Ма­ла­дзік і со­нца Друі

№ 8 (413) 01.08.2017 - 31.08.2017 г

Хра­ма­вы пле­нэр «Ска­ры­нэр»
Удзел у гэ­тым пле­нэ­ры — не то­ль­кі інтэн­сіў­ная пра­ца над мас­тац­кі­мі тво­ра­мі, але і час для ду­хоў­ных по­шу­каў. Іні­цы­ятар і ме­цэ­нат падзеі, мясц­овы свя­тар Сяр­гей Су­ры­но­віч ка­жа, што пра­ект пры хра­ме ўзнік як жа­дан­не ды­яло­гу і бу­даў­ніц­тва мас­тоў па­між мас­тац­твам і рэ­лі­гі­яй. Пле­нэр пра­хо­дзіць ужо трэ­ці год за­пар і ад са­ма­га па­чат­ку тра­піў у поле зро­ку май­строў на­шай кра­іны. Раз­ам з вя­до­мы­мі айчын­ны­мі аўта­ра­мі і вы­клад­чы­ка­мі жы­ва­пі­су ў ім удзе­ль­ні­ча­юць і на­ву­чэн­цы Ака­дэ­міі мас­тац­тваў. Пра су­по­ль­ную твор­чую падзею, на­тхнё­ную вы­дан­нем Біб­ліі і мясц­овай пры­ро­дай, рас­па­вя­дае бе­ла­рус­кая мас­тач­ка Люд­мі­ла Ка­ль­ма­ева, якая ўжо да­ўно пра­цуе ў Га­лан­дыі.

…Сё­ле­та па­чу­ла ад сяб­роў­кі, што ў Друі збі­ра­юцца пра­во­дзіць мас­тац­кі пле­нэр «Ска­ры­нэр». Я звя­за­ла­ся з арга­ні­за­та­ра­мі падзеі — про­баш­чам Друй­скай па­ра­фіі Сяр­ге­ем Су­ры­но­ві­чам ды мас­тач­кай Во­ль­гай Ку­ва­евай, якая за­йма­ла­ся ад­бо­рам твор­цаў-удзе­ль­ні­каў, — і вось я еду ў Друю! Гэ­та не­вя­лі­кае (тут жы­ве ка­ля ты­ся­чы ча­ла­век), ма­ляў­ні­чае мяс­тэч­ка ў Ві­цеб­скай воб­лас­ці рас­кі­ну­ла­ся ўздоўж бе­ра­гоў За­ход­няй Дзві­ны і рэ­чкі Друй­кі.

Мас­та­кам па­шан­ца­ва­ла пра­жыць дзевяць дзён у кел­лях бер­нар­дзін­ска­га кляш­та­ра ХVІІ ста­год­дзя пры па­ра­фіі Най­свя­цей­шай Трой­цы. На пер­шым па­вер­се бы­лі раз­ве­ша­ны пра­цы па­пя­рэд­ніх удзе­ль­ні­каў друй­скіх пле­нэ­раў: па да­мо­ве кож­ны аўтар па­кі­дае адзін свой твор у якас­ці апла­ты. Асаб­лі­ва мя­не ўра­зі­ла кар­ці­на Мар­ты Шма­та­вай, на якой яна вы­яві­ла Друю ў вы­гля­дзе ма­ла­дой дзяў­чы­ны — сім­ва­ліч­на і ве­ль­мі пры­го­жа.

А ра­ні­цай мно­гія ад­праў­ля­лі­ся ма­ля­ваць ажно а шос­тай, бо вель­мі пры­го­жае бы­ло свят­ло. Пра­ца віравала. Айцец Сяр­гей ва­зіў мас­та­коў па ва­ко­лі­цах, рас­па­вя­даў пра гіс­то­рыю Друі. На па­лот­нах з’яві­лі­ся ад­мет­ныя ры­сы гэ­та­га мяс­тэч­ка: тут і кас­цёл Най­свя­цей­шай Трой­цы, і цар­ква, і бус­лі­нае гняз­до на па­ўраз­бу­ра­най сця­не, хат­кі, квет­кі, са­жал­ка ля кас­цё­ла, дзе жы­ве ву­жа­ка…

Ад­мыс­ло­вую экс­кур­сію пра­вёў зва­нар кас­цё­ла, пры­язджаў да нас так­са­ма гіс­то­рык і дзі­ця­чы пі­сь­мен­нік Юрый Усці­но­віч, які за­йма­ецца рэ­кан­струк­цы­яй ста­ра­жыт­най воп­рат­кі, — ён па­зі­ра­ваў для мас­та­коў у воб­ра­зе Фран­ціш­ка Ска­ры­ны.

Непасрэдна ў кас­цё­ле ста­яў дру­кар­скі ста­нок, вы­ка­на­ны з ду­ба, — да­клад­ная ко­пія ска­ры­наў­ска­га, на ім на­ват мож­на бы­ло зра­біць ад­бі­так гра­вю­ры з парт­рэ­там Ска­ры­ны. На сця­не ві­се­лі ста­рон­кі з Біб­ліі, узятыя ў рам­кі, ста­яла вя­лі­кая драў­ля­ная ску­льп­ту­ра пер­шад­ру­ка­ра. Усё гэ­та ства­ра­ла асаб­лі­вую на­тхня­ль­ную атма­сфе­ру.

Не­ка­ль­кі ўдзе­ль­ні­каў пле­нэ­ру, у тым лі­ку і я, на­ма­га­лі­ся выявіць свой воб­раз Ска­ры­ны. На мой по­гляд, самы ўда­лы парт­рэт атры­маў­ся ў Анас­та­сіі По­ла­за­вай, мас­тач­кі з Санкт-Пе­цяр­бур­га, — ён най­бо­льш пад­обны да та­го воб­ра­за, які мы пры­вык­лі ба­чыць. Мой Ска­ры­на вы­гля­даў не ве­ль­мі звык­ла — за­над­та ма­ла­ды і пры­го­жы, але ча­му ж не? Ці­ка­вая ра­бо­та выйшла ў Анас­та­сіі Шы­ля­гі­най, яна спа­лу­чы­ла гра­фіч­ныя воб­ра­зы з біб­лей­скім тэк­стам. Ва­лян­ці­на Ка­лес­ні­ка­ва ў сва­іх кам­па­зі­цы­ях вы­ка­рыс­тоў­ва­ла фор­мы квад­ра­та ды ко­ла, яе твор «Свят­ло існас­ці» так­са­ма пры­све­ча­ны Біб­ліі.

Ся­род жы­ва­піс­ных вы­лу­чу пра­цы Ка­ця­ры­ны Го­вен: яна зра­бі­ла не­ка­ль­кі ве­ль­мі жы­вых і трап­ных эцю­даў Друі. Улад Пят­ру­чык (ён пры­язджае на пле­нэр што­год) пры­го­жа і да­клад­на ло­віць су­адно­сі­ны ко­ле­раў. Асаб­лі­ва за­даў­ся яму эцюд «Тва­рам да со­нца» — на ім вы­яўле­на ску­льп­ту­ра Ма­ці Бос­кай пры кас­цё­ле, якая ад­бі­ва­ецца ў са­жал­цы. Гэ­ты твор айцец Сяр­гей ад­абраў у сваю ка­лек­цыю.

Мая су­сед­ка па кел­лі На­тал­ля Жы­га­монт ра­бі­ла дэ­ка­ра­тыў­ныя пей­за­жы акры­лам па пад­рых­та­ва­ным ра­ней фо­не. Для яе га­лоў­ны­мі срод­ка­мі бы­лі кам­па­зі­цыя ды эма­цый­ны за­рад пра­цы. Юрый Не­ма­гай шчы­ра­ваў над на­цюр­мор­та­мі з ры­ту­аль­ны­мі рэ­ча­мі з кас­цё­ла, вя­лі­кую ро­лю ў якіх ад­ыгры­ва­ла пол­ымя свеч­кі. Мас­так з Ві­цеб­ска Чэс­лаў Шам­шур вы­кон­ваў ра­бо­ты па­стэл­лю, яго тво­ры на­гад­ва­юць мне ран­ня­га Рэ­ры­ха. Бы­лі так­са­ма і аб’екты з ке­ра­мі­кі — на­прык­лад, Але­на Чэ­пе­ле­ва пра­ца­ва­ла над воб­ра­зам свя­то­га Лу­кі, сім­ва­лам яко­га, як вя­до­ма, з’яўля­ецца бык. Мас­так з Санкт-Пе­цяр­бур­га Аляк­сей За­ле­зін у сва­іх пра­цах вы­ка­рыс­тоў­ваў лі­та­ры кі­ры­лі­цы, рас­кі­да­ныя па сця­не хра­ма, пра­мень свят­ла ў фор­ме кры­жа пад­аў на тра­ву, дзе там-сям бы­лі ма­ле­нь­кія по­ста­ці тру­соў, што жы­лі ва ўнут­ра­ным дво­ры­ку кас­цё­ла. Да­рэ­чы, мно­гія аўта­ры ма­ля­ва­лі гэ­тых мі­лых істот, пад ка­нец яны зра­бі­лі­ся зу­сім руч­ны­мі.

На за­крыц­ці «Ска­ры­нэ­ра» ві­цеб­скі біс­куп Алег Бут­ке­віч уз­на­га­ро­дзіў удзе­ль­ні­каў дып­ло­ма­мі, а на за­кан­чэн­не асвя­ціў на­шу свя­точ­ную вя­чэ­ру. На­ступ­ным днём на вы­ні­ко­вай вы­ста­ве мож­на бы­ло ўба­чыць усё зроб­ле­нае пад­час пле­нэ­ру. Маю ўва­гу пры­цяг­ну­лі дзве ма­ле­нь­кія кар­ці­ны вы­ха­ван­ца Друй­ска­га дзі­ця­ча­га до­ма Іллі Да­ні­ле­ві­ча, які ўвесь час пра­ца­ваў по­бач з мас­та­ка­мі. Ён па­ста­віў іх на акне раз­ам з ра­бо­та­мі пра­фе­сій­ных твор­цаў. Ня­дзіў­на, што Ілля ма­рыць стаць мас­та­ком.

І пле­нэр, і вы­ста­ва бы­лі сап­раў­дным свя­там для ўся­го на­ва­кол­ля. Друя на­заў­сё­ды за­ста­нец­ца ў на­шых сэр­цах і бу­дзе на­тхняць на плён­ную пра­цу.

Люд­мі­ла Ка­ль­ма­ева