Год аван­гар­ду ў Поль­шчы

№ 10 (415) 01.10.2017 - 30.10.2017 г

Рэ­ві­зія гіс­то­рыі аван­гар­ду
У 2017-м Польшча адзначае год авангарду.

ЗА СІМ­ВА­ЛІЧ­НЫ ПУНКТ АД­ЛІ­КУ ПРЫ­НЯ­ТА АД­КРЫЦ­ЦЁ 4 ЛІС­ТА­ПА­ДА 1917 ГО­ДА Ў КРА­КАЎ­СКІМ ТА­ВА­РЫС­ТВЕ СЯБ­РОЎ ПРЫ­ГО­ЖЫХ МАС­ТАЦ­ТВАЎ ПЕР­ШАЙ ВЫ­СТА­ВЫ ПОЛЬ­СКІХ ЭКС­ПРЭ­СІ­ЯНІС­ТАЎ. З ГЭ­ТА­ГА КО­ЛА ТВОР­ЦАЎ ПА­ЗНЕЙ ВЫ­ЛУ­ЧЫ­ЛА­СЯ ГРУ­ПА ФАР­МІС­ТАЎ, ШТО СТА­ЛА АКТЫЎ­НА ПРА­ПА­ГАН­ДА­ВАЦЬ ІДЭІ НО­ВА­ГА МАС­ТАЦ­ТВА.

АД­КРЫЦ­ЦЁМ ЗА­ЛЫ ФАР­МІС­ТАЎ У ПРЭ­ЗІ­ДЭН­ЦКІМ ПА­ЛА­ЦЫ ПАДЗЕІ І ЗА­КРУ­ЦІ­ЛІ­СЯ: ЭКС­ПА­ЗІ­ЦЫЯ, АРГА­НІ­ЗА­ВА­НАЯ КАН­ЦЫ­ЛЯ­РЫ­ЯЙ ПРЭ­ЗІ­ДЭН­ТА ПОЛЬ­ШЧЫ СУ­МЕС­НА З НА­ЦЫ­ЯНАЛЬ­­НЫМ МУ­ЗЕ­ЕМ У ВАР­ША­ВЕ, ПРАД­ЭМАН­СТРА­ВА­ЛА ПРА­ЦЫ ГЭ­ТАЙ МАС­ТАЦ­КАЙ СУ­ПОЛ­КІ, ЗА­СНА­ВА­НАЙ У КРА­КА­ВЕ Ў 1917 ГО­ДЗЕ. ФАР­МІС­ТЫ БЫ­ЛІ СХІ­ЛЬ­НЫЯ ДА РЭ­ЛІ­ГІЙ­НА­ГА МАС­ТАЦ­ТВА, У ЯКІМ СПРА­БА­ВА­ЛІ АД­ШУ­КАЦЬ НО­ВУЮ ЭКС­ПРЭ­СІЮ.

ГОД АВАН­ГАР­ДУ ЗА­КРА­НУЎ ТАК­СА­МА МУ­ЗЫ­КУ, ХА­РЭ­АГРА­ФІЮ, ДЫ­ЗАЙН, ТЭ­АТР. ГЭ­ТА ВЫ­СТА­ВЫ, КАН­ЦЭР­ТЫ, СПЕК­ТАК­ЛІ, ПУБ­ЛІ­КА­ЦЫІ, ІНТЭРВ’Ю І КАН­ФЕ­РЭН­ЦЫІ З УДЗЕ­ЛАМ ДЗЯ­СЯТ­КАЎ МУ­ЗЕ­ЯЎ, ТЭ­АТРАЎ, ГА­ЛЕ­РЭЙ ДЫ ІНШЫХ КУ­ЛЬ­ТУР­НЫХ І НА­ВУ­КО­ВЫХ ІНСТЫ­ТУ­ЦЫЙ. СА­МУ ІНІ­ЦЫ­ЯТЫ­ВУ ПРА­ВЯ­ДЗЕН­НЯ ГО­ДА АВАН­ГАР­ДУ ПРА­ЯВІ­ЛІ ТРЫ МУ­ЗЕІ, ЯКІЯ ВА­ЛО­ДА­ЮЦЬ НАЙ­БА­ГА­ЦЕЙ­ШЫ­МІ КА­ЛЕК­ЦЫ­ЯМІ ПА­ЧАТ­КУ ХХ СТА­ГОД­ДЗЯ, — НА­ЦЫ­ЯНА­ЛЬ­НЫЯ Ў ВАР­ША­ВЕ І КРА­КА­ВЕ І МУ­ЗЕЙ МАС­ТАЦ­ТВА Ў ЛО­ДЗІ. ГА­ЛОЎ­НЫЯ МЭ­ТЫ — АД­ДАЦЬ ДА­НІ­НУ АСО­БАМ І З’ЯВАМ МІЖ­ВА­ЕННА­ГА МАС­ТАЦ­ТВА, ТВОР­ЦАМ, ШТО ДОЎ­ЖЫ­ЛІ АВАН­ГАР­ДНЫЯ ІДЭІ Ў ПА­ВА­ЕННЫ ЧАС, А ТАК­СА­МА ПРА­СА­ЧЫЦЬ СУ­ВЯ­ЗІ І ЎПЛЫ­ВЫ НА СЁН­НЯШ­НІЯ КУ­ЛЬ­ТУР­НЫЯ ПРА­КТЫ­КІ.

ТА­КІМ ЧЫ­НАМ, МЕ­РАП­РЫ­ЕМСТВЫ ПРА­ХО­ДЗЯЦЬ ПА­ВОД­ЛЕ ТРОХ КІ­РУН­КАЎ. ПЕ­РА­ЛІ­ЧУ ТО­ЛЬ­КІ НЕ­КА­ТО­РЫЯ ПАДЗЕІ Ў РАМ­КАХ КОЖ­НА­ГА З ІХ.

Рэ­ві­зія гіс­то­рыі аван­гар­ду

На­цы­яна­ль­ны му­зей Вар­ша­вы па­ка­заў тво­ры сва­ёй ка­лек­цыі прад­стаў­ні­коў най­важ­ней­шых гру­по­вак — экс­прэ­сі­яніс­таў, фар­міс­таў, львоў­скіх сюр­рэ­аліс­таў, «Buntu», «BLOKu», «Praesensu», «a.r.». Мас­тац­кае жыц­цё ма­ла­дой поль­скай дзяр­жа­вы кан­цэн­тра­ва­ла­ся ў Вар­ша­ве, Кра­ка­ве, Льво­ве, По­зна­ні і Ло­дзі. Вы­ста­ва прэ­зен­туе клю­ча­вых мас­та­коў гэ­тых ася­род­каў, а так­са­ма пра­соч­вае раз­віц­цё аван­гар­дных ідэй ад экс­прэ­сі­яніз­му і фар­міз­му праз кан­струк­ты­візм да сюр­рэ­аліз­му. Пры­выч­ным ста­ла звяз­ваць фар­мізм з Кра­ка­вам, а сюр­рэ­алізм — са Льво­вам. Удак­лад­нен­не бі­я­гра­фій май­строў усклад­няе звык­лую кар­ці­ну. Уплы­вы экс­прэ­сі­я­ніз­му з’яўля­юцца ў пра­цах по­зна­ньс­кіх мас­та­коў, што гру­па­ва­лі­ся ва­кол ча­со­пі­са «Zdroj», а так­са­ма ў кра­каў­скім арт-ася­род­ку — у сво­еа­саб­лі­вай вер­сіі фар­міз­му, які лу­чыў эле­мен­ты экс­прэ­сі­яніз­му, ку­біз­му і фу­ту­рыз­му.

Вы­ста­ва «Сі­ла аван­гар­ду» ў фі­лі­яле На­цы­яна­ль­на­га му­зея ў Кра­ка­ве да­сле­да­ва­ла акту­аль­насць, інспі­ра­цыі і ўплы­вы ды па­каз­ва­ла пра­цы, зроб­ле­ныя ў пер­шыя дзе­ся­ці­год­дзі ХХ ста­год­дзя вя­ду­чы­мі май­стра­мі поль­ска­га і еўра­пей­ска­га мас­тац­тва.

На­цы­яна­ль­ны му­зей у По­зна­ні пра­са­чыў су­вя­зі Ган­са Арпа з мясц­овы­мі твор­ца­мі. А ў экс­па­зі­цыі «Сва­бо­да во­лі — поль­скае мас­тац­тва ў 1945—1948/1949 га­дах» ана­лі­за­ваў­ся трох­га­до­вы пе­ры­яд сва­бод­ных мас­та­коў­скіх по­шу­каў да па­чат­ку сац­рэ­аліз­му ў 1949-м, ка­лі ка­му­ніс­тыч­ная ўла­да бру­та­ль­на змя­ні­ла ку­ль­тур­ную па­лі­ты­ку.

За­слу­жа­на важ­кую ро­лю ў свят­ка­ван­ні за­ймае Му­зей мас­тац­тва ў Ло­дзі, інсты­ту­цыя, не­пас­рэд­на звя­за­ная з за­ра­джэн­нем аван­гар­ду. Ся­род га­лоў­ных па­ка­заў — ра­бо­ты Ка­та­жы­ны Коб­ры і Ула­дзі­с­ла­ва Стрэ­мін­ска­га. Экс­па­зі­цыя «Энры­ка Пра­мпа­лі­ні. Фу­ту­рызм, сцэ­на­тэх­ні­ка і тэ­атр поль­ска­га аван­гар­ду» на­зы­вае су­вя­зі іта­ль­янскай фу­ту­рыс­ты­кі і поль­ска­га ма­дэр­ніз­му. «Ман­та­жы. Дэ­бо­ра Фо­гель і но­вая ле­ген­да го­ра­да» апіс­вае га­рад­скі пей­заж з пун­кту гле­джан­ня поль­ска-яўрэй­скай пі­сь­мен­ні­цы. «Арга­ні­за­та­ры жыц­ця. Дэ Стайл і аван­гар­днае пра­екта­ван­не ў Поль­шчы» — пра між­на­род­ны кан­тэкст, у якім сфар­ма­ва­лі­ся поль­скія архі­тэк­ту­ра і ды­зайн. «Па­ру­ша­ныя це­лы. Ха­рэ­агра­фія су­час­нас­ці» пры­све­ча­на ад­на­му з клю­ча­вых для ма­дэр­ніз­му пы­тан­няў арга­ні­за­цыі і ра­цы­яна­лі­за­цыі ру­ху. У су­пра­цоў­ніц­тве з ло­дзьс­кім му­зе­ем Поль­скі інсты­тут у Дзю­се­ль­дор­фе зла­дзіў вы­ста­ву «Сло­ва ма­ніць, во­ка — ні­ко­лі. Су­час­насць у поль­скай фа­таг­ра­фіі 1918—1939», дзе бы­лі прад­стаў­ле­ны мас­та­кі і фа­тог­ра­фы, што экс­пе­ры­мен­ту­юць з но­вы­мі срод­ка­мі. Пра той жа час — вы­ста­ва пра ты­па­гра­фі­ку, дзе прэ­зен­та­ва­ны ў тым лі­ку твор­чы да­ро­бак Стрэ­мін­ска­га ў гра­фіч­ным пра­екта­ван­ні.

Шмат пра­ектаў ад­бы­ва­ецца на сты­ку роз­ных мас­тац­тваў, ла­дзіц­ца вя­лі­кая ко­ль­касць лек­цый, кан­фе­рэн­цый і вы­сту­паў.

Пра­цяг аван­гар­ду

На­ступ­ная час­тка пра­гра­мы ты­чыц­ца па­ва­енна­га пе­ры­яду. Гэ­та шэ­раг вы­стаў, пры­све­ча­ных асоб­ным вы­біт­ным по­ста­цям, і тэ­ма­тыч­ныя экс­па­зі­цыі. На­прык­лад, На­цы­яна­ль­ны му­зей у Вроц­ла­ве да­сле­дуе вы­ка­рыс­тан­не но­вых срод­каў ма­са­вай інфар­ма­цыі ў поль­скім мас­тац­тве ў 1945—1980-х. Galeriа Dzialan у Вар­ша­ве прэ­зен­та­ва­ла пра­цы ру­ху сэн­сі­бі­ліз­му, які раз­ві­ваў­ся з дру­гой па­ло­вы 1950-х, а Цэнтр ку­ль­ту­ры ў Кра­ка­ве — львоў­скіх архі­тэк­та­раў. «Экс­па­зі­цыя прад­стаў­ляе шмат­вы­мер­ны парт­рэт ма­дэр­ніс­тыч­на­га го­ра­да і пад­крэс­лі­вае ро­лю Льво­ва як цэн­тра су­час­нас­ці ў ІІ Рэ­чы Па­спа­лі­тай» — па­зна­ча­ецца ў су­пра­ва­­джаль­­ным тэк­сце.

Му­зей пла­ка­та ў Ві­ля­ну­ве прэ­зен­туе да­ро­бак пед­аго­гаў і вы­пуск­ні­коў Ака­дэ­міі вы­яўлен­чых мас­тац­тваў імя Ула­дзіс­ла­ва Стрэ­мін­ска­га ў Ло­дзі. Цэн­тра­ль­ны му­зей тэк­сты­лю (Лодзь) яшчэ з 2016 го­да пра­па­нуе аб’екты з ка­лек­цыі — на­прык­лад, уз­оры тка­ні­ны па­вод­ле пра­екта Стрэ­мін­ска­га.

Аван­гард сён­ня

Мно­гія фар­ма­ль­ныя пры­ёмы аван­гар­ду за­ста­лі­ся ў мі­ну­лым і ма­юць то­ль­кі гіс­та­рыч­ную каш­тоў­насць, але для су­час­ных аўта­раў эпас экс­пе­ры­мен­та­тар­ства за­ста­ецца каш­тоў­ным імпу­ль­сам для твор­час­ці. У га­ле­рэі «Арсе­нал» у Бе­лас­то­ку ад­бы­ло­ся «Кі­на-во­ка. Ва­кол Вер­та­ва і кан­струк­ты­віз­му», дзе ана­лі­зу­ецца, якім чы­нам ідэі Дзі­гі Вер­та­ва, ярка­га прад­стаў­ні­ка кан­струк­ты­віс­цка­га кі­но, па­ўплы­ва­лі на най­ноў­шыя пра­кты­кі. Пра важ­насць спад­чы­ны аван­гар­ду рас­па­вёў пра­ект «Мас­тац­тва доб­рай пра­цы» ў «За­м­ку Уяз­доў­скім» — вы­нік су­пра­цоў­ніц­тва з інда­не­зій­скім цэн­трам мас­тац­тва Jatiwangi Art Factory.

Му­зей Гды­ні пад­рых­та­ваў шэ­раг вы­стаў, у якіх раз­гля­да­ецца ро­ля роз­на­га кштал­ту па­срэд­ні­каў па­між са­мым звы­чай­ным гле­да­чом і твор­час­цю, што вы­рас­тае з аван­гар­ду. На­цы­яна­ль­ны му­зей у Гданьс­ку экс­па­на­ваў пра­цы су­час­ных мас­та­коў, звя­за­ных з Па­мор’ем. У Бы­та­ме да­сле­да­ва­лі сі­лез­скі аван­гард і яго ўплывы...

***

Ула­дзіс­лаў Стрэ­мін­скі, Ка­та­жы­на Коб­ра, Ста­ніс­лаў Ігна­цый Віт­ке­віч, Та­дэ­вуш Пэй­пер, Шы­ман Сыр­кус і мно­гія іншыя ўпі­са­лі но­выя по­шу­кі поль­скіх аўта­раў у шы­ро­кі між­на­род­ны кан­тэкст.

Аван­гард ра­ды­ка­ль­на змя­ніў ха­рак­тар су­час­най ку­ль­ту­ры, істот­ным чы­нам па­ўплы­ваў на раз­віц­цё ві­зу­аль­ных мас­тац­тваў, лі­та­ра­ту­ры, кі­не­ма­таг­ра­фіі, тэ­атра, на ды­зайн, мо­ду, архі­тэк­ту­ру. Змя­ніў аб­ліч­ча га­ра­доў і вы­зна­чыў ві­зу­аль­ныя ко­ды ма­са­вай ка­му­ні­ка­цыі... Та­кім чы­нам, ста­год­дзе поль­ска­га аван­гар­ду — цу­доў­ная на­го­да, каб асэн­са­ваць маш­таб з’явы і пра­ана­лі­за­ваць яго спад­чы­ну ў су­час­нас­ці, пе­ра­струк­ту­ра­ваць му­зей­ныя ка­лек­цыі ды іні­цы­яваць уз­нік­нен­не но­вых прац — як для твор­цаў, так і для тэ­арэ­ты­каў. Ідэя трох му­зе­яў атры­ма­ла надзвы­чай шы­ро­кую пад­трым­ку, што яшчэ раз па­цвяр­джае той факт, што эпас аван­гар­ду з’яўля­ецца жы­вой кры­ні­цай на­тхнен­ня.

Яна Ка­рыц­кая