Рэабілітацыя жанру

№ 12 (405) 01.12.2016 - 30.12.2016 г

Фес­ты­валь аўстрый­ска­га кі­но ў Мін­ску
Мі­ха­эль Ха­не­ке і Уль­рых Зайдль — імё­ны рэ­жы­сё­раў, якія ўзні­ка­юць, ка­лі за­хо­дзіць га­вор­ка пра аўстрый­скі кі­не­ма­тог­раф. Між тым су­час­нае кі­но Аўстрыі мо­жа па­хва­ліц­ца не то­ль­кі тво­ра­мі гэ­тых ты­ту­ла­ва­ных май­строў і моц­най шко­лай кі­на­экспе­ры­мен­таў, але і жан­ра­вы­мі фі­ль­ма­мі, здо­ль­ны­мі ў са­май не­ча­ка­най ма­не­ры рас­па­вес­ці пра кра­іну з ба­га­тым мі­ну­лым.

Аку­рат та­кая маг­чы­масць бы­ла прад­астаў­ле­на бе­ла­рус­ка­му гле­да­чу на Фес­ты­ва­лі аўстрый­ска­га кі­но, які ла­дзіў­ся ў меж­ах Аўстрый­ска­га ку­ль­тур­на­га се­зо­на ў ста­ліч­ным кі­на­тэ­атры «Пе­ра­мо­га».

Пра­гра­му скла­лі пяць сту­жак: тра­гі­ка­ме­дыя Па­ўля Ха­ра­та­ра «Індыя», вя­до­мы хіт 2000-х «Вы­ха­ва­ль­ні­кі» Ган­са Вай­нгар­тне­ра, ка­ме­дый­ны хо­рар Дэ­ві­да Ру­ма «Вам­пір на ку­шэт­цы», кры­мі­на­ль­нае дра­ме­дыя «Веч­нае жыц­цё» Во­льф­ган­га Мер­нбер­ге­ра і све­жая «каз­ка ста­лен­ня» Хе­рар­да Алі­ва­рэ­са і От­ма­ра Пен­ке­ра «Бра­ты вет­ру».

На пры­кла­дзе гэ­тай пад­бор­кі (пе­ра­важ­на ка­ме­дый з роз­ны­мі жан­ра­вы­мі да­меш­ка­мі) аўстрый­скае кі­но рас­кры­вае ся­бе як кі­не­ма­тог­раф гля­дац­кі і ві­до­віш­чны. Тым не менш та­кі склад­нік зу­сім не пе­ра­шка­джае пе­ра­лі­ча­ным вы­шэй кар­ці­нам рас­па­вя­даць пра тое, як па­чу­ва­ецца вя­до­мая кра­іна-спад­ка­емні­ца слын­най Аўстра-Вен­гер­скай імпе­рыі ў су­час­ныя дні.

Смех як зброя су­праць смер­ці

Як пры­знаў­ся аўтар­цы «Мас­тац­тва» Паўль Ха­ра­тар, рэ­жы­сёр са­май ка­са­вай за апош­нія дзе­ся­ці­год­дзі ў Аўстрыі стуж­кі «Індыя», аўстрый­цы — на­род са сво­еа­саб­лі­вым па­чуц­цём гу­ма­ру. Яны лю­бяць смя­яцца шмат з ча­го — ула­ды, сэк­су, дрэн­на­га сэр­ві­су, але ў гэ­ты раз­ма­іты шэ­раг трап­ляе і та­кая да­во­лі та­бу­ява­ная для пуб­ліч­на­га аб­мер­ка­ван­ня тэ­ма, як смерць. «Не ве­даю, з чым гэ­ты звя­за­на, мо­жа быць, свай­го кштал­ту аб­аро­на ад яе, — ка­жа рэ­жы­сёр, — але пад­обны гу­мар у нас ве­ль­мі па­пу­ляр­ны». Не­ве­ра­год­ны по­спех «Індыі» ў су­айчын­ні­каў Паўль тлу­ма­чыць у тым лі­ку і маг­чы­мас­цю па­смя­яцца з та­го, што не­ль­га змя­ніць. «У ад­на­го з ге­ро­яў ма­ёй кар­ці­ны вы­яўля­ецца не­вы­леч­ная хва­ро­ба, але сяб­ры-пер­са­на­жы не ве­да­юць, як га­ва­рыць пра тое, — ка­жа рэ­жы­сёр. — І ва ўжы­так ідзе чор­ны гу­мар». «Індыя» — гэ­та экра­ні­за­цыя п’есы стэндап-акцё­раў Ёзэ­фа Ха­дэ­ра і Альф­рэ­да Дор­фе­ра, што рас­па­чы­на­ецца як кан­флікт двух ла­даў жыц­ця і тран­сфар­му­ецца ў гіс­то­рыю сяб­роў­ства. На жаль, за­кан­чва­ецца яна смер­цю ад­на­го з ге­ро­яў, да­даў­шы гля­дац­ка­му во­пы­ту яшчэ до­зу пе­ра­жы­ван­няў, ды­япа­зон якіх у кар­ці­не да­во­лі шы­ро­кі. А га­лоў­нае, вы­кры­ва­юцца і вы­свеч­ва­юцца яны з да­па­мо­гай сме­ху. Лай­фхак ад Па­ўля Ха­ра­та­ра — зна­хо­дзіць апо­ру ў ча­ла­ве­чых ста­сун­ках, жар­та­ваць і кла­па­ціц­ца пра сва­іх сяб­роў. Спа­лу­чыў­шы ў кар­ці­не не­ка­ль­кі жан­раў — роўд-му­ві, ка­ме­дыю, тра­ге­дыю ды трош­кі са­ты­ры (гіс­то­рыя сяб­роў­ства ад­бы­ва­ецца на фо­не інспек­цыі пра­він­цый­ных ма­тэ­ляў), — рэ­жы­сёр вы­кры­вае ад­мет­нас­ці аўстрый­ска­га мен­та­лі­тэ­ту праз сво­еа­саб­лі­вы, жар­стка­ва­ты гу­мар, але тое не за­мі­нае па­ка­заць сен­ты­мен­та­ль­насць і пэў­ную мяк­касць ха­рак­та­раў га­лоў­ных ге­ро­яў. Ба­дай, ме­на­ві­та та­кім і мож­на па­зна­чыць на­цы­яна­ль­ны ха­рак­тар, што спа­лу­чае інтэ­лі­ген­тнасць і пед­антыч­насць ад­на­го з пер­са­на­жаў з бру­та­ль­най упар­тас­цю, не­да­лё­кас­цю і да­бры­нёй дру­го­га.

Смех як ле­кі ад траў­маў

Жан­ра­вае кі­но тым і ці­ка­вае, што да­дае не­ча­ка­ныя інта­на­цыі ў раз­ва­жан­ні на зна­ёмыя тэ­мы. Та­кім пры­кла­дам ста­но­віц­ца ка­ме­дый­ны хо­рар «Вам­пір на ку­шэт­цы» з То­бі­ясам Ма­рэ­ці, зор­кай су­час­на­га аўстрый­ска­га кі­не­ма­тог­ра­фа. Іншы кан­тэкст да­зва­ляе па­смя­яцца не то­ль­кі са смер­ці, але і з жыц­ця па­сля яе.

1932 год. Ве­на. Граф Ге­за фон Кёз­нём, вам­пір «са ста­жам», зна­хо­дзіць ад­па­чы­нак ад шэ­рых буд­няў на се­ансах псі­ха­ана­лі­ты­ка. Рэ­жы­сёр кар­ці­ны Дэ­від Рум ства­рае кі­но з са­мых што ні на ёсць брэн­да­вых інгрэ­ды­ентаў — вам­пі­ры, псі­ха­ана­ліз, Ве­на. І ро­біць тое ў та­кім клю­чы, што не зга­даць эпо­ху Штраў­са не­маг­чы­ма. Га­вор­ка тут пра тра­ды­цыю му­зыч­ных спек­так­ляў, апе­рэ­ты і ад­па­вед­ную атмас­фе­ру за­йма­ль­ных кан­флік­таў і пе­ра­соў­ван­няў. Але мож­на над­аць гэ­тай ча­роў­най ка­ме­дыі і глы­бін­ны сэнс: ма­ты­вы на­ста­ль­гіі па ча­сах Аўстра-Вен­гер­скай імпе­рыі ды бы­лой ве­лі­чы і бляс­ку імпе­ра­тар­скіх ды­нас­тый ува­со­бі­лі­ся ў та­кую муд­ра­ге­ліс­тую фор­му, як «Вам­пір на ку­шэт­цы». Пер­шая сус­вет­ная вай­на — гла­ба­ль­ная ка­тас­тро­фа — пе­ра­йна­чы­ла ма­пу Еўро­пы, і вя­до­мая дзяр­жа­ва, у межы якой да 1918 го­да ўва­хо­дзі­ла і Тран­сі­ль­ва­нія, пе­ра­ста­ла існа­ваць. Аўстрыя ахвот­на прэ­тэн­дуе на ру­мын­скі эпас як час­тку су­мес­на­га мі­ну­ла­га, а вам­пір — цал­кам амбі­ва­лен­тная фі­гу­ра, каб па­зна­чыць смерць і ўвас­кра­шэн­не аўстрый­скай куль­ту­ры. Маг­чы­ма, но­вае ка­хан­не здо­ль­нае ажы­віць гра­фа фон Кёз­нё­ма, су­час­ні­ка вя­лі­кіх эпох, і пры­мі­рыць з улас­ным ста­но­віш­чам? Амаль ка­зач­ная хо­рар-ка­ме­дыя — да­сціп­ны фар­мат, каб па­гу­ляць з та­кі­мі сэн­са­мі.

Слаў­ныя 1970-я?

Ад жыц­ця веч­на­га — да «Веч­на­га жыц­ця» Во­льф­ган­га Мер­нбер­ге­ра. Ад жар­таў над вам­пі­ра­мі, якія за­ха­ва­лі­ся ў спад­чы­ну з не­за­быў­ных ча­соў, — да кры­мі­на­ль­най дра­мы з эле­мен­та­мі аб­сур­ду. Ад па­чат­ку ХХ ста­год­дзя — да па­чат­ку на­ступ­на­га. У дра­ме­дыі Мер­нбер­ге­ра, што за­рэ­ка­мен­да­ваў ся­бе на­пры­кан­цы ну­ля­вых хвац­кай кры­мі­на­ль­най ка­ме­ды­яй «Мяс­нік», раз­бор­кі і за­бой­ствы існу­юць не як экшан дзе­ля экша­ну, а як пра­цяг дзіў­най і тра­гіч­най гіс­то­рыі ў мі­ну­лым. У «Веч­ным жыц­ці» тым са­мым «шкі­ле­там у ша­фе» ста­но­вяц­ца не гла­ба­ль­ныя вой­ны, а не­да­рэч­нае ра­ба­ван­не ў 1970-х, ча­се рос­кві­ту сэк­су­аль­най рэ­ва­лю­цыі, ру­ху ма­та­цык­ліс­таў «outlaw» і пра­тэс­тных на­стро­яў. У гэ­ты час, «пры­ця­га­ль­насць яко­га лю­бяць пе­ра­бо­льш­ваць» (па сло­вах га­лоў­на­га ге­роя), ра­ба­ван­не бан­ка вы­гля­да­ла спра­вай аван­тур­най. «Мы зра­бі­лі гэ­та про­ста дзе­ля та­го, каб па­ка­заць, што мы ні­чо­га не ба­імся, — ка­жа ён. — Мы ха­це­лі про­ста за­ра­біць гро­шай і па­ехаць на мо­ра ў Югас­ла­вію». 1970-я — час спа­дзе­ваў і ма­ла­дос­ці ге­ро­яў і час не­да­рэч­най ка­тас­тро­фы, з вы­ні­ка­мі якой да­во­дзіц­ца жыць сён­ня. Рэ­жы­сёр па-май­стэр­ску жан­глюе жан­ра­мі, раз­бу­рае шаб­ло­ны і пе­ра­хо­дзіць ад дра­мы кры­мі­на­ль­най да экзіс­тэн­цы­яль­най. Ці­ка­ва, ге­роі-анта­га­ніс­ты мо­гуць знай­сці па­ра­зу­мен­не: не ўсё мі­ну­лае аказ­ва­ецца та­кім дрэн­ным, ды ёсць сёе-тое, за што мож­на за­ча­піц­ца ў ця­пе­раш­нім.

Па­пя­рэ­джан­не, якое спраў­дзі­ла­ся

«Вы­ха­ва­ль­ні­кі» Ган­са Вай­нгар­тне­ра, ня­мец­ка-аўстрый­скі хіт 2004 го­да, так­са­ма пе­ра­асэн­соў­вае падзеі дру­гой па­ло­вы ХХ ста­год­дзя. І ка­лі ста­рэй­шае па­ка­лен­не на пры­кла­дзе «Веч­на­га жыц­ця» вы­ра­шае кан­флік­ты па­між са­бой у кры­мі­на­ль­ным ду­ху, то ма­ла­дая ге­не­ра­цыя ў фі­ль­ме Вай­нгар­тне­ра ба­чыць во­ра­гаў у тых са­мых бур­жуа, што ка­лі­сь­ці зма­га­лі­ся за сва­бо­ду, а сён­ня ста­лі па­бор­ні­ка­мі сіс­тэ­мы. Пры­шчэп­ка су­праць «плас­тма­са­вых» дзял­коў — увар­ван­не на іх тэ­ры­то­рыю. Без край­нас­цей, але з дэ­ман­стра­цы­яй: кан­троль ба­га­це­яў над іх улас­нас­цю цал­кам умоў­ны.

Не­паз­беж­ны ў та­кіх умо­вах рас­кол ад­на­дум­цаў-анар­хіс­таў, які ў стуж­цы, на­га­даю, ад­бы­ва­ецца з-за пра­блем у аса­біс­тых ста­сун­ках, па­спя­хо­ва пе­ра­адо­ль­ва­ецца. Дог­ма ге­ро­яў-«вы­ха­ва­ль­ні­каў» важ­ней­шая за «дзяў­чы­ну». Рэ­ва­лю­цый­ныя ідэі 1968-га, спа­чы­лыя ў ста­бі­ль­ныя для Еўро­пы га­ды, атрым­лі­ва­юць пе­ра­ра­джэн­не ў ма­ла­дых роз­умах 2000-х. Сён­ня «Вы­ха­ва­ль­ні­кі» вы­гля­да­юць па­пя­рэ­джан­нем, якое спраў­дзі­ла­ся. Кры­зіс, што аха­піў Еўро­пу, — як рас­пла­та за сна­бізм і не­да­ль­на­бач­насць.

Happy-пра­цяг

І за­вяр­ша­юць пра­гра­му «Бра­ты вет­ру», шчы­ры спа­дзеў на ад­ра­джэн­не — кра­іны і лю­дзей. Гіс­то­рыя сяб­роў­ства хлоп­чы­ка і арла — як гіс­то­рыя ста­лен­ня і тэ­ра­піі ў шы­коў­ных дэ­ка­ра­цы­ях Аль­пій­скіх гор. Ка­нал «National Geographic» мог бы па­зай­здрос­ціць та­кім здым­кам, але стуж­ка Хе­рар­да Алі­ва­рэ­са і От­ма­ра Пен­ке­ра не аб­мя­жоў­ва­ецца ад­но жы­ва­піс­ны­мі кра­яві­да­мі і ўдзе­лам у ёй між­на­род­най зор­кі Жа­на Рэ­но, а за­клі­кае да да­ра­ван­ня і па­ра­зу­мен­ня. Вы­пес­та­ваць арла як улас­ны ха­рак­тар і го­нар — аўстрый­скае ся­мей­нае кі­но здо­ль­нае на ства­рэн­не пры­го­жай ме­та­фа­ры па­лё­ту. Ве­ра ў свае сі­лы і пе­ра­ра­джэн­не па­сля здзей­сне­ных па­мы­лак, не­па­ра­зу­мен­няў і бед.

Дар'я АМЯЛЬКОВІЧ