Мас­тац­тва сніць

№ 4 (409) 01.04.2017 - 30.04.2017 г

Вы­ста­ва аб’яднан­ня М’ARТ
З па­чат­ку сва­ёй дзей­нас­ці М’ARТ су­пра­цоў­ні­чае з Ві­цеб­скім цэн­трам су­час­на­га мас­тац­тва. Пер­шы па­каз тво­раў «Зі­мо­выя сны» быў пра­ве­дзе­ны Але­гам За­ха­рэ­ві­чам, Але­най Гу­ры­най і Сяр­ге­ем Со­тні­ка­вым у 2006-м, з 2007 го­да да гру­пы да­лу­чыў­ся Ула­дзі­мір Кан­ца­дай­лаў. У 2011-м чац­вё­ра мас­та­коў афі­цый­на аб­вяс­ці­лі ся­бе твор­чым аб’яднан­нем. У 2016-м у сяб­ры М’ARТа быў пры­ня­ты Аляк­сандр Дзя­мі­даў, які ўдзе­ль­ні­чае жыц­ці ў су­пол­кі з 2015 го­да.

Да­ўга­лец­це М’ARТа вы­зна­ча­ецца яго стра­тэ­гі­яй. Гэ­та ды­на­міч­ны пра­ект, што афар­мляе пра­меж­ка­выя вы­ні­кі свай­го раз­віц­ця ў вы­гля­дзе вы­стаў. Плю­ра­лізм апош­няй кан­цэп­ту­аль­на грун­ту­ецца на по­стма­дэр­ніс­цкім пан­яцці актыў­на­га ад­роз­нен­ня (differance), уве­дзе­ным у фі­ла­со­фію Жа­кам Дэ­ры­да ў якас­ці ад­на­го з вы­ні­каў кры­зі­су ме­та­на­ра­ты­ваў, зняц­ця бі­нар­ных апа­зі­цый і жор­сткай струк­тур­най іе­рар­хіі па­пя­рэд­ніх ку­ль­тур­ных эпох. У аксі­яла­гіч­най сіс­тэ­ме по­стма­дэр­ніз­му фі­ла­со­фія ад­роз­нен­ня ацэ­нь­ва­ецца як тая, што дае маг­чы­масць вы­йсці за межы ло­гі­кі то­еснас­ці і ад­кры­вае ве­ра­год­насць множ­нас­ці ў мыс­лен­ні, а так­са­ма ў мас­тац­тве. Рэ­алі­зу­ючы да­дзе­ны кан­цэпт у ства­рэн­ні вы­ста­вач­ных пра­ектаў, М’ARТ дае ўдзе­ль­ні­кам сва­бо­ду ў асэн­са­ван­ні, інтэр­прэ­та­цыі і трак­тоў­цы тэ­мы.

Тэ­ма, аб­ра­ная Аляк­сан­драм Дзя­мі­да­вым, ку­ра­та­рам сё­лет­няй вы­ста­вы, — «Сны». Сны су­мяш­ча­юць у са­бе тое, што азна­чае, і тое, што азна­ча­ецца. Бо ка­лі ў што­дзён­ным жыц­ці воб­ра­зы з’яўля­юцца кры­ні­цай ад­чу­ван­няў, то ў снах уз­нік­нен­не воб­ра­заў прад­уку­юць па­чуц­ці і атмас­фе­ра.

Воб­раз­ная сіс­тэ­ма жы­ва­піс­ных тво­раў Аляк­сан­дра Дзя­мі­да­ва бу­ду­ецца на тран­сфар­ма­ва­най каш­тоў­нас­най се­ман­ты­цы мі­фа: пе­ра­ўтва­рэн­не ха­осу ў кос­мас, гар­ма­ні­за­цыя све­ту, по­шук і зда­быц­цё стра­ча­на­га Раю. Асноў­ны­мі архе­ты­піч­ны­мі сім­ва­ла­мі з’яўля­юцца дзі­ця, жы­вё­ла, дом, дрэ­ва, квет­ка, шлях. Воб­раз дзі­ця­ці ўза­ема­дзей­ні­чае з воб­ра­зам жы­вё­лы, прад­стаў­ля­ючы адзін­ства жыц­ця, чыс­та­га, гар­ма­ніч­на­га існа­ван­ня.

У Але­ны Гу­ры­най гу­ль­ня­вы па­ча­так пра­яўля­ецца ў су­існа­ван­ні эле­мен­таў фан­тас­тыч­на­га све­ту і бы­та­вых рэ­алій. Дом ста­но­віц­ца кам­па­нен­там на­цюр­мор­та, а пра­явай ані­міз­му ў ім мож­на лі­чыць ад­ушаў­лё­насць кож­най рэ­чы. Ду­ша (гэ­ты ўдых і вы­дых, які дае жыц­цё) ро­біць рэ­чы па­за­ча­са­вы­мі. Архе­ты­піч­ны воб­раз жан­чы­ны час­та тран­сфар­му­ецца ў не­шта жы­вё­ль­нае ці птуш­ку.

Пра­цы Ула­дзі­мі­ра Кан­ца­дай­ла­ва з се­рыі «Зі­мо­выя сны» — фі­гу­ра­тыў­ны жы­ва­піс, які пра­йшоў імплі­цыт­ную фа­зу аб­страк­цыі. Мас­так вы­ка­рыс­тоў­вае кам­бі­на­ва­ныя тэх­ні­кі, ка­лаж, гра­таж, пе­рад­аю­чы раў­наз­нач­насць лю­бых фраг­мен­таў твор­час­ці: фі­гу­ра­тыў­ныя ра­бо­ты бес­ця­лес­ныя, як па­мяць, а па­зна­ва­ль­насць воб­ра­заў не ад­мя­няе іх над­аса­бо­вы ха­рак­тар.

Алег За­ха­рэ­віч экс­па­на­ва­ны­мі кар­ці­на­мі па­чы­нае но­вы этап сва­ёй твор­час­ці, які ха­рак­та­ры­зу­ецца яркай ка­ла­рыс­тыч­най га­май. Па­сля прац не­ка­ль­кіх апош­ніх га­доў, вы­ка­на­ных у цём­ных то­нах, вы­бух ко­ле­ру так­са­ма цяг­не за са­бой но­выя кам­па­зі­цый­ныя ра­шэн­ні, што ад­люс­троў­ва­юць фраг­мен­та­ва­насць по­стсу­час­най свя­до­мас­ці і ку­ль­ту­ры. Тра­ды­цый­ныя воб­ра­зы вы­гля­да­юць да­во­лі сюр­рэ­аліс­тыч­на ў гэ­тых аскеп­ках све­та­бу­до­вы.

Аляк­сандр Ша­по прад­ста­віў ску­льп­ту­ру і дру­ка­ва­ную гра­фі­ку. У гэ­тых тво­рах рэ­прэ­зен­ту­ецца кан­цэп­цыя быц­ця як се­рыя су­існа­ван­ня про­ці­лег­лых сты­хій — Эра­са і Та­на­та­са; іх ду­алізм і не­маг­чы­масць быць адзін без ад­на­го. Эра­тызм і ў той жа час ад­ухоў­ле­насць, у асоб­ных пра­цах — тра­гізм жа­но­чых воб­ра­заў ад­сы­ла­юць так­са­ма да антра­па­ла­гіч­ных кан­цэп­цый, якія па­ра­ўноў­ваць пі­сь­мен­насць (і, ад­па­вед­на, мо­ву мас­тац­тва) з ры­ту­алам ахвя­рап­ры­на­шэн­ня.

Гра­фі­ка Усе­ва­ла­да Швай­бы зна­ёміць нас з раз­гор­ну­тай сіс­тэ­май сім­ва­лаў. Шмат­лі­кія дра­пі­роў­кі, стуж­кі, якія пе­ра­кры­жоў­ва­юцца і злу­ча­юць пер­са­на­жаў, на­гад­ва­юць ма­тэ­ры­яль­нае ўва­саб­лен­не ня­бач­ных су­вя­зяў і сты­хій. Ды­на­мі­ка гэ­тых па­то­каў і ўра­чыс­тая ста­ты­ка воб­ра­заў вы­яўляе спа­лу­чэн­не рэ­аль­на­га і ўяў­на­га.

Лі­таг­ра­фіі Ра­ма­на Сус­та­ва рэ­прэ­зен­ту­юць фан­тас­тыч­ныя воб­ра­зы, што за­лу­ча­юць гле­да­ча ў гіс­то­рыю, час­та ство­ра­ную ім са­мім. Уяў­лен­не па­чы­нае пра­ца­ваць, да­бу­доў­ва­ючы роз­ныя сус­ве­ты і вы­мя­рэн­ні. Гэ­тае адзін­ства — арга­ніч­на­га і ме­ха­ніч­на­га, ча­су, мас­тац­тва і на­ву­кі — на­гад­вае пра тэ­орыі Дэ­лё­за і Гва­та­ры, якія вы­клю­ча­юць дзя­лен­не пры­ро­ды на жы­вую і не­жы­вую, сці­ра­юць ад­роз­нен­ні па­між пры­ро­дай, ча­ла­ве­кам і ма­шы­най; тэ­орыі, дзе леп­шай ма­шы­най жа­дан­няў, што вы­раб­ляе фан­таз­мы, з’яўля­ецца мас­тац­тва.

Ску­льп­ту­ры Сяр­гея Со­тні­ка­ва ў пра­екце свед­чаць пра по­лі­сты­ліс­ты­ку твор­час­ці. Тут пры­сут­ні­ча­юць як аб’екты, якія сва­ёй ла­ка­ніч­нас­цю і фар­ма­ль­ным пад­ыхо­дам пра­цу­юць на ства­рэн­не адзі­най пра­сто­ры экс­па­зі­цыі, так і сты­лі­за­ва­ныя фі­гу­ра­тыў­ныя пра­цы.

Сны мож­на на­зваць са­мым скла­да­ным ві­дам мас­тац­тва. У сне ча­ла­век гля­дзіць на ся­бе збо­ку, пры гэ­тым ён — эма­цый­ны ўдзе­ль­нік і аўтар сю­жэ­таў, што яму сняц­ца. На вы­ста­ве аб’яднан­ня М’ARТ гля­дач быў за­клі­ка­ны ад­на­ча­со­ва ад­чуць атмас­фе­ру існа­ван­ня сноў і стаць іх су­аўта­рам.

Алена ГЕ