57-е Ве­не­цы­янскае бі­ена­ле

№ 6 (411) 01.06.2017 - 30.06.2017 г

Стол як та­та­ль­ная інста­ля­цыя
Фар­ма­ль­ныя по­шу­кі і сэн­са­вая па­глыб­ле­насць, уто­еная рэ­флек­сія за­мест пра­мо­га вы­каз­ван­ня — пад­обную эва­лю­цыю зве­да­ла твор­часць вя­до­ма­га бе­ла­рус­ка­га мас­та­ка Ра­ма­на За­сло­на­ва ў но­вым пра­екце, які зна­ёміць з су­час­ным бе­ла­рус­кім артам на 57-м Ве­не­цы­янскім бі­ена­ле.

Яго ку­ра­тар­скі пра­ект «Стол» пры ўсёй жан­ра­вай раз­на­стай­нас­ці (та­та­ль­ная інста­ля­цыя, ві­дэа-арт, аб’ект) вы­яўляе спро­бу дэ­за­ры­ента­ваць гле­да­ча, вы­вес­ці яго з кам­фор­тна­га ста­ну су­зі­ран­ня тво­ра мас­тац­тва, пры­му­сіць пра­чыт­ваць аўтар­скі мэ­сэдж і актыў­на саў­дзе­ль­ні­чаць у прад­уцы­ра­ван­ні сэн­саў, су­тык­нуц­ца з ко­да­мі і сэн­са­вы­мі да­мі­нан­та­мі, за­шыф­ра­ва­ны­мі ў кад­рах ві­дэа-арту. Аб­авяз­ко­вая ўмо­ва ўспры­ман­ня вы­ста­вы — счыт­ван­не гэ­тых ві­зу­аль­ных воб­ра­заў, што ўзні­ка­юць за бяс­кон­ца доў­гім ста­лом на экра­не. Воб­ра­зы як ха­рак­тэр­ныя мас­кі — вось тая пра­сто­ра, якую ў гэ­тым пра­екце ства­рае сам аўтар.

Час­та мас­так па­збаў­ле­ны маг­чы­мас­ці ка­му­ні­ка­ваць з гле­да­чом на­прам­кі. Па­фас у лю­бой фор­ме не пры­ма­ецца су­час­ным мас­тац­твам. Пра­ект Ра­ма­на За­сло­на­ва «Стол» стаў ад­на­мо­ман­та­вай спро­бай сха­ваць за скла­да­най інтэр­прэ­та­цы­яй асо­бас­на-сэн­са­выя ўяў­лен­ні і пры гэ­тым усё ж да­сту­кац­ца да гле­да­ча, за­явіць яму пра сваё ego. Пра­ект, з ад­на­го бо­ку, вы­ву­чае пры­ват­ную пра­сто­ру, фік­су­ючы спо­саб яе да­сле­да­ван­ня, а з дру­го­га — пе­ра­асэн­соў­вае праз мас­тац­кі воб­раз. У ім шмат суб’ектыў­на­га, твор­ча­га ба­чан­ня.

Га­лоў­ны скла­да­ль­нік пра­екта — ві­дэа, якое пад­аец­ца асоб­ны­мі мі­ні-сцэ­на­мі, іх мож­на бы­ло б звы­чай­на па­зі­цы­яна­ваць як на­бор кла­січ­ных жы­ва­піс­ных кар­цін, ува­соб­ле­ных на экра­не тон­кай ігрой вя­до­мых бе­ла­рус­кіх акцё­раў. І гэ­та ад­сы­лае да звык­ла­га для нас твор­ча­га крэ­да са­мо­га За­сло­на­ва — май­стра сю­жэт­на-тэ­ма­тыч­най кар­ці­ны.

Але тра­ды­цый­ны фар­мат агрэ­сіў­на змя­ня­ецца са­мім За­сло­на­вым, які на пер­шы план вы­во­дзіць воб­раз ста­ла і ро­біць яго да­мі­ну­ючым у кож­ным кад­ры. Ме­на­ві­та стол, да­куч­лі­ва маш­таб­ны, про­сты па фор­ме і ко­ле­ра­вым ра­шэн­ні, аб­са­лют­на бы­та­вы прад­мет, па­ста­янна ад­цяг­вае ўва­гу гле­да­ча ад сю­жэт­ных сцэн. Ён упар­та дык­туе вос­трае ад­чу­ван­не: бес­сэн­соў­на ўні­каць у пра­чы­тан­не кож­на­га з асоб­ных кад­раў, іх трэ­ба ўспры­маць як ме­та­фа­ру.

Стол — цал­кам фун­кцы­яна­ль­ны прад­мет — у фі­ль­ме па­збаў­ля­ецца ўся­ля­кай маг­чы­мас­ці пра­ктыч­на­га пры­мя­нен­ня, пе­ра­тва­ра­ючы­ся ў сім­вал дыс­фун­кцыі мас­тац­тва як са­мо­га па са­бе. Але пры гэ­тым бяс­кон­цы стол дае эфект не­рас­кры­тай та­ямні­цы тво­ра, які сха­ваў ад гле­да­ча пра­цэс свай­го з’яўлен­ня на свет, роў­на як і лю­быя іншыя сэн­са­выя імплі­ка­цыі.

Ра­ман За­сло­наў: «Гэ­та са­мы шчас­лі­вы і су­пя­рэч­лі­вы пе­ры­яд пра­цы над пра­ектам. І ад­ной­чы ска­за­нае ці на­пі­са­нае та­бой сло­ва “стол” па­чы­нае дра­біц­ца і па­мна­жац­ца ў роз­ных і зноў-та­кі асо­бас­ных інтэр­прэ­та­цы­ях спа­чат­ку лю­дзей, што пра­цу­юць не­пас­рэд­на над рэ­алі­за­цы­яй пра­екта, а по­тым і ў рэ­акцыі гле­да­чоў, якая ў ад­каз па­вя­ліч­ва­ецца ў ге­амет­рыч­най пра­грэ­сіі.

Што ўба­чыць і што пра­чы­тае гля­дач?

Дзе­ся­ці­год­дзя­мі ад­па­лі­ра­ва­ную да­кра­нан­ня­мі ча­ла­ве­ка глад­кую драў­ля­ную па­вер­хню?

Па­во­ль­ны рух дзіў­ных лю­дзей з роз­ных ча­соў і кан­тэк­стаў, якія пра­плы­ва­юць і змя­ня­юць адзін ад­на­го?

Не­су­мяш­ча­ль­ную су­па­раў­на­ль­насць прад­ме­таў і аб’ектаў і іх не­маш­таб­ную су­вы­мер­насць?

А мо­жа быць, ён на імгнен­не ад­чуе, што сам ру­ха­ецца. На­прык­лад, плы­ве на ка­раб­лі, і ў вак­не яго ка­юты змя­ня­юцца адзін за ад­ным зна­ёмыя і доў­га­ча­ка­ныя або чу­жыя і аб­ыя­ка­выя, але за­ўсё­ды жы­выя воб­ра­зы».

Ку­ра­тар пра­екта вы­ка­рыс­тоў­вае пры­ём та­та­ль­най інста­ля­цыі, які ўклю­чае ў ся­бе ві­зу­аль­ны ві­дэ­ашэ­раг і прад­мет­ны рад, што вы­хо­дзіць у пра­сто­ру па­ві­ль­ёна. Ён пры­му­шае гле­да­ча сес­ці за стол і гля­дзець на стол — да­мі­нан­ту на экра­не. А за­тым, атры­маў­шы аса­ло­ду ад воб­раз­ных аса­цы­яцый, су­тык­нуц­ца з мі­ні­ма­ліс­тыч­най арт-інста­ля­цы­яй.

Пя­соч­ны га­дзін­нік, фор­ма яко­га то­ль­кі ўгад­ва­ецца па ма­се мі­ні-прад­ме­таў, што пе­ра­сы­па­юцца, пры­му­шае гле­да­ча спы­ніц­ца пе­рад ві­зу­аль­най за­кон­ча­нас­цю да­дзе­на­га аб’екта, про­ці­пас­таў­ле­на­га бяс­кон­цай пра­цяг­лас­ці ві­дэ­ашэ­ра­гу. Ра­ма­на За­сло­на­ва перш за ўсё ці­ка­віць унут­ра­ная кан­тра­вер­за фар­ма­ль­на­га арт-аб’­екта, які ба­лан­суе па­між маў­клі­вай са­ма­дас­тат­ко­вас­цю, з ад­на­го бо­ку, і здо­ль­нас­цю ста­віць пра­блем­ныя (фі­ла­соф­скія) пы­тан­ні — з дру­го­га.

Ці з’яўля­ецца ў цэ­лым пра­ект За­сло­на­ва «гер­ме­тыч­ным» і са­ма­дас­тат­ко­вым або ўсё ж та­кі то­ль­кі імі­туе гэ­тыя якас­ці? Хут­чэй, ён мае скры­тыя мар­ке­ры гэ­тай імі­та­цыі, «шчы­лі­ны» для гле­да­ча. Іншы­мі сло­ва­мі, пра­ект са­мой сва­ёй струк­ту­рай ад­сы­лае да кан­тэк­стаў улас­на­га ства­рэн­ня, успры­ман­ня і інтэр­прэ­та­цыі, пры­му­шае рэ­флек­са­ваць, гэ­та зна­чыць на­бы­вае ста­тус прад­укту шма­т­уз­роў­не­вай сіс­тэ­мы су­час­на­га мас­тац­тва.

На­тал­ля Ша­ран­го­віч