«Плён­ка» як успа­мiн i су­час­ны крафт

№ 2 (419) 01.02.2018 - 28.02.2018 г

«АСАБ­ЛІ­ВАЯ ФА­ТАГ­РА­ФІЯ» Ў МУ­ЗЕІ ГІС­ТО­РЫІ БЕ­ЛА­РУС­КА­ГА КІ­НО
Падзея — з сум­ных ака­ліч­нас­цяў — ад­бы­ла­ся як пры­свя­чэн­не Юрыю Ва­сі­ль­еву. Ён па­спеў пад­рых­та­ваць свае пра­цы да вы­ста­вы, у якой удзе­ль­ні­чаў цал­кам за­ка­на­мер­на: пра­ца­ваў з ана­ла­га­вай фа­таг­ра­фі­яй пра­ктыч­на ўсё жыц­цё, быў сяб­рам і ка­ле­гам мно­гіх аўта­раў…

Ха­рак­тэр­ная для збор­ных ка­лек­цый — у на­шым вы­пад­ку саб­ра­най па­вод­ле тэх­на­ло­гіі — ад­мет­насць: цяж­ка аца­ніць пра­цу з пра­сто­рай і ча­сам. Але ві­зу­аль­ны ма­тэ­ры­ял быў пад­тры­ма­ны тэк­ста­мі. І вы­гля­даў пе­ра­ка­на­ль­на. Вы­ста­ва «Асаб­лі­вая фа­таг­ра­фія» ўклю­ча­ла не то­ль­кі са­мі ад­біт­кі роз­ных га­доў і роз­ных аўта­раў, але й іх «гіс­то­рыі», што ад­на­ўля­лі кан­тэкст ства­рэн­ня пра­цы.

 

Ку­ра­та­ры Сяр­гей Мі­ха­лен­ка і Вік­тар Ся­нь­коў гэ­тым пад­крэс­лілі «асаб­лі­васць» плён­ка­вай фа­та­гра­фіі, за якой ста­іць як мі­ні­мум пра­цяг­лы вы­бар сю­жэ­ту, на­строю, кам­па­зі­цыі і г.д.

 

Та­кім чы­нам, пе­рад на­мі — не сто­ль­кі ку­ра­тар­скае ці сін­тэ­за­ва­нае вы­каз­ван­не двац­ца­ці аўта­раў, коль­­кі пры­клад інтэг­ра­ль­на­га пад­ыхо­ду. Ад­роз­на ад сіс­тэм­на­га, ён да­пус­кае ад­сут­насць пры­яры­тэт­на­га «мер­ка­ван­ня», іе­рар­хіі ці про­ста кан­ст­рук­цыі, у якой асоб­ныя эле­мен­ты зна­хо­дзяц­ца ў су­вя­зі між са­бой і ўплы­ва­юць на агу­ль­ны вы­нік. Ка­лі іе­рар­хія й пры­сут­ні­чае, то хі­ба ў імё­нах вя­до­мых фа­тог­ра­фаў, якія вы­ра­шы­лі па­ка­заць зна­ка­выя кан­цэп­ту­аль­ныя пра­цы. Сяр­гей Ка­жа­мя­кін, на­прык­лад, вы­браў фа­таг­ра­фіі, у роз­ны час раз­меш­ча­ныя на вок­лад­ках кніг, ка­та­ло­гаў і афіш: кні­гі «Manifest» (Х’юс­тан, ЗША), «Рэ­кві­ем для бен­за­пі­лы» Уладзіміра Арлова ды­зай­ну Мі­ха­ла Анем­па­дыс­та­ва і вы­ста­ва «Пры­ват­ны сек­тар», вы­ста­ва «Но­вая хва­ля ў фо­та­мас­тац­тве» ў Расіі, «Past. Future. Point of transmission» у Hasselblad Сеntre (Шве­цыя), ка­та­лог вы­ста­вы «Вehind the Wall» на фес­ты­ва­лі ў Га­лан­дыі. Ва­дзім Ка­чан, Вік­тар Бут­ра і іншыя па­ка­за­лі ма­ла­вя­до­мыя пра­цы мі­ну­лых га­доў, асаб­лі­выя для іх з не­йкіх істот­ных пры­чын. Та­кім чы­нам, спра­цоў­вае ка­му­ні­ка­цый­ны фар­мат, ка­лі важ­най па­ўстае ка­апе­ра­цыя, але не кан­ку­рэн­цыя сэн­са­вых акцэн­таў. Вось якраз пра ка­апе­ра­цыю, пра спо­саб існа­ван­ня ішла раз­мо­ва на прэ­зен­та­цыі но­вай Сек­цыі ана­ла­га­вай фа­таг­ра­фіі.

 

Сяр­гей Мі­ха­лен­ка рас­каз­вае: «Ка­лі я рэ­арга­ні­зоў­ваў Са­юз фа­тог­ра­фаў, ха­це­ла­ся ба­чыць гэ­ту твор­чую су­по­ль­насць як не­йкую струк­ту­ру. Пры тым, што пры ўступ­лен­ні ў Са­юз мы не вы­зна­ча­лі ні кі­рун­ку, у якім пра­цуе аўтар, ні яго асаб­лі­вых за­слуг. Але за­тое сам фа­тог­раф ця­пер мо­жа вы­браць сек­цыю. Travel-век­тар а­зна­чыў ся­бе ад­ра­зу. Ана­ла­га­вая фа­таг­ра­фія так­са­ма: з ёй пра­ца­ва­лі мно­гія фа­тог­ра­фы. Не­ка­то­рыя аўта­ры пра­цяг­ва­юць зды­маць на плён­ку, і да­во­лі па­спя­хо­ва. Ула­дзі­мір Су­ця­гін у гэ­тай спра­ве — пры­зна­ны лі­дар. Усе га­ды та­та­ль­на­га за­хап­лен­ня но­вы­мі тэх­на­ло­гі­ямі Ула­дзі­мір не то­ль­кі зды­маў, але й сам дру­ка­ваў, ву­чыў, да­па­ма­гаў дру­ка­ваць іншым — руч­ным спо­са­бам, у хат­няй ла­ба­ра­то­рыі... Са­юз мо­жа стаць ра­бо­чай струк­ту­рай, ці­ка­вай роз­ным аўта­рам, у тым лі­ку, з экс­пер­тны­мі кам­пе­тэн­цы­ямі».

 

Ана­ла­га­вая фа­таг­ра­фія пры ства­рэн­ні ка­лек­цыі ці­ка­вая тым, што гэ­та пе­ра­важ­на бром­срэб­ра­ны друк — тры­ва­лы, без па­тра­ба­ван­няў рэ­зер­во­ва­га за­хоў­ван­ня на ўсё но­вых но­сь­бі­тах. Ад­біт­кі мо­гуць быць гіс­та­рыч­ны­мі, адзін­ка­вы­мі ці ты­раж­ны­мi, але га­лоў­нае — скла­да­насць змя­нен­ня вы­явы ары­гі­на­ль­на­га не­га­ты­ву пад­вы­шае іх да­ку­мен­­таль­­ную каш­тоў­насць. Ба­за­вае раз­умен­не, па­трэб­нае ў гэ­тым пы­тан­ні, дае эсэ Ва­ль­тэ­ра Бе­нь­ямі­на «Твор мас­тац­тва ў эпо­ху яго тэх­ніч­най уз­наў­ля­ль­нас­ці».

 

Аль­тэр­на­тыў­ныя ме­та­ды здым­кі і дру­ку — пін­хол (ка­ме­ра-аб­ску­ра), ма­нокль, гу­мойль, цы­яна­ты­пія, пла­цi­на­ты­пiя, гу­мі­ара­бік і іншыя ўні­ка­ты — ад­но­сяц­ца да гэ­тай жа ка­тэ­го­рыі.  Усё па­мя­нё­нае ро­біць ана­ла­га­вую чор­на-бе­лую фа­таг­ра­фію пры­ваб­най для фар­ма­ван­ня ка­лек­цый тво­раў мас­тац­тва ў інвес­ты­цый­ных мэ­тах. У та­кіх збо­рах арт-аб’­екты раз­гля­да­юцца як інвес­ты­цый­ныя акты­вы.

 

Не ўсе, але мно­гiя ад­біт­кі, што мож­на ба­чыць у экс­па­зі­цыі, з’яўля­юцца каш­тоў­ны­мi. Па-пер­шае, час­тка аўта­раў — прад­стаў­ні­кі Но­вай хва­лі, атры­ма­лай між­на­род­нае пры­знан­не. Па-дру­гое, мно­гія здым­кі зроб­ле­ны ў ва­сь­мі­дзя­ся­тыя, дзе­вя­нос­тыя, ну­ля­выя га­ды, і на­ле­жаць бо­льш шы­ро­ка­му ко­лу аўта­раў Мін­скай шко­лы фа­таг­ра­фіі. Час­тку ары­гі­на­лаў не па­каз­ва­лі ўво­гу­ле ні­ко­лі, час­тка бы­ла па­ка­за­на дзе­ся­ці­год­дзі та­му. Ёсць і но­вае па­ка­лен­не — Мак­сім Ка­рас­ця­лёў, Андрэй Ду­бі­нін, Яўген Га­раў­скі. На­сам­рэч гэ­та не по­ўная, але ўжо, не­сум­неў­на, пэў­ная час­тка бе­ла­рус­ка­га арт-кан­тэк­сту, упі­са­на­га ў по­стса­вец­кі. А ка­лі з гэ­тым по­л­ем на­леж­ным чы­нам па­пра­ца­ваць, то яно мо­жа быць уклю­ча­на i ў сус­вет­ны мас­тац­кі пра­цэс.  

Лю­боў Гаў­ры­люк