Што ў іме­ні та­бе яго?

№ 7 (412) 01.07.2017 - 31.07.2017 г

«Янка Ку­па­ла» Віктара Аслюка і Вольгі Дашук
«Да­тскія» кі­нас­туж­кі — ад сло­ва «да­та» — не­ад’ем­ны эле­мент на­шай кі­не­ма­таг­ра­фіч­най тра­ды­цыі. Зды­ма­юць іх звы­чай­на на за­мо­ву — да юбі­лею зна­ка­мі­тай асо­бы або на га­да­ві­ну важ­най падзеі.

Што ты­чыц­ца асоб — з імі ў нас, дзя­куй бо­гу, пра­блем ні­ко­лі не бы­ло: зды­май не ха­чу. Бо­льш за тое, гіс­то­рыі шмат ка­го са зна­ка­мі­тых лю­дзей, на­ро­джа­ных на бе­ла­рус­кіх зем­лях, яшчэ то­ль­кі ча­ка­юць свай­го экран­на­га ўва­саб­лен­ня. Але ёсць і та­кія по­ста­ці, што не раз з’яў­ля­лі­ся на экра­не і, ві­да­воч­на, бу­дуць з’яў­ляц­ца яшчэ і яшчэ.

 

Асо­ба Янкі Ку­па­лы — не про­ста з ка­тэ­го­рыі зна­ка­мі­тых су­айчын­ні­каў. Яна да­ўно ста­ла час­ткай на­цы­яўтва­ра­ль­най мі­фа­ло­гіі, якая не мае аб­ме­жа­ван­няў па ча­се або пра­сто­ры. 135-год­дзе з дня на­ра­джэн­ня Ку­па­лы — ліч­ба ўну­ша­ль­ная. Але ўну­шаць яна па­він­на не то­ль­кі па­ва­гу пе­рад за­бран­за­ве­лым ма­ну­мен­там. Як зра­біць по­стаць На­род­на­га Па­эта бліз­кай су­час­на­му бе­ла­ру­су? Па­ка­заць, што «Янка Ку­па­ла» не ад­но па­ра­граф у пад­руч­ні­ку і што без яго не бы­ло б і нас? Ці та­кую за­да­чу ста­ві­лі пе­рад са­бой ства­ра­ль­ні­кі но­вай кар­ціны сту­дыі «Ле­та­піс»?

 

Адзін з нас

 

По­стаць Янкі Ку­па­лы ця­пер успры­ма­ецца амаль вы­ключ­на праз ра­ман­тыч­ную пры­зму на­цы­яна­ль­на­га ад­ра­джэн­ня. Лі­рыч­ная фі­гу­ра пі­сь­мен­ні­ка пры­ваб­лі­вае сва­ёй тра­гіч­най інта­на­цы­яй, па­кру­час­тым лё­сам. Мно­гія падзеі з жыц­ця Ку­па­лы мо­гуць стаць вы­дат­ны­мі эпі­зо­да­мі для сю­жэ­та бі­ягра­фіч­най кі­нас­туж­кі. На­род­ны па­эт — адзін з не­шмат­лі­кіх дзея­чаў са­вец­кай эпо­хі, жыц­цё яко­га не пе­ра­гля­да­ла­ся і не пад­вяр­га­ла­ся пе­ра­асэн­са­ван­ню па­сля падзен­ня та­та­лі­тар­най сіс­тэ­мы.

 

Кі­на­да­ку­мен­та­ліс­ты­ка шмат раз­оў і ў роз­най фор­ме звяр­та­ла­ся да яго асо­бы. Вось то­ль­кі не­ка­ль­кі пры­кла­даў. У 1972 го­дзе па сцэ­на­рыі па­эта Ана­то­ля Вя­лю­гі­на вя­лі­кую (пяць час­так) кар­ці­ну «А зязюля ку­ка­ва­ла...» зняў Вік­тар Да­шук. У 1988 го­дзе вы­хо­дзіць стуж­ка Ва­ле­рыя Ка­ра­лё­ва «Шлях па­эта», дзе аўта­рам сцэ­на­рыя вы­сту­піў Яўген Лец­ка. Не­раз­га­да­най та­ямні­цы гі­бе­лі Ку­па­лы пры­све­ча­на аўтар­скае да­сле­да­ван­не Ула­дзі­мі­ра Бо­ку­на «Ні­ко­лі я не па­мі­раў...» (1992). Ад­нос­на ня­даў­на, у 2012 го­дзе, Сяр­гей Лу­к’ян­чы­каў на «Бел­ві­дэ­ацэн­тры» вы­пус­ціў па­этыч­нае эсэ з эпі­зо­да­мі спек­так­ляў па тво­рах пі­сь­мен­ні­ка «Янка Ку­па­ла... Я ад­пла­ціў на­ро­ду».

 

Аўта­ры вы­шэй­зга­да­ных сту­жак ста­ра­лі­ся як ма­га лепш ад­люс­тра­ваць асо­бу і твор­часць са­мо­га Ку­па­лы, так ці інакш вы­ка­рыс­тоў­ва­лі фраг­мен­ты яго тво­раў, шмат­лі­кія фо­та­кі­на­да­ку­мен­ты.

 

Стуж­ка «Янка Ку­па­ла» лі­да­раў на­цы­яна­ль­най да­ку­мен­та­ліс­ты­кі Вік­та­ра Аслю­ка і Во­ль­гі Да­шук (сцэ­на­рый) фар­ма­ль­на так­са­ма пры­све­ча­на чар­го­вай пры­го­жай да­це. Але ме­на­ві­та яе ве­ль­мі цяж­ка на­зваць «да­тскай», або юбі­лей­най. Ня­хай «юбі­лей­ныя», свя­точ­ныя эле­мен­ты ў ёй і пры­сут­ні­ча­юць — пра­ўда, то­ль­кі ў вы­гля­дзе асоб­ных фраг­мен­таў сю­жэ­ту. Но­вая пра­ца кі­не­ма­таг­ра­фіч­най «Ку­па­лі­яны» ад­ыхо­дзіць ад стан­дар­таў экран­ных бі­ягра­фій. І сап­раў­ды, яе на­зва аказ­ва­ецца не­вя­лі­кім пад­ма­нам — кар­ці­на рас­па­вя­дае не пра бі­ягра­фію або твор­часць кан­крэт­на­га пі­сь­мен­ні­ка, а пра нас, бе­ла­ру­саў.

 

Аса­біс­тую на­цы­яна­ль­ную кі­на­эпа­пею аўтар­скі тан­дэм Вік­та­ра Аслю­ка і Во­ль­гі Да­шук ства­рае ўжо бо­льш за двац­цаць год. Най­час­цей у аб’­екты­ве іх ка­ме­ры аказ­ва­ецца бе­ла­рус­кая вёс­ка як квін­тэ­сен­цыя зы­хо­дзя­чай тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры. «На­цы­яна­ль­най ідэ­яй мо­жа быць то­ль­кі ба­ра­ць­ба са смер­цю на­цыі», — сцвяр­джае Вік­тар Аслюк у ад­ным з інтэр­в’ю. І кож­ным сва­ім фі­ль­мам да­каз­вае, што пры­мае актыў­ны ўдзел у вы­жы­ван­ні бе­ла­ру­саў, на­шай ку­ль­ту­ры і мо­вы.

 

Збо­ль­ша­га «Янка Ку­па­ла» рас­па­вя­дае якраз пра гэ­та. По­стаць па­эта да­ўна пе­ра­тва­ры­ла­ся ў пэў­ную аб­страк­цыю, не­йкі ня­ўлоў­ны воб­раз, асоб­ныя рад­кі вер­шаў, што кру­цяц­ца са шко­ль­ных ча­соў на язы­ку і ў пад­свя­до­мас­ці кож­на­га бе­ла­ру­са. Але кім з’яў­ля­ецца Ку­па­ла для ша­ра­го­вых су­час­ні­каў — час­ткай па­ўся­дзён­на­га жыц­ця або цьмя­ным на­па­мі­нам пра на­цы­яна­ль­ную свя­до­масць, год­насць, пры­кла­дам та­го, якім па­ві­нен быць сап­раў­дны бе­ла­рус, — зра­зу­мець цяж­ка. Зі­мо­вы пей­заж, парт­рэ­ты звы­чай­ных суайчыннікаў— аўта­ры стуж­кі зна­хо­дзяць у іх па­эзію кра­іны, пра якую ўсё жыц­цё пі­саў Янка Ку­па­ла.

 

Праз зі­му і ту­ман

 

Вік­тар Аслюк у чар­го­вы раз зняў фі­льм пра ўсіх нас і пра кра­іну, за­сты­лую ў ві­ль­гот­ным ма­ры­ве зі­мо­вых ту­ма­наў, яшчэ ад­ну се­рыю сва­ёй антра­па­ла­гіч­най эпа­пеі пра бе­ла­ру­саў і іх мес­ца на кар­це све­ту. У стуж­цы мы ба­чым амба­са­да­раў з роз­ных кра­ін, якія па-бе­ла­рус­ку — кож­ны са сва­ім акцэн­там — чы­та­юць вер­шы Ку­па­лы на ад­ной з ура­чыс­тас­цей у за­ле га­на­ро­вых пры­ёмаў мін­скай Ра­ту­шы. Гэ­тыя кад­ры змя­ня­юцца інтэр­в’ю з вяс­коў­ца­мі, іх рэ­жы­сёр про­сіць пра­чы­таць з Ку­па­лы на па­мяць. Аўта­ры кар­ці­ны не ка­рыс­та­юцца багатым ілюс­тра­цый­ным ма­тэ­ры­ялам, што, зда­ва­ла­ся, сам са­бою на­прош­ва­ецца ў да­дзе­ным вы­пад­ку. Так, па­сля Ку­па­лы за­ста­ло­ся ба­га­та яго вы­яў, ёсць кі­нах­ро­ні­ка, шмат­лі­кія ўспа­мі­ны. Але пра­ца Вік­та­ра Аслю­ка і Во­ль­гі Да­шук вы­ка­рыс­тоў­вае то­ль­кі фраг­мен­ты хро­ні­кі па­ха­ван­ня па­эта і да­ку­мен­та­ль­ныя кад­ры з жыц­ця вяс­ко­вых бе­ла­ру­саў у 1920-я.

 

Пэў­ны па­фас па­со­льс­ка­га ме­рап­ры­емства з яго ад­па­вед­нас­цю дып­ла­ма­тыч­на­му пра­та­ко­лу раз­бі­ва­ецца аб тое, як ста­ран­на амба­са­да­ры га­во­раць на мо­ве, з якой шмат хто з іх сус­трэў­ся ня­даў­на ўпер­шы­ню. Гэ­тае па­со­льс­кае чы­тан­не рад­коў Ку­па­лы пра «лю­дзь­мі звац­ца» і пры­род­ная са­рам­лі­васць, за­ціс­ну­тасць «про­стых» бе­ла­ру­саў пе­рад аб’­екты­вам ства­ра­юць не­звы­чай­ны кан­траст. На ім тры­ма­ецца кан­цэп­цыя стуж­кі, яе пуб­лі­цыс­тыч­ны эфект.

 

Аўтар­скі стыль Вік­та­ра Аслю­ка — су­час­ны, ён ад­па­вя­дае тэн­дэн­цы­ям у сус­вет­най да­ку­мен­та­ліс­ты­цы. У фі­ль­ме «Янка Ку­па­ла» рэ­жы­сёр ад­маў­ля­ецца ад пра­мо­га кад­ру, доў­гіх пла­наў і на­ўпрос­та­ва­га за­пі­су гу­ку, як у бо­ль­шас­ці сва­іх па­пя­рэд­ніх ра­бот, і ка­рыс­та­ецца пры­ёма­мі скла­да­на­га ман­та­жу, вы­ка­рыс­тоў­вае ўнут­ры­кад­ра­вае інтэр­в’ю, на­клад­вае су­час­ны гук на ста­рую хро­ні­ку. У тым лі­ку мы чу­ем і го­лас са­мо­га па­эта, які чы­тае свае вер­шы. У па­чат­ку кар­ці­ны ёсць і ве­ль­мі трап­ныя, атмас­фер­ныя кад­ры зі­мо­ва-вя­сен­ня­га Мін­ску, зня­тыя ка­ме­рай Ана­то­ля Ка­за­за­ева і па-май­стэр­ску ілюстра­ва­ныя му­зыч­най парт­ыту­рай зна­ка­мі­тай кам­па­зі­цыі «Явар і ка­лі­на» гру­пы «Пес­ня­ры» (як за­ўсё­ды вы­біт­ная пра­ца гу­ка­апе­ра­та­ра Ула­дзі­мі­ра Мі­раш­ні­чэн­кі).

 

Па­эзія Ку­па­лы пра­яўля­ецца якраз так, у са­мых не­ча­ка­ных мес­цах, на­су­пе­рак юбі­лей­на­му афі­цы­ёзу. Зрэш­ты, як на­су­пе­рак клі­ма­ту, гіс­та­рыч­ным умо­вам і шмат­лі­кім пе­ра­шко­дам існуе і раз­ві­ва­ецца са­ма Бе­ла­руш­чы­на. «Янка Ку­па­ла», мо ад­на з леп­шых сту­жак Вік­та­ра Аслю­ка за апош­нія не­ка­ль­кі год, рас­па­вя­дае аку­рат пра апош­няе. Мі­нор­ны лад, ха­рак­тэр­ны для гэ­та­га кі­на­рэ­жы­сё­ра, не мо­жа не бян­тэ­жыць. Але туж­лі­вы на­строй кам­пен­су­ецца шчы­рас­цю і ві­да­воч­най гра­ма­дзян­скай па­зі­цы­яй аўта­раў фі­ль­ма.

 

Для сту­дыі да­ку­мен­та­ль­на­га кі­но «Ле­та­піс» На­цы­яна­ль­най кі­на­с­ту­дыі «Бе­ла­ру­сь­фі­льм» стуж­ка «Янка Ку­па­ла» ста­лі важ­ным мо­ман­там сво­еа­саб­лі­вай пе­ра­заг­руз­кі па­сля пэў­на­га пе­ры­яду маў­чан­ня. Але ча­сам маў­чан­не ідзе то­ль­кі на ка­рысць.

Антон Сідарэнка