З Ватыкана — у Мінск

№ 12 (405) 01.12.2016 - 30.12.2016 г

«Свет ня­бес­ны на зям­лі» ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі
Вы­ста­ва бе­ла­рус­кіх аб­ра­зоў і ўжыт­ко­ва­га цар­коў­на­га мас­тац­тва — па­шы­ра­ны ва­ры­янт экс­па­зі­цыі, што з 18 мая па 25 лі­пе­ня дэ­ман­стра­ва­ла­ся ў за­лах му­зе­яў Ва­ты­ка­на. Па­этыч­ную на­зву пры­ду­маў су­пра­цоў­нік ад­дзе­ла Аляк­сандр Яра­шэ­віч, для яко­га, на жаль, гэ­ты пра­ект стаў­ся апош­нім.

Рас­каз­вае ку­ра­тар аб­одвух падзей, у Ры­ме і ў Мін­ску, мас­тац­тваз­наў­ца і кі­раў­ні­ца ад­дзе­ла Але­на Кар­пен­ка.

— Ідэя пры­вез­ці бе­ла­рус­кія аб­ра­зы ў Ва­ты­кан уз­нік­ла ў ды­рэк­та­ра Ула­дзі­мі­ра Пра­кап­цо­ва га­ды 3-4 та­му на­зад. У Ва­ты­кан­скай Пі­на­ка­тэ­цы мы па­ка­за­лі 33 тво­ры ХVІ—ХІХ ста­год­дзяў з фон­даў на­ша­га му­зея і два аб­ра­зы су­час­на­га іка­на­піс­ца Андрэя Жа­ра­ва з май­стэр­ні Мін­ска­га епар­хі­яль­на­га ўпраў­лен­ня. Ужо та­ды бы­ло вы­ра­ша­на прад­ста­віць тую ж экс­па­зі­цыю ў па­шы­ра­ным скла­дзе ў на­шай ста­лі­цы. Мін­скі пра­ект «Свет ня­бес­ны на зям­лі» скла­да­ецца з не­ка­ль­кіх час­так. Ад­на з іх — тво­ры ХVІ—ХХ ста­год­дзяў з на­шых ка­лек­цый. Дру­гая — рэ­стаў­ра­цый­ная час­тка, 18 мас­тац­кіх аб’ектаў у пра­цэ­се ад­на­ўлен­ня, над які­мі апош­ні год пра­ца­ва­лі рэ­стаў­ра­та­ры му­зея (у вы­ні­ку су­пра­цоў­ніц­тва з’яві­ла­ся маг­чы­масць атры­маць для іх ста­жы­роў­кі ў Ры­ме). Трэ­цяя час­тка — 16 ра­бот су­час­ных іка­на­піс­цаў з май­стэр­няў Ку­цей­на (Орша), Са­бо­ра Усіх Свя­тых і Епар­хі­яль­на­га ўпраў­лен­ня ў Мін­ску.

Ся­род тво­раў з на­шых фон­даў ёсць по­мні­кі, што дэ­ман­стру­юцца ўпер­шы­ню: апос­та­льс­кі чын з кас­цё­ла св. Бры­гі­ты (Грод­на) ся­рэ­дзі­ны ХVІІ ста­год­дзя, а так­са­ма ўні­ка­ль­ны арнат з фраг­мен­там тка­на­га по­яса га­ра­дзен­скай ма­ну­фак­ту­ры Анто­нія Ты­зен­гаў­за. Упер­шы­ню па­каз­ва­ем на­прас­то­ль­ны крыж 1636 го­да з да­рчым над­пі­сам з Не­ка­сец­ка Мін­скай воб­лас­ці. На­яўнасць пры­вяз­кі экс­па­на­таў да кан­крэт­ных асоб або кар­па­ра­цый — ад­мет­ная ры­са пад­бо­ру прац на вы­ста­ву. На­прас­то­ль­ны крыж 1806 го­да ахвя­ра­ва­ны ў слуц­кую Мі­хай­лаў­скую цар­кву. На­рэш­це, шэ­дэўр з іка­нас­та­са Жы­ро­віц­кай цар­квы — воб­раз Жы­ро­віц­кай Бо­жай ма­ці, які з’явіў­ся на дрэ­ве, з біс­ку­па­мі пе­рад ёй, фак­тыч­на не іко­на, а па сты­ліс­ты­цы ўжо алтар­ная кар­ці­на, з над­пі­са­мі ла­ці­ні­цай, а ўні­зе — кі­ры­лі­цай (за «ад­пуш­чэн­не гра­хоў» ахвя­ра­даў­цаў аб­ра­за ў храм).

Маг­чы­ма ўпер­шы­ню мы экс­па­ну­ем раз­ам ком­плек­сы тво­раў роз­ных кан­фе­сій — пра­вас­лаў­най, ка­та­ліц­кай, уні­яцкай, што асаб­лі­ва ўра­зі­ла на­шых ка­лег у Ва­ты­ка­не.

Ці цяж­ка бы­ло да­мо­віц­ца на пра­вя­дзен­не вы­ста­вы ў ста­рэй­шым у све­це Ва­ты­кан­скім му­зеі?

— Ве­ль­мі. Ва­ты­кан уво­гу­ле не пра­кты­куе пры­маць экс­па­на­ты з іншых ка­лек­цый. Пе­рад на­мі ў Ры­ме спра­ба­ва­лі вы­ста­віць тво­ры спе­цы­яліс­ты з Ярас­лаў­ска­га му­зея, але яны атры­ма­лі па­мяш­кан­ні ў го­ра­дзе, па-за меж­амі Ва­ты­ка­на. Кі­ева-Пя­чэр­скі му­зей-за­па­вед­нік (Лаў­ра) су­тык­нуў­ся з пра­бле­май вя­лі­кіх стра­хо­вак і бяс­пе­кі. Нам уда­ло­ся раз­мяс­ціць аб­ра­зы не­пас­рэд­на ў Ва­ты­кан­скіх му­зе­ях, дзе­ля ча­го з па­ста­яннай экс­па­зі­цыі з віт­рын зня­лі іка­на­піс­ныя ўзо­ры рым­скай ка­лек­цыі. Мы бы­лі аб­ме­жа­ва­ныя па­ме­рам тых віт­рын, і ўда­ло­ся па­ка­заць толь­кі аб­ра­зы вы­шы­нёй не бо­лей за 60 сан­ты­мет­раў. Та­му ўвесь спектр і раз­на­стай­насць бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва прад­ста­віць бы­ло цяж­ка, але мы пад­абра­лі най­леп­шыя экс­па­на­ты з маг­чы­мых. Вы­стаў­ле­ныя на пры­го­жым зя­лё­ным фо­не ў якас­ных віт­ры­нах, на­шыя мас­тац­кія шэ­дэў­ры, ка­лі мер­ка­ваць па кні­зе вод­гу­каў, вы­клі­ка­лі ў Ры­ме лі­та­ра­ль­на фу­рор.

На мой по­гляд, вы­ключ­най мас­тац­кай якас­цю вы­зна­ча­юцца ме­на­ві­та тво­ры з Жы­ро­віц­ка­га іка­нас­та­са. Мо­жа­це рас­ка­заць пра іх?

— Так, гэ­тыя сем аб­ра­зоў — апра­ча воб­ра­за Бо­жай Ма­ці — фі­гу­ры пра­ро­каў і апос­та­лаў, па­ка­за­ных па чац­вё­ра і па­ра­мі, тра­пі­лі да нас у ка­лек­цыю ў 2009 го­дзе на­ма­ган­ня­мі Аляк­сан­дра Яра­шэ­ві­ча. Гас­па­да­ры ма­нас­ты­ра дэ­ман­та­ва­лі ў 2005-м гэ­ты ўні­ка­ль­ны іка­нас­тас, за­мя­ніў­шы яго су­час­ны­мі ша­ра­го­вы­мі пра­ца­мі ў пра­вас­лаў­ным рус­кім сты­лі. Тое, што Аляк­сандр Ад­ама­віч у той час рых­та­ваў кні­гу «Жы­ро­віц­кі Свя­та-Успен­скі ма­нас­тыр» (Мінск, 2006), па­спры­яла та­му, каб шэ­дэў­ры апы­ну­лі­ся не на смет­ні­ку, а ў му­зеі. З да­па­мо­гай вар­шаў­ска­га да­след­ні­ка Вой­це­ха Ба­бер­ска­га ў ма­нас­тыр­скіх архі­вах, за­ха­ва­ных у Ві­лен­скім уні­вер­сі­тэ­це, знай­шоў­ся кан­тракт 1732—1733 га­доў са сні­ца­ра­мі-ста­ля­ра­мі, якія ра­бі­лі разь­бу іка­нас­та­са, — Пят­ром Пра­лус­кім і Фран­ціш­кам Пры­туц­кім. Спа­дзя­юся, да­лей­шыя по­шу­кі да­зво­ляць вы­свет­ліць і імё­ны жы­ва­піс­цаў.

***

На за­кан­чэн­не рас­па­вя­дзем чы­та­чам вя­лі­кі сак­рэт. Пе­рад ад­крыц­цём мін­скай вы­ста­вы ад­бы­ла­ся прэс-кан­фе­рэн­цыя, дзе пры­сут­ні­чаў прад­стаў­нік Ва­ты­кан­скіх му­зе­яў, за­ха­ва­ль­нік ад­дзе­ла ві­зан­тый­ска­га і ся­рэд­ня­веч­на­га мас­тац­тва Гві­да Кар­ні­ні. На на­ша пы­тан­не, ці га­то­вы Ва­ты­кан да сус­трэч­ных кро­каў у вы­ста­вач­ным аб­ме­не з Мін­скам, сі­нь­ёр Кар­ні­ні за­це­міў, што ён не ўпаў­на­ва­жа­ны вы­ра­шаць пад­обныя пы­тан­ні. Ад­нак у на­шай пры­ват­най гу­тар­цы Але­на Кар­пен­ка па­ве­да­мі­ла: пе­ра­мо­вы вя­дуц­ца, і мож­на з ча­сам ча­каць пры­езду ў На­цы­яна­ль­ны мас­тац­кі не­ка­ль­кіх аб­ра­зоў, тво­раў ужыт­ко­ва­га мас­тац­тва і кар­цін з рым­скіх збо­раў. Да та­го ж на­ла­джа­нае су­пра­цоў­ніц­тва мо­жа па­слу­жыць да­дат­ко­вым фак­та­рам і на па­лі­тыч­ным уз­роў­ні, на­блі­жа­ючы ві­зіт Па­пы Рым­ска­га ў Бе­ла­русь.