Ма­дэр­нізм — не­за­вер­ша­ны пра­ект?

№ 5 (410) 01.05.2017 - 31.05.2017 г

Рэ­спуб­лі­кан­ская вы­ста­ва «Вяр­тан­не воб­ра­за. Да 130-год­дзя Мар­ка Ша­га­ла»
Пы­тан­не пра ма­дэр­нізм, за­па­зы­ча­нае ў дыс­кур­се Ха­бер­ма­са, Шэ­ме­та­ва ды іншых мыс­ля­роў і мас­та­коў кан­ца ХХ ста­год­дзя, вы­ключ­на рэ­ле­ван­тнае экс­па­зі­цыі вы­ста­вы. Мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі па­чат­ку ХХІ ста­год­дзя ві­да­воч­нае ў сва­іх тэн­дэн­цы­ях і ма­да­ль­нас­цях і ў той жа час, інтэг­ра­ва­нае ў ад­ну вы­ста­вач­ную пра­сто­ру, на­ра­джае цэ­лы рой ду­мак. Што з’яўля­ецца «су­час­ным» у айчын­ным мас­тац­тве? Як бе­ла­рус­кае мас­тац­тва, ды­зайн, архі­тэк­то­ні­ка рэ­агу­юць на скла­да­ныя і тры­вож­ныя інта­на­цыі на­шых дзён? На якія агу­ль­на­сус­вет­ныя «фа­зы» на­ла­джа­на айчын­нае арт-поле?

Пры­свя­чэн­не вы­ста­вы вя­лі­ка­му твор­цу — Мар­ку Ша­га­лу — гэ­та ад­на­ча­со­ва ме­ма­ры­яль­ны жэст і свай­го ро­ду імпу­льс, пра­ва­ка­цыя. Марк За­ха­ра­віч Ша­гал — слынны рэ­кам­бі­на­тар у мас­тац­тве ХХ ста­год­дзя, не­пе­раў­зы­дзе­ны май­стар мас­тац­кіх ад­люс­тра­ван­няў, гу­ль­ні і пе­ра­тва­рэн­няў у ча­се. У гэ­тым ад­бі­лі­ся яго не­ўтай­ма­ва­ны тэм­пе­ра­мент, пры­шчэп­ка фран­цуз­ска­га аван­гар­ду ды іды­шыс­цкія іды­ёмы са сва­бод­ны­мі па­ва­ро­та­мі ў пра­сто­ры-ча­се. Прад­стаў­ле­ныя ра­бо­ты лу­чыць з Ша­га­лам эпо­ха ме­та-ма­дэр­ніз­му. У мас­тац­тве Бе­ла­ру­сі ХХ ста­год­дзя ма­дэр­нізм «стар­та­ваў» не­ка­ль­кі раз­оў, пры­чым кож­ны но­вы «па­ча­так» зна­чыў за­бы­ван­не па­пя­рэд­ня­га. Ві­цеб­скі экс­пе­ры­мент на ча­ле з Мар­кам Ша­га­лам, Ка­зі­мі­рам Ма­ле­ві­чам і Эль Лі­сіц­кім, па­зна­чыў­шы пры­сут­насць са­май ра­ды­ка­ль­на но­вай твор­час­ці на ру­бя­жы 1910—1920-х, па­сту­по­ва сці­раў­ся ў па­мя­ці па­ка­лен­няў. Ужо праз дзе­ся­ці­год­дзе Іо­сіф Лан­гбард сцвяр­джаў, што архі­тэк­ту­ра Бе­ла­ру­сі як вы­со­кае мас­тац­тва па­чы­на­ецца з яго прац — цал­кам ты­по­вы для ма­дэр­ніс­та міф пра па­ча­так. Па­ва­енная та­та­ль­ная рэ­кан­струк­цыя Мін­ска і ства­рэн­не гран­ды­ёзна­га архі­тэк­тур­на­га Га­лі­ву­ду ста­лін­скай не­акла­сі­кі ста­лі яшчэ ад­ным но­вым ад­лі­кам ма­дэр­ніз­му. Ма­дэр­нізм з’явіў­ся ў аб­ліч­чы тры­умфа­ль­най не­акла­сі­кі і фі­ліг­ран­на­га архі­тэк­тур­на­га, жы­ва­піс­на­га і плас­тыч­на­га пі­сь­ма. Па­пя­рэд­нія дос­ве­ды пры гэ­тым зноў «за­бы­тыя», і сап­раў­ды: да 1970-х у Бе­ла­ру­сі Ша­гал, Ма­ле­віч і аван­гард амаль знік­лі з на­шай ку­ль­тур­най па­мя­ці.

Увас­кра­шэн­не «свай­го» ма­дэр­ніз­му па­сту­по­ва ад­бы­ва­ла­ся ў мас­тац­тве Бе­ла­ру­сі ў ся­мі­дзя­ся­тыя і ва­сь­мі­дзя­ся­тыя га­ды. Усё гэ­та не­абход­на зга­даць для та­го, каб ста­ла зра­зу­ме­ла, што мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі не ме­ла бес­пе­ра­пын­най лі­ніі ма­дэр­ніз­му (у ад­роз­нен­не ад за­ход­не­еўра­пей­скіх кра­ін). Ма­дэр­нізм у нас за­ста­ецца сап­раў­ды «не­за­вер­ша­ным пра­ектам».

Прад­стаў­ле­ная экс­па­зі­цыя рэ­прэ­зен­туе «сён­ня» бе­ла­рус­кай ві­зу­аль­най твор­час­ці з яго скла­да­ным кан­тра­пун­ктам не­атра­ды­цы­яна­ліз­му, ма­дэр­ніз­му і най­ноў­шых ві­зу­аль­ных і ця­лес­ных пра­ктык. Ад­сут­насць ра­ды­ка­ль­ных трэн­даў у мас­тац­тве Бе­ла­ру­сі спа­лу­ча­ецца з ве­ль­мі ўме­ра­ным раз­віц­цём но­вых тэх­на­ло­гій рэ­прэ­зен­та­цыі. «Сён­ня» ў мас­тац­тве Бе­ла­ру­сі хут­чэй ад­сы­лае да плю­ра­ліз­му тра­ды­цый, да гу­ль­ні з вос­сю ча­су. Джор­джа Агам­бен у не­вя­лі­кім эсэ пра су­час­насць рас­кры­вае дум­ку Ніц­шэ пра тое, што су­час­нае — ня­сво­еча­со­ва. Іта­ль­янскі мыс­ляр ка­жа: цем­ра, якую мы ба­чым на не­бе, — гэ­та на­сам­рэч без­ліч га­лак­тык, свят­ло, што ру­ха­ецца на нас з не­ве­ра­год­най хут­кас­цю. Успры­маць у цем­ры свят­ло, якое спра­буе, але не мо­жа нас да­сяг­нуць, — зна­чыць быць су­час­ным. Ме­на­ві­та та­му су­час­насць не за­ся­ро­джва­ецца ў адзі­но­кім мо­ман­це ста­наў­лен­ня, ад­нак уяў­ляе мнос­тва пер­спек­тыў, што ру­ха­юцца на­сус­трач. Гэ­тую множ­насць лі­ній бе­ла­рус­кай мас­тац­кай су­час­нас­ці і ад­люс­троў­вае экс­па­зі­цыя.

Ша­га­лаў­скія па­эты­ка прад­стаў­ле­на тво­ра­мі Мац­вея Ба­са­ва, Ле­ані­да Хо­ба­та­ва, Іры­ны Ло­бан, Зоі Лу­цэ­віч ды іншых. Іх зблі­жае з ра­бо­та­мі мэт­ра ХХ ста­год­дзя не сто­ль­кі сю­жэт­на-тэ­ма­тыч­ны спектр, але асаб­лі­вае ўва­саб­лен­не па­лё­ту. На­сы­ча­ная сэн­са­мі, ство­ра­ная скла­да­ны­мі на­плас­та­ван­ня­мі фак­тур се­рыя біб­лей­скіх кам­па­зі­цый Ба­са­ва мо­жа быць су­адне­се­на з Біб­лей­скім па­слан­нем Ша­га­ла. Лёг­касць па­вет­ра­ных фор­маў і інтым­ны лі­рызм, якія ку­ль­ты­ву­юцца Іры­най Ло­бан, пе­ра­клі­ка­юцца з ша­га­лаў­скі­мі воб­ра­за­мі. Вар­та адзна­чыць, што гэт­кае сва­яцтва са спад­чы­най вя­лі­ка­га май­стра — сут­нас­нае і па­этыч­нае стаў­лен­не — зу­сім па­збаў­ле­нае пе­ра­йман­ня ша­га­лаў­скіх тэм, што за­ўсё­ды вы­клі­ка­ла іро­нію са­мо­га твор­цы. Ле­анід Хо­ба­таў знай­шоў вы­тан­ча­ны кан­тра­пункт з вы­стаў­ле­ны­мі ў экс­па­зі­цыі «За­ка­ха­ны­мі» Ша­га­ла (1981) у гу­чан­ні сі­не-бла­кіт­ных то­наў. Ня­гле­дзя­чы на рэ­зкі кан­траст маш­та­баў — вя­лі­кі фар­мат ма­ну­мен­та­ліс­та Хо­ба­та­ва і ка­мер­ны «За­ка­ха­ных» Ша­га­ла, — па­лат­но Хо­ба­та­ва пад­па­рад­ка­ва­нае пра­цы Ша­га­ла і ўтва­рае экс­па­зі­цый­ную вось вы­ста­вы.

Бе­ла­рус­кая ака­дэ­міч­ная шко­ла, сфар­ма­ва­ная ў 1960—1970-я, пра­цяг­вае ўтрым­лі­ваць па­зі­цыю цэн­тра айчын­най ві­зу­аль­на-плас­тыч­най ку­ль­ту­ры. Гэ­тая шко­ла за­ха­ва­ла і сваё фі­гу­ра­тыў­на-«рэ­аліс­тыч­нае» ядро, і за­йме­ла шмат­стай­ныя пра­екцыі ў сва­бод­най жы­ва­піс­най імпра­ві­за­цыі. Кам­па­зі­цый­ная па­бу­до­ва, вы­вас­тра­ная плас­тыч­ная ма­дэ­лі­роў­ка фор­маў асаб­лі­ва вы­лу­чае вір­ту­озныя гуль­­ні з тэх­ні­кай буй­на­фар­мат­на­га ма­люн­ка Ула­дзі­мі­ра Віш­неў­ска­га. Не­ча­ка­на маш­таб­ны твор Сяр­гея Гры­не­ві­ча («Пра­цэ­сія 2») ха­рак­тэр­ны по­сткла­січ­най се­рый­нас­цю, па­ўто­рам ма­ты­ву і спы­нен­нем ча­су.

Кар­ці­на-се­рыя Гры­не­ві­ча на­блі­жае нас да ад­ной з кан­цэп­ту­аль­ных тэм экс­па­зі­цыі і пры­ві­ле­ява­най воб­раз­най лі­ніі су­час­на­га мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі — да архэ. Арха­ічнае (як ме­та­фа­ра) ку­ль­ты­ву­ецца ў фор­мах і мі­фа­па­этыч­ным ад­люс­тра­ван­ні воб­ра­заў све­ту, а так­са­ма ў кан­стру­яван­ні вы­яў на­цы­яна­ль­на­га (ла­ка­ль­на­га) пер­шас­ве­ту. Пер­шую тэн­дэн­цыю прад­стаў­ляе дру­ка­ва­ная гра­фі­ка Ра­ма­на Сус­та­ва, дру­гую — пра­цы Андрэя Яра­шэ­ві­ча. Та­тэ­міс­цкія ўплы­вы ад­чу­ва­ль­ныя ў пра­цах Сяр­гея Ага­на­ва — ма­ну­мен­та­ль­ных, ня­гле­дзя­чы на ка­мер­ныя па­ме­ры. Арха­ічныя воб­ра­зы раз­ві­вае плас­ты­ка Аляк­сан­дра Ша­по і іра­ніч­ныя арт-аб’­екты Ма­шы Ка­пі­ла­вай. Се­рыя та­ле­рак вя­до­ма­га гра­фі­ка Юрыя Яка­вен­кі аб­ыгры­вае ў фар­фо­ры ка­зач­ныя і за­гад­ка­выя воб­ра­зы, алю­зіі прэ­ра­фа­элі­таў у па­ра­дак­са­ль­на-сюр­рэ­аліс­тыч­ным ман­та­жы. У сва­іх но­вых пра­цах Ге­надзь Ко­зел апе­люе да ге­амет­рыч­ных архе­ты­паў афры­кан­скай ды іншай «дзі­кай» твор­час­ці, ро­бя­чы най­ці­ка­вей­шыя су­час­ныя рэ­дак­цыі архэ. Арха­ічнае асаб­лі­ва бліз­ка бе­ла­рус­ка­му ма­дэр­ніз­му з яго скі­ра­ва­нас­цю да кан­стру­яван­ня ўлас­на­га ку­ль­тур­на­га мі­фа...

Ра­бо­ты На­тал­лі Рач­коў­скай ува­саб­ля­юць з’я­ву, якую іта­ль­янскі кры­тык Ба­ні­та Алі­ва на­зваў тран­са­ван­гар­дам. У скла­да­ных кан­струк­цы­ях Рач­коў­скай гу­чыць шмат рэ­фе­рэн­цый да аван­гар­ду — Лі­сіц­ка­га, Клу­ці­са, Маг­ры­та, Мі­ро, — але ўсе яны зды­ма­юцца ў яе вы­тан­ча­най па­эты­цы пі­сь­ма. У тран­са­ван­гард укам­па­ноў­ва­ецца і ма­ну­мен­та­ль­нае пля­цен­не Аляк­сан­дра Ро­дзі­на, вы­дат­на­га май­стра, які ства­рыў сваю фор­му­лу сты­лю ў еўра­пей­скім мас­тац­тве. Да воб­ра­заў тран­са­ван­гар­ду бліз­кія ску­льп­тур­ныя аб’­екты Дзміт­рыя Ага­на­ва, Мак­сі­ма Пет­ру­ля, Кан­стан­ці­на Се­лі­ха­на­ва. Су­час­ная плас­ты­ка Бе­ла­ру­сі рас­кры­ва­ецца ў двай­ной пер­спек­ты­ве. Дэ­ма­тэ­ры­ялі­за­цыя — век­тар эва­лю­цыі ску­льп­тур­най фор­мы ў дру­гой па­ло­ве ХХ ста­год­дзя. І кі­не­тыч­ная ску­льп­ту­ра, і аб’­екты Джа­ка­ме­ці, Да­ві­да Смі­та, Лу­ча Фан­та­на, Ко­нэ­ра і іншых дэс­та­бі­лі­за­ва­лі ску­льп­тур­ную фор­му, па­ру­ша­ючы тым са­мым яе за­вер­ша­на-плас­тыч­ную асно­ву, якую вы­пес­ці­ла па­ка­лен­не Гі­ль­дэб­ран­та і Ма­ёля ў пер­шыя дзе­ся­ці­год­дзі мі­ну­ла­га ста­год­дзя. То­ль­кі ў са­вец­кім мас­тац­тве за­ха­ва­ла­ся стаў­лен­не да ску­льп­ту­ры як да плас­тыч­най цэ­лас­нас­ці, шмат у чым у су­вя­зі з раз­умен­нем ста­туі як ма­ну­мен­та з атры­бу­та­мі за­вер­ша­нас­ці і веч­нас­ці. Гэ­тая агу­ль­ная тра­ды­цыя ха­рак­та­ры­за­ва­ла і бе­ла­рус­кую плас­ты­ку, та­му вы­хад ску­льп­та­раў па­ка­лен­ня дзе­вя­нос­тых і ну­ля­вых у са­ма­стой­ную твор­часць ха­рак­та­ры­зу­ецца сім­бі­ёзам двух тэн­дэн­цый.

Аб’­екты Мак­сі­ма Пет­ру­ля і Дзміт­рыя Ага­на­ва — асаб­лі­вае рас­крыц­цё і «вы­зва­лен­не» пра­сто­ры, да яко­га бліз­ка ска­за­нае Хай­дэ­ге­рам: «Мас­тац­тва як ску­льп­ту­ра — зу­сім не ава­ло­дан­не пра­сто­рай. Ску­льп­ту­ра <...> не про­ці­бор­ства з пра­сто­рай. Ску­льп­ту­ра — ця­лес­нае ўва­саб­лен­не мес­цаў, якія, ад­кры­ва­ючы кож­ны раз сваю воб­ласць і за­хоў­ва­ючы яе, збі­ра­юць ва­кол ся­бе сва­бод­ны аб­шар, які дае рэ­чам ажыц­цяў­ляц­ца ў ім і ча­ла­ве­ку жыць ся­род рэ­чаў». Пят­руль ку­ль­ты­вуе за­вер­ша­ную фор­му, сціс­ну­тую ў ка­мер­ны фар­мат. Яго пра­цы на­поў­не­ны поп-артаў­скай іро­ні­яй у ад­но­сі­нах да кла­сі­кі і аван­гар­ду і ў той жа час за­хоў­ва­юць кла­січ­ны ба­ланс і кан­тра­пункт фор­маў. У Дзміт­рыя Ага­на­ва пер­ша­род­ная ма­тэ­рыя ску­льп­ту­ры кан­дэн­су­ецца ў двух на­прам­ках — кан­трас­це ма­тэ­ры­ялаў і збі­ран­ні іх у ясны, вы­раз­ны сі­лу­эт. Вы­ключ­ную раз­на­стай­насць плас­тыч­ных алю­зій аван­гар­ду дэк­ла­ру­юць тво­ры Кан­стан­ці­на Се­лі­ха­на­ва — ад Бран­ку­зі і Джа­ка­ме­ці да Хёр­ста. Да тран­са­ван­гар­дных по­шу­каў пры­мы­ка­юць пра­цы «Шах­ма­ты Ка­зi­мi­ра» (Юлія Ярмак, Во­ль­га Зу­ба­ра­ва, Свят­ла­на Ду­ле­бя­нец, Ве­ра Му­рог, Юлія Ко­пач), «Пя­ты» (Ві­та­лія Пад­ольс­кая, Аляк­сан­дра Куш­нер), «Алю­зіі це­ла» (Крыс­ці­на Ма­ла­фей, Со­ф’я Ма­ца­бе­ры­дзэ, Люд­мі­ла Ма­ка­ран­ка), «Суп­рэ­ма­тыч­ная кам­бі­на­то­ры­ка» (Па­лі­на Юрэ­віч, Ве­ра­ні­ка Шпак). Тут у фор­ме алю­зій, цы­тат, дзіў­ных рэ­фе­рэн­цый пра­йгра­юцца суп­рэ­ма­тыч­ныя тэ­мы, пе­ра­во­дзя­чы суп­рэ­ма­тызм з ме­та­фі­зі­кі жы­ва­пі­су ў ча­сам іра­ніч­ныя плас­тыч­ныя кан­струк­цыі.

Тран­са­ван­гар­дны воб­раз «пі­сь­ма» ўлас­ці­вы і тво­рам Ула­дзі­мі­ра Цэс­ле­ра — ад­на­го з са­мых вы­тан­ча­ных сты­ліс­таў у су­час­ным ды­зай­не і мас­тац­тве. Цэс­лер — тон­кі інтэр­прэ­та­тар аван­гар­ду ХХ ста­год­дзя, што ўвесь час «кан­ку­ры­руе» са сва­імі аван­гар­дны­мі па­пя­рэд­ні­ка­мі, у прад­стаў­ле­ным у экс­па­зі­цыі пры­нце пра­йграе воб­ра­зы оп-арту.

Аб­страк­тнае мас­тац­тва ста­ла шмат у чым ува­саб­лен­нем ры­то­ры­кі «чыс­ці­ні» як рас­крыц­ця Ісці­ны (у пла­то­наў­скім сэн­се). Гэ­ты эмбры­ён «чыс­ці­ні» ха­рак­та­ры­зуе аб­страк­цыі Хо­ба­та­ва, якія пры­йшлі на зме­ну яго па­стоз­на-экс­прэ­сі­яніс­цка­му жы­ва­пі­су пе­ры­яду ран­няй «Ня­мі­гі». У су­пра­ць­ва­гу, се­рыя «Бес­прад­мет­нае дзея­нне» Ана­то­ля Куз­ня­цо­ва рас­кры­вае ды­на­міч­ную пры­ро­ду аб­страк­цыі, бліз­кую да по­шу­каў экс­прэ­сі­яніс­таў. Ра­бо­ты ама­зон­кі аб­страк­цы­яніз­му Іры­ны Куз­ня­цо­вай бліз­кія да арна­мен­та­ль­ных пля­цен­няў. Тон­кія па ко­ле­ра­фак­тур­най па­бу­до­ве, тво­ры Іва­на Се­мі­ле­та­ва акту­алі­зу­юць тэ­му «ду­хоў­на­га». Ду­хоў­нае і аб­страк­цыя ста­лі інтым­на звя­за­ны­мі ў но­вым мас­тац­тве. Іван Се­мі­ле­таў раз­ві­вае гэ­тую ма­дэр­ніс­цкую тра­ды­цыю, пра­цу­ючы на мя­жы «аб­страк­тна­га» — «кан­крэт­на­га» — «рэ­аль­на­га». Ён імкнец­ца ўва­со­біць інды­ві­ду­аль­ныя сім­ва­ліч­ныя рэ­лі­гій­ныя пер­спек­ты­вы. Тво­ры Сяр­гея Сар­кі­са­ва — па­між аб­страк­цы­яй і ды­зайн-гра­фі­кай. Ён сфар­ма­ваў асаб­лі­вую мо­ву, якая злу­чае рас­тра­выя гу­ль­ні з вы­вас­тра­най фар­ма­ль­най кам­па­зі­цы­яй. Ра­бо­ты Сар­кі­са­ва зні­тоў­ва­юць «ста­год­дзе сён­няш­няе» са «ста­год­дзем мі­ну­лым», ка­лі ме­на­ві­та ва ўлон­ні ды­зай­ну ку­ль­ты­ва­ва­ла­ся мо­ва экс­пе­ры­мен­ту, вы­ха­ва­ная ў айчын­най шко­ле Іга­рам Ге­ра­сі­мен­кам, Але­гам Чар­ны­шо­вым і Але­гам Ха­ды­кам.

У твор­час­ці эпо­хі са­цы­яліз­му экс­пе­ры­мент шмат у чым стаў маг­чы­мым ме­на­ві­та ў фак­ту­ры і тэк­сту­ры жы­ва­пі­су, а не ў яе сэн­са­вым або кам­па­зі­цый­ным ядры. Фак­тур­на-экс­прэ­сіў­ныя по­шу­кі ў су­час­ным мас­тац­тве доў­жаць Зоя Літ­ві­на­ва, Зоя Лу­цэ­віч, Ге­надзь Ко­зел, Лю­боў Аб­ра­ма­ва.

Асаб­лі­вай пра­бле­май экс­па­зі­цыі ста­ла ўклю­чэн­не ў яе аб’ектаў арт-ды­зай­ну. Стаў­лен­не «ды­зай­ну» і «су­час­на­га мас­тац­тва» ў бе­ла­рус­кай сі­ту­ацыі ве­ль­мі сво­еа­саб­лі­вае. Скла­да­на, на­прык­лад, уя­віць са­бе сцэ­ну аме­ры­кан­ска­га і еўра­пей­ска­га мас­тац­тва, па­чы­на­ючы з 1930-х, без ды­зайн-аб’­ектаў Лоў­і, Нэ­ль­са­на і іншых, якія шмат у чым ра­бі­лі зра­зу­ме­лы­мі і бліз­кі­мі нам ма­ты­вы су­час­нас­ці. Ня­гле­дзя­чы на яркі ра­ман­тыч­ны ўсплёск ста­наў­лен­ня бе­ла­рус­ка­га ды­зай­ну ў 1960—1970-я, на­ша кра­іна так і не ста­ла «арэ­най ды­зай­ну». Тым не менш у кан­цы ХХ ста­год­дзя твор­часць ды­зай­не­раў зра­бі­ла­ся арга­ніч­най час­ткай бе­ла­рус­ка­га арту. Ме­на­ві­та та­му воб­ра­зы ды­зай­нер­ска­га пісь­ма, прад­стаў­ле­ныя ра­бо­та­мі Дзміт­рыя Сур­ска­га, Ула­дзі­мі­ра Цэс­ле­ра і Сяр­гея Сар­кі­са­ва, да­паў­ня­юць мас­тац­кую пра­сто­ру вы­ста­вы. У іх кан­дэн­су­юцца по­шу­кі мо­вы, якая за­тым кан­крэ­ты­зу­ецца ў фун­кцы­яна­ль­-

ных аб’­ектах.

Асаб­лі­вай і, ма­быць, най­бо­льш акту­аль­най па стра­тэ­гіі стаў фраг­мент трэш-арту, ство­ра­на­га гру­пай мас­та­коў і сту­дэн­таў пад кі­раў­ніц­твам Па­ўла Вай­ніц­ка­га. Гэ­ты эпі­зод сапраўды вы­гля­даў як вос­траў на фо­не струк­ту­ра­ва­най і ўпа­рад­ка­ва­най экс­па­зі­цыі тво­раў і аб’­ектаў, але ме­на­ві­та ён сва­ім пра­тэс­там су­праць «воб­ра­заў пры­го­жа­га» блі­жэй за ўсё да акту­аль­ных по­шу­каў мас­тац­тва.

У экс­па­зі­цыі прад­стаў­ле­на пан­а­ра­ма ра­бот мас­та­коў усіх рэ­гі­ёнаў Бе­ла­ру­сі, вы­ка­на­ных у ня­даў­нія га­ды, што ро­біць яе злеп­кам айчын­най арт-сі­ту­ацыі. Час­та су­час­ная ві­зу­аль­ная ку­ль­ту­ра Бе­ла­ру­сі ха­рак­та­ры­зу­ецца як не­атра­ды­цы­яна­лізм, што шмат у чым рад­ніць яе з рэ­трас­пек­тыў­ны­мі пра­цэ­са­мі ў су­час­ным еўра­пей­скім мас­тац­тве. На­шы мас­та­кі ня­час­та звяр­та­юцца да экс­пе­ры­мен­таў ліч­ба­ва­га мас­тац­тва, мед­ыя-арту, кан­цэп­ту­аліс­ты­кі, ця­лес­ных пра­ктык. На­огул, як мне зда­ецца, сэнс пан­ара­мы не ў пад­су­ма­ван­ні вы­ні­каў, а ў за­пыт­ван­ні кры­ты­каў, пуб­лі­кі, але перш за ўсё — са­міх мас­та­коў. Аха­рак­та­ры­за­ваць стан су­час­на­га мас­тац­тва — не то­ль­кі ў нас, але і ў Еўро­пе — сён­ня да­во­лі скла­да­на. «Акту­аль­нае» і «су­час­нае» ця­пер не ўва­хо­дзяць у экс­трэ­мум кры­тыч­на­га дыс­кур­су, іх змя­няюць но­выя ідэй­ныя і тэх­на­ла­гіч­ныя кан­цэп­ты, а так­са­ма ад­ро­джа­ны вя­лі­кі і шмат­знач­ны кан­цэпт улас­на «мас­тац­тва». Ці ча­кае нас у бу­ду­чым зме­на тра­екто­рыі, аб­наў­лен­не рэ­пер­ту­ару фор­маў і пе­ра­жы­ван­няў, рух да но­вых ма­тэ­ры­яў і тэх­на­ло­гі­яў «су­час­нас­ці»? Но­вы дух, Neuen Geist, як пра­ро­ча шап­та­лі ка­лі­сь­ці аван­гар­дыс­ты?

P.S. Тво­ры на­мі­нан­таў І На­цы­яна­ль­най прэ­міі ў га­лі­не вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва бы­лі прад­стаў­ле­ны на вы­ста­ве «Шорт-Ліст», якая пра­хо­дзі­ла ў рам­ках пра­екта «Вяр­тан­не воб­ра­за. Да 130-год­дзя Мар­ка Ша­га­ла». Пе­рад зда­чай ну­ма­ра ў друк ста­лі вя­до­мы імё­ны лаў­рэ­атаў: на­мі­на­цыя «Жы­ва­піс» — Ула­дзі­мір Тоў­сцік, «Гра­фі­ка» — Ры­гор Сіт­ні­ца, «Ску­льп­ту­ра» — Ва­сіль Ці­ма­шоў і Па­лі­на Пі­ра­го­ва, «Дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ное мас­тац­тва» — Мі­ка­лай Ку­зь­міч, «Твор­чы дэ­бют» (і прыз гля­дац­кіх сім­па­тый) — Але­ся Ска­ра­ба­га­тая, «Ма­ну­мен­та­ль­нае і ма­ну­мен­та­ль­на-дэ­ка­ра­тыў­нае мас­тац­тва» — Глеб От­чык, «На­ва­цыя» — Сяр­гей Бе­ла­во­кі, «Ды­зайн» — Але­на Шын­длер, «Мас­тац­кая фа­таг­ра­фія» — Яўген Кол­чаў, «Кры­ты­ка і мас­тац­тва» — Ба­рыс Крэ­пак. Він­шу­ем пе­ра­мож­цаў!

Ігар ДУХАН