Па­па­ге­на шу­кае Wi-Fi

№ 4 (409) 01.04.2017 - 30.04.2017 г

Прэ­м’е­ра опе­ры Во­льф­ган­га Ама­дэя Мо­цар­та «Ча­ра­дзей­ная флей­та»
Пры кан­цы са­ка­ві­ка на сцэ­не Вя­лі­ка­га тэ­атра Бе­ла­ру­сі ад­бы­ла­ся прэ­м’е­ра опе­ры Во­льф­ган­га Ама­дэя Мо­цар­та «Ча­ра­дзей­ная флей­та». Падзея прайшла ў меж­ах Аўстрый­ска­га ку­ль­тур­на­га се­зо­на. Над ува­саб­лен­нем спек­так­ля пра­ца­ва­ла між­на­род­ная ка­ман­да. Рэ­жы­сё­рам-па­ста­ноў­шчы­кам вы­сту­піў Ханс-Іа­хім Фрай (Гер­ма­нія), мас­тац­кі кі­раў­нік кан­цэр­тнай за­лы «Брук­нэр­хаўс» у Лін­цы, ды­ры­жо­рам-па­ста­ноў­шчы­кам — Ман­фрэд Май­рхо­фер (Аўстрыя), сцэ­ног­ра­фам — Хар­тмут Шар­гхо­фер (Аўстрыя). Спа­дзя­емся, рэ­цэн­зіі трох кры­ты­каў да­па­мо­гуць чы­та­чу ўба­чыць роз­ныя гра­ні па­ста­ноў­кі.

Мо­цар­таў­ская «Ча­ра­дзей­ная флей­та» — хіт усіх ча­соў і на­ро­даў. Опе­ра надзвы­чай за­пат­ра­ба­ва­ная ў Еўро­пе і Аме­ры­цы, ідзе ў роз­ных кра­інах, да яе ахвот­на звяр­та­юцца тэ­атры. У Мін­ску «Флей­та» бы­ла па­стаў­ле­на ў 1987-м рэ­жы­сёр­кай Мар­га­ры­тай Ізвор­скай і сцэ­ног­ра­фам Вя­час­ла­вам Оку­не­вым. Той спек­такль атры­маў­ся яркім і эфек­тным, за яго ма­ляў­ні­час­цю счыт­ва­ла­ся шмат сэн­саў. Мне па­шчас­ці­ла па­ба­чыць у ім не­ка­ль­кі па­ка­лен­няў вы­ка­наў­цаў. Зга­даю то­ль­кі Па­мін: На­тал­лю Кас­тэн­ка і На­тал­лю За­ла­та­ро­ву, Тац­ця­ну Трац­цяк і Але­ну Бун­дзе­ле­ву. Зра­зу­ме­ла, трыц­цаць га­доў — вя­лі­кі ад­ме­жак, аб­наў­ляць рэ­жы­су­ру, кас­цю­мы, сцэ­наг­ра­фію, шу­каць но­вае ба­чан­не сю­жэ­та, кан­флік­ту, воб­ра­заў — па­трэ­ба ча­су. Пра­кты­ка су­сед­ніх кра­ін свед­чыць: па­ста­ноў­кі мо­гуць тры­мац­ца ў рэ­пер­ту­ары два-тры се­зо­ны, а по­тым гле­да­чу пра­па­ну­ецца кар­ды­­наль­­на іншая вер­сія.

Сё­ле­та над «Флей­тай» пра­ца­ва­ла ня­мец­ка-аўстрый­ская па­ста­но­вач­ная гру­па. Зда­ва­ла­ся б, хто, як не яны, лепш за ўсё зра­зу­ме­юць аўстрый­ска­га ге­нія?! Хар­тмут Шар­гхо­фер да Мін­ска па­спеў па­пра­ца­ваць над сцэ­наг­ра­фі­яй «Флей­ты» ў пя­ці роз­ных тэ­атрах. Ханс-Іа­хім Фрай пры­знаў­ся, што пра­вёў на гэ­тай опе­ры не менш як 300 тэ­атра­ль­ных ве­ча­роў. Не­ка­ль­кі се­зо­наў та­му рэ­жы­сёр ува­со­біў на на­шай сцэ­не «Ля­ту­ча­га га­лан­дца» Ваг­не­ра; яго вер­сія, уда­лая і пе­ра­ка­наў­чая, спра­вяд­лі­ва адзна­ча­на На­цы­яна­ль­най тэ­атра­ль­най прэ­мі­яй.

Но­вая па­ста­ноў­ка вы­клі­ка­ла роз­ныя ўра­жан­ні. Па­спра­бую іх пра­ана­лі­за­ваць. Спа­чат­ку пра ўсё свет­лае, ра­дас­нае і вар­тае ўхва­лы. Ды­ры­жор не стаў ра­біць ку­пю­ры ў му­зыч­ных фраг­мен­тах парт­ыту­ры. Тут ска­ра­чэн­няў ня­ма. Бо­льш сціс­лы­мі атры­ма­лі­ся раз­моў­ныя фраг­мен­ты. У Мо­цар­та опе­ра раз­лі­ча­на на ча­ты­ры га­дзі­ны, у Мін­ску гучала тры.

Спеў­ныя эпі­зо­ды (арыі, ду­эты, ха­ра­выя сцэ­ны) гу­чаць па-ня­мец­ку, раз­моў­ныя ў зін­гшпі­лі — па-рус­ку. Пе­ра­клад (у бя­гу­чым рад­ку) сты­лё­ва вы­ве­ра­ны, час­та рыф­ма­ва­ны. Важ­на, што парт­ыі са­ліс­та­мі доб­ра вы­ву­ча­ны, та­му на сцэ­не яны па­чу­ва­юцца ўпэў­не­на. Ня­мец­кая мо­ва, ня­гле­дзя­чы на шмат­лі­кія збе­гі зыч­ных, успры­ма­ецца як ва­ка­ль­на зруч­ная. І род­ная. Здо­ль­насць «да­сы­лаць гук» так, каб раз­моў­ныя фраг­мен­ты бы­лі доб­ра чу­тыя на­ват у глы­бі­ні парт­эра, не пры­хо­дзіць са­ма па са­бе. Гэ­та вы­нік на­стой­лі­вай пра­цы.

Да прэ­м’е­ры пад­рых­та­ва­на тры скла­ды вы­ка­наў­цаў. Ся­род іх шмат ма­ла­дых артыс­таў, асаб­лі­ва ў вя­ду­чых парт­ыях. Та­кі да­вер ма­ла­дым да­ра­го­га вар­ты. У скла­дзе спе­ва­коў, які я ба­чы­ла, бы­лі Ды­яна Тры­фа­на­ва (Па­мі­на), Вік­тар Мен­дзе­леў (Та­мі­на), Аляк­сандр Ке­да (За­рас­тра), Ца­ры­ца но­чы (Але­на Сі­няў­ская). Лі­ры­ка-ка­ла­ра­тур­нае сап­ра­на Ды­яны Тры­фа­на­вай, што вяр­ну­ла­ся на сцэ­ну па­сле не­вя­лі­ка­га пе­ра­пын­ку, гу­чыць упэў­не­на і лёг­ка. Вік­тар Мен­дзе­леў ад се­зо­на да се­зо­на ўсё бо­льш раз­ня­во­ле­на ад­чу­вае ся­бе на сцэ­не і яскра­ва рас­кры­вае акцёр­скія здо­ль­нас­ці.

Хар­тмут Шар­гхо­фер пра­па­на­ваў за­па­мі­на­ль­ную сцэ­наг­ра­фію, па­бу­да­ва­ную на кан­трас­тах ко­ле­раў. Пра­сто­ра сцэ­ны на­паў­пус­тая, і ла­пі­дар­насць так­са­ма грае на агу­ль­ную за­ду­му. Над­оўга за­па­мі­на­еш ма­гут­ную кро­ну дрэ­ва — як сім­вал жыц­ця, пры­цем­не­ны ствол, з яго, ні­бы з гняз­да, вы­хо­дзіць Ца­ры­ца но­чы. Эфек­тна вы­гля­да­юць кас­цю­мы ге­ро­яў (іх да но­вай па­ста­ноў­кі спат­рэ­бі­ла­ся амаль 200). Асаб­лі­ва вы­лу­ча­ецца воп­рат­ка ама­зо­нак і Ца­ры­цы.

Ця­пер пра тое, што вы­клі­кае пэў­ныя сум­нен­ні. Па сю­жэ­це ге­роі пра­хо­дзяць шмат­лі­кія вы­пра­ба­ван­ні. Та­му пе­ра­важ­на (але ж па во­лі рэ­жы­сё­ра) па­ку­ту­юць. Па­мі­на або ў ад­чаі, або мо­ліц­ца, сто­ячы на ка­ле­нях, або збі­ра­ецца скон­чыць жыц­цё са­ма­губ­ствам. На маю дум­ку, ге­ра­іня па­пя­рэд­няй вер­сіі бы­ла бо­льш тры­ва­лай, у яе ха­рак­та­ры ад­чу­ва­ла­ся бо­льш ма­жо­ру, ра­дас­ных і яркіх фар­баў. Та­мі­на па­ку­туе, Ца­ры­цу но­чы адоль­вае по­мста, За­рас­тра не­па­ко­іцца... Мо на агу­ль­нае ўспры­ман­не па­ста­ноў­кі ўплы­вае і пры­цем­не­насць сцэ­ны? Ві­да­воч­на: мас­так па свят­ле Ула­дзі­мір Сцер­лін (Рас­ія) рэ­алі­зуе не ўлас­ную за­ду­му, а кан­цэп­цыю рэ­жы­сё­ра. У вы­ні­ку ка­зач­нас­ці ў но­вай «Флей­це» за­ма­ла. Атры­ма­ла­ся ня­спеш­ная фі­ла­соф­ская са­га. Не ска­заць каб змроч­ная, але над­та су­ро­вая.

Гіс­то­рыя ма­сон­ства — рэч за­хап­ля­ль­ная. Да­стат­ко­ва за­зір­нуць у Інтэр­нэт, каб пе­рад ва­чы­ма раз­гар­нуў­ся ве­лі­зар­ны спіс зна­ка­мі­тых асоб, якія на­ле­жа­лі да ло­жаў «во­ль­ных му­ля­раў». Моц­ны акцэнт, што зра­бі­лі па­ста­ноў­шчы­кі ў 2-й па­ло­ве опе­ры на ры­ту­алах ма­сон­скай ло­жы, на маю дум­ку, за­ма­ру­джвае дзею і ў рэ­шце рэшт зву­жае ко­ла па­тэн­цый­ных гле­да­чоў. Усё-та­кі пуб­лі­ка ідзе ў тэ­атр па ві­до­віш­ча, а фі­ла­соф­скія, гла­ба­ль­ныя ідэі не існу­юць у мас­тац­кім тво­ры аб­страк­тна і са­мі па са­бе. Ле­пей, ка­лі яны ўва­саб­ля­юцца праз ад­но­сі­ны і эма­цый­ны склад­нік.

Маг­чы­ма, год­ным чы­нам успры­маць но­вую інтэр­прэ­та­цыю «Флей­ты» пе­ра­шка­джае тая ака­ліч­насць, што бо­ль­шасць тво­раў мін­скай опер­най афі­шы на­ле­жаць іта­ль­янскім ці рус­кім кам­па­зі­та­рам ХІХ ста­год­дзя (Вер­дзі, Пу­чы­ні, Мас­ка­ньі, Чай­коў­скі, Рым­скі-Кор­са­каў). З іх вос­тры­мі кан­флік­та­мі, на­па­лам на­ват не па­чуц­цяў, а жар­сцяў. Мы пры­звы­ча­ілі­ся і пра­гнем та­ко­га ж на­па­лу.

Не вы­пад­ко­ва са­мым жы­вым, шмат­гран­ным і яркім воб­ра­зам, у якім ад­чу­ва­еш ра­дасць жыц­ця, пе­ра­лі­вы эмо­цый, сум­нен­ні, успры­ма­ецца Па­па­ге­на ў вы­ка­нан­ні Сяр­гея Ла­за­рэ­ві­ча. У той мо­мант, ка­лі Па­па­ге­на ў по­шу­ках ка­ха­най вы­бя­гае ў за­лу, гле­да­чы на­рэш­це ра­дас­на ажыў­ля­юцца. Ёсць маг­чы­масць і збліз­ку раз­гле­дзець спе­ва­ка, і ад­чуць аса­ло­ду ад яго моц­на­га го­ла­су. Уз­ні­кае зва­рот­ная су­вязь (ён імкнец­ца ўба­чыць аб­ран­ні­цу ся­род пан­енак у за­ле). Тры­зу­бец Па­па­ге­на (зва­ноч­кі на доў­гім шас­це) успры­ма­юцца і як му­зыч­ны інстру­мент, і як сво­еа­саб­лі­вы ра­дар. А мо су­час­нае тэх­ніч­нае пры­ста­са­ван­не, каб зла­віць Wi-Fi і на­рэш­це ўста­ля­ваць су­вязь з ка­ха­най?

Шы­ро­ка вя­до­мая афа­рыс­тыч­ная дум­ка Анто­на Ру­бін­штэй­на: «Веч­нае со­неч­нае свят­ло ў му­зы­цы, імя та­бе — Мо­царт…» Зда­ецца, у но­вай вер­сіі «Флей­ты» бо­льш свят­ла та­ямні­ча-пры­від­на­га, ме­ся­цо­ва­га і за­гад­ка­ва­га, чым ра­дас­на­га і со­неч­на­га. Зрэш­ты, не вар­та спя­шац­ца з вы­сно­ва­мі. Спек­такль то­ль­кі на­ра­дзіў­ся, ён па­сту­по­ва ўдас­ка­на­ль­ва­ецца. З кож­ным па­ка­зам і но­вым скла­дам вы­ка­наў­цаў. І ў вы­ні­ку, спа­дзя­юся, на­бу­дзе ба­ланс свет­ла­га і змроч­на­га, жыц­ця­ра­дас­на­га і дра­ма­тыч­на­га, які і ўлас­ці­вы аўстрый­ска­му ге­нію.

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі