Спектаклі ды імправізацыі

№ 12 (417) 01.12.2017 - 31.12.2017 г

Вынікі года
2017-ы я па­ча­ла з «Ка­ляд­най гіс­то­рыі» Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га тэ­атра ля­лек.

Спек­такль рэ­жы­сё­ра Іга­ра Ка­за­ко­ва мож­на на­зваць леп­шым з мі­ну­лай ста­ліч­най на­ва­год­няй кам­па­ніі: шчым­лі­выя зон­гі Аляк­сан­дра Літ­ві­ноў­ска­га, за­па­мі­на­ль­ныя акцёр­скія ра­бо­ты раз­ам са шмат­гран­ным воб­ра­зам Эбэ­нэ­зе­ра Скру­джа — пра­ктыч­на бе­не­фіс­най рол­яй Аляк­сан­дра Ва­сь­ко, кра­на­ль­ная пра­ца мас­тач­кі Тац­ця­ны Не­рсі­сян. Праз шмат­слой­ныя ту­ма­ны за­сло­наў, праз ад­мет­на за­кру­ча­ную за­ві­ру­ху з жы­вых пла­наў і ля­лек усіх маг­чы­мых сіс­тэм рэ­жы­сёр і мас­так скла­лі пры­па­весць для шчы­рай ся­мей­най раз­мо­вы пра мэ­ту, дзе­ля якой ча­ла­век жы­ве, і пра вар­тасць тых кро­каў, які­мі ён спра­буе гэ­тай мэ­ты да­сяг­нуць.

 

На­бі­ра­ючы аб­аро­ты, год па­бег ад прэм’еры да прэм’еры, за­па­мі­на­ючы­ся на­стро­ем прад­стаў­ні­коў но­вай плы­ні, якія мо не заў­сё­ды да­клад­на і без хі­баў, але шчы­ра і па­лка імкнуц­ца асэн­са­ваць тое, што ад­бы­ва­ецца з на­шым гра­мад­ствам тут і ця­пер. Так з’яві­ла­ся ў РТБД па­ста­ноў­ка Ка­ця­ры­ны Авер­ка­вай «Сін­дром Мед­эі», якая ды­ягнас­та­ва­ла ма­ра­ль­ную хва­ро­бу інтэр­нэт-супольнасцей, у ме­ма­ры­яль­ным му­зеі-май­стэр­ні За­іра Азгу­ра — да­ку­мен­та­ль­ны спек­такль «Anti[gone]» Аляк­сан­дра Мар­чан­кі, у Ма­ла­дзёж­ным тэ­атры «Ці свяшчэнная вясна...» — ба­лет-пе­ра­асэн­са­ван­не Во­ль­гі Сквар­цо­вай. Тэ­атр ля­лек раз­жыў­ся на сап­раў­дны гля­дац­кі блак­бас­тар «Пан­сі­ён «Belvedere”»: спек­такль-імпра­ві­за­цыю, што су­по­ль­на скла­да­лі іта­ль­янскі рэ­жы­сёр Ма­тэа Сп’яцы і на­шы артыс­ты (з вяс­ны на яго раз­ля­та­юцца не то­ль­кі квіт­кі ў ка­се, але і мес­цы для тэ­атра­ль­най та­ла­кі на бан­кет­ках).

 

Ля­леч­ні­кі не ўзво­дзяць на сцэ­не ма­ке­ты пад­вод­ных ло­дак у рэ­аль­ным па­ме­ры, не ла­дзяць маш­таб­ныя кас­цю­ма­ва­ныя пра­ме­на­ды і біт­вы з ме­ха­ні­за­ва­ным дра­ко­нам. Ад­мет­ныя спек­так­лі на­ра­джа­юцца з да­клад­нас­ці ві­зу­аль­ных ра­шэн­няў у па­мкнен­ні спаз­наць ча­ла­ве­чую існасць: та­кія як «Сі­няя-сі­няя» Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га тэ­атра ля­лек (ізноў зла­джа­ны тан­дэм Ка­за­коў-Не­рсі­сян!) — мо­нас­пек­такль па фор­ме, эпіч­нае па­лат­но па сут­нас­ці.

 

Са­мым моц­ным ура­жан­нем го­да ста­ла­ся ві­зу­аль­ная па­эзія «Бе­тон» Яўге­на Кар­ня­га ў РТБД. Звы­чай­на я па­збя­гаю вы­зна­чэн­ня «без­да­кор­на», але ме­на­ві­та яно ад­люс­троў­вае ўзро­вень надзвы­чай скла­да­най рэ­жы­сёр­скай кан­цэп­цыі плас­тыч­най па­ста­ноў­кі — па­вод­ле за­ду­мы, акцёр­скай тэх­ні­кі, мас­тац­ка­га ўва­саб­лен­ня. Трэ­цяя ў ма­ім агля­дзе пра­ца Тац­ця­ны Не­рсі­сян чар­го­вы раз па­цвер­дзі­ла, што на­ват ад­на­стай­насць шэ­рай роў­ня­дзі сця­ны-за­дні­ка мо­жа даць пад­ста­ву твор­цу да без­лі­чы ме­та­фар, якія да­па­ма­га­юць рэ­жы­сё­ру за­глы­біц­ца ў жор­сткую раз­мо­ву пра вы­зна­ча­ль­ныя па­чуц­ці ча­ла­ве­ка.

Настасся ПАНКРАТАВА