Пер­лі­ны ў па­жух­лай тра­ве

№ 8 (413) 01.08.2017 - 31.08.2017 г

За­ча­ра­ва­ныя імгнен­ні Мі­ко­лы Іса­ёнка
Кож­ны жы­ва­пі­сец па-роз­на­му пад­ыхо­дзіць да вы­ба­ру на­ту­ры. Не­хта з пра­грам­ны­мі ўста­ноў­ка­мі, не­хта на­ўпрост, апы­нуў­шы­ся з ёй сам-на­сам. Іса­ёнку аб­авяз­ко­ва трэ­ба, каб яго «тор­кну­ла», каб «ва­чэй не ад­арваць», каб уз­ру­шы­ла­ся свя­до­масць і ў ду­шы ўсё пе­ра­вяр­ну­ла­ся.

Та­ды мас­так бя­рэц­ца за пэн­дзаль у па­мкнен­ні за­свед­чыць ад­чу­тае. Гэ­та вы­зна­ча­ль­ны пры­нцып яго твор­час­ці. Та­му і сваю га­лоў­ную вы­ста­ву ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі Бе­ла­ру­сі сё­ле­та ў кра­са­ві­ку, пры­мер­ка­ва­ную да 70-га­до­ва­га юбі­лею, Мі­ко­ла Іса­ёнак так і на­зы­ваў: «За­ча­ра­ва­ны імгнен­нем».

На ад­крыц­ці жы­ва­пі­сец звяр­нуў ува­гу на шэ­раг сва­іх кар­цін, пры­све­ча­ных па­мя­ці па­плеч­ні­каў, што за­ўчас­на ад­ышлі ў іншы свет, з які­мі ён ра­біў пер­шыя кро­кі ў мас­тац­тве, пра­ца­ваў ка­лі­сь­ці ў да­мах твор­час­ці, удзе­ль­ні­чаў яшчэ ва ўсе­са­юзных вы­ста­вах, і яны ўжо ў ма­ла­дос­ці бы­лі ў фа­во­ры: Алег Бе­ла­гу­раў, Вік­тар Мар­ка­вец, Алег Ма­ці­евіч...

А па­ча­так мас­та­коў­ска­га шля­ху ў Мі­ко­лы Іса­ёнка быў адметны. Дзя­сят­кі па­лот­наў жы­ва­піс­ца па­каз­ва­лі­ся на шмат­лі­кіх рэ­за­нанс­ных вы­ста­вах, блі­зу трох дзя­сят­каў з іх бы­лі на­бы­тыя му­зе­ямі; ба­га­та рэ­пра­дук­цый кар­цін дру­ка­ва­ла­ся ў ча­со­пі­сах «ДИ» і «Ис­кус­ство», у ма­наг­ра­фі­ях ма­ла­дзёж­на­га мас­тац­тва тых ча­соў. Гар­таю ад­ну з іх — «Мо­ло­дые со­вет­ские ху­дож­ни­ки» вы­да­вец­тва «Изо­бра­зи­те­ль­ное ис­кус­ство», 1982. Ся­род іншых на ўсю ста­рон­ку ра­бо­ты Мі­ко­лы Іса­ёнка «Вяс­на» (1979) і «У азёр­ным краі» (1979), Ула­дзі­мі­ра Тоў­сці­ка «Суб­отні ве­чар. Мік­ра­ра­ён» (1978) і Эду­арда Бе­ла­гу­ра­ва «Дзе­ці вай­ны» (1979). Так. Гэ­тае па­ка­лен­не твор­цаў, на­ро­джа­ных у 1940-я, на­зы­ва­лі дзе­ць­мі вай­ны. Да­вя­ло­ся зве­даць го­лад, ня­ста­чы, ся­мей­ныя тра­ге­дыі, сі­роц­тва. Мі­ко­лу па­шан­ца­ва­ла: та­та вяр­нуў­ся, але ска­ле­ча­ны, і рэ­шту жыц­ця пра­вёў у ля­кар­нях. Ця­жар пад’­ёму па­ва­еннай гас­па­дар­кі лёг на пле­чы жан­чын-ма­ця­рок, якім да­во­дзі­ла­ся і се­яць, і ад­бу­доў­ваць ся­мей­ныя гнёз­ды. Та­му, ба­дай, у са­мых пра­нік­нё­ных ра­бо­тах жы­ва­пі­сец-па­чат­ко­вец звяр­таў­ся да вобразаў ма­туль свай­го па­ка­лен­ня — «Жан­чы­нам вай­ны пры­свя­ча­ецца» і «Сал­дат­кі. Ад­ра­джэн­не» (1981), дзе жан­кі ўва­соб­ле­ныя ў час сцю­дзё­най зі­мы, але ў ства­ра­ль­ным па­ры­ве ад­на­ўлен­ня жыц­ця: та­кую ме­та­фа­ру ўжы­вае мас­так дзе­ля рас­крыц­ця тэ­мы. Тво­ры бы­лі адзна­ча­ныя дып­ло­ма­мі Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры і Ака­дэ­міі мас­тац­тваў СССР. Кар­ці­ны гэ­тай жа се­рыі «Ад­на» (1980) і «Жыц­цё» (1981) Мі­ко­ла пры­свя­ціў род­най ма­ці. Аб­едзве пра­цы — зна­ка­выя, пра­ніз­лі­выя, на­пі­са­ныя з вір­ту­озным май­стэр­ствам — атры­ма­лі вы­со­кія адзна­кі пра­фе­сі­яна­лаў-мас­тац­тваз­наў­цаў і бы­лі на­бы­тыя ў му­зеі. Ра­бо­ты ства­ра­лі­ся на хва­лі пан­оўна­га та­ды «су­ро­ва­га сты­лю» — экс­прэ­сіў­на, у ла­ка­ніч­най плас­ты­цы, ста­тыч­най па­ста­ноў­цы сю­жэт­ных кам­па­зі­цый і вуг­ла­ва­тай сты­ліс­ты­цы ма­люн­ка. Мас­так вы­ка­рыс­тоў­вае ко­ле­ра­вую га­му, па­бу­да­ва­ную на цёп­лых то­нах, ні­бы агнём ду­шы імкнец­ца саг­рэць воб­раз да­ра­го­га ча­ла­ве­ка. Але, па­збаў­ле­ныя ха­лод­най ко­ле­ра­вай атмас­фе­ры па­пя­рэд­ніх па­лот­наў, парт­рэ­ты ма­ці за­гу­ча­лі з яшчэ бо­ль­шым дра­ма­тыз­мам сю­жэт­ных лі­ній: у іх унут­ра­ную фа­бу­лу да­да­ла­ся не менш гла­ба­ль­ная і акту­аль­ная ў па­сля­ва­енныя га­ды тэ­ма за­ня­па­ду бе­ла­рус­кай вёс­кі. У кар­ці­не «Ад­на» жан­чы­на, што здран­цве­ла ся­дзіць за ста­лом у вяс­ко­вай ха­це, ча­кае ўжо ня­здзей­сна­га: а рап­там, на­су­пе­рак уся­му, па­кой за­поў­ніц­ца да­ра­гі­мі, бліз­кі­мі лю­дзь­мі, за­гу­чаць іх га­ла­сы...

У на­ступ­най ра­бо­це «Жыц­цё» вы­яўле­на ма­ту­ля, якая з шы­ро­ка рас­плюш­ча­ны­мі ва­чы­ма ся­дзіць на лаў­цы. Яе по­гляд, зда­ецца, скі­ра­ва­ны на­ўпрост у ся­бе. На­пра­ца­ва­ныя ру­кі на ка­ле­нях — ні­бы тыя аб­я­рэ­гі жыт­ніх ка­лас­коў, што ля­жаць на пад­оле спад­ні­цы. За пля­чы­ма за­ман­лі­ва зі­ха­цяць сна­пы зжа­та­га жы­та, саб­ра­на­га не­йма­вер­ным кош­там цяж­кіх высілкаў апош­ніх жы­ха­роў на­паў­пус­тых бе­ла­рус­кіх вё­сак, асі­ра­це­лых праз вай­ну і па­зней па­кі­ну­тых мо­лад­дзю... 

У да­лей­шым парт­рэ­таў ма­ці Іса­ёнак бо­лей не пі­саў. Але ў дзя­сят­ках кра­на­ль­ных эцю­даў і кар­цін мастака з роз­ных эта­паў твор­ча­га шля­ху ды­хаюць пра­ўдзі­вас­цю воб­разы род­най вёс­кі Чар­не­ві­чы, што ў Ба­ры­саў­скім ра­ёне, дзе пер­шым пла­не сціп­лая хат­ка — пра­воб­раз не­ка­лі збу­да­ванай для ся­м’і та­там, а пе­рад ёй, по­бач з рас­чы­не­ны­мі вес­ніч­ка­мі, сі­лу­эт ма­ту­лі, якая да­пыт­лі­ва ўзі­ра­ецца ў да­ля­чынь... Быц­цам кадр ста­рой кі­нас­туж­кі, гэ­ты воб­раз трап­ляе на па­лот­ны Мі­ко­лы зноў і зноў. І так, ма­быць, бу­дзе за­ўсё­ды, па­куль жы­вы сам мас­так.

Не­ка­лі Мі­ко­лаў та­та па­са­дзіў по­бач з ха­тай вя­лі­кі яблы­не­вы сад. Са­мая пры­го­жая яблы­нь­ка ў ім — «бе­лы на­ліў». З якім не­цяр­пен­нем ча­ка­лі пер­ша­га яблы­ка! І ка­лі яно сас­пе­ла — вя­лі­кае, ні­бы мё­дам на­лі­тае і мар­му­ро­ва-пра­зрыс­тае, — упа­ла і раз­бі­ла­ся, кож­на­му з хат­ніх да­ста­ло­ся па ка­ва­лач­ку. Смак са­ма­га спе­ла­га яблы­ка, што то­ль­кі мо­жа быць у све­це, Мі­ко­ла Іса­ёнак адчувае праз усё жыц­цё. Ка­лі па смер­ці ба­ць­кі ха­та зга­рэ­ла, сын спі­ла­ваў тую яблы­ню, а на яе мес­цы збу­да­ваў но­вы дом, які над­алей па­жыц­цё­ва стаў твор­чай ба­зай для яго і яго­най жон­кі, мас­тач­кі Ма­рыі Іса­ёнак. А яблы­ні, увесь сад зра­бі­лі­ся га­лоў­ны­мі пер­са­на­жа­мі шмат­лі­кіх па­лот­наў. Твор­цу дзя­сят­кі год на­тхня­е дра­ма­тур­гія кар­час­тых дрэ­ваў: «Сад. Ста­рыя яблы­ні» (1994), «Ве­ча­рэе» (2001), за­хоп­лі­вае буй­ства вес­на­во­га цві­цен­ня: «Яблы­нь­ка. Май­скі бла­кіт» (2004), «Ся­дзі­ба мас­та­ка ў Чар­не­ві­чах» (2008), «Бла­кіт­ная вяс­на» (2010), «Май­скія яблы­ні» (2013), «Вяс­на» (2014). Іншым раз­ам мас­та­ка ва­біць лет­няя спе­ласць пры­ро­ды: «У са­дзе» (1998), «Лет­ні сад» (2007). Най­вы­шэй­шы эма­цый­ны на­пал пра­ся­кае мас­тац­кую воб­раз­насць сі­лу­эты і аб­ры­сы дрэ­ваў зі­мой: «Ста­рая яблы­ня ўзім­ку» (1989), «Зі­мо­вая кве­цень» (2000) і «Сум» (2007), дзе ві­да­воч­на гу­чыць асаб­лі­вая па­эты­ка, а з ёй і фі­ла­соф­скія раз­ва­гі пра муд­расць све­та­бу­до­вы.

Іншым раз­ам праз воб­ра­зы дрэў Іса­ёнка — то гнут­кіх і стром­кіх, то пе­ра­кру­ча­ных і шур­па­тых, пан­урых і ні­бы­та над­лом­ле­ных, пра­гля­да­юць ха­рак­та­ры і по­ста­ці лю­дзей, а вы­ява яблы­ні ў роз­ныя по­ры го­да, ста­ны над­во­р’я, на роз­ных эта­пах жыц­ця, свя­до­ма ці пад­свя­до­ма, пе­ра­рас­тае ў мас­та­ка ў скраз­ны ма­тыў, адзін з да­мі­ну­ючых. Ён як бы пра­жы­вае раз­ам з жы­ва­піс­цам усе яго бур­лі­выя і да­лё­ка не про­стыя твор­чыя по­шу­кі з ра­дас­ця­мі і сум­нен­ня­мі, го­рас­ця­мі і рас­ча­ра­ван­ня­мі, імгнен­ня­мі шчас­ця і ду­шэў­ных пра­свят­лен­няў у ка­хан­ні і пра­зе жыц­ця.

Се­рыя па­лот­наў з вы­ява­мі яблы­не­ва­га са­ду, ашчад­на ўва­соб­ле­ная Іса­ёнкам, бы­ла ад­мет­на за­па­чат­ка­ва­ная ў ад­ным з яго леп­шых ран­ніх тво­раў «Яблы­нь­ка май­го дзя­цін­ства» (1982). У гар­мо­ніі воб­ра­заў вя­лі­кай тэ­ма­тыч­най кар­ці­ны з яе шмат­пла­на­вас­цю сю­жэ­таў і да­ляг­ля­даў, на пер­шым пла­не вы­ма­лёў­ва­юцца аб­ры­сы бя­ля­ва­га хлап­чу­ка. Гэ­та ні­бы пра­воб­раз мас­та­ка, для яко­га яблы­нь­ка ба­ць­кі, як і рэ­чка за жыт­нім пол­ем, як і лю­боў­на пра­пі­са­ныя алей­ны­мі фар­ба­мі пра­сто­ры бе­ла­рус­кай зям­лі, па­ўста­юць сут­нас­цю, не­ад’ем­най час­ткай усяе на­ту­ры Мі­ко­лы, плац­дар­мам ду­шэў­най і вы­яўлен­чай свя­до­мас­ці ма­ла­до­га мас­та­ка. У ра­ман­ты­за­ва­най сю­жэт­нас­ці кар­ці­ны мож­на ад­чуць экс­курс у ма­лен­ства аўта­ра: сваё за­хап­лен­не, лю­боў да ба­ць­каў­шчы­ны ад пер­шых кро­каў у мас­тац­тве і па сён­ня ён пе­ра­ўтва­рыў у га­лоў­ную, па­жыц­цё­вую ідэю твор­час­ці. Та­му на­ту­ра­ль­на, што ў шэ­ра­гу ўлю­бё­ных сю­жэ­таў жы­ва­піс­ца — хат­кі і вяс­ко­выя пан­ара­мы, ад­куль па­чы­на­юцца і дзе фар­му­юцца га­лоў­ныя пан­яцці: ся­м’я, род, на­род. Ды­япа­зон гэ­тай воб­раз­нас­ці да­стат­ко­ва шы­ро­кі — ад вя­лі­кіх кар­цін з пер­спек­ты­ва­мі цэ­лых рэ­гі­ёнаў Бе­ла­ру­сі («Зі­ма на воз­еры Вяр­жын­скім. Ві­цеб­шчы­на», 1975, «Прад­вес­не», 1976, «Ха­лод­ная вяс­на», 1976, «На прад­вес­ні», 1980, «Брас­лаў. Ме­ся­цо­вая са­на­та», 1982, «Брас­лаў­е», 1982, «Са­ка­вік у Ка­люж­цы», 1985, «Ма­ла­дзік. Ве­ча­ро­вая ме­ло­дыя», 1990, «Поле», 1997, «Пра­сто­ра», 2004, «Ка­ляд­ны ма­роз­ны ра­нак», 2010) да ка­мер­ных сю­жэ­таў і пан­арам род­най вёс­кі Чар­не­ві­чы («Ру­жо­вая вяс­на», 1976, «На прад­вес­ні», 1994, «Віш­ня за­цві­ла», 1999, «Па­ча­так во­се­ні», 2000, «Бла­кіт­ная вяс­на», 2005, «Ка­лі­на», 2005, «Зям­ля вяс­но­вая», 2010, «Бе­ла­рус­кі пра­стор. Чар­не­ві­чы», 2013, «Пе­рад да­жджом», 2014) і шмат­лі­кіх інтэ­р’е­раў род­най ха­ты, ся­род якіх уз­ня­тыя да ўзроў­ню по­ўна­фар­мат­най кар­ці­ны па­лот­ны «Свя­точ­ны інтэ­р’ер» (1976), «Ба­ць­коў­ская ха­та» (1985) і «Вяс­ко­вы інтэ­р’ер» (1990), дзе праз по­быт ся­лян­скай ха­ты — ха­ты дзя­цін­ства — мі­фа­ла­гі­зу­ецца сум пра тое, што не­зва­рот­на ад­ышло ў ня­быт. У «Ба­ць­коў­скай ха­це» праз успа­мі­ны пра да­ра­гія воб­ра­зы інтэ­р’е­ра до­ма, у якім га­да­ваў­ся і вы­рас хлап­чук з не­йма­вер­ным па­чуц­цём лю­бо­ві да сва­ёй ся­м’і і ўся­го ба­ць­коў­ска­га, бач­ныя да­лей­шыя по­шу­кі мас­та­ка. З ад­мет­най ку­ль­ту­рай ува­саб­лен­ня па­ўста­юць вяс­ко­выя на­цюр­мор­ты і ма­ты­вы, што на пэў­ных эта­пах твор­час­ці Мі­ко­лы Іса­ёнка на­бы­ва­лі ста­тус імі­джа­вай тэ­мы. Па­чы­на­ючы ад шчым­лі­ва­га воб­ра­за ва­ло­шак на пад­ва­кон­ні­ку ў па­коі, дзе пад ма­ля­ва­ным ды­ван­ком рас­кі­нуў­ся на лож­ку ў са­лод­кіх снах і мро­ях бу­ду­чы мас­так («Ба­ць­коў­ская ха­та»), шэ­рагу ран­ніх вяс­ко­вых на­цюр­мор­таў да на­ступ­ных: «Ра­мон­кі і ра­кі» (1975), «Бэз» (1975), «Сі­нія квет­кі» (1976), «Па­мя­ці ба­ць­кі» (1978), «Сла­неч­ні­кі» (1978), «Зі­мо­вае со­нца» (1979), «Су­хія квет­кі» (1980), «Вес­на­вое акно. Спа­дзя­ван­ні» (1980), «Не­за­буд­кі» (1998), «Бэз і гру­шы» (2007), «Сла­неч­ні­кі і ка­лі­на» (2007), «Бэз у гла­ды­шы» (2008). І да­лей — у рос­сы­пах кве­так пры­род­на­га лан­дшаф­ту — «Ба­лот­ца» (1996), «За­цві­лі пра­лес­кі» (2015) і фе­ерыч­ных эстэц­кім ха­рас­твом і глы­бі­нёй шчы­ра­га за­хап­лен­ня ко­ле­ра­вы­мі ме­ло­ды­я-

мі на­са­джа­на­га Ма­ры­яй «квет­ка­ва­га рая» ў ад­ро­джа­най ся­дзі­бе Іса­ёнкаў у Чар­не­ві­чах («Ма­кі» (2000), «Ра­ні­ца. Бла­кіт­ныя квет­кі» (2003), «Кле­ма­ці­сы» (2005), «Асці­бе­ла квіт­нее» (2008), «Ка­са­чы» (2008), «Цы­ніі» (2007), «Дэ­ль­фі­ні­умы. Ура­чыс­тасць» (2008), «Іры­сы» (2008), «Хры­зан­тэ­мы» (2010)), «Бе­лыя флок­сы» (2010) і дзя­сят­кі іншых па­лот­наў з воб­ра­за­мі ста­наў жыц­ця ку­точ­каў квет­ка­ва­га са­ду, за які­мі — ба­га­ты па­чуц­цё­вы свет гас­па­да­роў уся­го ха­рас­тва. Маш­таб­насць ма­ляў­ні­ча­га ўва­саб­лен­ня ку­ль­ту­ры са­до­вай рас­лін­нас­ці ў ата­чэн­ні жыт­ла, гэ­та­кі спо­саб мед­ыта­тыў­най рэ­лак­са­цыі, — бес­прэ­цэ­дэн­тная. Твор­ца імкнец­ца ўзвы­сіць пан­яцце «ча­роў­насць са­до­вых фор­маў як час­тка ду­хоў­най ку­ль­ту­ры су­час­ні­ка» да з’я­вы фі­ла­соф­ска­га фар­ма­ту.

І тут уз­ні­кае прэ­тэн­зія да пан­ую­чай у мас­тац­тваз­наў­стве ха­рак­та­рыс­ты­кі Мі­ко­лы Іса­ёнка то­ль­кі як май­стра ка­мер­на­га кра­яві­ду і на­цюр­мор­та. Уся гіс­то­рыя яго твор­час­ці — ад па­спя­хо­вых прэ­м’ер на пер­шых вы­ста­вах да вер­ні­са­жаў апош­ніх га­доў — пе­ра­кон­вае, што жы­ва­пі­сец таленавіта пі­ша і маш­таб­ныя па­лот­ны, якія дзя­сят­ка­мі на­ліч­ва­юцца ў дзяр­жаў­ных ка­лек­цы­ях. І ад­на­ча­со­ва ён аўтар ма­ла­фар­мат­ных прац з моц­най кан­цэн­тра­цы­яй эма­цый­на-па­чуц­цё­ва­га ла­ду. Ча­сам зда­ра­юцца пры­емныя і не­ча­ка­ныя сус­трэ­чы з нароб­кам Іса­ёнка ў роз­ных арт-уста­но­вах, дзе яго кар­ці­ны — на па­чэс­ных мес­цах. У На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі Мал­до­вы ў ста­лай экс­па­зі­цыі прад­стаў­ле­ны шы­ро­ка­фар­мат­ны пан­арам­ны кра­явід з да­ля­гля­да­мі «Брас­лаў­шчы­на» (1982), тэ­ма­тыч­ная кам­па­зі­цыя «Сал­дат­кі. Ад­ра­джэн­не» (1981) раз­меш­ча­на па цэн­тры га­лоў­най вы­ста­вач­най за­лы Сім­фе­ро­па­льс­ка­га мас­тац­ка­га му­зея, у ня­даў­на вы­да­дзе­ным рэ­прэ­зен­та­тыў­ным ка­та­ло­гу ка­лек­цый­ных збо­раў Трац­ця­коў­скай га­ле­рэі зна­хо­дзім рэ­пра­дук­цыю ба­дай са­май ад­мет­най кар­ці­ны «Лён Бе­ла­ру­сі» (1981), на­бы­тай з усе­са­юзнай вы­ста­вы, дзе экс­па­на­ва­лі­ся яшчэ тры ра­бо­ты жы­ва­піс­ца.

На мой по­гляд, кож­ны мас­так, які па-сап­раў­дна­му здзей­сніў­ся як твор­ца, па­ві­нен на­пі­саць га­лоў­ную кар­ці­ну свай­го жыц­ця — тую, што на­поў­ні­цу ўва­со­біць яго не­паў­тор­нае ба­чан­не ад­мет­нас­ці айчы­ны, яе лю­дзей і іх лё­сы ў пе­ры­пе­ты­ях гіс­то­рыі. Та­кіх мо­жа быць і не­ка­ль­кі, але га­лоў­ная — ад­на. Як «Ноч на Іва­на Ку­па­лу» Мі­ха­ся Фі­лі­по­ві­ча, «Жні­во» Мі­ха­ся Сеў­ру­ка, «Аб­арон­цы Брэс­цкай крэ­пас­ці» Іва­на Ахрэм­чы­ка, «Парт­ызан­ская ма­дон­на» Мі­ха­іла Са­віц­ка­га, «Парт­рэт Яку­ба Ко­ла­са» Ула­дзі­мі­ра Ста­ль­ма­шон­ка, «Ган­ча — зям­ля парт­ызан­ская» Кас­ту­ся Цвір­кі, «Мой дом» Ва­сі­ля Су­ма­ра­ва, «Парт­рэт Мі­ко­лы Шча­ка­ці­хі­на» Ле­ані­да Шча­мя­лё­ва, «Раг­не­да» Але­ся Ма­рач­кі­на, «Ма­ці» Вік­та­ра Шма­та­ва, «Мас­так у вёс­цы» Ула­дзі­мі­ра Сул­коў­ска­га, «Свя­та ў Док­шы­цах» Вік­та­ра Мар­каў­ца, «Вя­сел­ле ў Мі­ры» Пёт­ры Свен­та­хоў­ска­га, «Зям­ля» Аляк­сан­дра Грыш­ке­ві­ча... Для Мі­ко­лы Іса­ёнка та­кой ста­ла­ся ра­бо­та «Лён Бе­ла­ру­сі». Ча­ты­ры са­ма­стой­ныя ва­ры­янты кар­ці­ны. Пер­шы ў Трац­ця­коў­скай га­ле­рэі, яшчэ адзін у ка­лек­цыі Ды­рэк­цыі вы­стаў Бе­ла­ру­сі, два ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі кра­іны. Сім­ва­ліч­на, што ме­на­ві­та на фо­не гэ­тай пра­цы на вы­ста­ве да 70-год­дзя Іса­ёнка ў га­лоў­ным му­зеі кра­і-

ны гу­ча­лі він­ша­ван­ні ад Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры, Бе­ла­рус­ка­га са­юза мас­та­коў, ды­рэк­та­ра На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея.

Тым не менш не то­ль­кі бе­ла­рус­кая вёс­ка і яе да­ляг­ля­ды, ­на­цюр­мор­ты і этна­інтэ­р’е­ры ста­лі тва­рам жы­ва­пі­су Мі­ко­лы Іса­ёнка. Аўтар на­пі­саў вя­лі­кі цыкл кар­цін «Мая май­стэр­ня». Гэ­та быў час, ка­лі ў мі­ну­лым вяс­ко­вы хлап­чук, а над­алей та­ле­на­ві­ты вы­ха­ва­нец бе­ла­рус­кай шко­лы жы­ва­пі­су, ву­чань Аль­гер­да Ма­лі­шэў­ска­га, Ле­а-

ні­да Шча­мя­лё­ва, Мі­ха­ся Лі­соў­ска­га і Тра­фі­ма Ігна­цен­кі за­свой­ваў урба­ніс­тыч­ныя пра­сто­ры ста­лі­цы Бе­ла­ру­сі. Та­ды Іса­ёнак стварыў бліс­ку­чую се­рыю інтэ­р’е­раў і на­цюр­мор­таў: «Стол мас­та­ка» (1974), «Фар­бы» (1974), «Чыр­во­нае і чор­нае» (1974), «На­цюр­морт з ліс­том ман­стэ­ры» (1975), «На­цюр­морт з лаў­ро­вай га­лін­кай» (1976), «На­цюр­морт з рыб­кай, бу­ль­бай і га­зе­тай» (1977), «Май­стэр­ня» (1977), «На­цюр­морт са шклом» (1978), «На­цюр­морт з аль­бо­мам Пі­ка­са» (1979), дзе ўва­со­біў вы­яўлен­чыя пры­яры­тэ­ты «су­ро­ва­га сты­лю», але най­перш — энер­ге­ты­ку ўлас­на­га імпу­ль­сіў­на­га, выбухнога ха­рак­та­ру. І ад­на­час­на — апан­та­най на­ту­ры і да аб­са­лют­най ахвяр­нас­ці пра­ца­ві­та­га майстра. Мі­ко­ла Іса­ёнак мае вя­лі­кія пла­ны дзей­нас­ці на бу­ду­чы­ню: напісаць цыкл кра­яві­даў ста­ро­га Мін­ска, яко­му пры­свя­чаў ужо не­ка­ль­кі жы­ва­піс­ных па­лот­наў. А яшчэ — па­шы­рыць рас­па­ча­тую се­рыю парт­рэ­таў вяс­ко­вых дзе­так. Ня­хай жа ма­ры здзяй­сня­юцца.

Тац­ця­на Мар­ка­вец-Га­ран­ская