Фатаграфія-2017

№ 12 (417) 01.12.2017 - 31.12.2017 г

Вынікі года
Па-ра­ней­ша­му з ма­ні­яка­ль­най упар­тас­цю шу­каю са­мае ці­ка­вае ў ма­ла­дых. І зна­хо­джу: у пра­екце «Артэ­рыя» (ку­ра­тар­ка Але­на Пра­та­се­віч, курс Яго­ра Во­іна­ва), у гур­тоў «Ве­ха» і «Лёд», які не­ча­ка­на ад­крыў фа­таг­ра­фіч­ны «Рок­Бу­фет».

«Артэ­рыя» па­ка­за­ла арт-трэн­ды, «Ве­ха» — па­глыб­лен­не ў са­цы­я­ку­ль­тур­ную пра­бле­ма­ты­ку, а «Лёд» па­куль свай­го не па­ка­заў, але збі­рае пра­екты для пра­гля­даў на экра­не і не­фар­ма­ль­на­га аб­мер­ка­ван­ня. З за­да­ва­ль­нен­нем адзна­чаю Аляк­сея Тал­сто­га, Па­ўла Граб­чы­ка­ва, Во­ль­гу Са­віч. Дзі­на Жук і Мi­ко­ла Спя­сіў­цаў за­зі­ра­юць за фа­сад смарт-го­ра­да і ба­чаць, што ж там, на­пе­ра­дзе, — іх фа­таг­ра­фія і ві­дэа фік­су­юць гэ­тую амплі­ту­ду. Во­ль­га Сас­ноў­ская аб’­ядна­ла фа­таг­ра­фію з пер­фор­ман­сам і ла­ка­ль­ным да­сле­да­ван­нем пра­сто­ры, А.Р.Ч. збян­тэ­жыў жы­ва­пі­сам, гра­фі­кай і ма­ні­фес­там у аб­аро­ну бру­та­ль­най экс­прэ­сіі.

 

Ся­род пра­ектаў го­да за­ста­нуц­ца Аляк­сандр Ва­сю­ко­віч з «Фо­та на па­мяць» і «Сля­пая зо­на» Мак­сі­ма Са­ры­ча­ва. Мак­сім ве­ль­мі прад­ума­на ўсту­пае ў поле су­час­на­га мас­тац­тва (і фі­льм «Вя­чэ­ра» — бліс­ку­чае та­му па­цвер­джан­не), а Аляк­сандр, не тур­бу­ючы­ся ме­та­фа­ра­мi, пласт за плас­там на­рош­чвае по­лі­фа­нію дра­ма­тыч­най што­дзён­нас­цi.

 

Ва ўмоў­най гру­пе «спад­чы­на» — вя­до­ма, Аляк­сандр Угля­ні­ца. І на­ма­ган­ні На­цы­яна­ль­на­га гіс­та­рыч­на­га му­зея, які ге­ра­ічна вы­ці­рае з фа­таг­ра­фіі архіў­ны пыл і над­ае ёй ака­дэ­міч­ны вы­гляд.

 

У гэ­тай час­тцы па­зна­ча­ем на бу­ду­чы­ню: ха­це­ла­ся б пра­ана­лі­за­ваць увесь ком­плекс «Blow Up» (НЦСМ) як рэ­сурс пуб­ліч­най, дэ­мак­ра­тыч­най рэ­флек­сii на­конт та­го, што ад­бы­ва­ецца ў мас­тац­тве «тут і ця­пер» і «там і та­ды». На­рэш­це Мiнск на­рас­ціў кан­ку­рэнт­ную ку­ль­тур­ную афі­шу, і ад­ука­цый­ныя пра­гра­мы за­ня­лі ў ёй не апош­няе мес­ца. Са­мы час пра­ве­рыць арсе­нал ідэй.

 

А ця­пер план Б: ве­ль­мі хо­чац­ца спа­дзя­вац­ца на «Во­се­ньс­кі са­лон». Вы­хад га­ле­рэй у кар­па­ра­тыў­ную бан­каў­скую гіс­то­рыю — крок, на­пэў­на, не­ча­ка­ны, але сас­пе­лы. Ка­лі б Фо­та­са­юз пад­тры­маў са­лон сва­iм удзе­лам, як гэ­та зда­ры­ла­ся з МФМ, ка­лі б не­існу­ючыя фо­та­га­ле­рэi, але існу­ючыя фо­та­су­пол­кі і пра­цу­ючыя ку­ра­та­ры (ад кур­саў, клу­ба «Мінск», НЦСМ, «Пра­Фо­та» і г.д) не­як пад­цяг­ну­лi­ся, фа­таг­ра­фію мож­на бы­ло б уба­чыць у «Са­ло­не» ў знач­на бо­льш вы­раз­най ко­ль­кас­ці і якас­ці. Фо­та­здым­кi лёг­ка мо­гуць быць у лі­ку прад­ава­ных, але трэ­ба пад­умаць, як гэ­та зра­біць раз­умна.

Любоў ГАЎРЫЛЮК