Пра­зрыс­тыя раз­ва­гі

№ 1 (406) 01.01.2017 - 31.01.2017 г

Юбі­лей­ная экс­па­зі­цыя Фё­да­ра Кі­ся­лё­ва ў вы­ста­вач­най за­ле го­ра­да Ма­гі­лё­ва
Ура­чыс­тае ад­крыц­цё вы­ста­вы за­свед­чы­ла шмат­гран­насць та­лен­ту Фё­да­ра Кі­ся­лё­ва — не то­ль­кі як мас­та­ка аква­рэ­ль­на­га жы­ва­пі­су, але і як цу­доў­на­га вы­клад­чы­ка, вуч­ні яко­га ста­лі пры­зна­ны­мі твор­ца­мі і на­стаў­ні­ка­мі. По­чырк Фё­да­ра Кі­ся­лё­ва па­зна­еш ад­ра­зу ў лю­бой экс­па­зі­цыі.

 Ня­гле­дзя­чы на тое, што мас­так ства­рае свае пра­цы ве­ль­мі хут­ка — шы­ро­кія за­ліў­кі і са­ка­ві­тыя маз­кі лі­ха кла­дуц­ца на ві­ль­гот­ную па­пе­ру, — раз­уме­еш: за гэ­тай вір­ту­ознас­цю ста­іць што­дзён­ная і кар­пат­лі­вая пра­ца.

Ба­гац­це тэм Фё­да­ра Кі­ся­лё­ва вы­ні­кае з вы­ву­чэн­ня гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі, з без­лі­чы ван­дро­вак і пі­ль­на­га на­зі­ран­ня за пры­ро­дай. «Ве­чар у Ра­дам­лі» на­пі­са­ны ў мяс­тэч­ку Ча­вус­ка­га ра­ёна. У да­лё­кім Х ста­год­дзі сю­ды, на ле­вы бе­раг ра­кі Ра­ду­ча, пры­йшлі ра­дзі­мі­чы і за­сна­ва­лі го­рад-ста­лі­цу. Ад моц­на­га аб­арон­ча­га ча­ты­рох­ве­жа­ва­га за­мка сён­ня за­ста­ло­ся га­ра­дзіш­ча, якое ўзвы­ша­ецца над раў­ні­най на 16 мет­раў, ва­кол глы­бо­кі і шы­ро­кі роў, за­рос­лы хмы­зам, дрэ­ва­мі і вы­со­кай тра­вой.Вы­тан­ча­ная па жы­ва­піс­на-плас­тыч­най струк­ту­ры кам­па­зі­цыя «Раг­ва­ло­даў ка­мень» па­бу­да­ва­на на аса­цы­ятыў­нас­ці форм жы­во­га і рэ­чыў­на­га све­ту. Як пра­цяг рас­по­ве­ду пра гіс­то­рыю — трып­ціх, пры­све­ча­ны юбі­лей­най да­це Грун­­вальд­скай біт­вы, вы­ка­на­ны мас­та­ком у 2010 го­дзе, «На­ва­ль­ні­ца над Ма­ль­бур­гам», «Грун­ва­льд­скае поле», «Кра­каў. Ра­ні­ца ў Ва­ве­лі».

У сва­ім дзён­ні­ку Фё­дар Кі­ся­лёў згад­вае, як у кас­трыч­ні­ку 

2010-га ён з сяб­ра­мі ста­яў ля ка­ме­ня, на якім зроб­ле­ны над­піс пра Аршан­скую біт­ву 1514 го­да: «Я ў дум­ках уяў­ляю — і раз­горт­ва­юцца пе­рад ва­чы­ма на мясц­овас­ці ба­явыя дзея­нні тых да­лё­кіх ча­соў. Вя­лі­кія на­тоў­пы во­інаў фар­сі­ру­юць Дняп­ро, уброд пе­ра­хо­дзяць Кра­піў­ну, якая і ця­пер ця­чэ по­бач. Гру­кат кон­скіх ка­пы­тоў, ляз­гат зброі вя­лі­ка­га трыц­ца­ці­ты­сяч­на­га вой­ска на­шых ва­яўні­чых про­дкаў». Уба­ча­нае і пе­ра­жы­тае па­кла­дзе­на на па­пе­ру алоў­кам і аква­рэ­ль­ны­мі фар­ба­мі.

Знач­нае мес­ца ў жыц­ці і мас­тац­тве Фё­да­ра Кі­ся­лё­ва за­ймае се­рыя тво­раў, пры­све­ча­ная чар­но­бы­льс­кай тра­ге­дыі. На юбі­лей­най вы­ста­ве ён прад­ста­віў дзве пра­цы. «Лё­сы» на­пі­са­ны ў год, ка­лі зда­ры­ла­ся бя­да і ніх­то яшчэ не ве­даў, як лі­ха ад­аб’ецца на жыц­ці лю­дзей, як бу­дзе ад­чу­ваць ся­бе зям­ля — ёсць у гэ­тай ра­бо­це пэў­ная на­сця­ро­жа­насць. «Бы­ла вёс­ка Жу­ра­вель» ува­соб­ле­на пад­час пра­вя­дзен­ня між­на­род­на­га пле­нэ­ру па жы­ва­пі­се «Воб­раз ра­дзі­мы ў вы­яўлен­чым мас­тац­тве», пры­све­ча­на­га 20-год­дзю тра­гіч­ных падзей. У дзён­ні­ку мас­та­ка чы­та­ем, што ў пра­цы знай­шло­ся мес­ца «і за­кі­ну­тым яблы­ням у вы­со­кай тра­ве, со­снам, бус­лі­на­му гняз­ду, шы­ро­ка­му раз­дол­лю з Со­жам... І ўжо по­тым, у кні­зе вод­гу­каў на сва­ёй пер­са­на­ль­най вы­ста­ве знай­шоў за­піс, дзе бы­лая жы­хар­ка вёс­кі Жу­ра­вель не па­шка­да­ва­ла цёп­лых слоў пра сваю стра­ча­ную ма­ле­нь­кую ра­дзі­му і сва­ёй падзя­кі аўта­ру гэ­тай аква­рэ­лі».

Лі­рыч­ныя па на­строі «На­цюр­морт з тэ­атра­ль­ным скве­рам», «Ма­гі­лёў. Вя­чэр­няя імша». Мас­так у аб­ме­жа­ва­най ко­ле­ра­вай га­ме здо­леў да­маг­чы­ся жы­ва­піс­на­га ба­гац­ця, тон­кас­ці ад­цен­няў і — як вы­нік — глы­бо­ка­га рас­крыц­ця змес­ту.

«Са­мы ка­рот­кі дзень» ства­рае ад­чу­ван­не ці­шы­ні і спа­кою, уз­вы­ша­на­га су­моў­я, звя­за­на­га з на­стро­ем ду­шы. Сво­еа­саб­лі­вае сфу­ма­та — мяк­касць жы­ва­піс­най ма­не­ры, плаў­насць та­на­ль­ных пе­ра­хо­даў, раз­мы­тасць кон­ту­раў — да­па­ма­гае пе­рад­аць эфект та­на­ль­най пер­спек­ты­вы.

Пры­го­жым акор­дам на вы­ста­ве пра­гу­ча­лі на­цюр­мор­ты, у якіх ува­соб­ле­ны рас­лі­ны і са­да­ві­на, прад­ме­ты хат­ня­га ўжыт­ку, са­до­выя і па­ля­выя квет­кі. Яны ад­люс­троў­ва­юць на­строй і эма­цый­ны стан ча­ла­ве­ка, за­хоў­ва­юць яго па­чуц­ці.

Юбі­лей­ная экс­па­зі­цыя, пры­све­ча­ная 70-год­дзю Фё­да­ра Кі­ся­лё­ва, ста­ла­ся па­зна­ва­ль­ным рас­по­ве­дам пра жыц­цё і твор­часць май­стра, за­свед­чы­ла яго ці­ка­васць як да гіс­то­рыі, так і да па­ўся­дзён­на­га жыц­ця.

Святлана СТРОГІНА