Дух ма­гут­на­га стэ­пу

№ 8 (413) 01.08.2017 - 31.08.2017 г

Гас­тро­лі тру­пы «Аста­на Ба­лет» у Мін­ску
Між­на­род­ны фес­ты­валь «Ба­лет­нае ле­та ў Вя­лі­кім» ад­быў­ся сё­ле­та ў чац­вёр­ты раз. Ці не са­май ці­ка­вай з’я­вай апош­ня­га фэс­ту апы­ну­лі­ся тры пра­гра­мы, прэ­зен­та­ва­ныя ка­лек­ты­вам «Аста­на Ба­лет». За тры дні ка­зах­скія гос­ці па­ка­за­лі сем ад­на­акто­вых па­ста­но­вак.

Тру­па бы­ла ство­ра­на пяць га­доў та­му па рас­па­ра­джэн­ні прэ­зі­дэн­та Ка­зах­ста­на Нур­сул­та­на На­зар­ба­ева. У кра­іне, дзе жы­вуць 18 мі­ль­ёнаў ча­ла­век, існуе два тэ­атра опе­ры і ба­ле­та — адзін у Алма­ты, дру­гі ў Аста­не. Но­вы ка­лек­тыў бо­льш ма­бі­ль­ны, у рэ­пер­ту­ары пе­ра­ва­жа­юць ад­на­акто­выя па­ста­ноў­кі, уз­нік ён і для экс­пе­ры­мен­таў, і для пра­соў­ван­ня ка­зах­ска­га мас­тац­тва па ўсім све­це. Пе­ра­лік га­ра­доў, дзе з по­спе­хам вы­сту­па­лі ка­зах­скія тан­цо­ры, уну­ша­ль­ны. Гэ­та Мас­ква, Пе­цяр­бург, Пе­кін, Па­рыж, Ве­на, Се­ул, Бу­да­пешт, Ба­ку, Нью-Ёрк.

Чым па­тлу­ма­чыць та­кі мас­тац­кі рэ­за­нанс і та­кі хут­кі ўзлёт? Па­ка­за­ныя спек­так­лі да­па­маг­лі знай­сці ад­каз на гэ­тае пы­тан­не. Бяс­спрэч­на, пуб­лі­ку пры­ваб­лі­ва­юць ма­ла­вя­до­мае па­куль на­цы­яна­ль­нае мас­тац­тва да­лё­кай кра­іны, са­ма­быт­насць і эле­мен­ты экзо­ты­кі. Па­ва­гу вы­клі­кае здо­ль­насць інтэн­сіў­на раз­ві­вац­ца, бо за пяць га­доў па­стаў­ле­ны 10 ад­на­акто­вых ба­ле­таў і 4 кан­цэр­тныя пра­гра­мы. Ві­да­воч­ная пад­трым­ка дзяр­жа­вы: ле­тась ка­лек­тыў за­ймеў улас­ны бу­ды­нак. У тру­пе хлоп­цаў ня­шмат, пе­ра­ва­жа­юць дзяў­ча­ты, но­выя спек­так­лі ства­ра­юцца з раз­лі­кам ме­на­ві­та на іх. Важ­на, што ў кі­раў­ніц­тва тэ­атра ха­пае імпэ­ту і фі­нан­саў за­пра­шаць ха­рэ­огра­фаў, якія ма­юць ад­мет­ны ўлас­ны стыль, з роз­ных кра­ін.

Ця­пер бо­льш кан­крэт­на пра ўба­ча­ныя ба­ле­ты. Пер­шае, на што звяр­та­еш ува­гу, — вы­со­кі тэх­ніч­ны ўзро­вень вы­ка­наў­цаў, грун­тоў­нае ва­ло­дан­не шко­лай і кла­січ­на­га, і су­час­на­га тан­ца. Гэ­та і не дзіў­на, усе артыс­ты ма­юць пра­фе­сій­ную ад­ука­цыю, у да­да­так тру­пу на­бі­ра­лі па кон­кур­се.

Ад­на­акто­вы ба­лет «Лю­боў страх стра­та» па­стаў­ле­ны бра­зі­льс­кім ба­лет­май­страм Ры­кар­да Ама­ран­тэ. З ім ка­зах­ская тру­па су­пра­цоў­ні­чае два апош­нія га­ды. Ві­да­воч­на: па­ста­ноў­шчык, які ад­ука­цыю атры­маў у Лон­да­не, ад­ной з ха­рэ­агра­фіч­ных ста­ліц све­ту, моц­на па­ўплы­ваў на аб­ліч­ча, імідж і мас­тац­кія да­ляг­ля­ды тру­пы.

Пра­грам­ка спек­так­ля пе­ра­кон­ва­ла, што ба­лет на­тхнё­ны пес­ня­мі і гіс­то­ры­яй жыц­ця вы­дат­най фран­цуз­скай спя­вач­кі Эдыт Пі­яф. Як на маю дум­ку, мы па­ба­чы­лі тры ду­эты, ува­соб­ле­ныя роз­ны­мі вы­ка­наў­ца­мі. Пры­го­жыя лі­ніі, ары­гі­на­ль­ныя пад­трым­кі, сты­ль­ны тан­ца­ва­ль­ны ма­лю­нак, у якім ня­ма ліш­ніх ці не­аба­вяз­ко­вых ру­хаў. Але падалося, што ду­эты до­сыць аб­страк­тныя і да Пі­яф ме­лі ад­да­ле­нае да­чы­нен­не. Сі­ту­ацыя, ка­лі за­яўле­нае ці­ка­вей, чым ува­соб­ле­нае, — до­сыць рас­паў­сю­джа­ная з’я­ва ў су­час­най ха­рэ­агра­фіі.

«Спад­чы­на вя­лі­ка­га стэ­пу», ба­лет­нае га­ла, якое скла­да­ла­ся з ра­бот роз­ных ха­рэ­огра­фаў, пе­ра­важ­на ка­зах­скіх, бы­ло па­ка­за­на ў той жа ве­чар і зра­бі­ла бо­льш моц­нае ўра­жан­не. Ва­бі­ла на­зва: яна свед­чы­ла пра каш­тоў­насць і су­час­нае пра­чы­тан­не да­ўніх куль­­тур­ных тра­ды­цый. «Спад­чы­на...» да­ла маг­чы­масць па­зна­ё­міц­ца з тан­ца­ва­ль­ным фа­льк­ло­рам, інтэр­прэ­та­ва­ным ця­пе­раш­ні­мі па­ста­ноў­шчы­ка­мі. У да­да­так у пра­гра­ме меў­ся ярка вы­яўле­ны ві­до­віш­чны па­ча­так. Ці­ка­вы­мі пад­алі­ся ўрыў­кі з ба­ле­таў «Аза­рэн­не» (па­ста­ноў­ка Му­ка­ра­ма Авах­ры) і «Алем» (ха­рэ­агра­фія Мі­кі­ты Дзміт­ры­еўска­га). За­пом­ні­лі­ся со­ль­ныя ну­ма­ры «Аке Кыз» і асаб­лі­ва «Ку­ана­мын» (са­ліс­ткі, ад­па­вед­на, Да­ры­на Кай­ра­ша­ва і Айнур Сул­тан­ка­жа­ева). Надзвы­чай­нае ўра­­жан­не па­кі­ну­лі «Скіф­скія фрэс­кі», па­стаў­ле­ныя зга­да­ным ба­лет­май­страм Авах­ры на му­зы­ку этна-фа­льк­лор­на­га гур­та «Chemirani». Гэ­та той ня­час­ты вы­па­дак, ка­лі ў раз­гор­ну­тай кам­па­зі­цыі ўсё — му­зы­ка, экс­прэ­сіў­насць плас­ты­кі, свят­ло, кас­цю­мы, май­стэр­ства вы­ка­наў­цаў — пад­на­ча­ле­на ма­гут­на­му і глы­бін­на­му воб­ра­зу, які звяр­та­ецца да гіс­та­рыч­най па­мя­ці і вы­клі­кае шмат агу­ль­на­ку­ль­тур­ных аса­цы­яцый.

У дру­гой пра­гра­ме ка­зах­скіх гас­цей най­бо­льш моц­ным пад­аўся ба­лет «Ту­ма­ны ча­су». Шмат у чым дзя­ку­ючы ідэ­ям і вы­на­ход­лі­вай, раз­на­стай­най плас­ты­цы кі­тай­ска­га па­ста­ноў­шчы­ка Іся­на Чжа­на. Ён так­са­ма су­аўтар сцэ­наг­ра­фіі і кас­цю­маў. Ве­лі­зар­нае люс­тэр­ка, дзе ад­бі­ва­юцца по­ста­ці тан­цо­раў, ства­рае моц­ныя сцэ­наг­ра­фіч­ныя эфек­ты і пры­му­шае ду­маць пра сцэ­ну як ад­люс­тра­ван­не рэ­ча­існас­ці. Люс­тэр­ка тран­сфар­муе по­ста­ці. У струк­ту­ры і тан­ца­­валь­­ным ма­люн­ку «Ту­ма­наў» ві­да­воч­ны ўплыў contemporary art і яго леп­шых якас­цей — фі­ла­са­фіч­нас­ці, імкнен­ня на­сы­ціць плас­ты­ку сэн­сам і эма­цый­най экс­прэ­сіў­нас­цю.

І апош­няя дэ­таль да парт­рэ­ту ка­зах­скай тру­пы. Раз­ам з артыс­та­мі ў Мінск з Аста­ны пры­еха­лі дзве тэ­ле­ві­зій­ныя гру­пы — ад­на з ка­зах­ска­га ка­на­ла, дру­гая з са­мо­га тэ­атра. У антрак­це яны з ра­дас­цю за­піс­ва­лі мер­ка­ван­ні бе­ла­рус­кіх кры­ты­каў, іх ура­жан­ні ад гас­тро­лей. Мо і нам бы та­кі во­пыт пе­ра­няць? Та­кім стаў­лен­нем і та­кі­мі пры­ёма­мі, як у ка­за­хаў, і ства­ра­ецца імідж, рэ­за­нанс, па­га­лос­ка, што па­пя­рэд­ні­ча­юць з’яў­лен­ню артыс­таў у но­вай кра­іне.

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі