За­ба­вы ма­ла­дых

№ 9 (414) 01.09.2017 - 01.01.2005 г

Аль­ма­на­хі дэ­бю­тан­таў у бе­ла­рус­кім кі­но — гіс­то­рыя і су­час­насць
Маладосць у кіно — паняцце ўмоўнае.

ПРЫ­НАМ­СІ ЯНО НЕ СУ­ПА­ДАЕ З АГУ­ЛЬ­НАП­РЫ­НЯ­ТЫ­МІ БІ­ЯЛА­ГІЧ­НЫ­МІ АЗНА­ЧЭН­НЯ­МІ. ХУТ­ЧЭЙ, У ВЫ­ПАД­КУ КІ­НО ТРЭ­БА КА­ЗАЦЬ ПРА ДЭ­БЮТ. ДЭ­БЮ­ТА­ВАЦЬ У КІ­НА­РЭ­ЖЫ­СУ­РЫ МОЖ­НА І Ў ВА­СЯМ­НАЦ­ЦАЦЬ ГОД, ЯК УЛЮ­БЁ­НЕЦ КА­НАЎ, ВУН­ДЭР­КІНД З КВЕ­БЕ­КА КСАЎ­Е ДА­ЛАН, А МОЖ­НА Ў ПЯ­ЦЬ­ДЗЯ­СЯТ СЕМ, ЯК КО­ЛІШ­НІ СУ­АЎТАР ВА­ДЗІ­МА АБ­ДРА­ШЫ­ТА­ВА, АЛЯК­САНДР МІН­ДА­ДЗЭ. ГА­ЛОЎ­НАЯ ЎМО­ВА — КІ­НО ВЫ­МА­ГАЕ ПЭЎ­НАЙ СТА­ЛАС­ЦІ, НЕ АБ­АВЯЗ­КО­ВА ФІ­ЗІЧ­НАЙ, АЛЕ ІНТЭ­ЛЕК­ТУ­АЛЬ­НАЙ, ПСІ­ХА­ЛА­ГІЧ­НАЙ: КІ­НО ЗДЫ­МА­ЮЦЬ АСО­БЫ, ЯКІЯ АД­БЫ­ЛІ­СЯ. І НЕ ТАК ІСТОТ­НА, КО­ЛЬ­КІ ІМ ГА­ДОЎ ПА ПА­ШПАР­ЦЕ. ІНФАН­ТЫ­ЛІЗМ КІ­НЕ­МА­ТОГ­РА­ФУ СУ­ПРА­ЦЬ­ПА­КА­ЗА­НЫ.

ГА­ЛОЎ­НАЕ, ЧА­ГО ЗА­ЎСЁ­ДЫ ЧА­КА­ЮЦЬ АД ДЭ­БЮ­ТАН­ТАЎ, — СВЕ­ЖА­ГА ПО­ГЛЯ­ДУ І АРЫ­ГІ­НА­ЛЬ­НЫХ ІДЭЙ. ЯШЧЭ ЧА­КА­ЮЦЬ ПА­МЫ­ЛАК. АПОШ­НІЯ ДЭ­БЮ­ТАН­ТАМ ДА­РА­ВА­ЛЬ­НЫЯ — ДА ПЕР­ШЫХ КРО­КАЎ У КІ­НО ЗВЫ­ЧАЙ­НА АД­НО­СЯЦ­ЦА ЛАС­КА­ВА. БО­ЛЬШ ЗА ТОЕ, СТВА­РА­ЮЦЬ ДЛЯ ІХ СПРЫ­ЯЛЬ­НЫЯ ЎМО­ВЫ. АДЗІН З СА­МЫХ РАС­ПАЎ­СЮ­ДЖА­НЫХ ВА­РЫ­ЯНТАЎ — АД­МЫС­ЛО­ВЫЯ КІ­НА­АЛЬ­МА­НА­ХІ.

Іх ва­дзі­ла ма­ла­досць

Мас­тац­тва кі­но на­ту­ра­ль­ным воб­ра­зам на­ра­дзі­ла­ся з аль­ма­на­ху. Са­мыя пер­шыя стуж­кі бы­лі та­кі­мі ка­рот­кі­мі, што іх да­во­дзі­ла­ся злу­чаць па не­ка­ль­кі штук, каб атры­маць па­ўна­вар­тас­ны кі­на­се­анс. Дэ­бю­ту­юць у кі­но так­са­ма звы­чай­на ка­рот­кім мет­рам, та­му на­ту­ра­ль­на, што ідэя дэ­бют­ных аль­ма­на­хаў ве­ль­мі рас­паў­сю­джа­на. Асаб­лі­ва па­пу­ляр­ны­мі кі­на­аль­ма­на­хі ста­лі ў ча­сы за­ра­джэн­ня еўра­пей­скіх «но­вых хва­ляў», ка­лі гэ­тую фор­му вы­ка­рыс­тоў­ва­лі для аб’яўлен­ня ка­лек­тыў­ных кі­на­ма­ні­фес­таў.

Аль­ма­нах як фор­ма ці­ка­вы якраз тым, што да­зва­ляе за­явіць у го­лас не то­ль­кі аб з’яўлен­ні но­вых імё­наў, але і но­вых плы­няў. У бе­ла­рус­кім кі­но та­кая фор­ма вы­ка­рыс­тоў­ва­ла­ся не­адна­ра­зо­ва. Пры­чым аку­рат для дэ­бют­ных ра­бот.

Адзін з са­мых зна­ка­мі­тых аль­ма­на­хаў «Бе­ла­ру­сь­фі­ль­ма» — «Апа­вя­дан­ні аб юнац­тве». Гэ­тая стуж­ка уба­чы­ла свет у 1961 го­дзе і ці­ка­вая ў пер­шую чар­гу тым, што ад­кры­ла све­ту цэ­лае па­ка­лен­не бе­ла­рус­кіх кі­на­рэ­жы­сё­раў. Для Вік­та­ра Ту­ра­ва, Ба­ры­са Сця­па­на­ва, Мар­ка Браў­дэ, Льва Ду­ра­са­ва пра­ца над на­ве­ла­мі аль­ма­на­ха ста­ла пер­шым гуч­ным сло­вам у вя­лі­кім кі­но — «Апа­вя­дан­ні аб юнац­тве» па­тра­пі­лі ў пра­кат, бы­лі за­ўва­жа­ны кры­ты­кай.

За­дум­ваў­ся аль­ма­нах як цэль­­ны твор на тэ­му гіс­то­рыі і су­час­нас­ці ма­ла­дых «бу­даў­ні­коў ка­му­ніз­му». Та­му і сю­жэ­ты асоб­ных час­так бы­лі ад­па­вед­ныя, вы­бу­да­ва­ныя па гіс­та­рыч­ным пры­нцы­пе — ад Гра­ма­дзян­скай вай­ны да ча­соў ка­лек­ты­ві­за­цыі і да­лей, да Вя­лі­кай Айчын­най і су­час­на­га аўта­рам актыў­на­га ства­рэн­ня са­цы­яліс­тыч­най эка­но­мі­кі.

Кі­но шас­ці­дзя­ся­тых пры ўсёй сва­ёй раз­на­стай­нас­ці бы­ло пра­­сяк­ну­та адзі­ным ду­хам аў­тар­ска­га па­чат­ку. Штур­шок раз­­віц­ця ў сус­вет­ным кі­на­мас­тац­тве ве­ль­мі яскра­ва ад­біў­ся на са­вец­кай кі­на­рэ­жы­су­ры, і «Апа­вя­дан­ні пра юнац­тва» бы­лі та­му яркім свед­чан­нем. Пры тым што рэ­жы­сё­ры-сту­дэн­ты то­ль­кі шу­ка­лі свой по­чырк, кож­ны пра­па­на­ваў сваю вер­сію кам­са­мо­льс­кай ра­ман­ты­кі і сваё ба­чан­не ге­роя но­ва­га ча­су. Апош­ні быў ві­да­воч­на ге­ро­ем для аўта­раў «Апа­вя­дан­няў аб юнац­тве» сва­ім, су­час­ным, ня­гле­дзя­чы на воп­рат­ку двац­ца­тых, трыц­ца­тых або са­ра­ка­вых-ра­ка­вых. Не­здар­ма кры­ты­кам, якія пі­са­лі пра стуж­ку ў год вы­ха­ду, менш пе­ра­ка­наў­чай пад­ала­ся апош­няя час­тка і яе пер­са­на­жы — бры­га­да бу­даў­ні­коў элек­трас­тан­цыі, якая ў «адзі­ным па­ры­ве» вы­ра­шы­ла з’ехаць з Мін­ска на кам­са­мо­льс­кую бу­доў­лю ў Сі­бір.

І пер­шыя тры час­ткі, гіс­та­рыч­ныя, і фі­на­ль­ная, зра­зу­ме­ла, пад­па­рад­коў­ва­лі­ся агу­ль­най ідэ­ала­гіч­най кан­цэп­цыі. Але іх яднае і ві­да­воч­ная эстэ­тыч­нае пад­абен­ства, жанр вос­тра­са­цы­яль­най дра­мы, ка­лек­тыў­ны ге­рой, па­бу­да­ва­ная на кан­трас­тах чор­на-бе­лая вы­ява. Ад­чу­ва­ецца, што кі­но для аўта­раў «Апа­вя­дан­няў» бы­ло не­чым бо­ль­шым за маг­чы­масць са­ма­вы­яўлен­ня, успры­ма­ла­ся імі як час­тка агу­ль­на­га гра­мад­ска­га і дзяр­жаў­на­га за­пы­ту.

Мы — муж­чын­скі род, адзі­ноч­ны лік

Пры ўсёй зра­зу­ме­лай для сва­іх ча­соў за­да­дзе­нас­ці «Апа­вя­дан­ні аб юнац­тве» за­раз вы­гля­да­юць пэў­ным па­каз­чы­кам мас­тац­ка­га ўзроў­ню ад­ноў­ле­на­га па­сля вай­ны «Бе­ла­ру­сь­фі­ль­ма». У 1961 го­дзе сту­дыя ўва­хо­дзі­ла ў сваю леп­шую эпо­ху, а аўта­ры сту­дэн­цка­га аль­ма­на­ха на­блі­жа­лі­ся да леп­шай пра­фе­сій­най фор­мы. Рэ­жы­сё­рам но­ва­га аль­ма­на­ха «Мы», што ўба­чыць свет гэ­тай во­сен­ню, ад са­ма­га па­чат­ку пры­йшло­ся ку­ды як ця­жэй. Іх пра­екты аб’ядна­ныя ў ад­ну стуж­ку па вы­пад­ко­вым пры­нцы­пе, кан­цэп­ту­аль­на іх злу­чае то­ль­кі са­ма ідэя дэ­бю­ту і асо­бы аўта­раў, па­ка­за­ныя ў сво­еа­саб­лі­вых ро­лі­ках-за­стаў­ках. Кож­ны з ма­ла­дых рэ­жы­сё­раў прад­стаў­ле­ны як пэў­ная надзея на­ша­га кі­но.

Аўта­раў аль­ма­на­ха «Мы», у ад­роз­нен­не ад аўта­раў «Апа­вя­дан­няў аб юнац­тве», пя­цё­ра. Пра­ўда, не ўсе з іх аб­са­лют­ныя дэ­бю­тан­ты — Яўген Ся­ць­ко бо­льш за дзе­ся­ці­год­дзе та­му скон­чыў курс ігра­вой рэ­жы­су­ры Ака­дэ­міі мас­тац­тваў, меў ад­па­вед­ны ка­рот­ка­мет­раж­ны во­пыт, по­тым за­ймаў­ся да­ку­мен­та­ліс­ты­кай. Сур’ёзна пра­ца­ва­ла ў да­ку­мен­та­ліс­ты­цы Анас­та­сія Мі­раш­ні­чэн­ка. Ге­роі ўсіх пя­ці на­вел ма­ла­дыя, ад­нак та­кія не­па­доб­ныя да сва­іх па­пя­рэд­ні­каў з 1961 го­да.

Га­лоў­нае ад­роз­нен­не — не зважаючы на кра­са­моў­ную на­зву «Мы», но­выя гіс­то­рыі вы­гля­да­юць гра­ніч­на інды­ві­ду­аль­ны­мі. «Апа­вя­дан­ні аб юнац­тве» бы­лі гіс­то­ры­ямі пра кра­іну, со­цы­ум, ад­люс­троў­ва­лі най­важ­ней­шыя падзеі, якія ад­бы­ва­лі­ся ў пер­шай па­ло­ве ХХ ста­год­дзя на бе­ла­рус­кай зям­лі. Аўта­ры на­вел но­ва­га аль­ма­на­ху на­ма­га­юцца зра­біць ура­жан­не псі­ха­ла­гіз­мам, а іх сю­жэ­ты ў па­ра­ўнан­ні з кла­січ­най стуж­кай вы­гля­да­юць зу­сім ка­мер­ны­мі. Ге­роі амаль усіх гіс­то­рый (за вы­клю­чэн­нем ка­ме­дый­на­га «Пад­арун­ка Сан­та-Клаў­са» Ся­ць­ко) спра­бу­юць па­зба­віц­ца ад не­йкіх псі­ха­ла­гіч­ных ком­плек­саў ды ся­мей­ных траў­маў. У «Па­пут­чы­ку» Анас­та­сіі Мі­раш­ні­чэн­ка, аб’ектыў­на па-мас­тац­ку са­май да­ска­на­лай з час­так аль­ма­на­ху, ге­рой спра­буе да­ра­ваць свай­му ба­ць­ку, які кі­нуў сям’ю шмат год та­му. У «Ля­ль­цы» Арсе­нія Іль­іных ге­рой так­са­ма вы­ра­шае па­мыл­ку, зроб­ле­ную не­ка­лі ў аса­біс­тым жыц­ці. У «Ды­яло­гу» Надзеі Аб­рам­чук рас­па­вя­да­ецца аб дзі­ця­чай адзі­но­це і не­ра­зу­мен­ні па­між да­чкой і ма­ці. Бо­льш скла­да­ная сі­ту­ацыя ў на­ве­ле Кі­ры­ла Яро­хі­на па сцэ­на­рыю вя­до­ма­га дра­ма­тур­га Дзміт­рыя Ба­гас­лаў­ска­га «Бра­ча». Га­вор­ка ідзе аб су­тык­нен­ні ха­рак­та­раў ма­ла­дых лю­дзей, ад­нак у вы­ні­ку ўсё вяр­та­ецца так­са­ма да ня­прос­тых ад­но­сін ад­на­го з ге­ро­яў са сва­ёй ма­ці.

Пры гэ­тым, за вы­клю­чэн­нем «Ды­яло­гу», асноў­ны актыў­ны ге­рой на­вел аль­ма­на­ху — муж­чын­ска­га по­лу, жан­чы­ны на яго фо­не вы­гля­да­юць па­сіў­на-пад­па­рад­ка­ва­на. На дзі­ва, у кар­ці­не 1961 го­да ген­дар­ны бок быў бо­льш зба­лан­са­ва­ным. Асноў­ны кан­флікт быў не ся­мей­ным, а са­цы­яль­ным.

«Мы» ад­мет­ны яшчэ і да­во­лі мі­нор­ным на­стро­ем. Ся­род ад­ной з га­лоў­ных прэ­тэн­зій да прад­укцыі На­цы­яна­ль­най кі­нас­ту­дыі апош­ніх га­доў бы­ло аб­ві­на­ва­чан­не ў злоў­жы­ван­ні доб­ра ад­пра­ца­ва­ны­мі схе­ма­мі сац­рэ­аліз­му. За вы­клю­чэн­нем вы­шэй­зга­да­на­га «Пад­арун­ка Сан­та-Клаў­са», ты­по­вай ка­ме­дыі ста­но­віш­чаў з лі­рыч­ным ад­цен­нем, астат­нія час­ткі аль­ма­на­ха «Мы» зроб­ле­ны з прэ­тэн­зі­яй на скла­да­ны псі­ха­ла­гізм, які не аб­яцае гле­да­чу лёг­ка­га баў­лен­ня ча­су пе­рад экра­нам. Аса­біс­тыя дра­мы ге­ро­яў за­паў­ня­юць кадр цал­кам, аўта­ры амаль не па­кі­да­юць мес­ца для са­цы­яль­на­га фо­ну. А ў тых мо­ман­тах, дзе ўсё-та­кі па­кі­да­юць, гэ­та не аб­яцае для апош­ня­га ні­чо­га доб­ра­га. Дыс­кам­форт унут­ра­ны ілюс­тра­ва­ны ў «Мы» дыс­кам­фор­там знеш­нім — кеп­скім над­вор’ем, агрэ­сіў­ным ася­род­дзем, шэ­ры­мі ко­ле­ра­мі.

«Апа­вя­дан­ні аб юнац­тве» пры ўсім ву­чэб­ным ха­рак­та­ры ад­роз­ні­ва­лі­ся кан­цэп­ту­аль­ным ві­зу­аль­ным шэ­ра­гам. Над на­ве­ла­мі аль­ма­на­ху 1961 го­да пра­ца­ва­лі вя­до­мыя ў бу­ду­чым апе­ра­та­ры, не­ка­то­рыя з іх на той мо­мант ужо бы­лі з пэў­ным во­пы­там. Алег Аўдзе­еў, Ігар Ры­мі­шэў­скі, Ана­толь За­ба­лоц­кі, Ізра­эль Пік­ман пра­па­на­ва­лі свае доб­ра пра­пра­ца­ва­ныя кан­цэп­цыі ві­зу­аль­на­га вы­ра­шэн­ня сцэн. Мно­гія з іх бы­лі цал­кам у ду­ху акту­аль­на­га на па­чат­ку шас­ці­дзя­ся­тых не­а­рэ­аліз­му. З усіх ві­зу­аль­ных кан­цэп­цый на­вел «Мы» мож­на вы­лу­чыць хі­ба што пра­цу Сяр­гея Тор­бі­ка ў «Па­пут­чы­ку» Анас­та­сіі Мі­раш­ні­чэн­ка з не­ка­ль­кі­мі вы­дат­ны­мі сцэ­на­мі — у тым лі­ку та­кі­мі скла­да­ны­мі для па­ста­ноў­кі, як пад­вод­ныя здым­кі. У астат­ніх апе­ра­тар­скіх ра­бо­тах прад­эман­стра­ва­ны якас­ны пра­фе­сій­ны ўзро­вень, але іх эстэ­ты­ка збо­ль­ша­га зво­дзіц­ца да тэ­ле­ві­зій­най — мас­тац­тва кі­но ця­пер раз­ві­ва­ецца ў асноў­ным па ка­но­нах ма­ло­га экра­на.

Зра­зу­ме­ла, па­ра­ўноў­ваць стуж­кі роз­ных ча­соў — скла­да­ная, маг­чы­ма, не зу­сім так­тоў­ная за­да­ча. Над­та ж ад­роз­ні­ва­лі­ся ўмо­вы, бю­джэ­ты, тэр­мі­ны зды­мак у аўта­раў «Бе­ла­ру­сь­фі­ль­ма» ўзо­ру 1961 і 2017 га­доў. Тым не менш пэў­ныя вы­ва­ды ра­біць мож­на — і  не то­ль­кі ў да­чы­нен­ні да кі­но. Хут­чэй, га­вор­ка ідзе аб са­мой мо­ла­дзі, якая зды­ма­ла і аб якой зды­ма­лі. Аль­ма­нах «Мы» атры­маў­ся бо­льш чым да­рос­лым, яго ге­роі па­ку­ту­юць ад пра­блем, не­вя­до­мых ге­ро­ям «Апа­вя­дан­няў аб юнац­тве». Су­час­нае юнац­тва над­та на­гад­вае аб ця­жа­ры пе­ра­жы­та­га: ка­лі ў ге­ро­яў стуж­кі 1961-га і іх кра­іны ўсё яшчэ то­ль­кі на­пе­ра­дзе, то «Мы» ілюс­труе пэў­ны ту­пік, з яко­га так хо­чац­ца аб­авяз­ко­ва знай­сці вы­йсце.

 

Аўтар: Антон СІДАРЭНКА
Рэдактар аддзела кіно