Ад­бы­ва­ецца з ча­ла­ве­кам

№ 2 (407) 01.02.2017 - 28.02.2017 г

ІХ Фес­ты­валь «Ча­ла­ве­чая год­насць, роў­насць, спра­вяд­лі­васць»
Вік­тар Ра­дзі­ві­ноў­скі, кі­раў­нік Дэ­пар­та­мен­та гра­мад­скай інфар­ма­цыі ААН у Бе­ла­ру­сі, адзна­чыў: «Пра­во­дзя­чы гэ­ты фес­ты­валь, мы ўжо не­ка­ль­кі га­доў на­стой­лі­ва б’ём у ад­ну цэль, га­во­рым пра гу­ма­ні­тар­ныя кры­зі­сы, ба­лю­чыя пра­бле­мы не­спра­вяд­лі­вас­ці, міг­ра­цыі, не­цяр­пі­мас­цi.

Акцэнт ця­пе­раш­няй пра­гра­мы — інклю­зіў­ны пад­ыход для ўстой­лі­ва­га раз­віц­ця гра­мад­ства. Усё гэ­та — у імя год­нас­ці і каш­тоў­нас­ці кож­най ча­ла­ве­чай асо­бы».

У па­ра­ўнан­ні з ле­таш­нім фэс­там, кар­ці­ны не на­за­веш «гля­дац­кі­мі» — у іх пра­ктыч­на ня­ма зра­зу­ме­лых і апты­міс­тыч­ных фі­на­лаў, і на­ват жыц­цес­цвяр­джа­ль­на­му па­чат­ку цяж­ка су­пе­ра­жы­ваць. Стуж­кі ста­вяць на­сто­ль­кі скла­да­ныя пы­тан­ні, што ў гра­мад­ства па­куль ня­ма на іх ад­ка­заў. На­прык­лад, як жыць сям’і, дзе муж і жон­ка ма­юць мен­та­ль­ную (але не ду­шэў­ную!) інва­лід­насць, а сын — не? Ці мож­на ла­ка­ль­на кан­тра­ля­ваць агрэ­сію ў яе гра­ніч­най ко­ль­кас­ці і якас­ці? І на­ват міг­ра­цыю, бед­насць — гла­ба­ль­ныя пра­бле­мы, пе­ра­кла­дзе­ныя, зда­ва­ла­ся б, у асаб­лі­ва са­цы­яль­ную плос­касць, — аўта­ры фі­ль­маў пе­ра­во­дзяць у раз­умо­вую і фі­ла­соф­скую. А там ра­шэн­няў, за не­вя­лі­кі­мі вы­клю­чэн­ня­мі, ня­ма.

Ры­зык­ну вы­ка­заць зда­гад­ку: арга­ні­за­та­ры саб­ра­лі пра­гра­му, дзе тран­слю­ецца жа­дан­не ства­ра­ль­ні­каў па­пя­рэ­дзіць ба­лю­чыя ка­лі­зіі. І ве­ль­мі час­та аль­тэр­на­ты­ва гэ­тай сла­бай надзеі — без­вы­ход­насць. Час­та, але не за­ўсё­ды.

Дзіў­ныя лю­дзі

Кар­ці­на «X + Y» Мор­га­на Мэ­ць­юза (Вя­лі­каб­ры­та­нія, 2014) — гіс­то­рыя хлоп­чы­ка з пры­кме­та­мі аўтыз­му. «З пры­кме­та­мі», та­му што па за­ко­нах жан­ру ён усё ж та­кі вяр­та­ецца да ад­кры­тых эмо­цый і хва­ро­ба не вы­трым­лі­вае вы­пра­ба­ван­ня ка­хан­нем. Але ў жыц­ці ўсё мо­жа быць інакш, знач­на бо­льш дра­ма­тыч­на. Та­му аўта­ры звяр­та­юцца да дос­ве­ду гле­да­ча. І та­ды па­слан­не гра­мад­ству вы­гля­дае тры­вож­на: то­ль­кі аб­аро­не­насць дзіў­на­га ча­ла­ве­ка, то­ль­кі ўва­га да яго здо­ль­нас­цей, маг­чы­ма, ад­ора­нас­ці мо­гуць даць яму ша­нец на па­ўна­вар­тас­нае жыц­цё, а са­мо­му со­цы­уму — яшчэ ад­ну па­ўнак­роў­ную асо­бу.

«Ха­зэ на­га­шы» Maзі­яра Мі­ры (Іран, 2013) за­стаў­ся з не­пе­рак­ла­дзе­най на­звай — не­шта на­кшталт «на­ма­ля­ва­ны ба­сейн» або «ма­люн­кі для ба­сей­на». З ты­мі ма­люн­ка­мі не спраў­ля­ецца ма­ма га­лоў­на­га ге­роя-шко­ль­ні­ка. Яго сям’я — «дзіў­ныя лю­дзі». Фі­льм кры­ху схе­ма­тыч­ны, але ад гэ­та­га не ста­но­віц­ца бо­льш кам­фор­т­ным. Хво­рыя ба­ць­кі зда­ро­ва­га хлоп­чы­ка — як ім жыць? Ад­пус­ціць дзі­ця? Гэ­та ве­ль­мі цяж­ка, але ён і сам ідзе ў сям’ю на­стаў­ні­цы. Гра­мад­скі кан­тэкст да­па­мо­гі не па­ка­за­ны, хут­чэй на­адва­рот: муж­чы­ны ў аб­едзвюх сем’ях губ­ля­юць пра­цу. Што бу­дзе з дзе­ць­мі? А з да­рос­лы­мі? Ад­ка­зу ня­ма, хі­ба што да­ўняе вя­се­ль­нае па­жа­дан­не: бу­дзь­це доб­рыя ад­но да ад­на­го... Маг­чы­ма, дзі­ця, якое ста­ла мас­тком па­між дзвю­ма сем’ямі, па­слу­жыць пэў­най надзе­яй. І гэ­та зноў не гля­дац­кае кі­но ў тым сэн­се, што ня­ма пра­мо­га су­пе­ра­жы­ван­ня, ня­ма та­го вы­ха­ду, на якім бы акцэн­та­ва­ла­ся рэ­жы­сёр­скае ра­шэн­не.

Прытым што іран­скія кар­ці­ны рэ­дка трап­ля­юць на на­шы экра­ны, у фі­ль­ме ня­ма ча­ка­най экзо­ты­кі. За­тое ёсць вы­дат­ная акцёр­ская ігра вы­ка­наў­цаў га­лоў­ных ро­ляў Мар’ям і Рэ­зы, якая яшчэ бо­льш уз­мац­няе ад­чу­ван­не ад­чаю.

Ня­ма ад­ка­зу для «Ка­ран­дзi­ру»

Па­лон­ныя тур­мы «Ка­ран­дзi­ру» (рэ­жы­сёр Эктар Ба­бен­ка, Бра­зі­лія—Арген­ці­на—Іта­лія, 2003) — за­бой­цы, на­рка­ма­ны і на­рка­ган­для­ры, го­ма­сэк­су­алы і тран­свес­ты­ты, ВІЧ-інфі­ка­ва­ныя і хво­рыя на су­хо­ты. Тры ты­ся­чы ча­ла­век. Ніх­то не іза­ля­ва­ны як но­сь­біт ві­ру­саў, у тур­ме — што­дзён­ныя бой­кі і за­бой­ствы. Усё бу­ль­ко­ча вар’яцкі­мі жар­сця­мі, усё за­мя­ша­на на здра­дзе, по­мсце, ня­на­віс­ці. Я адзна­чы­ла б у гэ­тай кар­ці­не пра­цу мас­та­ка — ві­зу­аль­ны шэ­раг ад­сы­лае да экс­прэ­сіў­на­га жы­ва­пі­су: ска­жо­ныя гры­ма­сы вяз­няў пра­сту­па­юць з цем­ры, апе­ра­тар­ская пра­ца бу­ду­ецца ў па­ўзмро­ку і на па­ўто­нах.

Са зня­во­ле­ны­мі мае зно­сі­ны док­тар, які пе­ры­ядыч­на пры­хо­дзіць у тур­му і ро­біць пры­шчэп­кі хво­рым, гэ­та зна­чыць — пра­ктыч­на ўсім. Бур­лі­вы ка­цёл не мо­жа не пад­арвац­ца, кі­раў­ніц­тва вы­клі­кае спец­наз, і ка­лек­тыў­ны парт­рэт па­ку­ты за­лі­ва­ецца кры­вёй. Гі­нуць амаль усе. Для ўва­саб­лен­ня док­та­ра рэ­жы­сёр вы­ка­рыс­тоў­вае ідэю тал­стоў­ска­га Пла­то­на Ка­ра­та­ева: спа­кой­ны ча­ла­век, які пра­ба­чае ўсім, за­дае про­стыя пы­тан­ні і атрым­лі­вае ў ад­каз ма­на­ло­гі пра ка­та­ван­ні і без­на­дзей­насць. Але для гле­да­ча не та­кі пе­ра­ка­наў­чы Тал­стой, як, на­прык­лад, Босх: да тэ­мы пра­ва­вой або эма­цый­най аб­аро­ны спра­ва не да­хо­дзіць, за­тое ма­гут­ны аб­сурд і дэг­ра­да­цыя ад­клі­ка­юцца бо­лем. Ма­быць, гэ­та са­мы цяж­кі фі­льм пра­гра­мы.

Эміг­ра­цыя знеш­няя і ўнут­ра­ная

З на­го­ды міг­ра­цый­на­га кры­зі­су ска­за­на шмат, та­му з пун­кту гле­джан­ня на­ра­ты­ву «Гра­ма­дзя­ні­на Нуль» Фран­чэс­ка Ма­зэ­лi (Іта­лія, 2007) здзі­віць гле­да­ча цяж­ка. Ад­нак у кі­на­мо­ве аб­ме­жа­ван­няў пра­ктыч­на ня­ма. Па­тры­ярх іта­ль­янскай да­ку­мен­та­ліс­ты­кі, Ма­зэ­лi аб­раў мак’юмен­та­ры, злу­чыў­шы тры не­вя­лі­кія гу­ль­ня­выя на­ве­лы з да­ку­мен­та­ль­ны­мі здым­ка­мі. Апош­ніх — з за­сме­ча­ны­мi ўскра­іна­мі і лю­дзь­мі, якія мер­знуць у ва­гон­чы­ках, — так шмат, што зда­ецца, ні­бы гэ­та про­ста ві­дэа акты­віс­таў ля­вац­кiх по­гля­даў. Але ў дра­ма­тур­гіі ды рэ­жы­су­ры Ма­зэ­лi вы­раў­ноў­вае гэ­ты на­хіл. Плюс вы­ключ­ная Арнэ­ла Му­ці. Яна вы­кон­вае ро­лю ру­мын­скай міг­рант­кi, вы­му­ша­най два з па­ло­вай га­ды пра­ца­ваць у сям’і, не ма­ючы пра­ва вы­хо­дзіць з до­ма. У рэ­шце рэшт у ста­не не­рво­ва­га зры­ву яна па­кі­дае пра­цу. Гэ­та цэн­тра­ль­ны эпі­зод кар­ці­ны, ён бя­рэ на ся­бе асноў­ную эма­цый­ную і кан­цэп­ту­аль­ную на­груз­ку: вы­йсце зной­дзе­нае, ка­лі ў ге­ра­іні з’яўля­юцца сям’я і дом.

Ці­ка­ва, як Ма­зэ­лi звяз­вае на­ве­лы ў адзі­ны кi­на­тэкст — гэ­та так зва­ныя па­ра­тэк­сту­аль­ныя ад­но­сі­ны: су­вя­зі ўнут­ры фі­ль­ма, пе­ра­ся­чэн­ні і кан­трас­ты. Лёг­ка счыт­ва­ецца лі­нія пра­сто­ры, ка­лі рэ­жы­сёр вя­дзе гле­да­ча ад ча­ка­най Эфі­опіі — пер­шая гіс­то­рыя пра не­ле­га­лаў — да прад­ка­за­ль­най тэ­мы міг­ран­таў з по­стса­вец­кіх кра­ін і да­лей — да ўлас­ных гра­ма­дзян, што ўжо не «зе­ро», але толь­кі фар­ма­ль­на. «Унут­ра­ная Ман­го­лія» так­са­ма ста­но­віц­ца вост­рай пра­бле­май — гэ­та па­глыб­лен­не тэ­мы міг­ра­цыі, дру­гі ла­гіч­ны пласт, дзе да­сле­ду­ецца не то­ль­кі ге­агра­фія, але і ду­шэў­ны стан ге­ро­яў. Ата­чэн­не міг­ран­таў, тое ася­род­дзе, пра якое яны так ма­ры­лі і ў якое трап­ля­юць, так­са­ма актыў­на ўдзе­ль­ні­чае ў кі­на­апа­вя­дан­нi. Су­ты­ка­ючы атмас­фе­ру пры­тул­ку і антык­вар­ны інтэр’ер ба­га­та­га до­ма ў двух пер­шых сю­жэ­тах, Ма­зэ­лi пры­во­дзіць нас на вуз­кія ву­лі­цы Ры­ма. Лю­бі­мыя ту­рыс­та­мі, па­зна­ва­ль­ныя, але на­поў­не­ныя бо­лем ча­ла­ве­ка, што не ўмее пе­ра­жыць стрэс. Гэ­та вель­мі яркія, на­сы­ча­ныя дру­гія пла­ны, але іх па­сыл — ураз­лі­васць і не­пры­кая­насць.

Што бу­дзе «За­ўтра ра­ні­цай»?

Ру­мын­скi рэ­жы­сёр Ма­ры­ян Кры­сан на­ўрад ці мер­ка­ваў, як разаў­ец­ца яго тэ­ма ў стуж­цы 2010 го­да. Не­ка­ль­кіх не­ле­га­ль­ных міг­ран­таў пе­ра­во­зяць праз мя­жу, але ў ад­на­го з іх не ха­пае гро­шай раз­лі­чыц­ца з пе­ра­воз­чы­кам: ён за­ста­ецца ў па­меж­най па­ла­се і пры­хо­дзіць на ху­тар. Гас­па­дар спра­буе знай­сці яму пра­цу, але ў рэ­шце рэшт вы­во­зіць праз мя­жу да­лей, у Вен­грыю.

Гіс­то­рыя амаль бу­дзён­ная, па­во­ль­ная. Але як гэ­та зроб­ле­на! Ні­чо­га не ад­бы­ва­ецца, ад­нак ад­бы­ва­ецца ўсё. Дзя­сят­кі сэн­са­вых ні­так: ча­ла­век і сям’я, ча­ла­век і яго дом, ча­ла­век і ўла­да, аб­сурд і год­насць — усё пра­чыт­ва­ецца за кад­рам, за сло­ва­мі, за пер­са­на­жа­мі. Бо­льш за тое, пра­бле­ма не­па­ра­зу­мен­ня ў гра­мад­стве ўтры­ра­ва­на ня­ве­дан­нем моў двух ге­ро­яў — ту­рэц­кай і ру­мын­скай. Жа­но­чая лі­нія, лад жыц­ця пра­він­цыі, тон­кі гу­мар лю­дзей і сі­ту­ацый там, дзе яго зу­сім не ча­ка­еш. Не­здар­ма фі­льм атры­маў не­ка­ль­кі між­на­род­ных уз­на­га­род, і да­лё­ка не вы­пад­ко­ва фе­но­мен ру­мын­ска­га кі­но так упэў­не­на існуе на сус­вет­най кі­нас­цэ­не.

Ці­ка­ва раз­абраць гэ­тую стуж­ку ў пан­яццях са­цы­ёла­га Энта­ні Гі­дэн­са і яго тэ­орыі струк­ту­ры­за­цыi. Фраг­мен­та­цыя жыц­ця су­час­на­га гра­мад­ства на са­цы­яль­ныя пра­кты­кі, пра якую пі­ша Гі­дэнс, у на­яўнас­ці. Тра­ды­цый­ны ўклад жыц­ця га­рад­ской ускра­іны рас­па­да­ецца на но­выя эле­мен­ты: на­прык­лад, рэ­гла­мен­та­цыя па­меж­ных тэ­ры­то­рый, ка­лі для ры­бал­кі па­трэб­на лі­цэн­зія, а для на­ват ад­ной ры­бы — ве­тэ­ры­нар­ны сер­ты­фі­кат; да­рож­ным ра­бо­чым з бе­лай фар­бай для раз­мет­кі тра­сы па­трэб­ны да­звол, та­му што ў су­сед­няй па ЕС кра­іне вы­ка­рыс­тоў­ва­юць жоў­тую, і г.д. Ру­цін­ны жыц­цё­вы лад, які па­ка­лен­ня­мі «пра­йгра­ваў­ся ў ча­се і пра­сто­ры», рап­там па­каз­вае гнут­касць — пры­чым не там, дзе яе ча­ка­юць. Свая ло­гі­ка ў па­меж­ні­каў, што ў пры­бо­ры на­чно­га ба­чан­ня за­ўва­жа­юць міг­ран­таў, але ча­му­сь­ці не спы­ня­юць іх. Та­кіх но­вых пра­ктык у фі­ль­ме не­ка­ль­кі, і іх вы­твор­нае — па­вод­ле Гі­дэн­са — «пра­ктыч­ная свя­до­масць» ге­ро­яў. Гэ­та і не ў по­ўнай ме­ры ўсвя­дом­ле­ны пад­ыход, але раз­умны і на­ту­ра­ль­ны. Не мак­ра- і не мік­раў­зро­вень са­цы­яль­най пра­бле­мы, але «тва­рам да тва­ру».

Любоў ГАЎРЫЛЮК