Іры­на Лой

№ 3 (408) 01.03.2017 - 31.03.2017 г

Спя­вач­ка, пед­агог і па­ліг­лот
Сцэ­на па­тра­буе ад спе­ва­ка са­ма­адда­нас­ці, але і здо­ль­нас­ці скан­цэн­тра­вац­ца на са­бе. Пра­фе­сія пе­д­аго­га не ў мен­шай, ка­лі не ў бо­ль­шай, сту­пе­ні не­маг­чы­мая без са­ма­ахвяр­нас­ці. Ва­ка­ліс­тка Іры­на Лой су­мяш­чае гэ­тыя два на­прам­кі. Яна на «вы­дат­на» скон­чы­ла Бе­ла­рус­кую ака­дэ­мію му­зы­кі, мае дып­лом ма­гіс­тра му­зы­каз­наў­ства, з’яўля­ецца лаў­рэ­аткай між­на­род­ных кон­кур­саў у Рас­іі, Укра­іне, Аўстрыі. Каб год­на прад­ста­віць суб­ясед­ні­цу, на­га­даю, што Іры­на ўзна­га­ро­джа­на дып­ло­ма­мі Лет­няй ака­дэ­міі Ма­цар­тэ­ума, Аўстрый­скай ака­дэ­міі ба­ро­ка. Ад Аўстрый­скай ака­дэ­міі бе­ль­кан­та атры­ма­ла дып­лом як «сап­ра­на крыш­та­ль­най чыс­ці­ні». Ва­ка­ліс­тка вы­сту­па­ла на сцэ­не Вя­лі­кай за­лы Мас­коў­скай кан­сер­ва­то­рыі, спя­ва­ла ў Гер­ма­ніі, Аўстрыі, Ні­дэр­лан­дах, Рас­іі, Укра­іне, Фран­цыі, Поль­шчы і, на­рэш­це, у Кі­таі, дзе ця­пер вы­кла­дае ака­дэ­мiч­ныя спе­вы. Юлія Кар­даш

Кла­сі­ка ў кож­най сфе­ры — гэ­та тое, што пра­ве­ра­на ча­сам. Тое, што сме­ла мож­на вы­ка­рыс­тоў­ваць у якас­ці сі­но­ні­ма да вы­ра­зу «доб­ры густ». Не кож­на­му шчас­ціць па­зна­ёміц­ца з кла­січ­най му­зы­кай у дзя­цін­стве. Вам па­шан­ца­ва­ла. Вы га­да­ва­лі­ся ў сям’і му­зы­кан­таў, з пер­шы­мі сло­ва­мі і па­чуц­ця­мі ўваб­ра­лi ў ся­бе леп­шую му­зы­ку і аб­ра­лi яе спра­вай свай­го жыц­ця. А мо­жа, му­зы­ка аб­ра­ла вас?

— Усё па­ча­ло­ся з ма­лен­ства, ка­лі звы­чай­на дзе­ці ся­бе яшчэ не ўсве­дам­ля­юць. Та­та спя­ваў мне ка­лы­хан­кі, вы­ка­наў увесь рэ­пер­ту­ар Гео­ргія Стру­вэ, пес­ні са­вец­ка­га кі­но. Су­па­ко­іць і зра­біць так, каб я за­сну­ла, мог то­ль­кі ён. Сва­які згад­ва­юць: ка­лі мне споў­ні­ла­ся кры­ху бо­льш за год, я маг­ла спя­ваць ме­ло­дыі двац­ца­ці дзвюх пе­сень, пры­чым з ды­япа­зо­нам у дзве акта­вы, хоць раз­маў­ля­ла я ў той час яшчэ не ве­ль­мі доб­ра. Та­му ма­гу ска­заць, што спеў — гэ­та мой на­ту­ра­ль­ны стан. Чым бы іншым я ні за­йма­ла­ся, без ва­ка­лу гэ­та бы­ло б не маё жыц­цё. Га­доў з ва­сь­мі па­ча­ла спя­ваць у хо­ры «Пун­со­выя вет­ра­зі». Гэ­та ўзор­ны дзі­ця­чы ка­лек­тыў, яко­му ця­пер бо­льш за 35, лаў­рэ­ат знач­най ко­ль­кас­ці між­на­род­ных і ўсе­са­юзных кон­кур­саў. Яго ства­рыў мой ба­ць­ка Ула­дзі­мір Ва­сі­ль­евіч Лой. Ён — мой пер­шы на­стаў­нік у жыц­ці і ў ва­ка­ле. З «Пун­со­вы­мі вет­ра­зя­мі» звя­за­ны пер­шыя му­зыч­ныя кро­кі i пер­шы сцэ­ніч­ны во­пыт. На пра­ця­гу пят­нац­ца­ці год я бы­ла з гэ­тым ка­лек­ты­вам на ўсіх кан­цэр­тах і гас­тро­лях, па­куль не па­сту­пі­ла на ва­ка­ль­нае ад­дзя­лен­не ў Бе­ла­рус­кую ака­дэ­мію му­зы­кі. Усё ж со­ль­нае вы­ка­нан­не і ха­ра­выя спе­вы — дзве га­лі­ны, якія ма­юць роз­ную ва­ка­ль­ную ад­мет­насць і спе­цы­фі­ку.

«Пун­со­выя вет­ра­зі» — знач­ная час­тка ва­ша­га твор­ча­га жыц­ця, што моц­на па­ўплы­ва­ла на ста­наў­лен­не ва­ка­ліс­ткі і асо­бы. Хто яшчэ зра­біў знач­ны ўнё­сак у ва­шу мас­тац­кую бі­ягра­фію?

— У пер­шую чар­гу гэ­та Люд­мі­ла Іва­наў­на Шчар­ба­ко­ва, мой пед­агог па кла­се ва­ка­лу ў Ака­дэ­міі му­зы­кі. Яна ка­ля трыц­ца­ці га­доў спя­ва­ла ў Опер­ным тэ­атры і вы­кон­ва­ла ўвесь вя­ду­чы рэ­пер­ту­ар. Гэ­та ча­ла­век, ад­да­ны пра­фе­сіі, май­стар, яркая актры­са. У Люд­мі­лы Іва­наў­ны асаб­лі­вая ма­не­ра на­ву­чан­ня — з вы­ка­рыс­тан­нем за­ход­не­еўра­пей­скіх пры­ёмаў. Дзя­ку­ючы гэ­та­му яе леп­шыя сту­дэн­ты за­ўсё­ды за­пат­ра­ба­ва­ныя за мя­жой. У кра­інах СНД пан­уюць тра­ды­цыі рус­кай ва­ка­ль­най шко­лы, якая па­тра­буе бо­ль­ша­га дра­ма­тыз­му, ча­сам фар­сі­ра­ва­най пад­ачы гу­ку. Асноў­ныя асаб­лі­вас­ці сіс­тэ­мы Люд­мі­лы Іва­наў­ны — гэ­та за­дзей­ні­чан­не ўся­го га­ла­са­во­га апа­ра­ту, на­поў­не­ны рэ­за­на­тар­ны гук па ўсім ды­я­па­зо­не — зні­зу да­вер­ху. Гэ­та да­зва­ляе вы­кон­ваць рэ­пер­ту­ар лю­бой эпо­хі: ад ба­ро­ка да аван­гар­да.

Ва­ша твор­чае рэ­зю­мэ на­тхняе ко­ль­кас­цю ўзна­га­род і імё­на­мі пед­аго­гаў, вя­до­мых ва ўсім све­це. Хто з за­ход­не­еўра­пей­скіх на­стаў­ні­каў і чым у най­бо­ль­шай сту­пе­ні за­пом­ніў­ся вам?

— Мне за­ўсё­ды шан­ца­ва­ла на на­стаў­ні­каў. Пра­ца­ва­ла з ма­эстра Ру­бэ­нам Дуб­роў­скі, з цу­доў­ны­мі опер­ны­мі вы­ка­наў­ца­мі На­тэ­лай Ні­ко­лі і Этэ­ры Ла­мо­рыс. У Ма­цар­тэ­у­ме вы­паў ша­нец па­зна­ёміц­ца з пра­фе­са­рам Кур­там Від­ме­рам, пад уплы­вам асо­бы яко­га зна­хо­джу­ся і да гэ­та­га ча­су. Актыў­на вы­ка­рыс­тоў­ваю яго па­ра­дак­са­ль­ныя ме­та­ды ва­ка­ль­най пед­аго­гі­кі. Пер­шым мэт­рам, што за­ўва­жыў мя­не і за­пра­сіў у за­ход­не­еўра­пей­скі му­зыч­ны свет, ста­ла Дэ­ба­ра Ёрк (Англія—Гер­ма­нія), ула­да­ль­ні­ца прэ­міі «Грэ­мі». Яе го­лас — гэ­та кла­січ­нае сап­ра­на. Дэ­ба­ра — пры­зна­ны май­стар ба­ро­ка, у яе рэ­пер­ту­ары, тым не менш, опер­ныя пар­тыі — ад Пёр­сэ­ла да Стра­він­ска­га, вы­ступ­лен­ні на ўсіх вя­до­мых сцэ­нах све­ту, та­кіх як «Ман­хэ­тэн опе­ра», «Ко­вэнт-Гар­дэн», Бер­лін­ская опе­ра. Дэ­ба­ра — дзі­вос­ны ча­ла­век, пра­нік­нё­ны, чыс­ты і свет­лы, як у па­ўся­дзён­нас­ці, так і па тэм­бры го­ла­су. У жыц­ці яна бо­льш да­лі­кат­ная і ўраз­лі­вая.

Па­сля Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі ма­ім асноў­ным пед­аго­гам зра­бі­ла­ся Лі­дзія Фір­лін­гер (Аўстрыя), кан­тра­ль­та, да­цэнт зна­ка­мі­тай Вен­скай кан­сер­ва­то­рыi, якая ця­пер на­зы­ва­ецца Уні­вер­сі­тэ­там му­зы­кі і вы­ка­наў­чых мас­тац­тваў. Лі­дзія не­ве­ра­год­на моц­ная па на­ту­ры, яе яркая ха­рыз­ма вы­яўля­ецца і на сцэ­не, і ў жыц­ці. Акра­мя ве­лі­зар­на­га арсе­на­лу пед­ага­гіч­ных пры­ёмаў, інды­ві­ду­аль­ных для кож­на­га вуч­ня, без­да­кор­най ва­ка­ль­най тэх­ні­кі, што да­зва­ляе кан­тра­ль­та лёг­ка і на­сы­ча­на па­каз­ваць вер­хнія но­ты сап­ра­на­ва­га рэ­гіс­тра, яна ва­ло­дае дзі­вос­ным умен­нем пе­ра­тва­раць кож­ны за­ня­так у свя­та.

І, вя­до­ма, не­за­быў­нае ўра­жан­не ў мя­не за­ста­ло­ся ад ма­эстра Тэ­рэ­зы Бер­ган­цы, з якой па­шчас­ці­ла сус­трэц­ца на твор­чым шля­ху. Аўды­то­рыя i сён­ня ўзды­ма­ецца, ка­лі ўва­хо­дзіць гэ­тая вы­ка­наў­ца i пед­агог, спя­вач­ка з сус­вет­ным іме­нем. У сва­ім ша­ноў­ным уз­рос­це Тэ­рэ­за Бер­ган­цы ва­ло­дае не­ча­ка­най жыц­цё­вай энер­гі­яй. У яе ха­рак­та­ры ад­чу­ва­еш ула­дар­насць, знач­насць, але ад­на­ча­со­ва і не­ча­ка­ную мяк­касць да сва­іх вуч­няў, што за­ча­роў­вае з пер­шых хві­лін. Ка­лі гля­джу на яе ды іншых ма­іх пед­аго­гаў з роз­ных кра­ін, ма­гу ўпэў­не­на ска­заць: уз­ро­вень му­зыч­най ку­ль­ту­ры вы­ка­наў­цы цал­кам за­ле­жыць ад яго ўнут­ра­на­га ўзроў­ню — ду­хоў­на­га і інтэ­лек­ту­аль­на­га. Так­са­ма як і пра­фе­сій­ны ўзро­вень пед­аго­га.

Імпу­ль­сам да на­шай раз­мо­вы зра­біў­ся ваш кан­цэрт, які ад­быў­ся ў лю­тым у Ма­лой за­ле Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі і меў вя­лі­кі по­спех у пуб­лі­кі. Пад­час кан­цэр­та вы вы­йшлі на сцэ­ну раз­ам са сва­ім кі­тай­скім сту­дэн­там, што ця­пер на­ву­ча­ецца ў Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі. Вы вы­ка­на­лі з ім два зна­ка­мі­тыя опер­ныя ду­эты, якія ўра­зі­лі і за­інтры­га­ва­лі слу­ха­чоў. Ве­даю, што ця­пер вы жы­вя­це і пра­цу­еце ў Кі­таі.

— Ужо чац­вёр­ты год вы­кла­даю ака­дэ­міч­ны ва­кал у Ака­дэ­міі му­зы­кі Уні­вер­сі­тэ­та Чжэн­чжоў (пра­він­цыя Хэ­нань). Кож­ны дзень у мя­не за­нят­кі, час­та без вы­ход­ных, бо ча­су не за­ўсё­ды ха­пае. Ад­ной ва­ка­ль­най ме­то­ды­кі так­са­ма не­дас­тат­ко­ва, па­ра­ле­ль­на спра­бую ву­чыць сту­дэн­таў акцёр­ска­му май­стэр­ству i асно­вам сцэ­ніч­на­га ру­ху ў сту­пе­ні, не­абход­най для спе­ва­коў. Асаб­лі­вас­ці кі­тай­ска­га мен­та­лі­тэ­ту i ад­у­ка­цый­на­га пра­цэ­су аб­умоў­лі­ва­юць не­ка­то­рую ска­ва­насць сту­дэн­таў. Каб іх разу­мець, трэ­ба ва­ло­даць мо­вай не то­ль­кі ў лін­гвіс­тыч­ным пла­не, але і ве­даць ку­ль­тур­ныя тра­ды­цыі, мен­та­ль­насць. Асноў­нае для вы­клад­чы­ка — сап­раў­ды лю­біць кож­на­га вуч­ня і рас­кры­ваць яго інды­ві­ду­аль­насць. Кі­тай­скія сту­дэн­ты здо­ль­ныя на не­ве­ра­год­ны, імклі­вы і яркі пра­грэс у ва­ка­ле і акцёр­скім май­стэр­стве, ка­лі ма­юць да­стат­ко­вую ма­ты­ва­цыю і вы­раз­на ўсведамляюць па­стаў­ле­ную за­да­чу. На­прык­лад, ле­тась мы здо­ле­лі па­ста­віць улас­ную опе­ру-pasticcio, што ме­ла ві­да­воч­ны по­спех. Ён пе­ра­ўзы­шоў на­шыя ча­кан­ні! Ва­ка­ль­ныя парт­ыі, мі­зан­сцэ­ны, кас­цю­мы — па­ста­ноў­ку цал­кам ажыц­цяў­ля­лі са­мі артыс­ты. За­хап­ля­юся са­ма­адда­нас­цю, з якой яны пра­ца­ва­лі. Сту­дэн­ты бы­лі на вялікім уздыме ад та­го, што мо­гуць атры­маць сцэ­ніч­ны во­пыт, зра­біць што­сь­ці но­вае, ча­го ра­ней у iх ВНУ не ра­біў ніх­то.

Якой ме­то­ды­кай ка­рыс­та­еце­ся, каб атры­маць мак­сі­ма­ль­ны вы­нік?

— Пры­трым­лі­ва­юся асноў кла­січ­най ма­дэ­лі «belcanto» ў яе аўстра-ня­мец­кай інтэр­прэ­та­цыі. Акра­мя вя­до­мых пед­ага­гіч­ных пры­ёмаў, вы­ка­рыс­тоў­ваю і не­стан­дар­тныя пад­ыхо­ды, та­кія як ма­ля­ван­не ці гім­нас­ты­ка пад­час спе­ваў. Ка­неш­не, ву­чу пе­ра­важ­на та­му, ча­му на­ву­чы­ла­ся ад сва­іх пед­аго­гаў, але асоб­ныя пры­ёмы вы­на­хо­джу са­ма. Ця­пер пра­цую над улас­най ва­ка­ль­най ме­то­ды­кай, якая аб­умоў­ле­на псі­ха­ло­гі­яй сту­дэн­та. Мой во­пыт свед­чыць, што пры на­ву­чан­ні ака­дэ­міч­на­му ва­ка­лу пад­рых­тоў­ку не­абход­на па­чы­наць ме­на­ві­та з гэ­та­га. Му­зыч­ны інстру­мент спе­ва­ка зна­хо­дзіц­ца ў ім са­мім і цал­кам за­ле­жыць ад інтэ­лек­ту­аль­на­га, эма­цый­на­га ўзроў­ню, псі­ха­ла­гіч­на­га ста­ну, на­ват умоў жыц­ця артыс­та. Ка­лі ста­віц­ца да сту­дэн­та як да ма­шы­ны, не­маг­чы­ма атры­маць по­ўны вы­нік на­ву­чан­ня. Не­абход­ны бес­пе­ра­пын­ны по­шук інды­ві­ду­аль­на­га пад­ыхо­ду.

Без­умоў­на, знай­сці яго — гэ­та асноў­нае. Але ж мо­ва так­са­ма з’яўля­ецца не­абход­ным ба­за­вым срод­кам кан­так­таў. Як вы са сту­дэн­та­мі раз­уме­еце ад­но ад­на­го?

— Мо­ве мя­не ву­чы­лі мае вуч­ні-ва­ка­ліс­ты, і та­му па-кі­тай­ску «га­ла­са­выя звяз­кі» вы­ву­чы­ла ра­ней за сло­ва «кра­ма». Уво­гу­ле мне па­шан­ца­ва­ла ў жыц­ці па­зна­ёміц­ца са шмат­лі­кі­мі мо­ва­мі. Асаб­лi­ва дзя­ку­ючы пер­шай ад­ука­цыі, на­бы­тай у Інсты­ту­це тэа­ло­гіі імя свя­тых Кi­ры­ла i Мя­фо­дзiя БДУ. Кі­тай­ская мо­ва, та­кiм чы­нам, зда­ецца, дзя­ся­тая ў спіcе. Да та­го ча­су, як па­ча­ла раз­маў­ляць па-кі­тай­ску, гу­та­ры­ла са сту­дэн­та­мі па-англій­ску. Да­клад­ней, вы­ка­рыс­тоў­ва­ла кі­тай­скі ва­ры­янт англій­скай мо­вы, ім бо­льш зра­зу­ме­лы. Мне са­мой бы­ло ці­ка­ва асво­іць мо­ву і ў пра­фе­сій­ным пла­не, як ака­дэ­міч­най ва­ка­ліс­тцы. Ка­лі вы­кон­ва­еш твор, не­абход­на ра­біць гэ­та без акцэн­ту, пры­нам­сі без ві­да­воч­ных моў­ных па­мы­лак.

Ва­ка­ліст па­ві­нен раз­умець кож­нае сло­ва, якое вы­маў­ляе. Та­му што сло­вы «лю­боў» і «ня­на­вісць» трэ­ба спя­ваць па-роз­на­му. Ад вы­ка­наў­цы не па­тра­бу­ецца да­ска­на­ла ве­даць кож­ную мо­ву, але вар­та пры­трым­лі­вац­ца норм маў­лен­ня і ва­ло­даць тэк­стам. На жаль, сён­ня мно­гія ва­ка­ліс­ты вы­ву­чаць тэкст і не ма­юць уяў­лен­ня пра сэнс і фа­не­тыч­ныя пра­ві­лы. У сён­няш­няй сі­ту­ацыі, ка­лі кож­на­му да­ступ­ны інтэр­нэт, не­ль­га да­зва­ляць са­бе ня­дбай­нае стаў­лен­не да пра­фе­сіі.

У чым асноў­ныя ад­роз­нен­ні бе­ла­рус­кіх і кі­тай­скіх сту­дэн­таў?

— Сту­дэнт — гэ­та ўво­гу­ле ўні­ка­ль­ная з’ява, тым бо­льш кі­тай­скі сту­дэнт. У іх бы­вае два ста­ны. Ка­лі ву­чань да­стат­ко­ва ма­ты­ва­ва­ны, то зру­шыць го­ры на пра­фе­сій­ным шля­ху. У гэ­тым вы­пад­ку мо­жа раз­ві­вац­ца знач­на хут­чэй за сва­іх бе­ла­рус­кіх ка­лег. Ка­лі ж сту­дэнт не­ма­ты­ва­ва­ны, то бо­льш ля­ні­вых вуч­няў не сус­тра­ка­ла ў жыц­ці. На­ват ва­ло­да­ючы вя­лі­кі­мі маг­чы­мас­ця­мі, яны мо­гуць не ра­біць аб­са­лют­на ні­чо­га! Ве­даю гэ­та і імкну­ся, каб у мя­не пра­ца­ва­лі ўсе і пра­грэс на­зі­раў­ся ва ўсіх. Шмат за­ле­жыць ад за­пы­таў кож­на­га сту­дэн­та. Тым, хто хо­ча не про­ста атры­маць дып­лом, над­аю бо­льш ува­гі, да іх зу­сім іншыя па­тра­ба­ван­ні. Ма­гу ска­заць, што не ўсе бе­ла­рус­кія сту­дэн­ты, з які­мі я ву­чы­ла­ся, за­йма­лі­ся так, як за­йма­юцца кі­тай­скія. Яны мо­гуць знач­на бо­льш, чым ад іх ча­ка­юць.

У якой сту­пе­ні на­сы­ча­ная ва­ша со­ль­ная вы­ка­наў­чая дзей­насць?

— Ка­лі вяр­та­юся на ра­дзі­му, вы­сту­паю ў Бе­ла­рус­кай фі­лар­мо­ніі, якую ве­ль­мі люб­лю. У Мін­ску па­шан­ца­ва­ла су­пра­цоў­ні­чаць з Дзяр­жаў­ным сім­фа­ніч­ным аркес­трам Бел­тэ­ле­ра­ды­ёкам­па­ніі, Дзяр­жаў­ным ка­мер­ным аркес­трам, ансам­блем са­ліс­таў «Кла­сік-аван­гард», Му­зыч­ным до­мам «Кла­сі­ка». Ка­лі ёсць час па­ехаць у За­ход­нюю Еўро­пу, спя­ваю там на роз­ных кан­цэр­тных пля­цоў­ках. На­прык­лад, два з па­ло­вай га­ды та­му прад­ста­ві­ла со­ль­ны кан­цэрт у Па­ла­цы Па­ль­фi ў Ве­не, дзе, як ка­жуць, ад­бы­ла­ся прэ­м’е­ра «Вя­сел­ля Фi­га­ра». Вя­до­ма, у Кі­таі мой сцэ­ніч­ны во­пыт бо­льш на­сы­ча­ны, чым у Мін­ску. Мы шмат вы­сту­па­ем з ка­ле­га­мі з Бе­ла­ру­сі, якія так­са­ма пра­цу­юць у Чжэн­чжоў­скай ака­дэ­міі му­зы­кі. Ка­лі ця­пер я вы­кла­даю і спя­ваю ў Кі­таі, дык успры­маю гэ­та як по­шук шля­ху свай­го да­лей­ша­га артыс­тыч­на­га раз­віц­ця. Ка­неш­не, ве­ль­мі ха­це­ла­ся б быць ка­рыс­най, зна­хо­дзя­чы­ся ў сва­ёй кра­іне.

Вя­до­ма, су­мяш­чаць актыў­ную вы­ка­наў­чую i пед­ага­гіч­ную дзей­насць цяж­ка, амаль не­маг­чы­ма. Ці ма­еце на­мер пра­цяг­ваць аб­едзве спра­вы?

— У мя­не ня­ма вы­ба­ру. У мас­тац­тве, як і ў спор­це: ка­лі пе­ра­ста­еш удас­ка­на­ль­вац­ца, губ­ля­еш уз­ро­вень. Артыст па­ві­нен быць на сцэ­не, інакш ён не раз­ві­ва­ецца. І хоць цу­доў­ны вы­ка­наў­ца мо­жа і не быць доб­рым пед­аго­гам, пра­фе­сій­ны пед­агог у пер­шую чар­гу па­ві­нен быць якас­ным вы­ка­наў­цам, мець пра­кты­ку і вы­сту­паць, ву­чыц­ца ўсё жыц­цё. Пед­агог за­ўсё­ды па­ві­нен імкнуц­ца пра­па­на­ваць сту­дэн­ту най­бо­льш хут­кі і якас­ны спо­саб на­ву­чан­ня, а для гэ­та­га са­мо­му не­абход­на ўдас­ка­на­ль­вац­ца і вы­хо­дзіць на падмосткі. Пед­аго­гу да­во­дзіц­ца быць артыс­там і на сцэ­не, і ў кла­се.