Тэр­мен­вокс, ман­да­лі­на і Рэ­кві­ем

№ 5 (410) 01.05.2017 - 31.05.2017 г

XXXIII Фес­ты­валь мас­тац­тваў «Мін­ская вяс­на»
Фес­ты­валь — гэ­та свя­та. Та­кі сэнс за­кла­дзе­ны ў са­мой эты­ма­ло­гіі сло­ва. А свя­та — гэ­та што­сь­ці су­пра­ць­лег­лае буд­ням. І ме­на­ві­та ў тым сут­насць. Не ў па­ра­днас­ці. Не ў раз­гу­ле. Не ў пад­арун­ках. Не ў гас­цях. Усё гэ­та мо­жа быць, а мо­жа не быць. Сут­насць свя­та — у маг­чы­мас­ці вы­рвац­ца з буд­няў. Спы­ніц­ца. За­ду­мац­ца. Азір­нуц­ца. Успом­ніць. Па­ма­рыць.

На афі­шах фес­ты­валь быў анан­са­ва­ны ўся­го то­ль­кі як цыкл кан­цэр­таў. Мо­жа быць, і спра­вяд­лі­ва, ка­лі ўлі­чыць, на­ко­ль­кі яркі­мі і на­сы­ча­ны­мі бы­лі фі­лар­ма­ніч­ныя буд­ні, што па­пя­рэд­ні­ча­лі яму. Да­стат­ко­ва зга­даць юбі­лей Ула­дзі­мі­ра Пер­лі­на, бліс­ку­чыя гас­тро­лі ад­эска-швей­цар­ска­га скры­па­ча Па­ўла Вер­ні­ка­ва, фар­тэ­пі­яннае Duetissimo, мін­скія прэ­м’е­ры кла­ве­сін­най сім­фо­ніі Вай­нбер­га і гай­днаў­скай ара­то­рыі «По­ры го­да» — і ста­но­віц­ца зра­зу­ме­ла: на та­кім фо­не пад­нес­ці сен­са­цыю не над­та про­ста.

***

Тым не менш сен­са­цыя зда­ры­ла­ся, ка­лі ў Вя­лі­кай за­ле фі­лар­мо­ніі вы­сту­піў кі­тай­скі пі­яніст Джэ Юэн. Яго пра­гра­ма на­зы­ва­ла­ся «Поў­нач, 1838... Ра­ман­тыч­нае пад­арож­жа». У ёй пра­гу­ча­лі два вы­дат­ныя тво­ры — Двац­цаць ча­ты­ры прэ­лю­дыі, op. 28 Фрэ­дэ­ры­ка Ша­пэ­на і «Крэй­сле­ры­яна», op. 16 Ро­бер­та Шу­ма­на. Аб­одва са­чы­нен­ні бы­лі на­пі­са­ны ў 1838 го­дзе, ка­лі Ша­пэн, яшчэ не па­зба­віў­шы­ся ад ка­хан­ня да Ма­рыі Ва­дзі­ньс­кай, вы­пра­віў­ся су­мес­на з Жорж Санд на Ма­ёрку і там пад­ха­піў пра­сту­ду, якая ледзь не каш­та­ва­ла яму жыц­ця. А Шу­ман зма­гаў­ся з Фрыд­ры­хам Ві­кам за ру­ку яго да­чкі Кла­ры. І гэ­тыя пе­ра­жы­ван­ні вы­лі­лі­ся ў вяр­шын­ныя шэ­дэў­ры фар­тэ­пі­янна­га ра­ман­тыз­му. Ме­на­ві­та іх вяр­шын­насць за­ахво­ці­ла пі­яніс­та па­ра­ўнаць 1838 год з по­ўнач­чу. Бо ра­ман­тызм аса­цы­ятыў­на звя­за­ны з ноч­чу, а по­ўнач — апа­гей но­чы, як по­ўдзень — апа­гей дня.

Не ад­ра­зу зра­зу­ме­ла, з-за ча­го гэ­тыя два шэ­дэў­ры бы­лі апраў­ле­ныя п’е­са­мі з цык­ла «Musica ricercata» вен­гер­ска­га аван­гар­дыс­та Д’ёрдзя Лі­ге­ці. Як і ўсе, хто гля­дзеў «Кас­міч­ную ад­ысею 2001 го­да» Стэн­лі Куб­ры­ка з му­зы­кай Лі­ге­ці, я ча­ка­ла, што п’е­сы бу­дуць са­на­рыс­тыч­ны­мі або як мі­ні­мум ата­на­ль­ны­мі. Але ака­за­ла­ся, што яны кан­трас­ту­юць з ра­ман­тыз­мам ані бо­льш, чым тво­ры по­зня­га Пра­ко­ф’е­ва аль­бо Пу­лен­ка, і слу­жаць свай­го ро­ду шлю­зам па­між на­шай эпо­хай і ча­са­мі Шу­бер­та і Ша­пэ­на.

Зрэш­ты, скла­да­ная за­ду­ма так і за­ста­ла­ся б лі­та­ра­тур­най ме­та­фа­рай, ка­лі б Джэ Юэн не здо­леў удых­нуць у сваё вы­ка­нан­не сап­раў­ды ра­ман­тыч­нае, на­чное, хва­лю­ючае па­вет­ра. Але яму ўда­ло­ся пра­нік­нуць у са­мыя глы­бі­ні тво­раў і пры гэ­тым за­ха­ваць яснасць дум­кі, без­да­кор­ную ад­то­ча­насць фор­мы і да­ска­на­ласць пі­яніс­тыч­нае тэх­ні­кі.

***

Чар­го­выя дзі­во­сы пад­рых­та­ва­лі для нас Дзяр­жаў­ны ка­мер­ны аркестр Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь і яго га­лоў­ны ды­ры­жор Яўген Буш­коў. Тэр­мен­вокс — інстру­мент, які ні­ко­лі не гу­чаў у Мін­ску і хоць бы з гэ­тай на­го­ды пры­цяг­нуў знач­ную ці­каў­насць пуб­лі­кі. Тым бо­льш у тэр­мен­вок­се ха­ва­ецца шмат та­ямні­ча­га і не­зра­зу­ме­ла­га. Най­перш, што гэ­та ўво­гу­ле та­кое? Ці то му­зыч­ны інстру­мент, ці то фі­зіч­ны пры­бор (вы­мя­ра­ль­нік ды­элек­трыч­на­га ста­ну га­заў пры роз­ных ціс­ках і тэм­пе­ра­ту­рах), ці то пры­ла­да ахоў­най сіг­на­лі­за­цыі. Інстру­мент ле­ген­дар­ны хоць бы та­му, што на ім спра­ба­ва­лі іграць Аль­берт Эйнштэйн, Чар­лі Чап­лін і Ула­дзі­мір Ле­нін. А ства­ра­ль­ні­кі «між­зор­ка­ва­га па­слан­ня», ад­праў­ле­на­га ў 2001 го­дзе Еўпа­та­рый­скім пла­нет­ным ра­да­рам, усю зям­ную му­зы­ку за­ка­да­ва­лі ў гу­чан­не тэр­мен­вок­са. Хоць для свед­чан­ня пра ча­ла­вец­тва хут­чэй пад­ыш­ла б скрып­ка або сі­тар.

Сі­ла Буш­ко­ва ў тым, што, за­ваб­лі­ва­ючы пуб­лі­ку роз­ны­мі дзі­во­са­мі, ён ад­на­ча­со­ва за­йма­ецца му­зыч­ным асвет­ніц­твам і пра­па­ноў­вае тво­ры, ве­ль­мі ня­прос­тыя для ўспры­ман­ня. Гэ­тым раз­ам та­кім опу­сам ака­за­ла­ся Сім­фо­нія №2 для струн­на­га аркес­тра і тру­бы ad libitum швей­цар­ска-фран­цуз­ска­га кам­па­зі­та­ра Ане­ге­ра. Буй­ное са­чы­нен­не ва­енных га­доў пра скла­да­ныя люд­скія лё­сы, пра жыц­цё і смерць. Зда­ва­ла­ся, пры­чым тут тэр­мен­вокс, ка­лі яго на­ват ня­ма ў парт­ыту­ры? Ад­нак знай­шла­ся важ­ная за­чэп­ка. Ка­лі тру­ба ad libitum (гэ­та зна­чыць, па жа­дан­ні вы­ка­наў­цы), то мож­на яе за­мя­ніць якім за­ўгод­на інстру­мен­там — хай на­ват і тэр­мен­вок­сам.

Эфект ад та­кой за­ме­ны пе­ра­сяг­нуў усе ча­кан­ні. «Тру­ба архан­ге­ла» Ане­ге­ра пе­ра­тва­ры­ла­ся ў спе­вы рэ­фар­мац­ка­га хо­ру. Кры­ху зру­шы­лі­ся сэн­сы — і кан­траст па­між све­там Бос­кім і све­там ча­ла­ве­чым ужо не та­кі про­ста­лі­ней­ны, і кар­ны меч Гос­па­да пе­ра­тва­рыў­ся ў ве­ру і надзею.

Пра­гу­ча­лі ў кан­цэр­це і тво­ры, спе­цы­яль­на на­пі­са­ныя для тэр­мен­вок­са. Пры­кла­дам, «Пер­шая аэ­ра­фа­ніч­на­ая сю­іта» Іо­сі­фа Шы­лін­ге­ра (1929, Нью-Ёрк), у якой ка­лі­сь­ці са­лі­ра­ваў сам вы­на­ход­нік тэр­мен­вок­са Леў Тэр­мен з акам­па­не­мен­там Кліў­лен­дска­га сім­фа­ніч­на­га аркес­тра. Ды­ры­жор Яўген Буш­коў у сва­іх ка­мен­та­рах рас­па­вёў, што Шы­лін­гер, апра­ча ўся­го інша­га, быў на­стаў­ні­кам Джор­джа Гер­шві­на, Бэ­ні Гуд­мэ­на і Гле­на Мі­ле­ра. Але на­су­пе­рак аб­яцан­кам ні­якіх гер­шві­наў­скіх інта­на­цый у яго му­зы­цы я не па­чу­ла. Не­шта ад по­зня­га Рах­ма­ні­на­ва, не­шта ад ран­ня­га Шас­та­ко­ві­ча — а ўво­гу­ле са­ма­быт­на і све­жа, але ў меж­ах кла­сі­кі, без уся­ля­ка­га свін­гу. «Аэ­ра­фа­ніч­ная сю­іта» Шы­лін­ге­ра — адзін з пер­шых тво­раў для тэр­мен­вок­са.

П’е­са «Speleon» («Пя­чо­ра»), на­пі­са­ная Але­сяй Рас­тоў­скай па ўра­жан­нях ад экс­кур­сіі ў бай­ка­льс­кія пя­чо­ры, — най­свя­жэй­шы па ча­се твор для гэ­та­га інстру­мен­та. Але­ся са­чы­ні­ла яго спе­цы­яль­на для вы­ступ­лен­ня ў Мін­ску — пры­чым з улас­най іні­цы­яты­вы і не прэ­тэн­ду­ючы на га­на­рар. Вы­пус­кні­ца Мас­коў­скай кан­сер­ва­то­рыі і асіс­тэн­ту­ры-ста­жы­роў­кі па кам­па­зі­цыі і арга­не, аўтар­ка опе­ры «Ка­лыс­ка» па­вод­ле Го­га­ля і Кан­цэр­та для тэр­мен­вок­са з сім­фа­ніч­ным аркес­трам, лаў­рэ­атка шмат­лі­кіх кам­па­зі­тар­скіх кон­кур­саў і кон­кур­су фар­тэ­пі­яннай імпра­ві­за­цыі, дып­ла­ма­ва­ная спе­цы­яліст­ка па ігры на ка­ры­ль­ёне (ме­ха­ніч­ныя зва­ны), Рас­тоў­ская яшчэ і вір­ту­оз ігры на тэр­мен­вок­се. У гэ­тым мы ўпэў­ні­лі­ся пад­час яе вы­сту­пу з ка­мер­ным аркес­трам.

Вар­та за­зна­чыць, што ігра на тэр­мен­вок­се — спра­ва ня­прос­тая; у ім ня­ма ні струн, ні кла­па­наў, ні кла­віш, а то­ль­кі дзве антэ­ны, ад­на з якіх да­зва­ляе кі­ра­ваць вы­шы­нёй, а дру­гая — сі­лай гу­ку. Скла­да­ней за ўсё за­ха­ваць чыс­тую інта­на­цыю. Для гэ­та­га трэ­ба ста­яць не­ру­хо­ма і пра­ца­ваць да­лон­ню. Пра­бле­ма яшчэ і ў тым, што не­ру­хо­мая по­стаць вы­ка­наў­цы збі­вае з пан­та­лы­ку гле­да­чоў, якія звык­лі­ся ўспры­маць му­зы­ку не сто­ль­кі ву­ша­мі, ко­ль­кі праз знеш­няе вы­яўлен­не эмо­цый.

Ад­нак тыя цяж­кас­ці Але­сю Рас­тоў­скую ўво­гу­ле не за­сму­ча­юць. Я па­ці­ка­ві­ла­ся, дзе яна ава­ло­да­ла гэ­тым ча­раў­ніц­твам, бо ані­вод­ная ВНУ ў на­шых кра­ях не рых­туе пад­обных спе­цы­яліс­таў. «Звы­чай­на лю­дзі шу­ка­юць пры­ват­на­га пед­аго­га ці за­йма­юцца па аўдыя- і ві­дэ­аза­пі­сах, — па­тлу­ма­чы­ла Рас­тоў­ская. — Я па­чы­на­ла ў Лі­дзіі Ка­ві­най і по­тым удас­ка­на­ль­ва­ла­ся па за­пі­сах у Кла­ры Рак­мор».

Сваё май­стэр­ства Але­ся па­ка­за­ла ў роз­ных тво­рах — па­чы­на­ючы з «Ме­ло­дыі» Глю­ка і «Са­лаў­я» Аля­б’е­ва і да «Summertime» Гер­шві­на. Ад­нак най­пры­га­жэй пра­гу­ча­ла яе ўлас­ная п’еса, якая мак­сі­ма­ль­на рас­кры­ла ўсе вы­яўлен­чыя і гу­ка­выя маг­чы­мас­ці тэр­мен­вок­са.

***

У ад­роз­нен­не ад гэт­кай экзо­ты­кі, ман­да­лі­на і гі­та­ра вя­до­мыя ўсім і прад­стаў­лен­ня не па­тра­бу­юць. Але іх ста­тус пе­ра­важ­на бы­та­вы. Ідэя Сус­вет­ных дзён ман­да­лін­на-гі­тар­най му­зы­кі «Ман­да­лі­ні­сі­ма», што тра­ды­цый­на пра­во­дзяц­ца ў меж­ах фес­ты­ва­лю, — за­цвер­дзіць ман­да­лі­ну і гі­та­ру ў якас­ці па­ўнап­раў­ных кан­цэр­тных інстру­мен­таў, як, на­прык­лад, цым­ба­лы ці ба­ян.

Сё­ле­та гі­тар­на-ман­да­лін­ны кан­цэрт на­зы­ваў­ся «Bonjour, mandoline!» і саб­раў на ад­ной сцэ­не вір­ту­озаў з Бе­ла­ру­сі, Фран­цыі і Ка­на­ды. Усе яны па­пя­рэд­не ўдзе­ль­ні­ча­лі ў трох­дзён­ным фес­ты­ва­лі су­час­най ман­да­лі­на-гі­тар­най му­зы­кі ў Фран­цыі, які пра­хо­дзіў пад па­тра­на­жам фран­цуз­ска­га мэт­ра Ры­ша­ра Га­ль­яна. З бе­ла­рус­ка­га бо­ку вы­сту­паў не­апа­лі­тан­скі аркестр «Экс­прэ­сія» на ча­ле з яго за­сна­ва­ль­ні­кам Мі­ка­ла­ем Ма­рэц­кім, вя­до­мым бе­ла­рус­кім да­мрыс­там і ман­да­лі­ніс­там, да­цэн­там Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі. Экс­пе­ры­мент вы­явіў­ся на­сто­ль­кі ўда­лым, што час­тку пра­гра­мы вы­ра­шы­лі па­ўта­рыць у Мін­ску. Тым бо­льш Бе­ла­рус­кая фі­лар­мо­нія ста­віц­ца да пад­обных пра­ектаў ве­ль­мі доб­ра­зыч­лі­ва.

Ці атры­ма­ла­ся да­сяг­нуць вы­зна­ча­най мэ­ты? І так, і не. Ці­ка­васць да ман­да­лін­на-гі­тар­най му­зы­кі ў кра­іне ёсць, пуб­лі­ка пры­ма­ла му­зы­кан­таў з энту­зі­язмам. Але інта­рэс па­куль не да­сяг­нуў та­ко­га ўзроў­ню, які да­зва­ляў бы пе­ра­вес­ці гэ­ты мі­ні-фэст у вя­лі­кую за­лу Бе­ла­рус­кай фі­лар­мо­ніі.

Тое са­мае ты­чыц­ца і му­зыч­на­га бо­ку спра­вы. Вы­ка­наў­цы прад­э­ман­стра­ва­лі вы­со­кі ўзро­вень вір­ту­ознас­ці. Да­ка­за­лі, што ў ру­ках май­стра гэ­тыя інстру­мен­ты здо­ль­ныя вы­яўляць най­тан­чэй­шыя ню­ансы му­зыч­на­га змес­ту. Але — гэ­та да­ты­чыц­ца ў пер­шую чар­гу ман­да­лі­ны — для та­го, каб інстру­мент за­ва­яваў на­леж­нае мес­ца на фі­лар­ма­ніч­най эстра­дзе, не­абход­ны са­ма­быт­ны і яркі рэ­пер­ту­ар.

На жаль, у бе­ла­рус­кай му­зы­цы ня­ма ні­вод­на­га са­чы­нен­ня для ман­да­лі­ны, якое мож­на бы­ло б па­ра­ўнаць з Дру­гім кан­цэр­там для цым­ба­лаў з аркес­трам Дзміт­рыя Смо­льс­ка­га. Не ўпэў­не­ная, ці ёсць та­кі твор у фран­цуз­скай му­зы­цы. З та­го, што пра­гу­ча­ла ў кан­цэр­це, мя­не па-сап­раў­дна­му ўра­зі­ла то­ль­кі «Гер­ні­ка» Він­цэн­та Бір-Дэ­ман­дэ­ра — глы­бо­кая і змяс­тоў­ная, што аб­са­лют­на па-но­ва­му рас­кры­ла вы­раз­ныя маг­чы­мас­ці не­апа­лі­тан­ска­га аркес­тра. Ман­да­лін­на-гі­тар­ны тэмбр у да­дзе­ным вы­пад­ку не про­ста «адзеж­ка», якую мож­на змя­ніць на не­шта іншае. Гэ­та ма­гут­ны вы­раз­ны сро­дак, ён да­зва­ляе пе­рад­аць усю глы­бі­ню тра­ге­дыі і смут­ку, за­ха­піць слу­ха­ча і пры­му­сіць за­ду­мац­ца пра веч­насць.

***

«Мін­ская вяс­на» гэ­тым раз­ам уво­гу­ле пра­йшла пад зна­кам ма­ла­дос­ці, на­стаў­ніц­тва і вуч­нёў­ства. У меж­ах фес­ты­ва­лю ад­бы­ло­ся ўша­на­ван­не двух буй­ных пед­аго­гаў-му­зы­кан­таў. 21 кра­са­ві­ка ў Вя­лі­кай за­ле фі­лар­мо­ніі ад­быў­ся кан­цэрт па­мя­ці пра­фе­са­ра цым­бал Тац­ця­ны Пят­роў­ны Сер­гі­енка, да 70-год­дзя з дня яе на­ра­джэн­ня. Вы­сту­па­лі яе вы­пус­кні­кі ў су­пра­ва­джэн­ні На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га на­род­на­га аркес­тра імя Жы­но­ві­ча, які так­са­ма ў знач­най ме­ры скла­да­ецца з вы­пус­кні­коў яе кла­са.

А праз пяць дзён, так­са­ма ў Вя­лі­кай за­ле, ад­бы­ла­ся цэн­тра­ль­ная, на маю дум­ку, падзея фес­ты­ва­лю — кан­цэрт «Му­зыч­ная спад­чы­на пра­фе­са­ра Іры­ны Аляк­сан­драў­ны Цвя­та­евай: да 100-год­дзя з дня на­ра­джэн­ня». Цэн­тра­ль­най яна з’яўля­ецца хоць бы та­му, што астат­нія падзеі фэс­ту маг­лі быць, а маг­лі і не быць. Мож­на бы­ло пры­ду­маць іншую кан­цэп­цыю, за­пра­сіць іншых артыс­таў. За­мест тэр­мен­вок­са мог гу­чаць ме­та­ла­фон або ке­льц­кая арфа, за­мест ві­ялан­чэ­ліс­та Кі­ры­лы Ра­дзі­ма — які-не­будзь іншы, не менш зна­ка­мі­ты ві­ялан­чэ­ліст. Але 100-год­дзе вы­дат­на­га бе­ла­рус­ка­га фар­тэ­пі­янна­га пед­аго­га Іры­ны Цвя­та­евай, якое мы ад­свят­ка­ва­лі 29 кра­са­ві­ка, па­він­на бы­ло за­няць га­на­ро­вае мес­ца ў пра­гра­ме фес­ты­ва­лю. Та­му што Цвя­та­ева — ад­на з за­сна­ва­ль­ніц бе­ла­рус­кай фар­тэ­пі­яннай шко­лы, а фар­тэ­пі­янная шко­ла — ад­но з вяр­шын­ных да­сяг­нен­няў бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры, тое, чым мы па пра­ве мо­жам га­на­рыц­ца і чым зна­ка­мі­тыя ў све­це.

Ці­ка­вай атры­ма­ла­ся за­ду­ма кан­цэр­та: вы­сту­па­лі то­ль­кі «му­зыч­ныя ўну­кі» Іры­ны Аляк­сан­драў­ны, вуч­ні яе вуч­няў. Хоць і са­мі вуч­ні — на­род­ны артыст Бе­ла­ру­сі, пра­фе­сар Ігар Алоў­ні­каў, за­слу­жа­ны артыст Бе­ла­ру­сі, пра­фе­сар Юрый Гі­ль­дзюк, лаў­рэ­ат між­на­род­ных кон­кур­саў, да­цэнт Сяр­гей Мі­ку­лік (на­зы­ваю то­ль­кі тых, хто жы­ве і пра­цуе ў Мін­ску) — да гэ­та­га ча­су з’яўля­юцца бліс­ку­чы­мі кан­цэр­тны­мі пі­яніс­та­мі.

Ідэя ў тым, каб па­ка­заць пе­ра­емнасць тра­ды­цый, яе вы­ні­кі ў су­час­нас­ці і бу­ду­чы­ні. Плён апы­нуў­ся ў та­кой сту­пе­ні ба­га­тым, што кан­цэрт за­цяг­нуў­ся на тры з па­ло­вай га­дзі­ны. Са­мым ма­лод­шым з удзе­ль­ні­каў быў 12-га­до­вы Аль­герд Грыш­чан­ка (клас пра­фе­са­ра Гі­ль­дзю­ка). Ён кры­ху раз­гу­біў­ся, вы­сту­па­ючы на та­кой прэс­тыж­най сцэ­не, але пя­ву­чы гук ра­яля пад яго па­ль­ца­мі пры­му­сіў пра тое за­быць. Най­бо­льш вя­до­мы і «рас­кру­ча­ны», ня­гле­дзя­чы на ма­ла­досць, — 15-га­до­вы лаў­рэ­ат між­на­род­ных кон­кур­саў Ула­дзіс­лаў Хан­до­гій (клас Іры­ны Се­мя­ня­ка), які з не­звы­чай­най тон­кас­цю і глы­бі­нёй вы­ка­наў Ба­ла­ду № 3, op. 47 Фрэ­дэ­ры­ка Ша­пэ­на.

Акра­мя Ула­дзіс­ла­ва, а ён апош­нім ча­сам здзей­сніў якас­ны ска­чок у сва­ім му­зы­ка­ль­ным і пі­яніс­тыч­ным раз­віц­ці, вя­лі­кае ўра­жан­не на мя­не зра­біў Ілля Пят­роў, кан­цэр­тмай­стар На­цы­яна­ль­на­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та, лаў­рэ­ат 3-й прэ­міі V Між­на­род­на­га кон­кур­су му­зы­кі Сяр­гея Рах­ма­ні­на­ва ў Санкт-Пе­цяр­бур­гу. Вы­ха­ва­нец Сяр­гея Мі­ку­лі­ка, Ілля вы­кон­ваў Дру­гую фар­тэ­пі­янную са­на­ту Рах­ма­ні­на­ва. Ура­зі­лі і два лаў­рэ­аты між­на­род­ных кон­кур­саў, вы­ха­ван­цы пра­фе­са­ра Гі­ль­дзю­ка — Аляк­сандр Да­ні­лаў, які вы­ка­наў Вя­лі­кую са­на­ту Чай­коў­ска­га, і Арцём Шап­лы­ка, што ўва­со­біў «Дум­ку» Чай­коў­ска­га. Да­рэ­чы, у 2002 го­дзе Арцём зра­біў­ся лаў­рэ­атам 1-й прэ­міі на Між­на­род­ным кон­кур­се юных пі­яніс­таў імя Цвя­та­евай. Між­во­лі пад­у­ма­ла­ся: ча­му б не ад­ра­дзіць вы­дат­ны кон­курс і не ад­даць да­ні­ну па­ва­гі ад­на­му з са­мых леп­шых айчын­ных пед­аго­гаў?

***

Мо­ладзь ула­да­ры­ла і на сім­фа­ніч­ных пра­ектах фес­ты­ва­лю. Кан­цэрт ад­крыц­ця так і на­зы­ваў­ся — «Ве­чар кан­сер­ва­то­рыі» — і быў пры­све­ча­ны 85-год­дзю на­шай га­лоў­най му­зыч­най ВНУ. Увесь час на сцэ­не зна­хо­дзіў­ся сім­фа­ніч­ны аркестр Ака­дэ­міі му­зы­кі. За пуль­­там быў яго мас­тац­кі кі­раў­нік, ды­ры­жор На­цы­яна­ль­на­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та Андрэй Іва­ноў.

У пер­шым ад­дзя­лен­ні пра­гу­ча­ла Чац­вёр­тая сім­фо­нія Ёга­нэ­са Брам­са — твор фі­ла­соф­скі, надзвы­чай глы­бо­кі па змес­це і зу­сім не пры­зна­ча­ны для вы­ка­нан­ня ма­ла­ды­мі лю­дзь­мі. Тым не менш ка­лек­тыў і ды­ры­жор год­на спра­ві­лі­ся з ня­прос­тай за­да­чай. Не абы­шло­ся без не­ка­то­рых шур­па­тас­цей, але ўво­гу­ле аркестр гу­чаў па-юнац­ку пры­ўзня­та і го­ра­ча. Уся сім­фо­нія вы­ка­на­ла­ся на ад­ным ды­хан­ні — рэ­дкая якасць, асаб­лі­ва ў інтэр­прэ­та­цыі Брам­са.

У дру­гім ад­дзя­лен­ні слу­ха­чы па­чу­лі Сім­фо­нію-кан­цэрт для ві­ялан­чэ­лі з аркес­трам — адзін з апош­ніх буй­ных тво­раў Пра­ко­ф’е­ва. Са­лі­ра­ваў доб­ра зна­ёмы мін­ча­нам Жэ­ром Пяр­но, лаў­рэ­ат кон­кур­су ві­ялан­чэ­ліс­таў Мсціс­ла­ва Рас­тра­по­ві­ча, пра­фе­сар Па­рыж­скай кан­сер­ва­то­рыі, га­на­ро­вы пра­фе­сар Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі. Кан­сер­ва­тор­скі аркестр акам­па­на­ваў без­да­кор­на. Ві­ялан­чэ­ліст спа­да­баў­ся менш, але цал­кам рэ­абі­лі­та­ваў ся­бе бліс­ку­чым ува­саб­лен­нем на біс со­ль­ных тво­раў Ба­ха.

Яшчэ ад­на сім­фа­ніч­ная падзея — вы­ка­нан­не ў Вя­лі­кай за­ле Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі мо­цар­таў­ска­га Рэ­кві­ема, пе­рад якім пра­гу­ча­ла ўвер­цю­ра Бет­хо­ве­на «Ка­ры­ялан» і сім­фа­ніч­ная па­эма Ры­хар­да Штраў­са «Смерць і пра­свят­лен­не». Асноў­ны ця­жар скла­да­на­га пра­екта ўзяў на ся­бе Дзяр­жаў­ны ака­дэ­міч­ны сім­фа­ніч­ны аркестр Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь і яго га­лоў­ны ды­ры­жор Аляк­сандр Ані­сі­маў. Апра­ча яго, у вы­ка­нан­ні Рэ­кві­ема ўдзе­ль­ні­ча­ла Дзяр­жаў­ная ака­дэ­міч­ная ха­ра­вая ка­пэ­ла імя Шыр­мы і Му­зыч­ная ка­пэ­ла «Са­но­рус», са­ліс­ты — Іры­на Кры­ку­но­ва (сап­ра­на), Крыс­кен­ція Ста­сен­ка (мец­ца-сап­ра­на), Аляк­сандр Міх­нюк (тэ­нар) і Мак­сім Ку­зь­мін-Ка­ра­ва­еў (бас), а так­са­ма хор Дзі­ця­чай му­зыч­най шко­лы мас­тац­тваў № 10 імя Яўге­на Гле­ба­ва. І хоць у шчы­ль­най ма­се гу­ку іх амаль не бы­ло чу­ваць, гэ­та падзея ста­ла­ся для дзя­цей не­за­быў­най.

Вар­та адзна­чыць, што ў апош­ні час школа усё час­цей мі­ль­гае на фі­лар­ма­ніч­най афі­шы. Яшчэ ня­даў­на яна бы­ла вя­до­мая тым, што яе вы­пус­кні­кі Ксе­нія Сіт­нік, Андрэй Ку­нец і Да­р’я Надзі­на зра­бі­лі­ся пе­ра­мож­ца­мі і дып­ла­ман­та­мі дзі­ця­ча­га «Еўра­ба­чан­ня». Сён­ня шас­цік­лас­ні­цы школы, лаў­рэ­аты між­на­род­ных дзі­ця­чых кон­кур­саў Да­ша і На­сця Лу­ка­шэн­ка вы­сту­пі­лі ў за­ключ­ным га­ла-кан­цэр­це фес­ты­ва­лю «Дзяр­жаў­ны ака­дэ­міч­ны сім­фа­ніч­ны аркестр прад­стаў­ляе...». Акра­мя іх, у га­ла ўдзе­ль­ні­ча­лі юная скры­пач­ка Са­ша Арбу­за­ва, цым­ба­ліс­тка Іры­на Мі­хай­ла­ва, пі­яніс­тка Ка­ця­ры­на Да­вы­да­ва (апош­няя ве­ль­мі ярка і ўпэў­не­на вы­ка­на­ла «Бла­кіт­ную рап­со­дыю» Джор­джа Гер­шві­на).

Але га­лоў­ным упры­го­жан­нем гэ­та­га му­зыч­на­га дзей­ства зра­бі­ла­ся вы­ступ­лен­не лаў­рэ­ата між­на­род­ных кон­кур­саў ві­ялан­чэ­ліс­та Мі­ка­эла Сам­со­на­ва, які пра­жы­вае ця­пер у Штут­гар­це. Ён бліс­ку­ча са­лі­ра­ваў у Кан­цэр­це №1 для ві­ялан­чэ­лі з аркес­трам Ка­мі­ля Сен-Сан­са, а по­тым на біс вы­ка­наў вір­ту­озную скры­піч­ную п’е­су Па­бла Са­ра­са­тэ «Цы­ган­скія на­пе­вы», што ў ста­не сыг­раць то­ль­кі не­шмат­лі­кія ві­ялан­чэ­ліс­ты све­ту. Яна і ста­ла той пе­ра­мож­най но­тай, на якой за­вяр­шыў­ся фес­ты­валь «Мін­ская вяс­на».

Юлія Андрэ­ева