У по­шу­ках Фран­цыс­ка С.

№ 8 (413) 01.08.2017 - 31.08.2017 г

Ска­ры­ні­яна на экра­не — воб­ра­зы і стуж­кі
Бе­ла­ру­сам па­шан­ца­ва­ла — на­шым га­лоў­ным на­цы­яна­ль­ным ге­ро­ям з’яў­ля­ецца ча­ла­век на­ву­кі і ку­ль­ту­ры.

Ня­дзіў­на, што для айчын­на­га мас­тац­тва по­стаць Фран­цыс­ка Ска­ры­ны да­ўно ста­ла іка­ніч­най. Пяць ста­год­дзяў, мі­ну­лых ад ска­ры­нін­скіх ча­соў, — быц­цам п’е­дэс­тал, ад пад­нож­жа яко­га фі­гу­ру пер­шад­ру­ка­ра ві­даць то­ль­кі пад пэў­ным вуг­лом. У бе­ла­рус­кім кі­но яна да­гэ­туль пад­аец­ца ў ды­дак­тыч­на-асвет­ніц­кім ра­кур­се — з пэў­ны­мі па­праў­ка­мі на эпо­ху ства­рэн­ня стуж­кі, але, тым не менш, крок на­ле­ва, крок на­пра­ва ў ры­сах ха­рак­та­ру і бі­ягра­фіі Ска­ры­ны не ад­ва­жыў­ся зра­біць па­куль ні­вод­ны бе­ла­рус­кі кі­не­ма­таг­ра­фіст. Хоць у іншых ві­дах мас­тац­тва, у тым лі­ку на тэ­атра­ль­най сцэ­не, асо­ба на­ша­га га­лоў­на­га асвет­ні­ка ўжо сме­ла трак­ту­ецца ў по­стма­дэр­ніс­цкім рэ­чыш­чы. Ад­нак у кі­но па­куль усё інакш. І са­мыя пер­шыя кад­ры са Ска­ры­най на бе­ла­рус­кім экра­не так на­гад­ва­юць са­мыя апош­нія па ча­се і зна­хо­дзяц­ца ў тра­ды­цыі ды­дак­тыч­на-асвет­ніц­ка­га кі­рун­ку кі­на­мас­тац­тва.

Ён, Алег Янкоў­скі

Кі­не­ма­таг­ра­фіч­ная «Ска­ры­ні­яна» па­чы­на­ецца са зна­ка­мі­тай ігра­вой стуж­кі Ба­ры­са Сця­па­на­ва. Кар­ці­на «Я, Фран­цыск Ска­ры­на» вы­йшла на экра­ны ў 1970 го­дзе і да­сюль мо­жа лі­чыц­ца ўзо­рам гіс­та­рыч­на­га кі­но пра ўплы­во­вую асо­бу на­цы­яна­ль­най гіс­то­рыі. На­сто­ль­кі якас­на і з ве­дан­нем сва­ёй спра­вы ўзя­лі­ся за фі­льм яго ства­ра­ль­ні­кі. Па­ра­дак­са­ль­на, але пад­ыход да воб­ра­за Пер­шад­ру­ка­ра ў гэ­тай стуж­цы вы­гля­дае бо­льш ці­ка­вым, чым у да­лей­шых спро­бах па­ка­заць Ска­ры­ну на экра­не да­ку­мен­та­ль­ным.

Кар­ці­на зня­та ў сты­лі кас­цюм­на-гіс­та­рыч­най бі­ягра­фіч­най эпа­пеі, доб­ра вя­до­май та­ды ў сус­вет­ным і са­вец­кім кі­но. Зрэш­ты, дра­ма­тург Мі­ка­лай Сад­ко­віч ства­раў лі­та­ра­тур­ную пер­шак­ры­ні­цу, ра­ман «Гео­ргій Ска­ры­на», якраз у ча­сы зна­ка­мі­тых па­сля­ва­енных кі­на­бі­ягра­фій, у 1951 го­дзе. Але на ка­нец 1960-х са­цы­яліс­тыч­ны рэ­алізм та­кіх сту­жак, як «Му­сар­гскі» (1950) Гры­го­рыя Ра­ша­ля ці «Та­рас Шаў­чэн­ка» (1951) Іга­ра Саў­чан­кі, змя­ніў­ся па­этыч­ны­мі ба­чан­нем «Андрэя Руб­лё­ва» Андрэя Тар­коў­ска­га (1966) ды «Ко­ле­ру гра­на­та» (1968) Сяр­гея Па­ра­джа­на­ва. У пра­цы Ба­ры­са Сця­па­на­ва і Мі­ка­лая Сад­ко­ві­ча (апош­ні не да­жыў да прэ­м’е­ры два га­ды) шмат пры­к­мет но­вай кі­не­ма­таг­ра­фіч­най эпо­хі, але воб­ра­зу са­мо­га Ска­ры­ны па-ра­ней­ша­му над­адзе­ны не сто­ль­кі на­цы­яна­ль­ныя ры­сы, ко­ль­кі са­цы­яль­ныя.

Ства­ра­ль­нік пер­шых дру­ка­ва­ных кніг на ста­ра­бе­ла­рус­кай мо­ве па­ўстае тут не толь­­кі як Ча­ла­век Эпо­хі Ад­ра­джэн­ня, які да­лё­ка апя­рэ­дзіў свае ча­сы, але амаль як ча­ла­век-су­час­нік, доб­ра зра­зу­ме­лы са сва­імі ва­ган­ня­мі і ра­ман­тыч­ным на­стро­ем гле­да­чу шас­ці­дзя­ся­тых. Кар­ці­на пры­трым­лі­ва­ецца агу­ль­нап­ры­ня­тай та­ды трак­тоў­кі гіс­та­рыч­най по­ста­ці (Ска­ры­ну з са­ма­га па­чат­ку ўпар­та на­зы­ва­юць Гео­ргі­ем), але не­сум­нен­на ня­се ад­бі­так ня­даў­няй ад­лі­гі — у воб­ра­зе ка­та­ліц­кай інкві­зі­цыі і атма­с­фе­ры цар­коў­на­га пе­ра­сле­ду інша­дум­цаў вы­малёў­ва­ецца ме­та­фа­ра та­та­лі­тар­на­га гра­мад­ства.

Ру­хо­мы і інтэ­лек­ту­аль­ны воб­раз пер­ша­дру­ка­ра, бліс­ку­ча ство­ра­ны Але­гам Янкоў­скім, шмат у чым ні­ве­люе ідэ­ала­гіч­ную за­да­дзе­насць і сэн­са­выя кам­пра­мі­сы, без якіх не­маг­чы­ма бы­ло аб­ысці­ся ў кі­но ў тыя ча­сы. Фі­льм «Я, Фран­цыск Ска­ры­на», на жаль, не стаў па­чат­кам сап­раў­дна­га, на­цыя­на­ль­на­га пе­ры­яду для бе­ла­рус­ка­га экра­на, але да­сюль вы­гля­дае ве­ль­мі год­на па ўзроў­ні вы­ка­нан­ня на фо­не ана­ла­гіч­ных кар­цін іншых кі­нас­ту­дый.

Ро­дам з шас­ці­дзя­ся­тых

«Фран­цыск, сын Ска­ры­нін» — вя­лі­кая, амаль на га­дзі­ну, стуж­ка Ста­ніс­ла­ва Гай­ду­ка па сцэ­на­рыі Але­ся Пет­раш­ке­ві­ча вый­шла на­пя­рэ­дад­ні 500-га­до­ва­га юбі­лею з дня на­ра­джэн­ня пер­шад­ру­ка­ра. Гэ­тая да­та ста­ла зна­ка­вай не то­ль­кі для гіс­та­рыч­най на­ву­кі, але і для бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­нас­ці. З 1990 го­да Фран­цыск Ска­ры­на не про­с­та най­важ­ней­шая фі­гу­ра на­цы­яна­ль­на­га пан­тэ­ону, але і адзін з га­лоў­ных сім­ва­лаў на­шай кра­іны. І яго не­ігра­вая бі­ягра­фія, ство­ра­ная на сту­дыі «Ле­та­піс», вы­тры­ма­на ў аб­са­лют­на ад­па­вед­ным сты­лі.

Ста­ніс­лаў Гай­дук, з ад­ука­цыі — рэ­жы­сёр ігра­во­га кі­но, на­сы­ціў сваю стуж­ку шмат­лі­кі­мі па­этыч­ны­мі воб­ра­за­мі, звя­за­ны­мі ў вы­со­ка­мас­тац­кі ві­зу­аль­ны і гу­ка­вы шэ­раг. У гэ­тым сэн­се яго пра­ца не менш яркая за ігра­вую кар­ці­ну Ба­ры­са Сця­па­на­ва. «Фран­цыск, сын Ска­ры­нін» пра­сяк­ну­ты ра­ман­ты­кай но­ва­га на­цы­яна­ль­на­га Ад­ра­джэн­ня. Стуж­ка ста­ла сво­еа­саб­лі­вым экс­кур­сам у бе­ла­рус­кую гіс­то­рыю: аўта­ры па­спя­ва­юць рас­па­вес­ці не то­ль­кі бі­ягра­фію пер­ша­дру­ка­ра, але і рас­ка­заць гіс­то­рыю По­лац­ка, Вя­лі­ка­га Княс­тва Лі­тоў­ска­га. У кад­ры згад­ва­юцца по­ста­ці Еўфра­сін­ні По­ла­цкай, Сы­мо­на Буд­на­га, Мі­ка­лая Гу­соў­ска­га, Кан­стан­ці­на Астрож­ска­га, Іва­на Фе­да­ро­ві­ча (Фё­да­ра­ва) і Пят­ра Мсціс­лаў­ца. Пры гэ­тым гу­чаць зна­ка­мі­тыя цы­та­ты з прад­моў да кніг Ска­ры­ны, што ў стуж­цы Ба­ры­са Сця­па­на­ва бы­лі ўкла­дзе­ны на­ўпрост у вус­ны вы­ка­наў­ца га­лоў­най ро­лі.

Для зня­тай на­пры­кан­цы ва­сь­мі­дзя­ся­тых стуж­кі Ста­ніс­ла­ва Гай­ду­ка ўлас­ці­вы па­фас той са­май эпо­хі шас­ці­дзя­ся­тых, якім пра­сяк­ну­ты і фі­льм «Я, Фран­цыск Ска­ры­на». Фак­тыч­на, яны ство­ра­ны ў ад­ной і той жа эпо­се кі­на­мас­тац­тва — яе пры­ня­та на­зы­ваць асвет­ніц­кай у су­пра­ць­ва­гу ўжо імклі­ва на­сту­паў­шай з ся­рэ­дзі­ны ся­мі­дзя­ся­тых эпо­се кі­но за­баў­ля­ль­на­га. Воб­раз Ска­ры­ны і да­сюль не вы­ка­рыс­тоў­ва­ецца ме­на­ві­та ў якас­ці поп-сім­ва­ла, ха­рак­тэр­на­га для апош­няй. Вось і чар­го­вая юбі­лей­ная стуж­ка «Ле­та­пі­су» гэ­тую тэн­дэн­цыю то­ль­кі па­цвяр­джае.

Ад Фран­цыс­ка да Свят­ла­ны

У кар­ці­не «Пер­шад­рук» рэ­жы­сё­ра Іга­ра Чыш­чэ­ні і сцэ­на­рыс­та Ула­дзі­мі­ра Ма­ро­за по­ста­ці Ска­ры­ны ізноў ад­ве­дзе­на га­лоў­нае мес­ца. Ня­гле­дзя­чы на тое, што фар­ма­ль­на стуж­ка пры­све­ча­на 500-га­до­ва­му юбі­лею бе­ла­рус­ка­га дру­ку. Тое пра­ўда — па­ча­так на­ша­га кні­гад­ру­ка­ван­ня ні­як не­ль­га ад­а­со­біць ад яго па­чы­на­ль­ні­ка. Аўта­ры «Пер­шад­ру­ку» якраз вы­ра­шы­лі па­ка­заць маш­таб асо­бы Фран­цыс­ка Ска­ры­ны праз той свет, у якім ён жыў і пра­ца­ваў, у які ве­рыў і які імкнуў­ся змя­ніць да леп­ша­га.

У не­пра­цяг­лую па ча­се стуж­ку змяс­ці­лі­ся га­ра­ды, звя­за­ныя з імем Ска­ры­ны, сло­вы спе­цы­яліс­таў па ста­ра­жыт­най кні­зе, ка­рот­кі апо­вед пра рэ­кан­струк­та­раў ста­рой дру­ка­ва­ль­най тэх­ні­кі. І на­ват аўтог­раф-се­сія Но­бе­леў­скай лаў­рэ­аткі па лі­та­ра­ту­ры Свят­ла­ны Алек­сі­евіч на сё­лет­няй Мін­скай кніж­най вы­ста­ве-кір­ма­шы як ілюс­тра­цыя тры­умфу айчын­най кніж­най ку­ль­ту­ры. По­лацк, Кра­каў, Пра­га, Ві­ль­ня — гэ­тыя га­ра­ды, што атры­ма­лі ў ча­сы Кон­тррэ­фар­ма­цыі збо­ль­ша­га ба­роч­нае аб­ліч­ча, вы­гля­да­юць ця­пер не так, як пры жыц­ці Фран­цыс­ка. Але іх бліс­ку­чыя воб­ра­зы сва­ёй ве­ліч­чу па­клі­ка­ныя ад­ця­няць рас­по­вед пра ве­лі­зар­нае зна­чэн­не дзей­нас­ці Ска­ры­ны для бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры. Апе­ра­тар Аляк­сандр Ака­віц­кі ве­ль­мі па­ста­раў­ся, каб доб­ра вя­до­мыя па ту­рыс­тыч­ных ван­дроў­ках мес­цы ў стуж­цы вы­гля­да­лі яшчэ пры­ваб­ней, чым на рэ­клам­ных бук­ле­тах.

«Пер­шад­рук» зроб­ле­ны па кла­січ­най тэ­ле­ві­зій­най схе­ме, дзе ві­зу­аль­ны шэ­раг па­ві­нен ілюс­тра­ваць за­кад­ра­вы тэкст. Ме­на­ві­та апош­ні і ёсць га­лоў­най апо­рай сю­жэ­та. Не­ка­ль­кі раз­оў вы­ка­рыс­тоў­ва­ецца ў фі­ль­ме так­са­ма пры­ём сін­хрон­ных інтэр­в’ю. Усё гэ­та ве­ль­мі пе­ра­шка­джае з’яў­лен­ню той мас­тац­кай воб­раз­нас­ці, якую звы­чай­на ча­ка­еш ад сап­раў­дна­га да­ку­мен­та­ль­на­га кі­но. Зрэш­ты, ства­ра­ль­ні­кі стуж­кі ад­ра­зу ві­да­воч­на ішлі па шля­ху пэў­най ды­дак­тыч­нас­ці, вы­раз­на імкну­лі­ся зра­біць свой прад­укт мак­сі­ма­ль­на інфар­ма­тыў­ным і ад­на­ча­со­ва зра­зу­ме­лым як ма­га бо­льш шы­ро­ка­му ко­лу гле­да­чоў. Ска­ры­на ў «Пер­шад­ру­ку» вы­сту­пае як сім­вал-ідэя эку­ме­ніч­на­га аб’яднан­ня хрыс­ці­ян бы­ло­га Вя­лі­ка­га Княс­тва Лі­тоў­ска­га і су­час­най Бе­ла­ру­сі.

Маг­чы­масць ува­со­біць по­стаць Фран­цыс­ка Ска­ры­ны на экра­не па­він­на вы­клі­каць энту­зі­язм у кож­на­га бе­ла­рус­ка­га кі­не­ма­таг­ра­фіс­та. Най­ці­ка­вей­шы лёс на­ша­га пер­шад­ру­ка­ра з бі­ягра­фіч­ны­мі ла­ку­на­мі ў не­ка­ль­кі га­доў пры­дат­ны для лю­бо­га, са­ма­га не­ве­ра­год­на­га аван­тур­на­га кі­на­фі­ль­ма. Ра­ман­тыч­ны флёр асвет­ні­ка-ад­ука­та­ра ды важ­ней­шае мес­ца ў на­цы­яна­ль­ным ге­ра­ічным пан­тэ­оне га­ран­ту­юць вя­лі­кую ўва­гу з бо­ку гле­да­чоў. І гэ­та ва ўсе ча­сы доб­ра ра­зу­ме­лі экра­ні­за­та­ры воб­ра­за Ска­ры­ны. Хоць яго асо­ба і дзей­насць пад­ава­лі­ся заў­сё­ды пад пэў­ным ухі­лам — у за­леж­нас­ці ад па­лі­тыч­най ды ку­ль­тур­най кан’юнкту­ры. Так ці інакш, фі­гу­ра Фран­цыс­ка Ска­ры­ны вы­клі­кае най­менш спрэ­чак у мэ­та­згод­нас­ці сва­іх но­вых вы­яўлен­няў. А тое, што апош­нія аб­авяз­ко­ва ад­бу­дуц­ца, сум­нен­няў ня­ма.

Вя­лі­кі дзя­куй ды­рэк­тар­цы сту­дыі «Ле­та­піс» На­цы­яна­ль­най кі­нас­ту­дыі «Бе­ла­ру­сь­­фільм» Акса­не Эйхарт за да­па­мо­гу ў пад­рых­тоў­цы ма­тэ­ры­ялу.

Антон Сідарэнка