Зроб­ле­на in Academia

№ 5 (410) 01.05.2017 - 31.05.2017 г

Опе­ра Ра­вэ­ля «Дзі­ця і ча­раў­ніц­тва» ў Мін­ску
У чым пры­зна­чэн­не Опер­най сту­дыі Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі? На­блі­зіць сту­дэн­таў да рэ­алій Вя­лі­ка­га тэ­атра, у якім ім, маг­чы­ма, да­вя­дзец­ца пра­ца­ваць? Ка­лі так, дык сту­дый­ная па­ста­ноў­ка «Дзі­ця і ча­раў­ніц­тва» Ма­ры­са Ра­вэ­ля свай­го пры­зна­чэн­ня… не спраў­дзі­ла. Бо ад­да­лі­ла ўдзе­ль­ні­каў ад ця­пе­раш­няй рэ­пер­ту­арнай па­лі­ты­кі на­ша­га Опер­на­га, за­цык­ле­най пе­ра­важ­на на «рас­кру­ча­ных» тво­рах ХІХ ста­год­дзя.

Парт­ыту­ра «Дзі­ця...» бы­ла на­пі­са­на ў кан­цы снеж­ня 1924-га і праз тры ме­ся­цы па­стаў­ле­на ў Фран­цыі, на ра­дзі­ме кам­па­зі­та­ра, і зра­біў­ся на сён­ня сус­вет­най кла­сі­кай. Але ў нас яна — не­вя­до­мая, як і мно­гія іншыя за­ход­нія са­чы­нен­ні ХХ ста­год­дзя. І тут рап­там Ра­вэль з яго по­лі­сты­ліс­ты­кай, дзе ёсць на­ват лёг­кі джаз, які ў на­шай Ака­дэ­міі «не пра­хо­дзяць». Дык што, ра­та­ваць сту­дэн­таў ад гэ­тай не­па­сі­ль­най нош­кі? Але ж яны і спя­ва­лі, і ру­ха­лі­ся вы­дат­на! Хоць удзе­ль­ні­ча­лі ў па­ста­ноў­цы пе­ра­важ­на 2-гі і 4-ы кур­сы — па ва­ка­ль­ных мер­ках, зу­сім яшчэ «пту­ша­ня­ты».

Рэ­жы­сёр­кай-па­ста­ноў­шчы­цай вы­сту­пі­ла Ган­на Ма­тор­ная, вя­до­мая па спек­так­лях у Бе­ла­рус­кім ака­дэ­міч­ным му­зыч­ным тэ­атры. Яна ж за­бяс­пе­чы­ла ад­мет­ную сцэ­наг­ра­фію, дзе шы­ро­ка вы­ка­рыс­тоў­ва­ла­ся са­ма­стой­на зроб­ле­нае ві­дэа. Ды­ры­жо­рам-па­ста­ноў­шчы­кам стаў Аляк­сандр Вы­соц­кі, яко­га час­та мож­на ба­чыць за пу­ль­там На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га на­род­на­га аркес­тра імя Жы­но­ві­ча. А надзі­ва ба­га­тае плас­тыч­нае ра­шэн­не — дып­лом­ная пра­ца ма­ла­дой ха­рэ­ограф­кі Юліі Ме­ль­ні­чук, што за­кан­чвае Ака­дэ­мію му­зы­кі па кла­се на­род­на­га артыс­та Бе­ла­ру­сі, пра­фе­са­ра Ва­лян­ці­на Елі­зар’ева.

Уліч­ва­ючы акус­тыч­ныя ўмо­вы кан­сер­ва­тор­скай за­лы, не­прыс­та­са­ва­най для опер­ных па­ста­но­вак (тут ад­сут­ні­чае аркес­тра­вая яма), ства­ра­ль­ні­кі спек­так­ля вы­ка­рыс­та­лі інстру­мен­та­ль­ны ансамбль, і гэ­та да­зво­лі­ла бе­раж­лі­ва ста­віц­ца да ма­ла­дых га­ла­соў, не вы­му­ша­ючы іх фар­сі­ра­ваць гу­чан­не. У ро­лі аркес­тра­ва­га tutti бы­лі за­дзей­ні­ча­ны Сяр­гей Мі­ку­лік (ра­яль) і Лі­лія Ту­ра­вец (сін­тэ­за­тар). Не­кра­ну­ты­мі за­ста­лі­ся ка­ла­рыс­тыч­ныя парт­ыі шмат­лі­кіх удар­ных, на якіх ігра­лі Антон Не­вя­роў­скі і Ва­ле­рыя Ры­бін­ская, а так­са­ма жы­вое ды­хан­не флей­ты Ган­ны Пы­ка­вай. Ура­жан­не бы­ло, быц­цам па ўда­ла зроб­ле­най рэ­пра­дук­цыі «пра­йшлі­ся» звер­ху пэн­дзлем, вы­лу­чыў­шы на кар­ці­не най­бо­льш важ­ныя дэ­та­лі.

Пры та­кім рас­кла­дзе на пер­шым пла­не апы­ну­лі­ся ва­ка­ліс­ты. У опе­ры бо­льш за двац­цаць дзей­ных асоб, і амаль усе эпі­за­дыч­ныя. Што мо­жа быць леп­шым для сту­дэн­цка­га спек­так­ля! У кож­на­га свая не­вя­ліч­кая, ад­нак пры­кмет­ная со­ль­ная парт­ыя, у не­ка­то­рых па дзве. Усе яны — роз­на­ха­рак­тар­ныя, яркія па­вод­ле інта­на­цый­нас­ці і плас­ты­кі, праз якую трэ­ба бы­ло сыг­раць не то­ль­кі Кот­ку з Ка­том ці Пры­нцэ­су, але, да пры­кла­ду, Жаб­ку, Стра­ка­зу, Агонь, Ка­жа­на, Дрэ­ва. Дый удзе­ль­ні­кам хо­ру трэ­ба бы­ло ўвесь час пе­ра­ўва­саб­ляц­ца ў «ажыў­ле­ныя» хат­нія рэ­чы, рас­лі­ны, жы­вё­лін, а яшчэ ў по­пел, ліч­бы, ма­люн­кі на шпа­ле­рах. Атмас­фе­ры ча­раў­ніц­тва ве­ль­мі да­па­ма­га­лі ві­дэ­авы­явы, іх па­праў­дзе фан­та­зій­нае пе­ра­ўтва­рэн­не ва ўсё но­выя ма­люн­кі-сім­ва­лы.

Парт­ыі хлоп­чы­каў, пад­лет­каў, зу­сім ма­ла­дзе­нь­кіх юна­коў звы­чай­на пі­шуць у опе­рах для мец­ца-сап­ра­на (Ке­ру­бі­на ў «Вя­сел­лі Фі­га­ра», Паж у «Ба­ле-мас­ка­ра­дзе», Ва­ня ў «Жыц­ці за ца­ра»). Не аб­мі­нуў тра­ды­цыю і Ра­вэль. А вось на­шы па­ста­ноў­шчы­кі ад яе ад­мо­ві­лі­ся: над­та ўжо не­на­ту­ра­ль­на вы­гля­да­юць та­кія ге­роі. І ад­да­лі цэн­тра­ль­ную парт­ыю Дзі­ця­ці лі­рыч­на­му ба­ры­то­ну. Мі­ха­іл Лі­ла, яко­га мно­гія па­мя­та­юць яшчэ па ад­бо­рах на дзі­ця­чае «Еўра­ба­чан­не», спра­віў­ся з ёй бліс­ку­ча! За­йма­ючы­ся ў Ака­дэ­міі, ён па­ра­ле­ль­на пра­цуе ў Му­зыч­ным тэ­атры, дзе яго­ныя ге­роі звы­чай­на бо­льш стры­ма­ныя, не та­кія ру­ха­выя, не­пас­рэд­ныя, вы­раз­ныя па сцэ­ніч­ных па­во­дзі­нах. А тут — су­пер­зор­ка! У ата­чэн­ні не менш зор­ных астат­ніх удзе­ль­ні­каў.

І ўсё б доб­ра, ды... Ня­ўжо та­кі пра­ект за­ста­нец­ца «ад­на­ра­зо­вым»? Ка­лі­сь­ці Опер­ная сту­дыя ме­ла маг­чы­масць гас­тра­ля­ваць — хоць бы па рэ­спуб­лі­цы. Ня­ўжо сён­ня мы ў та­кой сту­пе­ні за­мож­ныя, што мо­жам здзяй­сняць па­ста­ноў­ку дзе­ля адзі­на­га па­ка­зу? На які, да­рэ­чы, праз аб­ме­жа­ва­насць мес­цаў у за­ле не па­тра­пі­лі мно­гія і мно­гія жа­да­ючыя. І гэ­та без ані­яка­га пі­яру. А ка­лі спек­такль раз­рэк­ла­ма­ваць? Упэў­не­на: на­ве­даў­шы та­кую опе­ру, пуб­лі­ка зме­ніць улас­ную кан­сер­ва­тыў­насць на пра­гу чар­го­вых му­зыч­ных на­ві­нак.

Надзея Бун­цэ­віч