Су­па­стаў­лен­не. Су­пра­ць­пас­таў­лен­не. Асэн­са­ван­не

№ 7 (412) 01.07.2017 - 31.07.2017 г

Пра­ект «Мыс­ле­фор­мы» Га­лі­ны Га­ра­вой у Му­зеі-майстэрні Заіра Азгу­ра
Не­злі­чо­ныя гіп­са­выя парт­рэ­ты і ста­туі па­та­на­юць у пры­цем­ку ля сце­наў бы­лой май­стэр­ні ле­ген­дар­на­га ску­льп­та­ра-сац­рэ­аліс­та, па­ся­рэ­дзі­не якой — вы­свет­ле­ная ў про­мнях пра­жэк­та­раў — не­звы­чай­ная пра­цэ­сія дзіў­ных драў­ля­ных істот. Ці то іда­лаў, ці то не­йкіх аб­агу­ль­не­ных да зна­ка­вас­ці по­ста­цей і га­лоў — чыр­во­ных ды чор­ных. І гук, да­клад­ней, гул — ня­спын­нае вар­ка­тан­не ніз­кіх час­тот.

Так вы­гля­дае асноў­ная час­тка вы­ста­вы ад­ной з най­ці­ка­вей­шых бе­ла­рус­кіх мас­та­чак су­час­нас­ці — Га­лі­ны Га­ра­вой. Яшчэ ко­ль­кі тво­раў Га­лі­ны саб­ра­ныя по­бач, у ма­лым вы­ста­вач­ным за­ле му­зея, да іх пры­кла­да­ецца асоб­ная шу­ма­вая парт­ыту­ра. Ску­льп­тар­ка прад­стаў­ле­на то­ль­кі драў­ля­ны­мі па­ліх­ром­ны­мі пра­ца­мі, ся­род якіх «Та­тэ­мы», «Зда­ні» і «Мас­кі», зроб­ле­ныя па­між 1990-мі і па­чат­кам двух­ты­сяч­ных. Аб­едзве час­ткі экс­па­зі­цыі лу­чыць гук, ство­ра­ны спе­цы­яль­на для вы­ста­вы саўнд-ды­зай­не­рам Яўге­нам Ра­го­зі­ным.

У па­ра­ўнан­ні з апош­няй ме­ма­ры­яль­най экс­па­зі­цы­яй Га­ра­вой, што ад­бы­ла­ся ў 2014 го­дзе як час­тка вя­лі­ка­га пра­екта «Бе­ла­рус­кая ску­льп­ту­ра: ХХІ» у Па­ла­цы мас­тац­тва, бя­гу­чая вы­ста­ва — уз­орна ку­ра­тар­ская. Гэ­та сап­раў­дная крыш­та­лі­за­цыя аўтар­ска­га вы­каз­ван­ня з пэў­ных мес­ца, ася­род­дзя і асэн­са­ва­на аб­ра­ных тво­раў. Ган­не Ба­біч, ку­ра­тар­цы, зноў уда­ло­ся зра­біць пе­ра­ка­наў­чы пра­ект у пра­сто­ры, якую яна доб­ра ве­дае — як су­пра­цоў­ні­ца му­зея.

Сац­рэ­аліс­тыч­на-парт­рэт­ны «пан­опты­кум» аўтар­ства Азгу­ра, саб­ра­ны на вы­са­чэз­ных стэ­ла­жах і по­бач з імі ўздоўж сце­наў, да­лё­ка не фон для вы­тан­ча­ных «афры­ка­ніз­маў» Га­ра­вой. Уся га­лоў­ная за­ла му­зея — адзі­ная пра­сто­ра, на­поў­не­ная ску­льп­тур­ны­мі вы­ява­мі. Але на пе­ры­фе­рыі, па кра­ях, азгу­раў­ская ску­льп­ту­ра мае па­зна­ва­ль­ныя ры­сы: вось Маркс, вось Ста­лін, вось Якуб Ко­лас. Па цэн­тры ж ад­бы­ва­ецца дыс­ты­ля­цыя по­ста­ці да зна­ку. Га­лі­на Га­ра­вая ад­кі­дае дроб­нас­ці і інды­ві­ду­аль­нас­ці, яе драў­ля­ныя та­тэ­мы — гэ­та фар­ма­лі­за­ва­ныя сім­ва­лы, «мыс­ле­фор­мы». Ад по­мні­ка і бюс­та за­ста­юцца то­ль­кі кан­цэп­ту­аль­ныя схе­мы: вер­ты­каль — фі­гу­ра, яйка на цы­лін­дры — парт­рэт. Су­па­стаў­лен­не двух пад­ыхо­даў да скульп­тур­на­га вы­яўлен­ня по­ста­ці між­во­ль­на вы­клі­кае іх су­пра­ць­пас­таў­лен­не. Але ці не пра ад­но і тое ж пра­цы аб­одвух ва­яце­ляў — пра ча­ла­ве­ка, знач­насць, ула­ду? Ці не з’яўля­юцца ра­бо­ты Га­ра­вой пэў­ным вы­ціс­кан­нем на­зва­ных сэн­саў — у сім­ва­ліч­ныя без­асо­бас­ныя фор­мы?

Кож­ны з твор­цаў — і Азгур, і Га­ра­вая — ба­дай, най­леп­шы вы­раз­нік свай­го па­ка­лен­ня ў бе­ла­рус­кай ску­льп­ту­ры. Кож­ны вы­дат­на ўва­саб­ляе ча­ла­ве­ка свай­го ча­су: Азгур дэ­та­лі­зуе — Га­ра­вая сім­ва­лі­зуе. Аб­одвух ску­льп­та­раў яднае са­цы­яль­насць — і по­стаць у якас­ці аб’екта мас­тац­ка­га ана­лі­зу. І той, і дру­гая за­клю­ча­юць са­цы­яль­ныя мі­фы ў фі­гу­ра­тыў­ныя аб­алон­кі. Але які кан­траст пад­ыхо­даў! На­сто­ль­кі моц­ны, што пад­штур­хоў­вае да кры­ху ша­лё­най дум­кі: гук, што пу­ль­суе ў ву­шах на­вед­ва­ль­ні­каў вы­ста­вы, — на­ступ­ная сту­пень аб­стра­га­ван­ня мі­фа­ла­гіч­на­га на­ват і ад вы­явы.

Вя­до­мы май­стар гу­ку Яўген Ра­го­зін да­ўно пра­цуе з мас­тац­кі­мі экс­па­зі­цы­ямі і пер­фор­ман­са­мі. Але «Мыс­ле­фор­мы», на­пэў­на, квін­тэ­сен­цыя яго твор­час­ці ў гэ­тым кі­рун­ку. Гу­ка­вая інста­ля­цыя Яўге­на — най­важ­ней­шы склад­нік вы­ста­вы. Ніз­ка­час­тот­нае гу­дзен­не як пад­спуд­ны рух ня­бач­ных вя­лі­кіх ма­саў — не­заў­важ­ны, ня­ўцям­ны і ня­ўмо­ль­ны. Але чут­ны! Саўнд уклю­чае два роз­ныя трэ­кі ў дзвюх за­лах, дзе мес­ціц­ца вы­ста­ва, — амаль на­суп­раць. Гук аб’ядноў­вае аб­одва па­мяш­кан­ні і ў пэў­ных кроп­ках пра­сто­ры злі­ва­ецца, ства­ра­ючы трэ­цюю — но­вую (умоў­на му­зыч­ную) тэ­му. І хоць сам Яўген кан­цэп­ту­алі­зуе сваю пра­цу як сі­му­ля­цыю «раз­мо­вы та­тэ­маў» па­між са­бой, гук звяр­та­ецца не­пас­рэд­на да на­ша­га це­ла. Ад­чу­ва­еш гул ва ўлас­най га­ла­ве — як па­сля цяж­кай фі­зіч­най пра­цы. Сап­раў­ды, пе­рад на­мі ні­бы­та дэ­ман­стра­цыя па­сля­доў­ных уз­роў­няў аб­страк­цыі: ад імі­та­цый­на-дэ­та­лі­за­ва­най ідэ­алі­за­цыі Азгу­ра — праз фар­ма­ліс­тыч­нае ага­лен­не сэн­саў Га­ра­вой — да зу­сім без­вы­яўна­га гу­ка­во­га на­пру­жан­ня Ра­го­зі­на. Па­ра­дак­са­ль­на, але ў той жа час гэ­тая па­сля­доў­насць за­цык­ле­ная, бо гук уплы­вае най­перш на нас — рэ­аль­ных жы­вых лю­дзей, агля­­даль­­ні­каў вы­ста­вы.

Павел Вайніцкі