У аван­гар­дзе

№ 6 (411) 01.06.2017 - 30.06.2017 г

Святочная праграма ка­пэ­лы «Са­но­рус»
Ся­род мнос­тва му­зыч­ных пра­ектаў ёсць тыя, на якія мож­на і не тра­піць, а ёсць тыя, якія не­ль­га пра­пус­ціць. Да лі­ку апош­ніх я ад­нес­ла б юбі­лей­ную ве­ча­ры­ну ка­пэ­лы «Са­но­рус», што ад­бы­ла­ся ў Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі.

Да пэў­на­га ка­лек­ты­ву ста­віш­ся з асаб­лі­вай цеп­лы­нёй, ка­лі з ім звя­за­на шмат яркіх мас­тац­кіх ура­жан­няў. Не­вы­пад­ко­ва пра гэ­ты ансамбль «Мас­тац­тва» пі­са­ла не­адной­чы. Як і пра яго ства­ра­ль­ні­ка і ня­змен­на­га — на пра­ця­гу двух дзе­ся­ці­год­дзяў — кі­раў­ні­ка, ды­ры­жо­ра Аляк­сея Шу­та. Ка­пэ­ла, якая яднае аркестр, хор і са­ліс­таў, пра­йшла не над­та про­сты шлях, шмат бы­ло на ім скла­да­нас­цей і пе­ра­шкод. Тым не менш «Са­но­рус» па­ста­янна здзіў­ляў — ня­змен­най ці­ка­вас­цю да айчын­най му­зы­кі і тво­раў на­цы­яна­ль­ных кам­па­зі­та­раў: тут яны за­ўсё­ды бы­лі лю­бі­мы­мі аўта­ра­мі, сю­ды з за­да­ва­ль­нен­нем не­слі свае парт­ыту­ры. Яшчэ ад­на ад­мет­насць ка­лек­ты­ву — інта­рэс да маш­таб­ных са­чы­нен­няў кам­па­зі­та­раў-кла­сі­каў. За час свай­го існа­ван­ня аркестр і хор аб’­ездзі­лі мно­гія кра­іны Еўро­пы, прад­ста­ві­лі на суд слу­ха­чоў бо­льш за 700 тво­раў.

Пяць га­доў та­му, ка­лі па­йшоў з жыц­ця Аляк­сей Шут, на па­са­ду кі­раў­ні­ка быў аб­веш­ча­ны кон­курс. Яго вы­йграў ма­ла­ды, але ве­ль­мі пер­спек­тыў­ны ды­ры­жор Аляк­сандр Ху­ма­ла. Агу­ль­ная мас­тац­кая скі­ра­ва­насць «Са­но­ру­са» не змя­ні­ла­ся, а ка­пэ­ла атры­ма­ла но­вы імпу­льс для мас­тац­ка­га раз­віц­ця. Пра што і свед­чы­ла зга­да­ная ве­ча­ры­на.

Па­ко­ль­кі юбі­лей — свя­та (з на­ступ­ства­мі ў вы­гля­дзе пра­моў, бу­ке­таў і він­ша­ван­няў), мно­гія ка­лек­ты­вы рых­ту­юць пра­гра­му, скла­дзе­ную з па­пу­ляр­най, а то і «за­езджа­най» му­зыч­най па­псы і фраг­мен­таў да­ўно за­сво­еных са­чы­нен­няў. Артыс­там пры­емна, ды­ры­жо­ру менш кло­па­таў (1-2 рэ­пе­ты­цыі), пуб­лі­ка з ра­дас­цю па­слу­хае вя­до­мае, але пры­за­бы­тае. Ад­нак у та­кім вы­пад­ку і «Са­но­рус», і Аляк­сандр Ху­ма­ла не бы­лі б са­бой. Юбі­лей­ны пра­ект ка­пэ­лы ўра­зіў. Бы­лі вы­ка­на­ны ўся­го тры тво­ры, але надзі­ва маш­таб­ныя. Зра­зу­ме­ла, яны па­тра­ба­ва­лі дбай­най, дэ­та­лё­вай пра­цы і мнос­тва рэ­пе­ты­цый.

У пер­шым ад­дзя­лен­ні пра­гу­ча­лі «Тры тан­цы» Ген­ры­ка Мі­ка­лая Гу­рэц­ка­га, су­час­на­га поль­ска­га кам­па­зі­та­ра. Ён ад­на з асоб, якая моц­на ўплы­вае на раз­віц­цё еўра­пей­скай му­зы­кі. Най­бо­льш вя­до­мае яго са­чы­нен­не — Трэ­цяя сім­фо­нія для сап­ра­на і аркес­тра — пры­нес­ла аўта­ру сус­вет­ную вя­до­масць. «Тры тан­цы» роз­ныя. Энер­гіч­ны і надзвы­чай экс­прэ­сіў­ны пер­шы, што ства­рае воб­раз су­час­на­га ме­га­по­лі­са. У дру­гім лі­рыч­на-кра­на­ль­ны па­ча­так ядна­ецца з на­стро­ем жур­бы і тай­най па­ку­ты. Са­ты­рыч­ныя фар­бы, да­мі­нан­тныя ў трэ­цім, змя­ня­юцца экс­та­тыч­ны­мі рыт­ма­мі фі­на­лу. За­зна­чу: опу­сы Гу­рэц­ка­га не­ве­ра­год­на кі­не­ма­таг­ра­фіч­ныя, ма­юць моц­ны вы­яўлен­чы па­ча­так. Але пры­дат­ныя і для плас­тыч­на­га ўва­саб­лен­ня.

Пра твор Во­ль­гі Пад­гай­скай «Ве­цер аху­таў лес» для аркес­тра, хо­ру, арга­на і фар­тэ­пі­яна (сус­вет­ная прэ­м’е­ра, на­пі­са­ная да юбі­лею ка­лек­ты­ву і пры­све­ча­ная яму) мож­на ска­заць шмат уз­нёс­лых слоў. Праз гу­ка­вую парт­ыту­ру па­ўстае жыц­цё пры­ро­ды, за­ўва­жа­нае на­зі­ра­ль­ным во­кам і чу­лай ду­шой. Ад­чу­ва­еш плёс­кат ру­ча­іны, што бліш­чыць між дрэў. Уз­ма­хі пту­шы­ных кры­лаў. Хвой­ныя дрэ­вы пад­час бу­ры. Лес ра­ніш­ні і на за­ха­дзе, со­неч­ны і та­ямні­чы. Лес, які спя­вае як арган (ці гэ­та арган спя­вае як лес?). Гу­кі ра­яля ўвасабляюць ве­цер. Раз­на­стай­ны твор успры­ма­ецца як гімн — і пры­ро­дзе, і жыц­цю. А яго аўтар­ка і вы­ка­наў­цы — як ства­ра­ль­ні­кі но­вай, са­май су­час­най айчын­най му­зы­кі.

І на­рэш­це пра са­чы­нен­не, што за­ня­ло дру­гую час­тку ве­ча­ры­ны. Анты­мі­лі­та­рыс­цкая «Ме­са мі­ру» англі­ча­ні­на Кар­ла Джэн­кін­са пры­нес­ла яму сус­вет­нае пры­знан­не. Пер­шае вы­ка­нан­не «Ме­сы» ў Бе­ла­ру­сі «Са­но­рус» пры­свя­ціў па­мя­ці Аляк­сея Шу­та. Мін­ская прэ­м’е­ра пе­ра­ка­на­ла: гэ­та не­ве­ра­год­нае са­чы­нен­не! Яно ўраж­вае на­ват ары­гі­на­ль­нас­цю за­ду­мы. Тым, што час­ткі ме­сы гу­чаць на фран­цуз­скай, араб­скай, англій­скай і ла­цін­скай мо­вах. А га­лоў­ная тэ­ма опу­са — ме­ло­дыя кан­цо­ны эпо­хі Ад­ра­джэн­ня «L’homme arme» («уз­бро­ены ча­ла­век»), на якую ў XV—XVI ста­год­дзях бы­ло ство­ра­на больш за 40 мес, а ў ХХ ста­год­дзі му­зы­ка пес­ні зра­бі­ла­ся тэ­май мно­гіх са­чы­нен­няў су­час­ных аўта­раў. І са­мае вя­до­мае — ме­на­ві­та вер­сія Джэн­кін­са. Па­ўта­ру­ся: «Ме­са мі­ру» надзвы­чай­ны твор. Па маш­та­бе, экс­та­тыч­нас­ці, ка­лі на тва­іх ва­чах раз­гор­тва­ецца, па­ўстае ма­гут­ны­мі ва­ла­мі лі­та­ра­ль­на акі­ян му­зы­кі.

Так што падзя­ку­ем і кі­раў­ні­ку і ка­лек­ты­ву, бо маг­чы­масць «ужы­вую» па­чуць тво­ры, які­мі за­хап­ля­ецца свет, — да­ра­го­га каш­туе. У пра­мым сэн­се. За­ход­няя пра­кты­ка (ка­лі но­ты не да­юцца так, не ксе­ра­ка­пі­ру­юцца ціш­ком, а куп­ля­юцца за вя­лі­кія гро­шы) свед­чыць пра вя­лі­кую па­ва­гу да кам­па­зі­та­ра і плё­ну яго дзей­нас­ці. По­шук нот — звы­чай­на кло­пат ды­ры­жо­ра. Пры­чым Ху­ма­ла до­сыць час­та пры­во­зіць па­трэб­ныя для «Са­но­ру­са» сшыт­кі, ахвя­ру­ючы ўлас­ны­мі срод­ка­мі. Ка­лі но­ты вы­вез­ці без да­зво­лу, не­ле­га­ль­на, та­бе мо­гуць бо­льш не даць ві­зы і ўезд у кра­іну бу­дзе за­кры­ты на­заў­сё­ды.

«Са­но­рус» ве­ль­мі год­на адзна­чыў свой юбі­лей. Шмат у чым пе­раў­зы­шоў ра­ней­шыя маг­чы­мас­ці. Пе­ра­ка­наў, што па-ра­ней­ша­му за­хоп­ле­ны твор­час­цю і мае агром­ніс­ты па­тэн­цы­ял для ўва­саб­лен­ня са­мых су­час­ных опу­саў.

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі