Як на рус­ка­га Шэк­спі­ра

№ 5 (410) 01.05.2017 - 31.05.2017 г

«Ша­лё­ныя гро­шы» Аляк­сан­дра Астроў­ска­га ў Су­час­ным мас­тац­кім тэ­атры
Па вы­ні­ках IV Рэ­спуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су тэ­атра­ль­на­га мас­тац­тва «На­цы­яна­ль­ная тэ­атра­ль­ная прэ­мія» (2016 год) тво­ры рус­кай кла­сі­кі (Льва Тал­сто­га, Анто­на Чэ­ха­ва, Мак­сі­ма Гор­ка­га, Андрэя Пла­то­на­ва) фі­гу­ра­ва­лі ў ся­мі на­мі­на­цы­ях з дзе­вят­нац­ца­ці: адзна­ча­лі­ся леп­шыя айчын­ныя тэ­атра­ль­ныя ра­бо­ты.

У рэ­йтын­гу «Топ-10 леп­шых бе­ла­рус­кіх спек­так­ляў» за 2016 год, скла­дзе­ным інтэр­нэт-пра­ектам «Тэ­атра­ль­ная Бе­ла­русь» і за­сна­ва­ным на мер­ка­ван­нях кры­ты­каў, жур­на­ліс­таў і бло­ге­раў, спек­так­лі па тво­рах рус­кай кла­сі­кі тры­ва­ла за­ня­лі дзве па­зі­цыі: «На дне» Мак­сі­ма Гор­ка­га ў па­ста­ноў­цы Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га тэ­атра ля­лек — II мес­ца і «Крэй­ца­ра­ва са­на­та» Льва Тал­сто­га ў Ма­гі­лёў­скім аб­лас­ным дра­ма­тыч­ным тэ­атры — IV мес­ца. На та­кім ку­ль­тур­ным фо­не свой унё­сак у за­сва­енне рус­кай кла­січ­най дра­ма­тур­гіі пад­рых­та­ваў і Су­час­ны мас­тац­кі тэ­атр (СМТ). Рэ­жы­сёр Ігар Ка­за­коў, вя­до­мы сен­са­цый­ны­мі па­ста­ноў­ка­мі ў Ма­гі­лёў­скім аб­лас­ным тэ­атры ля­лек — «Гам­ле­там» Уіль­­яма Шэк­спі­ра і «На дне» Мак­сі­ма Гор­ка­га, ажыц­ця­віў на сцэ­не пры­ват­на­га тэ­атра ад­ну са сва­іх не­шмат­лі­кіх дра­ма­тыч­ных пра­па­ноў — аль­тэр­на­тыў­ную інтэр­прэ­та­цыю ка­ме­дыі «Ша­лё­ныя гро­шы» Аляк­сан­дра Астроў­ска­га.

Рэ­жы­сёр звяр­та­ецца да су­час­на­га гле­да­ча праз рус­кую дра­ма­тур­гіч­ную кла­сі­ку XIX ста­год­дзя ў спа­лу­чэн­ні з ві­зу­аль­най і му­зыч­най эстэ­ты­кай ХХ ста­год­дзя. Мас­тач­ка-па­ста­ноў­шчы­ца Але­на Ігру­ша на­поў­ні­ла сцэ­ніч­ную пра­сто­ру пра­зрыс­ты­мі плас­ты­ка­вы­мі кан­струк­цы­ямі, якія ад­на­ча­со­ва на­гад­ва­юць і ве­ча­ро­выя асвет­ле­ныя віт­ры­ны, і дзвяр­ную кру­цёл­ку су­пер­мар­ке­та — па­зна­ва­ль­ныя адзна­кі гра­мад­ства спа­жы­ван­ня. Па­куль гля­дзе­ль­ня за­паў­ня­ецца і ча­кае па­чат­ку, гу­чыць сты­лё­вая джа­за­вая му­зы­ка, а на сцэ­не за пра­зрыс­тай пе­ра­га­род­кай, як за шклом, ка­му­ні­ку­юць, ру­ха­юцца, жэс­ты­ку­лю­юць пер­са­на­жы — ні­бы ў мод­ным рэ­алі­ці-шоу.

Пер­шая сцэ­на, дзе Ця­ля­цьеў (Сяр­гей Са­вян­коў) раз­ва­жае пра Ча­бак­са­ра­вых ды іхняе ата­чэн­не (так зва­нае ко­ла), су­пра­ва­джа­ецца дэ­фі­ле Лі­дач­кі (Анас­та­сія Уша­ко­ва), Надзеі Анто­наў­ны (Ві­яле­та Сар­ві­ра­ва) і Ку­чу­ма­ва (Ула­дзі­мір Уша­коў). Сцэ­на шлю­бу і ды­ялог Ва­сі­ль­ко­ва з Лі­дач­кай «пад вян­цом» пры­па­даб­ня­юцца да эпі­зо­да з кі­нас­туж­кі «Чэ­хаў­скія ма­ты­вы» Кі­ры Му­ра­та­вай. Гра­тэс­ка­вую, на­ват бру­та­ль­ную сцэ­ну вя­се­ль­най гу­лян­кі Ігар Ка­за­коў вы­ра­шае як жор­сткую гу­тар­ку з гле­да­ча­мі.

Ві­зу­аль­ны рэй у спек­так­лі вя­дзе знак аме­ры­кан­ска­га до­ла­ра — фе­тыш ма­тэ­ры­яль­на­га све­ту Ча­бак­са­ра­вых. «Гра­шо­вае дрэ­ва», ды­ван у вы­гля­дзе ку­пю­ры ў сто до­ла­раў, аб­іўка ка­на­пы з та­кой са­май вы­явай — кра­са­моў­ныя дэ­та­лі інтэ­р’е­ру іх ста­ліч­ных апар­та­мен­таў. На­ўмыс­ны кіч сцэ­ніч­ных гар­ні­ту­раў ад­сы­лае гле­да­ча да эпо­хі нэ­па і ўдак­лад­няе ха­рак­та­ры пер­са­на­жаў. Ад­мыс­ло­вае зна­чэн­не на­бы­вае і ля­леч­ны воб­раз Лі­дач­кі (ён да­ся­гае са­п­раў­дна­га апа­фе­озу пры кан­цы дзея­ння), і про­сты ва­сі­лёк на пін­жа­ку Ва­сі­ль­ко­ва, і яго­ныя за­ла­тыя бо­ты ў фі­на­ль­най сцэ­не, і пін­жак Ку­чу­ма­ва, спя­рэш­ча­ны ўсё ты­мі ж гра­шо­вы­мі вы­ява­мі (мас­тач­ка па кас­цю­мах Ма­ры­на Алек­на).

Су­р’ёз­ная пра­бле­ма акцёр­ска­га вы­ка­нан­ня — дык­цыя: ад­мет­ныя рэ­плі­кі дра­ма­тур­га за­ла ча­сам не да­чу­вае. Ня­гле­дзя­чы на гэ­ты істот­ны не­да­хоп, трэ­ба адзна­чыць воб­раз Надзеі Ча­бак­са­ра­вай, по­ўны не­ты­по­вых эма­цый­ных фар­баў і твор­чых ад­крыц­цяў вы­ка­наў­цы Ві­яле­ты Сар­ві­ра­вай, і воб­раз Ва­сі­ль­ко­ва, які Аляк­сей Сян­чы­ла бу­дуе арга­ніч­на і пе­ра­ка­наў­ча.

Не зва­жа­ючы на ад­кры­тасць ды «ча­роў­насць дзя­воц­кас­ці», Лі­дач­ка ў вы­ка­нан­ні Анас­та­сіі Уша­ко­вай ні­як не пад­обная да пры­ця­га­ль­на­га «ма­ты­ля з за­ла­тым пыл­ком на кры­лах», на яко­га ма­ецца шмат ахво­чых у мас­коў­скім све­це. Пад­час фі­­наль­­на­га ма­на­ло­гу Лі­дач­кі, раз­ві­тан­ня з дзя­во­чым жыц­цём і па­ву­чан­няў та­кім са­мым, як яна, спа­да­рыч­нам, Ва­сі­ль­коў вы­но­сіць бант і цэ­ла­фан, а Ця­ля­цьеў з Ку­чу­ма­вым... па­ку­юць пан­енку як пад­ару­нак му­жу, рых­ту­ючы яе да но­ва­га жыц­ця ў вёс­цы.

Асэн­са­ван­не рус­кай кла­січ­най дра­ма­тур­гіі ў су­час­ным тэ­атра­ль­ным пра­цэ­се Бе­ла­ру­сі ад­бы­ва­ецца ў рэ­чыш­чы за­сва­ення агу­ль­на­сус­вет­най ку­ль­тур­най спад­чы­ны, па-за кан­тэк­стам эва­лю­цыі рус­кай ку­ль­ту­ры ў асоб­ку. У по­шу­ку сус­вет­ных ана­ло­гій Ігар Ка­за­коў над­ае «Ша­лё­ным гра­шам» гу­чан­не «Утай­ма­ван­ня на­ра­віс­тай», пра­па­ну­ючы нам зір­нуць на Астроў­ска­га як на «рус­ка­га Шэк­спі­ра».

Дзміт­рый Ерма­ло­віч-Да­шчын­скі