Ка­ляд­нае свя­та ў Вя­лі­кім

№ 1 (406) 01.01.2017 - 31.01.2017 г

VІІ Мін­скі між­на­род­ны ка­ляд­ны Опер­ны фо­рум
Фо­рум, які пра­хо­дзіў у Мін­ску ў сё­мы раз, ужо вы­пра­ца­ваў улас­ныя тра­ды­цыі — ад­крыц­цё фэс­ту спек­так­лем «Кар­мэн», за­вяр­шэн­не Га­ла-кан­цэр­там зо­рак сус­вет­най опе­ры. За­ма­ца­ва­ла­ся пра­кты­ка за­пра­шэн­ня вя­до­мых ды­ры­жо­раў, вы­ка­наў­цаў, а так­са­ма спек­так­ляў. Гэ­тым раз­ам на мін­скай сцэ­не вы­сту­піў Ад­эскі тэ­атр опе­ры і ба­ле­та з «Пі­ка­вай да­май».

 

У шэ­ра­гу шмат­лі­кіх шэ­дэў­раў сус­вет­на­га мас­тац­тва ёсць тыя, што пры­цяг­ва­юць за­гад­ка­вас­цю, та­емнас­цю, «асу­джа­ныя» на бяс­кон­цае спас­ці­жэн­не і раз­гад­ван­не, як, да пры­кла­ду, парт­рэт Мо­ны Лі­зы. У му­зыч­на-тэ­атра­ль­ным мас­тац­тве лі­да­рам та­кіх спас­ці­жэн­няў і раз­гад­ван­няў (у сэн­се на­ву­ко­вых і твор­чых да­сле­да­ван­няў) з’яўля­ецца ме­на­ві­та «Пі­ка­вая да­ма». На­пэў­на, ня­ма тэ­атра, у рэ­пер­ту­ары яко­га не пры­сут­ні­ча­ла б гэ­тая псі­ха­ла­гіч­на глы­бо­кая і аб­вос­тра­ная му­зыч­ная тра­ге­дыя, дзе рэ­аліс­тыч­насць па­чуц­цяў пе­ра­пле­це­на з міс­ты­кай і фа­та­ліз­мам, а воб­ра­зы ка­хан­ня не­пе­раў­зы­дзе­ныя па лі­рыч­най ад­ухоў­ле­нас­ці, чыс­ці­ні і пра­нік­нё­нас­ці.

У на­шым тэ­атры «Пі­ка­вая да­ма» ста­ві­ла­ся ажно сем раз­оў. Апош­нюю па­ста­ноў­ку опе­ры ў 2013-м здзей­сніў бал­гар­скі рэ­жы­сёр Пла­мен Кар­та­лаў. Га­лоў­най мэ­тай спек­так­ля ён ба­чыў вы­яўлен­не мас­тац­ка-дра­ма­тур­гіч­най ідэі кам­па­зі­та­ра. Да­рэ­чы, да гэ­та­га ж імкну­лі­ся і ад­эскія па­ста­ноў­шчы­кі — ды­ры­жор Аляк­сандр Са­ма­іле і рэ­жы­сёр Аляк­сандр Ці­тэль. І ўсё ж у ёй ня­ма­ла пры­кмет су­час­нас­ці ды не­звы­чай­нас­ці.

Тое, што «Пі­ка­вую да­му» ўва­со­біў Ад­эскі тэ­атр, — гіс­та­рыч­на зна­ка­вы факт. У гэ­тым го­ра­дзе жыў Пуш­кін, і не­вы­пад­ко­ва там­тэй­шую Опе­ру на­зы­ва­юць «пуш­кін­скім тэ­атрам». А пад­час прэм’еры «Пі­ка­вай да­мы» ў 1893-м Ад­эсу на­ве­даў Чай­коў­скі, які актыў­на ўплы­ваў на па­ста­но­вач­ны пра­цэс і ды­ры­жы­ра­ваў па­ста­ноў­кай.

Ёсць і іншыя зна­ка­выя су­вя­зі. Рэ­жы­сёр Аляк­сандр Ці­тэль — ад­э­сіт. А вы­ка­наў­ца парт­ыі Гер­ма­на — са­ліст на­ша­га тэ­атра Эду­ард Мар­ты­нюк — не­ка­ль­кі га­доў пра­ца­ваў у Ад­эскім ака­дэ­міч­ным му­зыч­ным тэ­атры імя Мі­ха­іла Ва­дзя­но­га. Ма­рыў пра вы­ка­нан­не «Пі­ка­вай» і доў­гі час вы­нош­ваў гэ­тую ідэю ды­ры­жор Аляк­сандр Са­ма­іле. Для яго га­лоў­ны­мі ў опе­ры з’яўля­юцца тры тэ­мы — рок, жарсць і ка­хан­не. Ды­ры­жор лі­чыць, што Чай­коў­скі ў сва­ім шэ­дэў­ра­ль­ным тво­ры ўба­чыў на­шу су­час­насць. Так­са­ма і Аляк­сандр Ці­тэль па­гля­дзеў на опе­ру ва­чы­ма су­час­на­га ча­ла­ве­ка і вы­ра­шыў аб’яднаць тры ста­год­дзі Пе­цяр­бур­га, змроч­на­га і та­ямні­ча­га го­ра­да, па­бу­да­ва­на­га фак­тыч­на на кас­цях.

Маг­чы­ма, та­му ў ад­эскай па­ста­ноў­цы шмат дзіў­ных і сім­ва­ліч­ных воб­ра­заў. Рыш­та­ван­ні і ра­бо­чыя-бу­даў­ні­кі ў кас­ках, чор­ныя і бе­лыя анё­лы ў ску­льп­тур­ным і ажыў­ле­ным вы­гля­дзе. Кан­траст чор­на­га і бе­ла­га за­хоў­ва­ецца ў сцэ­не ба­лю, дзе ад­ны гос­ці ў чор­ных плаш­чах і бе­лых мас­ках, іншыя на­адва­рот — у бе­лых плаш­чах і чор­ных мас­ках. У інтэр­ме­дыі-па­ста­ра­лі «Шчы­расць па­стуш­кі», на­тхнё­най му­зы­кай Мо­цар­та, бе­ла-чор­ны ба­лет так­са­ма вы­яўляе су­пра­цьс­та­янне свят­ла і цем­ры, жыц­ця і смер­ці. Зра­зу­ме­ла, ме­на­ві­та ў гэ­тай сцэ­не су­тык­ну­лі­ся і ўсту­пі­лі ў ба­ра­ць­бу дзве страс­ці Гер­ма­на, акрэс­ле­ныя ра­ней, — ка­хан­не да Лі­зы і жа­дан­не зве­даць тай­ну Гра­фі­ні. І з гэ­та­га мо­ман­ту фа­та­ль­ная не­зва­рот­насць яго лё­су вя­дзе да па­гі­бе­лі ўсіх трох га­лоў­ных ге­ро­яў опе­ры. Так у спек­так­лі ві­зу­алі­зу­ецца сім­фа­ні­за­ва­ная му­зыч­на-дра­ма­тур­гіч­ная кан­цэп­цыя тво­ра.

Але най­бо­льш плён­на і арга­ніч­на ў па­ста­но­вач­ным вы­ра­шэн­ні Ці­тэ­ля рас­пра­ца­ва­ны тэ­мы і воб­раз Пе­цяр­бур­га. Дзіў­ны, за­гад­ка­ва-та­ямні­чы і міс­тыч­ны, ён па-за ча­сам, быц­цам го­рад-пры­від. Зда­ецца, ме­на­ві­та гэ­тая акту­алі­за­цыя най­бо­льш атры­ма­ла­ся і ў сцэ­наг­ра­фіч­ным «ску­пым» афар­млен­ні з вы­ха­дам на Ня­ву праз арку ў цэн­тры ня­змен­най кан­струк­цыі (сцэ­ног­раф Ста­ніс­лаў Ма­ро­заў) і ў кас­цю­мах (мас­тач­ка Але­на Сця­па­на­ва), да якіх да­да­ецца кла­січ­ная стро­гасць мі­зан­сцэн. Та­му па­ста­ноў­ка пры­кмет­ная не то­ль­кі му­зыч­най рэ­жы­су­рай, але і рэ­жы­сёр­скай за­ду­май.

Не­тра­ды­цый­ны тут воб­раз Гра­фі­ні (Тац­ця­на Спас­кая). Гэ­та зу­сім не страш­ная струх­не­лая ста­рая, а стат­ная жан­чы­на ва ўзрос­це, з па­гар­длі­вай, га­нар­лі­вай по­стац­цю. То­ль­кі вось ло­жак, дзе яна за­сы­нае, а по­тым па­мі­рае, ка­зар­мен­ны, не ад­па­вя­дае яе са­цы­яль­на­му ста­ту­су. Ве­ль­мі ўда­ла склаў­ся ду­эт Юліі Це­раш­чук (Лі­за) і Эду­арда Мар­ты­ню­ка (Гер­ман). Воб­ра­зы эма­цый­на не пе­ра­­боль­­ша­ныя і пе­ра­ка­наў­ча да­ве­дзе­ныя да тра­гіч­на­га фі­на­лу. Ці­ка­ва вы­ра­ша­на апош­няя, 7-я кар­ці­на («Ігор­ны дом»): за­мест тра­ды­цый­на­га ста­ла на сцэ­не рас­сці­ла­ецца зя­лё­нае сук­но, на ім і пан­ці­ру­юць ігра­кі. Вы­со­кі ўзро­вень прад­эман­стра­ваў хор (хор­май­стар Ле­анід Бу­тэн­ка), які ска­рыў за­вяр­ша­ль­най най­ці­шэй­шай ма­літ­вай у вы­ка­нан­ні муж­чын­скай гру­пы («Гос­подь, про­сти ему и упо­кой его мя­теж­ную из­му­чен­ную ду­шу»). На жаль, іншым раз­ам за­сму­ча­ла раз­ыхо­джан­не з аркес­трам, хоць ды­ры­жор адзна­чаў зла­джа­ную пра­цу з му­зы­кан­та­мі і рэ­дкае ўза­ема­ра­зу­мен­не па­сля то­ль­кі дзвюх рэ­пе­ты­цый.

Ня­гле­дзя­чы на тое, што ў Ад­эскім тэ­атры не знай­шло­ся гас­т­роль­­на­га артыс­та для парт­ыі Гер­ма­на (у той час як для прэ­м’е­ры ў 2013-м рых­та­ва­лі­ся ча­ты­ры вы­ка­наў­цы!) і па­сля пра­цяг­лай, 11-га­до­вай рэ­стаў­ра­цыі тэ­атра­ль­на­га бу­дын­ка да­вя­ло­ся на­ноў збі­раць тру­пу, за апош­нія пяць се­зо­наў тут па­стаў­ле­на 25 но­вых спек­так­ляў, у тым лі­ку та­кіх, якія ні­ко­лі не ста­ві­лі­ся або ішлі ве­ль­мі да­ўно. І «Пі­ка­вая да­ма» Ці­тэ­ля, без­умоў­на, уні­ка­ль­ны зда­бы­так, бо ства­ра­ла­ся ме­на­ві­та для ад­эскай тру­пы. Але, мяр­кую, не ўсё ў ёй бу­дзе ад­экват­на ўспры­ня­та і не ўсім зра­зу­ме­ла.

Вера ГУДЗЕЙ-КАШТАЛЬЯН