На мове мінімалізму

№ 12 (417) 01.12.2017 - 31.12.2017 г

Вынікі года
Ся­род мнос­тва му­зыч­ных падзей 2017-га спы­ню ўва­гу на дзей­нас­ці Му­зыч­най ка­пэ­лы «Са­но­рус», якая адзна­чы­ла 30-год­дзе.

 І спра­ва тут не ў юбі­леі (ку­ды бо­льш важ­кія да­ты спраў­ля­лі ле­тась ста­ліч­ная фі­лар­мо­нія і Ака­дэ­мія му­зы­кі), а ў скі­ра­ва­нас­ці ка­лек­ты­ву на но­выя для Бе­ла­ру­сі тво­ры. Ды­ры­жор Аляк­сандр Ху­ма­ла ўпар­та пра­цяг­вае пры­ву­чаць пуб­лі­ку да спас­ці­жэн­ня не­вя­до­ма­га, ро­біць для яе му­зыч­ныя экс­кур­сы ў су­час­ную кам­па­зі­тар­скую твор­часць, вы­кон­ва­ючы парт­ыту­ры бе­ла­рус­кія і за­меж­ныя, у тым лі­ку з ма­ла вя­до­май для нас Па­ўноч­най Еўро­пы. Вось і свой юбі­лей ка­пэ­ла адзна­ча­ла скрозь прэм’ера­мі, дзе бы­ла і Кан­цэр­тная сім­фо­нія «Ве­цер ахі­нуў лес» Во­ль­гі Пад­гай­скай, на­пі­са­ная для не­ча­ка­на­га скла­ду: аркестр, арган, змя­ша­ны хор, со­ль­нае фар­тэ­пі­яна.

 

Жанр сім­фо­ніі, у тым лі­ку бе­ла­рус­кай, пе­ра­жы­вае сён­ня чар­го­вы ві­ток пе­ра­асэн­са­ван­ня, пры­чым надзвы­чай грун­тоў­на­га. Ра­ней­шыя яго ма­ды­фі­ка­цыі пра­цяг­ва­лі бет­хо­вен­скую лі­нію сім­фа­ніз­му, што ад­па­вя­да­ла ло­гі­цы ара­тар­ска­га май­стэр­ства. Вяр­шы­няй та­ко­га раз­віц­ця ў бе­ла­рус­кай му­зы­цы зра­бі­лі­ся экс­прэ­сіў­ныя, па-фі­ла­соф­ску за­ся­ро­джа­ныя, іра­ніч­на тра­гіч­ныя сім­фо­ніі Дзміт­рыя Смо­льс­ка­га, які за­ўчас­на па­кі­нуў нас у ве­рас­ні.

 

У твор­час­ці Вя­час­ла­ва Куз­ня­цо­ва, па­чы­на­ючы з 1990-х, скла­ла­ся «ці­хая» сім­фо­нія, па­бу­да­ва­ная на дроб­ных са­нор­на-ка­ла­рыс­тыч­ных ад­цен­нях, што ства­ра­юць не фе­ерыю яркіх фар­баў, а тон­кія «пе­ра­лі­вы» ад­на­го-двух па­стэ­ль­ных то­наў. Ме­на­ві­та яго Пя­тая сім­фо­нія, на­пі­са­ная ў 2013-м для хо­ру, арга­на і струн­ных, мо­жа лі­чыц­ца гэт­кім «пра­воб­ра­зам» зга­да­на­га тво­ра Пад­гай­скай (да­рэ­чы, яна ву­ча­ні­ца Куз­ня­цо­ва, па кла­се яко­га і скон­чы­ла ў 2005-м на­шу Ака­дэ­мію му­зы­кі, а праз год — ма­гіс­тра­ту­ру пры ёй). Але ёсць пры­нцы­по­вае ад­роз­нен­не: тое, што ў Куз­ня­цо­ва «за­шыф­ра­ва­на» ў надзвы­чай пры­го­жых, але інтэ­лек­ту­аль­на эстэц­кіх, у чым­сь­ці ма­тэ­ма­тыч­на-фі­ла­соф­скіх збу­да­ван­нях, у Пад­гай­скай «пе­ра­кла­дзе­на» на бо­льш про­стую мо­ву мі­ні­ма­ліз­му, інту­ітыў­на эма­цый­ных ад­чу­ван­няў: па­вет­ра-ве­цер, га­лін­кі-дрэ­вы, под­ых-ша­ма­цен­не ліс­ця. А над усім — да­бры­ня, пры­га­жосць і лю­боў.