Вяр­тан­не за­бы­тых тра­ды­цый?

№ 8 (413) 01.08.2017 - 31.08.2017 г

Прэм’ера ба­ле­та «Ор і Ора»
На­цы­яна­ль­ны ака­дэ­міч­ны тэ­атр опе­ры і ба­ле­та Бе­ла­ру­сі за­вяр­шыў се­зон прэм’ерай. Ды не абы-якой — сус­вет­най, як ця­пер пры­ня­та га­ва­рыць пра пер­шую сцэ­ніч­ную вер­сію тво­ра.

Пра­ўда, му­зы­ка рас­ійска­га кам­па­зі­та­ра Мі­ха­іла Кры­ло­ва ўжо гу­ча­ла ў Рас­іі і бы­ла вы­да­дзе­на на кам­пак­це. Ад­нак тэ­атра­ль­нае ўва­саб­лен­не ба­лет атры­маў ме­на­ві­та на на­шай сцэ­не, у вы­ка­нан­ні на­шых артыс­таў, з ха­рэ­агра­фі­яй на­шай ба­лет­май­стар­кі-па­ста­ноў­шчы­цы Аляк­сан­дры Ці­ха­мі­ра­вай, якая не­ка­ль­кі га­доў та­му пры­еха­ла да нас з Рас­іі. Спек­такль стаў­ся свед­чан­нем не то­ль­кі су­пра­цоў­ніц­тва дзвюх кра­ін-су­се­дак, але і вяр­тан­ня да ко­ліш­ніх айчын­ных шля­хец­кіх тра­ды­цый, ка­лі кож­ны з прад­стаў­ні­коў вы­шэй­шых сас­лоў­яў за­ймаў­ся, акра­мя па­лі­ты­кі-эка­но­мі­кі-гас­па­дар­кі, тым ці іншым ві­дам мас­тац­тва, рэ­алі­зу­ючы ся­бе і ў твор­час­ці. Маю на ўва­зе вя­до­ма­га біз­нэс­ме­на ў сфе­ры бу­даў­ніц­тва, пі­цер­ска­га міль­яне­ра Вя­ча­с­ла­ва За­ран­ко­ва (між іншым, ро­дам з Аршан­шчы­ны), які вы­сту­піў аўта­рам ідэі і ліб­рэ­та. Да­дам, спа­дар Вя­час­лаў — да ўся­го — ча­ла­век ве­ль­мі ты­ту­ла­ва­ны: за­слу­жа­ны бу­даў­нік Рас­ійскай Фе­дэ­ра­цыі, пра­фе­сар, член двух санкт-пе­цяр­бур­гскіх твор­чых са­юзаў — мас­та­коў і пі­сь­мен­ні­каў.

Яркае жыц­цё­вае ўра­жан­не, атры­ма­нае на Кіп­ры, Вя­час­лаў За­ран­коў пе­ра­тва­рыў у кра­на­ль­нае апа­вя­дан­не «Арлы і лю­дзі». По­тым на яго асно­ве на­пі­саў ба­лет­нае ліб­рэ­та. У на­шым тэ­атры гэ­та гіс­то­рыя тран­сфар­ма­ва­ла­ся ў пры­па­весць... пра па­хо­джан­не ка­хан­ня. У шэ­рую су­пол­ку не­зра­зу­ме­лых «кас­міч­ных» істот пры­ля­та­юць птуш­кі — Ор і Ора. Аб­іра­юць двух лю­дзей-ко­ка­наў — і до­раць ім па­чуц­ці лю­бо­ві і ка­хан­ня. Уз­ні­кае за­ма­ца­ва­ная ў ра­ман­тыз­ме апа­зі­цыя — асо­ба і шэ­ры агрэ­сіў­ны на­тоўп. Тра­гіч­ная раз­вяз­ка аздаб­ля­ецца свет­лым фі­на­лам: ге­роі сус­тра­ка­юцца на ня­бё­сах.

Ні­ко­лі ў рэ­цэн­зі­ях не пра­кты­кую пе­ра­каз­ван­не сю­жэ­таў, але тут гэ­та па­прос­ту не­абход­на. Бо апа­вя­дан­не і но­вае ліб­рэ­та, цал­кам над­ру­ка­ва­ныя ў пра­грам­цы, не над­аюць яснас­ці: на па­пе­ры акцэн­та­ва­ны ад­ны дэ­та­лі, на сцэ­не — іншыя. Не­ка­то­рыя не­па­ра­зу­мен­ні ўзні­ка­юць яшчэ і та­му, што му­зыч­ная, сцэ­наг­ра­фіч­ная, улас­на плас­тыч­ная мо­вы спек­так­ля за­ста­лі­ся ня­выз­на­ча­ны­мі.

У му­зы­цы — су­месь эстрад­ных ма­ты­ваў, ад­да­дзе­ных тэ­ме ка­хан­ня, з ві­да­воч­ны­мі спа­сыл­ка­мі на «Па­га­ны пляс» Іга­ра Стра­він­ска­га, «Ба­ле­ро» Ма­ры­са Ра­вэ­ля. І ўсё гэ­та пад со­усам сап­раў­дна­га сім­фа­ніч­на­га раз­віц­ця, шчод­ра раз­лі­та­га бе­ла­рус­кім кам­па­зі­та­рам Але­гам Ха­дос­кам, яко­га за­пра­сі­лі зра­біць рэ­дак­цыю, ад­па­вед­ную пры­нцы­по­вым зме­нам у ліб­рэ­та.

У ха­рэ­агра­фіі яшчэ бо­льш не­спа­лу­ча­ль­ны мікс: ад па­чат­ко­ва­га contemporary да звык­лых кла­січ­ных экзер­сі­саў і про­ста­лі­ней­ных бы­та­вых ру­хаў. Са­мым вя­лі­кім мас­тац­кім пра­лі­кам ста­но­віц­ца імкнен­не спа­лу­чыць фі­ла­со­фію ды сім­во­лі­ку з не­пры­ха­ва­ным по­бы­там. Са­ма па са­бе гэ­та да­во­лі сме­лая спро­ба не зна­хо­дзіць та­ко­га ж сме­ла­га ра­шэн­ня — ме­на­ві­та ў плас­ты­цы. Ся­мей­ны кан­флікт вы­яўля­ецца ў тым, што Муж­чы­на тры­мае ў ру­ках то га­зе­ту, то бу­тэ­ль­ку, а Жан­чы­на — кас­тру­ль­ку з чар­па­ком. Та­кая вось ілюс­тра­цый­насць за­мест ха­ця б пры­ёму ад­мыс­ло­ва­га «зні­жэн­ня жан­раў».

Мас­та­ком вы­сту­піў зна­ка­мі­ты Вя­час­лаў Оку­неў, з якім наш тэ­атр да­ўно і плён­на су­пра­цоў­ні­чае. Да­рэ­чы, ме­на­ві­та ён у свой час зра­біў сцэ­наг­ра­фію і кас­цю­мы для так і не па­стаў­ле­на­га ба­ле­та «Кле­апат­ра» з му­зы­кай Вя­час­ла­ва Куз­ня­цо­ва і ха­рэагра­фіяй Ва­лян­ці­на Елі­зар’ева. Га­лоў­ным эле­мен­там «Ора...» ста­но­вяц­ца вя­ліз­ныя бліс­ку­чыя «чар­вя­кі» пад ка­лас­ні­ка­мі, звя­за­ныя з та­кім су­час­ным трэн­дам, як архі­тэк­тур­на-ску­льп­тур­нае пе­ра­асэн­са­ван­не ў га­рад­ской пра­сто­ры звы­чай­ных по­бы­та­вых рэ­чаў. Яны на­гад­ва­юць і аб­ма­та­ныя іза­ля­цы­яй ка­на­лі­за­цый­ныя тру­бы, і ад­на­ча­со­ва дзіў­ных жы­ха­роў яко­га-не­будзь пад­вод­на-кас­міч­на­га фэн­тэ­зі. Змеш­ча­ныя ўвер­се, з рэ­дкі­мі, амаль не­заў­важ­ны­мі ру­ха­мі, бы за­ле­дзя­не­лыя хмар­кі-аб­ло­кі, яны ве­ль­мі да­клад­на аса­цы­ююц­ца з по­сттэх­на­ген­най рэ­ча­існас­цю, цал­кам ад­па­вя­да­ючы ідэі ба­ле­та. Але... ну ні­як не ад­па­вя­да­юць му­зы­цы і ха­рэ­агра­фіі. Са­мае пры­ця­га­ль­нае ў спек­так­лі — на­шы вы­ка­наў­цы. Вы­дат­на гу­чыць аркестр пад кі­раў­ніц­т­вам тон­ка­га, удум­лі­ва­га Андрэя Іва­но­ва (гэ­та пер­шая са­ма­стой­ная ба­лет­ная пра­ца ма­ла­до­га ды­ры­жо­ра). Ста­ран­на вы­кон­ва­юць па артыс­ты ба­ле­та, ся­род якіх ярка вы­лу­ча­ецца гра­цы­ёзная, вы­тан­ча­ная, пад­обная да лас­таў­кі, а не арлі­цы, Яна Штан­гей (Ора).

Пуб­лі­ка на прэм’еры бы­ла на­па­ло­ву з Рас­іі. Ава­цыі — бяс­кон­цыя. Чым не ўда­лы па­ча­так шы­ро­ка­га ку­ль­тур­на­га ту­рыз­му? А мо­жа, і да­лей­шых твор­чых су­вя­зяў са спа­да­ром За­ран­ко­вым? Ка­лі іх скі­ра­ваць на­леж­ным чы­нам у не­абход­ны бок.