У прасторы адвечнага

№ 12 (405) 01.12.2016 - 30.12.2016 г

Твор­часць Дар’і Су­ма­ра­вай-Ко­пач
«...Пі­шу як пі­шац­ца, і тое, што хо­чац­ца пі­саць. Не пі­шу тое, што мне не пры­емна, так рэ­лак­сую са­ма і да­па­ма­гаю рэ­лак­са­вацць іншым», — ка­жа Да­р’я Су­ма­ра­ва-Ко­пач пра ўлас­ны жы­ва­піс. Яе кар­ці­ны пра­чыт­ва­юцца як тво­ры-ба­ла­ды.

У кож­ным разе не важ­на, што вы­йшла з-пад пэн­дзля — на­цюр­морт, парт­рэт або тэ­ма­тыч­ная кар­ці­на. У яе пра­цах су­ціш­ва­ецца ха­да ча­су, а воб­ра­зы фар­муе су­зі­ран­не мас­тач­кі ся­бе ў пра­сто­ры ад­веч­ных ісцін і вы­со­кіх прыя­ры­тэ­таў. Та­кіх як пра­ўда жыц­ця, ха­рас­тво пры­ро­ды, ве­ліч ма­ця­рын­ства. Па­бы­то­вая мі­тус­ня, бег жыц­цё­вых падзе­яў, ка­так­ліз­мы су­час­нас­ці — усё за­ста­ецца «па-за кад­рам», ка­лі яна сам-на­сам з пэн­дзля­мі і фар­ба­мі ў ці­шы май­стэр­ні, у сла­ву­тым «слуп­ку до­ма мас­та­коў» на ву­лі­цы Сур­га­на­ва ў Мін­ску. У гэ­тай май­стэр­ні пра­цуе ўся ды­нас­тыя — Да­ша, Ка­ця­ры­на, іх та­та Ва­сіль Фё­да­ра­віч Су­ма­раў, кож­ны ў свой час або дзень тыд­ня. Так вы­ра­шы­лі раз­ам, каб не за­мі­наць ад­но ад­на­му. Пра­сто­ра тут «на­мо­ле­ная»... Ба­ць­ка ся­мей­ства, праў­да, бо­ль­шасць ча­су пра­цуе на пле­нэ­ры, на ле­ціш­чы ў Астра­шыц­кім Га­рад­ку, дзе ба­зу­юцца лет­нія рэ­зі­дэн­цыі мно­гіх бе­ла­рус­кіх аўта­раў. Дый са­ма Дар’я ба­віць там з сям’ёй кож­нае ле­та. Гэ­та яе «за­ла­ты» час, бо, як яна сцвяр­джае, без на­ту­ры ня­ма нат­хнен­ня. Асця­рож­на за­пыт­ваю: «А як вы бу­ду­еце ста­сун­кі з ба­ць­кам-мас­та­ком?» У ад­каз чую, што без та­та­вых па­ра­даў амаль не аб­ыхо­дзіц­ца, але пе­ра­важ­на та­ды, ка­лі кар­ці­на ўжо за­вер­ша­ная. Ва­сіль Фё­да­ра­віч хва­ліць кож­ны чар­го­вы твор да­чкі і пры гэ­тым не за­бы­вае да­даць: «На­ступ­ная кар­ці­на бу­дзе леп­шай». Ад­но­сі­ны, та­кім чы­нам, за­ста­юцца пед­ага­гіч­ны­мі.

Ка­лі сёс­тры Дар’я і Ка­ця бы­лі зу­сім ма­лы­мі, іх уво­дзі­на­мі ў твор­часць за­йма­ла­ся ма­ма. Атры­маў­шы пляц пад ле­ціш­ча, сям’я ма­руд­на за­йма­ла­ся яго ўпа­рад­ка­ван­нем. «Та­та на пра­цы, а мы з ма­лы­мі доч­ка­мі шы­бу­ем у лес, у поле, на рэ­чку... Збі­ра­ем зёл­кі, ро­бім бу­ке­ты, што на­ват вы­сах­лы­мі, ужо ўзім­ку, це­шы­лі во­ка, упры­гож­ва­лі ся­мей­нае жыт­ло, — ка­жа На­тал­ля Іва­наў­на Су­ма­ра­ва. — Дзяў­ча­ты вы­рас­лі на пры­ро­дзе. Ста­рэй­шая Дар’я ў дзі­ця­чых гу­ль­нях і за­нят­ках за­ўсё­ды бы­ла лі­да­рам, ма­лод­шая Ка­ця цяг­ну­ла­ся за ёй, імкну­ла­ся не сас­ту­паць. Гэ­так і ў ма­ля­ван­ні, да яко­га ма­лы­мі яны да­лу­чы­лі­ся на­ту­ра­ль­на, без та­та­ва­га ўплы­ву, бо той увесь час быў моц­на за­ня­ты ў сла­ву­тай сту­дыі, што ства­рыў у Мін­ску пры Па­ла­цы ку­ль­ту­ры на Кам­во­ль­ным кам­бі­на­це. У ёй, як вя­до­ма, Су­ма­раў вы­га­да­ваў не ад­но па­ка­лен­не ця­пер вя­до­мых бе­ла­рус­кіх мас­та­коў. Ка­ця і Да­ша вы­зна­ча­лі­ся пра­ца­ві­тас­цю і ўлю­бё­нас­цю ў ма­ля­ван­не. Ка­лі ж я ўба­чы­ла, што ў іх “пра­рэз­ва­ецца” што­сь­ці на­сам­рэч па-мас­тац­ку вар­тас­нае, уз­яла ма­ле­нь­кіх за руч­кі і па­вя­ла да ба­ць­кі ў яго сту­дыю». Ва­сіль Фё­да­ра­віч ухва­ліў па­чат­ко­выя мас­тац­кія опу­сы і стаў сур’ёзна за­ймац­ца твор­чым вы­ха­ван­нем да­чок. Пры­му­шаць да пра­цы не бы­ло па­трэ­бы, да­стат­ко­ва раз­умна і па­сля­доў­на скі­роў­ваць твор­чы імпэт. У вы­ні­ку Дар’я і Ка­ця­ры­на бы­лі доб­ра пад­рых­та­ва­ныя для па­ступ­лен­ня спа­чат­ку ў ка­ледж мас­тац­т­ваў імя Ахрэм­чы­ка, да­лей — у Бе­ла­рус­кую дзяр­жаў­ную ака­дэ­мію мас­тац­тваў.

На за­кан­чэн­не ка­ле­джа Дар’я на­пі­са­ла дып­лом­ную кар­ці­ну «Ма­літ­ва». Гэ­та да­во­лі скла­да­ная, шмат­фі­гур­ная кам­па­зі­цыя-сю­жэт хра­ма­вай ма­літ­вы. «Усё про­ста, — тлу­ма­чыць Да­ша, — за­ўсё­ды лі­чы­ла і лі­чу ся­бе вер­ні­цай, так­са­ма як і мой муж, Вік­тар Ко­пач. Мы вен­ча­ныя. Усе нашы трое дзя­цей наведвалі ня­дзе­ль­ную школ­ку».

Па­ча­так твор­чай дзей­нас­ці Дар’і звя­за­ны з по­шу­ка­мі ў тэ­ма­тыч­най кар­ці­не і парт­рэт­ным мас­тац­тве. Яна аўтар­ка шэ­ра­гу тэ­ма­тыч­ных кам­па­зі­цый. Гэ­та «Ле­ген­да» — дзе, апра­ча ад­мет­на­га сю­жэ­та ўклен­ча­на­га ў ма­літ­ве Хрыс­та, ураж­вае фан­тас­ма­га­рыч­нае на­чное асвят­лен­не ўсёй пра­сто­ры, пад­обна да ме­ся­цо­вых ма­ля­ва­нак з за­м­ка­мі Язэ­па Драз­до­ві­ча. По­ўнае сім­во­лі­кі па­лат­но «Пе­ра­ход» і кар­ці­на пра са­мот­на­га ван­дроў­ні­ка —«Шлях» (1998), дзе ад­чу­ва­ль­ныя ці то фі­зіч­ныя, ці ме­та­фі­зіч­ныя ста­ны-пе­ра­хо­ды ча­ла­ве­ка з цем­ры ў свят­ло і на­адва­рот...

Дар’я яскра­ва пра­яўля­ла і та­лент парт­рэ­тыс­ткі. Адзін за ад­ным мас­тач­ка ства­рае шмат­лі­кія жы­ва­піс­ныя парт­рэ­ты і вір­ту­озныя, са­ма­дас­тат­ко­выя па інды­ві­ду­аль­на-ха­рак­тар­най мас­тац­кай вар­тас­ці парт­рэт­ныя ма­люн­кі. Алоў­ка­вы парт­рэт мат­чы­най сяс­тры по­ўны ўнут­ра­най ды­на­мі­кі і на­пру­гі. Не менш вы­раз­ны парт­рэт сяб­ра сям’і Су­ма­ра­вых, бе­ла­рус­ка­га мас­та­ка ста­рэй­ша­га па­ка­лен­ня Кі­ма Шас­тоў­ска­га. Гэ­та воб­раз ча­ла­ве­ка з моц­ным ха­рак­та­рам і лі­рыч­ным ла­дам мыс­лен­ня.

Раз­на­стай­ныя мас­тац­кія по­шу­кі ві­да­воч­на бы­лі на­блі­жэн­нем да тэ­мы жан­чы­ны, жан­чы­ны-ма­ці. Рас­па­ча­ла­ся гэ­тая лі­нія сю­жэ­та­мі пра ка­хан­не на­па­чат­ку 2000-х. «Ліст» — па­ўна­вар­тас­ная тэ­ма­тыч­ная кам­па­зі­цыя, дзе ко­ле­ра­выя кан­трас­ты ства­ра­юць дух та­ямні­час­ці, дзе ра­ман­ты­за­ва­ная по­стаць дзяў­чы­ны ў пры­го­жай да­ўгой су­кен­цы — бы пры­від з цу­доў­най каз­кі. З іншых вя­до­мых прац гэ­та­га кі­рун­ку вы­со­кім маг­не­тыз­мам надзе­ле­на жы­ва­піс­ная кам­па­зі­цыя «Свет­лая ра­ні­ца». Гэ­та сво­еа­саб­лі­вы аўта­пар­т­рэт мас­тач­кі, по­ўны ха­рас­тва ўра­жан­няў і эмо­цый. На­сы­ча­на ўнут­ра­ным свя­чэн­нем тэ­ма­тыч­ная кар­ці­на «Свет­лы дзень». Там, дзе апо­вед пра дзя­цей і па­чуц­ці ма­ця­рын­ства, у мас­тач­кі — усё то­ль­кі свет­лае, то­ль­кі цёп­лае, то­ль­кі ра­дас­нае. І яно та­кое на­ту­ра­ль­нае і ўсе­аб’ёмнае, ні­бы гэ­та і не ­ру­кат­вор­ны сю­жэт Дар’і Су­ма­ра­вай-Ко­пач, а кар­цін­ка з жыц­ця. Пад­обнае ўра­жан­не я ад­чу­ва­ла, ка­лі пер­шы раз па­ба­чы­ла «Ма­хі на бал­ко­не» Гоі. Яна экс­па­на­ва­ла­ся ад­на ў не­вя­лі­кай вы­ста­вач­най за­ле і пра­ме­ні­ла не­звы­чай­нае свят­ло і віб­ра­цыю ко­ле­раў.

Дар’я — мас­тач­ка вя­до­мая ў кра­іне, пра­вя­ла шэ­раг пер­са­на­ль­ных вы­стаў, удзель­­ні­ча­ла ў між­на­род­ных пле­нэ­рах, ад­нак твор­чая гра­ма­да ўспры­мае яе пе­ра­важ­на як май­стры­ню квет­ка­ва­га на­цюр­мор­та. Спра­бую знай­сці ад­каз...

Мас­тач­цы-кве­тач­ні­цы — збо­ль­ша­га так мож­на ха­рак­та­ры­за­ваць на­ро­бак Дар’і Су­ма­ра­вай-Ко­пач апош­ня­га дзя­сят­ку год — скла­да­на быць ары­гі­на­ль­най і за­й­мець улас­ны твар. Як гэ­та ёй уда­ецца, ды не то­ль­кі ў кан­тэк­сце твор­час­ці ма­ла­до­га па­ка­лен­ня кра­іны, але і ў ася­род­ку кла­сі­каў айчын­на­га жы­ва­пі­су ХХ — па­чат­ку ХХІ ста­год­дзяў, пы­тан­не не з про­стых. Квет­ка­выя на­цюр­мор­ты Дар’і вы­раз­на ад­роз­ні­ва­юцца ад прэ­зен­та­тыў­на-этніч­ных на­цюр­мор­таў Ула­дзі­мі­ра Ха­да­ро­ві­ча, эле­ган­т­ных свец­кіх бу­ке­таў Ле­ані­да Шча­мя­лё­ва, імпрэ­сі­яніс­тыч­ных кам­па­зі­цый Ма­рыі Іса­ёнак, ура­чыс­та-ве­ліч­ных кве­так Свят­ла­ны Кат­ко­вай, этна­са­цы­яль­ных па­ста­но­вак Ула­дзі­мі­ра Ко­жу­ха — пры­кла­ды сты­ліс­тыч­ных і сэн­са­ва-тэ­ма­тыч­ных ад­роз­нен­няў мож­на пры­во­дзіць да бяс­кон­цас­ці, усе яны ма­юць ві­да­воч­ныя ад­мет­нас­ці гэ­тых не­су­па­дзен­няў. Пэў­нае су­гуч­ча мож­на ўба­чыць з квет­ка­вы­мі бу­ке­та­мі ма­ла­дзе­чан­скай мас­тач­кі мі­ну­ла­га ста­год­дзя Ядві­гі Ра­дзя­лоў­скай. Тая ж уз­ру­ша­ная пра­нік­нё­насць воб­ра­за­мі, вы­тан­ча­ная па­эзія ка­ла­рыс­ты­кі і кам­па­зі­цый­на-пля­ма­вых вы­ра­шэн­няў і... пры­сут­насць не­спас­ці­галь­­на­га арыс­так­ра­тыз­му ў інтэр­прэ­та­цы­ях про­ста­га. Пры гэ­тым «квет­ка­выя сус­ве­ты» аб­едзвюх мас­та­чак бліз­кія ў пер­шую чар­гу ду­хоў­на. Ма­быць, пэў­ным аб­агаў­лен­нем све­ту пры­ро­ды, да­лі­кат­нас­цю до­ты­каў і пра­нік­нен­ня ў яго, вы­со­кай унут­ра­на-спру­жын­най энер­ге­ты­кай па­чуц­ця, вы­ка­за­на­га яскра­ва-інды­ві­ду­аль­на ў кож­най кам­па­зі­цыі. А яшчэ не­ве­ра­год­най тон­кас­цю і ку­ль­ту­рай жы­ва­пі­су.

«Я ве­ль­мі люб­лю квет­кі, — рас­па­вя­дае Дар’я, — з аса­ло­дай іх збі­раю ў бу­ке­ты, по­тым з за­да­ва­ль­нен­нем пі­шу. Асаб­лі­ва — ва­лош­кі. Мне зда­ецца, квет­кі лю­біць кож­ная жан­чы­на. Для мя­не ж гэ­та са­ма­каш­тоў­ная з’ява пры­ро­ды. Да та­го ж кве­тач­ны свет на­тхняе на твор­часць і моц­на ўзды­мае на­строй». Да­ша да­тклі­ва падзя­ляе іх па ві­дах: «Па­ля­выя квет­кі бо­льш пяш­чот­ныя і існу­юць як бы са­мі ў са­бе, у сва­ім унут­ра­ным сус­ве­це. Та­му яны бо­лей без­аба­рон­ныя. Са­до­выя ж — ура­чыс­тыя, прэ­зен­та­бе­ль­ныя, эфек­тныя. У гэ­тым іх аса­бо­вая пры­ваб­насць. Але яны як бы вы­хва­ля­юцца сва­ім ха­рас­твом, і гэ­та так­са­ма ад­мет­насць». Упа­да­баць тыя ці іншыя квет­кі для чар­го­ва­га на­цюр­мор­та — то­ль­кі ма­лая час­тка пра­цы над кар­ці­най. Бо­льш скла­да­на склас­ці ад­мыс­ло­вую, ары­гі­на­ль­ную бу­кет­ную кам­па­зі­цыю. Ня­рэд­ка да яе да­лу­ча­юцца ся­мей­ныя — ма­ці, сяс­тра, та­та. Усе з ра­дас­цю, а з най­бо­ль­шым імпэ­там Ва­сіль Фё­да­ра­віч, бо ён у гэ­тым надзвы­чай­ны май­стар. Ні­бы­та мас­тач­цы пра­па­ну­ецца на но­вым эма­цый­ным уз­роў­ні спа­знаць і за­сво­іць чар­го­вы ўрок ха­рас­тва. Тут трэ­ба быць асця­рож­ным і аку­рат­ным, каб не па­ру­шыць та­ямні­цу і гар­мо­нію энер­гіі ко­ле­раў, вы­тан­ча­най плас­ты­кі лі­ній у іх спля­цен­нях і ўза­емас­па­лу­чэн­нях.

Як ні дзіў­на, на­стра­ёвас­цю, фа­бу­лай вы­яўлен­чай мо­вы кве­тач­ныя сю­жэ­ты ў твор­час­ці Дар’і да­во­лі раз­на­стай­ныя. Ёсць ко­ле­ра­ва шчы­ль­ныя, энер­ге­тыч­ныя — з яскра­ва вы­ра­жа­ны­мі дэ­ка­ра­тыў­ны­мі тэн­дэн­цы­ямі жы­ва­пі­су: «Ка­ра­год» (2004), «Бэз. Вяс­на» (2013), «Квет­кі ле­та» (2008), «Пі­во­ні» (2013), «Свя­точ­ны на­строй» (2013), «Ка­лей­дас­коп» (2013), «Лі­леі» (2013), «Лет­ні на­строй» (2013), «Ве­ра­сень» (2013), «Бэз» (2013). За­ўсё­ды гэ­та на­цюр­мор­ты з са­до­вых кве­так. І тут пры­гад­ваю, як мас­тач­ка ка­за­ла, што квет­кі са­мі «дык­ту­юць», як іх пі­саць, як рас­стаў­ляць па бу­ке­тах. І па­вод­ле Да­шы­най ха­рак­та­рыс­ты­цы са­до­ва­га ха­рас­тва, гэ­тым прад­стаў­ні­цам пры­ро­ды бо­лей улас­ці­ва са­ма­лю­ба­ван­не і вы­хва­лен­не сва­ёй вы­раз­най пры­га­жос­цю. Ад­сюль і фар­бы — яркія, зыч­ныя — та­кія, што ад­ра­зу за­ва­лод­ва­юць пра­сто­рай. Але ні­ко­лі і ў гэ­тым шэ­ра­гу кар­цін не сус­трэ­нем стра­ка­тас­ці і збян­тэ­жа­най кам­па­зі­цыі ды плас­ты­кі мо­вы. Як за­ўсё­ды ў твор­час­ці мас­тач­кі, тут пан­уе эле­ган­тная ко­ле­ра­вая пра­мо­ва, кры­ху пры­глу­ша­ная, не вы­стаў­ле­ная па­пе­ра­дзе па­чуц­цё­вас­ці, са­ма­дас­тат­ко­вас­ці. Ся­род ад­мет­ных прац кар­ці­на «Antik» (2013). Тэ­ма шэ­дэў­раў антыч­нас­ці — ку­ль­та­вая ў мас­тац­тве Су­ма­ра­вых. Яе шту­дзі­ра­ва­лі, ёю за­хап­ля­лі­ся, ад яе ад­штур­хоў­ва­лі­ся ў твор­чых по­шу­ках. Не пра­мі­ну­ла гэ­та­га шля­ху і Дар’я. Яе пра­ца вы­тан­ча­на і не­на­вяз­лі­ва ад­сы­лае нас да ўзо­раў антыч­нас­ці, што вы­сту­па­юць мі­ла­гуч­ным фо­нам для ма­ты­ваў рэ­аль­нас­ці, на­стро­яў сён­няш­ня­га дня ў воб­ра­зах ла­зы ві­наг­ра­ду і бу­ке­ці­ка со­неч­на-яскра­вых кве­так у ба­ка­ле. Мас­тач­ка пра­па­нуе гле­да­чу сво­еа­саб­лі­вую пры­тчу пра пра­ўду і ўро­кі жыц­ця, пра ад­веч­ныя ісці­ны. Ка­лі ўгля­дзец­ца, мы за­ўва­жым на пер­шым пла­не раз­гор­ну­тую кні­гу. Яна ні­бы і не­прык­мет­ная, не кі­да­ецца ў во­чы. Тым не менш яе пры­сут­насць пра мно­гае свед­чыць. Мы па­чы­на­ем раз­умець, што на яе ста­рон­ках тэк­сты пра антыч­насць, пра ве­лі­зар­ныя зда­быт­кі вя­лі­кай ку­ль­ту­ры, на грун­це якой па­ўста­ла цы­ві­лі­за­цыя. Ка­ва­лак ба­рэ­ль­ефа антыч­най плас­ты­кі на за­днім пла­не кам­па­зі­цыі — ні­бы сон з да­лё­кай мі­нуў­шчы­ны. На­ват сім­ва­ліч­ная га­лін­ка ві­наг­рад­най ла­зы, што пе­ра­ся­кае кам­па­зі­цыю па дыя­га­на­лі, не мае сап­раў­днай энер­гіі. То­ль­кі пыр­скі ко­ле­раў кве­так у ба­ка­ле по­бач, яркія і жыц­ця­дай­ныя, свед­чаць: жыц­цё пра­цяг­ва­ецца.

Іншая «раз­мо­ва ко­ле­раў» — у сю­жэ­тах з па­ля­вы­мі крас­ка­мі. Там па­ўсюд­на пяш­чо­та, апо­вед пра ча­роў­насць — тое, ча­го не спаз­наць роз­умам, то­ль­кі сэр­цам... Тон­кая і муд­ра­ге­ліс­тая віб­ра­цыя стром­кіх лі­ній і со­неч­на-зі­хат­лі­вых па­мкнен­няў свят­ла і ко­ле­раў, якія бліз­кія ру­хам шчым­лі­вых, час­та ледзь улоў­ных лі­рыч­ных на­стро­яў ча­ла­ве­чай ду­шы... Гэ­та пра­цы ня­даў­ня­га ча­су: «Чэр­вень», «На­цюр­морт з гры­ба­мі і слі­ма­ка­мі», «Квет­кі», «Пер­шыя квет­кі», «Ва­лош­кі», «Лет­няя ма­ль­ва», «Рах­ма­ныя квет­кі». Крас­кі з кар­цін Дар’і ўва­саб­ля­юць шы­ры­ню яе ду­хоў­ных па­мкнен­няў. У ка­ра­леў­стве іх ча­раў­ніц­тва ёй во­ль­на ды­ха­ецца і доб­ра са­ма­па­чу­ва­ецца. З гэ­тых па­лот­наў пра­ме­ніц­ца аса­біс­тая фі­ла­со­фія жыц­ця. Улю­бё­ныя ва­лош­кі пра­ніз­лі­вай зыч­нас­цю сі­не­чы ўзба­га­ча­юць ко­ле­ра­вую му­зы­ку ба­га­тых бу­ке­таў, рас­стаў­ля­юць акцэн­ты, пры­ўно­сяць нот­ку апты­міз­му. Яны са­ма­дас­тат­ко­ва і па­ўна­вар­тас­на існу­юць і ў інды­ві­ду­аль­ных бу­ке­тах, дзе на­гад­ва­юць вы­бух за­хап­лен­ня і пяш­чо­ты ад­на­час­на. Не ад­ной­чы мас­тач­ка па­ўта­ра­ла гэ­ты сю­жэт, які ў пэў­ным сэн­се мож­на на­зваць сім­ва­лам яе ду­шы або твор­чым брэн­дам ад­ной з яскра­вых прад­стаў­ніц ды­нас­тыі Су­ма­ра­вых — Дар’і Су­ма­ра­вай-Ко­пач.

Лёг­ка за­ўва­жыць, што мно­гія тво­ры, на­цюр­мор­ты ці кра­яві­ды мас­тач­ка па­зна­чае по­ра­мі го­да. Кас­трыч­нік, ве­ра­сень, чэр­вень... Ве­ра­год­на, у гэ­тай фор­ме мас­тац­ка­га са­ма­вы­яўлен­ня Да­ша най­бо­лей на­блі­жа­на ад­люс­троў­вае тон­кія віб­ра­цыі ка­ла­ры­таў се­зон­ных ста­наў пры­ро­ды. Асця­рож­ныя, чул­лі­выя на­зі­ран­ні за іх пе­ра­па­да­мі, пе­ра­лі­ва­мі, пе­ра­хо­да­мі ўва­саб­ля­юцца на па­лот­нах «Над воз­ерам», «По­ўня», «Кас­трыч­нік», «Пер­шая зе­ля­ні­на», «Вяс­на ў Ло­шыц­кім па­рку», «Кас­трыч­нік». Ко­ле­ра­ва-плас­тыч­ныя ўва­саб­лен­ні вы­раз­ныя, ад­мет­ныя, ха­рак­тар­ныя. Хто яшчэ ў мас­тац­тве Бе­ла­ру­сі гэ­так уваж­лі­ва і ад­мет­на люс­тра­ваў пе­ра­хо­ды пры­ро­ды? Ка­неш­не ж, кла­сік Бя­лы­ніц­кі-Бі­ру­ля. Тут яму ня­ма роў­ных. Ві­таль Цвір­ка — ма­эстра жы­ва­пі­су мог ува­со­біць і не­паў­тор­ную ка­ла­рыс­ты­ку та­го ці інша­га рэ­гі­ёна кра­іны. У гэ­ты па­чэс­ны шэ­раг ка­ла­рыс­таў ста­но­віц­ца і Дар’я. Кра­явід­ныя пра­цы не са­мая вя­лі­кая дзя­лян­ка яе мас­тац­кай дзей­нас­ці, але ве­ль­мі пер­спек­тыў­ная.

Кра­явід, на­цюр­морт, парт­рэт, тэ­ма­тыч­ны твор — па­ўсюль са­ма­вы­яўлен­не праз пе­ра­жы­тае і ад­чу­тае, уз­ятае не­пас­рэд­на з жыц­ця і пры­ро­ды, у якой вы­рас­ла, з якой уваб­ра­ла ў свя­до­масць кас­ма­го­нію бе­ла­ру­са, бліз­кую твор­час­ці сла­ву­тай інсіт­ні­цы Але­не Кіш. Дар’я да­ўно ад­кры­ла для ся­бе фе­но­мен гэ­тай на­род­най мас­тач­кі і за­ча­ра­ва­ла­ся ёю на ўсё жыц­цё, а ў 1996 го­дзе на­пі­са­ла кар­ці­ну «Пры­свя­чэн­не Але­не Кіш». Сціп­лая па па­ме­рах кам­па­зі­цыя дзіў­ным чы­нам суб­лі­ма­ва­ла ў са­бе мі­фа­ла­ге­му жыц­ця і твор­час­ці на­род­най май­стры­ні. На тыя ча­сы яшчэ зу­сім юная Да­ша Су­ма­ра­ва рас­паз­на­ла ўні­ка­ль­ную фор­му­лу май­стэр­ства сва­ёй ге­ра­іні і са­ма, праз вер­насць Бос­ка­му Па­клі­кан­ню, пад­оўжы­ла ня­прос­ты шлях, по­ўны шчы­рас­ці і ад­кры­тас­ці.

Таццяна МАРКАВЕЦ-ГАРАНСКАЯ