Sztuka filmova

№ 10 (415) 01.10.2017 - 30.10.2017 г

Но­вы поль­скі кі­наг­ла­са­рый
З чаго пачынаецца Польшча?.. Не толькі ж з памежнага пераходу ў Тэрэспалі ды вакзала Варшава-ўсходняя, але і з квітка ў глядзельную залу.

 ПОЛЬ­СКАЕ КІ­НО ДА­ЎНО СТА­ЛА НАЙ­ВАЖ­НЕЙ­ШАЙ ЧАС­ТКАЙ КУ­ЛЬ­ТУР­НА­ГА ВОБ­РА­ЗУ НА­ШЫХ ЗА­ХОД­НІХ СУ­СЕ­ДЗЯЎ. З КАН­ЦА ПЯ­ЦІ­ДЗЯ­СЯ­ТЫХ ГА­ДОЎ МІ­НУ­ЛА­ГА СТА­ГОД­ДЗЯ, КА­ЛІ НА ЭКРА­НАХ НА­ШЫХ КІ­НА­ТЭ­АТРАЎ, А ПО­ТЫМ ТЭ­ЛЕ­ВІ­ЗА­РАЎ З’ЯВІ­ЛІ­СЯ СТУЖ­КІ АНДЖЭЯ ВАЙ­ДЫ, ЕЖЫ КА­ВА­ЛЕ­РО­ВІ­ЧА, АЛЯК­САН­ДРА ФОР­ДА, ВОЙ­ЦЕ­ХА ХА­СА, А ПО­ТЫМ КШЫШ­ТА­ФА КЯС­ЛЁЎ­СКА­ГА, ЕЖЫ ГОФ­МА­НА, КШЫШ­ТА­ФА ЗА­НУ­СІ, АГНЕШ­КІ ХО­ЛАНД, ЮЛЬ­ЮША МА­ХУ­ЛЬС­КА­ГА, РА­ДАС­ЛА­ВА ПІ­ВА­ВАР­СКА­ГА, ТЭ­ЛЕ­ВІ­ЗІЙ­НЫЯ КАР­ЦІ­НЫ «ЧА­ТЫ­РЫ ТАН­КІС­ТЫ І СА­БА­КА», «СТАЎ­КА БО­ЛЬ­ШАЯ ЗА ЖЫЦ­ЦЁ», ПОЛЬ­СКАЕ КІ­НО НЯ­ЗМЕН­НА ПРЫ­СУТ­НІ­ЧА­ЛА Ў СВЯ­ДО­МАС­ЦІ БЕ­ЛА­РУС­КА­ГА ГЛЕ­ДА­ЧА. ЯНО БЫ­ЛО НЕ ТО­ЛЬ­КІ ДОБ­РАЙ ДА­БАЎ­КАЙ У ТА­ГА­ЧАС­НАЕ КІ­НА­МЕ­НЮ, АЛЕ І ЗА­ХАП­ЛЯ­ЛЬ­НЫМ АКНОМ У ЗА­ХОД­НІ, ІНША­ЗЕМ­НЫ СВЕТ — НЯ­ГЛЕ­ДЗЯ­ЧЫ НА ЎСЮ «НА­СКАСЦЬ» МНО­ГІХ ПРА­БЛЕМ І ПЫ­ТАН­НЯЎ У ПОЛЬ­СКІХ СТУЖ­КАХ, ЯНЫ ЗА­ЎСЁ­ДЫ ЎСПРЫ­МА­ЛІ­СЯ ЯК САП­РАЎ­ДЫ ЕЎРА­ПЕЙ­СКІЯ. А ЯГО ЗОР­КІ — БЭ­АТА ТЫШ­КЕ­ВІЧ, ДА­НІ­ЭЛЬ АЛЬБ­РЫХ­СКІ, ЗБІГ­НЕЎ ЦЫ­БУ­ЛЬС­КІ, ПО­ЛА РАК­СА, СТА­НІ­СЛАЎ МІ­КУ­ЛЬС­КІ, ЕЖЫ ШТУР, БА­ГУС­ЛАЎ ЛІН­ДА, АНДЖЭЙ СЭ­ВЭ­РЫН — НА АД­НЫМ УЗ­РОЎ­НІ З ГА­ЛІ­ВУД­СКІ­МІ. ПРЫ ГЭ­ТЫМ ПОЛЬ­СКАЕ КІ­НО БЫ­ЛО ДА­СТУП­НЫМ І ЗРА­ЗУ­МЕ­ЛЫМ. НО­ВЫЯ ЧА­СЫ НЕ ЗМЕН­ШЫ­ЛІ ЦІ­КА­ВАС­ЦІ БЕ­ЛА­РУС­КА­ГА ГЛЕ­ДА­ЧА. ФЕС­ТЫ­ВА­ЛЬ­НЫЯ ПА­КА­ЗЫ І АД­МЫС­ЛО­ВЫЯ ТЫД­НІ Ў НА­ШЫХ КІ­НА­ТЭ­АТРАХ ЗА­ЎСЁ­ДЫ ЗБІ­РА­ЮЦЬ ВЯ­ЛІ­КУЮ АЎДЫ­ТО­РЫЮ. ДЗЯ­КУ­ЮЧЫ ПЕ­РА­МО­ГАМ ПОЛЬ­СКІХ КІ­НЕ­МА­ТАГ­РА­ФІС­ТАЎ НА МІЖ­НА­РОД­НЫХ ФЕС­ТЫ­ВА­ЛЯХ КЛА­СА «А» ЎВЕСЬ ЧАС НА СЛЫ­ХУ І НО­ВЫЯ ІМЁ­НЫ, І НА­ЗВЫ СТУ­ЖАК. АЛЕ, ПРЫ­ЗНА­ЕМСЯ, НА­ШЫ ВЕ­ДЫ ПРА ТОЕ, ШТО ЎЯЎ­ЛЯЕ КІ­НА­МАС­ТАЦ­ТВА ПОЛЬ­ШЧЫ ЯК З’Я­ВА, НАД­ТА ФРАГ­МЕН­ТАР­НЫЯ І ПРЫ­МУ­ША­ЮЦЬ ЧА­КАЦЬ ЛЕП­ША­ГА. ТА­МУ МЫ ПРА­ПА­НУ­ЕМ ЧЫ­ТА­ЧАМ НА­ША­ГА ЧА­СО­ПІ­СА НЕ­ВЯ­ЛІ­КАЕ ПАД­АРОЖ­ЖА ПА СУ­ЧАС­НЫМ ПОЛЬ­СКІМ КІ­НО І КІ­НА­ІНДУС­ТРЫІ ЗА­ХОД­НІХ СУ­СЕ­ДЗЯЎ.

Лю­боў да свай­го

Па­ра­дак­са­ль­на, але, не за­йма­ючы пер­шых рад­коў сус­вет­ных рэй­­тын­гаў па ко­ль­кас­ці на­се­ль­ніц­тва ды плош­чы, Поль­шча мае ад­ну з са­мых раз­ві­тых кі­на­індус­трый. Што ка­заць, да­стат­ко­ва па­гля­дзець спі­сы ўдзе­ль­ні­каў са­мых прэс­тыж­ных між­на­род­ных кі­на­фэс­таў і пе­ра­мож­цаў кі­нап­рэ­мій. Вось то­ль­кі са­мыя гуч­ныя пры­кла­ды апош­ніх га­доў. У 2015-м леп­шай стуж­кай на за­меж­най мо­ве Аме­ры­кан­скай кі­на­ака­дэ­мі­яй бы­ла пры­зна­на і атры­ма­ла за­па­вет­ную ста­ту­этку «Оскар» кар­ці­на Па­ўла Па­ўлі­коў­ска­га «Іда». Ле­тась стуж­ка Мі­ха­ла Мар­ча­ка «Усе но­чы без сну» атры­ма­ла прыз за леп­шую рэ­жы­су­ру між­на­род­на­га да­ку­­мен­та­ль­на­га кон­кур­су на най­прэс­тыж­ней­шым фес­ты­­ва­лі не­за­леж­на­га кі­но «Сан­дэнс» у ЗША. Сё­ле­та бе­з­умоў­ны тры­умф ча­каў поль­скіх кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў у Бер­лі­не. У лю­тым на ад­ным з трох га­лоў­ных еўра­пей­скіх фэс­таў бы­ла адзна­ча­на стуж­ка Агнеш­кі Хо­ланд «По­кат» («След зве­ра»), Хо­ланд атры­ма­ла «Срэб­на­га мя­дзве­дзя» за леп­шую рэ­жы­су­ру. «Крыш­та­лё­ва­га мя­дзве­дзя» атры­ма­ла кар­ці­на Ра­фа­ла Ка­пя­лін­ска­га «Пацалункі матылька», ад­мыс­ло­выя прэ­міі для ма­ла­дых і та­ле­на­ві­тых атры­ма­лі актры­са Зо­ф’я Віх­лач і рэ­жы­сёр і сцэ­на­рыст Ку­ба Чэ­кай.

Су­час­нае поль­скае кі­но вы­дат­на інтэг­ра­ва­на ў гла­ба­ль­ную сіс­тэ­му кі­на­індус­трыі ды фес­ты­ва­ль­на­га ру­ху. Але га­лоў­ным да­сяг­нен­нем мож­на лі­чыць тое, што які год за­пар у Поль­шчы ме­на­ві­та стуж­ка на­цы­яна­ль­най вы­твор­час­ці ўзна­ча­ль­вае ка­са­выя збо­ры. Ле­тась гэ­та бы­ла аван­тур­на-кры­мі­на­ль­ная кар­ці­на Па­тры­ка Ве­гі «Піт­буль. Не­бяс­печ­ныя жан­чы­ны», пра­цяг па­пу­ляр­най з 2005 го­да се­рыі з не­ка­ль­кіх сту­жак. У 2015 — ка­ме­дыя Ма­цея Дэй­ча­ра «Ліс­ты да М. — 2». Фі­ль­мы сва­ёй вы­твор­час­ці за­йма­юць пер­шыя мес­цы па ка­са­вых збо­рах з па­чат­ку 2010-х, сен­са­цый­на аб­ыхо­дзя­чы па па­каз­чы­ках га­лі­вуд­скія блок­бас­та­ры. Мясц­овае жан­ра­вае кі­но, асаб­лі­ва ка­ме­дыі, ве­ль­мі па­пу­ляр­нае ў Поль­шчы. Але не то­ль­кі яны га­ран­ту­юць ад 15% да 25% ка­са­вых збо­раў — не­ве­ра­год­ны для шмат якіх кра­ін Еўро­пы па­каз­чык.

Поль­скі гля­дач ві­да­воч­на за­ся­ро­джа­ны на сва­ім — кра­іне, яе гіс­то­рыі і ку­ль­ту­ры. Шмат у чым поль­скае кі­но і да­сюль жы­ве ў ча­сы, ка­лі кі­но бы­ло срод­кам аб’­яднан­ня гра­мад­ства, а не то­ль­кі ад­ной за­ба­вай, — ча­сы, якія, як лі­чыц­ца, у бо­ль­шас­ці іншых кі­не­ма­та­гра­фій све­ту да­ўно мі­ну­лі. Поль­скія кі­не­ма­таг­ра­фіс­ты, ад­нак, ці не кож­ны год пра­па­ну­юць свай­му гле­да­чу сю­жэ­ты з на­цы­яна­ль­най гіс­то­рыі, у тым лі­ку най­ноў­шай. Тут мож­на пры­га­даць цэ­лы шэ­раг сту­жак — ад апош­ніх кар­цін Анджэя Вай­ды «Ва­лэн­са. Ча­ла­век з надзеі» і «Па­сля­воб­ра­зы» да на­шу­ме­лых «Ва­лы­ні» ад­на­го з лі­да­раў но­ва­га па­ка­лен­ня поль­скай кі­на­рэ­жы­су­ры Вой­це­ха Сма­жоў­ска­га і «Сма­лен­ска» Анто­нія Краў­зэ. Па-ра­ней­ша­му ка­рыс­та­юцца по­пы­там і ча­сы Дру­гой сус­вет­най вай­ны. Тут ізноў мож­на пра­вес­ці па­ра­ле­лі з бе­ла­рус­кім кі­но, для яко­га тэ­ма ва­енных са­ра­ка­вых тра­ды­цый­на з’яў­ля­ецца ма­гіс­тра­ль­най.

Поль­скае кі­но апош­ня­га дзе­ся­ці­год­дзя звер­ну­та тва­рам да ша­ра­го­ва­га, мож­на ска­заць, ма­са­ва­га гле­да­ча. Аўта­ры сту­жак з за­да­ва­ль­нен­нем ка­рыс­та­юцца жан­ра­вы­мі схе­ма­мі і не са­ро­ме­юцца кры­ты­кі ў за­над­та про­стым пад­ыхо­дзе да скла­да­ных пы­тан­няў. Ве­ра­год­на, ме­на­ві­та та­му мясц­овы гля­дач ад­каз­вае ім та­кой вя­лі­кай ува­гай, а най­вы­шэй­шы ўзро­вень і сто­га­до­вая ку­ль­ту­ра кі­на­выт­вор­час­ці ска­ра­юць фес­ты­ва­ль­ныя жу­ры па ўсім све­це.

Яшчэ ад­на ры­са су­час­на­га поль­ска­га кі­но — яго ўклю­ча­насць у сус­вет­ную кі­на­індус­трыю. Звя­за­на гэ­та ў пер­шую чар­гу з тым, што па­ля­кі за­ўсё­ды ахвот­на спра­ба­ва­лі ся­бе ў іншых кра­інах. Кі­не­ма­то­граф тут не вы­клю­чэн­не. На­адва­рот, свае са­мыя зна­ка­мі­тыя стуж­кі Ра­ман Па­лан­скі, Агнеш­ка Хо­ланд, Ежы Ска­лі­моў­скі зра­бі­лі ўжо ў пра­цэ­се за­меж­най ка­р’е­ры, а су­час­ны Га­лі­вуд не­магчыма ўя­віць без вы­біт­най апе­ра­тар­скай пра­цы Сла­ва­мі­ра Ідзя­ка, Яну­ша Ка­мін­ска­га ды Анджэя Се­ку­лы. У но­выя ча­сы вар­тасць ка­апе­ра­цыі з іншы­мі кра­іна­мі то­ль­кі ўзмац­ні­ла­ся. І поль­скія прадзю­са­ры з по­спе­хам ад­шук­ва­юць парт­нё­раў за мя­жой. Спа­дзя­емся, у іх лік усё час­цей і час­цей бу­дуць трап­ляць і бе­ла­рус­кія кі­не­ма­та­г­ра­фіс­ты.

За­ла­тыя львы Гды­ні

Ка­рыс­та­ючы­ся на­го­дай і дзя­ку­ючы пад­трым­цы Поль­ска­га інсты­ту­та ў Мін­ску на­ша­му ча­со­пі­су ўда­ло­ся на­ве­даць 42-гі фес­ты­валь поль­ска­га ігра­во­га кі­но, які пра­хо­дзіў сё­ле­та з 18 па 23 ве­рас­ня ў Гды­ні. Фак­тыч­на гэ­та га­лоў­ная кі­не­ма­таг­ра­фіч­ная падзея ў Поль­шчы. Як лі­чыц­ца, яна за­кры­вае і яна ад­кры­вае но­вы кі­на­год. На фэс­це па­каз­ва­юць са­мае леп­шае, што ства­ра­ецца ў поль­скім ігра­вым кі­но, ад­кры­ва­юць но­выя імё­ны, у тым лі­ку і для астат­ня­га све­ту. То­ль­кі ўнут­ры­по­льс­кай падзе­яй фес­ты­валь у Гды­ні не на­за­веш, бо ён мак­сі­ма­ль­на пры­ста­са­ва­ны для за­меж­ных гас­цей, па­ка­зы сту­жак і ўся не­абход­ная інфар­ма­цыя дуб­лю­ецца на англій­скую мо­ву. Хоць яго на­вед­ва­юць не то­ль­кі спе­цы­яліс­ты — пра­ктыч­на кож­ны з па­ка­заў, у тым лі­ку і ў су­час­ным му­ль­ціп­лек­се по­бач з фес­ты­ва­ль­ным цэн­трам, су­пра­ва­джаў­ся не­ве­ра­год­ным інта­рэ­сам мясц­овай пуб­лі­кі. За­ймаць мес­цы на бо­ль­шас­ці па­ка­заў трэ­ба бы­ло за­га­дзя, а кож­ны се­анс пра­хо­дзіў пры не­ве­ра­год­най ува­зе ту­тэй­шай аўды­то­рыі, якая, без­умоў­на, ва­ло­дае вы­со­кай ку­ль­ту­рай фес­ты­ва­ль­на­га пра­гля­ду.

Ужо тры га­ды за­пар шта­бам фэс­ту і асноў­най кон­кур­снай пля­цоў­кай, а так­са­ма мес­цам для прэс-кан­фе­рэн­цый ды сус­трэч кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў з’яў­ля­ецца но­вы бу­ды­нак мясц­ова­га кі­на­цэн­тра по­бач з та­кім жа но­вым і вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­ным бу­дын­кам Му­зыч­на­га тэ­атра, у не­ка­ль­кіх за­лах яко­га так­са­ма пра­хо­дзі­лі кон­кур­сныя і па­за­кон­кур­сныя па­ка­зы. Ад­нак фес­ты­ва­ль­ная пра­сто­ра не вы­чэрп­ва­ла­ся пры­го­жым ра­ёнам зна­ка­мі­та­га Гды­ньс­ка­га по­рта — амаль увесь цэнтр вядома­га мар­ско­га го­ра­да быў упры­го­жа­ны ад­мыс­ло­вы­мі ба­не­ра­мі з сім­во­лі­кай фес­ты­ва­лю. Ве­лі­зар­нае па­лат­но з афі­цый­ным пла­ка­там звеш­ва­ла­ся з га­тэ­ля на­суп­раць кон­кур­сных пля­цо­вак, а сцеж­кі па­між імі бы­лі за­ня­тыя фо­та­выс­та­ва­мі ды прэ­зен­та­цы­ямі мі­ну­ла­га і су­час­ных маг­чы­мас­цяў поль­скай кі­на­індуст­рыі. Фес­ты­валь — гэ­та леп­шы спо­саб пра­рэк­ла­ма­ваць і прад­ста­віць ся­бе. Гды­ня-2017 у гэ­тым сэн­се бы­ла ве­ль­мі ка­рыс­най, у тым лі­ку і для вы­твор­цаў: роз­ныя тэ­ма­тыч­ныя ме­рап­ры­емствы і індус­тры­яль­ныя пля­цоў­кі скла­да­лі вар­тае да­паў­нен­не па­ка­зам.

На гэ­ты раз фес­ты­валь пра­йшоў яшчэ і пад зна­кам уша­на­ван­ня па­мя­ці Анджэя Вай­ды, які быў ад­ной з га­лоў­ных дзей­ных асоб усіх па­пя­рэд­ніх га­доў. Твор­час­ці ба­дай што са­ма­га вя­до­ма­га поль­ска­га рэ­жы­сё­ра ХХ ста­год­дзя бы­лі пры­све­ча­ныя спе­цы­яль­ныя па­ка­зы яго кар­цін, у тым лі­ку ад­ной з са­мых зна­ка­мі­тых сту­жак рэ­жы­сё­ра «По­пел і алмаз» у ад­мыс­ло­вай пра­гра­ме «In Memoriam». Там жа бы­лі па­ка­за­ныя да­ку­мен­та­ль­ная стуж­ка «Анджэй Вай­да. Маё на­тхнен­не» і не­ка­ль­кі інтэр­в’ю, у якіх рэ­жы­сёр дзе­ліц­ца сак­рэ­та­мі май­стэр­ства і рас­па­вя­дае пра здым­кі іншых сва­іх зна­ка­мі­тых фі­ль­маў.

Пла­кат з ха­рак­тэр­ным сі­лу­этам вя­лі­ка­га рэ­жы­сё­ра на­гад­ваў усім на­вед­ва­ль­ні­кам пра слаў­нае мі­ну­лае. Але поль­скае кі­но ві­да­воч­на скі­ра­ва­нае ў бу­ду­чы­ню — гэ­та мож­на бы­ло зра­зу­мець па асноў­най кон­кур­снай пра­гра­ме по­ўна­мет­раж­ных сту­жак. Яна прад­ста­ві­ла ад­ра­зу не­ка­ль­кі но­вых імё­наў.

Аб­са­лют­ным пе­ра­мож­цам 42-га Фес­ты­ва­лю поль­ска­га ігра­во­га кі­но ў Гды­ні ста­ла дэ­бют­ная кар­ці­на Пят­ра Да­ма­леў­ска­га «Ці­хая ноч», якая атры­ма­ла ад­ра­зу 7 уз­на­га­род. Стужка Да­ма­леў­ска­га — га­лоў­нае ад­крыц­цё Гды­ні-2017. Гле­да­чы і кры­ты­кі за­ста­лі­ся ад фі­ль­ма ў за­хап­лен­ні; ні­чо­га дзіў­на­га, што і жу­ры фес­ты­ва­лю пад­да­лося ча­рам гэ­тай аб­ая­ль­най гіс­то­рыі пра скла­да­ныя ся­мей­ныя ад­но­сі­ны і сі­лу ка­хан­ня.

Сю­жэт кар­ці­ны раз­гор­тва­ецца на пра­ця­гу ўся­го ад­ной ка­ляд­най но­чы. Ад­ам, які пра­цуе за мя­жой, на­вед­вае ба­ць­коў­скую ха­ту ў поль­скай вёс­цы. Ад са­ма­га па­чат­ку ён ха­вае сап­раў­дную пры­чы­ну гэ­та­га не­ча­ка­на­га ві­зі­ту, але не­ўза­ба­ве па­чы­нае рас­па­вя­даць сва­якам пра свае пла­ны. Інтры­гі ў сю­жэт да­дае тое, што род­ныя Ад­ама не асаб­лі­ва ла­дзяць ад­но з ад­ным.

За «Ці­хую ноч» рэ­жы­сёр-дэ­бю­тант атры­маў га­лоў­ную прэ­мію фэс­ту — «За­ла­тых іль­воў». Гэ­тую ўзна­га­ро­ду ўру­ча­лі апош­няй, ад­нак да яе фі­льм Да­ма­леў­ска­га па­спеў саб­раць яшчэ не­ка­ль­кі важ­ных пры­зоў.

Прэ­мію за леп­шую муж­чын­скую ро­лю атры­маў Да­від Агрод­нік. Акцёр, што за апош­нія га­ды пра­сла­віў­ся экс­прэ­сіў­ны­мі ро­ля­мі, на гэ­ты раз зра­біў стаў­ку на стры­ма­ную ма­не­ру гу­ль­ні. З да­па­мо­гай ледзь пры­кмет­ных жэс­таў і шмат­знач­ных по­гля­даў ён ства­рыў воб­раз ге­роя, яко­му мы спа­чу­ва­ем і чый боль падзя­ля­ем. 

Фі­льм Да­ма­леў­ска­га аца­ні­лі так­са­ма жур­на­ліс­ты, сяб­ры Фе­дэ­ра­цыі дыс­ку­сій­ных кі­нак­лу­баў і прад­стаў­ні­кі сет­ка­вых кі­на­тэ­атраў, што ўзна­га­ро­дзі­лі кар­ці­ну сва­імі прэ­мі­ямі. Акра­мя та­го, «Ці­хая ноч» атры­ма­ла ўзна­га­ро­ду жу­ры Кон­кур­су ма­ла­дых, а сам Пётр Да­ма­леў­скі ўга­на­ра­ваў­ся «Крыш­та­ль­най зор­кай Elle».

Ары­ента­ва­насць поль­ска­га кі­но апош­ніх га­доў на ка­мер­ныя, ся­мей­ныя гіс­то­рыі па­цвер­дзі­ла і кар­ці­на яшчэ ад­ной дэ­бю­тан­ткі — Яго­ды Шэ­льц. Уз­на­га­ро­да для яе ста­ла ад­ным з га­лоў­ных сюр­пры­заў Гды­ні-2017. Шэ­льц атры­ма­ла прыз за леп­шы рэ­жы­сёр­скі дэ­бют і леп­шы сцэ­на­рый. Яе фі­льм «Ве­жа. Ясны дзень» — гэ­та не­звы­чай­ны апо­вед пра ся­мей­ныя та­ямні­цы і пра сус­трэ­чу, ад якой за­ле­жаць ра­дзін­ныя ста­сун­кі. Ад­нак кар­ці­на Шэ­льц ці­ка­вая не змес­там, а сты­лем. Ён ба­лан­суе па­між міс­ты­кай і ме­лад­ра­май. Па хо­ду дзеі стуж­кі быц­цам бы ні­чо­га не ад­бы­ва­ецца, але гля­дач увесь час зна­хо­дзіц­ца ў пэў­ным на­пру­жан­ні.

Ве­ль­мі скла­да­ную ся­мей­ную гіс­то­рыю рас­па­вя­дае і Уршу­ля Анто­няк у сва­ёй эстэц­кай дра­ме «Па­між сло­ва­мі». Ге­рой гэ­тай кар­ці­ны ў вы­ка­нан­ні ўзы­хо­дзя­чай зор­кі поль­ска­га кі­но Яку­ба Гер­ша­ла — ма­ла­ды юрыст-па­ляк жы­ве і пра­цуе ў Бер­лі­не. Сус­трэ­ча з ба­ць­кам, яко­га ён ні­ко­лі не ба­чыў (ве­ль­мі доб­рая ро­ля Анджэя Хы­ры), на­тхняе ма­ла­до­га ча­ла­ве­ка на по­шу­кі свай­го «я». Га­лан­дзец Ле­нерт Хі­ле­ге атры­маў на фес­ты­ва­лі за­слу­жа­ны прыз за леп­шую апе­ра­тар­скую пра­цу: кар­ці­на Анто­няк за­сна­ва­на на плас­тыч­нас­ці воб­ра­заў, а роз­ныя ад­цен­ні шэ­ра­га (фі­льм чор­на-бе­лы) ста­лі ад­ным з клю­чоў да інтэр­прэ­та­цыі сэн­су стуж­кі.

Цэ­лых пяць уз­на­га­род кі­на­фэс­ту ў Гды­ні атры­ма­ла кар­ці­на Лу­ка­ша Паль­коў­ска­га «Най­леп­шы» — бі­ягра­фіч­ны фі­льм пра Ежы Гур­ска­га, на­рка­ма­на, які стаў вы­дат­ным спар­тсме­нам і пе­ра­мож­цам са­мых цяж­кіх у све­це спа­бор­ніц­тваў па тры­ятло­не.

Ма­рэк Вар­шэў­скі атры­маў прэ­мію за леп­шую сцэ­наг­ра­фію, а Ка­мі­ля Ка­мін­ская, якая сыг­ра­ла ма­ла­дую док­тар­ку, — за леп­шую дэ­бют­ную ро­лю. Кар­ці­на Пань­коў­ска­га так­са­ма вы­яві­ла­ся фа­ва­ры­там гда­ньс­кай пуб­лі­кі: ёй да­стаў­ся прыз гле­да­чоў і «За­ла­ты кла­кер», уз­на­га­ро­да для фі­ль­ма, што саб­раў бо­льш за ўсё апла­дыс­мен­таў. Акра­мя та­го, «Най­леп­шы» атры­маў Прэ­мію фес­ты­ва­ляў поль­ска­га кі­но за мя­жой.

Яшчэ адзін тры­умфа­тар фэс­ту — «Птуш­кі спя­ва­юць у Кі­га­лі». Іа­ана Кос-Краў­зэ і Кшыш­та­ф Краў­зэ ста­лі лаў­рэ­ата­мі прэ­міі «Ся­рэб­ра­ныя львы» за дру­гі леп­шы фі­льм фес­ты­ва­лю. Кшыш­та­фу Краў­зэ ўзна­га­ро­ду пры­сво­ілі па­смя­рот­на — ён сы­шоў з жыц­ця ад цяж­кай хва­ро­бы яшчэ ў 2014 го­дзе, і яго ўда­ва да­пра­цоў­ва­ла гэ­тую кар­ці­ну. Стуж­ка, падзеі якой раз­гор­тва­юцца ў 1997 го­дзе ў Афры­цы, ста­ла пер­шай поль­скай кар­ці­най на звы­шак­ту­аль­ную тэ­му ўце­ка­чоў. Уз­на­га­ро­ду за ман­таж атры­ма­ла Ка­та­жы­на Ле­сь­няк, а прэ­мію за леп­шую жа­но­чую ро­лю падзя­лі­лі дзве актры­сы: Іа­ві­та Буд­нік і Элі­яна Уму­гі­рэ. Уз­на­га­ро­ды цал­кам за­слу­жа­ныя, па­ко­ль­кі аб­едзве артыс­ткі ўва­со­бі­лі на экра­не пер­са­на­жаў, по­ўных су­пя­рэч­нас­цей і ўнут­ра­ных кан­флік­таў. Трэ­ба да­даць, што гэ­та ўжо дру­гая іх агуль­­ная прэ­мія: ра­ней за свае ро­лі яны атры­ма­лі ўзна­га­ро­ды Між­на­род­на­га кі­на­фес­ты­ва­лю ў Кар­ла­вых Ва­рах.

Яшчэ ад­зін за­слу­жа­ны, але ўжо бо­льш прад­ка­за­ль­ны прыз атры­ма­ла Агнеш­ка Хо­ланд і яе су­аўтар­ка Ка­ся Ад­амік за кар­ці­ну «След зве­ра», дэ­тэк­тыў­ную каз­ку па ра­ма­не Во­ль­гі Та­кар­чук.

«След зве­ра», або «По­кат», — ды­на­міч­ны дэ­тэк­тыў, падзеі яко­га ад­бы­ва­юцца ў не­вя­ліч­кай гор­най вёс­цы. Га­лоў­ная ге­ра­іня ў ве­ль­мі пе­ра­ка­наў­чым вы­ка­нан­ні Агнеш­кі Ман­дат сы­хо­дзіц­ца ў ня­роў­ным дву­боі з сі­ла­мі зла. Стуж­ка сап­раў­ды ўраж­вае ве­ль­мі хут­кім раз­гор­тван­нем падзей і за­кра­нае ў тым лі­ку і ся­мей­ныя пра­бле­мы. Але яе рух у бок жан­ра­ва­га кі­но на­сто­ль­кі ві­да­воч­ны, што аб­лаш­ча­ны на Бер­лі­на­ле-2017 фі­льм на сва­ёй ра­дзі­ме гля­дзеў­ся ў фес­ты­ва­ль­ным кан­тэк­сце ку­ды пра­сцей за мно­гіх сва­іх кан­ку­рэн­таў.

Прэ­мію за леп­шую муж­чын­скую ро­лю дру­го­га пла­на сё­ле­та атры­маў Лу­каш Сім­лят за ро­лю ў стуж­цы «Амак» — тры­ле­ры Ка­сі Ад­а­мік. Вер­дыкт жу­ры для мно­гіх стаў по­ўнай не­ча­ка­нас­цю, па­ко­ль­кі фа­ва­ры­там да апош­ня­га лі­чыў­ся Арка­ды­юш Яку­бік, які вы­дат­на сыг­раў ба­ць­ку ў «Ці­хай но­чы» Да­ма­леў­ска­га. Што ты­чыц­ца леп­шай жа­но­чай ро­лі дру­го­га пла­на, то тут ні­чо­га не­ча­ка­на­га не бы­ло. Уз­на­га­ро­да да­ста­ла­ся Маг­да­ле­не Па­плаў­скай — актор­цы, якая з го­да ў год да­каз­вае, што ва­ло­дае ве­лі­зар­ным та­лен­там. У «Пан­ічных ата­ках» Паўла Маслёны (ад­ным з са­мых не­да­ацэ­не­ны фі­ль­маў фес­ты­ва­лю) Па­плаў­ска сыг­ра­ла ма­ла­дую жан­чы­ну, якая на ва­чах у гле­да­чоў раз­віт­ва­ецца са сва­імі ілю­зі­ямі. «Па­ніч­ныя ата­кі» мно­гія лі­чы­лі фі­ль­мам-фа­ва­ры­там Гды­ні-2017. Гэ­тая аб­сур­дыс­кая ка­ме­дыя ве­ль­мі вы­лу­ча­ла­ся ся­род усіх удзе­ль­ні­каў кон­кур­снай пра­гра­мы сва­ім не­ча­ка­ным чор­ным гу­ма­рам і ары­гі­на­ль­ным стаў­лен­нем да рэ­аль­нас­ці.

Яшчэ ад­ным сюр­пры­зам фэс­ту ў Гды­ні ста­ла прэ­мія за леп­шы саўндтрэк. Яе атры­маў іта­ль­янскі кам­па­зі­тар Сан­дра Ды Стэ­фа­на за му­зы­ку да антыў­то­піі Бо­да Кок­са «Ча­ла­век з ча­роў­най скры­нач­кай» — лю­боў­най гіс­то­рыі, дзея­нне якой ад­бы­ва­ецца ў Вар­ша­ве ў 2030 го­дзе. Уз­на­га­ро­да за леп­шыя кас­цю­мы ад­пра­ві­ла­ся ў ру­кі Ага­ты Цу­ляк, што ад­каз­ва­ла за кас­цю­мы да фі­ль­ма Ма­цея Са­бяш­чан­ска­га «Зго­да», у якім рас­па­вя­да­ецца пра тра­гіч­ны лёс жы­ха­роў па­сля­ва­еннай Сі­ле­зіі.

«Зго­да» ў пры­нцы­пе ве­ль­мі доб­ры ўзор вы­со­кай якас­ці су­час­на­га поль­ска­га кі­но. Сю­жэт пра па­ку­ты лю­дзей, што па­тра­пі­лі з пек­ла ад­на­го та­та­лі­тар­на­га рэ­жы­му ў іншы, раз­гор­тва­ецца на фо­не вы­біт­на зроб­ле­на­га па­сля­ва­енна­га ася­род­ку ся­рэ­дзі­ны са­ра­ка­вых. Тэ­ма пе­ра­жы­ван­ня свай­го мі­ну­ла­га, ха­рак­тэр­ная для ўся­го поль­ска­га мас­тац­тва, у стуж­цы Ма­цея Са­бяш­чан­ска­га зна­хо­дзіць асаб­лі­вае мес­ца. Асаб­лі­вая чул­лі­васць поль­ска­га кі­но, яго рэ­ф­лек­сіў­насць да падзей мі­ну­ла­га лепш за ўсё за­ўваж­ныя па да­ку­мен­та­ліс­ты­цы, вы­ра­жа­ны ў гэ­тым фі­ль­ме най­бо­льш по­ўна.

Ся­род са­мых не­звы­чай­ных кар­цін кон­кур­снай пра­гра­мы Гды­ні-2017 ха­це­ла­ся б так­са­ма адзна­чыць ані­ма­цый­ную стуж­ку «Твой Він­сэнт» поль­скай рэ­жы­сёр­кі Да­ро­ты Ка­бе­лі і бры­тан­ца Х'ю Ве­льх­ма­на. Гэ­ты фі­льм, цал­кам скла­дзе­ны з «ажы­лых» ра­бот Він­сэн­та Ван Го­га, ства­раў­ся со­тняй поль­скіх ані­ма­та­раў ця­гам не­ка­ль­кіх га­доў. У вы­ні­ку атры­ма­ла­ся не­ве­ра­год­нае ві­до­віш­ча, ад яко­га не­маг­чы­ма ад­вес­ці ва­чэй. У гэ­тай стуж­цы за­ва­рож­вае сам ві­зу­аль­ны шэ­раг — сю­жэт пра вы­свят­лен­не пры­чын за­ўчас­най смер­ці мас­та­ка ві­да­воч­на пра­йграе на фо­не шэ­дэў­раў вя­лі­ка­га жы­ва­піс­ца.

«Твой Він­сэнт» стаў­ся ад­ным доб­рым пры­кла­дам раз­на­стай­нас­ці і вы­со­ка­га ўзроў­ню раз­віц­ця поль­ска­га кі­на­мас­тац­тва. Як, у прын­цы­пе, і сам фес­ты­валь у Гды­ні — не то­ль­кі шы­коў­нае свя­та кі­но для гас­цей гэ­та­га пры­мор­ска­га го­ра­да, але і леп­шы до­каз вір­лі­ва­га і надзвы­чай ці­ка­ва­га жыц­ця ад­ной з са­мых актыў­ных кі­не­ма­таг­ра­фій све­ту.

Інсты­тут аб­аро­ны кі­но

Ці­ка­ва, што пра­бле­мы поль­ска­га кі­но ў дзе­вя­нос­тыя га­ды бы­лі шмат у чым пад­обныя да пра­блем, з які­мі су­тык­ну­лі­ся кі­не­ма­та­г­ра­фіі бы­ло­га СССР, у тым лі­ку бе­ла­рус­кая. За тыя дзе­сяць га­доў, што пра­йшлі ў но­вых па­лі­тыч­ных ды эка­на­міч­ных рэ­алі­ях, поль­скай кі­на­індус­трыі пры­йшло­ся змі­рыц­ца з рэ­зкім зні­жэн­нем дзяр­жаў­на­га фі­нан­са­ван­ня. Цэн­зу­ры не ста­ла, але эка­но­мі­ка ў пе­ра­ход­ны пе­ры­яд не­га­тыў­на ад­бі­ла­ся на ро­лі кі­но ў гра­мад­скім жыц­ці. На поль­скіх кі­нас­ту­ды­ях зды­ма­лі­ся тан­ныя ко­піі га­лі­вуд­скіх ба­еві­коў, а пры­зна­ныя мэт­ры — Ежы Ка­ва­ля­ро­віч, Анджэй Вай­да, Кшыш­таф За­ну­сі — з цяж­кас­цю пры­ста­соў­ва­лі­ся да но­вай рэ­аль­нас­ці.

Дру­гое ды­хан­не поль­скі кі­не­ма­тог­раф зда­быў у 2005 го­дзе, па­сля за­сна­ван­ня Поль­ска­га інсты­ту­та кі­на­мас­тац­тва, пры­зна­ча­на­га фі­нан­са­ваць вы­твор­часць фі­ль­маў, пад­трым­лі­ваць ма­ла­дых рэ­жы­сё­раў і пра­соў­ваць поль­скае кі­но за мя­жой. Ця­пер ужо мож­на ска­заць, што яго дзей­насць, як і дзей­насць усёй поль­скай кі­не­ма­таг­ра­фіч­най су­по­ль­нас­ці, пры­но­сіць ве­ль­мі вя­лі­кі плён.

Схе­ма пра­цы кі­на­інсты­ту­та пер­ша­па­чат­ко­ва ўзя­тая з ана­ла­гіч­ных струк­тур у іншых еўра­пей­скіх кра­інах. Фі­нан­су­ецца ён не­пас­рэд­на з да­хо­даў тых, хто па­каз­вае кі­но. Поль­скія кі­на­сет­кі, эфір­ныя, спа­да­рож­ні­ка­выя і ка­бе­ль­ныя тэ­ле­ка­на­лы, дыс­тры­б’ю­та­ры да­бра­во­ль­на вы­плач­ва­юць 1,5% ад сва­іх да­хо­даў у спе­цы­яль­ны фонд, з яко­га ў тым лі­ку і ства­ра­ецца бю­джэт но­вых сту­жак. Пры­ват­ныя кам­па­ніі і прадзю­са­ры ў ста­не раз­ліч­ваць на фі­нан­са­ван­не кі­на­інсты­ту­там 50% бю­джэ­ту сва­ёй карціны. Астат­нія 50% яны па­він­ны шу­каць са­мі ў пры­ват­ных інвес­та­раў або за­меж­ных арга­ні­за­цый. Фун­да­цыя сту­жак для дзя­цей, дэ­бют­ных ра­бот ды да­ку­мен­та­ль­най прад­укцыі мо­жа быць і ў бо­ль­шай пра­пор­цыі.

Поль­скія кі­не­ма­таг­ра­фіс­ты на­огул га­на­рац­ца пра­зрыс­тас­цю фі­нан­са­ван­ня сва­ёй кі­на­індус­трыі. Лёс пад­трым­кі но­вых пра­ектаў вы­ра­шае ка­мі­сія інсты­ту­та, якая збі­ра­ецца на свае се­сіі два разы на год. Ра­да кі­на­інсты­ту­та пе­ры­ядыч­на змя­ня­ецца, каб не бы­ло пе­рад­узя­тас­ці. Скла­да­ецца яна з адзі­нац­ца­ці асо­баў. Гэ­та вя­до­мыя кі­не­ма­таг­ра­фіс­ты, прад­стаў­ні­кі пра­фса­юзаў, прадзю­са­ры, дыс­трыб’юта­ры, прад­стаў­ні­кі кі­на­се­так, тэ­ле­ка­на­лаў.

Поль­скі кі­на­інсты­тут так­са­ма пад­трым­лі­вае дыс­тры­б’ю­цыю і рэ­к­ла­му поль­скіх сту­жак, у тым лі­ку за мя­жой, за­йма­ецца па­пу­ля­ры­за­цы­яй на­цы­яна­ль­на­га кі­на­мас­тац­тва, за­хоў­ван­нем і аліч­боў­кай архі­ваў. У кож­ным з поль­скіх рэ­гі­ёнаў ство­ра­ны і мясц­овыя кі­на­фон­ды, якія фі­нан­су­юць і арга­ні­зу­юць здым­кі і ме­рап­ры­емствы на сва­ёй тэ­ры­то­рыі.