Елі­зар’еў вяр­та­ецца?

№ 4 (409) 01.04.2017 - 30.04.2017 г

«Ва­лян­цін Елі­зар’еў. Рэ­пар­таж з ця­пе­раш­ня­га ча­су». Мас­тац­кая га­ле­рэя «Уні­вер­сі­тэт ку­ль­ту­ры»
На­го­дай для гэ­та­га тэк­сту зра­бі­ла­ся фо­та­выс­та­ва, якая ад­кры­ла­ся пры кан­цы са­ка­ві­ка. Пе­рад­гіс­то­рыя пра­екта та­кая. Ма­ла­ды фа­тог­раф Мі­кі­та Фя­до­сік, сту­дэнт ад­ной з мін­скіх ВНУ, на пра­ця­гу не­ка­ль­кіх ме­ся­цаў зды­маў рэ­пе­ты­цый­ны пра­цэс. Як Ва­лян­цін Мі­ка­ла­евіч, ства­ра­ль­нік су­час­на­га айчын­на­га ба­ле­та, пра­фе­сар Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі, пра­цуе ў за­ле са сва­імі вуч­ня­мі.

З вя­лі­кай ко­ль­кас­ці здым­каў фа­тог­раф ада­браў уся­го 54. Яны раз­меш­ча­ны ў не­ка­ль­кіх за­лах га­ле­рэі. Ёсць кад­ры спа­кой­ныя, ёсць надзі­ва экс­прэ­сіў­ныя, якія ад­люс­троў­ва­юць по­шук плас­тыч­най вы­раз­нас­ці. У агром­ніс­тых кад­рах — га­лоў­ны ге­рой, са­ліс­ткі Во­ль­га Гай­ко, Надзея Фі­лі­па­ва, ма­ла­ды па­ста­ноў­шчык Сяр­гей Мі­кель, чыю прэм’еру «Віш­нё­ва­га са­ду» ча­кае гра­мад­скасць. Раз­на­ста­яць экс­па­зі­цыю шмат­лі­кія афі­шы спек­так­ляў, па­стаў­ле­ных Елі­зар’евым у Бе­ла­ру­сі і ў іншых кра­інах, пла­ка­ты для за­меж­ных гас­тро­ляў тру­пы. Іх прад­аста­віў Дзяр­жаў­ны му­зей гіс­то­рыі тэ­атра­ль­най і му­зыч­най ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі, час­тка — з архі­ва ба­лет­май­стра. Мно­гія фо­та ад­люс­тра­ва­ны ў ка­та­ло­гу. Усё як мае быць!

Са­мо ад­крыц­цё вы­ста­вы, ку­ра­та­ра­мі якой бы­лі Па­вел Са­по­ць­ка і Ка­ця­ры­на Са­ла­ду­ха, ста­ла­ся чым­сь­ці не­ве­ра­год­ным. У га­ле­рэі сап­раў­ды не бы­ло дзе яблы­ку ўпас­ці. Жур­на­ліс­ты і апе­ра­та­ры не­ка­ль­кіх тэ­ле­ка­на­лаў, афі­цый­ныя асо­бы, са­ліс­ты, да­след­чы­кі тан­ца, твор­цы, сту­дэн­ты, фа­на­ты ба­ле­та, інтэ­лі­ген­цыя. Мно­гія ша­ну­юць Елі­зар’ева і за­хап­ля­юцца ім.

Сус­трэ­ча атры­ма­ла­ся надзвы­чай цёп­лай і сар­дэч­най. А я ў чар­го­вы раз пад­ума­ла: як ма­ла ў двух­мі­ль­ённым Мін­ску мес­цаў для свец­кіх ту­со­вак і сус­трэч! Як ха­це­ла­ся б твор­чым асо­бам час­цей ба­чыц­ца і кан­так­та­ваць, ма­ючы та­кія пры­емныя на­го­ды. Ура­жан­не, што гра­мад­ства імкну­ла­ся вы­ка­заць эмо­цыі зна­ка­мі­та­му май­стру, кам­пен­су­ючы ўлас­нае маў­чан­не на пра­ця­гу па­пя­рэд­ніх га­доў.

Доб­ра па­мя­таю, як у 2007-м у Па­ла­цы Рэс­пуб­лі­кі адзна­чаў­ся 60-га­до­вы юбі­лей ха­рэ­огра­фа. Тэ­атр пе­ра­жы­ваў скла­да­ны пе­ры­яд ка­пі­та­ль­на­га ра­мон­ту. Опе­ра па­каз­ва­ла спек­так­лі ў До­ме афі­цэ­раў, ба­лет — у тым жа Па­ла­цы Рэ­спуб­лі­кі.

Якой бы­ла ве­ча­ры­на! Ко­ль­кі кве­так і ня­стрым­ных ава­цый! Зда­ва­ла­ся, у пе­ра­поў­не­най за­ле саб­раў­ся ўвесь ба­монд — мі­ніс­тры, бан­кі­ры, артыс­ты, шмат­лі­кія гос­ці з за­меж­жа. Тэ­атра­ль­ныя дзея­чы спе­цы­яль­на пры­еха­лі з Мас­квы і Пе­цяр­бур­га, пры­ля­це­лі з Япо­ніі і Кі­тая. Елі­зар’еў стаў га­на­ро­вым гра­ма­дзя­ні­нам Мін­ска. Усе ха­це­лі тра­піць на зна­ка­вую падзею, вы­ка­заць па­ва­гу, за­свед­чыць па­ша­ну вы­дат­на­му, сла­ву­та­му, зна­ка­мі­та­му. Яно і не дзіў­на, ка­лі Елі­зар’еў — ха­рэ­ограф сус­вет­на­га ўзроў­ню і ме­на­ві­та з яго­ным імем звя­за­на між­на­род­нае пры­знан­не бе­ла­рус­ка­га ба­ле­та. Ме­на­ві­та ён на пра­ця­гу трох з па­ло­вай дзе­ся­ці­год­дзяў уз­на­ча­ль­ваў На­цы­яна­ль­ны тэ­атра ба­ле­та (тру­пы доў­гі час бы­лі аўта­ном­ны­мі).

Лі­та­ра­ль­на праз два га­ды, у 2009-м, ка­лі ка­пі­та­ль­ны ра­монт быў скон­ча­ны і Ва­лян­цін Мі­ка­ла­евіч — хут­чэй вы­му­ша­на, збе­гам аб­ста­він — сы­шоў з тэ­атра, за­па­на­ва­ла ўра­жан­не, што ва­кол яго ўтва­ры­ліся ці­шы­ня і пус­тэ­ча. Пра яго не пі­са­лі, яго не зды­ма­лі. У прэ­се ні­якіх зга­дак, ні­бы­та ця­бе не існуе. Ці лёг­ка пе­ра­жыць гэ­та ча­ла­ве­ку, які ўсве­дам­ляе знач­насць ім жа зроб­ле­на­га, — пра тое мож­на зда­гад­вац­ца. Тым не менш у гэ­ты час Елі­зар’еў актыў­на ста­віў за ме­ж­а­мі Бе­ла­ру­сі, ездзіў у якас­ці сяб­ра жу­ры на між­на­род­ныя кон­кур­сы, га­да­ваў вуч­няў.

Пэў­ны час та­му Юрый Гры­га­ро­віч, сла­ву­ты, а мо і ге­ні­яль­ны рас­ійскі ха­рэ­ограф, на­пі­саў ліст і ад­ра­са­ваў яго ў Мінск, у вы­со­кія інстан­цыі. Маў­ляў, мо­жа, не зу­сім ра­цы­я­­наль­­на і пра­ві­ль­на, што та­ле­на­ві­та­га ха­рэо­гра­фа, во­пыт­на­га ме­не­джа­ра, дзя­ку­ючы яко­му бе­ла­рус­кі ба­лет аб’ехаў увесь свет, тры­ма­юць, як ка­жуць, у чор­ным це­ле? Не пус­ка­юць, за­моў­чва­юць. Ліст доў­гі час блу­каў па ка­бі­не­тах. По­тым, тра­піў­шы ў прэ­су, быў апуб­лі­ка­ва­ны.

У вы­ні­ку сё­ле­та ўво­сень бе­ла­рус­кая, а ві­даць, і сус­вет­ная гра­мад­скасць афі­цый­на адзна­чыць 70-год­дзе Ва­лян­ці­на Елі­зар’ева, на­род­на­га артыс­та СССР, лаў­рэ­ата прэ­міі «Бе­нуа дэ ля данс». Па­він­ны прай­сці два ве­ча­ры ў На­цы­яна­ль­ным тэ­атры опе­ры і ба­ле­та. Аб­ноў­ле­ная вер­сія «Спар­та­ка» — 31 кас­трыч­ні­ка, а 2 ліс­та­па­да — пра­ект «Зор­кі сус­вет­на­га і бе­ла­рус­ка­га ба­ле­та», рэ­жы­сё­рам-па­ста­ноў­шчы­кам яко­га зро­біц­ца ха­рэ­ограф. Мяр­ку­ецца вы­ступ­лен­не зна­ка­мі­тых са­ліс­таў Ма­ры­інкі, Вя­лі­ка­га тэ­атра Рас­іі, Ака­дэ­міі імя Ва­га­на­вай, артыс­таў з Япо­ніі і Кі­тая.

А па­сля юбі­лею? Ад­гу­чаць фан­фа­ры і ава­цыі, бу­дуць уру­ча­ны шы­коў­ныя бу­ке­ты. Да­лей, па ма­ім пе­сі­міс­тыч­ным мер­ка­ван­ні, пра­цяг­нец­ца тое, што і ра­ней. Бо тэ­атр опе­ры і ба­ле­та ў нас адзін. І лю­дзей, якія па-роз­на­му (ча­сам су­пра­ць­лег­ла) ацэ­нь­ва­юць мас­тац­кія з’явы і па-роз­на­му ба­чаць пер­спек­ты­вы, на жаль, аб’яднаць не­маг­чы­ма. Ха­це­ла­ся б спа­дзя­вац­ца, што атры­ма­ецца іна­чай.

Елі­зар’еў вяр­та­ецца, гэ­та ра­дас­на. Іншае пы­тан­не, ці доў­га ён бу­дзе ад­чу­ваць па­ва­гу, за­хап­лен­не і рэ­спект («вы­дат­ны», «не­звы­чай­ны», «ге­ні­яль­ны»). А не на­пі­саў бы Гры­га­ро­віч ліст, і што та­ды? Вы­ста­ва мо і зда­ры­ла­ся б, то­ль­кі ме­ла мен­шы рэ­за­нанс. Дзве во­се­ньс­кія акцыі да­клад­на не ад­бы­лі­ся б. Не ве­даю, як вам, а мне ча­сам ня­ёмка і на­ват со­рам­на, што вы­дат­ных асоб су­час­на­га бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва «мож­на» лю­біць і вы­каз­ваць ім удзяч­насць за зроб­ле­нае то­ль­кі з не­ча­га да­зво­лу.

Таццяна МІХАЙЛАВА