А ў но­тах за­ста­ла­ся ду­ша...

№ 5 (410) 01.05.2017 - 31.05.2017 г

Кан­цэрт па­мя­ці кам­па­зі­та­ра Але­ся Раш­чын­ска­га
На гэ­тую ве­ча­ры­ну, якая ад­бы­ла­ся ў вя­лі­кай за­ле Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі, про­ста не­маг­чы­ма бы­ло не пры­йсці. З бе­ла­рус­кім кам­па­зі­та­рам Але­сем Раш­чын­скім я бы­ла зна­ёмая да­ўно.

Яшчэ ў 2003 го­дзе на ста­рон­ках «Мас­тац­тва» вы­йшла мая раз­гор­ну­тая гу­тар­ка з ім. Кам­па­зі­тар і вя­до­мы пед­агог не­адной­чы за­пра­шаў на кан­цэр­ты і экза­ме­ны ха­ра­во­га ад­дзя­лен­ня, што ла­дзі­лі­ся ў род­най яму Мін­скай му­зыч­най ву­чэ­ль­ні імя Глін­кі. Ад­дзя­лен­не ён ка­лі­сь­ці ства­рыў, бо­льш за тры з па­ло­вай дзе­ся­ці­год­дзі быў яго за­гад­чы­кам, кі­раў­ні­ком хо­ру. Вы­кла­даў ды­ры­жы­ра­ван­не, чы­тан­не ха­ра­вых парт­ытур, на­ву­чаў апра­цоў­цы і аран­жы­роў­цы на­род­ных пе­сень.

На­огул Алесь Ула­дзі­мі­ра­віч за­стаў­ся ў па­мя­ці ве­ль­мі ду­шэў­ным і цёп­лым ча­ла­ве­кам. Сап­раў­дным бе­ла­ру­сам — чу­лым, сціп­лым, які ві­да­воч­на не­да­ацэ­нь­ваў зроб­ле­нае ім са­мім. За­хоп­ле­ным му­зы­кай у роз­ных яе пра­явах, са­чы­нен­нем улас­ных тво­раў, збі­ран­нем і пе­ра­асэн­са­ван­нем фальк­ло­ру (ён аўтар бо­льш за 400 апра­цо­вак на­род­ных пе­сень), вы­дан­нем збор­ні­каў, што по­тым зро­бяц­ца асно­вай рэ­пер­ту­ару шмат­лі­кіх ка­лек­ты­ваў, вы­ха­ван­нем ма­ла­дых хор­май­страў, ды­ры­жо­раў, апан­та­ных, як і ён, пры­га­жос­цю і энер­ге­тыч­най сі­лай аўтэн­тыч­най пес­ні.

У ве­ча­ры­не, якую арга­ні­за­ва­лі ды ве­ль­мі год­ным чы­нам пра­вя­лі бы­лыя вы­ха­ван­цы Але­ся Ула­дзі­мі­ра­ві­ча (аўтар­ка пра­екта Юлія Юхно-Та­ра­се­віч), удзе­ль­ні­ча­лі пе­ра­важ­на ка­лек­ты­вы Мін­ска­га му­зыч­на­га ка­ле­джа. Пра­ект пе­ра­ка­наў у раз­на­стай­нас­ці і надзвы­чай­ным ба­гац­ці яго твор­чых інта­рэ­саў. Шка­да, што та­кая імпрэ­за не ад­бы­ла­ся 5-10 га­доў та­му. Яна пры­му­сі­ла б іна­чай успры­маць Раш­чын­ска­га-кам­па­зі­та­ра. Па­мя­таю, у інтэр­в’ю «Мас­тац­тву» ён рас­па­вя­даў, як у кра­са­ві­ку 1999-га ла­дзіў аўтар­скі ве­чар у за­ле фі­лар­мо­ніі. З на­го­ды ўлас­на­га 50-год­дзя і 25-год­дзя твор­час­ці. Сам пра­гра­му фар­ма­ваў, сам квіт­кі рас­паў­сю­джваў. Ду­маю, шмат­лі­кія арга­ні­за­цый­ныя кло­па­ты (які­мі ў пры­нцы­пе не па­ві­нен за­ймац­ца твор­ца) у не­чым ад­штур­хну­лі Але­ся Раш­чын­ска­га ад та­го, каб за­ся­ро­дзіц­ца най­перш на ўлас­ных опу­сах. Са­чы­нен­ні, прад­стаў­ле­ныя ў 1-м ад­дзя­лен­ні, якраз і да­лі ўяў­лен­не аб раз­ма­ітас­ці інта­рэ­саў кам­па­зі­та­ра. Най­бо­льш маш­таб­ным тво­рам, зра­зу­ме­ла, успры­ма­ла­ся ара­то­рыя «Сму­так па­мя­ці», пры­све­ча­ная ба­ць­ку-фран­та­ві­ку. Ара­то­рыя на­пі­са­на на вер­шы айчын­ных па­этаў, у сва­іх му­зыч­на-па­этыч­ных воб­ра­зах яна ад­люс­троў­вае дра­ма­тызм тых па­дзей. Пра­ца бы­ла ўва­соб­ле­на Кан­цэр­тным хо­рам і сім­фа­ніч­ным аркес­трам му­зыч­на­га ка­ле­джа (мас­тац­кі кі­раў­нік хо­ру Аляк­сей Сніт­ко, ды­ры­жор Мі­ка­лай Ма­ка­рэ­віч). Слу­ха­ючы «Сму­так па­мя­ці», я дзі­ві­ла­ся гус­ту, ад­люс­тра­ва­на­му ў вы­ба­ры вер­шаў, і вас­тры­ні, экс­прэ­сіў­нас­ці аркес­тра­вых ды ва­ка­ль­ных срод­каў. Ма­ляў­ні­часць му­зыч­най плы­ні, умен­не вы­на­ход­лі­ва пад­аць кож­ны інстру­мент аркес­тра — якас­ці, улас­ці­выя мно­гім вы­ха­ван­цам Яўге­на Гле­ба­ва. На­га­даю, Раш­чын­скі меў дзве вы­шэй­шыя му­зыч­ныя ад­ука­цыі: як ха­ра­вы ды­ры­жор — у зна­ка­мі­тай рас­ійскай Гне­сін­цы, як кам­па­зі­тар — у на­шай Ака­дэ­міі му­зы­кі.

Дру­гое ад­дзя­лен­не ве­ча­ры­ны бы­ло ад­да­дзе­на пе­ра­важ­на апра­цоў­кам на­род­ных пе­сень, зроб­ле­ных Але­сем Ула­дзі­мі­ра­ві­чам. Іх вы­кон­ва­лі ўзор­ны ка­лек­тыў «Жа­лей­ка», ансамбль на­род­най пес­ні «Ка­ха­нач­ка» БНТУ, на­род­ны хор імя Раш­чын­ска­га. Апош­ні, якім кі­руе Ган­на Да­ўга­по­ла­ва, зра­біў най­бо­льш моц­нае ўра­жан­не.

Ма­са­вы слу­хач ве­дае шэ­раг фа­льк­лор­ных тво­раў, якія ўспры­ма­юцца як хрэс­та­ма­тый­ныя, — «Ку­па­лін­ка», «Рэ­ча­нь­ка». На­род­ныя пес­ні, па­чу­тыя на ве­ча­ры­не па­мя­ці Раш­чын­ска­га, у не­ча­ка­ных апра­цоў­ках, све­жых і яркіх, пе­ра­ка­на­лі, што ўлас­ную аўтэн­ты­ку мы як след не ве­да­ем! А ка­лі ве­да­ем, дык адзін­ка­выя экзэм­пля­ры, якія не да­юць уяў­лен­ня пра ўвесь ма­сіў. У дру­гой па­ло­ве кан­цэр­та пра­гу­ча­ла шмат ака­пэ­ль­ных ха­роў — «За рэ­чкай за ра­кой», «З-пад бе­ла­га ка­муш­ка». Пес­ня «Ой, сі­вы конь бя­жыць» успры­ма­ла­ся як пры­клад ме­на­ві­та кам­па­зі­тар­ска­га пра­чы­тан­ня фа­льк­ло­ру, ка­лі пры­га­жосць ме­ло­дыі ядна­ецца з вы­тан­ча­най аран­жы­роў­кай. У гэ­тых са­чы­нен­нях ад­чу­ва­лі­ся кра­са і энер­ге­тыч­ная моц, якія кра­на­лі да глы­бі­ні ду­шы і пры­му­ша­лі га­на­рыц­ца пад­обны­мі ўзо­ра­мі. За­адно і тым, хто ад­шу­каў, за­ха­ваў і да­нёс іх, ня­хай і праз сва­іх вуч­няў, да шы­ро­кай аўды­то­рыі. Вір­ту­озны­мі што ў кам­па­зі­тар­скім ра­шэн­ні, што ў ха­ра­вым ува­саб­лен­ні ўспры­ма­лі­ся тво­ры «Ку­па­лён­ка», «Во­ль­ны ве­цер», «Па­клон та­бе, мой бе­ла­рус­кі краю».

Ве­ча­ры­на атры­ма­ла­ся цёп­лая, ду­шэў­ная, раз­на­стай­ная па жан­рах, ба­га­тая на не­ча­ка­ныя ўра­жан­ні. Яна вы­гля­да­ла як ад­на­ўлен­не мас­тац­кай, ма­ра­ль­най спра­вяд­лі­вас­ці. Дзя­куй, што ў та­ко­га пед­аго­га ёсць та­кія вуч­ні! То­ль­кі ад­но пы­тан­не за­да­ва­ла я са­бе пад­час кан­цэр­та: ня­ўжо бе­ла­рус­кі твор­ца аб­авяз­ко­ва па­ві­нен па­мер­ці, каб по­тым яго­ныя вуч­ні арга­ні­за­ва­лі пад­обную імпрэ­зу? І мы на­рэш­це ўба­чы­лі, якую ба­га­тую спад­чы­ну па­кі­нуў па­сля ся­бе Алесь Раш­чын­скі як кам­па­зі­тар і збі­ра­ль­нік фа­льк­ло­ру. Ніх­то кан­крэт­на ў нас як бы і не ві­на­ва­ты, што так атрым­лі­ва­ецца, што ня­ма (ці ка­тас­тра­фіч­на не ха­пае) пра­су­ну­тых ме­не­джа­раў, цэн­траў і фес­ты­ва­ляў су­час­най, ме­на­ві­та не­пап­со­вай му­зы­кі. Сі­ту­ацыя, ка­лі ў свой час артыс­таў не чу­юць, не лю­бяць і не цэ­няць, а ша­ну­юць за­поз­не­на, раз-по­раз па­ўта­ра­ецца. І гэ­та пе­ра­кон­вае: айчын­ны май­стра, тым бо­льш у га­лі­не ака­дэ­міч­най або на­род­най му­зы­кі, на жаль, мае ма­ла ўва­гі і па­ва­гі. Асаб­лі­ва па­куль жы­вы.

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі