за­лі ве­ль­мі су­час­ную вер­сію гіс­то­рыі мар­кі­за Ка­ра­ба­са і яго цу­доў­на­га сяб­ра Ка­та. Гэ­ты “Кот у бо­тах” інтры­гуе, пры­му­шае су­пе­ра­жы­ваць. Тут шмат ды­на­мі­кі, вы­дум­кі, доб­рыя ма­ла­дыя і ве­ль­мі за­бі­яцкія артыс­ты. Вы­дат­на раз­умее дзя­цей, да­клад­на ад­чу­вае сён­няш­ні рытм і нерв тэ­атра рэ­жы­сёр-па­ста­ноў­шчык Ула­дзі­мір Са­віц­кі», — пі­са­ла пра спек­такль ізра­ільс­кая прэ­са.

 

Па­каз тю­гаў­скіх экс­пе­ры­мен­та­ль­ных ра­бот у Мін­ску рас­па­ча­ла каз­ка «Асця­рож­на, пры­нцэ­са!» На­тал­лі Мар­чук у па­ста­ноў­цы Да­р’і Мар­чан­ка і афар­млен­ні га­лоў­най мас­тач­кі тэ­атра Ла­ры­сы Ру­лё­вай (ма­ла­дая рэ­жы­сёр­ка вя­до­мая сцэ­ніч­най пра­цай «Ці спя­ва­юць эль­фы?» па­вод­ле п’е­сы «Як я стаў...» Ярас­ла­вы Пу­лі­но­віч, чыя прэ­м’е­ра ад­бы­ла­ся два га­ды та­му ў Го­ме­льс­кім аб­лас­ным драм­тэ­атры). Па­ра­дныя мар­му­ро­выя ўсхо­ды для спек­так­ля Да­р’я Мар­чан­ка аб­ра­ла са­ма і не па­мы­лі­ла­ся, бо та­кі інтэ­р’ер ужо ства­рае вы­яву па­ла­ца. Лёг­ка да­пус­ціць, што ён — ка­ра­леў­скі. Су­сед­няе ка­ра­леў­ства, дзе жы­вуць гоб­лі­ны, мес­ціц­ца пад усхо­да­мі, за ка­ва­ны­мі мед­ны­мі кра­та­мі. Ні­бы ў бе­ла­рус­кай на­род­най пес­ні, дзе пе­ра­бор­лі­вую ня­вес­ту за­муж уз­яў то­ль­кі Цар Яшчур, у п’е­се На­тал­лі Мар­чук пры­нцэ­су са зго­ды ба­ць­кі-ка­ра­ля вы­краў ка­роль гоб­лі­наў, але ве­ль­мі хут­ка пра гэ­та па­шка­да­ваў. Па­куль за­мак ка­ра­ля гоб­лі­наў пад­па­рад­ка­ваў­ся во­лі ка­ра­леў­скае да­чкі, а на вок­нах мер­ка­ва­лі­ся з’явіц­ца ру­жо­выя фі­ран­кі, пры­нцэ­са асэн­са­ва­ла, што апош­ні з ад­прэ­ча­ных ёю пры­нцаў быў мі­лым і вы­дат­на тан­чыў (як сты­ля­гі 1950-х, прынц і пры­нцэ­са тан­чаць твіст про­ста на мар­му­ро­вых пры­ступ­ках!). На жаль, у эпі­зо­дзе, дзе прынц вы­дае ся­бе за інша­га, каб пры­нцэ­са ад­ра­зу яго не па­зна­ла, гу­ль­ня ў сле­па­ту і глу­ха­ту вы­гля­дае мі­ні­мум не­су­час­на ў гра­мад­стве, скі­ра­ва­ным да інклю­зіі.

 

Плас­ты­ка ня­страш­ных гоб­лі­наў, ка­ля­ро­вы ку­фар з фа­ль­шы­вым дном, як у ну­ма­ры фо­кус­ні­ка са знік­нен­нем ці рас­пі­лоў­ван­нем асіс­тэн­ткі, ад­сы­ла­юць да еўра­пей­ска­га цыр­ка. Ад­мет­ныя гар­ні­ту­ры ге­ро­яў ство­ра­ны з улі­кам асаб­лі­вас­цяў дзі­ця­чай псі­ха­ло­гіі — яркія, фан­та­зій­ныя, дэ­та­лё­ва-пад­ра­бяз­ныя, а зна­чыць, дзе­цям іх хо­чац­ца раз­гля­даць. Ві­зу­аль­ная эстэ­ты­ка спек­так­ля на­ра­джае аса­цы­яцыі з му­льт­фі­ль­мам «Жоў­тая пад­вод­ная лод­ка» рэ­жы­сё­ра Джор­джа Да­нін­га (1968), а «Ка­хан­не — гэ­та ўсё, што та­бе трэ­ба» ад The Beatles ро­біц­ца жыц­цес­цвяр­джаль­ным му­зыч­ным фі­на­лам.

 

Усе да­рос­лыя ка­лі­сь­ці бы­лі дзе­ць­мі, усе дзе­ці ад­ной­чы ста­нуць да­рос­лы­мі... Ства­ра­ль­ні­кі тэ­атра­ль­на­га крэ­аты­ву, ад­ра­са­ва­на­га са­май пер­спек­тыў­най ка­тэ­го­рыі гле­да­чоў, не вы­пад­ко­ва на­тхні­лі­ся сло­ва­мі вя­лі­ка­га ка­зач­ні­ка Ган­са Крыс­ці­яна Андэр­се­на пра тое, што каз­кі па­він­ны жыць і ў кроп­лі ва­ды, і ў мар­ской хва­лі. Сам тэ­атр жы­ве гэ­ту­ль­кі, ко­ль­кі існу­юць гра­мад­скія ста­сун­кі, а з імі і мі­фат­вор­часць. Хай у тэ­атры на­ша­га ня­прос­та­га жыц­ця са сва­імі мас­ка­мі, амплуа і ўмоў­нас­ця­мі зной­дзец­ца мес­ца про­стым цу­дам і ча­роў­ным экс­пе­ры­мен­там!  

 

Дзміт­рый Ерма­ло­віч-Да­шчын­скі