Атлантыда Віктара Шматава

№ 12 (405) 01.12.2016 - 30.12.2016 г

(1936—2006)
Як ад да­ты на­ра­джэн­ня, так і ад дня смер­ці 2016-ы для Вік­та­ра Шма­та­ва юбі­лей­ны. Мас­так мог пра­жыць і да 80-год­дзя, якое спра­віў бы ця­пер, каб не стра­ціў зда­роў­е ў Чар­но­бы­льс­кай зо­не і за­ўчас­на не за­гі­нуў.

У за­ха­ван­ні спад­чы­ны на­ву­ко­вец і мас­так ба­чыў сваё па­клі­кан­не: у шмат­лі­кіх па­ездках ра­та­ваў ма­тэ­ры­яль­ныя тво­ры і рэ­чы мас­тац­кай вар­тас­ці, ува­саб­ляў кар­ці­ны на­род­на­га бед­ства ў шмат­лі­кіх жы­ва­піс­ных па­лот­нах і ста­ран­на вёў дзён­ні­ка­выя за­пі­сы на­зі­ран­няў і ўра­жан­няў. Пер­шая па­ездка ў зо­ну ад­бы­ла­ся ў 1986-м. На­па­чат­ку гэ­та бы­ла экс­пе­ды­цыя гру­пы бе­ла­рус­кіх мас­та­коў па Бра­гін­скім ра­ёне, па вы­ні­ках на­пі­са­ны дзя­сят­кі кар­цін, пе­рад­адзе­ных Бра­гін­ска­му рай­вы­кан­ка­му. З гэ­тай ка­лек­цыі праз год на ба­зе Бра­гін­ска­га гіс­та­рыч­на­га му­зея бы­ла ство­ра­на экс­па­зі­цыя, пры­све­ча­ная Чар­но­бы­лю, якая не губ­ляе акту­аль­нас­ці і сён­ня. Яна па­паў­ня­ецца, мя­няе аб­ліч­ча і за­ўсё­ды по­ўная на­вед­ні­каў. У да­лей­шым Вік­тар Фё­да­ра­віч на ча­ле су­пра­цоў­ні­каў Му­зея ста­ра­жыт­на­бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры, якім кі­ра­ваў з 1991-га, іні­цы­яваў і здзей­сніў шэ­раг экс­пе­ды­цый (па дзве-тры ў год) у вёс­кі 30-кі­ла­мет­ро­вай Чар­но­бы­льс­кай зо­ны з мэ­тай вы­яўлен­ня вы­со­ка­мас­тац­кіх экс­па­на­таў этнаг­ра­фіі і на­род­най ку­ль­ту­ры, арга­ні­зоў­ваў іх дэ­зак­ты­ва­цыю, да­стаў­ку ў Мінск і рэ­стаў­ра­цыю і, што не менш важ­на, аб­авяз­ко­вае ўвя­дзен­не ў на­ву­ко­вы аб­арот праз да­кла­ды на кан­фе­рэн­цы­ях, ад­мыс­ло­выя ма­наг­ра­фіі і пуб­лі­ка­цыі. З вы­се­ле­ных вё­сак Ма­гі­лёў­шчы­ны і Го­ме­льш­чы­ны амаль на ад­ным энту­зі­язме і без ад­па­вед­ных умоў вы­во­зі­лі­ся по­мні­кі, мно­гім з якіх ня­ма ца­ны. Гэ­тая маш­таб­ная, ме­та­дыч­на аб­грун­та­ва­ная ра­бо­та не ад­ра­зу за­ўваж­ная, бо вы­ні­кі яе пра­яўля­юцца па­сту­по­ва: «з-пад по­пе­лу» вы­ра­та­ва­ны цэ­лы пласт уні­ка­ль­най ку­ль­ту­ры. З вы­ве­зе­ных экс­па­на­таў па­ўстаў «Чар­но­быль­с­кі фонд», а на яго тры­ва­лым пад­мур­ку — но­вы ад­дзел ака­дэ­міч­на­га му­зея, на­зва­ны «По­мні­кі ку­ль­ту­ры і на­род­на­га мас­тац­тва Чар­но­бы­льс­кай зо­ны», дзе раз­мяс­ці­ла­ся бо­лей за 600 артэ­фак­таў. У арты­ку­ле пра гэ­тую дзей­насць у «Гіс­та­рыч­ным ча­со­пі­се» (№4, 1997) Вік­тар Фё­да­ра­віч пры­во­дзіць фраг­мен­ты дзён­ні­ка­вых за­пі­саў: «5 чэр­ве­ня 1991 го­да, Бра­гін. Ужо два дні, як мы, М. Ме­ль­ні­каў, Ю. Піс­кун і А. Ха­ды­ка, у зо­не… Да­сле­да­ва­лі вёс­кі Ясень, Пу­чын, Жэр­днае, Ва­зок і іншыя… Пра­ца­ваць ня­лёг­ка: спё­ка, пыл, бу­р’ян, кра­пі­ва ды ка­люч­кі ля кі­ну­тых хат вы­шэй га­ла­вы. Ра­ды­яцыя ў асоб­ных вёс­ках пе­ра­вы­шае на­рма­ль­ны фон у ты­ся­чы раз­оў. Збі­ра­ем то­ль­кі най­бо­льш мас­тац­кія, ары­гі­на­ль­ныя рэ­чы… Па­сту­по­ва вы­пра­ца­ва­лі ме­то­ды­ку пра­цы… У Бра­гін­скую гас­ці­ні­цу вяр­та­емся по­зна ўве­ча­ры… Так па­чы­на­ла­ся на­ша Чар­но­бы­льс­кая Па­мпея».

Да­сле­да­ван­нем Чар­но­бы­ля Шма­таў цал­кам пад­на­ча­ль­вае ўлас­ную жы­ва­піс­ную твор­часць. Гэ­тая тэ­ма ме­ла для яго і аса­біс­тае зна­чэн­не, бо Вік­тар Фё­да­ра­віч па­хо­дзіў з га­рад­ско­га па­сёл­ка Ка­ма­рын, што пры­мы­кае да зо­ны. У вы­ні­ку з’яўля­ецца вя­лі­кая се­рыя жы­ва­піс­ных па­лот­наў, якую ён дзіў­ным чы­нам спа­лу­чае з му­зей­ным этнаг­ра­фіч­ным ма­тэ­ры­ялам у агу­ль­ную кан­цэп­ту­аль­ную вы­ста­ву пад на­звай «Па­літ­ра Чар­но­бы­ля». Пад­обных пры­кла­даў су­мяш­чэн­ня тво­раў су­час­на­га мас­тац­тва з му­зей­най этнаг­ра­фіч­най экс­па­на­ту­рай гіс­то­рыя яшчэ не ве­да­ла. Спа­чат­ку не­ка­то­рых гэ­та за­сму­ча­ла, здзіў­ля­ла, бян­тэ­жы­ла. Але аб’ектыў­ная ло­гі­ка свед­чыць на ка­рысць шма­таў­скай ідэі: воб­раз лан­дшаф­ту, на­ту­ра­ль­на­га ася­род­ка існа­ван­ня тво­ра мас­тац­тва да­па­ма­гае гле­да­чу ўвай­сці ў кан­тэкст, у інсіт­ную атмас­фе­ру ўні­ка­ль­най ста­ра­жыт­най ку­ль­ту­ры. У су­вя­зі з гэ­тым пры­га­даў­ся пры­клад су­час­на­га мас­тац­тва Англіі. Адзі­нац­цаць кі­ла­мет­раў на по­ўнач ад Лі­вер­пу­ля, у мяс­тэч­ку Крос­блі, на уз­бя­рэж­най пляж­най па­ла­се пра­цяг­лас­цю ка­ля трох кі­ла­мет­раў да­ўжы­нёй і на кі­ла­метр у бок мо­ра бры­тан­скі май­стар Энта­ні Гор­млі ства­рыў уні­ка­ль­ную пра­сто­ра­вую кам­па­зі­цыю з со­тні бе­тон­ных ску­льп­тур, ідэн­тыч­ных по­ста­цям ча­ла­ве­чых асоб у на­ту­ра­ль­ную ве­лі­чы­ню. У ча­сы мар­скіх пры­лі­ваў ко­піі лю­дзей зда­ля, ад­на за дру­гой, зні­ка­юць у мар­скіх хва­лях, а з ад­лі­вам на­ноў з’яўля­юцца. Так мас­так імкнуў­ся да­вес­ці, што мы не­ад’ем­ная час­тка пры­ро­ды, на­ра­джа­емся і зні­ка­ем у ёй жа. І пра­цэс гэ­ты бяс­кон­цы. Вы­ста­ва «Па­літ­ра Чар­но­бы­ля» свед­чыць пра тое са­мае. Ася­ро­дак жыц­ця і дзей­нас­ці ча­ла­ве­ка ўва­соб­ле­ны фар­ба­мі, на па­лат­не, ча­сам — у ме­та­фі­зіч­най ры­то­ры­цы. А по­бач рэ­чы — іка­на­піс, руч­ні­кі, разь­ба па дрэ­ве, ке­ра­мі­ка, уз­оры тра­ды­цый­на­га на­род­на­га адзен­ня, — што з па­ка­лен­ня ў па­ка­лен­не ўва­саб­ля­лі ку­ль­ту­ру і мен­та­лі­тэт на­ро­да, яко­му ра­ды­яцыя па­гра­жае та­та­ль­ным зніш­чэн­нем. Ве­ра­год­на, кан­цэп­цыя экс­па­зі­цыі Шма­та­ва больш глы­бо­кая і кра­са­моў­ная ў па­ра­ўнан­ні са шмат­кі­ла­мет­ро­вай пра­сто­ра­вай кам­па­зі­цыяй яго англій­ска­га ка­ле­гі Энта­ні Гор­млі. Я за­пра­ша­ла па­гля­дзець экс­па­зі­цыю Вік­та­ра Шма­та­ва, асэн­са­ваць і падзя­ліц­ца ўра­жан­нем сту­дэн­таў-мас­тац­тва­знаў­цаў. Не­ка­ль­кі цы­та­таў…

«Вы­стаў­ка “Па­літ­ра Чар­но­бы­ля” ад­на­час­на за­хап­ляе вы­со­кай мо­вай шэ­дэў­раў мас­тац­кай ку­ль­ту­ры бе­ла­рус­ка­га Па­лес­ся і па­ра­ле­ль­на — тра­гіч­на-жах­лі­вая ў апо­ве­дзе пра смя­рот­ную ка­тас­тро­фу, якую ўжо не­маг­чы­ма вы­пра­віць. Ка­тас­тро­фу, што для мно­гіх па­ка­лен­няў лю­дзей з за­бру­джа­ных тэ­ры­то­рый па­ру­шы­ла свет­лы воб­раз дзя­цін­ства, зруй­на­ва­ла са­мую ідэю вяр­тан­ня ў ба­ць­коў­скую ха­ту, па­кла­нен­ня дзя­дам, ідэ­ал ува­саб­лен­ня ма­лой ра­дзі­мы-аб­я­рэ­га, каш­тоў­на­га для кож­на­га ча­ла­ве­ка. Бо на мес­цы ра­дзі­ма­га краю скрозь па­чвар­ства і пус­тэ­ча».

«Пры­йшла бя­да і пан­ішчы­ла жыц­ці, лё­сы, гіс­то­рыю… Рап­тоў­на, без да­зво­лу, без су­да і след­ства».

«Боль мож­на на ўсё жыц­цё за­ха­ваць у сэр­цы, а мож­на вы­плес­нуць фар­ба­мі і воб­ра­за­мі на па­лот­ны кар­ці­наў, каб пе­ра­сце­раг­чы ча­ла­вец­тва».

У вя­лі­кай се­рыі, якая на­ліч­вае бо­лей за со­тню па­лот­наў, ува­соб­ле­на мас­тац­кая хро­ні­ка чар­но­бы­льс­кай бя­ды і падзей у пра­цэ­се і па­сля пе­ра­ся­лен­ня з за­бру­джа­ных тэ­ры­то­рый. Не­ка­то­рыя з іх — жы­ва­піс­ныя рэ­пар­та­жы, дзе да­клад­на вы­пі­са­ны кра­явід, вы­ве­ра­ная кан­крэ­ты­кай кам­па­зі­цыя. З пер­ша­га по­гля­ду та­кой успры­ма­ецца кар­ці­на «Раз­ві­тан­не». Па­чаў­шы пра­ні­кац­ца сю­жэ­там, раз­уме­ем, што тут вы­яўле­на тра­ге­дыя — не­па­мер­ны боль вы­му­ша­на­га раз­ві­тан­ня ча­ла­ве­ка з зям­лёй ба­ць­коў і дзя­доў. Яшчэ бо­лей энер­гіі воб­раз­нас­ці і сім­во­лі­кі аса­цы­яцый у рэ­пар­таж­ным па­лат­не з на­ту­ры «Студ­ня». Пе­ра­крэс­ле­нае лі­ні­яй га­ры­зон­ту жыц­цё вё­сач­кі, дзе на пер­шым пла­не буй­ны бур’ян, а за га­ры­зон­там на­паў­раз­ва­ле­ныя ха­ці­ны, на мя­жы ко­ліш­ня­га по­бы­ту ча­ла­ве­ка і ха­осу смер­ці бяз­во­ль­на за­віс у пра­сто­ры ця­пер ні­ко­му не па­трэб­ны ка­ло­дзеж­ны жу­ра­вель. З рэ­пар­таж­ных па сты­ліс­ты­цы кар­цін — кам­па­зі­цыя «Да­ро­га». У ёй і ко­ліш­ні шлях праз вёс­ку, які не­ка­лі быў «ра­кой жыц­ця», і па­хі­ле­ныя слу­пы лі­ніі элек­тра­пе­ра­дач, і апус­це­лыя хат­кі з пра­ва­ле­ны­мі вач­ні­ца­мі вок­наў. Пу­кі ня­ко­ша­най тра­вы пра­бі­ва­юцца аб­апал і па­ся­рэ­дзі­не да­ро­гі. А над усім гэ­тым бяз­лад­дзем сты­хій — па­гроз­лі­вае, са свін­цо­вы­мі пе­ра­лі­ва­мі не­ба. За гэ­ты­мі воб­ра­за­мі, што спа­ра­джа­юць су­м і го­ры­ч, бяз­меж­ная энер­гія ад­чаю ча­ла­ве­ка, які на­заў­сё­ды за­стаў­ся без мі­ну­ла­га і бу­ду­чы­ні. Гэ­тыя па­лот­ны Шма­та­ва, што глы­бо­ка эма­цый­на і ад­мет­на люс­тру­юць шы­ро­ка­маш­таб­ную тра­ге­дыю бе­ла­рус­ка­га на­ро­да, вы­клі­ка­юць аса­цы­яцыі з ана­ла­гіч­ны­мі тво­ра­мі па ма­гу­це мас­тац­ка­га пра­нік­нен­ня ў з’я­вы апа­ка­ліп­січ­ных тра­ге­дый у іншых ку­тах пла­не­ты. Ад­люс­тра­ва­ныя ге­ні­ем май­строў роз­ных цы­ві­лі­за­цый, яны ідэн­тыч­ныя па сі­ле ўздзе­яння на гле­да­ча і ве­лі­чы ўва­саб­лен­няў ка­тас­троф. Да пры­кла­ду, «Апош­ні дзень Пам­пеі» Бру­ло­ва і «Гер­ні­ка» Пі­ка­са. Тво­ры, што пра­гу­ча­лі энер­гі­яй пра­тэс­ту су­праць та­та­ль­ных бед­стваў, пад­обныя да рэ­пар­таж­ных сю­жэ­таў з гіс­то­рыі Чар­но­бы­льс­кай тра­ге­дыі Вік­та­ра Шма­та­ва. Той жа на­пал страс­цей і ад­чаю. Тая ж не­прад­ка­за­ль­насць зніш­ча­ль­най пры­род­най сты­хіі, якая ў Бру­ло­ва ўва­со­бі­ла­ся ў дэ­ма­ніч­ным сва­во­льс­тве вул­ка­на, у Пі­ка­са — у ад­на­час­на аб­ры­ну­тай на мір­ны го­рад зніш­ча­ль­най ва­еннай сты­хіі. Але пры­ве­дзе­ныя пры­кла­ды за­меж­ных ува­саб­лен­няў маш­таб­ных тра­ге­дый дзе­сь­ці грэш­ныя за­ліш­нім пра­гма­тыз­мам па­ка­зу сты­хій. На­зва­ныя твор­цы ні­бы асце­ра­га­лі­ся вы­йсці за межы вы­со­кіх ры­саў пра­фе­сі­яна­ліз­му і аўта­ры­тэ­ту ўлас­най сус­вет­най сла­ву­тас­ці. Шма­таў пра гэ­та і бліз­ка не ду­маў. Ён ірваў ду­шу і па-жы­во­му вы­кла­даў­ся. Гэ­та ўздзей­ні­чае, пра­бі­вае то­кам, па­кі­дае моц­ныя і не­за­быў­ныя ўра­жан­ні. І дзе той Мунк са сва­ім «Кры­кам»! Бе­ла­рус­кі мас­так яго «пе­ра­кры­чаў».

У іншых кар­ці­нах се­рыі пер­шас­ныя сім­во­лі­ка аса­цы­яцый і фі­ла­соф­скіх раз­ваг. Дэ­та­лі тут сас­ту­па­юць мес­ца гла­ба­ль­най энер­гіі зна­ка­вых сіс­тэм з шэ­ра­гу пан­яццяў «род», «на­род», «ра­дзі­ма». У не­пас­рэд­най су­вя­зі з імі — ма­гут­ныя воб­ра­зы жан­чы­ны-ма­ці. «Шма­таў­скі парт­рэт “Ма­ці” (1979—1994 га­ды) ста­іць у шэ­ра­гу най­леп­шых жы­ва­піс­ных тво­раў, пры­све­ча­ных гэ­тай тэ­ме. Гэ­та эпіч­ны воб­раз жан­чы­ны, які за­ста­нец­ца ў гіс­то­рыі мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі», — пі­са­ла мас­тац­тваз­наў­ца Ва­лян­ці­на Тры­гу­бо­віч. На вя­лі­кім па па­ме­рах па­лат­не, ад ні­зу да вер­ху кар­ці­ны ва ўвесь рост па­ўстае жан­чы­на. Яна ўзвы­ша­ецца над га­ры­зон­там, над па­ля­мі і ля­са­мі, сё­ла­мі, га­ра­да­мі і мяс­тэч­ка­мі. Агор­ну­тая хус­ткай, ка­бе­та ве­ліч­на і год­на кро­чыць па зям­лі, за­ста­ючы­ся вы­шэй за лю­бую не­па­го­ду і ві­ху­ры аб­ло­каў. Яе раз­ме­ра­ная, спа­кой­ная і ўпэў­не­ная ха­да ўся­ляе па­чуц­ці не­па­руш­нас­ці спа­кою і бяс­пе­кі, упэў­не­нас­ці ў за­ўтраш­нім дні і пра­гі жыц­ця… Та­кой мас­так ба­чыў бу­ду­чы­ню род­на­га краю — свет­лай і не­па­руш­най. Твор у пэў­ным сэн­се стаў сім­ва­лам жы­ва­піс­най твор­час­ці Вік­та­ра Фё­да­ра­ві­ча, па­каз­ваў­ся на мно­гіх айчын­ных і за­меж­ных вы­ста­вах і з 2002 го­да зна­хо­дзіц­ца ў па­ста­яннай экс­па­зі­цыі ў Еўра­пар­ла­мен­це (Бру­сель). Воб­ра­зы бе­ла­рус­кіх ма­ця­рок пе­ра­хо­дзяць у Шма­та­ва з кар­ці­ны ў кар­ці­ну. Гэ­та і сціп­лы аб­ра­зок жан­чы­ны на фо­не рам­кі з ся­мей­ны­мі фо­та­здым­ка­мі — кар­ці­на «Ма­ці» (1978), і да­во­лі маш­таб­ны вер­ты­ка­ль­ны твор з ма­ці, што ся­дзіць у пра­ёме дзвя­рэй ха­ты, ад­хі­ліў­шы­ся на хві­лі­ну ад пе­ра­бі­ран­ня бу­ль­бы на па­сеў, — «Ве­чар» (1978), і па­пра­ду­ха за ткац­кім стан­ком — «Ткал­ля» (1978). Эма­цый­най воб­раз­нас­цю вы­лу­ча­ецца кар­ці­на «Мат­чын аб­раз» (1900—1991), дзе па по­лі ды бур’яне ўздоўж па­ва­ле­на­га пло­та, усё да­лей ад не­бяс­печ­най зо­ны ра­ды­яцыі ру­шыць ста­лая ка­бе­та, пры­ціс­ка­ючы да гру­дзей аку­рат­на агор­ну­ты руч­ні­ком хат­ні аб­раз. Най­бо­лей яскра­вае, шмат­кроць па­ўто­ра­нае ў 1990—1993 га­дах па­лат­но «Лёс»: жан­чы­на-ма­ці, якую ён ма­люе на тле акон­на­га пра­ёма з вы­бі­ты­мі шы­ба­мі. Тра­ды­цый­ныя вы­явы га­луб­коў на ака­ні­цах тут ужо стра­ці­лі сваю аб­ярэж­ную моц, ста­лі анты­по­дам бяс­пе­кі і ха­рас­тва. Жу­дас­ці ўра­жан­ням да­дае моц­ны кан­траст бя­лют­кіх ліш­тваў з чор­най без­дан­ню пра­сто­ры апус­це­ла­га до­ма, жыц­цё і по­быт у якім ужо ніш­то і ніх­то не аб­аро­ніць. То­ль­кі ге­ра­іня кар­ці­ны, апош­няя жы­хар­ка ка­лі­сь­ці ўту­ль­най вёс­кі, ні­як не мо­жа раз­ві­тац­ца з мі­ну­лым, га­то­вая за­гі­нуць по­бач з ро­да­вым гняз­дом не­ка­ль­кіх па­ка­лен­няў ся­м’і. Ад­ным з ха­рак­тэр­ных воб­ра­заў чар­но­бы­льс­кай се­рыі жы­ва­пі­су Шма­та­ва па­ўста­юць пры­да­рож­ныя і над­ма­гі­ль­ныя, агор­ну­тыя шмат­лі­кі­мі бе­лы­мі і ба­га­та арна­мен­та­ва­ны­мі руч­ні­ка­мі па­лес­кія кры­жы. Праз увесь на­ро­бак май­стра ве­ліч іх ува­саб­лен­ня, вар­тасць і па­тэн­цы­ял мас­тац­кай вы­раз­нас­ці мож­на па­ра­ўнаць хі­ба з ім жа ство­ра­ным ма­ну­мен­та­ль­ным воб­ра­зам Ма­ці-Ра­дзі­мы. У кар­ці­не «Па­лес­се» (1992) Вік­тар Фё­да­ра­віч гар­ма­ніч­на злу­чае дзве да­мі­нан­ты ўлас­на­га жы­ва­пі­су і гэ­тым да­лу­чае пра­цу да шэ­ра­гу леп­шых сва­іх зда­быт­каў.

Вік­тар Шма­таў падзя­ляў улас­ную твор­часць на два асноў­ныя пе­ры­яды: адзін звя­за­ны з ува­саб­лен­нем Па­лес­ся да Чар­но­бы­ля, дру­гі — Па­лес­се па­сля Чар­но­бы­ля. Усё жыц­цё пра­цу­ючы над ад­ной рэ­гі­яна­ль­най тэ­май і ад­каз­на ўсве­дам­ля­ючы ся­бе мас­та­ком Па­лес­ся, ён га­на­рыў­ся тым, што бя­да не за­кры­ла яму да­ро­гу да ба­ць­каў­шчы­ны. За кож­ным па­лат­ном у Шма­та­ва свая гіс­то­рыя пра род­ны край, пра Айчы­ну і яе тра­ды­цыі. Але гэ­ты шлях аб­а­зна­чыў­ся не ад­ра­зу. За­няў­шы­ся мас­тац­тваз­наў­ствам, ён вы­ву­чаў ры­сы на­цы­яна­ль­най мас­тац­кай ку­ль­ту­ры, пры­свя­ціў­шы іх да­сле­да­ван­ням тэ­арэ­тыч­ныя пра­цы. Кан­ды­дац­кую ды­сер­та­цыю аб­а­ра­ніў па тэ­ме «Бе­ла­рус­кая са­ты­рыч­ная гра­фі­ка 1945—1965 гг.», док­тар­скую — «Мас­тац­тва бе­ла­рус­кіх ста­рад­ру­каў ХVI-ХVIII ста­год­дзяў». Асоб­ную вар­тасць і зна­чэн­не для Бе­ла­ру­сі мае яго дзей­насць па вы­ву­чэн­ні мас­тац­тва кніг Фран­цыс­ка Ска­ры­ны, а так­са­ма ма­наг­ра­фіі пра твор­часць па­чы­на­ль­ні­каў бе­ла­рус­кай мас­тац­кай шко­лы — Язэ­па Драз­до­ві­ча, Мі­ха­ся Фі­лі­по­ві­ча, Пёт­ры Сер­гі­еві­ча, Але­сі Па­сля­до­віч і іншых май­строў, ка­го на­тхня­лі са­ма­быт­ны по­быт на­ша­га на­ро­да і яго дра­ма­тыч­ная гіс­то­рыя, на­цы­яна­ль­ныя тра­ды­цыі і фа­льк­лор. Шма­таў быў пе­ра­ка­на­ны, што «іх тво­ры — свед­чан­не та­го, што ў кож­на­га на­ро­да свае ўлю­бё­ныя ко­ле­ры, рыт­мы, не­паў­тор­нае ба­чан­не і ад­чу­ван­не, свой аса­біс­ты шлях у мас­тац­тве». Мас­так і док­тар мас­тац­тваз­наў­ства Вік­тар Фё­да­ра­віч Шма­таў адзін з пер­шых у 1993 го­дзе быў уз­на­га­ро­джа­ны мед­алём Фран­цыс­ка Ска­ры­ны, а ў 1995-м — за шмат­лі­кія да­сле­да­ван­ні твор­час­ці Ска­ры­ны — стаў лаў­рэ­атам Дзяр­жаў­най прэ­міі. Яго Ска­ры­ні­яна — важ­кі на­бы­так у да­сле­да­ван­нях эпо­хі Рэ­не­сан­су і ро­лі ў ёй пер­шад­ру­ка­ра. Шма­таў з 1963 го­да — актыў­ны удзель­­ні­к вы­стаў, а з 1971-га —сяб­ра Бе­ла­рус­ка­га са­юза мас­та­коў, аўта­р вя­до­мых па­лот­наў стан­ко­ва­га жы­ва­пі­су. У па­чат­ку 1990-х ад­бы­лі­ся яго пер­шыя пер­са­на­ль­ныя вы­ста­вы, спа­чат­ку ў Мін­ску, а ў 1995-м — у Фран­цыі. Чар­но­бы­льс­кія экс­па­зі­цыі з удзе­лам тво­раў Вік­та­ра Фё­да­ра­ві­ча пра­йшлі ў 1990-м у Аме­ры­цы, у 1993-м — у Гер­ма­ніі.

У 2006 го­дзе май­стар за­ўчас­на па­кі­нуў гэ­ты свет, па­спеў­шы адзна­чыць ся­мі­дзе­ся­ці­га­до­вы юбі­лей маш­таб­най улас­най экс­па­зі­цы­яй у На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі. Па­сля шэ­ра­гу інсу­ль­таў Шма­та­ву ўжо цяж­ка бы­ло га­ва­рыць. Але тры­маў­ся ён ба­дзё­ра і год­на по­бач з леп­шы­мі сва­імі кар­ці­на­мі, гэ­так сім­ва­ліч­на і пры­го­жа раз­ві­таў­шы­ся з сяб­ра­мі і па­плеч­ні­ка­мі. Яго ка­ле­га мас­тац­тваз­наў­ца і мас­так Мі­хась Ра­ма­нюк не­ка­лі пі­саў, што для мно­гіх твор­цаў і ад­на­дум­цаў гэ­та быў шчы­ры па­ва­дыр да каш­тоў­нас­цяў гіс­то­рыі і ку­ль­ту­ры. Па­ва­дыр і ахвяр­нік — не злі­чыць тыя га­дзі­ны і дні, што пра­вёў ён у Чар­но­бы­льс­кай зо­не, у рэ­гі­ёнах род­на­га Па­лес­ся, ра­ту­ючы артэ­фак­ты ма­тэ­ры­яль­най і ду­хоў­най ку­ль­ту­ры, за­на­тоў­ва­ючы ў жы­ва­піс­ных па­лот­нах зы­хо­дзя­чую ў ня­быт пры­га­жосць. Руч­ні­кі на кры­жах у кар­ці­нах, ні­бы жа­лоб­ны крык птуш­кі над рас­кі­да­ным гняз­дом, лу­на­юць з тво­ра ў твор са­ма­быт­на­га мас­та­ка, за­ка­ха­на­га ў род­ны край.

Па­лот­ны Вік­та­ра Шма­та­ва за­хоў­ва­юцца ў сям’і мас­та­ка, у фон­дах На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея Бе­ла­ру­сі, Бе­ла­рус­ка­га са­юза мас­та­коў, Ма­гі­лёў­ска­га му­зея імя Мас­ле­ні­ка­ва, у Бра­гін­скім і На­раў­лян­скім му­зе­ях, а тэ­арэ­тыч­ныя рас­пра­цоў­кі і на­ву­ко­выя ве­ды — у шмат­лі­кіх арты­ку­лах і ма­наг­ра­фі­ях.

Таццяна МАРКАВЕЦ-ГАРАНСКАЯ