Тэарт-2017

№ 11 (416) 01.11.2017 - 00.00.0000 г

Grand monsieur су­час­на­га ба­ле­та
СУ­ЧАС­НАЕ ХА­РЭ­АГРА­ФІЧ­НАЕ МАС­ТАЦ­ТВА ФРАН­ЦЫІ — ПРА­СТО­РА ВО­ЛЬ­НЫХ ЭСТЭ­ТЫЧ­НЫХ АРЫ­ЕНЦІ­РАЎ, ДЗЕ ПАН­ЯЦ­ЦЕ «СУ­ЧАС­НЫ ТА­НЕЦ» СВЕД­ЧЫЦЬ НЕ ПРА ПРЫ­НА­ЛЕЖ­НАСЦЬ ДА ЯКО­ГА-НЕ­БУДЗЬ КІ­РУН­КУ АБО СТЫ­ЛЮ, А, ХУТ­ЧЭЙ, АД­ЛЮС­ТРОЎ­ВАЕ ПЭЎ­НУЮ ПА­ЗІ­ЦЫЮ, СПО­САБ МЫС­ЛЕН­НЯ.

ГЭ­ТА ТА­НЕЦ, ЯКІ АПЕ­РУЕ ЎСЁЙ РАЗ­НА­СТАЙ­НАС­ЦЮ ХА­РЭ­А­ГРА­ФІЧ­НЫХ ТЭХ­НІК — ЯК СУ­ЧАС­НЫХ, ТАК І КЛА­СІЧ­НЫХ. ЁН ІСНУЕ НА СКРЫ­ЖА­ВАН­НІ РОЗ­НЫХ ДЫС­ЦЫП­ЛІН І МЕД­ЫЯ І ЎЗА­ЕМА­ДЗЕЙ­НІ­ЧАЕ НА РОЎ­НЫХ З ВІ­ЗУ­АЛЬ­НЫ­МІ І КАМП’ЮТАР­НЫ­МІ ТЭХ­НА­ЛО­ГІ­ЯМІ, ЦЫР­КАМ, ТЭ­АТРАМ, КІ­НА­МАС­ТАЦ­ТВАМ, ПА­ШЫ­РА­ЮЧЫ АЎТА­НО­МІЮ ЎЛАС­НЫХ МЕЖ­АЎ. ПЕ­РА­КА­НАЎ­ЧЫМ ДО­КА­ЗАМ ГЭ­ТА­ГА СТАЎ ВІ­ЗІТ У МІНСК СУС­ВЕТ­НА ВЯ­ДО­МА­ГА ХА­РЭ­ОГРА­ФА АНЖЭ­ЛЕ­НА ПРЭ­ЛЬ­ЖА­КА­ЖА, МАС­ТАЦ­КА­ГА КІ­РАЎ­НІ­КА НА­ЦЫ­ЯНА­ЛЬ­НА­ГА ХА­РЭ­АГРА­ФІЧ­НА­ГА ЦЭН­ТРА ЭКС-АН-ПРА­ВАН­СА, ДЫ­РЭК­ТА­РА КАМ­ПА­НІІ BALLET PRELJOCAJ. ЛІ­ДАР ФРАН­ЦУЗ­СКА­ГА СУ­ЧАС­НА­ГА БА­ЛЕ­ТА ПРАД­СТА­ВІЎ АД­НУ СА СВА­ІХ АПОШ­НІХ ПА­СТА­НО­ВАК «ФРЭС­КА. КАР­ЦІ­НА НА СЦЯ­НЕ», А ТАК­СА­МА КІ­НАС­ТУЖ­КУ «ПА­ЛІ­НА, СТАН­ЦА­ВАЦЬ СВАЁ ЖЫЦ­ЦЁ», ЗРОБ­ЛЕ­НУЮ СУ­МЕС­НА З КІ­НА­РЭ­ЖЫ­СЁР­КАЙ, СЦЭ­НА­РЫС­ТКАЙ І СВА­ЁЙ ЖОН­КАЙ ВА­ЛЕ­РЫ МЮ­ЛЕР.

Су­час­ная ха­рэ­агра­фія Фран­цыі — гэ­та і Ма­гі Ма­рэн, і Цье­ры Ма­лан­дэн, і Ма­ці­ль­да Ма­нье, і Жан-Клод Га­ла­та (апош­ні вя­до­мы ста­ліч­на­му гле­да­чу па ба­ле­це «Да­фніс і Хлоя», па­ка­за­на­му на пер­шым «Тэ­арце» ў 2011 го­дзе). Ад­нак па­ра­ўнаць іх твор­чую актыў­насць і вя­до­масць з па­пу­ляр­нас­цю Анжэ­ле­на Прэ­ль­жа­ка­жа скла­да­на. Лаў­рэ­ат На­цы­яна­ль­най прэ­міі Фран­цыі ў га­лі­не тан­ца, між­на­род­на­га пры­за Benois de la Danse, ка­ва­лер ордэ­на Га­на­ро­ва­га ле­гі­ёна і шмат­лі­кіх іншых прэс­тыж­ных уз­на­га­род — ён і на па­чат­ку ХХІ ста­год­дзя за­ста­ецца ў аван­гар­дзе фран­цуз­ска­га ха­рэа­гра­фіч­на­га мас­тац­тва. Ме­на­ві­та тру­па Прэ­ль­жа­ка­жа, якая з 2006 го­да мес­ціц­ца ў так зва­ным «Чор­ным па­ві­ль­ёне» — На­цыя­на­ль­ным ха­рэа­гра­фіч­ным цэн­тры Экс-ан-Пра­ван­са (а та­кіх цэн­т­раў у Фран­цыі 19), — з’яўля­ецца амаль адзі­най кам­па­ні­яй, што не то­ль­кі атрым­лі­вае са­мую вя­лі­кую фі­нан­са­вую пад­трым­ку рэ­гі­ёна і мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Фран­цыі, але і цал­кам акуп­ляе ўсе вы­дат­кі.

Сё­ле­та grand monsieur су­час­на­га ба­ле­та адзна­чае 60-год­дзе. Алба­нец па кры­ві і фран­цуз па вы­ха­ван­ні, Прэ­ль­жа­каж па­чы­наў на­ву­чац­ца тан­цу ў кла­січ­най ба­лет­най шко­ле, ад­нак за­ха­піў­ся contemporary dance і пра­цяг­нуў сваю ад­ука­цыю ў Нью-Ёрку ў Мэр­са Ка­нін­ге­ма. Вяр­нуў­шы­ся ў Фран­цыю, пра­ца­ваў у тру­пе ад­на­го з па­чы­на­ль­ні­каў но­вай тан­ца­ва­ль­най хва­лі Да­мі­ні­ка Багуэ, дзе дэ­бю­та­ваў як па­ста­ноў­шчык. Плас­тыч­ны бэк­граўнд ха­рэ­огра­фа ўклю­чае і вы­ву­чэн­не да­лё­каў­сход­няй ку­ль­ту­ры це­ла на пры­кла­дзе япон­ска­га тэ­атра Но. Ад­нак пун­ктам ад­лі­ку свай­го твор­ча­га шля­ху Прэ­ль­жа­каж лі­чыць ле­ген­дар­ную антрэп­ры­зу Сяр­гея Дзя­гі­ле­ва з яе та­та­ль­ным по­шу­кам на­віз­ны: «Дзя­гі­леў­ская ма­дэль ста­ла для мя­не ўзо­рам тру­пы, якая веч­на шу­кае і на­заў­жды звя­за­на з лі­та­ра­ту­рай, жы­ва­пі­сам, ды­зай­нам». Най­леп­шым па­цвер­джан­нем гэ­та­га за­хап­лен­ня слу­жаць аўтар­скія вер­сіі зна­ка­вых ба­ле­таў «Рус­кіх се­зо­наў» — «Вя­се­лей­ка», «Па­ра­да», «Пры­ві­ду ру­жы», «Вяс­ны свяш­чэн­най», — а так­са­ма асаблівыя ад­но­сі­ны да Рас­іі, дзе ха­рэ­ограф бы­вае амаль што­год (на­га­даю: у 2010-м у Вя­лі­кім тэ­атры Рас­іі ад­бы­ла­ся прэм’ера ба­ле­та «А да­лей — ты­ся­ча­год­дзе спа­кою», па­стаў­ле­на­га су­мес­на з Ballet Preljocaj, а спек­такль «Парк», ува­соб­ле­ны ў Ма­ры­інскім тэ­атры ў 2011-м, да­гэ­туль не сы­хо­дзіць з рэ­пер­ту­арнай афі­шы). Не­вы­пад­ко­ва га­лоў­ную ге­ра­іню фі­ль­ма «Па­лі­на, стан­ца­ваць сваё жыц­цё» ўва­со­бі­ла ме­на­ві­та рус­кая тан­цоў­шчы­ца, ня­даў­няя вы­пус­кні­ца Ака­дэ­міі ба­ле­та імя Агры­пі­ны Ва­га­на­вай Анас­та­сія Шаў­цо­ва.

Ceci est mon corps

Да вы­раз­ных срод­каў кі­но Анжэ­лен Прэ­ль­жа­каж у сва­ёй твор­час­ці звяр­таў­ся не­адна­ра­зо­ва. Гэ­та да­ты­чыц­ца як вы­ка­рыс­тан­ня асоб­ных мас­тац­кіх пры­ёмаў, так і ства­рэн­ня ві­дэ­атан­ца­ва­ль­ных фі­ль­маў, адзна­ча­ных пры­за­мі між­на­род­ных кон­кур­саў. «Па­лі­на, стан­ца­ваць сваё жыц­цё» — дэ­бют ха­рэ­огра­фа ў ігра­вым кі­но.

Га­лоў­ная сю­жэт­ная лі­нія стуж­кі — улас­на ха­рэ­агра­фіч­ная гіс­то­рыя пра твор­чае ста­лен­не юнай рас­ійскай ба­ле­ры­ны, якая з’язджае ў Фран­цыю і з кла­сі­кі эміг­руе ў су­час­ны та­нец (як ка­лі­сь­ці гэ­та ад­бы­ло­ся з са­мім Прэ­ль­жа­ка­жам). Аўта­ры бу­ду­юць апа­вя­дан­не з апо­рай на ўнут­ра­нае дзея­нне: на ўсё, што ад­бы­ва­ецца ў фі­ль­ме, мы ні­бы­та гля­дзім ва­чы­ма га­лоў­най ге­ра­іні, праз свет яе па­чуц­цяў і пе­ра­жы­ван­няў. Ка­ла­рыт, ха­рак­тэр­ныя пей­за­жы, гу­ка­вы воб­раз вы­раз­на і да­клад­на пра­ецы­ру­юць на экран псі­ха­ла­гіч­ны стан Па­лі­ны. Гэ­тае ўра­жан­не ўзмац­ня­ецца шмат­лі­кі­мі буй­ны­мі пла­на­мі тва­ру ге­ра­іні, што ства­рае эфект мак­сі­ма­ль­на­га эма­цый­на­га кан­так­ту з гле­да­чом. У па­ра­ўнан­ні з унут­ра­ным раз­гор­тван­нем сю­жэ­та знеш­ні падзей­ны шэ­раг вы­гля­дае гру­бым і не­да­рэч­ным, а мес­ца­мі і сен­ты­мен­та­ль­на-на­іўным (апо­вед пра дзяў­чын­ку, чые не­ба­га­тыя ба­ць­кі за­ла­зяць у па­зы­кі да «брат­коў», каб да­чка маг­ла стаць зор­кай ба­ле­та, і пра юную дзяў­чы­ну, якую кі­дае яе пер­шы ка­ха­ны), што ро­біць фі­льм ня­роў­ным па сва­іх мас­тац­кіх якас­цях.

Най­важ­ней­шым вы­раз­ным срод­кам у «Па­лі­не» ста­но­віц­ца рух, які вы­ка­рыс­тоў­ва­ецца аўта­ра­мі мак­сі­ма­ль­на раз­на­стай­на — як ня­спын­ны бег эмо­цый, ду­мак, па­чуц­цяў, падзей па­ўся­дзён­на­га жыц­ця, ды­на­міч­ная зме­на ха­рэ­агра­фіч­на­га ма­люн­ка, на­рэш­це, як рух це­ла. «Для нас бы­ло ве­ль­мі істот­ным, каб Па­лі­на маг­ла вы­явіць свой стан не ды­яло­га­мі, не сло­вам, а ру­ха­мі, тан­цам, пе­ра­жы­ван­ня­мі», — га­во­рыць Ва­ле­ры Мю­лер. На тран­сфар­ма­цыі тан­ца­ва­ль­на­га ру­ху па­бу­да­ва­на дра­ма­тур­гія ўся­го фі­ль­ма: ад стро­гіх, дыс­цып­лі­на­ва­ных кам­бі­на­цый у эпі­зо­дах на­ву­чан­ня Па­лі­ны да іх рас­па­ду і на­ра­джэн­ня ру­ху аб­са­лют­на но­ва­га — сты­хій­на-імпра­ві­за­ва­на­га, сва­бод­на-па­лёт­на­га ў фі­на­ль­ным ду­эце. Між­во­лі ўспа­мі­на­ецца на­зва ад­на­го з ба­ле­таў Прэ­ль­жа­ка­жа — «Ceci est mon corps», што азна­чае «Гэ­та ёсць маё це­ла». Гэ­тыя сло­вы ў по­ўнай ме­ры мож­на ад­нес­ці да га­лоў­най ге­ра­іні на­пры­кан­цы філь­­ма, што пе­ра­тва­рае кі­на­апо­вед у ме­та­фа­рыч­ную гіс­то­рыю пра на­блі­жэн­не да свай­го «я» праз усве­дам­лен­не ўлас­на­га це­ла. 

Каз­кі для да­рос­лых

Па сва­ім кан­цэп­ту­аль­ным мыс­лен­ні Прэ­ль­жа­каж — твор­ца эпо­хі по­стма­дэр­ну, які з па­ва­гай ста­віц­ца да мас­тац­кай спад­чы­ны па­пя­рэд­ні­каў і лі­чыць ве­ль­мі важ­най пра­бле­му пе­ра­емнас­ці. «Па­мяць — гэ­та тое, што аб­ара­няе нас ад вар­вар­ства», — упэў­не­ны ха­рэ­ограф. Мі­ну­лае і су­час­насць у яго спек­так­лях усту­па­юць у інтэр­тэк­сту­аль­ны ды­ялог, дзе на пер­шы план вы­хо­дзіць не ад­люс­тра­ван­не рэ­аль­на­га све­ту, а ўні­вер­са­ль­ныя тэ­мы, якія пра­хо­дзяць скрозь час. Тэ­ма па­мя­ці, по­вя­зі роз­ных ку­ль­тур і эпох з’яўля­ецца цэн­тра­ль­най і ў ба­ле­це «Фрэс­ка. Кар­ці­на на сця­не», ство­ра­на­га па ма­ты­вах кі­тай­ска­га фа­льк­ло­ру.

Пе­ра­асэн­са­ван­не ка­зач­ных сю­жэ­таў, іх да­сле­да­ван­не і дэ­мі­фа­ла­гі­за­цыя хва­лю­юць Прэ­ль­жа­ка­жа да­ўно. Так, у «Бе­лас­неж­цы» ха­рэо­­граф звяр­та­ецца да па­та­ла­гіч­на змроч­на­га і жор­стка­га, зу­сім не ра­ман­тыч­на за­мі­ла­ва­на­га, сапраўднага све­ту ка­зак бра­тоў Грым, а ў інтэр­прэ­та­цыі на­вел «1001 но­чы» з фі­зі­яла­гіч­най ві­да­воч­нас­цю дэ­ман­струе бяс­кон­цыя ва­ры­яцыі лю­боў­ных стасункаў. «Фрэс­ка» — ха­рэагра­фіч­ная аб­страк­цыя, дзе на пер­шы план вы­хо­дзіць атмас­фе­ра та­ямні­цы, по­лі­ва­ры­ятыў­насць сэн­са­вых алю­зій, ба­лан­са­ван­не на мя­жы рэ­аль­нас­ці і фан­та­зіі, да­ўні­ны і су­час­нас­ці.

Як сап­раў­дны «дзя­гі­ле­вец», Прэ­ль­жа­каж не мыс­ліць тан­ца па-за іншы­мі ві­да­мі мас­тац­тва і вы­яўлен­ча­му склад­ні­ку ад­во­дзіць раў­нап­раў­нае мес­ца ў сва­іх ба­ле­тах. Мас­так для яго — за­ўсё­ды су­аўтар. Афар­млен­не спек­так­ляў Прэ­ль­жа­ка­жа ро­бяць ды­зай­не­ры і ку­цюр’е: кас­цю­мы «Фрэс­кі» рас­пра­ца­ваў Азе­дзін Алай­я, зна­ка­мі­ты ў све­це мо­ды сва­ёй кан­цэп­цы­яй «дру­гой ску­ры», сцэ­наг­ра­фію і ві­дэа — Кан­станс Гі­сэ, шы­ро­ка вя­до­мая сва­імі ды­зай­нер­скі­мі пра­ца­мі. Ад­нак са­мае вы­раз­нае ў ві­зу­аль­ным вы­ра­шэн­ні — свет­ла­вая парт­ыту­ра Эры­ка Сай­е. Вы­ка­рыс­тан­не свят­ла ў «Фрэс­цы» на­бы­вае сім­ва­ліч­ны сэнс: з яго да­па­мо­гай ства­ра­ецца сво­еа­саб­лі­вая кар­ці­на-парт­ал, воб­раз іншас­ве­ту, што ва­біць і па­ло­хае ад­на­ча­со­ва. Гэ­ты ма­тыў пе­ра­клі­ка­ецца са зна­ка­мі­тым пла­то­наў­скім мі­фам пра пя­чо­ру, вы­йсце за межы якой сім­ва­лі­зуе ўнут­ра­нае пе­ра­ўтва­рэн­не, не­ўмі­ру­чую ця­гу ча­ла­ве­ка да ня­зве­да­на­га.

Знаў­цам твор­час­ці Прэ­ль­жа­ка­жа «Фрэс­ка» мо­жа пад­ацца за­над­та ла­ка­ніч­най і ха­рэ­агра­фіч­на ску­пой. Сап­раў­ды, ба­лет па­збаў­ле­ны ця­лес­най лю­тас­ці, улас­ці­вай «Ра­мэа і Джу­ль­еце» ці «Вяс­не свяш­чэн­най», змроч­най ме­лан­хо­ліі, як у «Бе­лас­неж­цы», і ство­ра­ны ў ве­ль­мі стры­ма­най, ра­фі­на­ва­най ві­зу­аль­най сты­ліс­ты­цы. Це­ла тут па­ўстае час­ткай агу­ль­най сцэ­ніч­най «аркес­троў­кі», дзе з ге­а­мет­рыч­най да­клад­нас­цю вы­ве­ра­ны кож­ны рух, лі­нія, тра­екто­рыі інды­ві­ду­аль­ных і ма­са­вых пе­ра­стра­енняў. Ха­рэо­граф ажыў­ляе кла­січ­ныя схе­мы но­вай тан­ца­ва­ль­най лек­сі­кай, не­ча­ка­най гу­ль­нёй ра­кур­саў і поз. Зрэд­ку мі­ль­га­не ўмоў­на-ары­ента­ль­ны эле­мент у му­зы­цы Ні­ка­ля Га­дэ­на, кас­цю­мах ці плас­ты­цы, якая пе­ра­важ­на за­ста­ецца не­йтра­ль­най у этніч­ным пла­не. Меды­та­тыў­ныя ду­эты, ды­на­міч­ныя ма­са­выя сцэ­ны — ва ўсім пе­ра­ва­жа­юць ру­хі са змеш­ча­ным цэн­трам, з не­звы­чай­ным ма­люн­кам і па­ру­шэн­ня­мі звык­лых плас­тыч­ных су­вя­зяў. Ад­нак, вы­ка­на­ныя ва ўні­сон і ўпі­са­ныя ў ясную ба­лет­ную архі­тэк­то­ні­ку, яны на­бы­ва­юць дзі­вос­ную строй­насць, у якой це­лы тан­цоў­шчы­каў пе­ра­тва­ра­юцца ў іе­рог­лі­фы па­чуц­цяў і на­стро­яў.

На гэт­кіх кан­тра­пун­ктах — ста­ты­кі і інтэн­сіў­на­га ды­на­міч­на­га раз­гор­тван­ня, да­ўні­ны і су­час­нас­ці, цем­ры і свят­ла, мі­фа і рэ­аль­нас­ці — па­бу­да­ва­ны ўвесь спек­такль. І, ві­да­воч­на, гэ­та адзін з маг­чы­мых спо­са­баў рас­па­вя­даць каз­кі ў су­час­ным све­це.