Паўтор пройдзенага

№ 12 (405) 01.12.2016 - 30.12.2016 г

Тры­ена­ле ДПМ у Па­ла­цы мас­тац­тва
Кры­ху прэ­тэн­цы­ёзная на­зва трэ­ця­га тры­е­на­ле «FACTUM EST FACTUM» («Што зроб­ле­на, то зроб­ле­на») до­сыць вы­раз­на ад­люс­троў­вае стан, у якім зна­хо­дзіц­ца сён­ня бе­ла­рус­кае дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ное мас­­тац­тва. Так што ж змя­ні­ла­ся ў ім за мі­ну­лыя тры га­ды?

Вы­ні­кам «Бе­лар­тдэ­ко-2013» пры­све­ча­ны мой арты­кул «Тра­ды­цыі без на­ва­тар­ства?» («Мас­тац­тва» №1, 2014), та­му ці­ка­ва па­раў­наць экс­па­зі­цыі двух тры­ена­ле. Сё­лет­няя вы­ста­ва бы­ла до­сыць прад­стаў­ні­чай: гэ­тым раз­ам у ёй удзе­ль­ні­ча­ла на­шмат бо­льш мас­та­коў, ад дэ­бю­тан­таў да вя­до­мых май­строў, што дае вы­зна­ча­ны зрэз айчын­на­га ДПМ. У рам­ках тры­ена­ле бы­лі так­са­ма па­ка­за­ны юбі­лей­ная вы­ста­ва ке­ра­мі­кі На­тал­лі Яўглеў­скай і кан­цэп­ту­аль­ныя пра­екты ў пад­трым­ку іні­цы­яты­вы ААН пад ку­ра­тар­ствам Іры­ны Куз­ня­цо­вай. Мас­тац­кі і тэх­ніч­ны ўзро­вень прад­стаў­ле­ных сё­ле­та тво­раў быў да­во­лі вы­со­кі, што ка­жа пра бо­льш стро­гi ад­бор: пра­ктыч­на не на­зі­ра­ла­ся ві­да­воч­на сла­бых і кі­ча­вых прац. Вер­хні па­верх Па­ла­ца мас­тац­тва быў падзе­ле­ны пе­ра­га­род­ка­мі на бло­кі, у якіх вы­стаў­ля­лі­ся і тэк­стыль, і ке­ра­мі­ка, і шкло, згар­ма­ні­за­ва­ныя па ко­ле­ры і фор­ме. Асоб­ныя ра­бо­ты дэ­ман­стра­ва­лі­ся на пад­стаў­ках на сва­бод­най пра­сто­ры за­лы. За кошт гэ­та­га экс­па­зі­цыя вы­гля­да­ла бо­льш струк­ту­ра­ва­най, чым на мі­ну­лым тры­ена­ле, хоць та­кі пад­ыход вы­явіў і пра­бле­мы. Праз не­ка­то­рую сты­ліс­тыч­ную ад­на­стай­насць тэк­сты­лю, пра які по­йдзе га­вор­ка да­лей, вы­ста­ва пе­ра­тва­ра­ла­ся ў блу­кан­не па ла­бі­рын­це да­во­лі ад­на­ты­по­вых прац, за­мі­на­ючы ў на­леж­най ме­ры аца­ніць са­праў­ды вар­тас­ныя тво­ры. Да­вя­ло­ся пры­й­сці на вы­ста­ву двой­чы, каб склас­ці цэ­ль­нае ўра­жан­не.

На жаль, і сё­ле­та мы не ўба­чы­лі нi ку­ра­тар­скай дум­кі, ні кан­цэп­ту­аль­на­га аб­рам­лен­ня экс­па­зі­цыі, бо кан­ста­та­ван­не фак­ту, на­ту­ра­ль­на, не мо­жа прэ­тэн­да­ваць на зван­не кан­цэп­цыі. Гэ­та асаб­лі­ва кі­да­ла­ся ў во­чы на фо­не раз­меш­ча­най по­бач III Бі­ена­ле «Па­сту­лат» Бе­ла­рус­ка­га са­юза ды­зай­не­раў, што ме­ла, апроч агу­ль­най тэ­мы, ку­ль­тур­ную пра­гра­му з кан­цэр­та­мі, пер­фор­ман­са­мі, лек­цы­ямі. Мож­на пры­вес­ці ў пры­клад і I Ура­льс­кае тры­ена­ле ДПМ, якое пра­хо­дзі­ла пра­ктыч­на ў той жа час у Ека­ця­рын­бур­гу, — ве­ль­мі сур’ёзнае ме­рап­ры­емства між­на­род­на­га маш­та­бу з вя­лі­кай ко­ль­кас­цю дып­ло­маў і на­мі­на­цый, пер­са­на­ль­ных вы­стаў, на­ву­ко­вай кан­фе­рэн­цы­яй пры пад­вя­дзен­ні вы­ні­каў. Ня­гле­дзя­чы на да­во­лі па­фас­ны тэкст прэс-рэ­лі­за, на на­шым тры­ена­ле ад­сут­ні­ча­лі не то­ль­кі пра­гра­ма пра­цы вы­ста­вы, інфар­ма­цый­нае су­пра­ва­джэн­не і рэ­за­нанс у прэ­се, але на­ват і эты­кет­кі на мно­гіх экс­па­на­тах. По­руч з не­ка­то­ры­мі пра­ца­мі ля­жа­лі на­пі­са­ныя ад ру­кі па­пер­кі, і гэ­та праз ты­дзень па­сля ад­крыц­ця. Вы­ста­ва, па­зі­цы­яна­ва­ная як кон­курс, па фак­це пра­ктыч­на не ме­ла на­мі­на­цый і дып­ло­маў. Вя­до­ма, ніх­то не зды­мае ві­ны за пад­обныя не­да­хо­пы з пра­цаў­ні­коў Па­ла­ца мас­тац­тва і кі­раў­ніц­тва БСМ як арга­ні­за­та­раў, ад­нак ці не з’яўля­ецца свед­чан­не пад­обнай не­па­ва­гі не то­ль­кі да гле­да­чоў, але і да са­міх ся­бе пэў­ным сім­пто­мам? За­да­дзім­ся пы­тан­нем: чым, акра­мя ад­бо­ру ра­бот, за­йма­ецца ве­ль­мі прад­стаў­ні­чы па скла­дзе аргка­мі­тэт? У бе­ла­рус­ка­га ўжыт­ко­ва­га мас­тац­тва ёсць усе маг­чы­мас­ці для акту­алі­за­цыі вы­ста­вач­на­га пра­цэ­су — уз­ро­вень ад­ука­цыі, шмат у чым стра­ча­ны на по­стса­вец­кай пра­сто­ры, та­ле­на­ві­тыя май­стры тэк­сты­лю, ке­ра­мі­кі і шкла, ма­са да­ступ­най інфар­ма­цыі. Ня­ма ад­на­го — іні­цы­яты­вы. І жа­дан­ня ра­біць што­сь­ці іншае, апроч як жа­ліц­ца на на­яўныя пра­бле­мы і ча­каць іх ча­роў­на­га вы­ра­шэн­ня.

У экс­па­зі­цыі так­са­ма бы­лі прад­стаў­ле­ны пра­цы з дрэ­ва, ме­та­лу, ску­ры і іх спа­лу­чэн­няў, дэ­ка­ра­тыў­ны рос­піс па тка­ні­не (Пётр Ку­зь­міч, Мі­ка­лай Ку­зь­міч, Ула­дзі­мір Ста­ль­ма­хоў, На­тал­ля Да­вы­до­віч, Яўген Ры­жоў, Эмі­лія Фо­кі­на і іншыя). Ад­нак мае сэнс пад­ра­бяз­ней спы­ніц­ца на мас­тац­кім тэк­сты­лі, які за­ймаў вя­лі­кую час­тку экс­па­зі­цыі, бо пра­цэ­сы, што ад­бы­ва­юцца ў ім, ха­рак­тэр­ныя і для іншых ві­даў пры­клад­ных мас­тац­тваў.

Ад­ной з асаб­лі­вас­цей на­шай тэк­сты­ль­най шко­лы за­ўсё­ды з’яўля­ла­ся за­ха­ван­не на­цы­яна­ль­ных і кла­січ­ных тра­ды­цый. Та­му та­кой пры­кмет­най ста­ла по­ўная ад­сут­насць на вы­ста­ве сю­жэт­на-тэ­ма­тыч­на­га фі­гур­на­га га­бе­ле­на і ві­да­воч­ная пе­ра­ары­ента­цыя бо­ль­шас­ці мас­та­коў на ка­мер­ныя тво­ры для інтэр’еру (хоць та­кіх у гэ­ты раз бы­ло ня­шмат), а так­са­ма на фар­ма­твор­часць у чыс­тым вы­гля­дзе з пе­ра­ва­гай да­во­лі пад­обных «су­час­ных» плас­тыч­ных фор­маў, што ўзы­хо­дзяць яшчэ да ча­соў Баў­хаў­за. Знач­ная час­тка ра­бот зу­сім роз­ных аўта­раў вы­зна­ча­ецца схе­ма­тыз­мам, ад­на­стай­ны­мі пля­ма­мі, па­ло­са­мі і ге­амет­рыч­ны­мі фі­гу­ра­мі, якія ван­дру­юць з пра­цы ў пра­цу. У не­чым гэ­та мож­на па­тлу­ма­чыць стра­тай ма­тэ­ры­яль­най ба­зы, за­каз­ных тэм і за­пат­ра­ба­ван­ня на скла­да­ныя па сэн­сах маш­таб­ныя аб’екты, але пра­ктыч­нае знік­нен­не та­ко­га спо­са­бу твор­ча­га мыс­лен­ня не мо­жа не вы­клі­каць шка­да­ван­ні. Са­вец­кі сю­жэт­ны га­бе­лен вы­лу­чаў­ся вы­со­кай якас­цю вы­ка­нан­ня і змес­ту і мо­жа быць пе­ра­асэн­са­ва­ны ў су­час­ных мас­тац­кіх пра­кты­ках. На­прык­лад, у Мас­кве гэ­ты від ткац­тва пе­ра­жы­вае сап­раў­днае ад­ра­джэн­не. Да­стат­ко­ва ўспом­ніць ра­бо­ты та­кіх вя­до­мых май­строў су­час­най шпа­ле­ры, як Сяр­гей Га­він ці Андрэй Ма­дзе­кін, што па­сля­доў­на раз­ві­ва­юць ме­на­ві­та сю­жэт­на-тэ­ма­тыч­ны кі­ру­нак з да­клад­ным ад­бо­рам вы­раз­ных срод­каў, пра­фе­сі­яна­ліз­мам, іна­ва­цы­ямі пра­сто­ра­ва-плас­тыч­ных воб­ра­заў і ўсвя­дом­ле­ным раз­умен­нем спе­цы­фі­кі ма­тэ­ры­ялу.

У на­шым мас­тац­тве да­ўно на­спе­ла вост­рая па­трэ­ба ў аб­наў­лен­ні плас­тыч­най і сты­ліс­тыч­най па­ра­дыг­мы ДПМ. Не­ль­га бяс­кон­ца за­ймац­ца са­ма­паў­то­ра­мі і цы­та­ван­нем фор­маў і вы­яў, пе­ра­тва­ра­ючы іх у штам­пы і пры гэ­тым на­зы­ва­ючы тра­ды­цы­яй. З інша­га бо­ку — но­вая мо­ва не мае на ўва­зе без­абліч­на­га «асу­час­ні­ван­ня» ў вы­гля­дзе фар­ма­ль­ных экзер­сі­саў. Сён­ня ва ўсім све­це по­шук іншых шля­хоў раз­віц­ця звя­за­ны з асэн­са­ван­нем на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­ры (і асі­мі­ля­цы­яй іншых ку­ль­тур). У га­бе­ле­не ад­ыход ад тра­ды­цыі мае не ве­ль­мі мно­га ва­ры­янтаў. Гэ­та ад­мо­ва ад пра­ма­ву­го­ль­най і плос­кай фор­мы; пра­сто­ра­выя кам­па­зі­цыі; вы­ка­рыс­тан­не і злу­чэн­не раз­ма­ітых, у тым лі­ку ня­ткац­кіх, тэх­нік; аб’­яднан­не ткац­тва з іншы­мі ві­да­мі мас­тац­тва. Ад­нак усе маг­чы­мыя ва­ры­янты ўжо апра­ба­ва­лі­ся ра­ней у роз­ных кра­інах і рэ­гі­ёнах, у пры­ват­нас­ці ў Вен­грыі, Поль­шчы, Пры­бал­ты­цы ў 60—90-я га­ды ХХ ста­год­дзя. На да­дзе­ны мо­мант у гэ­тых кі­рун­ках ня­ма сап­раў­дных пра­ры­ваў і ўда­лых на­ва­цый. Маг­чы­ма, усё ж га­лоў­нае — інды­ві­ду­аль­ны по­чырк твор­цы, адзін­ства пры­ёмаў і змес­ту, а не сту­пень тэх­ніч­най на­віз­ны як са­ма­мэ­та. Су­час­ны га­бе­лен ва ўсёй яго раз­на­стай­нас­ці цал­кам здо­ль­ны пе­рад­аваць скла­да­ныя эмо­цыі, з’явы і акту­аль­ныя пан­яцці і пры гэ­тым быць вы­тка­ным з ужы­ван­нем тра­ды­цый­ных воў­ны і ба­воў­ны па­вод­ле ста­ра­даў­ніх тэх­на­ло­гій. У рам­ках тры­ена­ле-2016, на мой по­гляд, вы­лу­ча­лі­ся ра­бо­ты не­вя­лі­кай ко­ль­кас­ці мас­та­коў, пе­ра­важ­на ста­рэй­ша­га па­ка­лен­ня, якія ма­юць улас­ную ма­не­ру, вы­ка­рыс­тоў­ва­юць тра­ды­цыю не як дог­му ды па-роз­на­му яе інтэр­прэ­ту­юць. Ся­род прац мас­та­коў кла­січ­на­га глад­ка­га ткац­тва мож­на адзна­чыць тон­кі па ад­чу­ван­ні ко­ле­раў па­ліп­ціх «Ча­ты­ры сты­хіі» Ла­ры­сы Гус­та­вай; трып­ціх «Сло­ва за­ста­нец­ца» Га­лі­ны Кры­ваб­лоц­кай, дзе злу­чэн­не мо­ду­ль­най сіс­тэ­мы на­род­на­га ткац­тва з ма­ляў­ні­чы­мі пе­ра­хо­да­мі ко­ле­раў і то­наў з упле­це­ны­мі ў іх лі­та­ра­мі ства­ра­юць ёміс­ты воб­раз; па­этыч­ныя «Ка­са­чы» Люд­мі­лы Пу­цей­ка; па­бу­да­ва­ныя на пе­ра­асэн­са­ван­ні аўтэн­тыч­ных тэх­нік і арна­мен­ты­кі, гра­фіч­ныя па пад­ыхо­дзе тво­ры Алы Не­па­чы­ло­віч і Га­лі­ны Сі­вер­ца­вай.

Кан­цэп­ту­аль­ны і экс­пе­ры­мен­та­ль­ны тэк­стыль у Бе­ла­ру­сі — з’ява но­вая, зна­хо­дзіц­ца ў раз­віц­ці. За­да­чы яго — ства­рэн­не дэ­ка­ра­тыў­ных ці кан­цэп­ту­аль­ных мас­тац­кіх струк­тур, а не про­ста ўты­лі­тар­на­га прад­ме­ту. Бе­ла­рус­кім «tapisserie» на да­дзе­ным эта­пе не ха­пае гнут­кас­ці і шы­ры­ні плас­тыч­ных шу­кан­няў, мас­тац­ка­га сін­тэ­зу. Хоць мно­гія аўта­ры дэ­ман­стру­юць ці­ка­васць да струк­тур­ных, тэх­ніч­ных і дэ­ка­ра­тыў­ных маг­чы­мас­цяў роз­ных ма­тэ­ры­ялаў, ад­нак гэ­тыя экс­пе­ры­мен­ты вы­гля­да­юць час­та про­ста прэ­тэн­цы­ёзна, асаб­лі­ва ка­лі май­стры прэ­тэн­ду­юць на вы­яўлен­не ў тэк­сты­ль­най плас­ты­цы фі­ла­соф­скіх праб­лем. Ся­род тво­раў экс­пе­ры­мен­та­ль­на­га кі­рун­ку хо­чац­ца адзна­чыць тыя, у якіх кан­цэп­цыя бы­ла пе­ра­ка­наў­ча пад­адзе­на праз сін­тэз раз­на­стай­ных мас­тац­кіх ме­та­даў. Ары­гі­­наль­­най за­ду­май, вы­яўле­най ве­ль­мі про­сты­мі срод­ка­мі, пры­цяг­ва­ла інста­ля­цыя вя­до­май ві­цеб­скай твор­цы Свят­ла­ны Ба­ран­коў­скай «Та­та­ва ша­фа»; не­звы­чай­най аўтар­скай тэх­ні­кай «вя­роў­кап­лас­ты­кі» за­пом­ні­ла­ся пра­ца Ма­рыі Раз­умо­віч «Пла­не­ты»; інтэр­прэ­та­цы­яй на­цы­яна­ль­най ко­ле­ра­вай і арна­мен­та­ль­най сім­во­лі­кі ў кам­бі­на­цыі роз­ных ма­тэ­ры­ялаў за­ха­пі­ла інста­ля­цыя Анас­та­сіі Ба­лыш «Чыр­во­ная спад­чы­на». Ці­ка­вую «тэк­стыль­­ную ску­льп­ту­ру» — дып­лом­ны пра­ект «Лі­нія лё­су» — прад­ста­ві­ла Хрыс­ці­на Вы­соц­кая. Ад­крыц­цём для мя­не ста­лі пра­цы Во­ль­гі Рэд­ні­кі­най «Да­рож­ныя на­тат­кі» і «Ван­дроў­ні­кі», у якіх не­ча­ка­нае злу­чэн­не кар­цін­най ра­мы, глад­ка­га ткацт­ва, ня­тка­ных ма­тэ­ры­ялаў і пры­ёмаў, рыт­міч­ны і ды­на­міч­ны рух фор­маў не то­ль­кі над­ава­лі плос­кас­ці пра­сто­ра­вае вы­мя­рэн­не, але і  ства­ра­лі вы­раз­насць вы­яў.

Як і на мі­ну­лым тры­ена­ле, рас­ча­ра­ва­лі не­шмат­лі­кія тво­ры ба­ты­ку, пры тым што гэ­ты від жы­ва­пі­су па тка­ні­не з яго раз­на­стай­ны­мі тэх­ніч­ны­мі і воб­раз­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі здо­ль­ны быць не то­ль­кі дэ­ка­ра­тыў­ным, але ма­ну­мен­та­ль­ным і фі­ла­соф­скім. На­прык­лад, у рас­ійскім ба­ты­ку, які раз­ві­ваў­ся на той жа са­май асно­ве, ёсць та­кія май­стры, як Іры­на Тра­фі­ма­ва, Іван Хар­чэн­ка, Тац­ця­на Шы­хе­ра­ва, што ства­ра­юць у гэ­тай тэх­ні­цы скла­да­ныя, шмат­фі­гур­ныя ра­бо­ты. Тэ­ма­тыч­нае і сю­жэт­нае ко­ла гэ­та­га ві­ду ДПМ у нас па­куль не ідзе да­лей са­мых про­стых аб­страк­тных і квет­ка­вых ма­ты­ваў, бліз­кіх да са­лон­най «гус­таў­шчы­ны». Без­да­кор­на вы­ка­на­ныя і згар­ма­ні­за­ва­ныя па ко­ле­ры тэк­сты­ль­ныя ма­за­ікі Ве­ры Блін­цо­вай і Лю­бо­ві Кі­ры­ла­вай з’яўля­юцца, па сут­нас­ці, па­ўто­рам. Мас­тац­кі ля­мец, но­вы для Бе­ла­ру­сі кі­ру­нак, ве­ль­мі па­пу­ляр­ны ў све­це, пра­ўда, бо­льш у ама­та­раў, чым у пра­фе­сій­ных май­строў. На сён­ня ў ім, акра­мя кла­січ­ных тэх­нік ва­лен­ня, існуе шмат не­звы­чай­ных тэх­на­ла­гіч­ных пры­ёмаў. Вы­ка­рыс­тан­не ма­шын­ных рад­коў і руч­ных шыў­коў, ткац­тва воў­най для ва­лен­ня, спа­лу­чэн­не ва­лен­ня з ла­пі­ка­мі, ску­рай, рад­ком, да­дат­ко­вым фар­ба­ван­нем дае ба­га­тыя маг­чы­мас­ці і не­звы­чай­ныя фак­ту­ры. Плён­ны вы­нік ма­юць за­па­зы­чан­ні і сін­тэз з на­род­ны­мі тра­ды­цы­ямі. Ад­нак усе гэ­тыя на­ва­цыі — ніш­то без за­ду­мы, ідэі, мас­тац­ка­га воб­ра­за. На жаль, та­кі кі­ру­нак у на­шым ДПМ мож­на акрэс­ліць то­ль­кі не­каль­­кі­мі сло­ва­мі: сум­на па фор­ме і ко­ле­ры, тэх­ніч­на не­вы­на­ход­лі­ва. Ма­гу адзна­чыць ад­но ня­кеп­скую тэк­сты­ль­ную інста­ля­цыю Ма­рыі Ба­ры­сен­ка «Блюз», якая спа­да­ба­ла­ся кам­бі­на­цы­яй лям­цу, вы­шыў­кі, рос­пі­су і аплі­ка­цыі, але да ўзроў­ню кан­цэп­ту­аль­най, плас­тыч­най ці тэх­ніч­най на­віз­ны яна ві­да­воч­на не да­цяг­вае.

Як і ў тэк­сты­лі, у бе­ла­рус­кай ке­ра­мі­цы ўзрас­тае ці­ка­васць да плас­тыч­най са­ма­дас­тат­ко­вас­ці, не звя­за­най з уты­лі­тар­ны­мі фун­кцы­ямі. На фар­ма­ван­не акту­аль­най сты­ліс­ты­кі ке­ра­мі­кі ўплы­ва­юць як са­мі тэх­ні­кі гэ­та­га ста­ра­жыт­на­га ві­ду твор­час­ці, так і су­час­нае прад­мет­нае ася­род­дзе, а так­са­ма роз­ныя сты­лі і плы­ні най­ноў­ша­га мас­тац­тва (мі­ні­ма­лізм, сюр­рэ­алізм, аб­страк­цыя, поп-арт і іншыя). На­прык­лад, у ке­ра­мап­лас­ты­цы кі­раў­ні­ка ўні­ка­ль­на­га для на­шай кра­іны між­на­род­на­га пле­нэ­ру «Арт-Жы­жаль» Ва­ле­рыя Кал­ты­гі­на фа­льк­лор­ная ўмоў­насць на­род­най ля­ль­кі спа­лу­ча­ецца з эле­мен­та­мі гра­тэс­ку і аб­страк­тны­мі фор­ма­мі. Па­вод­ле яго мер­ка­ван­ня, сён­ня бе­ла­рус­кая ке­ра­мі­ка ад­чу­вае вос­тры не­да­хоп кры­ты­каў і мас­тац­тваз­наў­цаў, здо­ль­ных асэн­са­ваць і сіс­тэ­ма­ты­за­ваць зме­ны. По­бач з кам­па­зі­цый­най па­лі­ва­най ску­льп­ту­рай па­эты­ка-ра­ман­тыч­на­га (На­тал­ля Яўглеў­ская, Та­ма­ра Ку­ра­чыц­кая), сю­жэт­на-аса­цы­ятыў­на­га (Ва­лян­ці­на Іва­нь­ко­ва, Ва­лян­цін Пры­ешкін, Фа­іна Ха­ме­ніч) кі­рун­каў бы­ло шмат тво­раў, адзна­ча­ных ва­бай да архе­ты­паў як пер­ша­воб­ра­заў ку­ль­ту­ры, да про­стых фор­маў, арха­ічных уз­ораў (Ган­на Чэ­пе­ле­ва, Антон Ці­ха­на­вец, Арцём Ма­чу­льс­кі, Мак­сім Кал­ты­гін, Во­ль­га Ся­маш­ка, Та­ма­ра Ва­сюк...). Дэ­ка­ра­ван­не па­вер­хні стэ­кам, арха­ічная арна­мен­ты­ка, са­ляр­ныя зна­кі спа­лу­ча­юцца з ага­лен­нем вя­лі­ка­ша­мот­най струк­ту­ры, глян­ца­ван­нем, па­лі­ван­ня­мі, дым­лен­нем. Мно­гія аўта­ры экс­пе­ры­мен­ту­юць з іншы­мі ма­тэ­ры­яла­мі — дрэ­вам, шклом, плас­ты­кам, вы­ка­рыс­тоў­ва­юць фо­та i дэ­коль (Іры­на Шчас­ная). Не­звы­чай­ны па воб­раз­ным ува­саб­лен­ні аб’ект з плас­ты­ку і люс­тра­но­га шкла прад­ста­віў Іван Ха­ме­ніч («На­кцюрн»).

Мас­тац­кае шкло вы­лу­ча­ла­ся вы­яўлен­ча-плас­тыч­ны­мі зна­ход­ка­мі, за­сна­ва­ны­мі на роз­ных фі­зіч­ных якас­цях ма­тэ­ры­ялу як кры­ні­цы фор­маў­тва­рэн­ня. З без­да­кор­ны­мі кла­січ­ны­мі фор­ма­мі глад­ка­га шкла пры­зна­ных май­стрынь Тац­ця­ны Ма­лы­ша­вай і Во­ль­гі Са­зы­кі­най кан­трас­та­ва­лі мі­ні­ма­ліс­тыч­ныя аб’екты Ган­ны Аляк­сей­чык («Штыль»), вос­трыя, як аскеп­кі лё­ду, вы­тан­ча­ныя ску­льп­ту­ры з тон­кіх ліс­тоў шкла Жан­ны Ма­ро­за­вай («Лад­дзя» і «Па­па­раць-квет­ка»). Ця­ку­часць рас­плаў­ле­на­га шкла ста­ла­ся асно­вай мас­тац­кай воб­раз­нас­ці ў Па­лі­ны Пра­хар­чук, Анас­та­сіі Ка­лін­скай, злу­чы­ла­ся ва ўза­ема­дзе­янні з ме­та­лам у Ве­ра­ні­кі Віт­коў­скай («Во­сень на шкле»).

Сён­ня ў све­це ці­ка­васць да дэ­ка­ра­тыў­на­га мас­тац­тва, да ру­кат­вор­час­ці як ні­ко­лі вя­лі­кая. Ад­крыц­ці ў воб­лас­ці тэх­на­ло­гій, актыў­нае ўка­ра­нен­не мед­ыйных маг­чы­мас­цей, інфар­ма­цый­нае на­сы­чэн­не да­юць мнос­тва ідэй і срод­каў для іна­ва­цый як твор­цам, так і экс­па­зі­цы­яне­рам. У раз­віц­ці дэ­ка­ра­тыў­на­га мас­тац­тва (і бе­ла­рус­кае не вы­клю­чэн­не) доб­ра вя­до­мы сво­еа­саб­лі­вы «эфект ад­штур­хван­ня», што да­па­ма­гае пе­ра­адо­лець уплыў па­пя­рэд­ня­га сты­ліс­тыч­на­га пе­ры­яду, уні­фі­ка­цыю фор­маў і гус­таў. Але, з інша­га бо­ку, ме­на­ві­та тра­ды­цыі, у якіх на­за­паш­ва­ецца дос­вед не­ка­ль­кіх па­ка­лен­няў, і ства­ра­юць той уз­ро­вень раз­віц­ця, ад­куль па­чы­на­юцца на­ва­тар­скія по­шу­кі, ня­хай па­куль не да­ска­на­лыя ў сва­ім ува­саб­лен­ні.

Марына ЭРЭНБУРГ