Інсты­тут гу­ка­во­га пей­за­жу

№ 10 (415) 01.10.2017 - 30.10.2017 г

гу­тар­ка з кра­каў­скім пра­моў­та­рам, мед­ыя­акты­віс­там і про­ста ку­ль­тур­трэ­ге­рам Мар­ці­нам Бар­скім
СТА­РА­ЖЫ­ЛЫ ЯШЧЭ ПА­МЯ­ТА­ЮЦЬ ТОЙ ЧАС, КА­ЛІ ЭЛЕК­ТРОН­НАЯ МУ­ЗЫ­КА ЎЯЎ­ЛЯ­ЛА­СЯ МАС­ТАЦ­ТВАМ БУ­ДУ­ЧЫ­НІ — НЕ­ЧЫМ МА­ЛА­ДЫМ І ША­ЛЁ­НА ПРА­ГРЭ­СІЎ­НЫМ.

АЛЕ ДА СЁН­НЯ АД­ЭПТЫ НЕ­КА­ЛІ ПЕ­РАД­АВЫХ СТЫ­ЛЯЎ ПА­СПЕ­ЛІ ПА­СІ­ВЕЦЬ — РАЗ­АМ, ДА­РЭ­ЧЫ, СА СВА­ЁЙ АЎДЫ­ТО­РЫ­ЯЙ. У ПОЛЬ­ШЧЫ ГЭ­ТА АД­ЧУ­ВА­ЕЦЦА АСАБ­ЛІ­ВА. МЯР­КУЙ­ЦЕ СА­МІ: СТУ­ДЫЯ ЭЛЕК­ТРОН­НАЙ МУ­ЗЫ­КІ З’ЯВІ­ЛА­СЯ Ў КРА­КАЎ­СКАЙ МУ­ЗЫЧ­НАЙ АКА­ДЭ­МІІ (АКА­ДЭ­МІІ!) УЖО Ў 1973 ГО­ДЗЕ, АД­РА­ЗУ ЎЗЯЎ­ШЫ НЕ­ЙМА­ВЕР­НА ВЫ­СО­КУЮ ПЛАН­КУ НА НІ­ВЕ ЭКС­ПЕ­РЫ­МЕН­ТАЎ. ДЫК ЦІ НЯ­МА РЫ­ЗЫ­КІ, ШТО ГЭ­ТАЯ КУ­ЛЬ­ТУР­НАЯ З’ЯВА ПЕ­РА­ЎТВО­РЫЦ­ЦА Ў НЕ­ШТА НЕ МЕНШ «АЛДСКУ­ЛЬ­НАЕ» І КАН­СЕР­ВА­ТЫЎ­НАЕ ЗА КЛА­СІЧ­НУЮ ОПЕ­РУ АБО, НА­ПРЫК­ЛАД, СТА­РЫ ДОБ­РЫ РОК-Н-РОЛ?

Ме­на­ві­та з гэ­тай тэ­мы па­чы­на­ецца на­ша гу­тар­ка з кра­каў­скім пра­моў­та­рам, мед­ыя­акты­віс­там і про­ста ку­ль­тур­трэ­ге­рам Мар­ці­нам Бар­скім, якая ад­бы­ва­ецца ў ба­ры «Ба­за» на Фла­ры­янскай. Апош­нім ча­сам яго не­вя­ліч­кая за­ла ста­ла ту­тэй­шым цэн­трам «са­май-са­май» экс­пе­ры­мен­та­ль­най му­зы­кі, па­ло­ха­ючы вы­пад­ко­вых ту­рыс­таў дзі­кі­мі для іх ву­шэй гу­ка­мі. Тыя імпрэ­зы ла­дзіць сам Мар­цін — так бы мо­віць, па ста­рой па­мя­ці, бо ця­пер асноў­ная спе­цы­фі­ка яго дзей­нас­ці зу­сім іншая.

Яшчэ па­ра­ўна­ль­на ня­даў­на Мар­цін быў ад­ным з са­мых вя­до­мых дзея­чаў поль­скай не­ка­мер­цый­най элек­трон­най сцэ­ны. Ён рэ­гу­ляр­на арга­ні­зоў­ваў у Кра­ка­ве вя­лі­кія і ма­лыя кан­цэр­ты, пры­во­зя­чы ту­ды то ня­мец­кі ку­льт Faust, то цэ­лую плой­му бе­ла­рус­кіх элек­трон­шчы­каў. А яго лэйбл AudioTong ці не што­ты­дзень вы­пус­каў но­выя рэ­лі­зы. Адзін з іх стаў па­праў­дзе зна­ка­вым — гэ­та дзве час­ткі анта­ло­гіі поль­скай экс­пе­ры­мен­та­ль­най му­зы­кі, вы­да­дзе­ныя ў якас­ці да­дат­ку да зна­ка­мі­та­га англій­ска­га ча­со­пі­са The Wire і прэ­зен­та­ва­ныя пры пад­трым­цы Інсты­ту­та Ад­ама Міц­ке­ві­ча ў са­мых роз­ных га­ра­дах све­ту, ад То­кіа да Бру­се­ля.

Як пад­аец­ца, Мар­ці­на за­ўсё­ды ці­ка­віў са­мы край элек­трон­най сцэ­ны — тая му­зы­ка, якая зна­хо­дзіц­ца, па сут­нас­ці, на мя­жы пан­яцця му­зы­кі і гэ­тую мя­жу не­ку­ды ад­соў­вае. AudioTong гур­та­ваў ва­кол ся­бе апан­та­ных дзі­ва­коў, аб­ця­жа­ра­ных улас­ны­мі тэ­оры­ямі мас­тац­тва. Што пры­емна, у іх лік тра­піў не то­ль­кі зна­ка­мі­ты па­ляк Збіг­неў Кар­коў­скі, але і наш Ула­дзіс­лаў Бу­бен. Для Мар­ці­на за­ўсё­ды бы­ло важ­на зна­хо­дзіц­ца на вас­тры­ні му­зыч­най эва­лю­цыі, не ча­ка­ючы, па­куль шчы­рыя інсай­ты пе­ра­ўтво­рац­ца ў за­му­ле­ныя клуб­ныя трэн­ды.

І вось рап­там ён ага­лом­швае: «Ве­да­еш, му­зы­ка ця­пер мя­не ці­ка­віць ку­ды ме­ней за гу­кі!»

Field Recording — гэ­та гу­кі, не спра­ду­ка­ва­ныя з да­па­мо­гай камп’юта­ра, сэм­пле­раў аль­бо сін­тэ­за­та­раў (ха­ця з іх да­па­мо­гай сён­ня лёг­ка ства­рыць якія за­ўгод­на гу­кі), але ўзя­тыя не­пас­рэд­на з жыц­цё­вай пра­сто­ры: га­рад­ской ву­лі­цы, ле­су, за­во­да... З’ява, у пры­нцы­пе, не но­вая — «кан­крэт­ная му­зы­ка» вя­до­мая яшчэ з кан­ца 1940-х. Цяж­ка ска­заць, на­ко­ль­кі на яе па­ўплы­ва­ла рэ­ва­лю­цый­ная тэ­орыя ready made Мар­се­ля Дзю­ша­на, але ві­да­воч­на, што ідэя пры­бліз­на тая са­мая: інтэн­цыя аўта­ра і ўспры­ман­не рэ­цы­пі­ента здат­ныя пе­ра­ўва­со­біць лю­бую пра­яву па­ўся­дзён­нас­ці ў твор мас­тац­тва.

— Успры­ман­не іншых, ніж му­зы­ка, гу­каў да­зва­ляе вы­луш­чваць тую інфар­ма­цыю, якая ні­бы­та ўвесь час там пры­сут­ні­чае, але ў пэў­ным сэн­се ўто­еная для на­шай свя­до­мас­ці, — апа­вя­дае Мар­цін. — Слу­хан­не гу­каў све­ту з’яўля­ецца пра­цэ­сам по­шу­ку змес­ту, пра­ўды, зна­чэн­няў. Гэ­та мож­на так­са­ма трак­та­ваць і як мед­ыта­цыю, але мя­не та­кі аспект аку­рат ці­ка­віць ку­ды ме­ней за іншыя.

«Аўды­яТон­га» бо­льш ня­ма. За­тое Мар­цін Бар­скі з Ды­мі­це­рам за­сна­ва­лі но­вы пра­ект — Інсты­тут гу­ка­во­га пей­за­жу. Пе­раду­сім ён існуе ў якас­ці інтэр­нэт-парт­алу, дзе пуб­лі­ку­юцца тэ­арэ­тыч­ныя тэк­сты ды, улас­на, гу­ка­выя пей­за­жы экза­тыч­ных і не ве­ль­мі мясц­ін — на­прык­лад, кож­ны ахвот­ны мо­жа па­чуць, што за­звы­чай гу­чыць на ву­лі­цы Улан-Ба­та­ра. Але так­са­ма інсты­тут ла­дзіць роз­ныя імпрэ­зы і на­ват лек­цыі на тэ­му, як трэ­ба слу­хаць.

— Зда­ва­ла­ся б, што тут умець: мы ўвесь час не­шта чу­ем, хо­чам та­го аль­бо не, — тлу­ма­чыць Мар­цін іх сут­насць. — Але скан­цэн­тра­ваць ува­гу, сфа­ку­са­вац­ца на гэ­тым пра­цэ­се — гэ­та на­мсам­рэч не так і про­ста ды вы­ма­гае на­леж­най пад­рых­тоў­кі.

Доў­гія ча­сы элек­трон­ная му­зы­ка прад­ука­ва­ла ўсё но­выя спо­са­бы тран­сфар­ма­цыі гу­ку, усё бо­льш і бо­льш вы­на­ход­лі­ва ро­бя­чы яго не­на­ту­ра­ль­ным. Па­ля­выя за­пі­сы — гэ­та рэ­зкі і ра­ды­ка­ль­ны па­ва­рот да рэ­ча­існас­ці, а так­са­ма і свай­го кштал­ту аб­ну­лен­не на­за­па­ша­на­га дзе­ся­ці­год­дзя­мі дос­ве­ду. У звяз­ку з тым уз­ні­кае пы­тан­не: гэ­та бес­ста­рон­няя фік­са­цыя аб’ектыў­най рэ­ча­існас­ці аль­бо ўсё ж аўтар­скі пра­цэс? І ка­лі апош­няе, дык у чым, улас­на, вы­яўля­ецца аўтар­ства?

— У той мо­мант, ка­лі гук па­чы­нае за­піс­вац­ца, за­ўсё­ды ад­бы­ва­ецца пэў­ная суб’екты­ві­за­цыя све­ту, — лі­чыць Мар­цін. — Хай са­бе то­ль­кі з той пры­чы­ны, што, у ад­роз­нен­не ад ву­шэй, мік­ра­фон фік­суе гу­кі да­во­лі спе­цы­фіч­на. Вар­та вам тро­хі змя­ніць па­ра­мет­ры за­пі­су — і ў ім з’явяц­ца но­выя ад­цен­ні. Та­му без суб’ектыў­най трак­тоў­кі аўды­яль­най рэ­ча­існас­ці тут ні­як не абы­сці­ся. Ка­лі ты імкнеш­ся за­піс­ваць не­як «па-мас­тац­ку», гэ­тая суб’ектыў­насць бу­дзе ку­ды ле­пей пра­чыт­вац­ца, чым ка­лі ты спра­бу­еш про­ста «да­ку­мен­та­ваць» рэ­ча­існасць. Але, па­вод­ле май­го ад­чу­ван­ня, на­ват у та­кім вы­пад­ку за­піс не бу­дзе па­праў­дзе аб’ектыў­ным.

Адзін з маш­таб­ных пра­ектаў Інсты­ту­та гу­ка­во­га пей­за­жу — ства­рэн­не се­рыі «не­Да­па­мож­ні­каў» па поль­скіх га­ра­дах. Гэ­та аплі­ка­цыі для ма­бі­ль­ных тэ­ле­фо­наў, якія ма­юць ге­агра­фіч­ную ла­ка­лі­за­цыю. Сіс­тэ­ма GPS вы­зна­чае мес­цаз­на­хо­джан­не ка­рыс­та­ль­ні­ка, і ў на­вуш­ні­ках той чуе «за­ма­ца­ва­ны» за гэ­ты­мі ка­арды­на­та­мі на­бор гу­каў.

— Вы мо­жа­це зра­біць не­ка­ль­кі кро­каў у той ці іншы бок, і ад гэ­та­га бу­дзе за­ле­жыць тое, што вы чу­еце, — тлу­ма­чыць Мар­цін. — Та­кім чы­нам, мы раз­мяш­ча­ем кан­крэт­ны за­піс у рэ­аль­най га­рад­ской пра­сто­ры, да­па­соў­ва­ем яго да пэў­на­га мес­ца: бу­дын­ка, дрэ­ва, ву­лі­цы. Што за гу­кі? Мы вы­ка­рыс­тоў­ва­лі як улас­ныя за­пі­сы, так і ма­тэ­ры­ялы з архі­ва ды спе­цы­яль­на пад­рых­та­ва­ную му­зы­ку.

Па сло­вах Мар­ці­на, «не­Да­па­мож­ні­кі» — гэ­та спе­цы­фіч­нае ўва­саб­лен­не па­пу­ляр­на­га сён­ня ме­та­ду да­поў­не­най рэ­ча­існас­ці. Тое, што рэ­цы­пі­ент мо­жа ба­чыць не­пас­рэд­на на ўлас­ныя во­чы, з да­па­мо­гай тэх­на­ло­гій да­паў­ня­ецца гу­ка­вым шэ­ра­гам, здат­ным як па­глы­біць успры­ман­не ўба­ча­на­га, гэ­так і яго ад­ка­рэк­та­ваць.

Знач­насць ві­зу­аль­на­га чын­ні­ка ў інфар­ма­цый­ных пра­цэ­сах рас­це не па днях, а па га­дзі­нах. Лю­дзі ўсё ра­дзей чы­та­юць і ўсё час­цей гля­дзяць — ба­ла­зе, тэх­ніч­ныя маг­чы­мас­ці гэ­та да­зва­ля­юць. Па­збаў­ле­ны «кар­цін­кі» гук пад­аец­ца не­йкай дзіў­най дэп­ры­ва­цы­яй. Але ад­эпты «кан­крэт­най му­зы­кі» ба­чаць у гэ­тым ад­мыс­ло­вую пе­ра­ва­гу.

Вэб-ка­ме­ры, уста­ля­ва­ныя ў да­лё­кіх ад нас га­ра­дах, да­зва­ля­юць кож­на­му ахвот­на­му не вы­хо­дзя­чы з до­му апы­нуц­ца ў іншым мес­цы — пры­чым у тым са­мым ча­се. Інсты­тут гу­ка­во­га пей­за­жу пра­па­на­ваў аўды­яль­ны ана­лаг — «сак­рэт­ны» мік­ра­фон, які па­ста­янна пра­цуе не­дзе ў цэн­тры Кра­ка­ва. Па­тэ­ле­фа­на­ваў­шы на пэў­ны ну­мар, кож­ны ахвот­ны мо­жа да­ве­дац­ца, што там чу­ваць у гэ­тую хві­лю.

Па­ко­ль­кі мы зна­хо­дзім­ся аку­рат у цэн­тры Кра­ка­ва, са­мы час зра­біць экс­пе­ры­мент, па­ра­ўнаў­шы ўра­жан­ні ад па­чу­та­га на ўлас­ныя ву­шы і ў ды­на­мі­ку тэ­ле­фо­на. Яны і сап­раў­ды ад­роз­ні­ва­юцца — ха­ця, зда­ва­ла­ся б... І тут згад­ва­ецца артэ­факт, уба­ча­ны ко­лісь на вы­ста­ве ле­ген­дар­на­га Гер­хар­да Рых­та­ра (між іншым, гі­пер­рэ­аліс­та — пры­нам­сі «на ад­ну на­гу»): звы­чай­нае люс­тэр­ка, якое, ад­нак, ад­люс­троў­вае свет з не­вя­ліч­кім, ледзь улоў­ным ска­жэн­нем. Гэ­ты твор да­зва­ляе вы­крыш­та­лі­за­ваць — мож­на ска­заць, ад­чуць на смак — та­кі фе­но­мен, як аўтар­ская інтэн­цыя.

Ну а сціп­ласць умя­ша­ль­ніц­тва ў рэ­ча­існасць сён­ня мож­на па­тлу­ма­чыць як рэ­акцыю на тую рас­ко­шу вы­яўлен­чых срод­каў — аб­умоў­ле­ную раз­віц­цём тэх­на­ло­гій, — што бы­ла ўлас­ці­вая элек­трон­най сцэ­не да­сюль. Спрак­ты­ка­ва­на­га і па­тра­ба­ва­ль­на­га слу­ха­ча гэ­тым ужо не здзі­віць, і та­му вы­бар бо­льш тон­кіх срод­каў уз­дзе­яння на яго свя­до­масць пад­аец­ца на­ват за­ка­на­мер­ным.

...На­аста­чу пы­таю ў Мар­ці­на, ці ня­ма на поль­скай элек­трон­най сцэ­не кры­зі­су пе­ра­выт­вор­час­ці і бра­ку но­вых ідэй — ба­ла­зе, за пра­мі­ну­лае па­ўста­год­дзе ў ёй ужо ве­ль­мі шмат ча­го па­спе­ла ад­быц­ца, і ад­чуць ся­бе на­ва­та­рам тут ве­ль­мі ня­прос­та.

— Не ма­гу на­звацца вя­лі­кім экс­пер­там ад­нос­на ма­ла­дой на­шай сцэ­ны, але, ду­маю, мой ад­каз усё ж бу­дзе ад­моў­ным, — ка­жа Бар­скі. — У нас па-ра­ней­ша­му ві­руе рух, не­су­пын­на з’яўля­юцца доб­рыя аўта­ры, лэй­б­лы, клу­бы, фэс­ты. Не зні­кае і за­ці­каў­ле­ная аўды­то­рыя — што, вя­до­ма, так­са­ма важ­на. Як мне пад­аец­ца, вы­ка­рыс­тоў­ва­ючы дос­вед па­пя­рэд­ніх па­ка­лен­няў, ма­ла­дыя поль­скія му­зы­кі бу­ду­юць сваю ары­гі­на­ль­ную вы­яўлен­чую мо­ву, па­зна­ва­ль­ную ўжо не то­ль­кі ў нас, але і ва ўсёй Еўро­пе. Та­му пра кры­зіс ка­заць за­ў­час­на.

Ілля Свірын