Пяш­чот­ны до­тык да це­ла

№ 4 (409) 01.04.2017 - 30.04.2017 г

Калекцыянаванне жаночай бялізны
Мой до­тык не бян­тэ­жыць дам ня­сме­лых, Пра­ве­раць моц маю яны ахвот­на сме­ла. І ад­да­дуць мне га­ліз­ну сваю без скру­хі, Па­ўсюль кра­ду­ся, не ба­юся апля­ву­хі.

Жа­но­чае адзен­не ста­ла тэ­май гра­мад­ска­га аб­мер­ка­ван­ня зу­сім ня­даў­на. Яшчэ на па­чат­ку ХХ ста­год­дзя ад­на згад­ка пра жа­но­чую бя­ліз­ну вы­клі­ка­ла гул не­за­да­ва­ль­нен­ня ў вы­са­ка­род­ных ко­лах гра­мад­ства, не ка­жу­чы ўжо пра па­ла­ючыя ад цно­ты тва­ры дзяў­чат, вы­ха­ва­ных у ду­ху вік­та­ры­янскай эпо­хі. На­ват лёг­кі на­мёк пра інтым­ную тэ­му лі­чыў­ся чым­сь­ці ву­ль­гар­ным і не­прыс­той­ным. Гук шор­га­ту ніж­няй спад­ні­цы, па-фран­цуз­ску «fru-fru», — і вось, ка­лі лас­ка, каб па­ка­заць ле­ту­цен­насць кня­зя Врон­ска­га з ра­ма­на «Ган­на Ка­рэ­ні­на», конь кня­зя за­ймеў мя­нуш­ку Фру-фру.

У Еўро­пе жа­но­чая бя­ліз­на апіс­ва­ецца фран­цуз­скім сло­вам «brassière» — вуп­раж. Мож­на ўя­віць, што шаў­ко­выя стуж­кі гэ­тай да­лі­кат­най вуп­ра­жы тры­мае ў сва­іх ма­ле­нь­кіх ру­жо­вых па­ль­чы­ках га­рэз­лі­вы Амур. На­сам­рэч Фран­цыя доў­гі час вя­дзе рэй у мод­ных тэн­дэн­цы­ях, та­му нада­лей бу­дзем ужы­ваць фран­цуз­скія на­звы асоб­ных артэ­фак­таў. Гіс­то­рыя brassière пра­соч­ва­ецца яшчэ з ча­соў Ста­ра­жыт­ных Грэ­цыі і Ры­ма. Тое, што мы за­раз на­зы­ва­ем тэр­мі­нам «бя­ліз­на», ста­ла вя­до­ма ў Еўро­пе з XII ста­год­дзя. Амаль ты­ся­чу год та­му на­зад пад вер­хняй су­кен­кай на­сі­лі то­ль­кі ад­ну доў­гую бе­лую льня­ную ка­шу­лю з доў­гім вуз­кім ру­ка­вом — shemise. Яна бы­ла ўні­вер­са­ль­най для муж­чын і жан­чын і пра­тры­ма­ла­ся ў мо­дзе аж да су­час­нас­ці. Ша­мі­зэ мож­на ўба­чыць на мно­гіх тво­рах мас­тац­тва XII—XVIIІ ста­год­дзяў. На­прык­лад, на мі­ні­яцю­ры пад на­звай «Ме­сяц Лю­ты» бра­тоў Лім­бург з «Цу­доў­на­га ча­са­с­ло­­ва гер­ца­га Бе­рый­ска­га» на­ма­ля­ва­ныя пад­лет­кі, якія грэ­юцца ля вог­ніш­ча ка­мі­на і цал­кам не над­аюць ува­гі та­му, што пад вер­хнім адзен­нем у іх з бя­ліз­ны то­ль­кі ша­мі­зэ. Іль­ня­ныя ка­шу­лі вы­шэй­шых і ні­жэй­шых сла­ёў гра­мад­ства ад­роз­ні­ва­лі­ся то­ль­кі вы­ра­бам тка­ні­ны і фа­со­нам. Ве­ль­мі да­ра­гія і тон­кія на­воб­ма­цак ша­мі­зэ бы­лі пры­ві­ле­ем маг­на­тэ­рыі, а муж­чын­скія парт­рэ­ты май­строў Лу­ка­са Кра­на­ха, Хан­са Халь­­бей­на па­каз­ва­юць не то­ль­кі грун­тоў­ную вер­хнюю воп­рат­ку ся­рэд­ня­веч­ча, але і най­тан­чэй­шы лён ніж­ніх ка­шуль. Хен­ры­ка Сто­фе­льз, ка­хан­ка Рэ­мбран­дта, на кар­ці­не вя­лі­ка­га мас­та­ка дэ­ман­струе жа­но­чую ша­мі­зэ во­ль­на­га крою, якая апа­дае ўздоўж це­ла буй­ны­мі склад­ка­мі.

У XIV ста­год­дзі brassière упер­шы­ню вы­кон­вае ўжо не то­ль­кі ўты­лі­тар­ную функ­цыю, але ста­но­віц­ца мод­ным да­дат­кам да вер­хняй воп­рат­кі. Над­ышла эпо­ха Ад­ра­джэн­ня, і Еўро­па, пра­сяк­ну­тая эстэ­ты­кай антыч­най ку­ль­ту­ры, пе­ра­гля­дае стро­гае ся­рэд­ня­веч­нае стаў­лен­не да ўсіх ба­коў па­ўся­дзён­на­га жыц­ця. Жа­но­чае це­ла, якое бы­ло надзей­на сха­ва­на ў аб­цу­гах аске­тыз­му мно­гія ста­год­дзі, зноў па­чы­нае раз­маў­ляць мо­вай ка­хан­ня і па­чуц­цяў. Вя­ду­чую ро­лю ў мас­тац­тве за­ня­ла Па­ўноч­ная Іта­лія. Іма­вер­на, што Іта­лія да­ла све­ту ўсе эле­мен­ты су­час­най жа­но­чай бя­ліз­ны. Цэнт­рам еўра­пей­ска­га ку­ль­тур­на­га жыц­ця ў эпо­ху Рэ­не­сан­су ста­но­віц­ца го­рад-дзяр­жа­ва Ве­не­цыя, якая хут­ка раз­ві­ва­ецца і за­ймае га­лоў­нае мес­ца ў ган­длё­вых шля­хах між Усхо­дам і За­ха­дам. Но­выя па­ве­вы, што пры­хо­дзяць з Пер­сіі, Кі­тая, Індыі ў ве­не­цы­янскі порт раз­ам з вет­ра­зя­мі еўра­пей­скіх ка­ра­вэл, уплы­ва­юць на ўсе ба­кі іта­ль­янска­га жыц­ця, у тым лі­ку на мо­ду вер­хняй і ніж­няй воп­рат­кі. Ша­мі­зэ ўпер­шы­ню пад­фар­боў­ва­юць шаф­ра­нам у за­ла­ціс­ты ко­лер. З тка­нін, акра­мя лё­ну і ба­воў­ны, пан­енкі вы­ка­рыс­тоў­ва­юць но­выя: шоўк і мус­лін. Край ша­мі­зэ ўпры­гож­ва­ецца вы­шыў­кай — муд­ра­ге­ліс­тым рас­лін­ным арна­мен­там, які вы­кон­ва­ецца чор­ны­мі шаў­ко­вы­мі ніт­ка­мі. Рэ­не­санс так­са­ма даў па­ча­так мо­дзе на глы­бо­кія дэ­ка­ль­тэ, і жа­ноц­кая пры­ваб­насць пад­крэс­лі­ва­ла­ся дэ­ка­ра­ва­ным эле­мен­там ад­мыс­ло­ва­га строю. Іта­ль­янскія пры­га­жу­ні ўжы­ва­лі шмат­лі­кія хіт­ры­кі, у пер­шую чар­гу ніз­кую лі­нію лі­фа, каб звяр­нуць ува­гу на пры­га­жосць сва­ёй вы­тан­ча­най бя­ліз­ны. З’я­ві­лі­ся ту­гія гар­сэ­ты, што ста­лі ра­біць акцэнт на тон­кім ста­не. Пер­шыя гар­сэ­ты вы­раб­ля­лі­ся з тон­ка­га ме­та­лу і ску­ры. Та­кі жор­сткі гар­сэт апра­на­лі па­верх ша­мі­зэ. Ве­не­цы­янская су­кен­ка «га­му­ра» ме­ла сва­бод­нае і глы­бо­кае дэ­ка­ль­тэ. Для над­ання ве­ліч­нас­ці сва­ёй по­ста­ці ве­не­цы­янкі апра­на­лі аб­утак на ве­ль­мі вы­со­кім аб­ца­се — цо­ка­лі. Ідэ­ал жа­но­чай пры­га­жос­ці іта­ль­янска­га Ад­ра­джэн­ня спа­лу­чаў у са­бе мно­гія цяж­кас­ці: по­ўную по­стаць, бе­лы атлас ску­ры з ледзь ру­жо­вым жам­чуж­ным пе­ра­лі­вам і асаб­лі­ва ша­на­ва­лі­ся гус­тыя доў­гія ва­ла­сы з мя­до­ва-за­ла­тым ад­цен­нем. Та­му ве­не­цы­янкі пад­оўгу спе­цы­яль­на ся­дзе­лі пад со­нцам, каб над­аць ча­роў­ны ко­лер сва­ім ва­ла­сам. Усе гэ­тыя жа­но­чыя дзі­во­сы вы­лу­ча­лі­ся па мо­дзе та­го ча­су на тле бе­лай та­нют­кай тка­ні­ны вы­кштал­цо­най бя­ліз­ны.

Парт­рэ­ты пэн­дзля вя­лі­ка­га Ты­цы­яна да­юць нам маг­чы­масць атры­маць аса­ло­ду ад цу­доў­най чул­лі­вай кра­сы ве­не­цы­янак. Ад­на з са­мых вя­до­мых іта­ль­янскіх пры­га­жунь та­го ча­су — гэ­та Ві­ялан­та, ка­хан­ка і на­тур­шчы­ца Ты­цы­яна. Яе пры­га­жосць май­стар усла­віў і пры­га­даў у мно­гіх сва­іх пра­цах. Са­мая вя­до­мая з іх — гэ­та парт­рэт «La Bella Gatta» («Ясач­ка»), або «Ві­ялан­та» («Фі­ялка»). Дру­гая на­зва атры­ма­ла­ся ад кве­так, якія дэ­ка­ры­ру­юць глы­бо­кае дэ­ка­ль­тэ ка­шу­лі-ша­мі­зэ, апра­ну­тай на пры­га­жу­ні. Тын­та­рэ­та ў сва­іх па­лот­нах уве­ка­ве­чыў яшчэ ад­ну іта­ль­янскую ча­раў­ні­цу — па­этку і кур­ты­зан­ку Ве­ра­ні­ку Фран­ка. Ве­не­цы­янка ўсла­ві­ла сваё імя зна­ка­вай сус­трэ­чай з Ген­ры­хам Ва­луа, які па­сля ўцё­каў з Кра­ка­ва і ад­мо­вы ад поль­скай ка­ро­ны на­ве­даў спа­ль­ны па­кой зна­ка­мі­тай кур­ты­зан­кі. Бу­ду­чы ка­роль Фран­цыі ска­заў, што не мог аб­ыя­ка­ва пра­йсці па­блі­зу та­кой яскра­вай сла­ву­тас­ці Ве­не­цыі. Па­сля Ве­ра­ні­ка Фран­ка пры­свя­ці­ла Ген­ры­ху Ва­луа не­ка­ль­кі сва­іх са­не­таў. Між іншым, на па­лот­нах Тын­та­рэ­та Ве­ра­ні­ка за­ўсё­ды з’яў­ля­ецца на­паў­аго­ле­най у аб­дым­ках тон­кіх тка­нін ша­мі­зэ.

З кан­ца XV ста­год­дзя ў Іта­ліі ста­лі вы­раб­ляц­ца зна­ка­мі­тыя ка­рун­кі. Яны не бы­лі пле­це­ны­мі, а гаф­та­ва­лі­ся ігол­кай. Гэ­та вель­­мі доў­гая і кар­пат­лі­вая пра­ца, та­му каш­та­ва­лі яны до­ра­га. Тон­кія ка­рун­кі імгнен­на знай­шлі вод­гук у сэр­цах італь­­янскіх пры­га­жунь і хут­ка ўпры­го­жы­лі са­бой не то­ль­кі су­кен­кі вер­хня­га строю, але і ніж­няе адзен­не. Асаб­лі­ва пра­сла­ві­лі­ся ве­не­цы­янскія ка­рун­кі, што вы­лу­ча­лі­ся рэль­­ефам, шчы­ль­нас­цю і вы­раз­ным ге­а­мет­рыч­ным арна­мен­там. Сак­рэт іх вы­ра­бу ста­ран­на ахоў­ваў­ся. У гэ­ты ж час у Ве­не­цыі з’яў­ля­ецца гі­пюр, ажур­ны ма­тэ­ры­ял, дзе ка­рун­ка­выя эле­мен­ты злу­ча­ны між са­бой сет­ка­вы­мі «звя­за­мі». У Па­ўноч­най Іта­ліі да­мы ўпа­да­ба­лі бе­лыя пан­чо­хі, мо­да на якія пры­йшла з Усхо­ду і леп­шыя іх ма­дэ­лі вы­раб­ля­лі­ся ў Фла­рэн­цыі з лё­ну і ба­воў­ны. То­ль­кі ў XIX ста­год­дзі ўзнік­лі но­выя фі­ль­дэ­пер­са­выя пан­чо­хі (ад франц. fil de Perse — пер­сід­ская ніт­ка), дзе бы­лі вы­ка­рыс­та­ныя ба­ваў­ня­ныя ніт­кі асаб­лі­вай вы­твор­час­ці, што вы­гля­да­лі як шаў­ко­выя, а да ба­воў­ны яшчэ да­да­ва­ла­ся поўсць. Да 1880-х у Еўро­пе бы­лі мод­ныя пан­чо­хі свет­лыя з не­вя­лі­кай вы­шыў­кай. Па­сля 1880-х у мо­ду ўва­хо­дзяць ка­ля­ро­выя пан­чо­хі: чор­ныя, чыр­во­ныя, крэ­ма­выя.

Іта­ль­янскія пан­чо­хі «па­цяг­ну­лі» за са­бой у што­дзён­нае вы­ка­рыс­тан­не яшчэ адзін важ­кі эле­мент бя­ліз­ны — пад­вяз­ку. Пад­вяз­кі (la jarret, пад­ка­лен­ная за­па­дзі­на) пер­ша­па­чат­ко­ва ўяў­ля­лі з сябе ску­ра­ныя або шаў­ко­выя стуж­кі, якія за­вяз­ва­лі­ся кры­ху вы­шэй ці ні­жэй ка­ле­на. Са­мыя леп­шыя па якас­ці пад­вяз­кі вы­раб­ля­лі­ся на зна­ка­мі­тай ма­ну­фак­ту­ры ў Лі­ёне, дзе тка­лі пад за­каз шлях­ты з Рэ­чы Па­спа­лі­тай сла­ву­тыя слуц­кія па­ясы. Лі­ёнскія май­стры ўпры­гож­ва­лі свае зграб­ныя жа­но­чыя вы­ра­бы не то­ль­кі ўзо­ра­мі срэб­най ніт­кі, але і фры­во­ль­ны­мі дэ­ві­за­мі, кштал­ту: «Тут ня­ма ча­го шу­каць», «Маё сэр­ца да­ўно ад­да­дзе­на» або з «за­ба­ро­най» — «Вы­шэй не­ль­га!». Мар­кі­за дэ Па­мпа­дур, па­лю­боў­ні­ца ка­ра­ля Лю­до­ві­ка XV, аздо­бі­ла сваю лі­ёнскую пад­вяз­ку фла­ман­дскі­мі ка­рун­ка­мі. І вось гэ­ты пры­клад пе­ра­ня­лі ўсе пры­двор­ныя пры­га­жу­ні Вер­са­ля — так па­йшла мо­да на ка­рун­ка­выя пад­вяз­кі. З ча­сам пад­вяз­кі ста­лі ўпры­гож­вац­ца тон­кай вы­шыў­кай, атлас­ны­мі стуж­ка­мі, жам­чуж­ны­мі па­це­ра­мі, каш­тоў­ны­мі ка­мя­ня­мі і вы­кон­ваць не то­ль­кі фун­кцыю ўтры­ман­ня да­мскіх пан­чох, але ўсё бо­льш ства­ра­лі інтры­гу для ка­ва­ле­раў вер­са­льс­ка­га два­ра. Пад­вяз­кі да кан­ца XIX ста­год­дзя тран­сфар­ма­ва­лі­ся ў спе­цы­яль­ныя гу­мо­выя стуж­кі з за­шчы­па­мі, якія бы­лі су­меш­ча­ны з гар­сэ­там. Інтым­ная пе­ра­вязь жа­но­чай нож­кі ў на­шыя дні за­ста­ла­ся атры­бу­там вя­се­ль­на­га аб­ра­ду.

У XVII ста­год­дзі Па­рыж пе­ра­ймае рэй еўра­пей­скай ку­ль­ту­ры. Мас­тац­тва жа­но­чай бя­ліз­ны ў эпо­ху ба­ро­ка і ра­ка­ко да­сяг­ну­ла свай­го рос­кві­ту і ста­ла не­ад’ем­най час­ткай вы­тан­ча­най атмас­фе­ры жыц­ця арыс­та­кра­тыі. Раз­мо­вы, ра­ма­ны, за­гад­кі, на­мё­кі, тан­цы, аўды­енцыі, пра­ме­на­ды — на­сы­ча­нае жыц­цё ка­ра­леў­ска­га два­ра бу­да­ва­ла­ся ва­кол да­лі­кат­най тэ­мы і бы­ло час­ткай аба­вяз­ко­ва­га флір­ту, якім пра­сяк­ну­ты XVII і XVIII ста­год­дзі. Пры­га­жосць уто­ена­га — так мож­на на­зваць тую ро­лю, што ад­во­дзі­ла­ся жа­но­чай бя­ліз­не ў но­вым «тэ­атры» пад наз­вай «фран­цуз­скі ка­ра­леў­скі двор». Так­са­ма як і ў Па­ўноч­най Іта­ліі, пры ка­ра­леў­скім два­ры Бур­бо­наў у мо­ду ўвай­шлі глы­бо­кія дэ­ка­ль­тэ, якія дэ­ман­стру­юць да­ра­гую тон­кую ша­мі­зэ і не то­ль­кі... А па­ца­лу­нак пры сус­трэ­чы ў ад­кры­тае дэ­ка­ль­тэ ўжо зу­сім не лі­чыў­ся чым­сь­ці звыш­на­ту­­раль­ным і не­прыс­той­ным, а стаў га­лан­тным жэс­там ка­ва­ле­ра эпо­хі ба­ро­ка. Пад су­кен­ка­мі вы­рас­та­юць шэ­ра­гі тон­кіх спад­ніц, каб не то­ль­кі пад­крэс­ліць асі­ную та­лію, але і вы­лу­чыць пры­ваб­нас­ці. Па­вод­ле пад­ан­ня, фіж­мы, якія па­пя­рэд­ні­ча­лі кры­на­лі­нам, увя­ла ў мо­ду XVII ста­год­дзя мар­кі­за дэ Ман­тэс­пан. Ад­на з са­мых вя­до­мых фа­ва­ры­так ка­ра­ля Лю­до­ві­ка XIV спра­ба­ва­ла пад кан­струк­цы­яй з кі­то­ва­га ву­са сха­ваць сваю «не­ча­ка­ную» ця­жар­насць. Трэ­ба адзна­чыць, што мно­гія мод­ныя штуч­кі ў гіс­то­рыі бя­ліз­ны бы­лі вы­най­дзе­ны ўлюб­ле­ны­мі фа­ва­рыт­ка­мі ці эліт­ны­мі кур­ты­зан­ка­мі еўра­пей­скіх ма­нар­хаў. Гер­ца­гі­ня дэ Фан­танж, чар­го­вая фа­ва­рыт­ка сас­та­рэ­ла­га Лю­до­ві­ка XIV, свае кла­січ­нае ша­мі­зэ транс­фар­муе ў не­глі­жэ і ўжо ў пе­нь­юа­ры або ў экс­тра­ва­ган­тным дэ­за­бі­лье за ра­ніш­няй ка­вай вя­дзе свае спра­вы і на­ват пры­мае ка­ра­ля. Чыр­во­ная пад­вяз­ка з пан­чох ма­ла­дой фа­ва­рыт­кі ады­гра­ла вя­лі­кую ро­лю ў ства­рэн­ні зна­ка­мі­тай фры­зу­ры «а-ля Фан­танж», па­пу­ляр­най у на­ступ­ныя 30 га­доў дру­гой па­ло­вы XVII ста­год­дзя. Гэ­та ад­бы­ло­ся пад­час ка­ра­леў­ска­га па­ля­ван­ня ў ля­сах Фан­тэн­бло. Гер­ца­гі­ня дэ Фан­танж пры­ма­ла ў ім актыў­ны ўдзел і пад­час хут­кай па­го­ні на ко­нях рас­тра­па­ла ва­ла­сы. Тут жа на ва­чах усёй арыс­так­ра­тыі і ў пры­сут­нас­ці ка­ра­ля да­ма без уся­ля­ка­га хва­ля­ван­ня пры­ўзня­ла па­лю сва­ёй спад­ні­цы, зня­ла з нож­кі чыр­во­ную пад­вяз­ку і ка­кет­лі­ва пе­ра­вя­за­ла ёю свае доў­гія ва­ла­сы. Гэ­тае ня­хіт­рае ўпры­гож­ван­не так спа­да­ба­ла­ся ка­ра­лю, што ён вы­явіў жа­дан­не што­д­ня ба­чыць сваю ка­ха­ную з та­кой фры­зу­рай. На на­ступ­ны дзень усе да­мы пры­йшлі на баль з шаў­ко­вы­мі стуж­ка­мі ў ва­ла­сах.

Да­рэ­чы, каб вы­явіць ха­рас­тво сва­ёй нож­кі, пры­двор­ныя да­мы Вер­са­ля рас­пра­ца­ва­лі не­звы­чай­на вы­тан­ча­ны ры­ту­ал — retrousse, які з ча­сам пры­мае ўсё бо­льш ра­фі­на­ва­ныя фор­мы, і пры­га­жу­ні зна­хо­дзяць ты­ся­чы хіт­ры­каў, каб ура­зіць ка­ва­ле­ра сва­ім вы­кштал­цо­ным пан­тоф­лі­кам. Асаб­лі­вае зна­чэн­не пры гэ­тым мас­тац­тве на­бы­ва­юць пан­чо­хі і пад­вяз­кі, та­му да­мы імкнуц­ца на­сіць ска­ро­ча­ныя ніж­нія спад­ні­цы. На­огул пры­ха­ва­нае на­зі­ран­не за кра­сой жа­но­чай бя­ліз­ны ста­ла га­рэз­лі­вай тэ­май у мас­тац­тве XVII ста­год­дзя. Асаб­лі­ва трэ­ба адзна­чыць жы­ва­піс Ана­рэ дэ Фра­га­на­ра і яго вя­до­мую кар­ці­ну «Шчас­лі­выя маг­чы­мас­ці арэ­ляў».

Але вер­нем­ся ў Па­ўноч­ную Іта­лію, каб пра­са­чыць гіс­то­рыю ад­на­го з са­мых інтым­ных прад­ме­таў brasserie. Ве­не­цыя пер­шай уво­дзіць у мо­ду та­кі зна­ка­вы эле­мент жа­но­чай бя­ліз­ны, як calzone, або пан­та­ло­ны. Ка­ра­ле­ва Фран­цыі Ка­ця­ры­на Мед­ычы, іта­ль­янка з па­хо­джан­ня, для сва­іх кон­ных пра­гу­лак апра­на­ла ка­рот­кія шта­ны — calzone. Яны бы­лі па­шы­ты з па­рчо­вай тка­ні­ны і ўпры­го­жа­ны муд­ра­ге­ліс­тай вы­шыў­кай срэб­най ніт­кай. Ка­рот­кія жа­но­чыя што­ні­кі пры­йшлі ў еўра­пей­скую мо­ду з Усхо­ду, і час іх з’яў­лен­ня — XVI ста­год­дзе. Са­ма на­зва pantalone вы­ка­рыс­тоў­ва­ла­ся то­ль­кі за меж­амі Іта­ліі і на­ліч­ва­ла не­ка­ль­кі гіс­то­рый па­хо­джан­ня гэ­та­га сло­ва, але са­мая вя­до­мая з іх — ад імя зна­ка­мі­та­га пер­са­на­жа іта­ль­янскай ка­ме­дыі дэль артэ Пан­та­ло­нэ, які вы­хо­дзіў на сцэ­ну ў ве­ль­мі вуз­кіх ка­рот­кіх на­га­ві­цах. Дру­гая гіс­то­рыя апа­вя­дае пра тое, што сло­ва pantalone — гэ­та лег­ка­дум­ны ты­тул Pianta Leone, якім уз­на­га­ро­джва­лі ве­не­цы­янскіх куп­цоў пад­час ге­ра­ічна­га за­хо­пу чар­го­вай вы­спы. Пе­ра­мо­га су­пра­ва­джа­ла­ся пад­няц­цем сця­га ве­не­цы­янскай рэ­спуб­лі­кі з гер­бам «Леў». Тым не менш «муж­чын­скі» крой іта­ль­янскіх calzone амаль сто га­доў лі­чыў­ся чым­сь­ці не­прыс­той­ным, і, на дум­ку жы­ха­роў астат­ніх кра­ін Еўро­пы, пан­та­ло­ны да­зва­ля­лі са­бе апра­наць то­ль­кі кур­ты­зан­кі або тан­цор­кі ка­ба­рэ. Мя­не са­мо­га ве­ль­мі здзі­віў ня­даў­ні ды­ялог з ад­ной з на­вед­ва­ль­ніц ма­ёй вы­ста­вы «Кой­да­на­ва, mon amour!». Да­ма ва ўзрос­це рас­па­вя­ла мне аб та­емнай раз­мо­ве са сва­ёй ма­май, якая за­га­да­ла ні ў якім разе не апра­наць на яе жа­но­чыя «што­ні­кі», у чым яна мо­жа з’я­віц­ца на ня­бё­сах. Та­кім ве­ль­мі аб­ура­ль­ным і не­прыс­той­ным быў у па­мя­ці на­шых про­дкаў гэ­ты артэ­факт жа­но­чай бя­ліз­ны. Мо­жа, та­кая пад­свя­до­мая пе­рад­узя­тасць да «што­ні­каў» цяг­ну­ла­ся яшчэ ад тых ча­соў, ка­лі па­лі­цы­яй Па­ры­жа ў XVIII ста­год­дзі вы­да­ла за­гад тан­цор­кам ка­фэ­шан­та­наў і ка­ба­рэ, каб не бян­тэ­жыць эра­тыч­ным вы­гля­дам пуб­лі­ку, аб­авяз­ко­ва апра­наць пан­та­ло­ны. То­ль­кі з 1740-х жа­но­чыя «што­ні­кі» ста­лі па­сту­по­ва ўва­хо­дзіць у па­рыж­скую мо­ду. На­рэш­це ў па­чат­ку XIX ста­год­дзя пан­та­ло­ны за­цвер­дзі­лі­ся ў жа­но­чым гар­дэ­ро­бе. Пер­ша­па­чат­ко­ва яны скан­чва­лі­ся над кос­тач­ка­мі і ўпры­гож­ва­лі­ся ка­рун­ка­мі і шаў­ко­вы­мі стуж­ка­мі. За па­ўста­год­дзя, да 1850-х, шмат­па­кут­ны да­мскі артэ­факт стаў да­хо­дзіць тро­хі ні­жэй за ка­ле­на.

З 1860-х пан­та­ло­ны ска­ро­цяц­ца да ка­ле­няў і з’я­віц­ца но­вы прад­мет ніж­няй бя­ліз­ны — кам­бі­на­цыя, што аб’­ядноў­вае гар­саж і пан­та­ло­ны. Кам­бі­на­цыя шы­ла­ся з тон­кіх тка­нін: ба­воў­ны, лё­ну, мус­лі­ну, і ўпры­гож­ва­ла­ся ка­рун­ка­мі, скрозь якія пра­хо­дзі­ла шаў­ко­вая стуж­ка для ма­ца­ван­ня кам­бі­на­цыі на ру­ках і на­гах. Кро­ка­вы раз­рэз у пан­та­лон па­чы­нае зні­каць то­ль­кі на ­па­чат­ку ХХ ста­год­дзя ў эпо­ху Поля Пу­арэ. Яго про­ста сшы­ва­юць.

У Аме­ры­цы пры­жы­ла­ся іншая на­зва да­м­скіх «што­ні­каў» — блу­мер­сы, што ўтва­ры­ла­ся ад про­звіш­ча вя­до­май аме­ры­кан­скай суф­ра­жыс­ткі Аме­ліі Блу­мер. Яе за­хап­лен­не шпа­цы­рам на ро­ва­ры і аль­пі­ніз­мам на­ту­ра­ль­на ад­бі­лі­ся на яе спар­то­вым строі. Сва­ім кас­цю­мам у ша­ра­ва­рах пад ка­рун­ка­вай спад­ні­цай яна зра­бі­ла фу­рор на Сус­вет­най вы­ста­ве ў Лон­да­не ў 1851 го­дзе, дзе ў Крыш­та­ль­ным па­ві­ль­ёне пры­сут­ні­ча­лі на­ват Ка­ра­ле­ва Англіі Вік­то­рыя і яе муж Аль­берт. Блу­мер­сы Аме­ліі спра­ца­ва­лі як бом­ба су­праць вік­та­ры­янска­га эты­ке­ту, аскеп­кі якой ура­зі­лі не сто­ль­кі муж­чын­скую па­ло­ву, ко­ль­кі са­міх дам. Гра­мад­ства ўспры­ня­ла на­він­ку з асця­ро­гай, бо, на дум­ку мно­гіх, рэ­фор­ма ў жа­но­чай мо­дзе не аб­мя­жу­ецца то­ль­кі адзен­нем. Асаб­лі­вую не­бяс­пе­ку ад­чу­лі муж­чы­ны ў тым, што ка­бе­ты бу­дуць у хут­кім ча­се на­сіць не то­ль­кі адзен­не муж­чын­ска­га крою, але і, між іншым, зой­муць та­кое ж ста­но­віш­ча ў гра­мад­стве.

У XIX ста­год­дзі яшчэ бы­туе ніж­няя са­роч­ка ша­мі­зэ, але яна ста­но­віц­ца ка­рот­кай і ба­га­та аздаб­ля­ецца ка­рун­ка­мі. У асноў­ным жа­но­чую бя­ліз­ну та­ды шы­юць з тон­кай ба­воў­ны, ра­дзей з шоў­ку. У 1880-х з’яў­ля­юцца пер­шы пра­та­тып ста­ні­ка — бюс­цье, якое за­цяг­ва­ла­ся тон­кі­мі шаў­ко­вы­мі стуж­ка­мі і так­са­ма ўпры­гож­ва­ла­ся ка­рун­ка­мі. Бюс­цье апра­на­ла­ся па-над гар­сэ­там і пад­трым­лі­ва­ла гру­дзі. На­огул на­ша­га су­час­ні­ка здзі­віць шмат­слой­насць жа­но­чай бя­ліз­ны дру­гой па­ло­вы XIX ста­год­дзя і раз­на­стай­насць усіх жа­но­чых шту­чак: пан­та­ло­ны, пан­чо­хі з пад­вяз­ка­мі, ша­мі­зэ, ніж­няя спад­ні­ца, гар­сэт, ільня­ная коф­тач­ка па-над гар­сэ­там, бюс­цье, кры­на­лін або пад­ушач­ка пад тур­нюр, дру­гая ніж­няя спад­ні­ца (жу­пон)... Ня­дзіў­на, што ра­ніш­ні ту­алет і апра­нан­не з да­па­мо­гай пры­слу­гі за­цяг­ва­лі­ся на не­ка­ль­кі га­дзін.

Па­ча­так ХХ ста­год­дзя, стыль ма­дэрн, еўра­пей­ская ка­тас­тро­фа Пер­шай сус­вет­най вай­ны і кан­струк­ты­візм ар-дэ­ко ка­рэн­ным чы­нам змя­ні­лі жа­но­чы сі­лу­эт і сты­ліс­ты­ку жа­но­чай бя­ліз­ны. Але гэ­та тэ­ма для гіс­то­рыі раз­віц­ця цэ­лай ка­мер­цый­най індус­трыі жа­но­чай воп­рат­кі пад на­звай «ад ку­цюр».

Як жа раз­ві­ва­ла­ся да­лі­кат­ная тэ­ма ся­род на­шых пры­га­жунь-ліц­ві­нак? Мо­да і стыль ніж­ня­га адзен­ня на зем­лях Рэ­чы Па­спа­лі­тай, вя­до­ма, вы­ні­ка­лі з ку­ль­ту­ры еўра­пей­скай тра­ды­цыі. Бо­на Сфор­ца, да­чка мі­лан­ска­га гер­ца­га, пры­нес­ла воб­ра­зы Паў­ноч­най Іта­ліі ў ка­ра­леў­скі двор Кра­ка­ва. Без сум­не­ву, іта­ль­янскую мо­ду верх­ня­га і ніж­ня­га адзен­ня хут­ка пе­ра­ня­ла пры­го­жая па­ло­ва Ка­ро­ны і Вя­лі­ка­га Княс­тва Лі­тоў­ска­га. Ду­маю, у Ві­ль­ні гэ­ты пра­цэс па­йшоў на­ват хут­чэй, чым у пед­антыч­ных прад­стаў­ніц кра­каў­ска­га два­ра. Ка­лі поль­скія маг­на­ты ад­га­вор­ва­лі Жы­гі­мон­та Аўгус­та ад вя­сел­ля з Бар­ба­рай Ра­дзі­віл, то ў якас­ці аргу­мен­та згад­ва­лі пра тое, што ня­вес­та — ліц­він­ка, а ліц­він­кі бо­льш рас­пус­ныя, чым поль­кі. Бу­дзем лі­чыць, што ка­кет­лі­выя ліц­він­кі ўжо ў па­чат­ку XVI ста­год­дзя ўпры­гож­ва­лі свае пры­ваб­нас­ці іта­ль­янскім ша­мі­зэ ко­ле­ру шаф­ран, аб­ля­ма­ва­ным ве­не­цы­янскім ка­рун­ка­мі і вы­шыў­кай. Ка­лі ўваж­лі­ва раз­гле­дзець зна­ка­мі­ты парт­рэт Бар­ба­ры Ра­дзі­віл пэн­дзля Лу­ка­са Кра­на­ха Ма­лод­ша­га, то мож­на заў­ва­жыць: глы­бо­кае пра­ма­ву­го­ль­нае дэ­ка­ль­тэ ха­вае пад гар­сэ­там з моц­на бу­фа­ні­ра­ва­ны­мі ру­ка­ва­мі тон­кую тка­ні­ну ша­мі­зэ, якое дроб­ны­мі склад­ка­мі дра­пі­руе шыю і гру­дзі ві­лен­скай пры­га­жу­ні.

На­ко­ль­кі вы­тан­ча­най бы­ла бя­ліз­на арыс­так­ра­тыі, мы мо­жам уба­чыць па парт­рэ­це Ула­дзіс­ла­ва Да­мі­ні­ка За­слаў­ска­га-Астрож­ска­га пэн­дзля Вар­фа­ла­мея Стро­бе­ля. Жы­ва­пі­сец вы­дат­на пе­рад­аў ко­лер і тэк­сту­ру па­ра­дных тка­нін. Пад па­рчо­вым кам­зо­лам, вы­ка­на­ным па­вод­ле га­лан­дскай мо­ды XVII ста­год­дзя і вы­шы­тым за­ла­ты­мі і ся­рэб­ра­ны­мі ніт­ка­мі, бач­на ша­мі­зэ тон­ка­га ба­тыс­ту, упры­го­жа­нае рас­кош­ны­мі ка­рун­ка­вы­мі ўстаў­ка­мі.

Ша­мі­зэ на зем­лях Рэ­чы Па­спа­лі­тай на­зы­ва­ла­ся «ка­шу­ля ка­лон­ская» і шы­ла­ся з тон­ка­га кё­льн­ска­га па­лат­на, ба­тыс­ту або шоў­ку. У скар­зе 1620 го­да брэс­цкай зя­мян­кі Аўдоц­ці Бу­ха­вец­кай на свай­го бра­та за не­зва­рот па­са­гу так уз­гад­ва­ецца бя­ліз­на: «Ко­шу­ли ко­лон­ские, ядва­бем шы­тыя за шэсць кап гро­шаў лі­тоў­скіх». У скар­зе 1600 го­да ў Мін­скі грод­скі суд з на­го­ды на­па­ду ка­ля Вя­зын­ска­га ма­ёнтка Ра­дзі­ві­лаў на ва­зок ма­ла­дых так­са­ма ёсць згад­ка пра па­саг ня­вес­ты, у тым лі­ку дзе­сяць ша­мі­зэ: «Скры­ня з реч­ми ўзя­тая і по­граб­ле­на... ко­шуль жа­но­чых де­сеть». З да­ку­мен­таў па­чат­ку XVII ста­год­дзя ві­даць, што на­шы лі­тоў­скія шлях­цян­кі не шка­да­ва­лі срод­каў на ніж­нюю бя­ліз­ну. Маг­чы­ма, не­ка­то­рыя, па пры­кла­дзе ве­не­цы­янскіх дам, у XVI—XVIІ ста­год­дзях на­сі­лі і пан­та­ло­ны. Тым не менш у кні­зе Лу­ка­ша Га­лем­бі­ёўска­га ёсць апі­сан­не «спод­нич­ки з ды­му (ту­рэц­кая тка­ні­на) или па­рка­лю, у ха­лод­ную па­ру фу­тер­ка­ми пад­шы­ты».

Фран­цуз­скую мо­ду на ад­кры­тыя су­кен­кі ў Рэ­чы Па­спа­лі­тай увя­ла жон­ка Яна Са­бес­ка­га Ма­рыя Ка­зі­мі­ра Лу­іза дэ Ла Гранж д’Арк, або па-на­род­на­му — Ма­ры­се­нь­ка. Усе яе парт­рэ­ты ба­га­тыя вы­ява­мі глы­бо­ка­га дэ­ка­ль­тэ і тон­кіх ка­рун­каў, а то і зу­сім без іх, як на рос­пі­се пла­фо­на «Але­го­рыя ле­та» ў вар­шаў­скім па­ла­цы Ві­ля­нув пэн­дзля Ежы Се­мі­гі­ноў­ска­га (1660—1711). За ўзор пе­ра­йман­ня вы­со­кай мо­ды XVII ста­год­дзя, вя­до­ма, бра­лі­ся мар­кі­за дэ Ман­тэс­пан, мар­кі­за дэ Па­мпа­дур, Ма­рыя Ман­чы­ні... Да­рэ­чы, ці­ка­вая дэ­таль: на парт­рэ­це Ма­рыі Ман­чы­ні пры­сут­ні­чае рэ­дкі артэ­факт — дзве за­по­ны на ле­вым ру­ка­ве ша­мі­зэ, зроб­ле­ныя з каш­тоў­ных ка­мя­нёў і зо­ла­та. Та­кую ж дэ­таль маг­чы­ма раз­гле­дзіць на парт­рэ­це Тэ­афі­ліі Ма­раў­скай, дру­гой жон­кі Да­мі­ні­ка Ра­дзі­ві­ла, у воб­ра­зе ба­гі­ні Ге­бы пэн­дзля Юза­фа Пеш­кі: на пра­вым пе­рад­плеч­чы пры­га­жу­ні бач­на ма­сіў­ная за­ла­тая за­по­на з чыр­во­ным ды­ямен­там. Да­ра­гую бя­ліз­ну, так­са­ма як і шмат­лі­кія су­кен­кі, за­каз­ва­лі ў Па­ры­жы. Гэ­та доб­ра ві­даць па му­зей­ных парт­рэ­тах пры­га­жунь з Рэ­чы Па­спа­лі­тай: Але­ны Ра­дзі­віл з Пшаз­дзец­кіх, гра­фі­ні Пет­ра­не­лі Ган­ны Пац, Раз­аліі Лю­ба­мір­скай, Са­фіі Бра­ніц­кай... У зна­ка­мі­тай кні­зе Ган­ны Цюн­дзя­віц­кай «Gospodyni litewska czyli Nauka utrzymywania porządnie domu...», што вый­шла ў свет ў 1851 го­дзе, сус­тра­ка­ецца та­кое апі­сан­не: «Я чы­та­ла аб на­шай сла­ву­тай пры­га­жу­ні За­нён­чка­вай, якая спа­ла на ка­ля­ных мат­ра­цах і цвёр­дых пад­ушках, ела ня­шмат, не ўжы­ва­ла сві­ні­ну і моц­ныя на­поі: ка­ву, ві­но, пі­ва, га­ва­ры­ла, што кры­ніч­ная ва­да — леп­шы на­пой для дам. І бы­ла ні­бы дру­гая Ні­нон дэ Лан­кло». Ні­нон дэ Лан­кло (1615—1705) — зна­ка­мі­тая фран­цуз­ская кур­ты­зан­ка, якая сла­ві­ла­ся сва­ёй пры­га­жос­цю і вос­трым роз­умам, а так­са­ма тым, што за­ха­ва­ла сваю не­звы­чай­ную пры­ваб­насць на­ват на дзя­вя­тым дзя­сят­ку. Да­рэ­чы, з кні­гі Цюн­дзя­віц­кай «Лі­тоў­ская гас­па­ды­ня» мож­на да­ве­дац­ца, як шлях­цян­кі гля­дзе­лі за сва­ёй бя­ліз­най: «Шаў­ко­выя пан­чо­хі трэ­ба мыць у су­ме­сі га­рэл­кі, во­ца­ту, цук­ру і сі­нь­кі... Ка­рун­кі трэ­ба мыць у цёп­лым ма­ла­цэ і пра­суш­ваць у це­ні на во­ль­ным па­вет­ры». Але, на жаль, да­лі­кат­ныя артэ­фак­ты шлях­ця­нак Рэ­чы Па­спа­лі­тай збо­ль­ша­га за­ста­лі­ся то­ль­кі ў гіс­та­рыч­ных апі­сан­нях і на му­зей­ных па­лот­нах.

Сён­ня буй­ныя за­меж­ныя му­зеі збі­ра­юць цэ­лыя ка­лек­цыі жа­но­чай бя­ліз­ны і ла­дзяць тэ­ма­тыч­ныя вы­ста­вы па ўсім све­це. Лон­дан­скі му­зей Вік­то­рыі і Аль­бер­та вы­зна­чыў­ся цу­доў­най экс­па­зі­цы­яй «350 га­доў жа­но­чай бя­ліз­ны» і да­клад­ным ка­та­ло­гам да яе, Мет­ра­по­лі­тан-му­зей су­мес­на з му­зе­ем Арсэ пра­вя­лі вы­ста­ву «Мо­да і імпрэ­сі­янізм», якую не­маг­чы­ма ўя­віць без жы­ва­пі­су Рэ­ну­ара, Ту­луз-Лат­рэ­ка, Дэ­га, але так­са­ма і без за­кра­нан­ня тэ­мы жа­но­чай бя­ліз­ны. Па­рыж­скі му­зей мо­ды і тэк­сты­лю ад­крыў вя­лі­кую вы­ста­ву «Ме­ха­ні­ка жа­но­чай бя­ліз­ны. Ня­сціп­лыя гіс­то­рыі сі­лу­эта». Вы­дат­най ка­лек­цы­яй бя­ліз­ны XIX—ХХ ста­год­дзяў ва­ло­дае На­цы­яна­ль­ны му­зей у Кра­ка­ве.

А што ж бе­ла­рус­кія му­зеі? У раз­мо­вах з на­шы­мі за­ха­ва­ль­ні­ка­мі скар­баў мож­на да­ве­дац­ца, што ў не­ка­то­рых та­емных ка­мо­рах ха­ва­юцца адзін­ка­выя экзэм­пля­ры бя­ліз­ны, і на­ват з ці­ка­вай гіс­то­ры­яй. На­прык­лад, у ад­на­го з бе­ла­рус­кіх ка­лек­цы­яне­раў бы­лі на­бы­ты шаў­ко­выя жа­но­чыя пан­та­ло­ны яшчэ ча­соў «крэ­саў усход­ніх», пры­чым сам ка­лек­цы­янер на­стой­ваў: пан­та­ло­ны ма­юць сво­еа­саб­лі­вы фа­сон. Але ўсе гэ­тыя рэ­чы па­куль сха­ва­ны ў са­мых да­ль­ніх му­зей­ных ша­фах.

Або вось яшчэ адзін пра­ве­нанс з май­го шля­ху «по­шу­ку скар­баў». Не­ка­ль­кі га­доў та­му я па­зна­ёміў­ся з інтэ­лі­ген­тнай ба­буль­­кай, яна жы­ла раз­ам са сва­ёй да­чкой у пры­ват­ным до­ме ў пры­вак­за­ль­ным ра­ёне Друж­ная. Дых­тоў­на скла­дзе­ны з бяр­вен­няў, дом яшчэ да­ва­еннай па­бу­до­вы здзі­віў мя­не ляп­ны­мі кар­ні­за­мі і цу­доў­ны­мі груб­ка­мі з мясц­овай каф­лі. Ён быў пры­зна­ча­ны пад знос, і жы­ха­ры хут­чэй ха­це­лі па­зба­віц­ца ад «не­пат­рэб­най шу­ша­ме­ці». Ма­ле­нь­кая ба­бу­ль­ка, збі­ва­ючы­ся, звон­кім го­ла­сам рас­па­вя­да­ла мне пра жыц­цё сва­ёй ма­мы, у якой муж слу­жыў ва ўра­да­вых ко­лах да­ва­еннай Бе­ла­ру­сі. Яна бы­ла ве­ль­мі ўра­жа­ная, што ка­го­сь­ці яшчэ ці­ка­віць ста­рое адзен­не, а тым бо­льш ста­ра­даў­няя бя­ліз­на. І якое ж маё бы­ло здзіў­лен­не, ка­лі ба­бу­ль­ка да­ста­ла са ста­ро­га ка­мо­да шаў­ко­вую бя­ліз­ну ко­ле­ру тап­лё­на­га ма­ла­ка, што на­ле­жа­ла яе ма­ме яшчэ ў 1920-я. Тка­ні­на бы­ла ў ве­ль­мі доб­рым ста­не, быц­цам яе ашчад­на апра­на­лі то­ль­кі адзін раз. Пры­га­да­ла­ся: у 1930-я вя­до­мая кі­на­актры­са Лю­боў Арло­ва спе­цы­яль­на за­каз­ва­ла за мя­жой шаў­ко­вую бя­ліз­ну ко­ле­ру свет­лай рэ­зе­ды. Вось так, ста­ра­даў­нія скры­ні ча­сам за­хоў­ва­юць ве­ка­вой да­ўнас­ці су­кен­кі, туф­лі­кі і ка­пя­лю­шы­кі на­шых ба­буль...

Ігар СУРМАЧЭЎСКІ