Кан­так­тны Сус­вет

№ 3 (408) 01.03.2017 - 31.03.2017 г

«ПлаSтфор­ма -- 2017»
Ад­мет­най ры­сай сё­лет­ня­га фо­ру­му мож­на на­зваць ка­мер­насць. Ка­лі «ПлаSтфор­ма-2016» зі­ха­це­ла за­пра­шэн­ня­мі зна­ка­мі­тых гас­цей з-за мя­жы (еўра­пей­скія ка­лек­ты­вы, са­ліс­ты і мас­тац­тва­знаў­цы), дык апош­няя пры­све­ча­на вы­ключ­на айчын­на­му мас­тац­тву.

Ся­род удзе­ль­ні­каў — тэ­атры тан­ца «Квад­ра» (Го­мель) і «Га­ле­рэя» (Грод­на), ста­ліч­ныя ка­лек­ты­вы Ла­ба­ра­то­рыя акцёр­скай плас­ты­кі «Tакт» Мі­ха­іла Ка­мін­ска­га, экс­пе­ры­мен­та­ль­ны тэ­атр «Га­ла­ва-На­га» і танцавальны «Skyline», Тэ­атр су­час­най ха­рэ­агра­фіі Бе­ла­рус­ка­га ма­ла­дзёж­на­га тэ­атра і Тэ­атр тан­ца «Аль­та­на», Ла­ба­ра­то­рыя ру­ху Сяр­гея Па­ярка­ва «Structures», «Пер­фор­манс Неж Ком­па­ні».

Парт­нё­ра­мі фо­ру­му вы­сту­пі­лі Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, Поль­скі інсты­тут у Мін­ску, Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Поль­шчы, Цэнтр ку­ль­ту­ры Люб­лі­на, Skyline Dance Studio, мед­ыяп­ра­ект «Парт­ызан», Плат­фор­ма пер­фар­ма­тыў­ных пра­ктык «зЕр­не». У якас­ці экс­пер­та-мас­тац­тваз­наў­цы на фес­ты­валь з Поль­шчы быў за­про­ша­ны госць — Ры­шард Ка­лі­ноў­скі, тан­цоў­шчык, ха­рэ­ограф Цэн­тра ку­ль­ту­ры Люб­лі­на.

Tра­ды­цый­на пе­рад фэс­там пра­йшла прэс-кан­фе­рэн­цыя, на якой вы­сту­пі­лі арга­ні­за­та­ры, ся­род іх Ула­дзі­мір Га­лак, мас­тац­кі кі­раў­нік НЦСМ, і Вя­час­лаў Іна­зем­цаў, арт-ды­рэк­тар фэс­ту. Яны рас­па­вя­лі пра гіс­то­рыю фо­ру­му, яго ку­ль­тур­ны фе­но­мен і за­да­чы.

Ха­рак­тэр­на, што «ПлаSтфор­ма», ство­ра­ная ка­лі­сь­ці дзя­ку­ючы энту­зі­язму артыс­таў тэ­атра «ІнЖэст», ця­пер ста­ла асноў­най пля­цоў­кай, дзе мож­на ўба­чыць аб­са­лют­на роз­ныя тан­ца­ва­ль­ныя кан­цэп­ты. Бо­льш за тое, гэ­тыя роз­нас­ці і ства­ра­юць уні­ка­ль­насць падзеі, не­йкую арт-элек­трыч­насць. Ме­на­ві­та праз яе ад­бы­ва­ецца тое ўза­ема­дзе­янне з гле­да­чом, на­ра­джа­юцца па­чуц­ці, якія пра­ніз­ва­юць ду­шу і вы­клі­ка­юць эма­цый­ны ад­каз кож­на­га. Бо плас­тыч­ны тэ­атр, што вы­рас з пан­та­мі­мы, прад­угле­джвае мас­тац­тва ды­яло­гу, гу­тар­кі. Так ды­хае кан­так­тны Сус­вет тан­ца.

Амаль не­маг­чы­ма па­зна­чыць спектр жан­ра­вых ва­ры­яцый, ува­соб­ле­ных ма­ла­ды­мі акцё­ра­мі і ха­рэ­огра­фа­мі. Мас­тац­тва плас­ты­кі зра­бі­ла­ся ў та­кой сту­пе­ні ды­на­міч­ным, што ла­гіч­на раз­ва­жаць пра два асноў­ныя на­прам­кі — тэ­атр эстэц­кі і тэ­атр псі­ха­ла­гіч­ны.

У пер­шым вы­пад­ку пэў­ны тра­ды­цый­ны сю­жэт на­бы­вае но­вае пра­чы­тан­не. Та­кі, на­прык­лад, спек­такль «Рах­ма­ная» (тэ­атр тан­ца «Аль­та­на»), ство­ра­ны па­вод­ле ад­на­ймен­най апо­вес­ці Да­ста­еўска­га. Дэ­ка­ра­цыя (кан­тор­ка, ло­жак) і па­стэ­ль­ная ко­ле­ра­вая га­ма кас­цю­маў ства­ра­юць ура­жан­не бяз­меж­на­га іды­ліч­на­га знеш­ня­га све­ту для «не­спрак­ты­ка­ва­най» ду­шы «рах­ма­най». Але ад жор­сткай кан­трас­нас­ці дзея­ння ге­ро­яў-анта­га­ніс­таў на гэ­тым ла­год­ным фо­не ўзні­ка­юць ды­на­мі­ка, рух, інакш ка­жу­чы, умо­вы для ста­лен­ня ду­шы ча­ла­ве­ка. Кан­флік­тнасць уз­ае­ма­адно­сін, на­пал страс­цей (лю­боў-ня­на­вісць-на­поў­не­насць-пус­та­та) тры­ма­юць ува­гу гле­да­ча да апош­ня­га акор­да му­зы­кі, якая су­пра­ва­джае спек­такль. Не­мі­ну­ча па­ўстае ана­ло­гія з сён­няш­нім днём: акту­аль­на ці не? «Чап­ляе»? І яшчэ ўзні­кае су­пе­ра­жы­ван­не: а дзе тут я? Кла­січ­ная ба­лет­ная тэх­ні­ка пе­ра­но­сіць у «тую» эпо­ху, а ча­ла­ве­чыя па­чуц­ці ўспры­ма­юцца як на­ту­ра­ль­ныя і зла­ба­дзён­ныя. Дзёрз­ка-акту­аль­нае пра­чы­тан­не кла­сі­ка — гэ­та, ба­дай, вы­клік куль­тур­на­му плю­ра­ліз­му ХХІ ста­год­дзя з яго раз­мы­ты­мі кры­тэ­ра­мі якас­ці, дзе са­май важ­най з’яў­ля­ецца ацэн­ка гле­да­ча.

Tэат­ра­ль­ная воб­раз­насць улас­ці­вая і пер­фор­ман­су «Бе­ла­рус­кае мо­ра» (па­ста­ноў­ка Іры­ны Шы­ро­кай), што прэ­зен­та­ваў тэ­атр тан­ца «Skyline». «Мо­ра за­ўсё­ды з на­мі, шу­міць — дзе­сь­ці так бліз­ка і ад­на­ча­со­ва... так ле­ту­цен­на да­лё­ка». Атры­ма­ла­ся ўзру­ша­ль­ная, эма­цый­на на­сы­ча­ная пан­та­мі­ма, у якой пра­гля­дае сю­жэт — ма­ра, ажыц­цёў­ле­ная ў дзея­нні. Што мо­жа быць леп­шым, ка­лі ты ра­ман­тык?

Без­умоў­на, эстэ­тыч­на ці­ка­вы­мі ўспры­ма­юцца ўсе спек­так­лі, але мэ­та­на­кі­ра­ва­на інтэ­рак­тыў­ным вы­гля­дае та­нец «anima & animus» (муж­чын­скі і жа­но­чы аспек­ты ду­шы), улас­ці­вы іншай гру­пе пер­фор­ман­саў. Саў­дзел гле­да­ча скла­дае най­важ­ней­шую ро­лю дзей­ства, і тут доб­ра ўспры­ма­юцца по­шу­кі Ла­ба­ра­то­рыі акцёр­скай плас­ты­кі «Tакт» Мі­ха­іла Ка­мін­ска­га (су­мес­на са Сту­ды­яй тан­ца­ва­ль­най імпра­ві­за­цыі «Сут­насць тан­ца»). Пры­нцып кан­так­тнай імпра­ві­за­цыі, па­кла­дзе­ны Ка­мін­скім у асно­ву пра­цы, да­зва­ляе мак­сі­ма­ль­на раз­ня­во­ліць і акцё­ра, і гле­да­ча, да­сяг­нуць тон­ка­га ўза­ема­дзе­яння, ка­лі це­ла ад­чу­вае па­трэ­бу ўспыш­кі або па­чуц­цяў, або не­па­хіс­най упар­тас­ці, якая вя­дзе да ба­р’е­раў. Ад­асоб­ле­насць, стра­хі і сум­нен­ні — вось асно­ва «за­кры­тас­ці» су­час­на­га ча­ла­ве­ка, на­сы­ча­на­га ўсім, чым за­ўгод­на, але час­ця­ком не ха­пае сап­раў­ды ча­ла­ве­ча­га ў глы­бі­ні па­ра­не­най ду­шы. Ад­нак ме­на­ві­та «гэ­та», ча­ла­ве­чае, і з’яў­ля­ецца сап­раў­дным скар­бам асо­бас­ных ста­сун­каў. Яно ве­ль­мі па­трэб­на тым, хто то­ль­кі сту­пае на шлях па­ра­зу­мен­ня, за­ўсё­ды па­сля траўм і рас­ча­ра­ван­няў. Імпра­ві­за­цыя на­ра­джа­ецца імгнен­на, і мы ўжо дзі­вім­ся эфек­ту, ка­жу­чы са­бе: «Я так­са­ма ха­чу зра­біць TАК».

Псі­ха­ла­гіч­ныя за­ма­лёў­кі Іны Асла­ма­вай, «Пер­фор­манс Неж Ком­па­ні», — гэ­та, ба­дай, мас­тац­кія вы­на­ход­ствы ў экс­пе­ры­мен­тах з ча­сам і пра­сто­рай. Уклю­ча­ючы­ся ў іх, гля­дач ся­дае ў «ма­шы­ну ча­су». Плас­ты­ка, што змя­няе свя­до­масць, — гэ­та пер­фор­манс, дзей­ства ці на­ват... трэ­нінг?

Асоб­най ува­гі за­слу­гоў­ва­юць дзве па­ста­ноў­кі — спек­такль «Мо­ва-Х» экс­пе­ры­мен­та­ль­на­га тэ­атра «Га­ла­ва-На­га» і пер­фор­манс Ган­ны Кар­зюк «Як я да­ве­даў­ся пра ся­бе праз це­ла свай­го па­лю­боў­ні­ка». «Мо­ва-Х» — аб­са­лют­на са­цы­яль­ны пер­фор­манс на вер­шы Ва­ль­жы­ны Морт, па­стаў­ле­ны да­стат­ко­ва жор­стка і пра­ўдзі­ва. Пры­нцып спек­так­ля — сцэ­ніч­нае тра­ды­цый­нае дзей­ства, у якім за­да­дзе­на пы­тан­не: як бу­дзе жыць на­ша род­ная мо­ва, ка­лі «бе­ла­рус не на­ро­дзіц­ца зноў­ку»? Аўтар­скі кан­цэпт, без­умоў­на, за­слу­гоў­вае флаг­ман­ска­га зна­ка па акту­аль­нас­ці тэ­мы і вас­тры­ні вы­ра­зу.

Пер­фор­манс Ган­ны Кар­зюк вы­гля­дае ла­ба­ра­то­ры­яй улас­ных і парт­нёр­скіх па­чуц­цяў. Ме­на­ві­та ён вы­клі­каў най­бо­ль­шую ко­ль­касць аб­мер­ка­ван­няў, якія за­ўсё­ды пра­кты­ку­юцца па­сля спек­так­ляў. А ўсё та­му, што ў асно­ву па­кла­дзе­на «пы­тан­не, якое за­ста­ло­ся без ад­ка­зу». У па­ста­ноў­цы ўва­соб­ле­на ды­на­міч­ная па­ра­дыг­ма жыц­ця, дзе па­ча­так ста­но­віц­ца кан­цом, і на­адва­рот, та­ямні­ца пе­ра­тва­ра­ецца ў ві­да­воч­нае, а апош­няе ро­біц­ца та­ямні­цай.

Інакш ка­жу­чы, па якас­ці прад­астаў­ле­ных мі­ні­яцюр­ных спек­так­ляў апош­няя «ПлаSтфор­ма» вы­гля­да­ла год­на і за­слу­гоў­ва­ла піль­най ува­гі. Тут ары­гі­на­ль­на, эстэ­тыч­на раз­на­стай­на, на­ват з вы­клі­кам па­ўстае кар­ці­на све­ту, ува­соб­ле­ная твор­цам. Ха­рэ­о­граф Мі­ха­іл Ка­мін­скі ка­жа: «Ёсць мо­ман­ты, якія за­слу­гоў­ва­юць роз­ду­му, — мо­ман­ты эты­кі тан­ца, уз­ае­ма­адно­сін, ку­ль­ту­ры ўво­гу­ле. Тут зноў і зноў вы­ма­лёў­ва­ецца, па­ўстае Ча­ла­век. Ён у мас­цы або без мас­кі, ча­ла­век-кан­са­нанс або ды­са­нанс. Пры тым мая за­да­ча як кі­раў­ні­ка — быць этыч­ным у да­чы­нен­ні да кож­на­га свай­го артыс­та, утва­ра­ючы з ім ка­апе­ра­цыю, з якой вы­рас­тае са­лі­дар­насць».

Ме­на­ві­та та­кая са­лі­дар­насць да­зва­ляе аб’­яднаць усіх не­абы­яка­вых да плас­тыч­на­га мас­тац­тва. Бо не сак­рэт, што ма­дэрн-пан­та­мі­ма не з’яў­ля­ецца то­пам поп-ку­ль­ту­ры. Яна па­тра­буе ад свай­го ства­ра­ль­ні­ка не агу­ль­нап­ры­ня­та­га гус­ту, а тон­кай здо­ль­нас­ці да рас­паз­на­ван­ня сты­лё­вай эклек­ты­кі, ад­кры­тас­ці да змен у мас­тац­кай рэ­аль­нас­ці і, са­мае га­лоў­нае, маг­чы­мас­ці са­мо­му зра­біц­ца ўдзе­ль­ні­кам та­го ці інша­га дзей­ства. Вя­час­лаў Іна­зем­цаў ка­жа: «Усе мае акцё­ры — гэ­та лю­дзі “з ву­лі­цы”. Яны пры­йшлі і за­ста­лі­ся, бо зра­зу­ме­лі, што са­мі мо­гуць ства­раць тэ­атр, сва­бод­на пе­ра­хо­дзя­чы з “над­ума­на­га” жыц­ця — праз іро­нію — у жыц­цё на­ту­ра­ль­нае. Мы ве­ль­мі плён­на пра­цу­ем, ка­лі ёсць агу­ль­ная ідэя. Спек­такль па­ві­нен быць ві­до­віш­чным, зра­зу­ме­лым, мець гу­мар, які раз­умее кож­ны гля­дач. І ў вы­ні­ку пад­ара­ваць гле­да­чу аса­ло­ду і агу­ль­насць раз­умен­ня».

Па­ра­дак­са­ль­на, але мас­тац­тва плас­тыч­на­га тэ­атра збі­рае ўсё больш пры­хі­ль­ні­каў на за­меж­ных пля­цоў­ках і не так ужо шмат у нас. У па­ра­ўнан­ні з мі­ну­лы­мі фэс­та­мі апош­ні ака­заў­ся бо­льш ка­мер­ным. «У нас ня­ма гас­цей з-за мя­жы, па­ста­янных сцэ­ніч­ных пля­цо­вак для пра­вя­дзен­ня фес­ты­ва­лю, час­ця­ком і рэ­пе­ты­цый, — пра­цяг­вае Іна­зем­цаў. — Ка­лі б не энту­зі­язм...»

На ім тры­ма­ецца амаль усё мас­тац­тва. Дзя­ку­ючы яму ў тан­ца­ва­ль­ныя тру­пы пры­хо­дзяць усё но­выя вы­ка­наў­цы, якія ро­бяц­ца ў вы­ні­ку ка­ман­дай. Ста­вяц­ца арт-мэ­ты, пра­цуе твор­чы ме­га­мозг. Бо ва ўсіх га­лі­нах зям­ля бе­ла­рус­кая по­ўніцца та­лен­тамі. Трэ­ба то­ль­кі, каб да­свед­ча­ныя спон­са­ры і арга­ні­за­та­ры раз­уме­лі твор­чыя пра­цэ­сы, каб на на­ступ­ны год мож­на бы­ло за­явіць уз­ро­вень «ПлаSтфор­мы», на­прык­лад, як еўра­пей­скі. Ёсць так­са­ма надзея, што ся­род ка­лек­ты­ваў уз­нік­не і дзі­ця­чы рух, які экс­пе­ры­мен­­таль­на пад­ма­цуе вя­до­мыя тэ­атры і сту­дыі. А па­куль вар­та ска­заць дзя­куй удзе­ль­ні­кам і арганізатарам «ПлаSтфор­мы-2017» і па­жа­даць плён­на­га твор­ча­га ле­та.

Ма­ры­на МДЫВАНІ