Свой ся­род чу­жых...

№ 5 (410) 01.05.2017 - 31.05.2017 г

Акварэльныя вядзьмарствы Сяр­гея Пі­са­рэн­кі
«Я — во­ль­ны твор­ца, які за­раб­ляе на жыц­цё вы­ключ­на сва­ім мас­тац­твам», — так га­во­рыць пры зна­ёмстве мін­скі аква­рэ­ліст Сяр­гей Пі­са­рэн­ка. Сяр­гей — хут­чэй вы­клю­чэн­не, чым пра­ві­ла. Так мо­гуць за­явіць пра ся­бе ані не ўсе бе­ла­рус­кія жы­ва­піс­цы.

Пі­са­рэн­ку сё­ле­та споў­ні­ла­ся 50 га­доў (ён на­ра­дзіў­ся ў Ма­ла­дзеч­не ў 1967 го­дзе), але па ба­ць­ку яго рэ­дка хто на­зы­вае: вы­гля­дае ён пры­нам­сі на дзя­ся­так га­доў ма­ла­дзей — актыў­на за­йма­ецца спорт­ам, шмат пад­арож­ні­чае па Бе­ла­ру­сі і за мя­жой. Сяр­гей ад­но­сіц­ца да но­ва­га па­ка­лен­ня на­шых твор­цаў, для якіх Еўро­па да­ступ­ная не то­ль­кі як «ту­рыс­тыч­ная Ме­ка», а як вы­ста­вач­ная пля­цоў­ка, як шы­ро­кі ры­нак спа­жыў­цоў і знаў­цаў мас­тац­тва.

Та­лент Сяр­гея Пі­са­рэн­кі пра­явіў­ся яшчэ ў дзя­цін­стве, якое пра­й­шло ў Ка­ра­ган­дзе і Ва­ло­жы­не, а яго шлях у мас­тац­тва ішоў праз зна­ка­мі­ты «Па­рнат» — Рэ­спуб­лі­кан­скую шко­лу-інтэр­нат імя Іва­на Ахрэм­чы­ка, ку­ды яго на­кі­ра­ва­лі ў 10 га­доў. Сус­трэ­чы з ба­ць­ка­мі (а яны доў­га не ве­ры­лі ў су­р’ёз­насць гэ­тай пра­фе­сіі) бы­лі то­ль­кі ва­ка­цый­ныя, так што да са­ма­стой­нас­ці Сяр­гей пры­ву­ча­ны з пад­лет­ка­ва­га ўзрос­ту, ка­лі зра­зу­меў: яго лёс за­ле­жыць вы­ключ­на ад вы­ні­каў яго пра­цы. За­тым шлях, як і ў бо­ль­шас­ці «па­рна­таў­цаў», — па­ступ­лен­не на гра­фі­ку ў Тэатральна-мастацкі інстытут по­тым двух­га­до­вая служ­ба ў арміі. Зна­ка­мі­тыя сён­ня Юрый Хі­ль­ко, Юрый Пад­олін, Мар­та Шма­та­ва бы­лі яго ад­на­кур­сні­ка­мі. Ся­род вы­клад­чы­каў — вы­дат­ны пед­агог па ма­люн­ку Вя­час­лаў Цю­рын, вы­біт­ны аква­рэ­ліст Вя­час­лаў Па­ўла­вец, мас­тачка і пед­агог Люд­мі­ла Каль­­ма­ева, што ста­ві­ла ці­ка­выя на­цюр­мор­ты для вы­ра­шэн­ня за­дач дзе­ля аб­вас­трэн­ня ко­ле­ра­ва­га ба­чан­ня.

Па­сля вой­ска вяр­нуў­ся ў Ака­дэ­мію да іншай ка­ман­ды (Тац­ця­на Ра­дзі­віл­ка, Андрэй Ары­нуш­кін), ад­стаў­шы на два кур­сы ад тых, з кім па­сту­піў. Ужо та­ды ён вы­лу­чаў­ся сва­ім асаб­лі­вым сты­лем — лю­боў­ю да гра­фі­кі Ся­рэб­ра­на­га ве­ку, вы­тан­ча­ны­мі лі­ні­ямі і па­этыч­ным стаў­лен­нем да ўба­ча­на­га. Пі­са­рэн­ка лі­чыў­ся моц­ным сту­дэн­там — мно­гія вуч­нёў­скія ра­бо­ты трап­ля­лі ў ме­та­дыч­ны фонд інсты­ту­та. Ужо ў сту­дэн­цкія га­ды вы­ста­віў­ся ў Кра­ка­ве. Ма­лю­нак яго быў лёг­кі, упэў­не­ны, вы­лу­чаў­ся бес­па­мыл­ко­вым кон­ту­рам і схоп­ле­ным ха­рак­та­рам ма­дэ­лі. Не ака­дэ­міч­ны. Та­му ацэн­кі па спе­цы­яль­ных прад­ме­тах час­та бы­лі ніз­кі­мі: Ака­дэ­мія не пад­трым­лі­ва­ла са­ма­во­льс­тва і за­ліш­няй са­ма­стой­нас­ці сту­дэн­таў (як гэ­та зна­ёма: «скон­чыш — ра­бі што хо­чаш, а тут пад­па­рад­коў­вай­ся агу­ль­ным пра­ві­лам»). Як вы­нік — вы­клю­чэн­не на пя­тым кур­се на год па ра­шэн­ні ка­фед­ры. Пад­тры­маў ма­ра­ль­на вы­клад­чык-гра­фік Ула­дзі­мір Ба­са­лы­га, змог аца­ніць здо­ль­нас­ці вуч­ня і пе­ра­ка­наць аб­авяз­ко­ва вяр­нуц­ца для пра­ця­гу ву­чо­бы. Год пе­ра­пын­ку не пра­йшоў мар­на: Пі­са­рэн­ка за­сво­іў тэх­ні­ку ляў­кас­на­га тэм­пер­на­га жы­ва­пі­су. Сяр­гей вы­ра­шыў усе ж атры­маць дып­лом, бо не меў ма­ра­ль­на­га пра­ва не апраў­даць надзеі ба­ць­коў.

Ён не па­шка­да­ваў пра гэ­та: апош­нія сту­дэн­цкія га­ды шмат і на­пру­жа­на пра­ца­ваў з на­ту­ры і да­сяг­нуў вы­дат­ных вы­ні­каў у ма­люн­ку. Твор­цу ўда­ва­ла­ся і сха­піць пад­абен­ства з на­ту­рай, яе псі­ха­ла­гіч­ныя асаб­лі­вас­ці, і за­ха­ваць фар­ма­ль­ную пры­га­жосць лі­ніі. Ця­пер згад­вае пра апош­нія сту­дэн­цкія пе­рад­дып­лом­ныя га­ды з на­ста­ль­гі­яй: «Ні­ко­лі ўжо не бу­дзеш мець маг­чы­масць ма­ля­ваць і пі­саць аго­ле­ную на­ту­ру бяс­плат­на і сіс­тэ­ма­тыч­на!» Ужо сам дае па­ра­ды ма­ла­дым ка­ле­гам: «Сту­дэн­цкія га­ды — са­мы твор­чы пе­ры­яд, бя­ры­це ад іх усё, ка­рыс­тай­це­ся прад­стаў­ле­ным ча­сам і ве­да­мі сва­іх на­стаў­ні­каў, та­кое ўжо не па­ўто­рыц­ца ні­ко­лі...»

У пе­рад­дып­лом­ны год ад Сяр­гея ча­ка­лі мно­га­га: яго за­ўва­жыў вы­клад­чык Яўген Шу­ней­ка і на­пі­саў пра ма­ла­до­га па­чат­коў­ца ў ча­со­пі­се «Ма­ла­досць». На вок­лад­цы быў змеш­ча­ны жы­ва­піс­ны твор Сяр­гея «Пер­шы снег». Гэ­тае пры­знан­не і пад­трым­ка акры­лі­лі мас­та­ка, да­лі яму но­вы імпу­льс да да­лей­шай твор­час­ці.

Сяр­гей аб­яцаў стаць яркім ілюс­тра­та­рам, і дып­лом­ная пра­ца па­цвер­дзі­ла тое — Пі­са­рэн­ка ства­рыў ру­ка­піс­ную кні­гу вя­лі­ка­га гу­ма­ніс­та эпо­хі Ад­ра­джэн­ня Мі­ка­лая Гу­соў­ска­га «Пес­ня пра зуб­ра» (1994) пад кі­раў­ніц­твам на­род­на­га мас­та­ка Бе­ла­ру­сі Ва­сі­ля Ша­ран­го­ві­ча і ка­ліг­ра­фа Ула­дзі­мі­ра Сем­чан­кі. Атры­ма­ла­ся цу­доў­ная сты­ліс­тыч­ная інтэр­прэ­та­цыя ста­ра­даў­ніх ле­та­пі­саў, упры­го­жа­ная ілю­мі­на­ва­ны­мі мі­ні­яцю­ра­мі. Сяр­гей да­мог­ся да­зво­лу ілюс­тра­ваць Гу­соў­ска­га, хоць ма­тэ­ры­ялу на аква­рэ­ль­ны дып­лом бы­ло з ліш­кам і ён мог зра­біць дых­тоў­ную дып­лом­ную пра­цу за па­ру ме­ся­цаў. Але мас­так па­ста­віў амбі­цый­ныя за­да­чы, якія вы­нош­ваў і ўва­саб­ляў цэ­лы год. Гэ­та сем не­вя­лі­кіх план­шэ­таў з улас­ным кан­цэп­там: Сяр­гей ства­рыў сваю струк­ту­ру кні­гі, уз­яўшы за асно­ву пе­ра­клад ла­цін­ска­га тэк­сту на бе­ла­рус­кую мо­ву Язэ­па Се­мя­жо­на. Бе­ла­рус­кі тэкст кні­гі Сяр­гей на­пі­саў га­тыч­ным шрыф­там. Бук­ві­цы і па­ста­рон­ка­выя ілюс­тра­цыі за­хап­ля­юць тон­кай фі­ліг­ран­най пра­цай, шмат­лі­кі­мі рас­кад­роў­ка­мі — жы­цій­ны­мі за­ма­лёў­ка­мі і сцэ­на­мі па­ля­ван­ня, па­за­ло­ча­ны­мі ўстаў­ка­мі і асаб­лі­вым вы­на­ход­лі­вым пры­ёмам: за­шыф­ра­ва­най у тэк­сце па­ста­рон­ка­вай ма­літ­вай Ма­ці Бо­жай, якую мож­на пра­чы­таць, пра­гар­нуў­шы ўсю кні­гу. Сяр­гей і ця­пер да­ра­жыць гэ­тай сва­ёй пра­цай. На тыя ілюс­тра­цыі і праз двац­цаць га­доў гля­дзіш з за­хап­лен­нем, дзі­віш­ся, на­ко­ль­кі тон­ка ад­чуў ма­ла­ды ча­ла­век ча­роў­ную го­ты­ку, што ідзе ад фран­цуз­скіх кры­ніц, ка­ліг­ра­фію шрыф­тоў, з якой лю­боў­ю і раз­умен­нем ма­ля­ваў дэ­та­лі — бы­та­выя сцэн­кі з па­эмы Гу­соў­ска­га. Гэ­тая пра­ца вы­лу­чы­ла яго, ма­ла­до­га мас­та­ка, у пер­шы шэ­раг не­шмат­лі­кіх ка­лег — май­строў ка­ліг­ра­фіі. Дып­лом­ны пра­ект шмат вы­стаў­ляў­ся, а аркуш з яго быў на­бы­ты По­ла­цкім дзяр­жаў­ным му­зе­ем-за­па­вед­ні­кам. Па­сля мно­гіх вы­стаў ня­мец­кія вы­да­вец­твы пра­па­ноў­ва­лі на­ват над­ру­ка­ваць кні­гу на ла­ты­ні з ілюс­тра­цы­ямі Сяр­гея Пі­са­рэн­кі, але ён быў вы­му­ша­ны са шка­да­ван­нем ад­мо­віц­ца: пра­цу да­вя­ло­ся б зра­біць на­но­ва.

Сяр­гей не стаў ілюс­тра­та­рам (афор­міў адзі­ную дзі­ця­чую кні­гу Дзміт­рыя Ува­ра­ва «Аге­нь­чык За­ла­то­га Ка­пя­лю­шы­ка», вы­да­дзе­ную ў 2010 го­дзе ў Свя­та-Елі­са­ве­цін­скім ма­нас­ты­ры), хоць яго здо­ль­нас­ці ні­бы пры­зна­ча­ны для гэ­та­га: вы­тан­ча­насць да­клад­на­га ма­люн­ка, пяш­чо­та ко­ле­ру, густ да дэ­та­лі, якую ці­ка­ва раз­гля­даць, кам­па­зі­цый­ная ёміс­тасць пры ла­ка­ніч­нас­ці арку­ша.

Пі­са­рэн­ку над­оўга за­ха­пі­ла аква­рэль — мас­тац­тва, якое на­тхня­ецца пры­га­жос­цю свят­ла і ва­ды і, як лак­му­са­вая па­пе­ра, па­каз­вае, на што здо­ль­ны мас­так. Аква­рэ­ль­ная шко­ла ў Бе­ла­ру­сі — ад­на з са­мых моц­ных, і Сяр­гей Пі­са­рэн­ка здо­леў вы­лу­чыц­ца як ары­гі­на­ль­ны, ні да ка­го не пад­обны май­стар. Ён двой­чы, у 2005 і 2009 га­дах, удзе­ль­ні­чаў у Еўра­пей­скім бі­ена­ле аква­рэ­лі ў На­мю­ры ў Бе­ль­гіі, што збі­рае элі­ту еўра­пей­скіх аква­рэ­ліс­таў. Да­след­чык бе­ла­рус­кай аква­рэ­ль­най шко­лы, гра­фік Ула­дзі­мір Рын­ке­віч вы­лу­чае ў ёй тра­ды­цый­ную і на­ва­тар­скую, бо­льш фар­ма­ль­ную, плы­ні. Тра­ды­цыя­на­ліс­ты, у сваю чар­гу, дзе­ляц­ца на рэ­аліс­таў, якія да­клад­на па­каз­ва­юць прад­мет­нае ася­род­дзе, і лі­ры­каў, што ста­вяць за­да­чай пе­рад­ачу на­строю, тон­кіх эмо­цый. Апош­ніх ад­роз­ні­вае і бо­ль­шая тэх­ніч­ная раз­ня­во­ле­насць.

Пі­са­рэн­ку з яго ка­мер­ны­мі пей­за­жа­мі і вы­тан­ча­ны­мі на­цюр­мор­та­мі мож­на на­зваць ужо не сто­ль­кі лі­ры­кам, ко­ль­кі «ра­ман­ты­кам но­вай хва­лі». Ма­ты­вы пі­са­рэн­каў­скіх арку­шаў про­стыя — квет­кі ў ва­зе, за­сне­жа­ныя зі­мо­выя пей­за­жы, бе­ла­рус­кія азё­ры, вяс­ко­выя пан­адвор­кі, адзі­но­кія дрэ­вы. Але ў гэ­тай не­муд­ра­ге­ліс­тас­ці ёсць ча­роў­нае ха­рас­тво, та­ямні­цу яко­га не так про­ста раз­га­даць. «Мас­так мо­жа ўсё ска­заць са­да­ві­ной, квет­ка­мі або про­ста аб­ло­ка­мі», — ска­заў не­як вя­лі­кі Эду­ард Ма­не. «Пра мя­не лёг­ка да­ве­дац­ца — да­стат­ко­ва па­гля­дзець на мае пра­цы», — ка­жа і Сяр­гей. Ду­шэў­ны свет мас­та­ка — ва ўмен­ні дзі­віц­ца і зна­хо­дзіць гар­мо­нію ў што­дзён­ных рэ­чах: ста­лах, куб­ках, па­ля­вых бу­ке­ці­ках, на­ват дзі­ця­чых сан­да­лях. Аква­рэ­лі Пі­са­рэн­кі — мас­тац­тва ню­ансу. Яны му­зыч­ныя і свят­ла­нос­ныя.

Ма­не­ра Сяр­гея Пі­са­рэн­кі па­зна­ва­ль­ная і інды­ві­ду­аль­ная: свя­точ­ная ка­зач­насць сю­жэ­таў, ра­ман­ты­за­цыя ма­ты­ву, раз­мы­тасць кон­ту­раў, асаб­лі­вая мяк­касць пэн­дзля, лю­боў да тэх­ні­кі пра­цы «па-мок­ра­му», сты­лі­за­цыя воб­ра­заў рэ­ча­ва­га све­ту, свет­ла­выя эфек­ты, ла­ка­ніч­насць. Ча­сам мас­так не­бяс­печ­на спы­ня­ецца за два кро­кі ад са­лон­нас­ці, пад­крэс­ле­най пры­га­жос­ці, але густ не здра­джвае яму — і на­ра­джа­юцца кам­па­зі­цыі без­да­кор­на­га май­стэр­ства.

Ма­ла­до­му па­ка­лен­ню вы­пус­кні­коў-гра­фі­каў, якія ўсту­пі­лі ў твор­чае жыц­цё ў 1990-я, час жор­стка­га эка­на­міч­на­га кры­зі­су ў Бе­ла­ру­сі, да­вя­ло­ся ня­лёг­ка. Ад­сут­насць дзяр­жаў­ных за­моў і за­ня­пад Са­юза мас­та­коў, яго ма­тэ­ры­яль­най ба­зы вы­му­сі­лі не­ка­то­рых аўта­раў сы­хо­дзіць з пра­фе­сіі або з’яз­джаць за мя­жу ў по­шу­каў за­роб­ку. Та­ды Бе­ла­русь па­кі­ну­лі мно­гія та­ле­на­ві­тыя мас­та­кі — Ра­ман За­сло­наў, Ігар Каш­ку­рэ­віч, Андрэй За­до­рын, Андрэй Ары­нуш­кін, Ігар Ці­шын, На­тал­ля За­лоз­ная і іншыя, здо­ль­ныя рэ­алі­за­ваць ся­бе па-за ра­дзі­май. Шмат пра­ца­ваў за мя­жой і Сяр­гей Пі­са­рэн­ка. Тут ён упер­шы­ню су­тык­нуў­ся з за­ко­на­мі жор­стка­га за­ход­ня­га арт-рын­ку. «Да­во­дзі­ла­ся ра­біць не то­ль­кі твор­чыя, але і ка­мер­цый­ныя рэ­чы, пра­ца­ваць па за­мо­вах лю­дзей з роз­ным гус­там. Але гэ­та да­зво­лі­ла вы­жыць у тыя ня­прос­тыя га­ды».

Сяр­гей не ха­вае, што так­са­ма ду­маў пра ад’­езд, тым бо­льш з ця­гам ча­су яго вы­ста­вы ў за­меж­жы, дзе ша­на­ва­лі бе­ла­рус­кую рэ­аліс­тыч­ную гра­фіч­ную шко­лу, ішлі ве­ль­мі ня­дрэн­на.

У апош­нія га­ды Сяр­гей шмат экс­па­ну­ецца і на ра­дзі­ме. «Ад­кры­ла» яго для бе­ла­рус­кіх ама­та­раў вя­до­мая мас­тац­тваз­наў­ца Тац­ця­на Бем­бель, у тыя га­ды ды­рэк­тар­ка га­ле­рэі ЕГУ, ка­лі арга­ні­за­ва­ла ў 2000 го­дзе ў га­ле­рэі Еўра­пей­ска­га гу­ма­ні­тар­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ў Мін­ску яго пер­шую пер­са­на­ль­ную вы­ста­ву. У 2004 го­дзе Пі­са­рэн­ка стаў чле­нам твор­ча­га аб’­яднан­ня мін­скіх мас­та­коў «Арцель», на вы­ста­вах якой ён не­адна­ра­зо­ва па­каз­ваў свае пра­цы. На ад­ным з ме­рап­ры­емстваў та­га­час­ны Па­сол ЗША ў Бе­ла­ру­сі Майкл Ко­зак на­быў кар­ці­ну Сяр­гея, якая па­сля ад’­езду ў ЗША ўпры­гож­ва­ла сця­ну но­ва­га пра­цоў­на­га мес­ца бы­ло­га амба­са­да­ра ў Бе­лым до­ме. Та­кім мес­цаз­на­хо­джан­нем свай­го тво­ра, на­пэў­на, мо­жа па­хва­ліц­ца рэ­дкі мас­так. (З рус­кіх жы­ва­піс­цаў там зна­хо­дзіц­ца то­ль­кі кар­ці­на Іва­на Айва­зоў­ска­га.)

У 2008 го­дзе Сяр­гей Пі­са­рэн­ка стаў сяб­рам Са­юза мас­та­коў. Яму та­ды мі­ну­ла 40 га­доў — уз­рост твор­чай ста­лас­ці. Апош­нія га­ды Сяр­гей усё час­цей звяр­та­ецца да жы­ва­пі­су, пе­ра­но­ся­чы ў яго гра­фіч­ныя пры­ёмы — шпар­касць вы­ка­нан­ня, вы­дас­ка­на­ле­ны кон­тур­ны ма­лю­нак, ці на­адва­рот — аква­рэ­ль­ную мяк­касць і раз­мы­тасць сі­лу­этаў, што над­ае яго пра­цам асаб­лі­вы за­гад­ка­вы флёр ма­ры або сну. Ра­ман­тыч­нае стаў­лен­не да пры­ро­ды ў жы­ва­пі­се Пі­са­рэн­ка ўваб­раў ад Яго­ра Ба­та­ль­ёнка, свай­го на­стаў­ні­ка па шко­ле Ахрэм­чы­ка.

«Усё, што ён ро­біць, ён тво­рыць з лю­боў­ю і за­да­ва­ль­нен­нем. Сяр­гею ўлас­ці­вая ад­мыс­ло­вая та­на­ль­насць, свой не­паў­тор­ны свет, які ад­ра­зу па­зна­ецца, ну і, вя­до­ма, вя­лі­кае май­стэр­ства вы­ка­нан­ня», — ка­жа пра ка­ле­гу гра­фік-аква­рэ­ліст Вя­час­лаў Па­ўла­вец. Аб тэх­ніч­ных пры­ёмах Пі­са­рэн­кі мож­на ка­заць доў­га. Сяр­гей лі­та­ра­ль­на «вя­дзь­ма­рыць» над арку­шам, да­ма­га­ючы­ся не­звы­чай­на­га гу­чан­ня, пе­ра­тва­ра­ючы яго ў каш­тоў­ны твор, да­во­дзя­чы да да­ска­на­лас­ці. Гэ­та яго аса­біс­тая інды­ві­ду­аль­ная ма­не­ра: вы­бар ад­мыс­ло­ва­га га­тун­ку па­пе­ры, аку­рат­нае вы­мы­ван­не ко­ле­ру, пра­ца не то­ль­кі пэн­дзлем, але губ­кай, па­ль­цам, яго фір­мо­вы эфект пля­міс­тас­ці («тыг­ра­вы ка­мень»), прад­рап­ван­не, на­кла­дан­не клі­шэ, двух-, трох­слой­нае на­кла­дан­не ко­ле­ру су­хім пэн­дзлем і ад­на­ча­со­ва вы­ка­рыс­тан­не пры­ёму «па-мок­ра­му», асаб­лі­выя, вы­най­дзе­ныя ім пры­ста­са­ван­ні, якія не да­зва­ля­юць доў­га вы­сы­хаць па­пе­ры, каб мець маг­чы­масць пра­цяг­нуць ра­бо­ту за­ўтра, у два, а то і ў тры се­ансы...

«Я сам ства­раю са­бе пра­бле­мы, сам іх і вы­ра­шаю. Мне не­ці­ка­ва про­ста ад­люс­троў­ваць уба­ча­нае», — ка­жа мас­так. З кож­ным го­дам яму ўсё ця­жэй рас­ста­вац­ца з пра­ца­мі. Хо­чац­ца, каб гэ­тыя ра­бо­ты тра­пі­лі не то­ль­кі ў бе­ла­рус­кія і за­меж­ныя пры­ват­ныя збо­ры, але і ў су­р’ёз­ныя ка­лек­цыі вя­до­мых му­зе­яў. Па­куль яны зна­хо­дзяц­ца ў пры­ват­ных збо­рах роз­ных кра­ін і ў кар­па­ра­тыў­ных ка­лек­цы­ях, на­прык­лад, ка­рэй­скай кам­па­ніі «Сам­сунг». Не­ка­ль­кі тво­раў мас­та­ка ў 2005-м на­быў Цэнтр су­час­ных мас­тац­тваў у Мін­ску.

У снеж­ні 2014 — сту­дзе­ні 2015 го­да на між­на­род­най вы­ста­ве «Пра­сто­ра быц­ця» ў Цэн­тра­ль­ным до­ме мас­та­ка ў Мас­кве Сяр­гей Пі­са­рэн­ка за­ва­яваў два за­ла­тыя мед­алі ў на­мі­на­цыі «Жы­ва­піс/Гра­фі­ка», а так­са­ма, што асаб­лі­ва це­шыць, — «Прыз гля­дац­кіх сім­па­тый». «Ве­ль­мі пры­емна, ка­лі лю­дзі адзна­ча­юць тваю пра­цу, — ка­жа мас­так. — Мя­не ўра­зіў адзін ня­даў­ні вы­па­дак: ма­ла­дая дзяў­чы­на ку­пі­ла ў мя­не кар­ці­ну. У раз­мо­ве вы­свет­лі­ла­ся, што ба­бу­ля па­кі­ну­ла ёй не­вя­лі­кую спад­чы­ну, і яна вы­ка­рыс­та­ла бо­ль­шую яе час­тку для на­быц­ця жы­ва­пі­су, а не якіх-не­будзь ма­тэ­ры­яль­ных да­бро­таў! Гэ­та на­тхняе і вы­клі­кае ве­ру ў ся­бе...»

У 2015 го­дзе Сяр­гей Пі­са­рэн­ка быў за­про­ша­ны экс­па­на­ваць свае аква­рэ­лі ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь на экс­пе­ры­мен­та­ль­най арт-пля­цоў­цы. Не­вя­лі­кая вы­ста­ва пад на­звай «Цьмя­ныя апо­ве­ды» ста­ла ад­крыц­цём для мно­гіх, і не то­ль­кі для спе­цы­яліс­таў — мас­тац­тваз­наў­цаў і мас­та­коў, якія ўваж­лі­ва ўзі­ра­лі­ся ў кож­ны аркуш, спра­бу­ючы ад­га­даць сак­рэ­ты май­стэр­ства твор­цы. Адзна­чы­лі на­ва­тар­ства мас­та­ка і шмат­лі­кія на­вед­ва­ль­ні­кі му­зея, па­кі­нуў­шы за­хоп­ле­ныя вод­гу­кі, адзна­ча­ючы тон­касць і па­этыч­насць яго кар­цін. Ад­ну з леп­шых ра­бот — «Вы­спа» (2010) — мас­так пад­ара­ваў На­цы­яна­ль­на­му мас­тац­ка­му му­зею. Спа­дзя­ёмся, што не­ўза­ба­ве ко­ль­касць тво­раў гэ­та­га вы­дат­на­га гра­фі­ка ў на­цы­яна­ль­ных ка­лек­цы­ях бу­дзе знач­на бо­ль­шай.

Надзея УСАВА