Кар­ці­на як ма­дэль сус­ве­ту

№ 5 (410) 01.05.2017 - 31.05.2017 г

Док­шыц­кая се­рыя Вік­та­ра Мар­каў­ца
Ка­лі раз­гля­да­еш спад­чы­ну Вік­та­ра Мар­каў­ца ў ча­са­вай пер­спек­ты­ве, ба­чыш па­шы­ра­ным зро­кам тое, ча­го не бы­ло ві­даць у што­дзён­ных су­да­чы­нен­нях ця­гам са­ра­ка год яго інтэн­сіў­на­га твор­ча­га жыц­ця. Ме­на­ві­та жыц­ця, бо ў твор­час­ці ён, ад­ра­зу па­сля за­кан­чэн­ня ў 1971-м інсты­ту­та, не існа­ваў, а ме­на­ві­та жыў, га­рэў пол­ымем жа­дан­ня тва­рыць, рас­кры­ва­ючы мен­та­лі­тэт, по­быт і гіс­то­рыю свай­го на­ро­да.

Слуш­на за­ўва­жа­на мас­тац­тваз­наў­ца­мі, што Вік­тар Мар­ка­вец на­ле­жыць да пер­шай ге­не­ра­цыі бе­ла­рус­кіх твор­цаў, якія ў 1970-я атры­ма­лі цал­кам ту­тэй­шую мас­тац­кую ад­ука­цыю, гэ­та зна­чыць — у айчын­най на­ву­ча­ль­най уста­но­ве. Іх па­пя­рэд­ні­кі і на­стаў­ні­кі на­ву­ча­лі­ся ў рас­ійскіх інсты­ту­тах ды ака­дэ­мі­ях, та­му на ра­дзі­му вяр­та­лі­ся з уста­ноў­ка­мі і пры­яры­тэ­та­мі, вы­крыш­та­лі­за­ва­ны­мі іншай ку­ль­ту­рай. «Пе­рад Мар­каў­цом, ба­дай, ні­ко­лі не ста­яла за­да­ча ўсвя­до­міць ся­бе бе­ла­рус­кім мас­та­ком, што бы­ло істот­на для пе­рад­ва­енна­га па­ка­лен­ня і для мас­та­коў пер­шых па­сля­ва­енных га­доў» (Сяр­гей Ха­рэў­скі. «Сто тво­раў ХХ ста­год­дзя»). Ён не ад­чу­ваў па­трэ­бу да­сяг­нуць то­еснас­ці з ку­ль­тур­най ідэн­тыч­нас­цю свай­го на­ро­да ў атры­ма­най ім мас­тац­кай ад­ука­цыі. Твор­чыя ары­енці­ры Вік­тар па­чы­нае шу­каць са­ма­стой­на, пра гэ­та на­пі­ша ў дзён­ні­ка­вых на­тат­ках: «У су­час­ным бе­ла­рус­кім мас­тац­тве ад­чу­ва­ецца не­асэн­са­ва­насць на­цы­яна­ль­най фор­мы, раз­мы­тасць уяў­лен­няў аб ёй. У жы­ва­пі­се на­цы­яна­ль­ныя пры­нцы­пы фор­мы вы­яўля­юцца ве­ль­мі сла­ба. Мас­та­кі, ад буй­ных да дроб­ных, ка­лі і ма­юць на гэ­ты конт пэў­ныя мер­ка­ван­ні, то да­стат­ко­ва суб’ектыў­ныя і без рэ­аль­на­га грун­ту пад са­бой. У бо­ль­шас­ці вы­пад­каў твор­цы ад­да­юць пе­ра­ва­гу эклек­ты­цы і ка­рыс­тан­ню зда­быт­камі іншых на­цы­яна­ль­ных плы­няў і тра­ды­цый, гэ­тым са­мым ігна­ру­ючы айчын­ны ге­не­тыч­ны па­тэн­цы­ял, мар­ну­ючы ўлас­ныя здо­ль­нас­ці і твор­чыя маг­чы­мас­ці. Тут усё пры­ўне­се­нае і чу­жое, у леп­шых вы­пад­ках азна­ча­на бе­ла­рус­кі­мі тэ­ма­мі ды сю­жэ­та­мі. Мі­ха­іл Са­віц­кі ад­кры­та пра­па­нуе ў якас­ці фор­мы ўсё, што ён суб’ектыў­на лі­чыць най­вы­шэй­шы­мі да­сяг­нен­ня­мі сус­вет­най мас­тац­кай куль­­ту­ры. Так у на­шым мас­тацт­ве з’яві­ла­ся “мек­сі­кан­ская ка­ла­рыс­ты­ка” з да­мі­на­ван­нем чор­на­га, бу­ра­га і жоў­та­га. Жы­ва­піс стаў змроч­ным і цяж­кім, і гэ­та ба­чыц­ца ўсе­агу­ль­най хва­ро­бай бе­ла­рус­кай ко­ле­ра­вас­ці на­ша­га ча­су. Які­мі б ні бы­лі сме­лы­мі ў по­шу­ках леп­шыя жы­ва­піс­цы, та­кія як Гаў­ры­ла Ваш­чан­ка, Аль­герд Ма­лі­шэў­скі і іншыя, па вя­лі­кім кош­це, яны пра­цяг­ва­юць “мя­сіць” чу­жую фор­му, ня­ве­да­ма ад­куль уз­ятую і інту­ітыў­на імі пры­ня­тую за ўлас­ную, маў­ляў, “так раз­умею, ад­чу­ваю, і гэ­та­га да­стат­ко­ва”. Мы ўсё ж ад­да­ём гэ­тым твор­цам на­леж­нае — да­сяг­нен­не ўжо ў тым, што яны здо­ле­лі на­зваць “пер­шую лі­та­ру алфа­ві­ту” бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва — на­цы­яна­ль­ны змест. Та­кім чы­нам, ужо пра­кла­дзе­ны шлях для да­лей­ша­га ру­ху. Бя­да ў тым, што на­ступ­ні­кі не ду­жа спя­ша­юцца над­алей вы­яўляць “алфа­віт” ад­мет­ных ры­саў айчын­най мас­тац­кай фор­мы».

Усту­піў­шы ў Бе­ла­рус­кі са­юз мас­та­коў, Мар­ка­вец ува­хо­дзіць у склад ка­мі­сіі па ра­бо­це з на­род­ны­мі май­стра­мі. Кра­са­моў­ны факт па­чат­ку яго твор­чай бі­ягра­фіі — удзел у пер­шай рэ­спуб­лі­кан­скай вы­ста­ве бе­ла­рус­кай гра­фі­кі кам­па­зі­цы­ямі «Ган­чар» (1976) і «Ткал­ля» (1976). Вік­тар за­глыб­ля­ецца ў пры­ха­ва­ныя змес­ты этніч­най ку­ль­ту­ры, шу­кае архе­ты­піч­нае. За­ўваж­ны зда­бы­так на гэ­тым шля­ху — кар­ці­на «Рэ­зчык па дрэ­ве з Івян­ца Апа­лі­на­рый Пуп­ка» (1978). У гэ­тым ма­ну­мен­та­ль­ным (па­вод­ле па­ме­раў па­лат­на і ўра­чыс­тай пры­ўзня­тас­ці воб­ра­за) жы­ва­піс­ным тво­ры мас­так ува­саб­ляе на­род­на­га май­стра ў яго ася­род­ку. У дзён­ні­ка­вых за­пі­сах Мар­ка­вец ста­ран­на да­ку­мен­туе пра­цэс (праз га­ды гэ­тыя на­тат­кі ўяў­ля­юцца каш­тоў­ным да­дат­кам для раз­умен­ня твор­ча­га ме­та­ду жы­ва­піс­ца): «Пласт аса­цы­ятыў­нас­ці вы­зна­ча­ль­ны ў парт­рэ­це Пуп­кі, але ён па­ві­нен вы­яўляц­ца пад­спуд­на і гу­чаць у след за кан­крэ­ты­кай фі­зіч­ных і ду­хоў­ных ры­саў май­стра як ча­ла­ве­ка, на тле ўва­саб­лен­ня пра­сто­ры фар­ма­ван­ня асо­бы».

У дзей­нас­ці ка­мі­сіі па ра­бо­це з на­род­ны­мі май­стра­мі пра­ца не аб­мя­жоў­ва­ла­ся па­ездка­мі па Бе­ла­ру­сі, се­мі­на­ра­мі і ка­ман­дзі­роў­ка­мі да ад­па­вед­ных спе­цы­яліс­таў у іншыя рэ­спуб­лі­кі. З ка­ле­га­мі Мар­ка­вец ла­дзіць вы­ста­вы Хвя­до­са Яўхі­ма­ві­ча Ду­до, Апа­лі­на­рыя Пуп­кі, Але­ны Кіш і іншых на­род­ных твор­цаў. Ад­мет­ную ро­лю ў шу­кан­нях ся­бе як мас­та­ка ад­ыгра­лі су­да­чы­нен­ні з на­роб­кам май­строў ма­ля­ва­на­га ды­ва­на, на­ла­джван­не вы­стаў бе­ла­рус­кай ма­ля­ван­кі і прац Язэ­па Драз­до­ві­ча (1978, Мінск, Па­лац мас­тац­тва), гэ­так жа як і аса­біс­тае зна­ёмства з прад­стаў­ні­ка­мі ві­лен­скай шко­лы жы­ва­пі­су Мі­ха­сём Сеў­ру­кам з Ня­сві­жа і Пёт­рам Сер­гі­еві­чам з Ві­ль­ні. Па­сля сы­хо­ду твор­цаў у ня­быт Вік­тар з сяб­ра­мі і ад­на­дум­ца­мі за­ймаў­ся за­ха­ван­нем іх спад­чы­ны. Усё гэ­та да­па­ма­га­ла асэн­са­ваць свае пры­яры­тэ­ты ў мас­тац­тве, спры­яла ўсве­дам­лен­ню, што па­чат­кі аса­бо­вас­ці ў твор­час­ці трэ­ба бу­да­ваць з па­ро­га ўлас­на­га до­ма, на ба­га­тай гіс­то­ры­яй і ку­ль­ту­рай сла­ву­тай Док­шыц­кай зям­лі.

Вік­тар Мар­ка­вец рас­па­чы­нае се­рыю кар­цін, пры­све­ча­ных ста­ра­жы­лам свай­го ро­ду, тра­ды­цы­ям краю ўлас­на­га дзя­цін­ства — уні­ка­ль­най па зна­чэн­ні ў агу­ль­най гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі мясц­іны на шля­ху «з ва­ра­гаў у грэ­кі». Пра­цуе сіс­тэм­на, з жор­сткім са­ма­ана­лі­зам, фік­су­ючы кож­ны крок у дзён­ні­ка­вых на­тат­ках. Пра­цэ­су на­пі­сан­ня ад­ной з прац «Свя­та ў Док­шы­цах» — якую ба­чыў сак­ра­ль­ным цэн­трам усёй се­рыі, — пры­свя­ціў тэ­арэ­тыч­ны трак­тат.

Па­чы­наў­ся цыкл з тво­ра «Ба­бу­ля» (1976), пад­трым­ку па­чат­ко­вай на­звы «Зна­хар­ка» зна­хо­дзім у са­мой кар­ці­не, у вы­яве ад­мыс­ло­вых зё­лак у ба­бу­ль­чы­най кво­лай ру­цэ. Пра­воб­раз ге­ра­іні, Ма­рыя Юлі­янаў­на Це­ця­ро­нак, ба­бу­ля мас­та­ка, на­сам­рэч ва­ло­да­ла здоль­­нас­ця­мі на­род­най ле­кар­кі. Баб­ка Ма­ры­ль­ка, як зва­лі яе сва­які, доб­ра ве­да­ла аб­ра­ды, хо­ра­ша спя­ва­ла, най­ле­пей — вя­сель­­ныя пес­ні, тра­ды­цый­ныя ў рэ­гі­ёне. Як і мно­гія вяс­ко­выя жан­чы­ны яе ча­су, яна бы­ла цу­доў­най май­стры­цай і тка­ла по­сціл­кі ды руч­ні­кі, што рэ­лік­та­мі па сён­ня за­хоў­ва­юцца ў ся­м’і Мар­каў­цоў. Ка­лі Вік­тар пі­саў кар­ці­ну, не над­та кла­па­ціў­ся пра парт­рэт­нае пад­абен­ства. Ён ува­саб­ляў аб­агу­ль­не­ны воб­раз ста­рэ­нь­кай, якая шмат па­ба­чы­ла на сва­ім ве­ку. Гэ­та­кі ж акцэнт у парт­рэ­це сва­ёй ма­ці ка­рыс­таў і ду­хоў­ны на­стаў­нік Мар­каў­ца Мі­хась Сеў­рук. «Парт­рэт ураж­вае ўнут­ра­най да­лі­кат­нас­цю і псі­ха­ла­гіз­мам воб­ра­за, — пі­ша Сяр­гей Гваз­дзёў. — Тая ж драб­ні­ца сет­кі змор­шчы­наў на тва­ры ды стом­ле­на апуш­ча­ныя на ка­ле­ні ру­кі з на­бры­ня­лы­мі кры­вёй ве­на­мі — усё пра­ця­та шчы­рай пяш­чо­тай». Ка­лі Сеў­рук у парт­рэ­це ма­ці імкнуў­ся ўве­ка­ве­чыць да­ра­го­га аса­біс­та для ся­бе ча­ла­ве­ка, Вік­тар па­шы­раў за­да­чу да аб­агу­ль­нен­ня воб­ра­за ба­бу­лі — сво­еа­саб­лі­ва­га сім­ва­ла ад­ыхо­дзя­чай эпо­хі. У пра­цы над парт­рэ­там ім кі­ра­ва­ла раз­умен­не ду­хоў­на­га маш­та­бу асо­бы, вон­ка­ва сціп­лай, кво­лай і ня­гег­лай, але з ма­гут­ным ба­га­жом на­род­най муд­рас­ці. Вы­яву ён ма­дэ­люе срод­ка­мі вы­раз­на­га ма­люн­ка і за­ся­ро­джва­ецца на гу­ль­ні сі­лу­этаў ды кон­ту­раў, тон­кіх інта­на­цы­ях ко­ле­ра­ва­га пі­сь­ма. Для мас­та­ка тут важ­на ўсё, на­ват па­мер па­лат­на, фор­ма ра­мы ды яе афар­боў­ка: «Ёсць жа­дан­не ўвес­ці брон­зу ў рас­цяж­ку афар­боў­кі ра­мы, каб пад­тры­маць за­ла­ціс­тыя, сэн­са­выя інта­на­цыі ў са­мім парт­рэ­це».

У ства­рэн­ні се­рыі кар­цін пра ба­ць­коў­скі край мас­так звяр­та­ецца да ку­ль­ту сям’і з па­ва­гай да муд­рас­ці і жыц­цё­ва­га во­пы­ту ста­рэй­шых. У кан­цэп­цыі на­пі­сан­ня жы­ва­піс­на­га тво­ра «Дзед Алесь і баб­ка Ма­ры­ль­ка, або Дзень за­ла­то­га вя­сел­ля» (1976) аўтар ад­штур­хоў­ва­ецца ад улас­ных успа­мі­наў дзя­цін­ства, дзе «край дзя­доў» у ле­ген­дар­най для сям’і Мар­каў­цоў вёс­цы Сла­ба­да аве­яны хва­лю­ючы­мі згад­ка­мі. У дзён­ні­ка­вых за­пі­сах зна­хо­дзім квін­тэ­сен­цыю змес­ту ра­бо­ты: «Ча­роў­най каз­кай уяў­ляў­ся свет, у якім жы­лі мае дзед Алесь і баб­ка Ма­ры­ль­ка… Тыя дні шко­ль­ных ка­ні­кул, ка­лі вы­па­да­ла на­ве­даць вёс­ку Сла­ба­ду, дзе яны жы­лі, за­ўсё­ды ча­ка­лі­ся як сус­трэ­ча з са­мым па­та­емным, спра­ка­вет­ным. Тут усё хва­ля­ва­ла. Ка­зач­ным пад­аваў­ся агонь у пе­чы і са­ма печ; вя­ліз­ны, акруг­лы, па­ху­чы бо­хан хле­бу на кля­но­вых ліс­тах і на­ват дрэ­вы, што ста­ялі во­ла­та­мі ва­кол ха­ты. Ча­ра­дзей­ствам пад­ава­ла­ся дзе­да­ва май­стэр­ства, ка­лі ён вы­раб­ляў роз­ныя па па­ме­рах і фор­ме драў­ля­ныя ца­бэр­кі ды вёд­ры. Ве­даў я, што ён ка­лі­сь­ці сам змай­стра­ваў крос­ны для баб­кі Ма­ры­ль­кі — ма­шы­ну скла­да­ную, та­ды яшчэ мне не зра­зу­ме­лую, дзіў­ную, пры да­па­мо­зе якой з-пад ба­бу­лі­ных хут­кіх, спрыт­ных рук вы­плы­ва­лі ка­зач­ныя ма­ляў­ні­чыя квет­кі на ды­ва­нах і тка­ні­нах. Крос­ны ўяў­ля­лі­ся жы­вым арга­ніз­мам з мнос­твам ка­ля­ро­вых ні­так-жы­лак, што жы­лі не зра­зу­ме­лым мне ма­ло­му ці­ка­вым жыц­цём, то пе­ра­пля­та­лі­ся, то раз­ыхо­дзі­лі­ся і, у рэ­шце рэшт, на­ра­джа­лі дзіў­ную пры­га­жосць. Страш­на бы­ло бліз­ка пад­ыхо­дзіць да гэ­та­га та­ямні­ча­га агрэ­га­та, каб не па­ру­шыць за­вер­ша­ную гар­мо­нію яго жыц­ця, не­асця­рож­ным ру­хам не раз­ла­дзіць гэ­ты ці­ка­вы, скла­да­ны ме­ха­нізм, які ўспры­маў­ся як бос­кае, не­да­ты­ка­ль­нае ства­рэн­не. Не­за­быў­най за­ста­ла­ся і ме­ло­дыя ка­лаў­ро­та, ка­лі ба­бу­ля тка­ла ніт­кі, пад якую гу­ча­лі не­вы­чар­па­ль­ныя апа­вя­дан­ні дзе­да Але­ся пра тое, што да­вя­ло­ся спаз­наць, на­гле­дзец­ца праз сваё доў­гае, скла­да­нае жыц­цё, якое аха­пі­ла амаль цэ­лае ста­год­дзе». З пер­ша­га — вон­ка­ва­га — по­гля­ду кар­ці­на зда­ецца ледзь не арха­ічнай: па­се­лі на лаў­цы про­ста пе­рад на­мі двое ста­рых, як ім за­га­да­лі, роў­не­нь­ка, шчы­ль­на пры­ціс­ка­ючы да ся­бе па бёд­рах ру­кі — цяж­кія, ня­ўклюд­ныя, якім нат ка­рот­кі час не­як ня­ўту­ль­на жы­вец­ца-існу­ецца без пра­цы, не­ад’емнай праз усё жыц­цё. По­зір­кі дзе­да і ба­бу­лі ад­сут­ныя «тут і ця­пер», бо звер­ну­тыя не да нас, а ва ўлас­ны ўнут­ра­ны свет. Зда­ецца, што ў гэ­тых по­гля­дах пе­ра­гор­тва­юцца ста­рон­кі жыц­ця, свае і дзя­сят­каў па­ка­лен­няў — ба­ць­коў, дзя­доў, прадзе­даў, цэ­ла­га на­ро­ду. За імі агром­ніс­ты свет вя­лі­кай ку­ль­ту­ры, ува­соб­ле­най у фа­льк­ло­ры, рэ­чах по­бы­ту і на­род­ным мас­тац­тве. Тка­ні­на іх па­мя­ці існуе ні­бы тыя скла­да­ныя, дроб­на вы­тка­ныя «ў ша­шач­кі» ўзо­ры по­сціл­кі, усла­най на ла­ве. Іх свя­до­масць апе­люе да сус­ве­ту, што ў воб­ра­зе дрэ­ва жыц­ця на ды­ва­не на дру­гім пла­не па-за ге­ро­ямі кар­ці­ны. Парт­рэт ні­бы па­ра­дны, па­мят­ны — усё ж за­ла­ты юбі­лей пра­жы­та­га су­мес­на­га жыц­ця. Але ад тво­ра па­вя­вае су­мам, лёг­кай за­сму­чо­нас­цю і… ці­шы­нёй веч­нас­ці. Да­лі­кат­на пра­пі­са­ныя вы­явы і воб­ра­зы, ледзь не з ма­тэ­ма­тыч­най да­клад­нас­цю і па ўзо­рах «за­ла­то­га ся­чэн­ня» ство­ра­ная кам­па­зі­цыя. Але па ўсім ві­даць: май­стар свя­до­ма па­збя­гаў эфек­тных вы­яўлен­чых пры­ёмаў, срод­каў і ха­доў, як не­ка­лі, у дзя­цін­стве, а гэ­тым раз­ам у кар­ці­не за­сце­ра­га­ючы­ся па­ру­шыць ве­ліч­ную пры­па­весць жыц­ця дзе­да Але­ся і баб­кі Ма­ры­ль­кі, пер­са­на­жаў ство­ра­на­га Вік­та­рам Мар­каў­цом пра­ўдзі­ва­га мі­фа з гіс­то­рыі Док­шыц­кай зям­лі. Арсе­на­лам вы­яўлен­ча­га інстру­мен­та­рыя тут вы­сту­пае тра­пят­кое па­чуц­цё па­ва­гі і за­хап­лен­ня свет­лы­мі тва­ра­мі, муд­ры­мі жыц­ця­мі, сап­раў­днай ду­хоў­нас­цю. Кар­ці­на вы­гля­дае пра­ўдзі­вай і дзе­сь­ці звыш­рэ­аль­най. Бо пад­обныя дзя­ду­лі і ба­бу­лі жы­вуць амаль у кож­най бе­ла­рус­кай сям’і па ўсёй кра­іне.

Мно­гія мо­гуць спы­таць: на­вош­та па­спя­хо­ва­му твор­ча­му ча­ла­ве­ку, які хлоп­цам па­кі­нуў ба­ць­коў­скі дом і вы­дат­на за­сво­іўся ў го­ра­дзе, звяр­тац­ца да тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры і по­бы­ту вёс­кі, на­род­ных тра­ды­цый і з’яў, пі­саць парт­рэ­ты ста­рых лю­дзей? Гіс­то­рыя та­ко­га кштал­ту ме­ла мес­ца ў жыц­ці Мі­ха­ся Сеў­ру­ка, які атры­маў еўра­пей­скую ад­ука­цыю і спаз­наў смак свец­ка­га жыц­ця. Яму так­са­ма не­ка­лі за­да­ва­лі гэт­кія пы­тан­ні, ад­ка­зы на іх пра­ўдзі­выя і ад­нос­на твор­час­ці Вік­та­ра: «Ве­да­еце, ко­ль­кі цу­доў­на­га ад­ыхо­дзіць у мі­ну­лае? Уз­яць хоць бы стрэ­хі хат, са­ла­мя­ныя стрэ­хі, па­кры­тыя зя­лё­ным мо­хам. Ці вось гэ­тая мая кар­ці­на, пра­ўда, не за­кон­ча­ная, але зра­зу­мець яе ўжо мож­на — “Стрыж­ка аве­чак”. Ма­люю па па­мя­ці. Цяж­ка, але лі­чу, што гэ­та не­абход­на. Не­абход­на для тых, хто ўжо не змо­жа ба­чыць на­жніц, та­кіх ня­зграб­ных».

У док­шыц­кай се­рыі па­лот­наў Мар­каў­ца ад кар­ці­ны да кар­ці­ны раз­гор­тва­ецца апо­вед пра жыц­цё на­ро­да, яго са­ма­па­чу­ван­не ў пры­ро­дзе, на зям­лі і — праз мі­фа­ло­гію і аб­ра­ды — у кас­міч­най пра­сто­ры. Па­чы­на­ючы з па­асоб­ных архе­ты­піч­ных воб­ра­заў («Парт­рэт Апа­лі­на­рыя Пуп­кі», «Ба­бу­ля»), пра­цяг­ва­ючы сэн­са­вы­мі ўва­саб­лен­ня­мі на­род­най муд­рас­ці («Дзед Алесь і баб­ка Ма­ры­ль­ка») і, на­рэш­це, ства­ра­ючы кас­ма­га­ніч­ную мі­фа­ла­ге­му тра­ды­цый­на­га гу­лян­ня мас­так ува­саб­ляе ўні­ка­ль­ны жы­ва­піс­ны ле­та­піс, дзе ў кож­ным з тво­раў інта­на­цыі то на­рас­та­юць да арган­на­га гу­чан­ня, то су­ці­ша­юцца да шчым­лі­вых і пра­ніз­лі­вых ме­ло­дый жа­лей­кі. У маш­таб­най кар­ці­не-эле­гіі «Свя­та ў Док­шы­цах» Вік­тар Мар­ка­вец на­паў­няе па­лат­но ча­роў­най ра­ман­ты­кай па­чуц­цяў і на­стро­яў ма­ла­дых лю­дзей у атмас­фе­ры на­род­на­га гу­лян­ня. Тут пры­сут­ні­чае і ўзру­ша­нае за­хап­лен­не пры­га­жос­цю юнац­тва, і пра­свет­ле­ныя вес­на­вы­мі пра­мя­ня­мі со­нца аб­ры­сы род­ных Док­шыц, і кві­цен­не лу­гоў, і мі­ла­гуч­насць на­ва­ко­ль­ных па­лёў і ля­соў. Ды­на­мі­кі над­ае ма­ляў­ні­чая энер­гія воб­ра­заў пер­ша­га пла­на кар­ці­ны — дзяў­чат і юна­ка са скрып­каю ў ру­цэ. Гар­мо­нія по­ста­цей ма­ла­дых лю­дзей, ні­бы ад­урма­не­ных вес­на­вым над­во­р’ем, кан­трас­насць зыч­ных фар­баў пры­ро­ды і стро­яў свя­точ­на­га адзен­ня, усхва­ля­ва­ныя па­ры­вы рук дзяў­чат з ра­мон­ка­вым вя­ноч­кам і бе­лаю хус­ці­най — вы­зна­ча­ль­ныя ства­ра­ль­ні­кі на­стра­ёвас­ці, ду­шэў­нас­ці і свя­точ­най па­тэ­ты­кі.

Тэ­май свя­та лет­ня­га со­нцас­та­яння ў кар­ці­не «Ку­пал­ле» (1976) за­вяр­ша­ецца док­шыц­кая се­рыя па­лот­наў. Бо­льш ка­мер­ная сю­жэ­там, яна вы­зна­чае по­шу­кі ўсёй да­лей­шай твор­час­ці жы­ва­піс­ца.

Гэ­тым цык­лам ра­бот Вік­тар Мар­ка­вец, та­ды яшчэ па­чат­ко­вец, за­свед­чыў вы­со­кі пра­фе­сій­ны ўзро­вень і вы­раз­ную скі­ра­ва­насць да тра­ды­цый ра­ман­тыз­му бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва. Вян­цы, вян­кі, вя­ноч­кі ўстой­лі­вым воб­ра­зам-архе­ты­пам ма­ры пра свет­лае пра­ся­ка­юць усю твор­часць мас­та­ка ў пра­грам­ных яго кар­ці­нах, «Свя­це ў Док­шы­цах», се­рыі па­лот­наў, пры­све­ча­ных ба­ць­кам Янкі Ку­па­лы і Яку­ба Ко­ла­са пад агу­ль­най на­звай «Спа­кон вя­коў» (1982), «Парт­рэт сла­ву­та­га бе­ла­рус­ка­га фі­ло­ла­га, пра­фе­са­ра Хве­да­ра Янкоў­ска­га» (1985), ма­ну­мен­та­ль­ным парт­рэ­це Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча з ма­ці «Ма­рыя Апа­на­саў­на Баг­да­но­віч з сы­нам Мак­сі­мам» (1981—1985) і іншых, ма­лых і вя­лі­кіх жы­ва­піс­ных па­лот­нах. Так­са­ма як і тэ­ма бе­ла­рус­ка­га Ку­пал­ля, рас­па­ча­тая ў док­шыц­кім цык­ле, ува­со­бі­ла­ся і ў ра­ман­тыч­ным ды­ва­не «За­слаў­скае Ку­пал­ле» (1992), і ў дэ­ка­ра­тыў­най аква­рэ­лі «Ку­пал­ле» (1993), што прад­стаў­ля­ла май­стра на шмат­лі­кіх рэ­спуб­лі­кан­скіх вы­ста­вах. За па­ру ме­ся­цаў да ско­ну мас­так пра­ехаў­ся па док­шыц­кіх ва­ко­лі­цах, каб яшчэ раз па­ба­чыць ку­па­льс­кія вог­ніш­чы ў мяс­тэч­ках і вёс­ках род­на­га краю. Сім­ва­ліч­ным атры­ма­ла­ся раз­ві­тан­не Вік­та­ра Мар­каў­ца з ра­дзі­май і жыц­цём.

Таццяна МАРКАВЕЦ-ГАРАНСКАЯ