IV Нацыянальная тэатральная прэмія

№ 12 (405) 01.12.2016 - 30.12.2016 г

2 + 3 = 2
Хай чы­та­чоў не бян­тэ­жыць на­зва арты­ку­ла. Да­стат­ко­ва та­го, што гэ­тая арыф­ме­ты­ка ця­гам уся­го кон­кур­сна­га тыд­ня бян­тэ­жы­ла ча­ль­цоў жу­ры. Бо зда­ры­ла­ся так, што на сё­лет­нюю На­цы­яна­ль­ную прэ­мію ад тэ­атраў ля­лек бы­ло на­мі­на­ва­на шэсць па­ста­но­вак.

Па­каз ад­на­го спек­так­ля ад­мя­ні­лі праз хва­ро­бу артыс­та, та­кім чы­нам у кон­кур­се пры­ня­лі ўдзел пяць тво­раў, тры — для дзі­ця­чай аўды­то­рыі, два — для ста­лай. Але сябрам жу­ры тэ­атраў ля­лек пра­па­на­ва­лі па­гля­дзець то­ль­кі апош­нія два: «Фро» Андрэя Пла­то­на­ва Брэс­цка­га тэ­атра ля­лек і «На дне» Мак­сі­ма Гор­ка­га Ма­гі­лёў­ска­га тэ­атра ля­лек. Сваё ра­шэн­не арга­ні­за­та­ры ма­ты­ва­ва­лі тым, што «Са­мы ма­ле­нь­кі са­ма­лёт у све­це» Свят­ла­ны За­лес­кай-Бень Ма­гі­лёў­ска­га тэ­атра ля­лек, «Вя­лі­кі змей» Мар­ты Гус­нёў­скай Гро­дзен­ска­га тэ­атра ля­лек, «Го­рад клоў­на Пі­ка» Мі­ха­іла Бар­це­не­ва Бе­ла­рус­ка­га тэ­атра «Ля­ль­ка» на­ле­жаць да пра­гра­мы дзі­ця­чых спек­так­ляў, і та­му ў кон­кур­се тэ­атраў ля­лек пры­няць удзел не мо­гуць. Але Інструк­цыя пра па­ра­дак арга­ні­за­цыі і пра­вя­дзен­ня кон­кур­су 2016 го­да не рэ­гла­мен­туе ко­ль­касць на­мі­на­цый, у якіх мо­жа браць удзел твор-кан­кур­сант. Шмат­лі­кія па­ста­ноў­кі спа­бор­ні­ча­лі ў роз­ных на­мі­на­цы­ях: так, «Пяс­няр», «Ма­быць», «Пін­ская шлях­та» бы­лі прад­стаў­ле­ны ў кон­кур­се дра­ма­тыч­ных тэ­атраў і ад­на­ча­со­ва на­мі­на­ва­лі­ся на леп­шы спек­такль па п’е­се бе­ла­рус­ка­га аўта­ра. «Са­мы ма­ле­нь­-

кі са­ма­лёт у све­це» ўдзе­ль­ні­чаў у кон­кур­сах па­ста­но­вак для дзя­цей і па п’е­сах бе­ла­рус­кіх аўта­раў. Ча­му ля­леч­ні­кам, якія пра­цу­юць для дзя­цей, бы­ло ад­моў­ле­на ва ўдзе­ле ў пра­гра­ме тэ­атраў ля­лек, за­ста­ло­ся пы­тан­нем без ад­ка­зу.

Зрэш­ты, зра­зу­мець пры­чы­ны та­ко­га ра­шэн­ня не ве­ль­мі скла­да­на: на сё­лет­нім кон­кур­се з’я­віў­ся яшчэ адзін склад жу­ры — спек­так­ляў для дзя­цей, чац­вёр­ты па лі­ку (на кон­кур­се 2014 года іх бы­ло тры), на­роў­ні з жу­ры па му­зыч­ных, дра­ма­тыч­ных і ля­леч­ных тэ­атрах. Вя­до­ма, та­кая ко­ль­касць жу­ры ства­рае пэўнае рэ­пер­ту­арнае на­пру­жан­не, па­ста­но­вак на ўсіх бра­куе, не­йкія пра­гра­мы да­во­дзіц­ца «пад­ра­заць». Для «пад­ра­зан­ня» аб­ра­лі ля­леч­ні­каў, што мя­не, у пры­нцы­пе, не дзі­віць. За­тое дзі­віць іншае. Змя­ніў­шы ўмо­вы кон­кур­су для тэ­атраў ля­лек, арга­ні­за­та­ры па­кі­ну­лі ра­ней­шыя на­звы на­мі­на­цый: «Леп­шы спек­такль тэ­атра ля­лек», «Леп­шая жа­но­чая / муж­чын­ская ро­ля ў спек­так­лі тэ­атра ля­лек». На­звы цал­кам ві­да­воч­на і не­двух­сэн­соў­на ка­жуць аб усіх кон­кур­сных тво­рах тэ­атраў ля­лек, а не то­ль­кі пра па­ста­ноў­кі для ста­лай аўды­то­рыі. Ра­ней­шай за­ста­ла­ся і на­зва жу­ры, па­вод­ле якой яно бы­ло аб­авя­за­на пры­маць ра­шэн­не па ўсіх спек­так­лях ля­леч­ні­каў, прад­стаў­ле­ных на кон­кур­се. У ад­па­вед­нас­ці з сё­лет­няй пра­гра­май яго трэ­ба бы­ло б па­ме­на­ваць «жу­ры па спек­так­лях тэ­атраў ля­лек для ста­лай гля­дац­кай аўды­то­рыі».

Па­ста­ноў­кі для дзя­цей тра­ды­цый­на з’яў­ля­юцца моц­ным бо­кам бе­ла­рус­кіх ля­леч­ні­каў, і яны, без­умоў­на, маг­лі б склас­ці год­ную кан­ку­рэн­цыю «дарослым» тво­рам. Але з фор­му­лы 2 + 3, як вя­до­ма, атры­ма­ла­ся 2. Ад­па­вед­на, пра­гра­ма тэ­атраў ля­лек скла­да­ла­ся з двух спек­так­ляў.

«Фро» па ад­на­ймен­ным апа­вя­дан­ні Андрэя Пла­то­но­ва ў Брэс­цкім тэ­атры ля­лек па­ста­віў вя­до­мы рас­ійскі рэ­жы­сёр, ула­да­ль­нік не­ка­ль­кіх «За­ла­тых ма­сак» ды іншых прэс­тыж­ных тэ­атра­ль­ных прэ­мій Рус­лан Ку­да­шоў. Ён так­са­ма з’яў­ля­ецца і аўта­рам інсцэ­ні­роў­кі.

Сю­жэт апо­ве­ду ве­ль­мі про­сты: ма­ла­дая пра­цаў­ні­ца чы­гу­нач­най стан­цыі Еўфра­сін­ня Яўстаф’ева (па­мян­ша­ль­на Фро) ча­кае свай­го му­жа Фё­да­ра, які пра­цуе на не­йкай удар­най да­лё­каў­сход­няй бу­доў­лі. Дзея­нне пры­па­дае на ка­нец 1920-х, час пра­цоў­на­га за­па­лу і вя­лі­кіх здзяй­снен­няў у імя свет­лай бу­ду­чы­ні. Тра­гізм да­чы­нен­няў ге­ро­яў па­ля­гае ў тым, што Фё­дар ма­рыць пра свет­лую бу­ду­чы­ню, а Фро — пра свет­лую су­час­насць, пра ся­м’ю і дзі­ця. Гэт­кае не­су­па­дзен­не ма­раў і ру­хае сю­жэт.

Га­лоў­ны воб­раз па­ста­ноў­кі, яе эма­цый­ны ка­мер­тон — чы­гун­ка, якая імкне ў не­вя­до­мую да­леч, дзе спраў­джва­юцца пра­цоў­ныя подзві­гі, элек­тры­фі­ка­цыя кра­іны, ку­ды з’яз­джа­юць, каб не вяр­нуц­ца. Асно­ву дэ­ка­ра­цыі (мас­тач­ка-па­ста­ноў­шчы­ца Ма­ры­на За­ўя­ла­ва) скла­да­юць шэ­рыя драў­ля­ныя шчы­ты, што на­гад­ва­юць ад­на­ча­со­ва і дзве­ры цяп­лу­шак, і та­вар­ня­кі, і па­кгаў­зы. Ад­но­ль­ка­васць гэ­тых шчы­тоў, іх гру­бы ма­тэ­ры­ял, мар­кот­ны «ня­мар­кі» ко­лер, гуд­кі па­ра­во­заў, гру­кат бяс­кон­цых ва­го­наў, усё сцэ­ніч­нае ася­род­дзе кан­трас­туе з да­лі­кат­нас­цю ма­ле­нь­кіх ля­лек. Рэ­жы­сёр і мас­тач­ка ні­бы ка­жуць гле­да­чам: вя­лі­кія здзяй­снен­ні ра­бі­лі ма­ле­нь­кія лю­дзі з іх ня­сме­лы­мі надзе­ямі і ма­ра­мі, якія ані­як не спраў­дзі­лі­ся.

Атмас­фе­ру тых га­доў пе­рад­аюць ве­ча­ры ў чы­гу­нач­ным клу­бе, сцэн­кі ў эстэ­ты­цы «Сі­няй блу­зы», дзе ге­роі спек­так­ля з ра­дас­цю спя­ва­юць пра не­маг­чы­масць аса­біс­та­га шчас­ця: «Бэ­ла, чао… Бы­вай, я іду на­заў­жды…» Ахвя­ра­ваць аса­біс­тым дзе­ля агу­ль­на­га та­ды пры­ня­та бы­ло без шка­да­ван­ня.

Ба­ль­шы­ню сцэн артыс­ты вы­кон­ва­юць «жы­вым пла­нам», у ля­ль­ках па­ка­за­ны ўнут­ра­ны свет ге­ро­яў, іх па­та­емныя жа­дан­ні ды надзеі, якія ад­ля­та­юць аль­бо рас­та­юць. Ма­ры Фро ма­тэ­ры­ялі­зу­юцца ў ля­ль­цы ма­ле­нь­ка­га хлоп­чы­ка, пад­обна­га ад­на­ча­со­ва да яе і да Фё­да­ра.

Ад­ну з леп­шых акцёр­скіх ра­бот у гэ­тым спек­так­лі прад­ста­віў Іван Ге­ра­се­віч (Ба­ць-

ка Фро). Артыст ду­жа да­лі­кат­на ад­чуў і пе­рад­аў па­эты­ку про­зы Пла­то­нава, асаб­лі­вае спа­лу­чэн­не пяш­чо­ты і ге­ра­ічна­га па­фа­су ўдар­ні­каў пер­шых пя­ці­го­дак. Ён ужо не­ма­ла­ды, але за­хоп­ле­ны сва­ёй пра­цай на чы­гун­цы, лю­біць да­чку, кла­по­ціц­ца пра яе, але не за­ўва­жае, як яна ну­дзіц­ца без му­жа, без про­ста­га жа­но­ча­га шчас­ця. Праз гэ­та адзі­но­та Фро ста­но­віц­ца асаб­лі­ва тра­гіч­най...

«Фро» пры­зна­на леп­шым спек­так­лем тэ­атра ля­лек. Прыз за леп­шую жа­но­чую ро­лю атры­ма­ла вы­ка­наў­ца ро­лі Фро Акса­на Чы­вя­лё­ва.

Жанр па­ста­ноў­кі «На дне» Ма­гі­лёў­ска­га тэ­атра ля­лек (рэ­жы­сёр Ігар Ка­за­коў, мас­тачка Тац­ця­на Не­рсі­сян) вы­зна­ча­ны ства­ра­ль­ні­ка­мі як экзіс­тэн­цы­яль­ная дра­ма на два акты рос­па­чы і ўяў­ляе з ся­бе до­сыць во­ль­ную вер­сію гор­каў­скай п’е­сы. На­се­ль­-

ні­кі ма­гі­лёў­скай на­члеж­кі па­збаў­ле­ны інды­ві­ду­аль­ных ры­саў, так пад­ра­бяз­на вы­пі­са­ных Гор­кім, ды на­гад­ва­юць адзі­ную агід­ную шмат­га­ло­вую істо­ту, агрэ­сіў­ную, крык­лі­вую, злас­лі­вую. Вы­клю­чэн­не скла­дае Ган­на (яна па­мі­рае), са зму­ча­ным пры­го­жым тва­рам, але ні яе пры­га­жос­ці, ні па­ку­таў на­се­ль­ні­кі «дна» не за­ўва­жа­юць, бо смерць тут бо­льш да­рэч­ная за жыц­цё, і воб­раз па­мі­ра­ючай ге­ра­іні не­вы­пад­ко­ва вы­не­се­ны рэ­жы­сё­рам на аван­сцэ­ну.

У па­ста­ноў­цы ска­рыс­та­ны роз­ныя ві­ды ля­лек, воб­ра­зы на­члеж­ні­каў ства­ра­юцца пры да­па­мо­зе рос­та­вых ля­лек, надзе­тых на акцё­раў, як воп­рат­ка. У асоб­ных эпі­зо­дах ска­рыс­та­ны мас­кі. У лі­рыч­ных сцэ­нах Ва­сь­кі По­пе­лу і На­та­шы акцё­ры На­тал­ля Слаш­чо­ва і Іван Трус скі­да­юць вы­род­лі­выя мас­кі, а іх пер­са­на­жы не­на­доў­га зна­хо­дзяць ча­ла­ве­чае аб­ліч­ча.

Са­цін стра­ціў свой зна­ка­мі­ты ма­на­лог пра ча­ла­ве­ка, які гу­чыць год­на, а раз­ам з ім — ста­но­віш­ча га­лоў­на­га ге­роя. У рэ­жы­сёр­скім ра­шэн­ні на пер­шы план вы­лу­ча­ны воб­раз Лу­кі. Ме­на­ві­та Лу­ка ў вы­ка­нан­ні Мі­ка­лая Сце­шы­ца — вы­раз­нік га­лоў­най тэ­мы спек­так­ля. Гэ­та тэ­ма анё­льс­кая, на­па­мін пра Бо­жую да­па­мо­гу, яе не па­збаў­ле­ны ніх­то і ні­ко­лі. Лу­ка ўля­тае ў на­члеж­ку звер­ху (ад­куль яшчэ з’я­віц­ца анё­лу?), ва­ліц­ца на «дно», губ­ля­ючы бе­лас­неж­ныя пё­ры з кры­лаў. Ля­ль­ка Лу­кі не­са­ма­ві­тая, аб­ла­ву­хая, лы­са­ва­тая, з вя­лі­кім ро­там… Смеш­на та­пы­рац­ца кры­лы за спі­най… Не шас­ці-

к­ры­лы се­ра­фім. Што ж, ма­быць, ме­на­ві­та та­кі за­ступ­нік і су­ця­ша­ль­нік пры­зна­ча­ны для на­се­ль­ні­каў «дна». І то­ль­кі ад іх за­ле­жыць, ці пры­муць яны да­па­мо­гу і су­ця­шэн­не, па­сла­ныя ў вы­гля­дзе Лу­кі. Ля­ль­ка Лу­кі па маш­та­бе менш за рос­та­выя ля­ль­кі на­члеж­ні­каў, гэ­та якраз тая жме­нь­ка да­бра і свят­ла, якая мо­жа ту­ліц­ца «на дне».

У не­ка­то­рых сцэ­нах, асаб­лі­ва тра­гіч­ных, як смерць Ган­ны, дзе ня­бес­нае свят­ло цьмя­нее, анёл ста­но­віц­ца зу­сім ма­ле­нь­кім. Тут з’яў­ля­ецца дру­гая ля­ль­ка Лу­кі, ма­ле­нь­кая, як бе­лы ма­ты­лёк, яна ро­біць бач­ным змян­шэн­не да­бра, знік­нен­не надзеі. За яго­най спі­най дры­жаць пра­зрыс­тыя кры­лы, ён мі­ту­сіц­ца над па­мі­ра­ючай, імкну­чы­ся су­це­шыць яе ў апош­нія хві­лі­ны жыц­ця. Лу­ка бяс­кон­ца доб­ры, не ўмее крыў­дзіц­ца, усім га­то­вы да­па­маг­чы, усіх пры­лаш­чыць, але на­ват яго­ная па­кор­лі­васць вы­клі­кае раз­драж­нен­не жы­ха­роў «дна». За­над­та іншы, за­над­та не­па­доб­ны, у яго­най не­злас­лі­вас­ці яны пад­азра­юць хіт­расць і пра­ва­ка­цыю. І гас­па­да­ры на­члеж­кі з маў­клі­вай зго­ды астат­ніх вы­ра­ша­юць вы­гнаць Лу­ку. Бо­жы па­сла­нец сы­хо­дзіць у ноч, а з ім — апош­няя надзея.

Фі­нал па­ста­ноў­кі — з’яў­лен­не не­ка­ль­кіх по­ста­цяў у стро­ях хі­ма­ба­ро­ны, якія па­лі­ва­юць увесь гэ­ты свет інсек­ты­цы­да­мі. Та­кую вось пер­спек­ты­ву па­абя­цаў рэ­жы­сёр усім, хто падзя­ляе псі­ха­ло­гію і све­та­пог­ляд на­се­ль­ні­каў «дна».

Прыз за леп­шую муж­чын­скую ро­лю ў спек­так­лі тэ­атра ля­лек атры­маў Мі­ка­лай Сце­шыц за ро­лю Лу­кі.

Аб­одва кон­кур­сныя тво­ры бы­лі ці­ка­вы­мі і змяс­тоў­ны­мі, але шка­да­ван­не вы­клі­кае як сціс­ласць пра­гра­мы, так і ад­сут­насць у ёй спек­так­ляў, па­стаў­ле­ных па­вод­ле бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі. Бед­насць ары­гі­на­ль­на­га рэ­пер­ту­ару на­шых тэ­атраў, не то­ль­кі ля­леч­ных, асаб­лі­ва пры­кмет­ная на кон­кур­се пад на­звай «На­цы­яна­ль­ная тэ­атра­ль­ная прэ­мія». Спа­дзя­юся, і кан­цэп­цыя кон­кур­су, і ме­та­ды яго пра­вя­дзен­ня бу­дуць удас­ка­на­ль­вац­ца, а ў яго­най афі­шы час­цей за­мі­ль-

га­цяць імё­ны айчын­ных дра­ма­тур­гаў. Не ве­даю, ці з’я­віц­ца Га­лоў­ны прыз, але зна­чэн­не і ко­ль­касць па­ста­но­вак па тво­рах бе­ла­рус­кіх аўта­раў у рэ­пер­ту­ары кон­кур­су па­він­на ўзрас­таць. Вар­та пра­цяг­нуць і тра­ды­цыю пра­вя­дзен­ня «круг­лых ста­лоў», дзе мож­на бы­ло б аб­мер­ка­ваць акту­аль­ныя пы­тан­ні на­ша­га тэ­атра.

Галіна АЛІСЕЙЧЫК