Вер­ная адзі­на­му тэ­атру

№ 3 (408) 01.03.2017 - 31.03.2017 г

Юбілей Святланы Акруж­ной
Свят­ла­на Акруж­ная, на­род­ная артыс­тка Бе­ла­ру­сі, лаў­рэ­атка прэ­міі «За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не», ула­да­ль­ні­ца ордэ­на і мед­аля Фран­цыс­ка Ска­ры­ны, прэ­міі «За ма­ця­рын­скую муж­насць» імя Зі­на­і­ды Тус­на­ло­ба­вай-Мар­чан­ка, пры­за БСТД «Крыш­та­ль­ная Па­ўлін­ка», Між­на­род­най прэ­міі мі­ру, адзна­чы­ла ша­ноў­ны юбі­лей, як бы ўзнаў­ля­ючы для пуб­лі­кі свой ня­прос­ты лёс — жа­но­чы, ча­ла­ве­чы і твор­чы. Быц­цам не­хта вы­шні ды ня­бач­ны вы­пра­боў­ваў яе на тры­ва­ласць. Змо­жа аль­бо не? Яна вы­тры­ма­ла. Яна па-ра­ней­ша­му ма­ла­дая і пры­ваб­ная, пры­ця­га­ль­ная перш за ўсё ўнут­ра­най пры­га­жос­цю.

Чуй­ная за­ла слу­ха­ла ма­на­лог артыс­ткі, скла­дзе­ны з успа­мі­наў. На экра­не паў­ста­ва­лі архіў­ныя фо­та­здым­кі — ба­ць­кі Свят­ла­ны Арцё­маў­ны, яе пед­агог па інсты­ту­це, пра­фе­сар Дзміт­рый Арлоў, які вы­пра­віў актры­су ў твор­чае жыц­цё. Блі­жэй да за­кан­чэн­ня яе клі­ка­лі ў Мас­кву, да Ге­на­дзя Юдзе­ні­ча (быў та­кі вы­дат­ны рэ­жы­сёр, ства­ра­ль­нік сіс­тэ­мы по­лі­фа­ніі ў дра­ма­тыч­ным тэ­атры), але кі­раў­нік кур­са не ад­пус­ціў, а на­кі­ра­ваў у Ві­цебск, да май­строў псі­ха­ла­гіч­на­га тэ­атра Ба­ры­са Эры­на (той якраз ста­віў сваю зна­ка­мі­тую «Ула­ду цем­ры» Льва Тал­сто­га) і Ся­мё­на Ка­зі­мі­роў­ска­га. А да­лей пер­шыя са­ма­стой­ныя кро­кі па ко­ла­саў­скай сцэ­не, пер­шыя ро­лі — Анют­ка ва «Ула­дзе цем­ры», Зі­зі і Інга ў «Са­лаў­інай но­чы», Да­чка ў «За­цю­ка­ным апос­та­ле», Ка­ця Круг­ло­ва з «Мас­коў­скіх ка­ні­кул». Мас­коў­скія кры­ты­кі ка­за­лі, што та­кой Анют­кі яшчэ не ба­чы­лі, а Андрэй Ма­ка­ёнак, аўтар «За­цю­ка­на­га апос­та­ла», лі­чыў яе вы­ка­нан­не ро­лі Да­чкі леп­шым у Са­вец­кім Са­юзе. Па­сля ад­на­го з па­ка­заў спек­так­ля «А зо­ры тут ці­хія…» па­вод­ле апо­вес­ці Ба­ры­са Ва­сі­ль­ева, дзе Акруж­ная ігра­ла ро­лю Га­лі Чац­вяр­так, да яе пад­ышоў за­хоп­ле­ны гля­дач, падзя­ка­ваў і за­ўва­жыў, што ка­лі яна бу­дзе так вы­кла­дац­ца і да­лей, дык над­оўга яе не хо­піць. Як ба­чым, ха­пі­ла.

Свят­ла­на Акруж­ная ўва­саб­ля­ла мнос­тва ге­ра­інь, але не па­ўта­ра­ла­ся, не ця­га­ла ва­ліз­кі штам­паў са спек­так­ля ў спек­такль, бо лё­сы жан­чын пра­пус­ка­ла праз ся­бе: ад­ных жыц­цё­выя бу­ры зла­ма­лі, іншыя вы­тры­ва­лі збег дра­ма­тыч­ных аб­ста­він. Ёй блі­жэй за ўсіх моц­ныя асо­бы. Са­ма артыс­тка — на­ту­ра вос­трых па­чуц­цяў, не­рво­вая, уз­руш­лі­вая. Псі­ха­фі­зіч­ныя асаб­лі­вас­ці да­па­ма­га­лі ра­біць кож­ную ро­лю праз вя­лі­кае ду­шэў­нае на­пру­жан­не, лі­та­ра­ль­на ад­да­ваць сі­лы на­поў­ні­цу. Псі­хі­ка, па­чуц­цё­вая сфе­ра артыс­та — га­лоў­ны інстру­мент і ма­тэ­ры­ял яго ра­бо­ты. Акруж­ная не шка­дуе ма­тэ­ры­ялу. Этап­най ста­ла ро­ля Жан­ны д’Арк у спек­так­лі «Жаў­рук» Жа­на Ануя (рэ­жы­сёр Ві­таль Бар­коў­скі), аб якой яна ма­ры­ла доў­гія га­ды. Зда­ецца, актры­са і яе ге­ра­іня ма­юць не­шта агу­ль­нае, то­еснае: пры­га­жосць, ду­хоў­ную сі­лу. У воб­ра­зе Дзе­вы Свят­ла­на да­вя­ла, як цяж­ка за­ха­ваць чыс­ці­ню, ду­хоў­насць там, дзе пан­уюць под­ласць, здра­да, фа­льш, пры­ста­са­ван­ства, дзе бе­лае аб’яўле­на чор­ным; ад­мет­на спа­лу­чы­ла ра­ман­тыч­ную па­тэ­ты­ку, улас­ці­вую гэ­та­му воб­ра­зу, з глы­бі­нёй, існас­цю ду­шэў­ных пе­ра­жы­ван­няў і на­ват эпіч­най ве­ліч­чу.

Сцэ­ніч­ныя ге­ра­іні Акруж­ной надзі­ва змяс­тоў­ныя, жы­выя, кра­са­моў­ныя на­ват та­ды, ка­лі зда­ецца, што іх ду­шы кры­чаць не­мым го­ла­сам. Ме­на­ві­та та­кой па­ўста­ла су­пя­рэч­лі­вая, амаль дэ­ма­ніч­ная Фран­ка ў спек­так­лі «Хам» па­вод­ле Элі­зы Ажэш­ка. У «Рэ­цэп­це Мак­ро­пу­ла­са» Ка­рэ­ла Ча­пэ­ка Свят­ла­не Акруж­ной уда­ецца вір­ту­озна спа­лу­чыць, зда­ва­ла­ся б, не­су­мяш­ча­ль­ныя ры­сы — аба­я­ль­насць і жа­ноц­касць з раз­бэш­ча­нас­цю, гру­бас­цю, цы­ніз­мам. У воб­ра­зе Ма­дам аль­бо Мар­лен Дзіт­рых («Мар­лен… Мар­лен…» — спек­такль-міс­ты­фі­ка­цыя Мі­ка­лая Пі­ні­гі­на па­вод­ле п’есы Дзміт­рыя Мін­чон­ка) артыс­тка па­ўтор­на спра­буе ся­бе ў жан­ры фан­тас­тыч­на­га гра­тэс­ку, пад­ма­ца­ва­на­га псі­ха­ла­гіч­ны­мі на­сла­ення­мі. Яна зу­сім не за­ся­ро­джвае ўва­гу на міс­тыч­ным транс­фар­ма­ван­ні аса­біс­та­га «я» ге­ра­іні, але зва­жае на яе адзі­но­ту, ча­ла­ве­чую і жа­но­чую не­ўлад­ка­ва­насць, су­мят­ню па­чуц­цяў. Ма­дам з яе раз­арва­най, раз­дво­енай сут­нас­цю — як веч­ны ван­дроў­нік у жор­сткім све­це ха­осу ды по­шас­ці, на­се­ле­ным пры­ві­да­мі — ге­ні­яль­ны­мі ка­ха­ны­мі Мар­лен: яны ска­на­лі і клі­чуць Ма­дам у інша­быц­цё...

Шар­ло­та з чэ­хаў­ска­га «Віш­нё­ва­га са­ду» — га­рэз­лі­вая, ад­важ­ная, вя­сё­лая на­су­пе­рак уся­му — про­ста ўва­саб­лен­не пры­род­на­га апты­міз­му, сап­раў­дная та­ле­на­ві­тая цыр­кач­ка. Гэ­ты воб­раз, да­рэ­чы, ве­ль­мі вы­со­ка аца­ніў вя­до­мы рэ­жы­сёр Ра­ман Вік­цюк.

Ураз­лі­вая ста­рон­ка твор­чай бі­ягра­фіі Акруж­ной — удзел у спек­так­лях Ры­да Та­лі­па­ва, ад­на­го з най­бо­льш упа­да­ба­ных ёю рэ­жы­сё­раў. Раз­ам з артыс­ткай ён па ка­лі­ве вы­бу­доў­ваў архі­тэк­ту­ру ро­лі. Яе ге­ра­іня Ка­ця­ры­на Іва­наў­на (па­вод­ле ад­на­ймен­най п’есы Ле­ані­да Андрэ­ева) існуе ад­ра­зу на не­ка­ль­кіх эма­цый­ных уз­роў­нях: ад вы­со­ка­га да ніз­ка­га, ад свят­ла да цем­ры, а цнат­лі­васць і ня­сме­ласць рап­тоў­на пе­ра­кі­да­юцца экс­прэ­сі­яй і агрэ­сіў­нас­цю — пу­ры­тан­ка пе­ра­тва­ра­ецца ў вак­хан­ку.

Ро­ля Ва­сы Жа­ляз­но­вай з п’есы Мак­сі­ма Гор­ка­га не ве­ль­мі ад­па­вя­дае фак­ту­ры і пры­род­най арга­ніч­нас­ці артыс­ткі, але, па­ста­на­віў­шы спра­ца­ваць «на пе­ра­адо­лен­не», яна вы­дат­на з ёю спра­ві­ла­ся. Воб­раз Ва­сы, гэ­так­са­ма як і Эмі­ліі Мар­ці, Фран­кі, Ка­ця­ры­ны Іва­наў­ны, скла­да­ецца з су­пя­рэч­нас­цей: вы­са­ка­род­ная жан­чы­на, кла­пат­лі­вая ма­ці ўчы­няе кры­мі­на­ль­нае зла­чын­ства. Пер­шую дзею артыс­тка пра­жы­вае з ад­мет­най псі­ха­ла­гіч­най да­клад­нас­цю, а ў дру­гой уз­ні­ма­ецца да та­кой тра­гіч­най вы­шы­ні, што за­ла амаль фі­зіч­на ад­чу­вае боль ге­ра­іні, ця­жар яе ма­ра­ль­ных па­кут. Ва­са па­мі­рае, але праз сар­дэч­ную хва­ро­бу. Яна за­бі­ла му­жа і тым са­мым зніш­чы­ла ся­бе як жан­чы­ну і ча­ла­ве­ка.

У па­ста­ноў­цы Ула­дзі­мі­ра Са­віц­ка­га «Ві­зі­ту да­мы» па­вод­ле Фрыд­ры­ха Дзю­рэн­ма­та артыс­тка рас­кры­ла аса­біс­тую тра­ге­дыю ска­ле­ча­най ду­шы ге­ра­іні, ту­гу па сап­раўд­ным ка­хан­ні, па не­зва­рот­ным мі­ну­лым і ад­на­ча­со­ва ўра­зі­ла жор­сткас­цю, не­йкай вы­чвар­нас­цю. Пе­рад гле­да­чом па­ўста­лі два цал­кам роз­ныя аб­ліч­чы: ча­ла­ве­ка і вы­люд­ка. Зда­ва­ла­ся б, то­ль­кі што Кла­ра згад­вае юнац­тва і пра­гне ка­хан­ня, а праз імгнен­не яе твар ка­мя­нее, быц­цам па­чвар­ная мас­ка з’яўля­ецца на ім…

Ад па­чат­ку свай­го твор­ча­га шля­ху Свят­ла­на Акруж­ная зма­га­ецца за пра­фе­сій­ныя і ча­ла­ве­чыя го­нар ды год­насць, не тра­ціць вы­со­кую сцэ­ніч­ную ку­ль­ту­ру, за­хоў­вае і пе­рад­ае тэ­атра­ль­най мо­ла­дзі леп­шыя вы­ка­на­ль­ніц­кія тра­ды­цыі сцэ­ніч­най пра­ўды, які­мі за­ўсё­ды сла­віў­ся Ко­ла­саў­скі тэ­атр.

Юрый ІВАНОЎСКІ