IV Нацыянальная прэмія

№ 12 (405) 01.12.2016 - 30.12.2016 г

Без скандалаў і сенсацый
Зда­ецца, то­ль­кі ўчо­ра — у 2010 го­дзе — на­ша тэ­атра­ль­ная су­по­ль­насць ра­да­ва­ла­ся ўтва­рэн­ню рэ­спуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су з сур'ёзнай і кра­са­моў­най на­звай «На­цы­яна­ль­ная тэ­атра­ль­ная прэ­мія» (да­лей НТП), а ў сё­лет­нім ліс­та­па­дзе ён ла­дзіў­ся ўжо чац­вёр­ты раз. На­ту­ра­ль­на, ад усіх эта­паў гэ­та­га сво­еа­саб­лі­ва­га «Тур дэ тэ­атра­ль­ная Бе­ла­русь» на­за­па­сі­ла­ся шмат ура­жан­няў са­ма­га роз­на­га кштал­ту і скла­да­ных па­чуц­цяў.

Па­ко­ль­кі я зна­хо­дзіў­ся ся­род не­шмат­лі­кіх іні­цы­ята­раў пра­вя­дзен­ня гэ­та­га кон­кур­су (му­шу аб­авяз­ко­ва ўзга­даць про­звіш­чы су­аўта­раў: Ва­ле­рыя Ра­еўска­га і Люд­мі­лы Гра­мы­ка, — у свой час мы на­кі­ра­ва­лі ад­па­вед­нае пі­сь­мо ў Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры з пра­па­но­вай арга­ні­за­ваць твор­чае спа­бор­ніц­тва пад на­звай «Бе­ла­рус­кі тэ­атра­ль­ны Алімп»), то ў мя­не вы­яві­лі­ся асаб­лі­выя, мож­на на­ват ска­заць, ба­ць­коў­скія ад­но­сі­ны да ня­ўрым­слі­ва­га і кап­рыз­лі­ва­га «дзі­цят­кі».

Мы пе­ра­жы­лі на­іўную ра­ман­тыч­ную атмас­фе­ру пер­шых двух кон­кур­саў 2011 і 2012 га­доў, арга­ні­за­ва­ных па­вод­ле ту­тэй­шых (і да­во­лі смеш­ных) пра­ві­лаў, ка­лі бо­льш за со­тню так зва­ных «тэ­атра­ль­ных ака­дэ­мі­каў» з лі­ку прад­стаў­ні­коў тэ­атраў ля­лек і для дзя­цей, а так­са­ма дра­ма­тыч­ных і му­зыч­ных за­йма­лі чар­гу і кі­да­лі ў скры­ні свае бю­ле­тэ­ні з про­звіш­ча­мі пе­ра­мож­цаў. Трэ­ці кон­курс 2014-га ла­дзіў­ся ўжо па іншых пра­ві­лах, на­блі­жа­ных да сла­ву­тай рас­ійскай «За­ла­той мас­кі». Па­сля чац­вёр­та­га вар­та раз­ва­жаць пра па­тэн­цы­ял, пер­спек­ты­вы і лёс гэ­та­га дзяр­жаў­на­га і гра­мад­ска­га пра­екта.

На­га­даю і пад­крэс­лю пры­нцы­по­ва важ­ны мо­мант: рэ­спуб­лі­кан­скі кон­курс НТП за­дум­ваў­ся з вы­са­ка­род­най мэ­тай — аб’яднаць тэ­атра­ль­ную су­по­ль­насць (ві­да­воч­ную раз’ядна­насць, не­ка­му­ні­ка­бе­ль­насць твор­цаў лі­чу са­май цяж­кай і не­бяс­печ­най «ві­рус­най хва­ро­бай» бе­ла­рус­кай тэ­атра­ль­най ку­ль­ту­ры па­чат­ку XXI ста­год­дзя) і праз гэ­ты ства­ра­ль­ны пра­цэс паспрыяць да­лей­ша­му раз­віц­цю айчын­на­га сцэ­ніч­на­га мас­тац­тва і дра­ма­тур­гіі. Яшчэ ад­на ве­ль­мі па­зі­тыў­ная і не­абход­ная мэ­та — да­па­ма­гаць но­вым па­ка­лен­ням тэ­атра­ль­ных дзея­чоў хут­чэй ад­апта­вац­ца ў скла­да­най пра­фе­сіі і атры­маць пры­знан­не, а ў цэ­лым — рэ­аль­на пад­тры­маць са­ма­ахвяр­ных май­строў сцэ­ны на су­час­ным эта­пе ку­ль­тур­на­га бу­даў­ніц­тва.

Але, як усім доб­ра вя­до­ма, ад за­ду­мы да яе пра­ктыч­на­га ажыц­цяў­лен­ня — шлях амаль кас­міч­ны, гэ­та зна­чыць цяж­кап­ра­ход­ны. НТП не зра­бі­ла­ся вы­клю­чэн­нем. Пры­нам­сі спра­ве аб’яднан­ня тэ­атра­ль­най су­по­ль­нас­ці ў друж­ную твор­чую сям’ю па­спры­яць не вы­па­ла. На­адва­рот, пад­час пад­рых­тоў­кі да чац­вёр­та­га кон­кур­су асоб­ныя май­стры грук­ну­лі дзвя­ры­ма — ад­мо­ві­лі­ся ад удзе­лу. Адзі­ная айчын­ная тэ­атра­ль­ная сяб­ры­на зні­кае ўслед за ня­ўмо­ль­ным ад­ыхо­дам та­го, што ў са­вец­кія ча­сы з го­на­рам на­зы­ва­лі «тэ­атр-сям’я». З’яўля­юцца но­выя ўнут­ры­тэ­атра­ль­ныя ста­сун­кі, но­выя ма­дэ­лі ўза­е­мад­но­сін, но­выя мэ­ты, пе­рад­усім абу­моў­ле­ныя ка­мер­цый­ны­мі ака­ліч­нас­ця­мі.

Цал­кам ві­да­воч­на: ра­шэн­не арга­ні­за­та­раў змен­шыць ко­ль­касць на­мі­на­цый за кошт «леп­шай рэ­жы­сёр­скай ра­бо­ты», «леп­шай ра­бо­ты мас­та­ка-па­ста­ноў­шчы­ка» (сцэ­на­г­ра­фія і кас­цю­мы), «леп­ша­га му­зыч­на­га афар­млен­ня спек­так­ля» бы­ло не да кан­ца прад­ума­ным і плён­ным. Гэ­ты факт вы­ма­гае асоб­на­га аб­мер­ка­ван­ня ў пра­фе­сій­ным экс­пер­тным ася­род­дзі.

Пра­бле­мы па­ўста­лі ўжо на пер­шым, ці не са­мым ад­каз­ным эта­пе — ад­бо­ры бу­ду­чых на­мі­нан­таў. Ка­мі­сіі, ство­ра­ныя ад­па­вед­ным за­га­дам Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры, па­зба­ві­лі маг­чы­мас­ці гля­дзець па­ста­ноў­кі на род­ных сцэ­нах, ад­чу­ваць агу­ль­ную атма­сфе­ру сцэ­ніч­на­га тво­ру і гля­дзе­ль­ні (у пер­шую чар­гу — рэ­гі­яна­ль­ных тэ­атраў). За­мест жы­во­га спек­так­ля пра­па­на­ва­лі ві­дэ­аза­пі­сы не леп­шай якас­ці. Та­кім чы­нам у лік на­мі­нан­таў не тра­пі­лі тэ­атры з ад­каз­ным ста­ту­сам на­цы­яна­ль­ных ды ака­дэ­міч­ных, а так­са­ма моц­ныя, аўта­ры­тэт­ныя рэ­спуб­лі­кан­скія і аб­лас­ныя тэ­атры. Вы­ні­кі фі­на­лу твор­ча­га спа­бор­ніц­тва ся­род дра­ма­тыч­ных тэ­атраў мож­на бы­ло прад­каз­ваць, не пад­ыма­ючы­ся з да­маш­няй ка­на­пы.

«Чай­ка» Анто­на Чэ­ха­ва ў Ку­па­лаў­скім тэ­атры, «Пяс­няр» Ва­сі­ля Дра­нь­ко-Май­сю­ка на гор­каў­скай сцэ­не, «Крэй­ца­ра­ва са­на­та» Льва Тал­сто­га ў Ма­гі­лёў­скім аб­лас­ным тэ­атры ад­ра­зу трап­ля­лі ў лік прэ­тэн­дэн­таў на пе­ра­мо­гу. Іх моц­на пад­пі­ра­лі ары­гі­­наль­­ныя «Ілю­зіі» Іва­на Вы­ры­па­ева На­цы­яна­ль­на­га цэн­тра су­час­ных мас­тац­т­ваў і Цэн­тра экс­пе­ры­мен­та­ль­най рэ­жы­су­ры пры Ака­дэ­міі мас­тац­тваў, «Ма­быць?..» Дзміт­рыя Ба­гас­лаў­ска­га ў Рэ­спуб­лі­кан­скім тэ­атры бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі, «Са­ша, вы­кінь смец­це» На­тал­лі Ва­раж­біт у Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным ма­ла­дзёж­ным тэ­атры. Свой вы­бар жу­ры зра­бі­ла. Як па мне, вы­бар пра­фе­сій­ны і до­сыць спра­вяд­лі­вы, ка­лі вы­зна­чэн­не «спра­вяд­лі­васць» мож­на пры­клас­ці да твор­ча­га спа­бор­ніц­тва і тра­ды­цый­на пе­ра­бо­ль­ша­ных амбі­цый дзея­чаў сцэ­ны, якія, па­вод­ле жар­ту Аляк­сея Ду­да­ра­ва на цы­ры­мо­ніі за­крыц­ця НТП, вы­ма­га­юць то­ль­кі ад­на­го — ухва­лы, ухва­лы і яшчэ раз ухва­лы. Іншае ка­тэ­га­рыч­на не ўспры­ма­ецца і не пры­ма­ецца.

Мі­ка­лай Пі­ні­гін да­ўно і па­спя­хо­ва існуе ў бе­ла­рус­кай тэ­атра­ль­най пра­сто­ры, не ма­ючы ні­якай па­трэ­бы ка­му­сь­ці што­сь­ці да­во­дзіць пра свой па­тэн­цы­ял. Ён спа­кой­на і плён­на пра­цуе, ства­рае ўлас­ныя сцэ­ніч­ныя вер­сіі лю­бі­мых кла­січ­ных сю­жэ­таў (пра­ўда, ста­ран­на па­збя­гае су­час­най праб­ле­ма­ты­кі) і пра­па­нуе іх свай­му гле­да­чу. Бо­ль­шасць тэ­атра­ль­ных «пра­па­ноў ад Мі­ка­лая Пі­ні­гі­на» ўспры­ма­ецца су­час­ным тэ­атра­ль­ным спа­жыў­цом ве­ль­мі доб­ра, і гэ­тым ска­за­на амаль усё. Амаль. Бо пра­фе­сій­ная тэ­атра­ль­ная су­по­ль­насць — раз­ма­ітая, стра­ка­тая і ве­ль­мі эма­цый­ная гра­ма­да. Яна спа­жы­вец­кія мер­ка­ван­ні не падзя­ляе і да ба­ль­шы­ні рэ­жы­сёр­скіх пра­па­ноў ста­віц­ца без ві­да­воч­на­га энту­зі­язму. Сур’ёзна­му твор­цу крыў­дзіц­ца на та­кія пра­явы не вы­па­дае. Гэ­та на­рма­ль­на, на­ту­ра­ль­на і свед­чыць пра на­яўнасць зда­ро­вай імун­най сіс­тэ­мы ў агу­ль­ным бе­ла­рус­кім тэ­атра­ль­ным арга­ніз­ме.

«Чай­ка» тэ­атра імя Янкі Ку­па­лы — моц­ны пра­фе­сій­ны твор. Мя­не не здзі­ві­ла рэ­жы­сёр­ская кан­цэп­цыя спек­так­ля-па­пя­рэ­джан­ня пра Апа­ка­ліп­сіс, але за­ха­пі­ла і па­ра­да­ва­ла вы­дат­ная акцёр­ская парт­ыту­ра, да­клад­на рас­пра­ца­ва­ная рэ­жы­сё­рам. Вы­на­ход­лі­васць і ад­на­ча­со­ва да­ход­лі­васць срод­каў сцэ­ніч­най вы­раз­нас­ці, якія транс­фар­му­юцца ў ве­ль­мі ўраж­лі­выя, глы­бо­кія, псі­ха­ла­гіч­на да­клад­ныя воб­ра­зы, дэ­ман­стру­юць Аляк­сандр Пад­абед (Дорн), Зоя Бе­лах­вос­цік (Арка­дзі­на), Па­вел Хар­лан­чук (Тры­го­рын) і асаб­лі­ва Ва­лян­ці­на Гар­цу­ева ў ро­лі Ні­ны За­рэч­най. Мож­на то­ль­кі па­ра­да­вац­ца за ма­ла­дую актры­су, якая на на­шых ва­чах фар­му­ецца ў ад­мет­ную асо­бу.

Ура­зі­ла рэ­жы­сёр­ская ра­бо­та Саў­лю­са Вар­на­са, ён не то­ль­кі пра­па­на­ваў ары­гі­на­ль­ную сцэ­ніч­ную вер­сію «Крэй­ца­ра­вай са­на­ты» ў Ма­гі­лёў­скім аб­лас­ным дра­ма­тыч­ным тэ­атры, але і ад­крыў тра­ге­дый­ны та­лент Іва­на Тру­са, вы­ка­наў­цы цэн­тра­ль­най ро­лі По­зны­ша­ва. У пэў­ныя мо­ман­ты артыст на­га­даў мне за­гад­ка­ва­га і глы­бо­ка­га Вік­та­ра Та­ра­са­ва.

Пэў­най мас­тац­кай падзе­яй апош­ня­га ча­су ста­лі вы­сіл­кі кі­раў­ні­цы Цэн­тра экс­пе­ры­мен­та­ль­най рэ­жы­су­ры пры БДАМ Тац­ця­ны Тра­яно­віч, якая ажыц­ця­ві­ла не­ка­ль­кі ці­ка­вых пра­ектаў. Ся­род іх, без­умоў­на, вы­лу­ча­юцца «Ілю­зіі» з рэ­дкім, я б ска­заў, са­ма­ахвяр­ным акцёр­скім ансам­блем. Ма­ры­на Дзя­ні­са­ва, Але­ся Пу­ха­вая, Антон Ма­ку­ха, Ста­ніс­лаў Са­вос­цін у пра­па­на­ва­ным спо­са­бе псі­ха­ла­гіч­на­га акцёр­ска­га існа­ван­ня шчы­ра і ўзру­ша­ль­на рас­ка­за­лі пра­ніз­лі­вую гіс­то­рыю ка­хан­ня. Но­вы­мі гра­ня­мі глы­бо­кай дра­ма­тыч­най актры­сы вы­яві­ла­ся Ма­ры­на Дзя­ні­са­ва, яна і пе­ра­маг­ла ў на­мі­на­цы­іі «Леп­шая жа­но­чая ро­ля» (а кан­ку­рэн­цыя там бы­ла са­мая вос­трая і на­пру­жа­ная).

У на­мі­на­цыі «Леп­шая па­ста­ноў­ка па тво­ры бе­ла­рус­ка­га аўта­ра» сур’ёзна­га спа­бор­ніц­тва не бы­ло. Дра­ма­тур­гію Ва­сі­ля Дра­нь­ко-Май­сю­ка пад­ма­ца­ваў ма­гут­ны твор­чы ду­эт Ва­лян­ці­ны і Аляк­сея Ера­нь­ко­вых, та­му вы­нік быў вя­до­мы за­доў­га да НТП.

Пры гэ­тым ве­ль­мі за­сму­чае ві­да­воч­нае «сліз­ган­не» су­час­най, так зва­най «но­вай дра­мы» па па­вер­хні сён­няш­няй бе­ла­рус­кай рэ­ча­існас­ці, ад­сут­нас­ці важ­кіх твор­чых зда­быт­каў у мас­тац­кім асэн­са­ван­ні жыц­ця ча­ла­ве­ка на скры­жа­ван­ні пра­сто­ры і ча­су. Хоць пад­крэс­лю і ве­ль­мі па­зі­тыў­ны мо­мант: но­вае па­ка­лен­не бе­ла­рус­кіх дра­ма­тур­гаў на ча­ле з Дзміт­ры­ем Ба­гас­лаў­скім не скла­дае зброю, у вя­лі­кай ко­ль­кас­ці пра­па­нуе свае «тэк­сты» тэ­атрам і рэ­жы­сё­рам. Ка­лі-не­будзь спра­цуе вя­до­мы за­кон ды­ялек­ты­кі, ка­лі-не­будзь спраў­дзяц­ца шэ­дэў­ры! Але як спры­чы­ня­ецца да іх НТП?

Мож­на пэў­на сцвяр­джаць: па­куль НТП не зра­бі­ла­ся ад­чу­ва­ль­ным і сво­еа­саб­лі­вым ге­не­ра­та­рам на­ра­джэн­ня но­вых тэ­ат­раль­­ных ідэй, ства­рэн­ня но­вай тэ­атра­ль­най мо­вы (пра гэ­та ма­рыць не то­ль­кі чэ­хаў­скі ге­рой). Для айчын­най тэ­атра­ль­най су­поль­­нас­ці гэ­ты кон­курс не стаў і ядна­ючай сі­лай. Ад­на з пры­чын та­кой няў­да­чы — пра­лі­кі ў арга­ні­за­цыі пра­вя­дзен­ня НТП. Па­ча­лі­ся яны з та­го, што аб­авяз­кі ды­рэк­цыі НТП аўта­ма­тыч­на ўскла­лі на ды­рэк­цыю Ку­па­лаў­ска­га тэ­атра. Ды­рэк­та­ру Паў­лу Па­ля­ко­ву сва­іх кло­па­таў ха­пае, а тут на гра­мад­скіх па­чат­ках вя­лі­кі ка­ва­лак ад­каз­най пра­цы... якая з ха­лод­ным сэр­цам па­спя­хо­ва не ро­біц­ца. Аб­ыя­ка­васць, без­ы­ні­цы­ятыў­насць і шмат інша­га вы­зна­ча­лі пра­цу ды­рэк­цыі. На маю пра­па­но­ву арга­ні­за­ваць кан­фе­рэн­цыю ці «круг­лы стол» для пра­фе­сій­на­га аб­мер­ка­ван­ня экс­пер­та­мі і тэ­ат­раль­­най су­по­ль­нас­цю вы­ні­каў НТП яе ад­каз быў ве­ль­мі кра­са­моў­ны — по­ўнае маў­клі­вае ігна­ра­ван­не. Каб не да­да­ваць са­бе но­вых кло­па­таў.

Та­кім чы­нам, чац­вёр­ты кон­курс НТП прай­­шоў з прад­ка­за­ль­ны­мі вы­ні­ка­мі, ве­ль­мі ці­ха, ве­ль­мі сціп­ла, без мас­тац­кіх сен­са­цый і скан­да­лаў, якія іншым раз­ам то­ль­кі спры­яюць твор­ча­му ася­род­ку. Бо­ль­шасць на­дзей, ускла­дзе­ных на НТП, не спраў­дзі­ла­ся. Але пад­час кон­кур­су мы яшчэ раз пе­ра­ка­на­лі­ся ў та­ле­на­ві­тас­ці бе­ла­рус­кіх дра­ма­тур­гаў, рэ­жы­сё­раў, акцё­раў, сцэ­но­г­ра­фаў, му­зы­кан­таў, што ўжо ска­за­лі сваё ад­мет­нае сло­ва і мо­ву ім не за­ня­ло. Зна­чыць, яшчэ па­чу­ем! Зна­чыць, бе­ла­рус­кі дра­ма­тыч­ны тэ­атр, дзя­куй Бо­гу, жы­ве, пра­цуе, ства­рае не­шта ці­ка­вае і па­трэб­нае гле­да­чу і сіл­ку­ецца… спа­дзя­ван­ня­мі на цуд. Рэ­аль­ны кошт та­кіх спа­дзя­ван­няў мы спаз­на­лі.

І што ра­біць ця­пер?.. Услед за стом­ле­ны­мі чэ­хаў­скі­мі сёс­тра­мі па­клі­каць: «У Мас­кву, Мас­кву, Мас­кву!..» Для па­чат­ку вы­ву­чыць рас­ійскі дос­вед пра­вя­дзен­ня «За­ла­той мас­кі» і не пры­дум­ляць мясц­овых «тэ­атра­ль­ных алім­пій­скіх гу­ль­няў». Пра­ві­лы ўжо да­ўно пры­ду­ма­лі і вы­пра­ба­ва­лі. Па «вяр­тан­ні з Мас­квы» (зра­зу­ме­ла, ездзіць ні­ку­ды не трэ­ба — да­стат­ко­ва ары­ента­вац­ца ў інтэр­нэт-пра­сто­ры) зла­дзіць грун­тоў­нае пра­фе­сій­нае аб­мер­ка­ван­не твор­ча­га і арга­ні­за­цый­на­га дос­ве­ду ча­ты­рох НТП; ства­рыць па­ста­янную асоб­ную ды­рэк­цыю НТП (на­кшталт та­го, як гэ­та ро­бяць арга­ні­зат­ры «ТЭ­АРТа», «Ліс­та­па­да», «За­ла­той мас­кі»); да­пра­ца­ваць існу­ючае па­ла­жэн­не аб НТП, вяр­нуць ска­са­ва­ныя і ўвес­ці но­выя на­мі­на­цыі (на­прык­лад, каб адзна­чыць твор­чы экс­пе­ры­мент або тэ­атры ма­лых фор­маў і г.д), за­мя­ніць ві­дэ­аза­пі­сы на­ту­ра­ль­ны­мі пра­гля­да­мі спек­так­ляў... І не за­быц­ца пра най­га­лоў­нае, вы­зна­ча­ль­нае і хрэс­та­ма­тый­нае — тэ­атр існуе для гле­да­ча. Дзе­ля та­го, каб да­па­ма­гаць ча­ла­ве­ку не толь­­кі пры­го­жа і змяс­тоў­на ба­віць свой во­ль­ны час, а як ма­га спры­яць іншай, хоць і не ве­ль­мі шы­ро­кай (але пры гэ­тым най­бо­льш эстэ­тыч­на ад­ука­ва­най і інтэ­лек­ту­аль­на да­свед­ча­най) час­тцы гля­дзе­ль­ні вы­зна­чаць, шу­каць і, ка­лі па­шан­цуе, зна­хо­дзіць ад­ка­зы на пы­тан­ні быц­ця.

Рычард СМОЛЬСКІ