А мо нам гэ­та пад­ало­ся?..

№ 1 (418) 01.01.2018 - 27.01.2018 г

«За­пал­кі» Кан­стан­ці­на Сце­шы­ка ў На­цы­яна­ль­ным тэ­атры імя Янкі Ку­па­лы
Кан­стан­цін Сце­шык на­пі­саў «За­пал­кі» ў 2015 го­дзе. Ён жар­та­ваў, гу­ля­ючы з фа­не­ты­кай, зна­чэн­ня­мі слоў, не­йкі­мі па­бы­то­вы­мі дро­бя­зя­мі, кштал­ту па­ке­та з прад­укта­мі або ма­ла­ка, якое трэ­ба ку­піць, ства­раў ва­кол іх цэ­лыя ды­яло­гі.

П’е­са па­ўста­ва­ла як свай­го ро­ду экс­пе­ры­мент пад­час IV Між­на­род­най дра­ма­тур­гіч­най ла­ба­ра­то­рыі; ды­яло­гі з рус­кай мо­вы пе­ра­кла­да­ла Ма­рыя Пуш­кі­на, пес­ні — Уладзь Лян­ке­віч; у 2017 го­дзе п’есу ўва­со­бі­ла рэ­жы­сёр­ка Тац­ця­на Ла­ры­на. Яна ад­ышла ад тэк­сту Сце­шы­ка, па-інша­му рас­ста­ві­ла акцэн­ты і ад­кры­ла но­вае поле для інтэр­прэ­та­цый.

 

Спек­такль атры­маў­ся тро­хі кі­не­ма­таг­ра­фіч­ным. Зда­ецца, ад­люс­тра­ва­на жыц­цё, але на пля­цоў­цы яно вы­гля­дае і пры­га­жэй, і па­этыч­ней. Га­лоў­ны ге­рой «За­па­лак» — муж­чы­на га­доў трыц­ца­ці на імя То­ля, які ся­дзіць на лаў­цы ў па­рку/на пры­пын­ку/ля воз­ера і па­ліць. Яго­нае жыц­цё сплы­вае ў бяз­мэт­ных гу­тар­ках з сяб­ра­мі і не­зна­ёмца­мі, што пры­сы­па­юцца груд­кай па­ла­ма­ных за­па­лак. Ён ка­му­ні­куе з сяб­ра­мі, га­дуе ма­ле­нь­кую да­чку, рас­па­вя­да­ючы ёй на ноч страш­ныя каз­кі. Аўтар п’е­сы ка­жа, што пі­саў пра ча­ла­ве­ка, які пра­па­ль­вае сваё жыц­цё, як за­пал­кі, што по­тым асця­рож­на скла­дае ў скры­нач­ку. То­ля — быц­цам ня­спраў­джа­ны Пра­ме­тэй. Але на­ко­ль­кі ён «не спраў­дзіў­ся» ў па­ста­ноў­цы Тац­ця­ны Ла­ры­най?

 

На­сто­ль­кі, на­ко­ль­кі гэ­ты спек­такль не зу­сім пра То­лю. Ён, хут­чэй, пра стаў­лен­не лю­дзей да лю­дзей, пра ад­каз­насць, пра смерць. То­ля ста­тыч­ны, не змя­ня­ецца, пры кан­цы за­ста­ецца та­кім са­мым, якім з’явіў­ся на па­чат­ку. Змя­ня­юцца (ці то­ль­кі спра­бу­юць?) тыя лю­дзі, што яго ата­ча­юць.

 

«За­пал­кі» — ме­та­фа­ра на­па­ло­ву па­ган­скіх тры­вож­ных вы­яў, якія пе­ра­пля­та­юцца з па­бы­то­вы­мі сцэ­на­мі, гу­ль­ня ў сло­вы з на­жом, што за­ка­ль­цоў­вае спек­такль. Ка­ця­ры­на Шы­ма­но­віч, якая ства­ра­ла сцэ­наг­ра­фію і акцёр­скія гар­ні­ту­ры, пра­па­на­ва­ла ві­зу­аль­ную ме­та­фа­ру. На пад­ло­зе па­ра­ссы­па­ныя чор­ныя зга­рэ­лыя за­пал­кі, пад­обныя да іх бе­лыя — пра­ктыч­на ў ча­ла­ве­чы рост — рас­стаў­ле­ны па сцэ­не, так што пер­са­на­жы апы­на­юцца ні­бы­та ў той са­май пуш­цы са зга­рэ­лы­мі за­пал­ка­мі. Бе­лыя за­пал­кі яшчэ не зга­рэ­лі — не вы­ка­на­лі тое, што му­сі­лі. Яны за­га­ра­юцца пад­час страш­ных ка­зак, якія То­ля рас­каз­вае да­чцэ. У іхнім агні апа­вя­да­ль­нік і «зга­рае» пад фі­нал.

 

Каз­кі на­сам­рэч рас­кры­ва­юць са­мо­га То­лю як пер­са­на­жа. У па­ўся­дзён­ным жыц­ці ён бо­льш маў­чыць і пе­ра­кі­дае ў ру­ках пуш­ку за­па­лак. А праз гіс­то­рыі ро­біц­ца па­чуц­цё­вым, эма­цый­ным. То­ле­вы каз­кі зда­юцца бо­льш рэ­аль­ны­мі, бо­льш на­сы­ча­ны­мі, чым са­праў­днае жыц­цё ге­ро­яў, ажно мі­ма­во­лі за­да­ешся пы­тан­нем: што ме­на­ві­та тут вы­да­ецца за рэ­аль­насць? Шэ­рая, дэп­рэ­сіў­ная, не­вы­раз­ная што­дзён­насць ці апо­ве­ды пер­са­на­жа, пад­тры­ма­ныя па­ган­скі­мі, пер­ша­быт­ны­мі вы­ява­мі?

 

То­ля ня­се (ці спра­буе не­сці) агонь тым, хто яго ата­чае. І гэ­так­са­ма, як у сва­ёй каз­цы, збі­ва­ецца з ног і пад­ае, губ­ля­ючы аге­нь­чык у ле­се. Ён на­праў­ду Пра­ме­тэй, які дае агонь лю­дзям, каб по­тым з імі жыць? Ці Да­нка, што ня­се сваё пад­па­ле­нае сэр­ца праз лес, каб по­тым па­мер­ці? Спа­лу­чыць воб­ра­зы не­маг­чы­ма: або Да­нка, які ад­быў­ся да аб­вуг­ле­на­га ста­ну, або Пра­ме­тэй, што не спраў­дзіў­ся. За­ста­ецца толь­­кі вы­ра­шыць, ці змаг­ло яго­нае жыц­цё (і смерць) па­ўплы­ваць на ка­го-не­будзь? Ці на­сам­рэч нам усё гэ­та па­дало­ся, як ка­жа сам пер­са­наж? І ніш­то не мае ні­яка­га сэн­су, акра­мя са­ма­га звы­чай­на­га: жыц­цё зга­рэ­ла і згас­ла, як за­пал­ка?..

 

То­ля — воб­раз ся­рэд­нес­та­тыс­тыч­на­га аб­ыва­це­ля: до­сыць не­шмат­слоў­на­га, до­сыць шэ­ра­га. Гэт­кае ад­мет­нае тло, на якім вы­раз­на ма­лю­юцца іншыя пер­са­на­жы — та­кія ж пра­сцец­кія, але зу­сім роз­ныя. То­лю су­пра­ць­пас­таў­ле­ны ру­ха­вей­шы, эма­цый­ней­шы Мак­сім як кам­пен­са­цыя То­ле­вай не­га­вар­лі­вас­ці. Та­кое спа­лу­чэн­не воб­ра­заў ураў­на­важ­вае па­ста­ноў­ку і ру­хае дзея­нне. Не­ль­га ска­заць, што спек­такль за­цяг­ну­ты: ён ма­руд­лі­вы, але ды­на­міч­ныя эма­цый­ныя каз­кі да­да­юць не­абход­ную час­тку ды­на­мі­кі. Вон­ка­вы рух — смерць Мак­сі­ма, якая пад­штур­хоў­вае падзеі, — на са­мой спра­ве з’яўля­ецца сво­еа­саб­лі­вым фо­нам. Унут­ра­ны рух вар­та шу­каць у лю­дзях, што ата­ча­юць То­лю.

 

Яшчэ два пер­са­на­жы, Антон і Ма­ша, ба­лан­су­юць на роз­ных кан­цах ад­най з’я­вы. Два ча­ла­ве­кі, адзін з якіх мо­жа за­мах­нуц­ца на са­ма­губ­ства. Па­вод­ле «тэ­орыі адзі­но­ты», ка­то­рую пры­ду­маў Антон, тое, ча­го ве­ль­мі жа­да­еш, не пры­хо­дзіць, не да­ецца, не ад­бы­ва­ецца — і на­адва­рот. Антон не мо­жа раз­ві­тац­ца з жыц­цём, а Ма­ша рэ­жа са­бе ру­кі, каб... не за­мі­на­лі. Сцэ­ны з Ма­шай у вы­ка­нан­ні Ды­яны Ка­мін­скай ураж­ва­юць бу­дзён­ным тра­гіз­мам эма­цый­най істэ­ры­кі. Са­цы­яль­нае ва­р’яц­тва, істэ­рыя, не­ўраў­на­ва­жа­насць вы­зна­ча­юць і воб­раз ама­тар­кі са­бак — Са­ба­кар­кі, што з’яўля­ецца на пля­цоў­цы бу­дзён­на-рэ­аліс­тыч­на і дэ­ман­струе, як жыц­цё кож­на­га ча­ла­ве­ка-за­пал­кі мо­жа па­лых­нуць і згас­нуць ве­ль­мі хут­ка.

 

Ка­мер­ная сцэ­на мяр­куе ад­па­вед­ную атмас­фе­ру. І не апош­нюю ро­лю ў яе ства­рэн­ні ад­ыграе жы­вое му­зыч­нае су­пра­ва­джэн­не, ство­ра­нае гру­пай «Или-или». Яно над­ае ка­мер­нас­ці, шчы­рас­ці, пры не­абход­нас­ці па­шы­рае пра­сто­ру, быц­цам ад­соў­ва­ючы дзея­нне ад гле­да­чоў, — па­ка­за­ль­най мож­на на­зваць сцэ­ну ў ля­кар­ні з удзе­лам Ула­дзі­мі­ра Ра­гаў­цо­ва ў ро­лі Дзя­ду­лі. На­су­пе­рак ма­ла­дзей­шым з па­ка­лен­ня са­ма­раз­бу­­раль­­ні­каў, ён чап­ля­ецца за жыц­цё і пра­гай да яго пад­свеч­вае ўвесь сцэ­ніч­ны апо­вед.

 

Спек­такль «За­пал­кі» ве­ль­мі ці­ка­вы ві­зу­аль­на. Част­ка дэ­ка­ра­цый — два экра­ны пры за­дні­ку і бе­лыя за­пал­кі, на якіх ад­люс­троў­ва­юцца пра­екцыі, ад­па­вед­ныя сцэ­не, ды з’яўля­юцца аўтар­скія рэ­мар­кі, бо най­важ­ней­шы склад­нік па­ста­ноў­кі — на­роў­ні з дзеян­ня­мі пер­са­на­жаў — аўтар­скі тэкст, быц­цам асоб­ны ге­рой-апа­вя­да­ль­нік. «За­пал­кі» — го­жы экс­пе­ры­мент спа­лу­чэн­ня му­зы­кі, акцёр­ска­га вы­ка­нан­ня і вя­до­мых сцэ­наг­ра­фіч­ных пры­ёмаў з ві­зу­аль­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі сцэ­ніч­на­га аб­ста­ля­ван­ня, дзе ўраж­лі­вую атмас­фе­ру страш­ных ка­зак пра­ся­кае ра­ман­ты­за­ва­ная што­дзён­насць. Зрэш­ты, і яна маг­ла то­ль­кі па­дац­ца...

Свят­ла­на Кур­га­на­ва