Сем уражанняў года

№ 12 (417) 01.12.2017 - 31.12.2017 г

Вынікі года
2017 — са­мы ша­ра­го­вы тэ­атра­ль­ны год.

Што рас­ча­ра­ва­ла?

 

1. Сціп­лыя прэм’еры, не­прык­мет­ныя «сен­са­цыі», рэ­дкія «пе­ра­мо­гі». Ад­сюль і тэн­дэн­цыя зні­жэн­ня ці­ка­вас­ці з бо­ку гле­да­чоў. Іх ста­ла менш у па­ра­ўнан­ні з па­пя­рэд­нім го­дам. Гэ­та тры­вож­ны зва­но­чак не то­ль­кі тэ­атра­ль­ным ад­мі­ніс­тра­та­рам, але і ўсёй на­шай гра­ма­дзе.

 

2. Пра­цяг­нуў­ся пра­цэс «здраб­нен­ня» не­ка­то­рых тэ­атра­ль­ных фэс­таў («М.@.rt.кан­такт», «Бе­лая ве­жа»). Ад­на з га­лоў­ных пры­чын — брак кон­кур­сных пра­грам, якія ра­ней ства­ра­лі ад­мет­ную дра­ма­тур­гію падзеі, на­ра­джа­лі ці­ка­васць пра­фе­сі­яна­лаў і гле­да­чоў. Ця­пер — звы­чай­нае свя­та для го­ра­да (так­са­ма па­трэб­ная спра­ва!), але ста­тус між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю вы­ма­гае знач­на буй­ней­шых мэ­таў і за­дач.

 

3. Рас­ча­ра­ваў чар­го­вы спра­ваз­дач­на-вы­бар­чы з’езд Бе­ла­рус­ка­га са­юза тэ­атра­ль­ных дзея­чаў. З’езд, на які з 758 чле­наў БСТД бы­ло аб­ра­на аж цэ­лых 25 дэ­ле­га­таў (у лік гэ­тых «вы­бран­цаў лё­су» тра­піў і я), у чар­го­вы раз за­свед­чыў, што бе­ла­рус­кая тэ­атра­ль­ная су­по­ль­насць (ме­на­ві­та як адзі­ная і аўта­ры­тэт­ная!) ужо дру­гое дзе­ся­ці­год­дзе фак­тыч­на ад­сут­ні­чае ў ку­ль­тур­най пра­сто­ры на­шай кра­іны.

 

Што аб­на­дзе­іла?

 

4. Да­во­лі вы­со­кі кон­курс пад­час пры­ёмнай кам­па­ніі на тэ­ат­раль­­ны фа­ку­ль­тэт Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў. Па­куль но­выя Трэп­ле­вы ўсё яшчэ ўпар­та імкнуц­ца пра­фе­сій­на за­ймац­ца тэ­атра­ль­най дзей­нас­цю (хоць са­цы­яль­ны ста­тус твор­цы ў наш на­скрозь пра­гма­тыч­ны час упаў «ні­жэй за плін­тус»), гэ­та на­ра­джае пэў­ны апты­міс­тыч­ны по­гляд на бу­ду­чы­ню бе­ла­рус­ка­га сцэ­ніч­на­га мас­тац­тва.

 

5. Ко­ль­кі но­вых па­ста­но­вак у ста­ліч­ных тэ­атрах вы­клі­ка­лі пра­фе­сій­ную ці­ка­васць: «Ваў­кі і авеч­кі» Аляк­сан­дра Астроў­ска­га ў Тэ­атры-сту­дыі кі­на­акцё­ра, «Пад­вод­ні­кі» Андрэя Ку­рэй­чы­ка ў На­цы­яна­ль­ным ака­дэ­міч­ным тэ­атры імя М.Гор­ка­га, «Сін­дром Мед­эі» Юліі Чар­няў­скай у Рэ­спуб­лі­кан­скім тэ­атры бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі. Аб­на­дзей­ва­юць і твор­чыя вы­сіл­кі так зва­на­га пра­ектна­га тэ­атра, дзе актыў­на і ча­сам плён­на шчы­ру­юць ма­ла­дыя дра­ма­тур­гі, рэ­жы­сё­ры, акцё­ры, кры­ты­кі, ме­не­джа­ры, прадзю­­сары.

 

6. Пры­кмет­най з’явай го­да ста­ла пра­вя­дзен­не ў Баб­руй­ску чар­го­ва­га VI Рэ­спуб­лі­кан­ска­га фес­ты­ва­лю на­цы­яна­ль­най дра­ма­тур­гіі імя Він­цэн­та Ду­ні­на-Мар­цін­ке­ві­ча. На­сы­ча­ная пра­гра­ма фэс­ту за­свед­чы­ла, што су­час­ная на­цы­яна­ль­ная дра­ма­тур­гія не про­ста жы­ве, але і до­сыць па­спя­хо­ва раз­ві­ва­ецца. А но­вы спек­такль рэ­жы­сёр­кі Тац­ця­ны Тра­яно­віч па п’есе Дзміт­рыя Ба­гас­лаў­ска­га «Кроп­кі на ча­са­вай во­сі», які быў па­стаў­ле­ны на сцэ­не Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га тэ­атра дра­мы і ка­ме­дыі імя Він­цэн­та Ду­ні­на-Мар­цін­ке­ві­ча, за­слу­жа­на стаў аб­са­лют­ным пе­ра­мож­цам у гэ­тым аўта­ры­тэт­ным твор­чым спа­бор­ніц­тве.

 

7. У чэр­ве­ні 2017 го­да пра­йшло па­ся­джэн­не ка­ле­гіі Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, на якім до­сыць грун­тоў­на і за­ці­каў­ле­на аб­мер­ка­ва­лі раз­на­стай­ныя пра­бле­мы раз­віц­ця су­час­на­га тэ­атра­ль­на­га мас­тац­тва.

 

Ве­ль­мі хо­чац­ца спа­дзя­вац­ца, што ра­шэн­ні ка­ле­гіі бу­дуць па­сля­доў­на ажыц­цяў­ляц­ца ўсі­мі ўдзе­ль­ні­ка­мі тэ­атра­ль­на­га жыц­ця на ка­рысць бе­ла­рус­кай на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­ры, гра­мад­ства і дзяр­жа­вы.

Рычард СМОЛЬСКІ