IV Нацыянальная тэатральная прэмія

№ 12 (405) 01.12.2016 - 30.12.2016 г

Што той пераможца, што гэты?..
Пра­гра­ма му­зыч­на­га тэ­атра ўклю­ча­ла сё­ле­та сем па­ста­но­вак уся­го двух ака­дэ­міч­ных ка­лек­ты­ваў — На­цы­яна­ль­на­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та і Дзяр­жаў­на­га му­зыч­на­га тэ­атра. Па­між са­бой зма­га­лі­ся тры опе­ры, два ба­ле­ты, адзін мю­зікл і ад­на са­вец­кая му­зыч­ная ка­ме­дыя.

Спа­чат­ку пра пе­ра­мож­цаў у на­мі­на­цы­ях «Леп­шая жа­но­чая ро­ля» і «Леп­шая муж­чын­ская ро­ля». Вы­ка­жу не то­ль­кі ўлас­нае мер­ка­ван­не. Што да­ты­чыць артыс­таў, якія атры­ма­лі пер­са­на­ль­ныя ўзна­га­ро­ды — дып­ло­мы, ста­ту­эткі і кан­вер­ты з су­май у 40 ба­за­вых ве­лі­чынь (840 дэ­на­мі­на­ва­ных руб­лёў), — дык тут ні ў за­ўзя­тых тэ­атра­лаў, ні ў жу­ры вя­лі­кіх спрэ­чак і раз­ыхо­джан­няў не бы­ло.

Сап­раў­ды, ма­ла хто мо­жа зраў­няц­ца ў ха­рыз­ма­тыч­нас­ці з Акса­най Вол­ка­вай, вы­ка­наў­цай парт­ыі Кар­мэн у дзвюх бе­ла­рус­кіх вер­сі­ях опе­ры Бі­зэ. Гэ­тую ж ге­ра­іню спя­вач­ка ўва­со­бі­ла на сцэ­нах мно­гіх тэ­атраў све­ту (у Рас­іі, Бра­зі­ліі, Кі­таі). Парт­ыя Граз­но­га ў «Цар­скай ня­вес­це» атры­ма­ла­ся ў Ста­ніс­ла­ва Тры­фа­на­ва надзвы­чай ма­гут­най і ёміс­тай. Пе­рад на­мі ба­ярын-ня­год­нік, ахвя­ра ўлас­ных страс­цей, за чы­імі ўчын­ка­мі і па­во­дзі­на­мі со­чыш, яко­му — ня­гле­дзя­чы ні на што — спа­чу­ва­еш. Та­кі вы­нік на­ра­джа­ецца ад уз­дзе­яння моц­на­га і вы­раз­на­га ва­ка­лу, надзі­ва прад­ума­най акцёр­скай ігры. Гэ­та да­ты­чыць опер­ных са­ліс­таў. У ба­ле­це леп­шы­мі апы­ну­лі­ся Кан­стан­цін Ге­ро­нік —за Ма­ле­нь­ка­га пры­нца ў ад­на­ймен­ным спек­так­лі, і Люд­мі­ла Хіт­ро­ва — за парт­ыю Лаў­рэн­сіі. Ці­ка­ва: і Тры­фа­наў, і Хіт­ро­ва акцёр­скія ўзна­га­ро­ды атрым­лі­ва­юць дру­гі раз за­пар. На па­пя­рэд­няй прэ­міі ба­ры­то­на га­на­ра­ва­лі за ро­лю Ля­ту­ча­га Га­лан­дца, а ба­ле­ры­ну — за парт­ыю Ган­ны ў «Ві­таў­це».

У му­зыч­ным тэ­атры артыс­ты-лі­да­ры вы­яві­лі­ся на­ступ­ным чы­нам. Лі­дзію Ку­зь­міц­кую адзна­чы­лі за ро­лю Соф’і ў ка­ме­дыі «Вя­сел­ле ў Ма­лі­наў­цы», Вік­та­ра Цыр­ку­но­ві­ча — як Х’ю Пі­ке­рын­га ў мю­зік­ле «Мая цу­доў­ная лэ­дзі». Зра­зу­ме­ла, та­кім чы­нам ацэ­нь­ва­юцца не то­ль­кі кан­крэт­ныя парт­ыі, але і ва­кал, здо­ль­насць быць пе­ра­ка­наў­чым і раз­на­стай­ным. На­рэш­це, ад­да­насць пра­фе­сіі, унё­сак у раз­віц­цё твор­ча­га ка­лек­ты­ву ўво­гу­ле. Ад­мет­ная дэ­таль: тэ­атры сё­ле­та не вы­лу­ча­лі про­звіш­чы кан­крэт­ных артыс­таў, а да­лі маг­чы­масць жу­ры вы­зна­чыць леп­шых. І гэ­тая тэн­дэн­цыя вар­тая пад­трым­кі.

Што да­ты­чыць на­мі­на­ва­ных спек­так­ляў і спек­так­ляў-пе­ра­мож­цаў, дык тут кар­ці­на бо­льш скла­да­ная і ў не­чым су­пя­рэч­лі­вая. Леп­шую опе­ру вы­бі­ра­лі з трох тво­раў — «Цар­ская ня­вес­та», «Па­яцы», «Кар­мэн». Рэ­жы­сёр двух пер­шых спек­так­ляў Мі­ха­іл Пан­джа­ві­дзэ, «Кар­мэн» ува­соб­ле­на Га­лі­най Гал­коў­скай. «Цар­ская ня­вес­та», як най­бо­льш цэ­лас­нае ві­до­віш­ча і моц­ная па­ста­ноў­ка, пе­ра­маг­ла. Што і прад­каз­ва­ла аўтар­ка гэ­тых рад­коў, рэ­цэн­зу­ючы но­вую вер­сію опе­ры Рым­ска­га-Кор­са­ка­ва.

Вы­бі­ра­ючы леп­шы ба­лет­ны твор, жу­ры ака­за­ла­ся пе­рад ды­ле­май. Або «Лаў­рэн­сія» — спек­такль, па­стаў­ле­ны не так да­ўно Ні­най Ана­ні­яніш­ві­лі, асно­вай яко­га з’яўля­ецца ха­рэ­агра­фія Вах­тан­га Ча­бу­кі­яні. Або «Ма­ле­нь­кі прынц» з му­зы­кай Яўге­на Гле­ба­ва і ха­рэ­агра­фі­яй Аляк­сан­дры Ці­ха­мі­ра­вай. І пер­шая, і дру­гая па­ста­ноў­кі яркія і ві­до­віш­чныя, яны ка­рыс­та­юцца гля­дац­кім по­пы­там, але з пун­кту гле­джан­ня эстэ­тыч­ных вар­тас­цей і там, і там ёсць пы­тан­ні.

«Лаў­рэн­сія» — ды­на­міч­ная, ма­ляў­ні­чая, з пруг­кім вір­ту­озным тан­цам. Пра­ўда, асаб­лі­вас­ці парт­ыту­ры пры­му­ша­юць улас­ную за­хоп­ле­насць сці­шыць. У вы­ні­ку «Леп­шым ба­лет­ным спек­так­лем» на­зва­ны «Ма­ле­нь­кі прынц». Ло­гі­ка зра­зу­ме­лая. Парт­ыту­ра на­ле­жыць кла­сі­ку бе­ла­рус­кай му­зы­кі — Яўге­ну Гле­ба­ву. Спек­такль ве­ль­мі доў­га, бо­льш за тры дзе­ся­ці­год­дзі, ішоў да на­шай сцэ­ны. Маў­ляў, на­рэш­це яшчэ ад­на айчын­ная парт­ыту­ра ўва­соб­ле­на, спра­вяд­лі­васць ад­ноў­ле­на! Да­дам: у «Пры­нцы» ад­мет­ная пра­ца сцэ­ног­ра­фа Вя­час­ла­ва Оку­не­ва, шмат яркіх акцёр­скіх прац.

З ад­на­го бо­ку, ра­ду­юся за тэ­атр, з дру­го­га — на­га­даю: за­хоп­ле­ных рэ­цэн­зій, ка­лі па шчы­рас­ці, не бы­ло. «А ча­му ўсе вод­гу­кі на “Пры­нца” не­йкія кіс­лыя?» — за­пы­таў мя­не вя­до­мы рэ­жы­сёр не­ў­за­ба­ве па­сля прэ­м’е­ры. Ду­маю, чын­ні­каў тут шмат. Не­ль­га лі­чыць, што ўсе кры­ты­кі не­да­ль­на­бач­ныя ці эстэ­тыч­на глу­хія. Ёсць пры­чы­ны аб’ектыў­ныя (сю­жэт, у якім ня­ма ярка вы­яўле­на­га кан­флік­ту і ге­ро­яў-анта­га­ніс­таў, скла­да­ны для сцэ­ніч­на­га ўва­саб­лен­ня). Ёсць пры­чы­ны суб’ектыў­ныя (ха­рэ­агра­фія роз­на­га кштал­ту, ха­пае вір­ту­ознас­ці, не­ча­ка­ных пад­тры­мак, ці­ка­вых зна­хо­дак у ду­этах, але да­стат­ко­ва ілюс­тра­цый­нас­ці ў сцэ­нах пад­арож­жа Пры­нца на іншыя пла­не­ты).

Мі­ну­лым раз­ам, у 2014-м, Му­зыч­ны тэ­атр вы­лу­чыў то­ль­кі адзін спек­такль — «Со­ф’ю Га­ль­шан­скую», мю­зікл Ула­дзі­мі­ра Кан­дру­се­ві­ча — і саб­раў шмат дып­ло­маў. Але аль­тэр­на­ты­вы яму не бы­ло. Сё­ле­та на­зі­раў­ся пра­грэс. Аж дзве па­ста­ноў­кі! Жу­ры па­ўста­ла пе­рад вы­ба­рам: ка­го пры­знаць леп­шым? І ў «Ма­ёй цу­доў­най лэ­дзі», і ў «Вя­сел­лі ў Ма­лі­наў­цы» бы­лі моц­ныя і сла­быя ба­кі. «Вя­сел­ле» бо­льш ды­на­міч­нае, «збі­тае» жа­лез­най рэ­жы­сёр­скай ру­кой, у ім ха­пае імклі­вас­ці, яркіх акцёр­скіх прац. Ды ў да­дзе­ным вы­пад­ку тэ­атр ства­рыў рэ­тра-ві­до­віш­ча, жа­да­ючы ад­па­вя­даць на­стро­ям і жа­дан­ням ме­на­ві­та сва­ёй пуб­лі­кі, якая ідзе ў тэ­атр па рэ­лакс і на­ста­ль­гію па ўра­жан­нях да­ўняй ма­ла­дос­ці. «Лэ­дзі» — па­ста­ноў­ка бо­льш су­час­ная, шмат­слой­ная. Аса­біс­та мне пад­ала­ся бо­льш яркай на прэ­м’е­ры. Пад­час пра­гля­ду ў фі­на­ле прэ­міі ха­па­ла пра­блем з гу­кам, вы­раз­нас­цю маў­лен­ня. Ка­лі ся­дзіш бліз­ка ля сцэ­ны, чу­еш усё, ба­чыш тва­ры артыс­таў. Ка­лі ся­дзіш да­лё­ка, чу­еш праз сло­ва, а то і праз сказ. Гэ­та не­рвуе і раз­драж­няе, а ўво­гу­ле псуе ўра­жан­не. Маг­чы­ма, тэ­атру вар­та актыў­ней ва­ру­шыць сва­іх за­сна­ва­ль­ні­каў, бо мік­ра­фо­ны-гар­ні­ту­ры (з які­мі пра­цу­юць са­ліс­ты) зно­ша­ныя. Яны ўклю­ча­юцца і вы­клю­ча­юцца, ка­лі за­хо­чуць.

Ця­пер не­ка­ль­кі бо­льш гла­ба­ль­ных пы­тан­няў. Што змя­ні­ла­ся ў прэ­міі ў па­ра­ўнан­ні з па­пя­рэд­няй, уз­ору 2014 го­да? Уз­на­га­ро­да за леп­шую ро­лю ў спек­так­лі (ра­ней ад­на) падзя­лі­ла­ся на дзве — леп­шую муж­чын­скую і леп­шую жа­но­чую. Гэ­та блі­жэй да рэ­аль­нас­ці. Шка­да, што знік­ла на­мі­на­цыя «Леп­шы дэ­бют». А га­лоў­нае, знік­лі на­мі­на­цыі «Леп­шы рэ­жы­сёр» і «Леп­шы сцэ­ног­раф». Мяр­кую, ме­на­ві­та та­кое не над­та аб­ду­ма­нае ра­шэн­не спра­ва­ка­ва­ла дэ­марш Аляк­сея Ля­ляў­ска­га, у вы­ні­ку Дзяр­жаў­ны тэ­атр ля­лек нао­гул ад­мо­віў­ся ўдзе­ль­ні­чаць у прэ­міі. Аргу­мент, маў­ляў, гро­шай не ха­пае на вя­лі­кую ко­ль­касць на­мі­на­цый, не­су­р’ёз­ны. Прэ­мія за леп­шы спек­такль грун­тоў­ная (230 ба­за­вых: 4 830 руб­лёў або 2,5 ты­ся­чы до­ла­раў). Яе мож­на спа­кой­на падзя­ліць на не­ка­ль­кі 

час­так.

На­рэш­це роз­дум пра пер­спек­ты­вы. Што ў арга­ні­за­цыі прэ­міі мож­на па­леп­шыць або пе­ра­йна­чыць? На маю дум­ку, мно­гія рэ­чы па­куль не над­та ла­гіч­ныя. Тво­ры ўсё-та­кі па­він­на ад­бі­раць не кі­раў­ніц­тва ка­лек­ты­ваў. У Рас­іі гэ­та ро­бяць кры­ты­кі і «ўжы­вую». Але ў нас іх важ­касць у гра­мад­стве, іх аўта­ры­тэт, на жаль, не­су­пас­таў­ля­ль­ныя з усход­не­су­сед­скі­мі. Ад­бо­рач­ная ка­мі­сія зноў-та­кі рэч па­трэб­ная, ды ве­даю, як «кру­ці­лі» для сяб­роў ка­мі­сій пэў­ныя ві­дэ­авер­сіі. Ка­вал­ка­мі і ху­це­нь­ка. Ка­лі не гля­дзеў «жыў­цом», дык не зра­зу­ме­еш, пра што раз­мо­ва. Та­му не­ка­то­рыя па­ста­ноў­кі за­ста­юцца па-за раз­гля­дам жу­ры.

На­ша прэ­мія на­ра­джа­ла­ся па ўзо­ры рас­ійскай «За­ла­той мас­кі». Але ў Рас­іі ве­лі­зар­ная ко­ль­касць тэ­атраў дра­ма­тыч­ных, ля­леч­ных, му­зыч­ных. Там існу­юць пад­раз­дзе­лы «спек­такль вя­лі­кай фор­мы», «спек­такль ма­лой фор­мы». У нас ня­ма пад­обна­га ма­сі­ву. Та­му па­ста­но­вак, вы­лу­ча­ных у сфе­ры му­зыч­на­га мас­тац­тва, па­він­на быць бо­льш. На жаль, не ўдзе­ль­ні­ча­ла тру­па «Тэ­ры­то­рыя мю­зік­ла». Маг­чы­ма, лі­чыць не­пат­рэб­ным ці не­акту­аль­ным? Шка­да, апош­нім ча­сам не­як згу­біў­ся Ма­ла­дзе­чан­скі му­зыч­ны ма­ла­дзёж­ны тэ­атр.

Не­ка­лі, пад­час пер­шай прэ­міі, кры­ты­кі друж­на аб­ура­лі­ся, маў­ляў, не­ль­га раз­гля­даць у ад­ным спі­се опе­ру і ля­ль­кі. Сап­раў­ды, маг­чы­мас­ці і маш­та­бы ў іх роз­ныя. Слуш­на, ка­лі роз­ныя жан­ры раз­вя­лі па роз­ных сек­цы­ях. Але што атрым­лі­ва­ецца? У раз­дзе­ле «опе­ра» зма­га­юцца тры па­ста­ноў­кі. У раз­дзе­ле «ба­лет» дзве. І вы­ходзіць, што ро­ля жу­ры ў да­дзе­ным вы­пад­ку — вы­ра­шыць, якая з двзюх-трох прац ад­на­го і та­го ж ка­лек­ты­ву атры­мае пры­знан­не як пра­фе­сій­ная за­ва­ёва, а так­са­ма ўхва­лу і сур’ёзную фі­нан­са­вую пад­трым­ку. Ка­лі­сь­ці на сцэ­не ку­па­лаў­ска­га тэ­атра ішоў спек­такль «Што той сал­дат, што гэ­ты» па­вод­ле Брэх­та. Гэ­тую на­зву (як дум­ку і ідэю) я не ад­ной­чы згад­ва­ла ў час пра­гля­даў.

Ка­лі яшчэ не аб­вяс­ці­лі імё­ны пе­ра­мож­цаў, кры­тык Надзея Бун­цэ­віч вы­ка­за­ла шмат у чым слуш­ную дум­ку: па­ста­ноў­кі ўлас­на Му­зыч­на­га тэ­атра (бы­лой муз­ка­ме­дыі) і Тэ­атра опе­ры і ба­ле­та па сут­нас­ці трэ­ба аб’яднаць у ад­ну ка­тэ­го­рыю — «Леп­шы му­зыч­ны спек­такль». Бо гэ­та твор­чая прад­укцыя ме­на­ві­та му­зыч­на­га тэ­атра. У шы­ро­кім сэн­се. Ка­лі ў свой час Інсты­тут мас­тац­тва­знаў­ства На­цы­яна­ль­най Ака­дэ­міі на­вук вы­да­ваў кні­гі па гіс­то­рыі мас­тац­тва, дык не­ка­ль­кі та­моў да­сле­да­ван­няў так і на­зы­ва­лі­ся — «Бе­ла­рус­кі му­зыч­ны тэ­атр». А ў іх ана­лі­за­ва­лі­ся і опе­ра, і ба­лет, і муз­ка­ме­дыя. Цу­доў­на раз­умею: кі­раў­ніц­тва тэ­атраў з та­кой фар­му­лёў­кай ні­ко­лі не па­го­дзіц­ца. Бо за­мест трох прэ­мій па 2,5 ты­сяч до­ла­раў атры­ма­ецца ад­на. А пры ця­пе­раш­нім рас­кла­дзе ёсць уз­на­га­ро­да опе­ры, ба­ле­ту, мю­зік­лу. Усе шчас­лі­выя! Аркестр, туш! Зра­зу­ме­ла, фі­нан­са­вай пад­трым­кі ні­ко­лі за­шмат не бы­вае. Але не­ль­га не зга­даць: ся­род дра­ма­тыч­ных па­ста­но­вак у фі­на­ле фі­гу­ра­ва­ла ажно 8 спек­так­ляў. І гэ­та бы­лі спек­так­лі роз­ных ка­лек­ты­ваў. Кан­ку­рэн­цыя! Му­зыч­ны тэ­атр (у шы­ро­кім сэн­се) у нас зна­хо­дзіц­ца ў пры­ві­ле­ява­ным ста­но­віш­чы. І на­ўрад ці за­хо­ча з ім раз­ві­тац­ца.

На­цы­яна­ль­ная тэ­атра­ль­ная прэ­мія сты­му­люе і на­тхняе, асаб­лі­ва аб­лас­ныя тру­пы. Але ці ад­люс­троў­вае, ці га­на­руе яна леп­шых вы­ка­наў­цаў і леп­шыя па­ста­ноў­кі? У тым, што да­ты­чыць артыс­тыч­ных, вы­ка­наў­чых за­ва­ёў, — так. У ацэн­ках спек­так­ляў — не зу­сім.

Яшчэ раз зга­даю «За­ла­тую мас­ку». Сён­ня гэ­та брэнд, раз­гор­ну­тая струк­ту­ра, на­пра­ца­ва­ны во­пыт, за на­звай — тра­ды­цыі і аўта­ры­тэт. Мы ж, як за­ўжды, да­га­ня­ем. Што па­ро­біш?! Бу­дзем пе­ра­ймаць во­пыт. Маг­чы­ма, ка­лі­сь­ці і здо­ле­ем...

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі