Ды­хаць і ду­маць раз­ам

№ 6 (411) 01.06.2017 - 30.06.2017 г

Фар­тэ­пі­яннае ду­этнае выканальніцтва
Між­на­род­ныя му­зыч­ныя ве­ча­ры фар­тэ­пі­янных ду­этаў «Duettissimo» да­па­ма­га­юць слу­ха­чам і ўдзель­ні­кам ад­чуць, якія пра­цэ­сы ад­бы­ва­юцца ў су­час­ным сус­вет­ным вы­ка­на­ль­ніц­тве. Арга­ні­за­та­ры пра­екта — фар­тэ­пі­янны ду­эт Бе­ла­рус­кай фі­лар­мо­ніі На­тал­ля Ко­та­ва і Ва­ле­рый Ба­ра­ві­коў — ужо чац­вёр­ты раз збі­ра­юць у Мін­ску му­зы­каў роз­ных кра­ін і прад­стаў­ля­юць уні­ка­ль­ную маг­чы­масць па­чуць яркія інтэр­прэ­та­цыі ары­гі­на­ль­ных опу­саў. Пра гіс­то­рыю фес­ты­ва­лю, яго асаб­лі­вас­ці і пер­спек­ты­вы ­гу­та­раць Наталля Ганул і мас­тац­кая кі­раў­ні­ца пра­екта, пі­яніс­тка На­тал­ля Ко­та­ва.

На­тал­ля Га­нул: Вы — «пра­кты­ку­ючы ду­этыст» з двац­ца­ці­га­до­вым ста­жам, аўтар пер­ша­га ў бе­ла­рус­кім мас­тац­тваз­наў­стве ком­плекс­на­га на­ву­ко­ва­га да­сле­да­ван­ня па пра­бле­мах ста­наў­лен­ня і раз­віц­ця фар­тэ­пі­янна­га ду­эта ў Бе­ла­ру­сі. Ча­му ўжо сто­ль­кі га­доў у ва­шай твор­чай дзей­нас­ці да­мі­нуе ме­на­ві­та гэ­тая тэ­ма?

На­тал­ля Ко­та­ва: Аса­біс­та для мя­не фэст фар­тэ­пі­янных ду­этаў — му­зыч­нае свя­та ча­ла­ве­чых кан­так­таў, уз­ае­ма­ра­зу­мен­ня і зго­ды. Два пі­яніс­ты, якія ігра­юць раз­ам, вя­дуць па­ста­янны му­зыч­ны ды­я­лог, маг­чы­мы то­ль­кі пры на­яўнас­ці да­ве­ру ад­но да ад­на­го. А вось гіс­то­рыя фес­ты­ва­ль­на­га ру­ху фар­тэ­пі­янных ду­этаў па­ча­ла­ся ў 90-я га­ды мі­ну­ла­га ста­год­дзя. У роз­ных кут­ках му­зыч­на­га све­ту з’яў­ля­лі­ся па­ста­янныя ду­эты, што пры­свя­ці­лі ся­бе вы­ключ­на гэ­та­му жан­ру. Па­ўста­ла не­абход­насць па­зна­ёміц­ца з твор­час­цю, падзя­ліц­ца во­пы­там, дум­ка­мі, ідэ­ямі. Раз­ам з тым акты­ві­за­цыя вы­ка­наль­ніц­кай ці­ка­вас­ці ста­ла моц­ным сты­му­лам для раз­віц­ця са­мой фес­ты­ва­ль­най ідэі. Ака­за­ла­ся, гэ­та ці­ка­ва не то­ль­кі му­зы­кан­там, але і слу­ха­чам. Раз­ам з Ва­ле­ры­ем Ба­ра­ві­ко­вым мы бы­лі не­адна­ра­зо­вы­мі ўдзе­ль­ні­ка­мі та­ко­га кштал­ту фо­ру­маў і лі­та­ра­ль­на за­га­рэ­лі­ся ідэ­яй арга­ні­за­ваць улас­ны пра­ект у Бе­ла­ру­сі. У 2008 го­дзе ад­быў­ся пер­шы Між­на­род­ны фес­ты­валь фар­тэ­пі­янных ду­этаў пад на­звай «Duettissimo», што азна­чае для нас «ду­эт у най­вы­шэй­шай сту­пе­ні».

На­тал­ля Га­нул: У сва­ім не­вя­лі­кім твор­чым ка­лек­ты­ве вы і ме­не­джа­ры, і вы­ка­наў­цы, і мас­тац­кія цэн­за­ры, за пля­чы­ма со­тні кан­цэр­таў — як у Бе­ла­ру­сі, так і за мя­жой. Ці да­па­ма­га­юць вам во­пыт і ве­ды?

На­тал­ля Ко­та­ва: Без­умоў­на, на­шы між­на­род­ныя па­ездкі з’яў­ля­юцца ве­лі­зар­най да­па­мо­гай пад­час арга­ні­за­цыі мін­ска­га фес­ты­ва­лю. Аса­біс­тыя твор­чыя кан­так­ты і сяб­роў­скія су­вя­зі да­зва­ля­юць за­пра­шаць да нас яркіх і вы­со­кап­ра­фе­сій­ных вы­ка­наў­цаў. Ужо на пер­шым фес­ты­ва­лі здо­ле­лі саб­раць ду­эты най­вы­шэй­ша­га кла­са з шас­ці кра­ін, што вы­сту­па­юць раз­ам не пер­шы дзя­ся­так га­доў. Так вы­зна­чы­ла­ся агу­ль­ная скі­ра­ва­насць фес­ты­ва­лю, якой па­куль і пры­трым­лі­ва­емся. У пра­гра­мах му­зыч­ных імпрэз імкнём­ся пра­па­на­ваць ары­гі­на­ль­ную кан­цэп­цыю з удзе­лам ансам­бляў, чыё май­стэр­ства пра­ве­ра­на ча­сам, і для іх су­мес­нае му­зі­цы­ра­ван­не — не раз­авая акцыя. На­прык­лад, у фо­ру­ме 2008 го­да за­ключ­ны га­ла-кан­цэрт прад­ста­віў ка­лей­дас­коп му­зы­кі роз­ных эпох і сты­ляў, кан­трас­ных вы­ка­на­ль­ніц­кіх амплуа. Му­зы­кан­ты да­лі во­лю сва­ёй фан­та­зіі і артыс­тыз­му, аб’­яднаў­шы­ся ў ансам­блі ў шэсць і во­сем рук. А вось «Duettissimo» 2011-га вы­лу­ча­ла­ся тым, што для кож­на­га кан­цэр­та бы­ла за­да­дзе­на пэў­ная тэ­ма­ты­ка: «Ліст-га­ла», «Ве­чар прэ­м’ер» і на­ват «Ве­чар па­тро­еных кан­цэр­таў»! На­пя­рэ­да­дні асноў­най пра­гра­мы фес­ты­ва­лю ў Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі прай­шоў кон­курс фар­тэ­пі­янных ду­этаў, пе­ра­мож­цам яко­га бы­ла да­дзе­на маг­чы­масць вы­йсці на ад­ну сцэ­ну з мэт­ра­мі ансам­бле­ва­га вы­ка­на­ль­ніц­тва. У трэ­ці раз, у 2014-м, мы сус­трэ­лі­ся ў фар­ма­це ка­мер­на­га ад­на­дзён­на­га га­ла-кан­цэр­та, дзе пра­гу­ча­лі тран­скрып­цыі Ва­ле­рыя Ба­ра­ві­ко­ва ва ўва­саб­лен­ні роз­ных ду­этаў.

На­тал­ля Га­нул: Ве­даю, што сё­ле­та пры­езд усіх за­меж­ных удзе­ль­ні­каў на «Duettissimo» быў актыў­на пад­тры­ма­ны дып­ла­ма­тыч­ны­мі прад­стаў­ніц­тва­мі гэ­тых кра­ін у Бе­ла­ру­сі. На ва­шу дум­ку, ці­ка­васць пуб­лі­кі да фес­ты­ва­лю фар­тэ­пі­янных ду­этаў сап­раў­ды ўзрас­ла?

На­тал­ля Ко­та­ва: Фар­мат пра­вя­дзен­ня фо­ру­му, аб­ра­ны ў гэ­тым го­дзе, зда­ецца мне най­бо­льш ці­ка­вым і пер­спек­тыў­ным. Мы пра­вя­лі ў Ака­дэ­міі му­зы­кі кан­цэрт «На­стаў­ні­кі і вуч­ні», у якім бы­лі прад­стаў­ле­ны ду­эты сту­дэн­таў і вы­клад­чы­каў. Яны па­ка­за­лі сваё май­стэр­ства на вы­шэй­шым вы­ка­на­ль­ніц­кім уз­роў­ні. Ве­да­еце, у мя­не скла­ла­ся ад­чу­ван­не по­ўна­га ду­хоў­на­га і пра­фе­сій­на­га яднан­ня вы­ка­наў­цаў і пуб­лі­кі ў за­ле. Ад­чу­ва­ла­ся, што ўсе за­су­ма­ва­лі па пад­обных пі­яніс­тыч­ных свя­тах. Та­кія кан­цэр­ты маг­лі б стаць доб­рай тра­ды­цы­яй.

На­тал­ля Га­нул: Сё­ле­та для ўдзе­лу ў фес­ты­ва­лі пры­язджа­лі сла­ву­тыя вы­ка­наў­цы...

На­тал­ля Ко­та­ва: Так, у лі­ку гас­цей фэс­ту быў аме­ры­ка­на-ка­над­скі ся­мей­ны ду­эт Ган­на Лу­із-Цюр­жон — Эдвард Цюр­жон, яны ўжо трап­ля­лі да нас на фо­рум 2011 го­да. Гэ­та­му твор­ча­му ка­лек­ты­ву, на­зва­на­му «леп­шым фар­тэ­пі­янным ду­этам Па­ўноч­най Аме­ры­кі», бо­льш за 20 га­доў, му­зы­кан­ты пры­ма­юць са­мы актыў­ны ўдзел у між­на­род­ных пра­ектах. Для сё­лет­ня­га вы­ступ­лен­ня ў Мін­ску яны аб­ра­лі ці­ка­вую пра­гра­му, прад­ста­віў­шы пуб­лі­цы свай­го ро­ду па­да­рож­жа па сты­лях — ад Мо­цар­та да Гер­шві­на.

На­тал­ля Га­нул: Сап­раў­ды, пра­гра­ма ду­эта Цюр­жон пра­гу­ча­ла вель­­мі арга­ніч­на. Ха­це­ла­ся адзна­чыць ары­гі­на­ль­ную кам­па­зі­цыю Ган­ны Лу­із-Цюр­жон «Winter at Gros Cap». Гэ­та пей­заж­ная за­ма­лёў­ка за­сты­ла­га воз­ера і сне­га­па­ду. Най­тан­чэй­шыя ды­на­міч­ныя і ага­гіч­ныя ню­ансы да­зво­лі­лі лі­та­ра­ль­на за­ва­ра­жыць пуб­лі­ку пры­га­жос­цю імгнен­ня. Вы­раз­на і эма­цый­на пра­гу­ча­лі п’е­сы з цык­лу «За­ма­лёў­кі» Ва­ле­рыя Гаў­ры­лі­на. Яркім кліч­ні­кам вы­сту­пу ду­эта зра­бі­ла­ся вы­ка­нан­не «Рап­со­дыі ў сты­лі блюз» Гер­шві­на.

У меж­ах фес­ты­ва­лю ў Мін­скім му­зыч­ным ка­ле­джы імя Глін­кі бы­ла арга­ні­за­ва­на твор­чая сус­трэ­ча з му­зы­кан­та­мі, дзе яны рас­па­вя­лі пра аме­ры­кан­скую му­зы­ку і яе вы­то­кі, вы­ка­на­лі са­чы­нен­ні ма­ла­вя­до­мых для на­шай пуб­лі­кі кам­па­зі­та­раў. На пы­тан­не пра тое, што іх бо­льш за ўсё здзі­ві­ла, Ган­на і Эдвард ад­ка­за­лі: «Нас ура­зі­ла тая ака­ліч­насць, ка­лі на кан­цэр­тах ва ўсіх за­лах, дзе пра­хо­дзіў фэст, бы­лі слу­ха­чы ўсіх уз­рос­таў, асаб­лі­ва шмат мо­ла­дзі. Гэ­та свед­чыць пра жыц­цяз­до­ль­насць фес­ты­ва­лю. Але раз­ам з тым пра­екту не­абход­ная арга­ні­за­цый­ная і фі­нан­са­вая пад­трым­ка га­рад­скіх улад і мі­ніс­тэр­стваў, што дасць маг­чы­масць па­шы­раць межы фо­ру­му і ўма­цоў­ваць яго між­на­род­ныя па­зі­цыі».

На­тал­ля Ко­та­ва: Мы за­пра­сі­лі так­са­ма ма­ла­дых пі­яніс­таў з Поль­шчы — Бар­та­ша Ка­лач­коў­ска­га і Вой­цэ­ха Шым­чэў­ска­га. У іх пра­гра­ме пра­гу­ча­лі тво­ры Шу­бер­та, Брам­са, Ра­вэ­ля. Са­мі му­зы­кан­ты — прад­стаў­ні­кі гда­ньс­кай фар­тэ­пі­янна-ду­этнай шко­лы, ад­ной з най­мац­ней­шых у Еўро­пе. Іх інтэр­прэ­та­цыі вы­лу­ча­лі­ся вы­тан­ча­нас­цю, эле­ган­тнас­цю, вір­ту­ознас­цю. Асаб­лі­ва мя­не ўра­зі­ла вы­ка­нан­не «Іспан­скай рап­со­дыі» Ра­вэ­ля.

На­тал­ля Га­нул: А для мя­не ад­ным з му­зыч­ных ад­крыц­цяў фэс­ту ста­ла­ся прэ­м’е­ра «Ма­ле­нь­кай ура­чыс­тай ме­сы» Рас­іні, апош­ня­га шэ­дэў­ра вя­лі­ка­га іта­ль­янца. На­тхнё­на і вы­со­кап­ра­фе­сій­на яна бы­ла вы­ка­на­на Дзяр­жаў­ным ка­мер­ным хо­рам пад кі­раў­ніц­твам На­тал­лі Мі­хай­ла­вай, бе­ла­рус­кі­мі са­ліс­та­мі Іры­най Ку­чын­скай, Ка­ця­ры­най Краш­чук, Вік­та­рам Мен­дзе­ле­вым, Ула­дзі­мі­рам Гро­ма­вым і мал­даў­скім фар­тэ­пі­янным ду­этам Ана­толь Ла­пі­кус — Юрый Ма­ха­віч. Мал­даў­скія му­зы­кан­ты так­са­ма пра­вя­лі май­стар-кла­сы са сту­дэн­та­мі, раз­ва­жа­лі на глы­бо­кія пра­фе­сій­ныя тэ­мы, на­прык­лад пра тое, дзе зна­хо­дзіц­ца тая грань, што ад­дзя­ляе звы­чай­ную ігру ад на­тхнё­на­га па­глыб­лен­ня ў му­зыч­ную плынь? Якім чы­нам гэ­ты пра­цэс мож­на пра­чуць удва­іх? Што та­кое ды­хаць і ду­маць раз­ам?

На­тал­ля Ко­та­ва: На за­ключ­ным кан­цэр­це ў Вя­лі­кай за­ле фі­лар­мо­ніі раз­ам з Дзяр­жаў­ным сім­фа­ніч­ным аркес­трам пад кі­раў­ніцт­вам ма­ла­до­га та­ле­на­ві­та­га ды­ры­жо­ра Юрыя Ка­ра­ва­ева вы­сту­пі­лі на­шы бе­ла­рус­кія ка­ле­гі Юрый Гі­ль­дзюк і Аляк­сей Пят­роў. У іх вы­ка­нан­ні фі­ліг­ран­на і со­неч­на пра­гу­чаў Сё­мы кан­цэрт для двух фар­тэ­пі­яна Мо­цар­та. Мы бы­лі ра­ды зноў ба­чыць у Мін­ску лі­тоў­скіх му­зы­кан­таў Ро­ка­са Зу­ба­ва­са і Са­на­ту Зу­ба­ве­не. Яны ад­мет­на інтэр­прэ­та­ва­лі двай­ны Кан­цэрт Мак­са Бру­ха, яскра­вы пры­клад по­зня­га ра­ман­тыз­му. Да­рэ­чы, Ро­кас — пра­праў­нук Мі­ка­ла­юса Чур­лё­ні­са і ды­рэк­тар яго до­ма-му­зея ў Ві­ль­ні. Ён актыў­на пра­па­ган­дуе на­цы­яна­ль­ную ку­ль­ту­ру, і ў нас ёсць ве­лі­зар­нае жа­дан­не пра­цяг­нуць твор­чае су­пра­цоў­ніц­тва з імі ў гэ­тым кі­рун­ку.

На­тал­ля Га­нул: Ду­ма­ецца, сэн­са­ва-сім­ва­ліч­ным цэн­трам уся­го фо­ру­му, яго эма­цы­яна­ль­най ку­ль­мі­на­цы­яй ста­лі «Сім­фа­ніч­ныя тан­цы» Сяр­гея Рах­ма­ні­на­ва ў вы­ка­нан­ні ду­эта На­тал­ля Ко­та­ва — Ва­ле­рый Ба­ра­ві­коў. Ары­гі­на­ль­ная і аб­са­лют­на пе­ра­ка­наў­чая вер­сія гэ­та­га апош­ня­га буй­но­га тво­ра кам­па­зі­та­ра для двух фар­тэ­пі­яна, струн­на­га аркес­тра і ўдар­ных бы­ла зроб­ле­на Ва­ле­ры­ем Ба­ра­ві­ко­вым. Та­кое тэм­бра­вае ра­шэн­не яшчэ ярчэй ды­фе­рэн­цы­ра­ва­ла ка­ла­рыс­ты­ку, тон­кія гра­да­цыі свят­ла­це­ню, уз­мац­ні­ла ўнут­ра­ны дра­ма­тызм. Па­чуц­цё­васць і энер­ге­ты­ка са­ліс­таў, якія гу­ча­лі як адзі­нае цэ­лае, на ад­ным ды­хан­ні бы­лі пад­хоп­ле­ны аркес­трам. Доў­гія ава­цыі пуб­лі­кі — свед­чан­не пры­знан­ня і надзеі на пра­цяг ду­этных сус­трэч!

На­тал­ля Ко­та­ва: Нам бы так­са­ма ве­ль­мі ха­це­ла­ся на на­ступ­ным, юбі­лей­ным фес­ты­ва­лі фар­тэ­пі­янных ду­этаў здзі­віць слу­ха­чоў но­вы­мі імё­на­мі, прэ­м’е­ра­мі. Ма­рым, каб гэ­ты пра­ект стаў ві­зі­тоў­кай на­шай фар­тэ­пі­яннай ансам­бле­вай ку­ль­ту­ры ва ўсім све­це.