Над­та пры­стой­ны скан­дал

№ 3 (408) 01.03.2017 - 31.03.2017 г

«Тэс­тас­тэ­рон» Анджэя Са­ра­ма­но­ві­ча ў На­цы­яна­ль­ным тэ­атры імя Мак­сі­ма Гор­ка­га
Зда­ецца, з «Тэс­тас­тэ­ро­нам» ад­ра­зу ўсё зра­зу­ме­ла: гэ­та му­сіць быць яшчэ ад­на ка­ме­дыя ў жан­ры «шчы­рай раз­мо­вы муж­чын пра жан­чын», якіх шчод­ра па­бо­ле­ла па­сля вы­бух­ной па­пу­ляр­нас­ці тэ­атра­ль­ных і кі­не­ма­таг­ра­фіч­ных ра­бот «Квар­тэ­та І».

 Тым бо­льш ці­ка­ва, што п’е­са Анджэя Са­ра­ма­но­ві­ча з’я­ві­ла­ся ра­ней за спек­так­лі мас­кві­чоў, а яе пад­абен­ства, на­прык­лад, з «Раз­мо­ва­мі муж­чын ся­рэд­ня­га ўзрос­ту пра жан­чын, кі­но і алю­мі­ні­евыя ві­дэ­ль­цы» та­кое ж вы­пад­ко­вае, як і ві­да­воч­нае, ад­но хі­ба мес­ца ві­дэ­ль­цаў за­ймае лыж­ка. Ад­нак тэ­ма ў лю­бым вы­пад­ку не­вы­чэр­пная: бу­дзе і муж­чын­ская раз­мо­ва, і смеш­на так­са­ма бу­дзе. Ку­ды менш «бес­кам­пра­міс­на­га по­гля­ду» і «раз­бу­рэн­ня стэ­рэ­аты­паў», аб­яца­ных афі­шай, бо га­вор­ка ў п’е­се вя­дзец­ца цал­кам стэ­рэ­атып­ная. Імкну­чы­ся ска­заць «аб усіх лю­дзях ад­ра­зу», аўтар зво­дзіць са­мых роз­ных муж­чын і жан­чын да най­мен­ша­га агу­ль­на­га крат­на­га, так што юрыс­ты, на­ву­коў­цы і му­зы­кі ад­но­ль­ка­ва за­хоп­ле­ныя «тач­ка­мі» і фут­бо­лам.

П’е­са поль­ска­га дра­ма­тур­га (ад яго­на­га тэк­сту рэ­жы­сёр­ка Ва­лян­ці­на Ера­нь­ко­ва ад­сту­пае то­ль­кі ў вы­пад­ку край­няй не­абход­нас­ці) ку­ды бо­льш тра­ды­цый­ная па фор­ме, чым тэ­атра­ль­ныя ра­бо­ты та­го са­ма­га «Квар­тэ­та І». Улас­на «раз­мо­ве» там ад­да­дзе­на доб­ра ка­лі па­ло­ва ча­су, рэй вя­дуць пры­ёмы ка­ме­дыі ста­но­віш­чаў — тыя, што за трыс­та га­доў існа­ван­ня не змя­ні­лі­ся і ў спек­так­лі ліш­нія. Спа­чат­ку зда­ецца, пра за­вяз­ку хут­ка мож­на бу­дзе за­быц­ца, па­гру­зіў­шы­ся ў гу­тар­ку «за жыц­цё», але ж усім кі­руе сю­жэт і раз за раз­ам яго­ныя па­ва­рот­кі пе­ра­бі­ва­юць раз­мо­ву. Спек­такль скон­чыц­ца не та­ды, ка­лі муж­чы­ны на­га­во­рац­ца, а та­ды, ка­лі раз­вя­жуц­ца ўсе ву­зе­ль­чы­кі «мек­сі­кан­ска­га се­ры­яла».

Воб­раз­насць п’е­сы Са­ра­ма­но­ві­ча ве­ль­мі вы­пну­тая, «каб бы­ло бач­на з апош­ня­га шэ­ра­гу», на­ват ка­лі за­хо­чаш — не пра­пус­ціш. У не­шта жы­вое, ню­анса­ва­нае яе пе­ра­тва­ра­юць вы­ка­наў­цы, якія надзвы­чай арга­ніч­на тры­ма­юцца на сцэ­не і над­аюць на­ту­ра­ль­нас­ці тэк­сту — час­ця­ком штуч­на­му, з по­зай ды фі­гу­рай. Асаб­лі­ва за­ўваж­ныя Сяр­гей Юрэ­віч і Па­вел Еўту­шэн­ка, але і ў цэ­лым не­стан­дар­тны (на фо­не іншых па­ста­но­вак «Тэс­тас­тэ­ро­ну») пад­бор акцё­раў ро­біць сцэ­ніч­ныя воб­ра­зы глы­бей­шы­мі. Да­да­мо, што глы­бі­ня па­трэб­ная, а Са­ра­ма­но­віч яе да­лё­ка не за­ўсё­ды за­бяс­печ­вае.

Цэн­тра­ль­ная тэ­ма — пер­фар­ма­тыў­насць тра­ды­цый­най мас­ку­лін­нас­ці, яе раз­на­стай­ныя фор­мы і тое, як роз­ныя лю­дзі мо­гуць або не мо­гуць у іх змяс­ціц­ца. «Шчы­рая раз­мо­ва», якая ад­бы­ва­ецца ў спек­так­лі, бя­рэц­ца ага­ліць фа­ль­шы­васць гэ­тых ідэ­алаў, але спы­ня­ецца на па­ўсло­ве. Аўтар вы­ба­рач­на вы­смей­вае асоб­ныя ры­сы «ма­чыз­му», лёг­ка аб­вяш­ча­ючы тыя, што яму не пад­аба­юцца, на­пус­кны­мі, за­тое ўсе астат­нія — на­ту­ра­ль­ны­мі, ды пад­ма­цоў­вае сваю па­зі­цыю цы­та­та­мі з па­пу­ляр­най кніж­кі па за­ало­гіі. Але ген­дар­ны стэ­рэ­атып — не швед­скі стол, з яко­га мож­на браць усё, што пад­аба­ецца, а на астат­няе не зва­жаць. Кож­ны раз, ка­лі ге­роі га­во­раць пра жан­чын, яны аб­мяр­коў­ва­юць іх у кан­тэк­сце знеш­нас­ці (інды­ві­ду­аль­най) і ўлас­ці­вас­цей ха­рак­та­ру (ні­бы­та агу­ль­ных для ўсіх жан­чын). Гэ­тыя ж улас­ці­вас­ці дэ­ман­стру­юць і му­зыч­ныя ну­ма­ры, вер­шы для якіх уз­ялі са збор­ні­ка Але­га Усці­но­ві­ча (бас-гі­та­рыст ко­ліш­ня­га гур­та «Ля­во­ны»). У вер­шах лі­рыч­ны ге­рой муж­чын­ска­га по­лу так­са­ма мае змест, а лі­рыч­ная ге­ра­іня — то­ль­кі фор­му, аб­алон­ку. Пра­ўда, не са­мы трап­ны і ўда­лы пад­бор вер­шаў зра­зу­ме­лы: усе яны — з ад­ной кры­ні­цы, до­сыць аб­ме­жа­ва­най па аб’­ёме.

Ва­лян­ці­на Ера­нь­ко­ва сцвяр­джае, што «ста­віць спек­такль пра ка­хан­не». Гэ­та без­умоў­на так, ад­нак у п’е­се Са­ра­ма­но­ві­ча муж­чы­на, і за­ка­ха­ны, і не за­ка­ха­ны, час­цей за ўсё па­во­дзіць ся­бе як па­куп­нік у мяс­ной кра­ме: раз­мо­ва аб пра­цяг­лым сэк­су­аль­ным устры­ман­ні пры­па­даб­ня­ецца гу­тар­цы пра ве­ге­та­ры­янства. Ка­ме­дыя да­зва­ляе па­ка­заць пер­са­на­жаў не­да­рэч­ны­мі і бяз­глуз­ды­мі (як ста­ра­мод­ныя ген­дар­ныя стэ­рэ­аты­пы, якія яны вы­каз­ва­юць і аб­а­ра­ня­юць), але аўта­ры да­пус­ка­юць то­ль­кі адзін від сме­ху — ла­год­ны, і тым са­мым як бы ка­жуць гле­да­чу: усё гэ­та на­рма­ль­на, у ма­ты­вах пер­са­на­жаў ды і на­огул у тым, як улад­ка­ва­ны свет, ня­ма ні­чо­га дрэн­на­га. Маў­ляў, што тут зро­біш — тэс­тас­тэ­рон. Пры­ро­да.

Та­кая вы­сно­ва бы­ла б скан­да­ль­наю для еўра­пей­скай сцэ­ны, але лёг­кі флёр скан­да­ль­нас­ці «Тэс­тас­тэ­рон» на­бы­вае і ў Мін­ску, зра­зу­ме­ла, з іншых пры­чын. У антрак­це амаль два ту­зі­ны гле­да­чоў па­кі­да­юць за­лу — ве­ра­год­на, яны спа­дзя­ва­лі­ся ці то на ляг­чэй­шую ка­ме­дыю, ці то на шчы­рэй­шую раз­мо­ву. Для тэ­атра­ль­на­га Мін­ска ўсё яшчэ ня­звык­ла са сцэ­ны ака­дэ­міч­на­га тэ­атра да­чу­ваць «не­дзі­ця­чыя» сло­вы або пі­ль­на­ваць артыс­таў, якія збі­ра­юцца скі­нуць шта­ны. Але на­ват са­ма­му кан­сер­ва­тыў­на­му гле­да­чу на пра­гля­дзе «Тэс­тас­тэ­ро­на» ня­ма ча­го па­ло­хац­ца: сап­раў­днай бес­кам­пра­міс­най раз­мо­вы не атрым­лі­ва­ецца. Дра­ма­тург і ўслед за ім і рэ­жы­сёр­ка над­та ба­яцца па­кі­нуць сва­іх пер­са­на­жаў «без шта­ноў».

Аляк­сей ЗАМСКІ