Яна Штан­гей

№ 1 (406) 01.01.2017 - 31.01.2017 г

Па-са­му­рай­ску ад­да­ная пра­фе­сii
Па-за сцэ­най яна мяк­кая, доб­ра­зыч­лі­вая і ве­ль­мі так­тоў­ная. Да­лі­кат­ная і чул­лі­вая, упар­тая і па-са­му­рай­ску ад­да­ная пра­фе­сіі. Ге­ра­іні Яны — жыц­ця­ра­дас­ная Ма­ша, за­ка­ха­ная Ні­кія, ду­аль­ная Ад­эта-Ад­ылія, кап­рыз­лі­вая Ру­жа — су­р’ёз­ны спіс для артыс­ткі, якая ўся­го тры га­ды та­му пры­йшла на вя­лі­кую сцэ­ну.

Яна Штан­гей — удзе­ль­ні­ца тан­ца­ва­ль­на­га «Еўра­ба­чан­ня», лаў­рэ­атка між­на­род­ных кон­кур­саў артыс­таў ба­ле­та ў Стам­бу­ле і Хар­ка­ве, дып­ла­ман­тка між­на­род­на­га кон­кур­су ў Вар­не, вя­ду­чы май­стар сцэ­ны Вя­лі­ка­га тэ­атра Бе­ла­ру­сі. Ба­ле­та­ма­ны, як і пры­хі­ль­ні­кі са­мой Яны, лёг­ка па­зна­юць яе на сцэ­не, адзна­ча­юць асаб­лі­вы стыль і по­чырк ма­ла­дой тан­цоў­шчы­цы. Артыс­тка з улас­ці­вай ёй шчы­рас­цю рас­па­вя­ла пра дзі­ця­чыя ма­ры, да­рос­лыя за­да­чы і спо­са­бы за­ва­яван­ня гля­дац­кіх сэр­цаў.

Вы ро­дам з Хар­ка­ва, у Мінск пры­еха­лі ў до­сыць юным уз­рос­це. Як ва­шыя ба­ць­кі па­ста­ві­лі­ся да та­ко­га ра­шэн­ня?

— Для іх гэ­та бы­ло скла­да­на. Ка­лі я пры­еха­ла ў Бе­ла­русь, то не­ве­ра­год­на су­ма­ва­ла па ся­м’і. Ба­ць­кам бы­ло гэ­так жа цяж­ка, бо я — адзі­нае дзі­ця, за­ўсё­ды жы­ла з імі, і рап­там яны за­ста­лі­ся ад­ны. Пер­шыя па­ўго­да туж­лі­ва пе­ра­жы­ва­ла рас­стан­не, пла­ка­ла. Ма­ма пе­ры­ядыч­на пры­язджа­ла, на­вед­ва­лі та­та, ба­бу­ля і дзя­ду­ля. Па­сту­по­ва я пры­звы­ча­ілі­ся да са­ма­стой­на­га жыц­ця.

Ча­му ме­на­ві­та Мінск?

— У Хар­ка­ве ву­чы­ла­ся ў ха­рэ­агра­фіч­най шко­ле, ку­ды пры­хо­дзяць у ча­ты­ры га­ды. Спа­чат­ку за­йма­ешся ў пад­рых­тоў­чых кла­сах, а пас­ля па­чы­на­ецца су­р’ёз­ная ву­чо­ба. Пед­агог, якая пра­ца­ва­ла са мной, па­ра­іла па­спра­ба­ваць па­йсці ў Мін­скі ха­рэ­агра­фіч­ны ка­ледж. Бы­ло скла­да­на, я трой­чы пры­язджа­ла ў Бе­ла­русь. Па­сту­пі­ла на пер­шы курс і тра­пі­ла ў ска­ро­ча­ную пра­гра­му, ка­лі на­ву­чан­не скла­дае ўся­го тры га­ды за­мест ча­ты­рох, наш курс быў дру­гім та­кім «экс­пе­ры­мен­там».

А хто ва­шыя на­стаў­ні­кі?

— У ка­ле­джы скла­ла­ся сі­ту­ацыя, што пед­аго­гі кож­ны год мя­ня­лі­ся. Пер­шай мя­не ўзя­ла ў свой клас Ма­ры­на Ула­дзі­мі­раў­на Пят­ро­ва, ве­ль­мі пра­фе­сій­ная вы­клад­чы­ца, але па ста­не зда­роў­я яна не маг­ла шмат рэ­пе­та­ваць з на­мі. І та­му знай­шла для нас пед­аго­гаў: для ма­ёй ад­на­кур­сні­цы — Юлію Дзят­ко, для мя­не — Ган­ну Фо­кі­ну, з якой я рых­та­ва­ла­ся да вы­ступ­лен­няў. На трэ­цім кур­се нам вы­кла­да­ла Кла­ра Мі­ка­ла­еўна Ма­лы­ша­ва.

Звы­чай­на ка­лі ў тэ­атр пры­хо­дзяць вы­пус­кні­кі ка­ле­джа, то іх таксама хто­сь­ці «апе­куе». Хто зра­біў­ся ва­шым пед­аго­гам у тэ­атры?

— Люд­мі­ла Ген­ры­хаў­на Бржа­зоў­ская па­ча­ла пра­ца­ваць са мной, ка­лі з кар­дэ­ба­ле­ту я пе­ра­йшла ў склад са­ліс­таў і трэ­ба бы­ло рых­та­ваць парт­ыі ў «Ле­бя­дзі­ным воз­еры» і «Ба­ядэр­цы». І ця­пер я пра­цую ме­на­ві­та з ёй над сва­імі ро­ля­мі. Люд­мі­ла Ген­ры­хаў­на ве­дае мае плю­сы і мі­ну­сы, за­ўсё­ды мо­жа пад­ка­заць вы­йгрыш­ны ві­зу­аль­ны ра­курс, яна — мой га­лоў­ны пед­агог. Уво­гу­ле мы пра­цу­ем з усі­мі пед­аго­га­мі-рэ­пе­ты­та­ра­мі. На­прык­лад, па­ста­ноў­кі Аляк­сан­дры Ці­ха­мі­ра­вай рых­ту­ем не­пас­рэд­на з ёй. На дру­гі год пра­цы ў тэ­атры яна ўвя­ла мя­не ў «Шчаў­кун­ка».

Вы не шка­да­ва­лі, што аб­ра­лі та­кую скла­да­ную пра­фе­сію?

— На­огул ні­ко­лі не шка­дую аб пры­ня­тых ра­шэн­нях. На­ват ка­лі не­шта атры­ма­ла­ся ня­ўда­ла. Хай бу­дзе, як ёсць.

Ка­лі б вы­паў ша­нец на пэўны час па­мя­няць род дзей­нас­ці, што б аб­ра­лі?

— Гэ­та вы­дат­на — за­няц­ца чым­сь­ці іншым! Ча­ла­век па­ві­нен раз­ві­вац­ца ў роз­ных на­прам­ках, каб быць ці­ка­вым. У дзя­цін­стве я не ма­ры­ла зра­біц­ца пра­фе­сій­най ба­ле­ры­най, хут­чэй ды­зай­не­рам адзен­ня або мас­та­ком.

У лю­бым вы­пад­ку гэ­та ака­за­ла­ся б што­сь­ці твор­чае?

— Так. Да­клад­ныя на­ву­кі не для мя­не — ба­юся па­мы­ліц­ца. А твор­часць, дзе мож­на да­даць не­шта сваё, пры­ду­маць но­вае, — па­суе.

З ча­го па­ча­ла­ся ва­ша ка­р’е­ра ў тэ­атры?

— На трэ­цім кур­се ха­рэ­агра­фіч­на­га ка­ле­джа мя­не ўзя­лі на ста­жы­роў­ку ў тэ­атр. У гэ­ты час тру­па па­еха­ла на гас­тро­лі, і ў нас, ма­ла­дых тан­цоў­шчы­каў, з’я­ві­ла­ся маг­чы­масць па­ўдзе­ль­ні­чаць у спек­так­лях. На­ко­ль­кі я па­мя­таю, гэ­та бы­ла «Сі­ль­фі­да», мы ве­ль­мі хва­ля­ва­лі­ся. Па­сля тан­ца­ва­лі чац­вёр­ты акт «Ле­бя­дзі­на­га воз­ера».

Вы ўдзе­ль­ні­ча­лі ў тан­ца­ва­ль­ным «Еўра­ба­чан­ні». На мой по­гляд, гэ­та сап­раў­дная аван­ту­ра для кла­січ­най ба­ле­ры­ны! Хто пад­штур­хнуў вас на гэ­та?

— Пед­аго­гі ў ка­ле­джы вы­ра­шы­лі ад­пра­віць мя­не на кон­курс. Вя­до­ма, я па­га­дзі­ла­ся, па­ча­ла рых­та­вац­ца. Скла­да­на бы­ло ўя­віць, што бу­ду па­каз­ваць, бо ўдзе­ль­ні­кі тан­ца­ва­лі пе­ра­важ­на су­час­ную ха­рэ­агра­фію, якой у на­шым ка­ле­джы на­ву­ча­лі не­дас­тат­ко­ва глы­бо­ка. Пер­шая дум­ка: я прад­стаў­ляю кра­іну, у да­да­так не сваю Ра­дзі­му — та­му гэ­та пад­во­еная ад­каз­насць. Ба­яла­ся, а рап­там бу­дзе со­рам­на за ся­бе? На ад­бо­рач­ных эта­пах удзе­ль­ні­кі па­він­ны бы­лі імпра­ві­за­ваць у меж­ах су­час­най ха­рэ­агра­фіі, і пра­ктыч­на ўсе ака­за­лі­ся да гэ­та­га га­то­выя… акра­мя мя­не. Ба­ле­ла аб­са­лют­на кож­ная цяг­лі­ца, це­ла ў сі­ня­ках, ка­ле­ні збі­тыя. У рэ­шце рэшт па­ста­ві­лі та­нец на ўсіх удзе­ль­ні­каў, для яго спе­цы­яль­на на­пі­са­лі му­зы­ку. Да­рэ­чы, ма­ёй ба­бу­лі ён ве­ль­мі пад­аба­ецца. А мне да гэ­та­га ча­су со­рам­на, што не­ка­то­рыя эле­мен­ты доў­га не маг­ла зра­зу­мець ці вы­ка­наць. Але пры­кла­да­ла шмат на­ма­ган­няў, зра­бі­ла ўсё, што ў ма­іх сі­лах. Гэ­та ка­ла­са­ль­ны во­пыт! Вя­до­ма, не спа­дзя­ва­ла­ся на пе­ра­мо­гу, бо кан­кур­сан­ты саб­ра­лі­ся ве­ль­мі моц­ныя і пра­фе­сій­ныя.

Мяр­ку­ючы па апо­ве­дзе, вы да­стат­ко­ва са­ма­кры­тыч­ная асо­ба. За­ўсё­ды стро­гая да ся­бе і ўлас­най пра­цы?

— Так, ве­ль­мі. Імкну­ся за­піс­ваць свае вы­ступ­лен­ні, каб по­тым па­гля­дзець і да­поў­ніць не­йкія эле­мен­ты ці вы­пра­віць асоб­ныя па­мыл­кі, ка­лі яны ёсць. Бо ча­сам збо­ку іх не ві­даць на­ват пед­аго­гу, ён пры­звы­чай­ва­ецца да тва­іх не­да­хо­паў і не вы­лу­чае іх. А ка­лі сам па­гля­дзіш на ся­бе, то за­ўсё­ды ўба­чыш, над чым трэ­ба па­пра­ца­ваць. Ка­лі пе­ра­гля­даю за­пі­сы, у га­ла­ве па­ста­янна ўзні­кае пы­тан­не: «Гос­па­дзе, што я раб­лю на сцэ­не?!» Ні­ко­лі не бы­ваю за­да­во­ле­ная са­бой.

А чу­жая кры­ты­ка моц­на за­кра­нае?

— Ка­лі яна апраў­да­ная і ча­ла­век шчы­ра хо­ча мне да­па­маг­чы, то, вя­до­ма, я вы­слу­хаю за­ўва­гі, пры­му іх і бу­ду над са­бой пра­ца­ваць. Але ка­лі кры­ты­ка скі­ра­ва­на на тое, каб за­гнаць ча­ла­ве­ка ў кут, пры­му­сіць ба­яцца сцэ­ны, дык тое ні­ко­му не па­трэб­на.

Хто для вас са­мы стро­гі суд­дзя?

— У мя­не ёсць пед­аго­гі, што за­ўсё­ды пад­ка­жуць, як пра­ві­ль­на тан­ца­ваць, яны пра­фе­сі­яна­лы сва­ёй спра­вы. А вось для ба­ць­коў я тан­цую ду­шой. Ха­чу, каб яны ска­за­лі: «Якая ты сён­ня бы­ла Ні­кія!» або «Ты бы­ла сап­раў­дная Кіт­ры!» Ха­чу, каб яны гля­дзе­лі не на мае ру­хі, а ба­чы­лі гіс­то­рыю. Ад род­ных лю­дзей не ча­каю кры­тыч­ных за­ўваг у ад­рас тэх­ні­кі, важ­на, каб яны ад­чу­лі, што я ха­чу вы­ка­заць сва­ім тан­цам. А ка­лі за­кра­нуць жыц­цё­выя па­ра­ды і за­ўва­гі, то тут ба­ць­кі для мя­не га­лоў­ны аўта­ры­тэт, за­ўсё­ды да іх пры­слу­хоў­ва­юся.

Ёсць тое, ча­го не бу­дзе­це ра­біць на сцэ­не, парт­ыі, якія не бу­дзе­це тан­ца­ваць з не­йкіх унут­ра­ных пе­ра­ка­нан­няў?

— Ка­лі ад­моў­лю­ся ад якой-не­будзь парт­ыі, то мя­не не­ль­га лі­чыць пра­фе­сі­яна­лам. Па­він­на ра­біць усё і ха­чу стан­ца­ваць усё, каб па­гля­дзець, на што здо­ль­ная. Ха­чу, каб па­ста­ноў­кі бы­лі роз­ныя, каб мя­не не па­зна­ва­лі ў ма­іх ро­лях. У мно­гіх артыс­таў ёсць свой стыль у тан­цы, ёсць улас­ны по­чырк, які пра­соч­ва­ецца ў іх пра­цы, і гле­да­чы, час­та на­вед­ва­ючы спек­так­лі, па гэ­тым по­чыр­ку па­зна­юць вы­ка­наў­цаў. А мне хо­чац­ца, каб, пра­чы­таў­шы ў афі­шы маё про­звіш­ча, дзі­ві­лі­ся: «Гэ­та Яна? Я яе не па­знаў».

Ці быў у ва­шай ка­р’е­ры спек­такль, які змя­ніў ва­шы по­гля­ды на рэ­ча­існасць або змя­ніў унут­ра­на?

— Я іна­чай па­гля­дзе­ла на сваё жыц­цё па­сля траў­мы. Ця­пер на­ват ду­маю, што мне па­шан­ца­ва­ла яе атры­маць, бо я па­ча­ла зу­сім іна­чай пра­ца­ваць, рэ­аль­на ацэ­нь­ваю свае сі­лы. Дзе­сь­ці трэ­ба рас­сла­біц­ца, а дзе­сь­ці на­адва­рот — вы­клас­ці­ся на­поў­ні­цу. Ча­сам не­абход­на ся­бе спы­ніць, каб па­зней з но­вы­мі сі­ла­мі аку­нуц­ца ў пра­цу. Як ка­жуць, што ні ро­біц­ца, усё да леп­ша­га.

У ад­ным ва­шым інтэр­в’ю на­пат­ка­ла ці­ка­вую дум­ку: «Ба­лет — вель­мі раз­умнае мас­тац­тва. На сцэ­не трэ­ба шмат ду­маць, са­чыць за тым, як пра­цуе кож­ная цяг­лі­ца, дзе зна­хо­дзіц­ца парт­нёр, што вы­дае аркестр». Які спек­такль са­мы скла­да­ны фі­зіч­на ці ма­ра­ль­на?

— «Ле­бя­дзі­нае воз­ера». Гэ­та та­кая кла­сі­ка, дзе ўсё па­він­на быць ідэ­аль­на, «чыс­та», кож­ны рух ад­то­ча­ны. А з «чыс­ці­нёй» тан­ца, з ака­дэ­міч­нас­цю мо­гуць быць пра­бле­мы, трэ­ба ся­бе пе­ра­адо­лець, усё ад­пра­ца­ваць. Да «Ле­бя­дзі­на­га воз­ера» па­чы­наю рых­та­вац­ца за ме­сяц. Уво­гу­ле мне пад­аба­юцца тво­ры, у якіх трэ­ба су­р’ёз­на пад­умаць над сю­жэ­там, гіс­то­ры­яй, воб­ра­зам. Асаб­лі­ва ка­лі ты на­стро­ішся не про­ста вы­ву­чыць і стан­ца­ваць пэў­ны ба­лет, а знай­сці ў ім што­сь­ці ці­ка­вае, вы­явіць гэ­та, да­даць час­цін­ку сва­ёй асо­бы, зра­біць спек­такль «сва­ім».

Хто з ва­шых ге­ра­інь бо­льш за ўсё пад­обны да Яны Штан­гей?

— Па ста­не ду­шы — гэ­та мая Ні­кія ў «Ба­ядэр­цы», яна глы­бо­кая, ме­лан­ха­ліч­ная. А вось па ха­рак­та­ры — Ма­ша са «Шчаў­кун­ка», на­пэў­на, та­му што не ад­чу­ваю ся­бе ўжо зу­сім да­рос­лай.

Пед­аго­гі-рэ­пе­ты­та­ры пад­крэс­лі­ва­юць ва­шу мэ­та­на­кі­ра­ва­насць, бяз­меж­ную пра­цаз­до­ль­насць, упар­тасць і лю­боў да пра­фе­сіі. Ка­жуць, маў­ляў, да кож­най парт­ыі вы рых­ту­еце­ся як да экза­ме­ну, да драб­ніц прад­умва­еце воб­раз ге­ра­іні, га­дзі­на­мі ад­шлі­фоў­ва­еце кож­ны ўзмах ру­кі і па­ва­рот га­ла­вы. У вас ёсць ад­чу­ван­не, што вы, мо­жа быць, не зор­ка, але вы­дат­ная артыс­тка?

— Не, я — да­клад­на не зор­ка. «Зор­ная хва­ро­ба» — лі­чыць ся­бе вы­шэй за іншых, а я не лі­чу ся­бе вы­шэй за не­ка­га ні ў сва­ёй пра­фе­сіі, ні ў чым­сь­ці яшчэ. Я ве­ль­мі са­ма­кры­тыч­ны ча­ла­век, за­ўсё­ды не­за­да­во­ле­ная ўлас­ным вы­ні­кам і ха­чу да­маг­чы­ся ў ба­ле­це на­шмат бо­ль­ша­га, чым тое, што ёсць ця­пер. І да гэ­та­га трэ­ба ве­ль­мі доў­га ісці, маг­чы­ма, мне не хо­піць уся­го жыц­ця, каб спраў­дзіць свае ма­ры ў пра­фе­сіі. Ка­лі гля­джу на ўзро­вень ба­ле­рын у све­це, то раз­умею: мне ёсць на ка­го раў­няц­ца, з ка­го браць пры­клад. Не лі­чу ні­жэй за ўлас­ную год­насць ву­чыц­ца ў та­ле­на­ві­тых тан­цоў­шчы­каў, ма­ла­дзей­шых за мя­не, ка­лі яны мо­гуць і ўме­юць бо­льш.

Мы за­га­ва­ры­лі пра ўдас­ка­на­лен­ні ў пра­фе­сіі. Што, на ваш по­гляд, па­ві­нен умець су­час­ны артыст ба­ле­та, каб быць за­пат­ра­ба­ва­ным?

— Тут два­істая сі­ту­ацыя. Ця­пер, вя­до­ма, вы­йграе тэх­ні­ка, ба­ле­ры­ны па­каз­ва­юць на сцэ­не про­ста фан­тас­тыч­ныя рэ­чы: дзе­сяць пі­ру­этаў, не­ве­ра­год­ныя фу­этэ. Ка­лі артыс­таў за­пра­ша­юць на га­ла-кан­цэр­ты, яны за­ўсё­ды імкнуц­ца падрыхтаваць спе­цы­яль­ны ну­мар, ве­ль­мі тэх­ніч­ны і эфек­тны. Але ў спек­так­лі гля­дач хо­ча ба­чыць не то­ль­кі тэх­ні­ку, але і эмо­цыі, апа­вя­дан­не, агу­ль­ную гіс­то­рыю.

Вы ад­чу­ва­еце гэ­тую зна­ка­мі­тую «ад­да­чу», ка­лі вы­хо­дзі­це на па­клон?

— Ве­да­еце, ка­лі стан­ца­ваў, на­прык­лад, тое ж «Ле­бя­дзі­нае воз­е­ра», па­сля яко­га ты — вы­ціс­ну­ты лі­мон, по­тым вы­бя­га­еш на па­клон і за­ла вы­бу­хае апла­дыс­мен­та­мі… Так пры­емна! Ка­жу, а ў мя­не му­ра­шы па ску­ры. І гэ­та не про­ста сло­вы, якія пра­маў­ля­юць усе артыс­ты, — гэ­та пра­ўда. Пры­хо­дзіш да­до­му са стра­шэн­ным бо­лем у на­гах, але ты — не­ве­ра­год­на шчас­лі­вая. Або ка­лі, на­прык­лад, вы­кон­ва­еш вя­ду­чую парт­ыю, а по­тым у фі­на­ле ста­іш у цэн­тры і ўся за­ла апла­дзі­руе ме­на­ві­та та­бе, я ча­сам за­дум­ва­юся: «Гос­па­дзе, ня­ўжо гэ­та я вя­ду спек­такль?» На мя­не гля­дзяць лю­дзі, кож­ную маю па­мыл­ку яны за­пом­няць, я па­він­на ўсё зра­біць ідэ­аль­на. Сцэ­на — гэ­та вя­лі­кая ад­каз­насць, у пер­шую чар­гу пе­рад гле­да­чом.

Мно­гія артыс­ты сцвяр­джа­юць, што сцэ­на пад­трым­лі­вае, над­ае сі­лы. Вы ад­чу­ва­еце што­сь­ці пад­обнае?

— Не зу­сім пра­ві­ль­на ду­маць: «На рэ­пе­ты­цы­ях не атрым­лі­ва­ецца, а вось на сцэ­не ў мя­не атры­ма­ецца!» Гэ­та не апраў­да­на. Адзін пра­цэнт са ста, што на сцэ­не ў ця­бе сап­раў­ды атры­ма­ецца. Сцэ­на за­ўсё­ды да­дае хва­ля­ван­ня, яко­га ў рэ­пе­ты­цый­най за­ле ня­ма, ад гэ­та­га хва­ля­ван­ня за­хоп­лі­вае дух, трым­цяць ру­кі. Але яно не пе­ра­шка­джае доб­ра ад­пра­ца­ваць ну­мар, ка­лі ты ўпэў­не­ны ў сва­ёй тэх­ні­цы, ка­лі ўсё ад­рэ­пе­та­ва­на. На сцэ­ну трэ­ба вы­хо­дзіць пад­рых­та­ва­ным — фі­зіч­на і тэх­ніч­на. Та­ды ўсё атры­ма­ецца. Мно­гія артыс­ты ка­жуць, што сцэ­на ім да­па­ма­гае, а ка­му­сь­ці на­адва­рот — свят­ло, кас­цю­мы, дэ­ка­ра­цыі, гле­да­чы за­мі­на­юць.

Вы ка­жа­це, што ў ба­ле­це ве­ль­мі важ­на па­ка­заць гіс­то­рыю. Як вы рых­ту­еце свае гіс­то­рыі, дзе шу­ка­еце інфар­ма­цыю і на­тхнен­не? Мо чы­та­еце лі­та­ра­ту­ру, звяр­та­еце­ся да кі­не­ма­то­г­ра­фа?

— Аб­авяз­ко­ва чы­таю кні­гі, звя­за­ныя з сю­жэ­там спек­так­ля, гля­джу фі­ль­мы, ві­дэ­аза­пі­сы ра­ней­шых па­ста­но­вак. Мне пад­аба­ецца сва­імі ру­ка­мі ра­біць для кас­цю­ма га­лаў­ныя ўбо­ры, за­вуш­ні­цы, іншыя аксе­су­ары, якія да­дуць ме­на­ві­та мой воб­раз. Ка­лі рых­та­ва­ла­ся да «Ба­ядэр­кі», ха­дзі­ла і шу­ка­ла індый­скія ўпры­гож­ван­ні, пры­дум­ля­ла пры­чос­ку, грым, каб усё мне да­па­ма­га­ла знай­сці сваю Ні­кію. І так з кож­най ге­ра­іняй: імкну­ся ў кож­ным спек­так­лі ства­раць улас­ны воб­раз. Успры­маю гэ­та як эта­пы пад­рых­тоў­кі, без якіх не­маг­чы­мы вы­хад на сцэ­ну.

Вы зга­да­лі пра аксе­су­ары руч­ной ра­бо­ты — гэ­та ва­ша хо­бі?

— Так, ве­ль­мі люб­лю ра­біць ка­ро­ны, ды­ядэ­мы з бі­се­ру і ка­мя­нёў. Гэ­та мя­не су­па­кой­вае, на­пэў­на, вяр­тае да та­го, што ма­ры­ла стаць ды­зай­не­рам. Тэ­атр па­кі­дае ве­ль­мі ма­ла во­ль­на­га ча­су на хо­бі, ча­сам сы­хо­дзіш з до­му ра­ні­цай, а вяр­та­ешся по­зна ўве­ча­ры, і хо­чац­ца то­ль­кі ад­на­го — ад­па­чыць. Шмат чы­таю, люб­лю гля­дзець фі­ль­мы, ха­чу пад­цяг­нуць англій­скую мо­ву, та­му гля­джу фі­ль­мы ў ары­гі­на­ль­ным агуч­ван­ні.

Ёсць ка­тэ­го­рыя лю­дзей, якія лю­бяць скла­даць доў­га­тэр­мі­но­выя пла­ны. А як вы ўяў­ля­еце сваю бу­ду­чы­ню?

— У мя­не ба­га­та пла­наў у га­ла­ве. На­ват не ве­даю, што тут га­лоў­нае. Шмат ду­маю пра жыц­цё, да­лё­ка за­хо­джу ў сва­іх раз­ва­жан­нях: а рап­там бу­дзе так? ці вось так? Гэ­та да­ты­чыць і ба­на­ль­ных па­бы­то­вых пы­тан­няў, і гла­ба­ль­ных пла­наў пра ка­р’е­ру і ся­м’ю. У якім уз­рос­це стаць ма­май, каб раз­умець сваё дзі­ця і быць яму бліз­кім сяб­рам, як ку­піць дом і ўсё ў ім улад­ка­ваць? Бо ве­ль­мі важ­на мець улас­нае гняз­до. На пер­шы по­гляд гэ­та зда­ецца ба­­наль­­ным, але з та­кіх рэ­чаў і скла­да­ецца па­ўся­дзён­нае жыц­цё.

Ці ёсць у вас ку­мі­ры ў пра­фе­сіі, на ка­го ары­енту­еце­ся, за кім на­зі­ра­еце?

— Так, ёсць. Гэ­та фран­цуз­ская ба­ле­ры­на Аўрэ­лія Дзю­пон. Як яна вы­сту­пае! Кож­ны жэст… усё прад­ума­на. Люб­лю артыс­таў, якія тан­цу­юць з ду­шой, раз­уме­юць, пра што іх та­нец.

А ці ад­чу­ва­еце вы кан­ку­рэн­цыю або са­пер­ніц­тва ў пра­фе­сіі?

— Не. Ні­яка­га са­пер­ніц­тва не ад­чу­ваю. Маг­чы­ма та­му, што не спра­бую быць лепш за ка­го­сь­ці. Ха­чу быць лепш за ся­бе ўча­раш­нюю.

Алена ЕРМАКОВІЧ