Аб кван­та­вых не­ла­ка­ль­ных ка­рэ­ля­цы­ях

№ 1 (418) 01.01.2018 - 27.01.2018 г

«Кал­хоз­ні­кі» па­вод­ле Па­ўла Пра­жко ў Цэн­тры бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі
Фэст на­цы­яна­ль­най дра­ма­тур­гіі надзвы­чай важ­ны для су­час­на­га тэ­атра­ль­на­га мас­тац­тва, та­му што дра­ма­тур­гія — па-ра­ней­ша­му адзін з са­мых га­лоў­ных склад­ні­каў спек­так­ля, і по­спех па­ста­ноў­кі шмат у чым за­ле­жыць ад яе.

Бяс­спрэч­на, ад фес­ты­ва­лю мы ча­ка­ем ад­крыц­ця но­вых імё­наў. Пе­рад­усім дра­ма­тур­гаў, здо­ль­ных пе­ра­ка­наў­ча вы­ка­заць свой по­гляд на жыц­цё, яго най­важ­ней­шыя з’явы і па­зна­ёміць гле­да­ча з су­час­ны­мі ге­ро­ямі. Але вы­па­дае ад­крыць і артыс­таў, і па­ста­ноў­шчы­каў, і сцэ­ног­ра­фаў — для гэ­та­га пры­да­ла­ся твор­чая ла­ба­ра­то­рыя, у якой пра­ца­ва­лі над спек­так­лем на пле­нэ­ры, ла­дзі­лі чыт­кі і аб­мер­ка­ван­ні но­вых тво­раў.

 

Вы­дае на тое, што дых­тоў­ная п’еса сус­тра­ка­ецца зу­сім ня­час­та. Не­вы­пад­ко­ва тэ­атры па-ра­ней­ша­му пі­ль­ну­юць тво­ры лі­та­ра­тур­ных кла­сі­каў (на­пры­клад, Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча), якія зна­хо­дзяць сваё ўва­саб­лен­не і на дра­ма­тыч­най, і на ля­леч­най сцэ­не. Мож­на адзна­чыць, што сён­няш­няя дра­ма­тур­гія ка­рыс­та­ецца пры­кмет­ным хо­дам — ка­лі га­лоў­ныя пер­са­на­жы, на­шы су­час­ні­кі, на­бы­ва­юць не то­ль­кі імё­ны, але і лё­сы вя­до­мых зна­ка­вых асоб, та­кіх як Фран­цыск Ска­ры­на ці эўры­пі­даў­ская Мед­эя. Пра­ў­да, пра­па­на­ва­ны ход не за­ўсё­ды апраў­да­ны і, хут­чэй, па­цвяр­джае гле­да­чу схе­ма­тыч­нае пад­абен­ства са зна­ка­мі­тым двай­ні­ком аль­бо па­пя­рэд­ні­кам, але, не­сум­нен­на, кан­крэт­ны пер­са­наж но­вай дра­ма­тур­гіі мо­жа быць не менш ці­ка­вым.

 

Асоб­ныя за­ўваж­ныя спек­так­лі свед­чаць, што фес­ты­валь у пэў­най сту­пе­ні пра­ілюс­тра­ваў і стан су­час­най сцэ­наг­ра­фіі: мас­та­кі імкнуц­ца да вы­раз­най ме­та­фа­рыч­нас­ці, зна­ка­вас­ці вы­каз­ван­ня, якое так улас­ці­ва экс­пе­ры­мен­та­ль­на­му тэ­атру. Сцэ­наг­ра­фіч­нае вы­ра­шэн­не Ва­лян­ці­ны Пра­ўдзі­най па­ста­ноў­кі Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га тэ­атра дра­мы і ка­ме­дыі імя Він­цэн­та Ду­ні­на-Мар­цін­ке­ві­ча «Кроп­кі на ча­са­вай во­сі» вы­лу­чы­ла і пад­тры­ма­ла на­ва­тар­ства за­ду­мы дра­ма­тур­га Дзміт­рыя Ба­гас­лаў­ска­га і рэ­жы­сёр­кі Тац­ця­ны Тра­яно­віч. Аўтар п’есы, пад­крэс­лі­ва­ючы важ­насць кож­на­га жыц­цё­ва­га імгнен­ня, аб­азна­чыў жанр так: «гіс­то­рыя ў фо­та­здым­ках», а рэ­жы­сёр­ка па­бу­да­ва­ла спек­такль як во­сем раз­ма­ітых на­вел, якія звяр­та­юцца да падзей, за­фік­са­ва­ных фа­тог­ра­фам. У імклі­вым тэм­па­рыт­ме яны змя­ня­юць ад­на ад­ну, прад­стаў­ля­ючы ге­ро­яў у са­мых не­ча­ка­ных сі­ту­ацы­ях і знач­ных мо­ман­тах. Дзей­снай з’яўля­ецца і сцэ­наг­ра­фія па­ста­ноў­кі: імгнен­на мя­ня­юцца не толь­­кі ко­ле­ры і аб­ры­сы за­дні­ка, але і ўвесь прад­мет­ны свет спек­так­ля — у за­леж­нас­ці ад мес­ца дзея­ння ды падзей. Ча­ма­да­ны, які­мі за­поў­не­на вак­за­ль­ная па­ча­ка­ль­ня, рап­тоў­на зні­ка­юць раз­ам з па­са­жы­ра­мі, на план­шэ­це сцэ­ны раз­гор­тва­юцца тра­гіч­ныя падзеі пер­шай сус­вет­най вай­ны — усё но­вых і но­вых пер­са­на­жаў уцяг­вае або вы­яўляе са­ма сцэ­ніч­ная пра­сто­ра; мо­ман­та­мі яны скла­да­юць з ёю адзі­нае цэ­лае. Вы­раз­ныя воб­ра­зы ство­ра­ны Аляк­сан­драм Па­рфя­но­ві­чам, Сяр­ге­ем Баб­роў­ні­кам, Іга­рам Бу­ра­ком, Па­ўлам Ха­джа­евым, Алай Гра­ха­вай, Ма­ры­яй Да­ра­га­бед (рэ­жы­сёр па пра­цы з артыс­та­мі — Ста­ніс­лаў Са­вос­цін). Не­здар­ма баб­руй­ская па­ста­ноў­ка атры­ма­ла ўсе маг­чы­мыя ўзна­га­ро­ды — за леп­шы спек­такль, рэ­жы­су­ру, сцэ­наг­ра­фію.

 

Вы­ра­шэн­не «Сін­дро­му Мед­эі» Юліі Чар­няў­скай Рэ­спуб­лі­кан­ска­га тэ­атра бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі ў па­ста­ноў­цы Ка­ця­ры­ны Авер­ка­вай прад­ста­ві­ла твор не­па­бы­то­вы, не­мі­тус­лі­вы, надзвы­чай ві­до­віш­чны і знач­ны. Чыс­ці­ня і лю­боў — сут­насць га­лоў­най ге­ра­іні. Актры­са Люд­мі­ла Сі­дар­ке­віч (адзна­ча­на жу­ры за леп­шую жа­но­чую ро­лю ў асноў­най пра­гра­ме) надзя­ляе яе ма­гут­ным тэм­пе­ра­мен­там і моц­ны­мі па­чуц­ця­мі. Га­лоў­ным ко­ле­ра­вым акцэн­там і сім­ва­лам пра­сто­ры з’яўля­юцца чыр­во­ныя квет­кі, іх яна вы­са­джвае і да­гля­дае. У стаў­лен­ні да не­звы­чай­на­га са­ду — пяш­чо­та і ка­хан­не Мед­эі да дзя­цей і да му­жа, без яко­га не­маг­чы­ма жыц­цё.

 

Існым фес­ты­ва­ль­ным ад­крыц­цём зра­бі­ла­ся «Ка­ме­дыя Юдзі­фі» Сяр­гея Ка­ва­лё­ва па ма­ты­вах «Кні­гі Юдзіф» у пе­ра­кла­дзе Фран­цыс­ка Ска­ры­ны і па­ста­ноў­цы Але­га Жуг­жды. На аван­сцэ­не, у фан­тас­тыч­най пра­сто­ры, спле­це­най са свят­ла і це­няў, акцё­ры Ла­ры­са Мі­ку­ліч і Аляк­сандр Шаў­кап­ля­саў у на­пру­жа­ных ды­яло­гах і ня­прос­тых ста­сун­ках асэн­соў­ва­юць біб­лей­скую гіс­то­рыю з па­зі­цый су­час­ных лю­дзей. Ме­на­ві­та дзя­ку­ючы па­ста­ноў­шчы­кам і май­стэр­ству вы­ка­наў­цаў, іх улас­на­му стаў­лен­ню да ўчын­каў Юдзі­фі і Ала­фер­на спек­такль пе­ра­тва­ра­ецца ў фі­ла­соф­скую пры­па­весць аб ня­лёг­кім вы­ба­ры па­між ка­хан­нем, аса­біс­тым шчас­цем і аб­авяз­кам пе­рад ра­дзі­май.

 

Фес­ты­валь пра­па­на­ваў ары­гі­на­ль­ныя п’есы су­час­ных бе­ла­рус­кіх дра­ма­тур­гаў, яркія сцэ­наг­ра­фіч­ныя ўва­саб­лен­ні, та­ле­на­ві­тыя акцёр­скія ра­бо­ты. Але пра­бле­май з’яўля­ецца ад­бор са­міх па­ста­но­вак — яны му­сяць вы­тры­маць кон­кур­сны агляд, што вы­клю­чае вы­пад­ко­васць іх вы­ба­ру. Гэ­так­са­ма важ­на прад­ста­віць у пра­гра­ме на­шы ака­дэ­міч­ныя ка­лек­ты­вы, якія ма­юць у рэ­пер­ту­ары па­спя­хо­выя ўва­саб­лен­ні тво­раў айчын­ных аўта­раў. Вы­пра­ба­ваць кла­сі­каў і су­час­ні­каў су­сед­ствам у адзі­най са­цы­яку­ль­тур­най пра­сто­ры, пе­ра­асэн­са­ваць гіс­та­рыч­ны сю­жэт, пра­са­чыць раз­віц­цё і пе­ра­ме­ны вя­до­ма­га пер­са­на­жа, зда­во­ліць гля­дац­кі по­пыт на мас­тац­кае асвят­лен­не гіс­то­рыі — мяр­ку­ючы па ня­даў­ніх прэм’ерах, гэ­ты шэ­раг мо­жа пра­цяг­нуць кож­ны за­ці­каў­ле­ны...  

Кацярына ЯРОМІНА